Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Билеты по истории.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
327.68 Кб
Скачать

29В.Культура Беларусі апошняй чвэрці 18-19ст.

Культура развівалася у новых абставінах,звязаных з фарміраваннем капіталістычных адносін, беларускай нацыі, зараджэннем і паступовым узмацненнем нацыянальнай самасвядомасці беларусау.Моцныя пазіцыі мела польская культура.Польская мова дзейнічала як размоуная,мо­ва адукацыі,тэатра,кнігадрукавання.Адначасова з паланізацыяй пачынаецца русіфікацыя,але ішоу працэс росту самасвядомасці беларусау,станаулення культуры беларускай нацыі.Станауленне капіталістычных адносін праходзіла ва умовах панавання ідэалогіі Асветніцтва, якое на Беларусі было прадстаулена рознымі накірункамі: 1)магнацкім (Храптовіч, Тызенгауз); 2)шляхецка-буржуазным (Дабшэвіч,Пачобут,Нарбут); 3)памяркоуна-рэфармацыйным (Вольскі); 4)радыкальным (Ялінскі, Ясінскі). Пад уплывам ідэй Асветнщтва была праведзена рэформа адукацыі. Віцебская, Гродзенская,Менская і Магілёуская губерніі увайшлі у склад Віленскай вучэбнай акругі. Навуковым цэнтрам стау Віленскі універсітэт. Пасля падаулення паустання 1830-1831 гг. ён быу зачынены,а у адукацыю уводзілася руская мова. Полацкі царкоуны сабор забараніу дзейнасць уніяцкай царквы. У 1848 г. быу адчынены Горы-Горацкі земляробчы інстытут (хутка і ён будзе зачынены).Пасля паустання 1863-1864 гг. Беларусь не мела сваіх вышэйшых навучальных устаноу.Літаратура гэтага перыяду прадстаулена ананімнымі паэмамі "Энеіда навыварат" і "Тарас на Парнасе", творамі Чачота, Баршчэускага, Дуніна-Марцінкевіча. Высокага узроуню развіцця дасягнуу прыгонны і прафесійны тэатр, вядомасць набылі Залескі тэатр Агінскага, Слуцкі і Нясвіжскі тэатры Радзівілау, Ружанскі і Дзярэчынскі тэатры Сапегау,шырокую распаусюджанасць меу аматарскі тэатр. З'яуляюцца першыя гарадскія прафесійныя тэатры у 19ст.Вядомыя дзеячы муз-ной культуры: М.К. Агінскі, М. Кл. Агінскі, Ельскі, Глінскі. У выяуленчым мастацтве дамінавау класіцызм, які змяніуся рамантызмам. У жывапісе развіваюцца жанры партрэту (Рустэм, Ваньковіч), гістарычны (Орда, Дамель), пейзажны (Дзмахоускі), нацюрморту (Хруцкі). У архітэктуры барока у канцы 18ст. на Беларусі пачынае змяняцца класіцызмам. Найбольш вядомыя помнікі: па-лацавы комплекс Румянцавых-Паскевічау у Гомелі, Булгакау у Жылічах, Сноускі палац, Віцебскі палац генерал-губернатара, сабор Пятра і Паула у Гомелі. На змену класіцызму у сярэдзіне 19ст. прыйшоу рамантызм, які праявіу сябе у садова-паркавым мастацтве (пейзажныя паркі Гомеля, Лагойска, Жылічау, Савейкау).Прадстаунікі скульптурнага мастацтва: бацька і сыны Ельскія, Астроускі, Р. Слізень

В-30. Палітычныя арганізацыі і партыі на тэрыторыі Беларусі ў др. Пал. 19-пач. 20ст.

Падауленне паустання 1863-1864 гг. замарудзіла развіццё нацыянальна-вызваленчага руху. Ён ажывіуся у канцы 70-х гадоу,калі у барацьбу уключылася новае пакаленне рэвалюцыйных дэма-кратау народніцкага і ліберальна-асветнщкага накірункау.На роднай мове было падпольна выдадзена некалькі публіцыстычных творау "Да беларускай моладзі","Да беларускай інтэлігенцыі","Лісты аб Беларусі","Пасланне да землякоу-беларусау",падпісаных Даніілам Баравіком.У іх абвяшчалася аб існаванні беларускага этнасу,давалася навуковае абгрунтаванне права кожнай нацыі на самавызначэнне.У канцы 90-х гг. 19ст. сярод навучэнцау Менска па інщыятыве гімназістау Івана і Антона Луцкевічау створана арганізацыя,(мэтай-вывучэнне Беларусі і распрацоука беларускага нацыянальнага пытання).У 1902 г. яны заснавалі у Санкт-Пецярбурзе "Гурток беларускай народнай асветы". На яго базе была створана Беларуская рэвалюцыйная грамада.Потым слова "рэвалюцыйная" зменена на "сацыялістычная" (БСГ). На сваім першым з'ездзе у 1903 г. БСГ прыняла праграму: 1) знішчэнне капіталізму; 2) пераход зямлі у грамадскую уласнасць; 3) звяржэнне самауладдзя.Па нацыянальнаму пытанню прапаноувалі "найвялікшую свабоду для усіх народау".Па аграрнаму пытанню жадалі адмяніць прыватную уласнасць і увесці сацыялістычную гаспадарку. было ідэйна і арганізацыйна звязана з агульнарасійскім.Расійскія народнікі: ураджэнцы Бела­русі — Судзілоускі, Грынявіцкі, Ісаеу, Бонч-Асмалоускі.У др. Пал. 70-х – пач. 80-х гг. 19ст. у Менску, Магілёве, Гродне, Віцебску і Пінску дзейнічалі гурткі народнікау.Была агітацыя сялянства.Іх магчымасц! былі невялікмі. Кал! летам 1879 г. "Зямля і воля" распалася на "Народную волю" і "Чорны перадзел", то народнікі на Беларусі падтрымалі апошніх, якія абапіраліся на прапаганду.Пасля знікнення у 1882 г. гэтай арганізацыі народнікі на Беларусі перайшлі на пазіцыі тэрору "Народнай волі", якая падрыхтавала забойства цара Аляксандра II, які быу забіты 1 сакавіка 1881 г. бомбай, кінутай Грынявіцкім. У сярэдзіне 90-х гг. 19ст. у Менску аформіліся 2 сацыялістычна-дэмакратычныя групы. Адну узначаліу Трусев1ч, а дру­гую — Гурвіч і Берман. Першыя вялі эканамічную прапаганду сярод беларусау, рускіх і палякау, а другія — толькі сярод яурэйскіх рабочых.У 1894-1896 гг. да эканамічнай агітацыі сярод рабочых перайшлі сацыял-дэмакраты Вільні, Смаргоні і інш. гарадоу. У 1895-1897 гг. прайшло больш за 114 эканамічных забастовак. Зарадзіліся тэндэнцыі утварэння рабочых арганізацый па нацыянальнай прыналежнасці. У 1896 г. на такую платформу стала Літоуская сацыял-дэмакратычная партыя.У верасні 1897 г. у Вільні адбыуся з'езд прадстаунікоу яурэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый Вільні, Менска, Віцебска, Беластока, Варшавы, на якім быу створаны Бунд — усеагульны яурэйскі рабочы саюз Л!твы, Польшчы і Расіі. Яго узначаліў Крэмер. Да Бунду далучыліся Берасцейская, Гродзенская і Менская арганізаціі. Праціунікі Бунду у Менску утварылі "Рабочую партыю палітычнага вызвалення".Яна мела цесныя сувяз! з сацыял-дэмакратамі Пецярбурга, Масквы, Кіева. Кіраунікамі сталі Радзівонава-Клячко, Брэшка-Брашкоуская, Бонч-Асмалоускі.У сакавіку 1898 г. прадстаунікі розных аддзяленняу "Саюза барацьбы за вызваленне працы", кіеускай "Рабочай газеты" і Бунда аб'ядналіся у РСДРП, але Бунд застауся на правах аутаноміі.Афіцыйным органам стала "Рабочая газета". Быу выбраны ЦК у складзе Радчанкі, Эйдзельмана, Крэмера. Пасля з'езду быу падрыхта-ваны Матфест РСДРП.Пасля з'езду сацыял-дэмакратыя раскалолася на эканамічны і рэвалюцыйны накірункі. Цэнтр апошняга — газета "Іскра", якая дапамагла падрыхтаваць другі з'езд РСДРП у 1903 г. На ім прынята праграма, дзе мэтай барацьбы абвяшчалася заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму.Першай мэтай звяржэнне самауладдзя і пабудова дэмакратычнай рэспублікі. У 1902 г. аформілася партыя сацыялістау-рэвалюцыянерау (эсэрау) (ПСР). Выступал! за пабудову сацыялізма на базе сацыялізацыі зямл! з урауняльным землекарыстаннем і распаусюджваннем кааперацыі. Першы кіраўнік- Гершуні.У 1902-1904 гг. эсэраускія арганізацыі узніклі у Менску, Віцебску, Гомелі, Вільні, Смаленску і аб'ядналіся у пауночна-заходнюю абласную аргажзацыю ПСР. Эсэры сталі самай уплывовай партыяй сярод сялянства Беларусі