Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Билеты по истории.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
327.68 Кб
Скачать

40В.Пачатак Вялікай Айчыннай вайны і акупацыя Беларусі. Планы фашыстаў “Ост” і “Барбароса”.

3 лета 1940 г. германскае ваенна-палітычнае кіраунщтва пачало падрыхтоуку да вайны супраць СССР. 22 чэрвеня 1940 г.Гітлер аддау загад аб распрацоуцы плана нападзення на СССР.План "Барбароса"— гэта план маланкавай вайны і разгрому за 3-4 месяцы Савецкага Саюза,ён быу зацверджаны у снежні 1940 г.У маі 1941 г. быу прыняты план "Ост"— разгорнутая праграма знішчэння і каланізацыі народау Са­вецкага Саюза.Землі Польшчы,Прыбалтыкі,Ленінградскай і Пскоускай абласцей,Крым і Херсон­скую вобласць чакала германізацыя.Г!тлераускія войскі уварваліся 22 чэрвеня 1941 г. у межы Савецка­га Саюза.Вораг наносіу дакладныя удары па аэрадромах,скапленнях ваеннай тэхнікі.За тыдзень баёу байцы пагранічнай заставы лейтэнанта Кіжаватава,знішчылі каля батальёна гітлерауцау. Кіжаватау загінуу як герой.Гераічна трымаліся абаронцы Брэсцкай крэпасці. Савецкім войскам не удалося утрымаць Мінск. Сілы былі няроуныя,і 28 чэрвеня нямецкія танкі,прарваўшы абарону,уварваліся ў Мінск.У пач. Ліпеня арганізуецца лінія абароны па Зах. Дзвіне і Дняпры.У канцы жніўня была акупіравана ўся тэр-рыя Беларусі.Адказнасць за гэта нясуць Сталін і яго бліжэйшае акружэнне.На прычыны няўдач СССР у пачатковы перыяд вайны існуюць розныя погляды: дзелят на 2 падыходы – традыцыйны і новы.Па традыцыйнаму погляду асн. Прычыны: 1)да пачатку вайны праціўнік меў колькасную і якасную перавагу ў жывой сіле,артылерыі,разведвальнай інфармацыі; 2)на Германію працавала большасць краін Зах. Еўропы,і у яе была перавага у матэрыяльных сродках вядзення вайны; 3:нямецкая армія была добра падрыхтаваная,аснашана навейшай тэхнікай,мела вопыт сучаснай вайны; 4)Сталін ігнараваў верагонасць нападу фашісцкай Германіі на СССР.У данясеннях разведчыкаў,што паступалі ў Маскву называлі тэрміну уварвання,аднак Сталін разглядаў іх як правакацыйныя.Ён верыў сваіму партнёру па дагаворы аб дружбе і граніцы; 5)сав. войскі не былі прыведзены у баявую гатоўнасць; 6)сав. ваенные сілы былі растягнуты ўздож фронта і глыбіню,а нямецкія,сжатыя у 3 ударныя кулакі,значна пераважалі на галоўных напрамках; 7)узброеныя сілы былі вельмі аслсблены масавымі рэпрэсіямі.Армія страціла каля 45 тыс. вопытных камандзіраў.Прыхільнікі новага падыходу лічылі,што Сталін рыхтаваў паход на Германію(аперацыя “Гроза”)прызначаную на 6 ліпеня 1941г.,мэта якой – устанаўленне сав. кантролю за ўсёй тыр-рыяй Еўропы.На акупір-й тэр-рыі Беларусі нямецка-фашісцкія захопнікі уводзілі “новы парадак” – дзярж. Сістэму мер,накіраваных на ліквідацыю сав. ладу,эксплуатацыю нац. Багаццяў і рэсурсаў,прыгнячэння і знішчэння людзей.Беларусь была падзелена на часткі.Намеснікам Гітлера на беларусі стал гаўляйтэр Вільгельм Кубэ,а пасля яго забойства падпольшчыкамі – фон Готберг.Эканоміка на акупірованай тэр-рыі Беларусі насіла каланіяльны хар-р.Быў створаны спецыяльны эканамічны апарат з атрадамі для збору сродкаў вытворчасці і сыравіны,дзейнічала 60 прадпрыемстваў.Гітлераўцы вывозілі людзей на катаржныя работы ў Германію.Усяго за гады вайны ў рэспубліцы больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек.

В41 Вызваленне Бацькаўшчыны

Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачалося ў восень 1943 г , пасля паспяховага завяршэння Курскай бітвы. 23 верасня быў вызваоены першы раённы цэнтр БССР – Камарын. Асенне-зімовае наступленне прынесла вызваленне 36 раёнам і 2-ум абласным цэнтрам: Гомелю і Мазыру, быў фарсіраванны Днепр у раёне Лоева. У 1944 г пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны – поўнае выгнанне акупантаў з савецкай зямлі. Для ажыцяўлення плана Баграціён прыцягваліся войскі: 1-га Беларускага (Ракасоўскі); 2-га Бел-га (Захараў); 3-га Бел-га (Чарняхоўскі); 1-га Прыбалтыйскага франтоў. Савецкія войскі пераўзышлі праціўніка ў 2 разы па жывой сіле, у 4 - па танках, у 3 – па баявых самалётах. Наступленне пачылося 23 чэрвеня 1944 г, а ўжо назаўтра лінія абароны праціўніка была прарвана. Баі за Мінск пачаліся на досвітку 3 ліпеня і завяршыліся ў канцы таго ж дня. Было завершана акружэнне 100-тыс групоўкі праціўніка. 7 дзён кіпеў гэты кацёл, а фашысцкім войскам так і не ўдалося вырвацца з яго (70 тыс чал забіта, 35 тыс чал ўзята ў палон). Вынікі: у гады вайны загінула больш за 2 млн 200 тыс жыхароў рэспублікі, разбуранымі і спаленымі былі 209 гарадоў і райцэнтраў, 9200 сёл, вёсак, 628 з іх – з жыхарамі. Толькі прамыя страты СССР склалі 75 млрд рублёў у цэнах 1941 г. Па агульнаму ўзроўню развіцця эканоміка рэспублікі была адкінута да 1928 г , а па некаторых галінах – да 1913 г .

В42 Аднаўленне гаспадарки БССР у першыя пасляваенныя годы

Аднаўленне народнай гаспадаркі ў БССР меркавалася завяршыть на працягу 4-га пяцігадовага плана (1946-1950). Акцент быў зробленны на паскоранае аднаўленне энергетыкі і развіццё машінабудавання, стварэнне такіх галін прамысловасці, якіх раней на Беларусі не існавала: аўтамабіле і трактарабудаванне і інш. Быў пабудованы МАЗ, першыя аўтамабілі-самазвалы былі выпушчаны ў 1947 г . Трактарны завод пачаў будавацца ў 1946 г , першыя трактары з’явіліся ў 1953 г . Але ў заняпадзе засталіся традыцыйныя для Беларусі лёгкая, харчовая галіны. За 5-ую пяцігодку (1951-1955) было пабудавана 150 буйных прадпрыемстваў. У 1948-1949 гг праводзілася суцэльная калектывізацыя ў зах абласцях. У верасні 1953 г адбыўся Пленум ЦК КПСС па сельскай гаспадарцы. Былі павялічаны закупвчныя цэны і вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі, спісана запазычаннасць з калгасаў, такім чынам, ужо да 1950 г была адноўлена народная гаспадарка рэспублікі. Да 1950 г колькасць вучняў быоа меньшай, чым у перад ваенны перыяд, што з’явілася вынікам вялікіх страт насельніцтва рэспублікі ў гады вайны. Міністэрства асветы РСФСР даслала беларускім школам каля 10 млн падоучнікаў, сшыткі, абсталяванне. У 1944-1945 гг вышэйшыя навучальныя ўстановы вяртаюцца на радзіму. Аднаўляліся матэрыяльна-тэхнічная база навукі і культуры, выпуск газет, часопісаў. Адбыліся новыя арышты сярод творчай інтэлегенцыі па палітычных матывах.

В43 Беларусь у гады хрушчоўскай адлігі

Гэты перыяд звязаны з именем М. Хрушчова, які ўзначальваў партыю і савецкі ўрад у 1953-1964 гг . У 1956 г М. Хрушчоў выступіў на 20 з’ездзе КПСС з дакладам аб кульце асобы І. Сталіна. Пасля з’езда на Беларусі пачалася рэабілітацыя ахвяр сталізму, і з 1956 па 1962 гг у рэспубліцы было рэабілітавана больш за 29 тыс чал. Сярод іх вядомыя партыйныя, дзяржаўныя, ваенныя, грамадскія дзеячы: Галадзец, Убарэвіч, Шаранговіч і т д . Зноў пачалі друкавацца творы Гартнага, Зарэцкага, Чарота і інш. Паляпшэнне адносін з ЗША было пагоршана крызісам 1962 г з-за савецкіх ракет, размешчаных на Кібе, аднак Хрушчой усвядоміў вялікую адказнасць за лёс народаў і загадаў вывесці ракеты з Кубы. Пашыраліся правы саюзных рэспублік у эканоміцы і культуры, пашыраліся правы прафсаюзаў, узрастала роля інш грамадскіх арганізацый. Калгаснікі сталі атрымліваць пенсіі, ажыццяўлялася электрыфікацыя вёсак, будаваліся дарогі, у вёсках адчыняліся крамы, клубы, бальніцы,школы. У выніку валавая прадукцыя калгасаў і саўхозаў за другую палову 60-ых гадоў узрасла ў параўнанні з папярэдняй пяцігодкай на 45%, вытворчасць збожжа на – 53, мяса на – 73. малака на – 66%. Адзначаныя пакажчыкі былі дасягнуты ў пераважнай ступені за кошт экстэнсіўных фактараў. Аднак Хрушчоў паступова страчваў аўтарытэт у грамадстве, асабліва пасля хлебнага крызісу, выкліканага заменая збожжавых пасяўных плошчаў на кукурузу, якая не ўрадзіла. У выніку змовы ў кастрычніку 1964 г яго вызвалілі ад пасады кіраўніка ўрада.

В44 Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае жыццё ў БССР у 1965-1985 гг

У пачатку 70-ых гг кіраўніцтвам краіны быў абвешчаны курс на павышэнне эфектыўнасці грамадскай вытворчасці. Празмерная цэнтралізацыя і канцэнтрацыя вытворчасці ў народнай гаспадарцы прывялі да манапалізму. Была распрацована праграма ліквідацыі неперспектыўных вёсак. Гэта праграма нанесла вялікую шкоду сельскай гаспадарцы. Знізіліся тэмпы жыллёвага будаўніцтва. Калі ў дзевятай пяцігодцы ў БССР было пабудована 434,4 тыс кватэр, то ўжо ў дзесятай – толькі 391 тыс. Скарачалася фінансаванне медыцыны, што адмоўна адбівалася на здароўі людзей. Калі ў 1970 г на Беларусі на 1 тыс чалавек прыходзілася 7,6 памёршых, то ўжо ў 1985 г – 10,6 . Скарачаліся расходы і на сістэму адукацыі. Аднак па тэмпах росту нацыянальнага даходу на душу насельніцтва і па тэмпах росту вытворчасці працы рэспубліка займала першае месца ў СССР. Ва ўнутранай палітыцы ўсё больш адчувалася нецярпімасць уладаў да праяў свабоднага мыслення. Пачалася паступовая рэанімацыя сталізму. У 1965-1980 гг уладу на Беларусі ўзначальваў П. Машэраў. Ён карястаўся сярод народа павагай і аўтарытэтам. Ён мог рэальна змяніць састарэлага Брэжнева, але раптам загінуў у аўтакатастрофе. Гэта быў перыяд застою – час страчаных магчымасцей.

В-45 Палітыка перабудовы яе неабходнасць і сутнасць

Слова перабудовы выкарыстоўваецца для вызначэння перыяду.які звязаны з дзейнасцю М.Гарбачова.у красавіку 1985г. ён сфармуляваў мэту перабудовы.Да гэтага часу грамадства ўжо зразумела,што далей жыць так нельга.Сацыялістычная сістэма даказала сваю нежыццяздольнасць,не вытрымала спаборніцтва з заходнееўрапейскай капіталістычнай эканомікай.Аднак Гарбачоў спадзяваўся яе рэфармаваць.З мая 1985г. пачалася шырокая антыалкагольная кампанія,у выніку якой эканоміка недалічылася 70 млрд. Руб.У студзені 1987г. была пастаўлена задача дэмакратызацыі грамадскага жыцця.Вялікую ролю ў інтэллектуальным распрыгпньванні грамадства адыграла прэсса.Да пераасэнсавання існуючых парадкаў падштурхнула чарнобыльская катастрофа 26 красавіка 1986г.У чэрвені 1987г. была прынята эканамічная рэформа.Яе мэтай абвяшчаўся пераход ад адміністрацыйных да эканамічных сродкаў кіравання,з дапамогай зацікаўленнасці людзей.Але механізм гэтай рэформы не адпавядаў паставленай мэце.Ён не прызнаваў прыватных формаў маёмасці,не закранаў асноў адміністрацыйна-каманднай сістэмы эканомікі.у 1988г. на 19-ой канферэнцыі КПСС упершыню было пастаўленна пытанне аб неабходнасці глыбокай рэформы палітычнай сістэмы.У1989г. эканамічны крызіс паглыбілся.Дэмакратызацыя самой партыі адставала ад дэмакратызацыі грамадства,яе аўтарытэт падаў,ініцыятыва пераходзіла да новаўтвораных партый і рухаў.Узнікненне новых партый адлюстроўвала крызіс камуністычных ідэй.Паліт. плюралізм прывёў да распада КПСС.Паступова прыходзіла разачараванне ў М.Гарбачове,яго шматлікія абяцанні не падтрымліваліся рэальнымі зменямі ў жыцці.Эканамічнае становішча пагоршылася гэта прывяло да шматлікіх пратэстаў і мітынгаў.У сакавіку 1991г. баставалі 542 прадпрыемствы.З мэтай узвышэння аўтарытэта ўлада вясной 1990г. быў уведзены пост Прэзідэнта СССР.Ім абралі М.Гарбачова.У маі 1990г. старшынёй Вярхоўнага Савету Расіі быў абраны Б.Ельцін.,які выступаў супрацькурса кіраўніцтва.Нягледзячы на такое радыкальнае вырашэнне праблемы супраціўленне кансірватараў ўзмацнялася.Паралельна ўзрастаў канфлікт паміж центрам і рэспублікамі.З-за путча жніўня 1991г. дагавор паміж рэспублікамі падпісан не быў.Рэальным дасягненнем перабудовы стала галоснасць,якая паступова ператварылася ў свабоду слова.Былі апублікованы ранее забароненыя кнігі:”Дзеці Арбата”,”Зубр”і г.д.