Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Белорусский язык (шпоры).docx
Скачиваний:
167
Добавлен:
30.04.2015
Размер:
132.72 Кб
Скачать
  1. Мова і соцыум.

Мова — найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. Дзеля таго каб існаваць, людзі павінны дамовіцца паміж сабою пра супольныя справы, размеркаванне абавязкаў, пра вызначэнне агульных планаў і г. д. Мова ўзнікае з настойлівай патрэбы грамадства і ў грамадстве, гэта сацыяльная з’ява.

Для таго каб служыць сродкам зносін, мова павінна выказваць усё, што мы ведаем пра навакольны свет, грамадства і яго развіццё, пра сябе і нават пра саму мову. Таму ў моўных сродках замацоўваецца каласальная праца чалавецтва ў пазнанні свету.

Так, у слове “пяць” замацавана і здольнасць чалавека лічыць прадметы і падзеі, і здольнасць адцягваць паняцце лічбы ад канкрэтных прадметаў, якія падлічваюцца (пяць чалавек, пяць вагонаў), і здольнасць ажыццяўляць з гэтымі адцягненымі лічбамі пэўныя аперацыі, напрыклад, складанне ці ўзвядзенне ў ступень і г. д. Пазнанне свету працягвалася тысячагоддзі, і замацаванне ў мове вынікаў гэтай працы азначала ўкараненне адпаведных ведаў у свядомасць, быт. Таму мова не проста сродак зносін, але і помнік велізарнай духоўнай працы мінулых пакаленняў.

Грамадскае прызначэнне мовы рэалізуецца і раскрываецца праз яе сацыяльныя функцыі. Сучаснае грамадства дазваляе чалавеку і нават прымушае яго ўключацца ў вялікую колькасці відаў зносін. Яны патрабуюць адпаведнай колькасці моў.

Унутраная складанасць зносін у сучасным грамадстве адлюстроўваецца, у прыватнасці, у шматзначным ужыванні слова мова: мова родная і чужая, літаратураная і дыялектная, нацыянальная і міжнацыянальная і г. д.

Патрэбныя чалавеку мовы не простая сукупнасць разнастайных сродкаў зносін, а пэўная сістэма моў розных тыпаў. На кожным грамадска-гістарычным этапе яна адлюстроўвае развітасць унутраных і знешніх сувязей сям’і, нацыі, народа, краіны і накіроўвае асобу, памагае ёй авалодаць духоўнымі багаццямі грамадства, яго культурай. Спроба аб’ектыўна акрэсліць грамадскі ідэал развітай у моўных адносінах асобы вядзе да вылучэння наступных відаў канкрэтных моўных патрэб, цесна звязаных з кантэкстам сучаснай культуры грамадства.

Па-першае, гэта патрэба ў чалавечай мове як сродку пераўтварэння біялагічнай істоты чалавека ў істоту сацыяльную. Мова маці, мова сям’і, мова першаснага асяроддзя, незалежна ад яе этнічнай або сацыяльнай адметнасці ўвасабляюць другую сігнальную сістэму і даюць магчымасць дзіцяці стаць асобай, далучыцца да роду чалавечага. Патрэба гэта самая жыццёвая з усіх відаў чалавечых патрэб. З ёю ў вялікай ступені звязана інтэлектуальнае развіццё асобы.

Па-другое, патрэба ў этнамове, мове роднай, нацыянальнай, у форме якой толькі і можа рэалізавацца і існаваць чалавечая мова.

Па-трэцяе, патрэба ў мове (або мовах) міжнацыянальных зносін у шматнацыянальным грамадстве ці арганізацыях.

Па-чацвёртае, патрэба ў сацыяльных дыялектах, што існуюць у межах нацыянальных моў. Гэта прафесійныя мовы, мовы навукі, спецыфічныя “падмовы” культуры (фальклор, узроставыя і прафесійныя жаргоны і г. д.).

Па-пятае, патрэба ў разнастайных замежных мовах. Веданне замежных моў пашырае кругагляд асобы, запяспечвае разнастайныя інтэрнацыяльныя зносіны, азнаямленне з вопытам іншых народаў і дасягненнямі іх культуры.

Па-шостае, патрэба ў фармалізаваных мовах, што забяспечваюць чалавеку доступ да ЭВМ, складанай сучаснай тэхнікі, а значыць, і да актыўнага, свядомага, прадуктыўнага выкарыстання самай разнастайнай інфармацыі ў сферах сучаснай вытворчасці, навуковых даследаванняў, навучання і адукацыі, кіраўніцкай дзейнасці, прагназавання сацыяльных падзей.

Па-сёмае, патрэба ў так званых другасных мадэлюючых сістэмах — мовах музыкі, кіно, жывапісу, архітэктуры і іншых мастацтваў, г. зн. Раз­нас­тайных вынайдзеных людзьмі знакавых сістэмах, прызначэнне якіх — забяспечыць удзел асобы ў духоўна-культурным развіцці грамадства, яго маральнай і мастацкай эвалюцыі.

Нарэшце, існуе і грамадская патрэба ў агульналінгвістычнай адукаванасці. Веданне тэарэтычных асноў мовазнаўства (як і асноў фізікі, біялогіі і г. д.) — адзін з фактараў выпрацоўкі навуковага светапогляду.

З першых дзён свайго жыцця індывідуум пачынае авалодваць грамадска-гістарычным вопытам чалавецтва ў той канкрэтнай форме, якую забяспечвае яму першая — родная — мова. Паўнацэннае валоданне роднай мовай — гэта не што іншае, як валоданне сацыяльнымі, інтэлектуальнымі, маральнымі, эстэтычнымі і іншымі каштоўнасцямі.

Авалоданне нацыянальнай мовай — неабходная перадумова сацыялізацыі асобы, фарміравання яе самасвядомасці, далейшага ўваходжання ў шматнацыянальны свет, у шматмоўную сістэму міжнароднай камунікацыі.