Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Белорусский язык (шпоры).docx
Скачиваний:
167
Добавлен:
30.04.2015
Размер:
132.72 Кб
Скачать
  1. Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў III скланення адзіночнага ліку.

Назоўнік – самастойная часціна мовы, якая аб'ядноýвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону.

Да трэцяга скланення адносяцца назоýнікі жаночага роду з чыстай асновай у назоýным склоне адзіночнага ліку: бездань, радасць, завязь, ноч, мыш, шыр, Пціч.

У родным, давальным і местным склонах назоýнікі трэццяга скланення з мяккай асновай, асновай на ý і губныя маюць канчатак - і-, пры зацвярдзелай аснове -ы-: бездань - бездані, завязь-завязі, кроý-крыві, ноч-ночы, мыш-мышы, Пціч-Пцічы.

У творным склоне назоýнікі трэцяга скланення маюць канчатак - у (-ю). Канчатак - у- ýжываецца ý назоýніках з асновай на шыпячыя (ноч-ноччу, мыш-мышшу, печ-печчу); канчатак -ю- прымаюць назоýнікі з асновай на мяккія зычныя (соль-соллю, моль-моллю, радасць-радасцю); канчатак -ю- ý назоýніках з асновай на губныя зычныя і р пішацца пасля апострафа: верф-верф'ю, глыб-глыб'ю, шыр-шыр'ю, Сібір-Сібір'ю.

  1. Правапіс адносных прыметнікаў з суфіксам –ск–.

Адносныя прыметнікі абазначаюць прымету прадмета праз яго адносіны да іншых прадметаý. Гэтыя прыметы могуць выражаць адносіны да матэрыялу, месца, часу і інш.: бетонны мост, вясковая вуліца, студэнцкая сталовая, пяццітонны самасвал. Адносныя прыметнікі - вытворныя словы. Яны ýтвораны ад назоýнікаý, дзеясловаý і прыслоýяý: чытальная зала, драýляны ступ, заýтрашні дзень.

Прыметнікі ýтвараюцца рознымі спосабамі, але найчасцей суфіксальным, прыставачна-суфіксальным.

У прыметніках, утвораных пры дапамозе суфікса -ск- ад назоўнікаў з асновай на с і ш, пішацца адно с: беларус-беларускі, Палессе-палескі, таварыш-таварыскі.

У прыметніках, утвораных ад назоўнікаў пры дапамозе суфікса -ск- зычныя асноý г, ц, ч, к у сплучэнні з суфіксальным с даюць у вымаýленні і напісанні ц: брат-брацкі, ткач-ткацкі, мастак-мастацкі. Каранёвае д у спалучэнні з суфіксальным с таксама вымаýляецца як “ц”, але на пісьме захоýваецца д: сусед-суседскі горад-гарадскі.

У прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваý, назваý нацыянальнасцей і народнасцей на г, к, х, з, ж, пры дапамозе суфікса -ск-, зычны асновы назоўніка захоýваецца: Выбарг-выбаргскі, таджык-таджыкскі, казах-казахскі, Каýказ-каýказскі, Добруш-добрушскі; але: славацкі, калмыцкі, турэцкі.

Мяккі знак пішацца перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваý месяцаý і пор года на нь: ліпень-ліпеньскі, жнівень-жнівеньскі, восень-восеньскі.

  1. Лічэбнік. Асаблівасці ўжывання лічэбнікаў з назоўнікамі.

Лічэбнік - Часціна мовы, якая абазначае пэўную або няпэўную колькасць, мае катэгорыю склону, а таксама менш выразна граматычныя катэгорыі роду і ліку.

Лічэбнікі могуць ужывацца ў якасці самастойных слоў, што абазначаюць адцягнены лік, і несамастойна ў спалучэнні з субстантывамі. Да лічэбнікаý адносяцца словы, якія абазначаюць колькасць прадметаý або ýказваюць на парадак іх пры лічэнні.

Паводле значэння лічэбнікі падзяляюцца на:

колькасныя, якія абазначаюць колькасць прадметаý: адзін, пяць, дзесяць, трыццаць;

і парадкавыя, якія абазначаюць парадак прадметаý пры іх лічэнні: першы, пяты, дзесяты, трыццаты.

Паводле структуры лічэбнікі падзяляюцца на:

простыя: адзін, чатыры, дзесяць;

складаныя: дваццаць, дзвесце, восемсот;

састаýныя: дваццаць тры, сто восемдесят восем, шэсцьдзесят пятага.

Колькасныя лічэбнікі не маюць роду (за выключэннем адзін, два, абодва, тысяча, мільён), не змяняюцца па ліках, не могуць спалучацца з прыметнікамі.

Выступаючы самастойна або ý спалучэнні з назоýнікамі, лічэбнік у сказе можа быць:

а) дзейнікам: Сто трыццаць дзевяць не вярнуліся ý калгас з франтоý Вялікай Айчыннай вайны.

б) выказнікам: Самаму старэйшаму з іх сорак тры гады, а самаму малодшаму дзевятнаццаць.

в) дапаýненнем: Порт можа абслугоýваць дваццаць-дваццаць пяць суднаý у суткі.

г) азначэннем: Касмічны карабель “Усход-4” абляцеý больш 48 разоý вакол Зямлі і прайшоý адлегласць каля 2 мільёнаý кіламетраý.

д) акалічнасццю: На старонках летапісу Тураý упамінаецца ýпершыню ý 980 годзе.