Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-30.doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
453.63 Кб
Скачать

14 Магдэбурскае права

Гэты перыяд характазаваўся хуткім павелічэннем колькасці гарадскіх пасяленняў.

У XIII – першай палове XVII ст. у ВкЛ інтэнсіўна ішоў працэс урбанізацыі – засноўваліся новыя гарады, расло насельніцтва старых цэнтраў. На 1500 г. у ВкЛ налічвалася 83 горада, да 1600 г. было да 530 гарадскіх пасяленняў. Спецыяльнай граматай вялікі князь Казімір у 1444 г. вызначыў 15 лепшых гарадоў княства, сярод якіх былі гарады ўкраінскія, рускія, літоўскія і беларускія (апошніх – большая палова). Першае месца сярод беларускіх гарадоў займаў Полацк, у якім налічвалася на сярэдзіну XVI ст. каля 50 тыс. жыхароў. Іншыя гарады, за рэдкім выключэннем, былі невялікага памеру з 1-3 тыс. насельніцтва, якое займалася як рамяством, гандлем, так і сельскагаспадарчай працай.

З развіццем рынку ў XV ст. роля гарадоў расце. Як і ў Еўропе, адбываецца бурнае развіццё рамеснай вытворчасці. Прычынай гэтага быў рост прадукцыйнасці сельскагаспадарчай працы і прыбавачнага прадукту, што дазваляла пракарміць значную частку насельніцтва, не звязаную з сельскагаспадарчай вытворчасцю; феадалы, а таксама заможныя сяляне імкнуліся купляць добра вырабленыя прылады працы, прадметы быту, што ў сваю чаргу спрыяла павялічэнню вытворчасці сельскагаспадарчай працы.

У гэты перыяд рамеснікі канцэнтруюцца ў мястэчках (невялікіх паселішчах гарадскога тыпу) і гарадах. Развіццё рамяства спрыяла іх росту і росквіту.

Магдэбургскае, або майдэборскае, права ёсць права горада на самакіраванне, якое ўпершыню ўзнікла ў ХІІІ стагоддзі ў нямецкім горадзе Магдэбурзе, а затым хутка пашырылася па Эўропе. У Беларусі граматы на магдэбургскае права выдавалі вялікія князі. Першай такую грамату атрымала ў 1387 годзе Вільня, потым Берасце (1390), праз год - Горадня, у 1441 годзе - Слуцак, у 1498 - Полацак, у 1499 - Менск. Самакіраванне давала гораду права на ўласны герб. Магдэбургскае права мела бальшыня беларускіх гарадоў і мястэчак. Яно вызваляла гараджанаў ад феадальных павіннасцяў, ад суда і ўлады вялікакнязеўскіх старастаў, ваяводаў і іншых дзяржаўных асобаў. Гарадскім жыццём кіраваў выбарны магістрат, што складаўся з дзвюх «палатаў» - рады і лавы. Рада была непасрэднай гарадской уладаю, займалася маёмаснымі і цывільнымі судовымі справамі. Лава разглядала крымінальныя злачынствы. У раду горад штогод выбіраў радцаў, або райцаў, у лаву - лаўнікаў. На чале рады стаялі таксама выбарныя бурмістры, у лаве старшыняваў прысланы вялікім князем войт або прызначаны ім з ліку месцічаў намеснік - лентвойт. Войт звычайна прысягаў на крыжы, што будзе верна служыць гораду. Магістрат збіраў падаткі, сачыў за правільнасцю мераў і вагаў на рынках, абараняў інтарэсы гарадскіх гандляроў і рамеснікаў, што былі аб'яднаныя ў цэхі - своеасаблівыя сярэднявечныя прафсаюзы. Полацкі цэх гарбароў і кушняроў меў, напрыклад, зацверджанае гарадскімі ўладамі права за тры мілі ад горада адбіраць ва ўсіх майстроў-аднаасобнікаў тавар, а іх самых саджаць у турму. Гарадское паветра рабіла чалавека вольным. Сялян-уцекачоў, што сяліліся ў месце, магістрат браў пад абарону і не дазваляў вяртаць былому гаспадару, незалежна ад таго, быў ён просты шляхціч ці ваявода. Наводзячы парадак, гарадскія ўлады не цырымоніліся з парушальнікамі. Полацкі мешчанін Марцін Какорка аднойчы ўзяў ды аблаяў бурмістра. Відаць, потым і дзесятаму заказаў, бо гарадскі кат публічна адлічыў яму на рынку сорак бізуноў, а рада на цэлы год забараніла аматару лаяцца са службовымі асобамі займацца сваім рамяством. Багатыя жыхары хацелі кіраваць паўнаўладна, бяднейшыя змагаліся за свае правы. Месцічы вымагалі, каб іхныя дэпутаты правяралі ўсю дзейнасць магістрата. Такія ператрускі часам выяўлялі злоўжыванні, вельмі падобныя на сучасныя. Замяць некаторыя было цяжка, і тады парушальнікамі займаліся суддзі. Полацак доўга гаварыў пра суд над бурмістрам Даніэлем Клібневічам. Праз подкупы ён дамогся выбрання радцам свайго швагра Курбатовіча, прысабечваў падаткі і рознымі хітрыкамі паклаў у кішэню тысячу залатовак. Побач з ім на лаве падсудных сядзеў радца Міхневіч, які наклаў лапу на падаткі з полацкіх корчмаў. Бурмістр Мікола Зелядніцкі вызначыўся тым, што, карыстаючыся службовым становішчам, прызначыў свайго зяця Яна Лашкевіча магістрацкім пісарам і пачаў разам з ім чыніць суд не ў ратушы, як належыць, а ў сябе дома. Але адкрытасць дзейнасці магістрата і строгая справаздачнасць перад месцічамі былі дастаткова надзейнымі перашкодамі для пашырэння карупцыі ды іншых злоўжыванняў. У чэрвені 1676 года ў Полацку адбыўся сход «магистратских особ всех трех сессий і посполитых», які запрапанаваў гарадскім уладам скласці падатковую ведамасць разам з «поспольством» (простымі гараджанамі) і, збіраючы падаткі, «не отступать як пана радного, так и посполитого, богатого и убогого, без ниякое коррупции, не так, як перед тем». У Масковіі, а потым у Расейскай імперыі, дзе панавалі дзікія феадальныя парадкі, магдэбургскага права, паводле якога жылі эўрапейскія гарады, ніколі не існавала. Нядзіва, што, захапіўшы ў канцы ХVІІІ стагоддзя Беларусь, імператрыца Кацярына ІІ адразу ж выдала адмысловыя ўказы аб скасаванні самакіравання і ўсіх старых гарадскіх вольнасцяў.

15

У XIII — першай палове XVI стст. на Беларусі пераразмяркоўваецца галоўны сродак вытворчасці — зямля. Змяняюцца формы землеўладання і землекарыстання. Галоўнымі заняткамі сялян, як і раней, застаюцца земляробства, жывёлагадоўля, хатняе рамяство, а дапаможнымі — борніцтва, паляванне, рыбалоўства.

Прылады земляробчай працы — драўляная двурогая саха, плуг, барана — па форме заставаліся нязменнымі на працягу стагоддзяў, стала толькі больш жалезных рабочых частак (жалезныя сашнікі – нарогі – ў сахі).

Агратэхніка – двухполле і архаічнае трохполле змянялася рэгулярным трохполлем, якое стала пераважаць у XIV ст. У паўднёвых і лясістых раенах працягвалі існаваць прымітыўныя сістэмы земляробства ў выглядзе падсекі.

Асноўная сельскагаспадарчая культура – жыта, якім засявалася да паловы і больш ворыва. Ураджай збожжа быў сам 3-4 (збіралі ўраджаю ў 3-4 разоў больш, чым сеялі), а на ўгноеных палетках – сам 4-5. Гэта было каля чатырох цэнтнераў з гектара, вагаючыся ў розныя гады ў даволі вялікіх межах. Акрамя жыта вырошчвалі: авёс, ячмень, проса, грэчку, тэхнічныя культуры – лён, каноплі. Прысядзібныя агароды – неад’емная частка сялянскай, а так сама і мяшчанскай гаспадаркі. Вырошчвалі рэпу, агуркі, моркву, буракі, цыбулю, часнок, бабы, гарох, зеляніку.

Жывелагадоўля. З умацаваннем ворнага земляробства ўзрастала гаспадарчае значэнне хатняй жывёлы. У якасці цяглавай сілы на захадзе Беларусі больш выкарыстоўвалі валоў, на ўсходзе – коней. Але акрамя гэтай функцыі, была яшчэ адна вызначальная, што звязвала менавіта ворнае земляробства з жывелагадоўляй – гэта ўгнаенне, якое павялічвала ўраджайнасць. Дробная жывёла і птушка вырошчваліся для харчавання і атрымання сыравіны для хатніх промыслаў і рамяства: свінні, авечкі, козы, гусі, куры і г.д.. Жывёлагадоўля давала так сама мяса і малочныя прадукты. Значную ролю ў гаспадарчым жыцці па-ранейшаму адыгрывалі паляванне, рыбалоўства, бортніцтва.

Не гледзячы на рост вагі рамяства ў гаспадарке краіны, сялянская гаспадарка па-ранейшаму мела натуральны характар. Амаль усё неабходнае для жыцця – прылады працы, посуд, тканіна, адзенне, абутак – выраблялася ў сям’і.

0 Каб павялічыць даходы з дзяржаўных зямель, вялікі князь Жыгімонт II Аўгуст ажыццяўляе ў дзяржаўных маентках рэформу, якая атрымала назву "валочная памера". Асноўны дакумент рэформы – інструкцыя "Ўставы на валокі", які датаваны 1 красавіка 1557 г. На яго падставе была праведзена суцэльная рэвізія дзяржаўных і вялікакняскіх уладанняў. У 1568 г. усе дзяржаўныя ўладанні заходняй часткі княства былі ахоплены рэформай.

Асноўныя прынцыпы рэформы:

  • дакладны ўліку зямель;

  • абкладанне сялян павіннасцямі прапарцыянальна занятай зямлі;

  • вылучэнне адзінай пазямельнай меры – валокі;

  • за карыстанне валокай вызначаліся пэўныя павіннасці.

Пад час рэформы ўся зямля ў маёнтку дзялілася на валокі, лепшыя з якіх адводзіліся пад вялікакняжацкія гаспадаркі – фальваркі. Астатнія раздаваліся сялянам у падворнае землекарыстанне. Суадносіны велічыні фальваркавага і сялянскага ворыва ў дзяржаўным маентку вызначаліся 1:7. Гэта значыць, апрацоўку адной фальваркавай валокі рабілі сем сялянскіх валок. Сялянская сям'я ў залежнасці ад колькасці ворыва ў той ці іншай мясцовасці, магчымасцяў апрацоўкі (колькасці рабочых рук, цяглавай жывёлы, прылад працы) атрымлівала валоку ці яе частку, з якой выконвала дакладна ўстаноўленыя павіннасці. Сялянскі надзел падзяляўся на тры часткі. Гэта забяспечвала прымусовы трохпольны севазварот, што спрыяла росту ўраджайнасці. Валочныя надзелы падзяляліся на цяглыя (паншчынныя), асадныя (чыншавыя), вольныя (для сялян-слуг, што вызваляліся ад спецыфічных павіннасцей сялян іншых катэгорый). Цяглыя сяляне абавязваліся адпрацоўваць паншчыну два дні на тыдзень, выходзіць на гвалты і талокі. Асадныя сяляне павінны былі плаціць чынш па 30 грошаў з кожнай валокі, адбываць за год 12 талок, або плаціць за іх 12 грошаў, замест гвалтоў даваць 10 грошаў. Кошт сялянскіх павіннасцяў з валокі сярэдняй якасці глебы складаў значную суму.

Пры правядзенні рэформы не было рэгламентацыі або абмежаваіняў у надзяленні сялян зямлёй. Сялянская гаспадарка магла ўзяць валоку ці яе частку. Валока складала 30 моргаў, ці 21,36 га. Па якасці глебы валокі былі “добрыя”, “сярэднія”, “дрэнныя” і “вельмі дрэнныя”. Агульны памер павіннасцяў упершыню быў абумоўлены памерам надзелу і якасцю глебы.

Вынікі правядзення рэформы:

  • сяляне страцілі правы на зямельныя ўчасткі, якія традыцыйна лічыліся ў іх спадчынным валоданні;

  • іх палеткі ў большасці сталі меншымі – сем’і не маглі выканаць усе павіннасці, якія прызначаліся з ранейшых надзелаў;

  • асноўнымі формамі павіннасці стала паншчына на захадзе, на ўсходзе – грашовы чынш;

  • з'явіліся пустыя валокі, якія ўтварылі рэзервовы зямельны фонд;

  • павялічыліся даходы дзяржаўнага скарбу;

  • прынцыпы рэфармавання былі пераняты прыватнымі землеўладальнікамі, у першую чаргу буйнымі;

  • на захадзе і ў цэнтры Беларусі, дзе імкліва ствараліся фальваркі, сялянская абшчына была разбурана, на ўсходзе яна захавалася, але была падпарадкавана феадалам.

16

Пачаткова вялікі князь літоўскі лічыўся вярхоўным уласнікам усёй зямлі. Паступова ўся зямля ў Вялікім княстве Літоўскім падзялілася на катэгорыі ў залежнасці ад таго ці іншага ўладальніка: дзяржаўную (гаспадарскую), прыватна-уласніцкую і царкоўную. Сяляне, якія жылі на гэтых землях, адпаведна падзяліліся на дзяржаўных, прыватных і царкоўных.

Поўнай уласнасцю феадалаў была “чэлядзь нявольная”. Яна не вяла сваёй уласнай гаспадаркі і жыла пры дварах феадалаў. Крыніцы набору гэтага саслоўя былі: купля-продаж, шлюб з нявольным чалавекам, нараджэнне ў няволі, пакаранне за злачынства. Акрамя працы на полі, чэлядзь выконвала і іншую працу ў гаспадарцы: абрабляла агароды, сады, пасвіла статкі і г.д. Жанчыны ткалі лён.

Асноўную частку насельніцтва складалі “цяглыя” сяляне ўсіх найменняў. Яны мелі меньшую ступень асабістай залежнасці ад ўладальніка. Акрамя таго, яны карысталіся зямельнымі надзеламі, рознымі па меры і гаспадарчым складзе. Сялянскія надзелы складаліся звычайна з сядзібнай і агародніннай зямлі, поля, сенажаці, часам бабровых і рыбных ловен.

Для сялянскага землекарыстання была характэрна надзвычайная цераспалосіца ў размеркаваннях надзелаў і сядзіб. Уся зямля, як і тая, што знаходзілася ў карыстанні асобнай сям’і, ці “дыму”, так і тая, якой карысталіся ўсе жыхары сяла (лясы, балоты, азёры, рэкі і г.д.), лічылася маёмасцю складаных сялянскіх згуртаванняў – абшчын. Абшчына несла адказнасць за своечасовае выкананне сялянскіх павіннасцяў, а пазней стала браць удзел і ў землеўпарадкаванні сялянства.

За карыстанне зямлёй сяляне былі абавязяны плаціць уласніку пэўную рэнту. Формы рэнты былі розныя і падзяляліся на тры асноўныя віды: адработачную, грашовую і прадуктовую.

Адработачная рэнта была адной з самых распаўсюджаных на тэрыторыі Беларусі, яна называлася паншчынай. Паншчыну селянін абавязаны быў адрабіць у гаспадарскім маёнтку. Часцей за ўсё гэта былі палявыя работы, на якіх селянін быў двойчы на тыдзень разам з канём і са сваімі прыладамі: сякерай, касой, бараной. Цяглыя сяляне адбывалі паншчыну не толькі на полі.

Некаторая частка сялянства ў якасці асноўнай павіннасці абкладалася чыншам. Такія сяляне называліся асаднымі ці чыншавымі. Чынш уяўляў сабой грашовую форму рэнты.

Разам з паншчынай і чыншам, якія былі асноўнымі павіннасцямі, сяляне выконвалі і дадатковыя: “талокі” – агульныя сязонныя гаспадарчыя работы, “гвалты”, ці “згоны” – агульныя тэрміновыя работы, прывязаныя да пэўных выпадкаў: для рамонту дарог, гацей, для аблавы на звяроў, у выпадку стыхійных бедстваў і інш.

К канцу ХV ст. адным з асноўных відаў павіннасцяў была дзялка-даніна прадуктамі. Яна была мядовай, бабровай, кунічнай, збожжавай, піўной, сеннай і г.д.

У залежнасці ад ступені асабістай свабоды цяглыя сяляне падзяляліся на “пахожых” і “непахожых”. На першых часах усе цяглыя сяляне мелі права пераходу ад аднаго ўладара да іншага, права сыходу з абшчыны. З развіццём інстытута феадальнага права на зямлю выяўлялася акрэсленая зацікаўленасць феадалаў у яго ліквідацыі.

Прывілей 1447 г. пачаў працэс юрыдычнага абгрунтавання прыгоннага права ў Вялікім княстве Літоўскім. Ён зацвярджаў, што сяляне, якія пражылі на зямлі феадала 10 год, становяцца “непахожымі”, старажыхарамі. Адзнакай старажыхарства было і спадчыннае валоданне зямлёй селяніна.

Разам з “непахожымі” у феадальных маёнтках жылі і сяляне “пахожыя”, ці вольныя.

Людзі служэбныя, ці служкі, складалі трэцюю, даволі шматлікую катэгорыю насельніцтва. Па сваім эканамічным палажэнні яны былі блізкія да цяглавага сялянства. Яны таксама былі землекарыстальнікамі, што сядзелі з сем’ямі на сваіх вотчынах. Але ад сялян яны адрозніваліся сваёй асаблівай службай. Галоўнай іх павіннасцю была вайсковая служба. У мірны час яны раз’язджалі па справах княскай і феадальнай адміністрацыі.

17

Беларускія землі мелі параўнальна высокі ўзровень эканамічнага развіцця, таму больш важную ролю ў княстве адыгрывала беларуская мова і культура. Беларуская мова выкарыстоўвалася як дзяржаўная, а так сама ў дамашнім абіходзе вялікіх князёў і феадальнай знаці. У выніку развіцця феадальнага грамадства ў межах этнічнай тэрыторыі Беларусі ў XIII – XVI стст. утварылася беларуская народнасць.

XV – першая палова XVII стст. – перыяд развіця культуры , які атрымаў у Еўропе назву Адраджэнне. Ён характарызаваўся ўздымам свецкай навукі і мастацтва, станаўленнем нацыянальных моў, літаратур і нацыянальнай самасвядомасці, гуманістычным светапоглядам. Дзякуючы трывалым сувязям з Еўропай, беларуская культура так сама пазнала ўплыў ідэй Адраджэння, але тут меліся свае асаблівасці. Вялікае княства знаходзілася на перыферыі еўрапейскага культурнага жыцця, тут не паспелі сфарміравацца элементы раннебуржуазнага грамадства, толькі зараджалася свецкая літаратура, філасофская і грамадская думка працягвала арыентавацца на Біблію, не было выдатных дасягненняў у свецкіх відах мастацтва – жывапісу, скульптуры, музыкі. Тым не менш, рысы Рэнесанса назіраліся ў архітэктуры, графіке, асвеце і свецкіх відах мастацтва. Можна гаварыць аб шматграннасці і варыянтнасці рэнесанснай культуры на Беларусі.

Адукацыя, як і ў папярэдні перыяд, захоўвала рэлігійны характар. Пры праваслаўных цэрквах і манастырах існавалі школы, у іх праграму навучання ўваходзілі: царкоўна-славянская граматыка, матэматыка, філасофія, тэалогія. Разам з тым, пры праваслаўных брацтвах (гэта грамадскія аб’яднанні прыхажан) у Вільні, Магілёве, Слуцке, Бярэсце, Полацку і інш. дзейнічалі брацкія школы з больш шырокай праграмай, што ўключала вывучэнне замежных і класічных (лацінскай і грэчаскай) моў, гісторыю, рыторыку. Навучанне ў іх было галоўным чынам бясплатным.

Шырокая праграма адукацыі існавала ў пратэстанцкіх школах. Найбольш вядомыя – у Іўі, Вільне, Бярэсце, Слуцку. Пратэстанты выступілі з прапановай заснаваць у ВкЛ універсітэт, але ва ўмовах контррэфармацыі ідэю перахапілі езуіты, а пратэстанцкія школы наогул былі зачынены.

Асабліва хутка развівалася каталіцкая сістэма адукацыі ў XVI ст. згодна з пастановамі сінодаў, кожны прыход павіннен мець пачатковую школу. Акрамя таго, шматлікія каталіцкія манаскія ордэны адчынялі свае сярэднія навучальныя ўстановы – калегіўмы. Асабліва вядомымі былі езуіцкія і піярскія калегіўмы. Першы езуіцкі калегіўм быў заснаваны ў Вільне (1570 г.), на тэрыторыі Беларусі – у Полацку (1581 г.). Калегіўмы давалі класічную гуманітарную адукацыю. Навучанне было бясплатным, прымаліся юнакі любых саслоўяў і веравызнанняў, навучанне працягвалася 6 – 7 гадоў. Увесь навучальна-выхаваўчы працэс быў прасякнуты рэлігійнай накіраванасцю. У той жа час калегіўмы садзейнічалі ўсталяванню на Беларусі заходне-еўрапейскай сістэмы адукацыі. На базе Віленскага езуіцкага калегіўма ў 1579 г. была створана езуіцкая акадэмія – першая вышэйшая навучальная ўстанова ў ВкЛ. Першым яе рэктарам быў выдатны палеміст, дзеяч ордэна езуітаў – Петр Скарга.

Пашырэнне агульнага ўзроўня адукаванасці абумовіла ўзнікненне попыту на кнігі. У XIII – XVI стст. цэнтрамі перапіскі кніг з’яўляліся праваслаўныя манастыры (скрыпторыі ў Наваградку, Полацку, Смаленску, Вільне, Віцебску, Лаўрышаве, Супрасле), дзяржаўная канцылярыя ў Вільне, канцылярыі буйных феадалаў. Ствараліся значныя кнігазборы – бібліятэкі. Найбольш вядомымі былі: бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора; бібліятэкі манастыроў у Спраслі, Вільне, Слуцку, Пінску; а так сама кнігазборы навучальных устаноў (езуіцкіх калегіўмаў і акадэміі) і прыватныя зборы магнатаў (Раздзівілаў, Сапегаў).

Скрыпторыі не маглі задаволіць ўзрастаўшага попыту на кніжнае слова, таму не выпадкова, што ў ВкЛ узнікла кнігадрукаванне раней за ўсе ўсходнеславянскія землі. Заснавальнік усходнеславянскага кнігадрукавання – выдатны гуманіст і асветнік Францыск Скарына. У 1517-1519 гг. ён у Празе пераклаў і выдаў (з каментарыямі) Псалтыр і 22 кнігі Старога запавету Бібліі. У 1522 г. ён пераехаў у Вільню, дзе заснаваў першую на тэрыторыі ўсходніх славя друкарню, з якой вышлі “Малая падарожная кніжыца” (1522 г.) і “Апостал” (1525 г.).

Развіцце музычнага мастацтва шло ў межах царкоўных устаноў. З канца XV ст. развіваецца кантавая культура спеваў, а ў другой палове XVI ст. – партэсныя спевы, спевакоў рыхтавалі ў брацкіх і манастырскіх школах.

У самым канцы XVI ст. пры каталіцкіх установах-кляштарах сталі ўтварацца капэлы – калектывы, якія складаліся з аркестра і групы вакалістаў. З будаўніцтвам новых каталіцкіх храмаў пачала пашыралася арганная музычная культура.

У XIV – XVI стст. шырокую папулярнасць у народзе атрымаў лялечны тэатр – батлейка. Прадстаўленні даваліся пад час ярмарак, на рынках, запрашалі лялечнікаў і да двароў феадалаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]