Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Міністэрства адукацыі Рэспулікі Беларусь.doc
Скачиваний:
40
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
134.66 Кб
Скачать

Заключэнне

Францішак Багушэвіч належыць да пачынальнікаў беларускага нацыянальнага адраджэння. Ён востра адчуваў пагрозу знікнення беларусаў як самастойнага этнасу ў складзе Расійскай імперыі. Гэтую пагрозу бачыў у забароне і выцясненні з культурнага і дзяржаўнага ўжытку беларускай мовы, якой належыць галоўнае месца ў самасвядомасці народа, у разуменні сваёй тутэйшасці. Пісьменнік пераконваў чытачоў сваіх вершаў, што наша мова належыць не толькі сацыяльным нізам, што яна не мужыцкая, а здабытак усёй нацыі.

Зборнікі Францішка Багушэвіча выйшлі з друку у канцы XIX ст., калі расійскія ўлады забаранілі нашы гістарычныя назвы — Літва, Беларусь, — калі за выкарыстанне беларускай мовы ў друку чалавек караўся законам. Пісьменнік так усхвалявана мог гаварыць пра Беларусь, пра мову свайго народа толькі таму, што гэтыя зборнікі выйшлі за мяжой.

Недалёкае мінулае пакінула ў памяці толькі ўспаміны аб паншчыне, забароне роднага слова, культурным заняпадзе. Таму Ф. Багушэвіч імкнуўся скіраваць свой погляд у той перыяд, калі беларускі народ стварыў выдатную культуру і літаратуру. На канкрэтных гістарычных фактах з мінулага ён выхоўваў высакародныя гістарычныя пачуцці. Супрацьпастаўленне далёкай мінуўшчыны тагачаснай рэчаіснасці было апраўданым, бо дапамагала змагацца за ажыццяўленне пастаўленай мэты — абуджэнне нацыянальнай свядомасці народа.

Зборнікі «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» адкрываюцца прадмовамі. Прадмовы Ф. Багушэвіча — гэта маякі на доўгім, шматпакутным і цярністым шляху беларускага народа да ўсведамлення гістарычнай справядлівасці і нацыянальнай годнасці. Форма непасрэднага звароту да чытачоў, шчырыя гутарковыя інтанацыі, лірычная афарбоўка, паэтычная выразнасць надаюць прадмовам асаблівую пераканальнасць.

У прадмове да зборніка «Дудка беларуская» Францішак Багушэвіч настойліва пераконвае свайго адрасата, што яны — беларусы, што іх радзіма — Беларусь, каб заўсёды і перад усімі кожны годна нёс прыналежнасць да яе, каб адчуваў сябе сынам свайго народа, тутэйшым. Імкненне давесці сваім чытачам, што яны менавіта беларусы, што так павінны сябе адчуваць і называць, падкрэсліваецца назвамі зборнікаў. У кожнай з іх ёсць слова «беларускі», якое займае інверсійнае становішча да назоўніка, чым падкрэсліваецца яго значнасць. Пісьменнік звяртаецца да сваіх сучаснікаў, а праз стагоддзі і да нас з заклікам-маленнем: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!»

Першыя вершы зборнікаў «Мая дудка» і «Смык» — мастацкія маніфесты нацыянальнага адраджэння. У іх творчасць паэта параўноўваецца з ігрой на народных музычных інструментах. Герой верша «Мая дудка» хоча зрабіць дудку, якая б весяліла людзей, выклікала ў іх радасць. Але такая дудка маўчыць, бо «бачыць» вакол сябе слёзы, стогны і плач людзей. Дудка «ад жалю, ад смутку» аказалася здатнай толькі да сумных песень, у якіх выразіла бязрадасную долю народа. Паэт, сцвярджае аўтар, павінен складаць праўдзівыя песні, якія б паказвалі не толькі гістарычную праўду і лёс народа, але і шлях да лепшага жыцця.

Чытаем наступныя творы Францішка Багушэвіча і перад намі адзін за другім паўстаюць вобразы роднага краю: прыгнечанай радзімы, забітага, абяздоленага, гаротнага селяніна, скупога бязлітаснага пана, беларускай прыроды.

Ролю Францішка Багушэвіча ў гісторыі нашага народа і ў гісторыі літаратуры цяжка пераацаніць. Па духу, па спосабу думання, па ідэалогіі ўся паэзія Багушэвіча вельмі нацыянальная, так што ён — наш першы нацыянальны паэт, «бацька беларускага Адраджэння».