Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Міністэрства адукацыі Рэспулікі Беларусь.doc
Скачиваний:
39
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
134.66 Кб
Скачать

28

Міністэрства адукацыі Рэспулікі Беларусь

УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт

імя І. П. Шамякіна”

Кафедра беларускай літаратуры

Курсавая работа

Мастацкая канцэпцыя нацыянальнага свету ф. Багушэвіча

Выканала:

студэнтка 4 курса 2 групы

філалагічнага факультэта

Талмачова Святлана

Віктараўна

Мазыр 2010

Змест

Уводзіны................................................................................................3

1 Праблемы тутэйшасці ў паэзіі ф. Багушэвіча…...6

2 Вобраз бацькаўшчыны ў творах ф. Багушэвіча..14

заключэнне......................................................................................21

спіс выкарыстанай літаратуры........................................23

Уводзіны

Творчасць Францішка Багушэвіча прыпадае на другую палову дзевятнаццатага стагоддзя. Паўстанне 1863 года, якое рыхтаваў Кастусь Каліноўскі і ў якім прымаў удзел Багушэвіч, пацярпела крах. У выніку гэтага царскія ўлады сталі адносіцца да народа з яшчэ большай жорсткасцю, яны імкнуліся задушыць нават думку аб супраціўленні. Паўсюдна чуліся стогны змучанага люду.

Францішак Багушэвіч — самая значная і яркая фігура ў гісторыі беларускай літаратуры парэформеннага часу. «Імя таленавітага паэта, вясковага настаўніка, удзельніка паўстання 1863 г., судовага следчага і адваката стала першым у шэрагу імёнаў вялікіх беларускіх нацыянальных паэтаў. Ён ведаў нялёгкую долю беларускага сялянства і разумеў яе прычыны. Таму ў цэнтры ўвагі яго быў просты чалавек, селянін-пакутнік, якога абяздолілі, абдзялілі і які заслугоўваў лепшага жыцця» [1, с. 94-95] — лічыць В. Дз. Старычонак.

«Францішак Багушэвіч — сцвярджае Я. Янушкевіч, — эпоха ў айчыннай, дакастрычніцкага перавароту, літаратуры. Шчодрага кніжнага заняпаду, які прычакала Беларусь на схіле мінулага стагоддзя дзякуючы Мацею Бурачку і Сымону Рэўку з-пад Барысава ў адной асобе, не здаралася над ёй ад часу выхаду першых беларуска-польскіх зборнікаў паэзіі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (чатыры кнігі на працягу 1855—1857 гадоў). У творчасці Беларускага Дудара тады адчуваўся, як водгук сентыменталізму і рамантызму, прыкметны ўплыў фальклорнага этнаграфізму. Паэзія ж ягонага таленавітага паслядоўніка — яркі ўзор крытычнага рэалізму, чысты, без фальшу голас, пранікнёны да адчаю, сведчыў пра новую літаратурную стылістыку. Бо толькі ад вялікага пачуцця можна з Часам гаварыць на роўных і самому стаць вымярэннем эпохі, хай сабе і «не сваёй» » [2, с. 17].

Паводле назірання У. Конана, «у паэзіі Ф. Багушэвіча па-майстэрску выкарыстаны фальклорныя вобразы, матывы і сюжэты, але дамінуе не натуральны народны аптымізм, а рамантычная іронія і элігічная танальнасць. Бо пісьменнік добра ведаў жыццё і сацыяльную рэчаіснасць свайго часу, каб абмежавацца сацыяльнай крытыкай, прарочым выкрыццём няпраўды, не ўдаючыся ў аптымістычную прагностыку» [3, с. 24-25].

«Барацьбітом за сацыяльную, палітычную, грамадскую і маральна-этычную праўду быў Францішак Багушэвіч. Думаецца, каб паўтарыўся 1863 год, ён зноў узяўся б за зброю. Бо адчуваў тое ж, што адчувалі героі рамана Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім»: не можа быць краіны без свабоды. Няма свабоды — дык навошта такая краіна. Багушэвіч, як мог, усімі сіламі бараніў народ ад пошасці і несправядлівасці. Ён падзяліў з ім ролю пакутніка. Аднак стаў і прарокам. Стаў выдатным прадстаўніком літаратуры, якая займела свайго слаўнага сына, на поўны голас прадоўжыла гаворку з народам на яго роднай мове, пачатую яго папярэднікам Дударом Дуніным-Марцінкевічам. Народ займеў урэшце свайго песняра, свайго славутага салаўя. Дэмакратызмам поглядаў, памкненняў, мараў, паслядоўнасцю заступніцкай пазіцыі і адметны Францішак Багушэвіч» [4, с. 87] — перакананы М. Мішчанчук.

Творчасць Ф. Багушэвіча дастаткова добра даследавана літаратурнай крытыкай, і гэта не здарма, бо, адвакат па прафесіі, Ф. Багушэвіч і ў літаратуры стаў адвакатам — абаронцам правоў прыгнечанага беларускага працоўнага сялянства, правоў на зямлю, волю, свабоднае развіццё нацыянальнай культуры, літаратуры, мовы. Творчасць рэвалюцыянера-дэмакрата, пачынальніка крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры цесна звязана з фальклорам, а таксама лепшымі эстэтычнымі традыцыямі славянскай паэзіі.

У 1891 г. у Кракаве пад псеўданімам Мацей Бурачок выйшаў першы паэтычны зборнік Ф. Багушэвіча «Дудка беларуская», а праз тры гады — зборнік «Смык беларускі» (пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава). Да абодвух зборнікаў Ф. Багушэвіч напісаў прадмовы, у якіх гаварыў пра багатую гісторыю і культуру беларусаў, абгрунтоўваў права беларускага народа на развіццё сваёй мовы.

Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава... Так сціпла падпісваў свае кніжкі Ф. Багушэвіч. I каб падкрэсліць еднасць з народам, і каб не прыцягваць асаблівай увагі высокіх уладаў. Толькі за тое, што пісаў на беларускай мове, маглі пасадзіць у турму.

Час і жыццё не спрыялі творцам, якія пісалі па-беларуску. У прадмовах да кніжак Ф. Багушэвіч выказвае заклапочанасць і трывогу за лёс роднага слова, абгрунтоўвае законнае права на развіццё роднай мовы, права беларускага народа на стварэнне сваёй нацыянальнай культуры і тым самым — на сваё існаванне. Разумеючы, што асноўным доказам існавання народа з’яўляецца мова, Ф. Багушэвіч заклікаў шанаваць мову народа, берагчы і развіваць яе, узбагачаць і памнажаць культурныя традыцыі.

У той час, калі супраць беларускай мовы выступалі афіцыйныя ўлады, патрэбна была незвычайная перакананасць і мужнасць, каб заявіць на ўвесь голас, што беларуская мова — гэта мова шматмільённага народа з багатымі гістарычнымі традыцыямі. Знаёмства з гісторыяй народа і вера ў яго патэнцыяльныя творчыя сілы, глыбокае і тонкае адчуванне ўсіх асаблівасцяў мовы дае пісьменніку падставу сцвярджаць, што «мова наша ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая».

Тэма нашай курсавой работы абрана невыпадкова, бо ў многіх сваіх творах Ф. Багушэвіч узнімае найбольш важную з усіх праблем — праблему самога існавання народа — і звязвае яе з неабходнасцю захавання роднай мовы, з задачай стварэння нацыянальнай культуры і літаратуры.

«Францішак Багушэвіч, — піша В. Ляшук, — уважліва сачыў за развіццём новай беларускай літаратуры. 3 прадмовы да зборніка «Смык беларускі» вынікае, што быў знаёмы з творчасцю В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Тапчэўскага і інш. Аўтар «Дудкі беларускай» не прымаў тыя творы тагачасных пісьменнікаў у якіх аўтарская пазіцыя не супадала з марамі, надзеямі ўсяго народа. Гэтыя пісьменнікі, на яго думку, хоць і пісалі па-беларуску, але «як бы смеючыся з нашага брата». Францішак Багушэвіч марыў пра росквіт нацыянальнай літаратуры, выпускаў у свет свае кнігі пад рознымі псеўданімамі, тым самым гаворачы, што ёсць ужо два беларускія аўтары, а не адзін. Ён спадзяваўся, што з’явяцца і іншыя пісьменнікі, «хтось скрыпку, можа, даробе, а там была «Дудка» — вось і мы зробім музыку». Спадзяванні Ф. Багушэвіча не былі марнымі, але яны рэалізаваліся ў наступным стагоддзі» [5, с. 84].

Наша курсавая работа – яшчэ адна спроба звароту да неўміручай спадчыны беларускага песняра, што ганарыўся сваёй радзімай у складаны гістарычны час, праводзіў у друк жывое беларускае слова.

Мэта нашай работы – вызначыць асаблівасці ідэйна-эстэтычнага выяўлення свету беларусаў у творах Ф.Багушэвіча.

У сувязі з пастаўленай мэтай намі былі вызначаны наступныя задачы:

  • разгледзець праблему тутэйшасці ў паэзіі Ф.Багушэвіча;

  • выявіць і акрэсліць значэнне вобраза Бацькаўшчыны ў творчасці пісьменніка.