Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
діплом..docx
Скачиваний:
37
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
93.97 Кб
Скачать
  1. Рэфлексія.

  2. Дамашняе заданне:

Настаўнік: Ахарактарызуйце пафас вершаў Ф.Багушэвіча “Хмаркі” і “Быў у чысцы!”. Верш “Хмаркі” вывучыць на памяць. Прачытаць паэму “Кепска будзе!”.

Заключэнне

Ролю Францішка Багушэвіча ў гісторыі нашага народа і ў гісторыі літаратуры цяжка пераацаніць. Па духу, па спосабу думання, па ідэалогіі ўся паэзія Багушэвіча вельмі нацыянальная, так што ён — наш першы нацыянальны паэт, «бацька беларускага Адраджэння».

Зборнікі Францішка Багушэвіча выйшлі з друку у канцы XIX ст., калі расійскія ўлады забаранілі нашы гістарычныя назвы — Літва, Беларусь, — калі за выкарыстанне беларускай мовы ў друку чалавек караўся законам. Пісьменнік так усхвалявана мог гаварыць пра Беларусь, пра мову свайго народа толькі таму, што гэтыя зборнікі выйшлі за мяжой.

Недалёкае мінулае пакінула ў памяці толькі ўспаміны аб паншчыне, забароне роднага слова, культурным заняпадзе. Таму Ф. Багушэвіч імкнуўся скіраваць свой погляд у той перыяд, калі беларускі народ стварыў выдатную культуру і літаратуру. На канкрэтных гістарычных фактах з мінулага ён выхоўваў высакародныя гістарычныя пачуцці. Супрацьпастаўленне далёкай мінуўшчыны тагачаснай рэчаіснасці было апраўданым, бо дапамагала змагацца за ажыццяўленне пастаўленай мэты — абуджэнне нацыянальнай свядомасці народа.

Зборнікі «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» адкрываюцца прадмовамі. Прадмовы Ф. Багушэвіча — гэта маякі на доўгім, шматпакутным і цярністым шляху беларускага народа да ўсведамлення гістарычнай справядлівасці і нацыянальнай годнасці. Форма непасрэднага звароту да чытачоў, шчырыя гутарковыя інтанацыі, лірычная афарбоўка, паэтычная выразнасць надаюць прадмовам асаблівую пераканальнасць.

У прадмове да зборніка «Дудка беларуская» Францішак Багушэвіч настойліва пераконвае свайго адрасата, што яны — беларусы, што іх радзіма — Беларусь, каб заўсёды і перад усімі кожны годна нёс прыналежнасць да яе, каб адчуваў сябе сынам свайго народа, тутэйшым. Імкненне давесці сваім чытачам, што яны менавіта беларусы, што так павінны сябе адчуваць і называць, падкрэсліваецца назвамі зборнікаў. У кожнай з іх ёсць слова «беларускі», якое займае інверсійнае становішча да назоўніка, чым падкрэсліваецца яго значнасць. Пісьменнік звяртаецца да сваіх сучаснікаў, а праз стагоддзі і да нас з заклікам-маленнем: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!»

У беларускай літаратуры 19 стагоддзя ніхто лепш за Багушэвіча не паказаў поўнай процілегласці класавых, сацыяльных інтарэсаў беднага, прыгнечанага сялянства і царска-чыноўніцкай дзяржавы, не выявіў поўнага бяспраўя чалавека працы перад тварам няўмольных, жорсткіх сіл. Багушэвіч гнеўна пратэстуе супраць такіх жорсткіх адносін да простага люду. Ён увесь час падкрэслівае, што сяляне заслугоўваюць самай высокай павагі, бо іх працай корміцца свет, бо яны – стваральнікі матэрыяльных каштоўнасцей на зямлі (вершы “Бог не роўна дзеле”, “Чаго бяжыш, мужычок?”, “Дурны мужык, як варона” і інш). У сваіх вершах пісьменнік таксама заклікае селяніна прачнуцца, азірнуцца навокал, усвядоміць, што ён – асноўная сіла жыцця.

Т.ч. творчасць Ф.Багушэвіча адыграла важную ролю ў станаўленні новай беларускай культуры і літаратуры. Аўтар узнімае ў сваіх творах тэмы, якія закраналі асноўныя праблемы свайго часу: праблему нацыянальнага самавызначэння народа, праблему існавання беларускай мовы, культуры і літаратуры, праблему бяспраўя народа перад тварам царскай дзяржавы. Творы пісьменніка – вялікі і невычэрпны скарб беларускага народа.