Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
діплом..docx
Скачиваний:
36
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
93.97 Кб
Скачать

ПЛАН

Уводзіны

1. Традыцыі і наватарства ў беларускай літаратуры другой паловы 19 стагоддзя.

2. Праблема нацыянальнага героя ў мастацкай карціне свету Францішка Багушэвіча.

3. Вобраз Бацькаўшчыны ў творчасці Францішка Багушэвіча.

4. Метадычныя рэкамендацыі да вывучэння жыцця і творчасці Францішка Багушэвіча ў школе.

Заключэнне.

Спіс выкарыстанай літаратуры.

УВОДЗІНЫ

Самай значнай і яркай фігурай у гісторыі беларускай літаратуры ХIХ стагоддзя з’яўляецца Францішак Багушэвіч. Таленавіты паэт, празаік, публіцыст, ён увайшоў у беларускую літаратуру як заснавальнік крытычнага рэалізму, першы нацыянальны пісьменнік, перакананы і паслядоўны дэмакрат, абаронца правоў прыгнечаных і абяздоленых.

Францішак Багушэвіч — самая значная і яркая фігура ў гісторыі беларускай літаратуры парэформеннага часу. «Імя таленавітага паэта, вясковага настаўніка, удзельніка паўстання 1863 г., судовага следчага і адваката стала першым у шэрагу імёнаў вялікіх беларускіх нацыянальных паэтаў. Ён ведаў нялёгкую долю беларускага сялянства і разумеў яе прычыны. Таму ў цэнтры ўвагі яго быў просты чалавек, селянін-пакутнік, якога абяздолілі, абдзялілі і які заслугоўваў лепшага жыцця» [1, с. 94-95] — лічыць В. Дз. Старычонак.

Бацька беларускага адраджэння, будзіцель нацыянальнай самасвядомасці беларусаў – такім ён паўстае ў прадмове да сваёй “Дудкі беларускай”. Голасам Мацея Бурачка, Ф.Багушэвіч адзін з першых загаварыў пра родную мову як “адзежу душы”, найважнейшы сродак нацыянальнай культуры, сцвердзіў права і паўнацэннасць беларускага слова. Мова яго твораў – гэта жывая гаворка блізкіх і дарагіх яму беларусаў, дзівосны сродак адлюстравання стану паэтычнай душы.

Францішак Багушэвіч – гэта эпоха ў айчыннай, дакастрычніцкага перавароту, літаратуры. Шчодрага кніжнага заняпаду, які зведала Беларусь на схіле мінулага стагоддзя дзякуючы Мацею Бурачку і Сымону Рэўку з-пад Барысава ў адной асобе, не здаралася над ёй ад часу выхаду першых беларуска-польскіх зборнікаў паэзіі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (чатыры кнігі на працягу 1855—1857 гадоў). У творчасці Беларускага Дудара тады адчуваўся, як водгук сентыменталізму і рамантызму, прыкметны ўплыў фальклорнага этнаграфізму. Паэзія ж ягонага таленавітага паслядоўніка — яркі ўзор крытычнага рэалізму, чысты, без фальшу голас, пранікнёны да адчаю, сведчыў пра новую літаратурную стылістыку. Бо толькі ад вялікага пачуцця можна з Часам гаварыць на роўных і самому стаць вымярэннем эпохі, хай сабе і «не сваёй» .

Творчасць аўтара дастаткова добра даследавана літаратурнай крытыкай, і гэта не здарма, бо, адвакат па прафесіі, Ф. Багушэвіч і ў літаратуры стаў адвакатам — абаронцам правоў прыгнечанага беларускага працоўнага сялянства, правоў на зямлю, волю, свабоднае развіццё нацыянальнай культуры, літаратуры, мовы. Творчасць рэвалюцыянера-дэмакрата, пачынальніка крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры цесна звязана з фальклорам, а таксама лепшымі эстэтычнымі традыцыямі славянскай паэзіі.

З самых ранніх гадоў Ф.Багушэвіч меў магчымасць наглядаць, як жыве просты люд, запрыгоненае сялянства, якія пакуты цярпіць ад бяспраўя, голаду і нястачы. І гэта на ўсё жыццё зрабіла яго палымяным заступнікам працоўнага чалавека. Усё ў творчасці пісьменніка звязана з лёсам беларускага мужыка. Паэт імкнуўся бачыць свет, як бачыў яго мужык. Вось эстэтычны прынцып Багушэвіча, з якім ён не раставаўся на працягу сваёй творчасці.

Развіваючыся на дэмакратычнай, народнай аснове, у цеснай сувязі з вызваленчым рухам народа, творчасць Ф.Багушэвіча з’явілася вышэйшым дасягненнем беларускай літаратуры ХIХ стагоддзя. Глыбока дэмакратычная, рэалістычная, па-сапраўднаму народная, яна ўвабрала ў сябе, падагульніла ўсё лепшае, што было дасягнута беларускай літаратурай за папярэдні перыяд, і ўзняла яе на новую ступень.

Творчасць паэта годна завяршала ХIХ стагоддзе. У развіцці беларускай літаратуры гэтага перыяду яна, несумненна, была і кульмінацыяй, і самай высокай вяршыняй. Не ўсе патэнцыяльныя магчымасці свайго таленту Ф.Багушэвіч змог выявіць і рэалізаваць: гэтаму не спрыялі вельмі складаныя і цяжкія ўмовы жыцця. Але сваёй дзейнасцю ён закладваў надзейныя асновы для развіцця дэмакратычнай беларускай літаратуры. У яго творчасці – пачатак шматлікіх выдатных якасцей нашай пазнейшй паэзіі, прозы, публіцыстыкі, у прыватнасці такіх, як глыбокая сацыяльнасць, народнасць і патрыятызм, арганічная сувязь з вусна-паэтычнымі традыцыямі роднай культуры.

“Багушэвіч не толькі энцыклапедыя народнай культуры, ён – энцыклапедыя ўсяе літаратуры мінулага веку”, - сцвярджае Ю.Пацюта.[14, с. 5].

Таксама творчасць Ф.Багушэвіча аказала вялікі ўплыў на пісьменнікаў канца ХIХ пачатку ХХ стагоддзя. Пад непасрэдным уздзеяннем пісьменніка пачынаць сваю паэтычную дзейнасць паэт-рэвалюцыянер Адам Гурыновіч, Цётка і іншыя. Пра сваё захапленне творамі Ф.Багушэвіча не раз гаварылі Я.Купала, М.Гарэцкі. Тыя, хто ведаў пісьменніка, высока ацэньвалі яго творы, абсалютную справядлівасць і чалавечнасць.

І гаворка ідзе не проста пра таленавітасць, высокія ідэйныя і мастацкія вартасці твораў Ф.Багушэвіча. Самае галоўнае, што абумоўлівае значэнне творчасці мастака слова ў развіцці беларускай літаратуры, гэта тое, што дзейнасць Ф.Багушэвіча пачынала зусім новы этап – этап нацыянальнага адраджэння. Пасля доўгіх гадоў заняпаду ва ўмовах падаўлення беларускай культуры голас Ф.Багушэвіча прагучаў як вечавы звон, які будзіў заснуўшую Беларусь да новага жыцця, актыўнага культурна-гістарычнага самасцвярджэння. І гэты заклік быў пачуты пісьменнікамі, што прыйшлі ў літаратуру ў пачатку ХХ стагоддзя.

Тэма нашай дыпломнай работы абрана невыпадкова, бо ў многіх сваіх творах Ф. Багушэвіч узнімае найбольш важную з усіх праблем — праблему самога існавання народа — і звязвае яе з неабходнасцю захавання роднай мовы, з задачай стварэння нацыянальнай культуры і літаратуры.

«Францішак Багушэвіч, — піша В. Ляшук, — уважліва сачыў за развіццём новай беларускай літаратуры. 3 прадмовы да зборніка «Смык беларускі» вынікае, што быў знаёмы з творчасцю В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Тапчэўскага і інш. Аўтар «Дудкі беларускай» не прымаў тыя творы тагачасных пісьменнікаў у якіх аўтарская пазіцыя не супадала з марамі, надзеямі ўсяго народа. Гэтыя пісьменнікі, на яго думку, хоць і пісалі па-беларуску, але «як бы смеючыся з нашага брата». Францішак Багушэвіч марыў пра росквіт нацыянальнай літаратуры, выпускаў у свет свае кнігі пад рознымі псеўданімамі (Мацей Бурачок і Сымон Рэўка з-пад Барысава), тым самым гаворачы, што ёсць ужо два беларускія аўтары, а не адзін. Ён спадзяваўся, што з’явяцца і іншыя пісьменнікі, «хтось скрыпку, можа, даробе, а там была «Дудка» — вось і мы зробім музыку». Спадзяванні Ф. Багушэвіча не былі марнымі, але яны рэалізаваліся ў наступным стагоддзі» [7, с. 84].

Паэтычную спадчыну Ф.Багушэвіча даследавалі: М Гарэцкі, Ул.Содаль, А.Лойка, Я.Янушкевіч, Ю.Пацюта, Н.Роўба і іншыя.

Наша дыпломная работа – яшчэ адна спроба звароту да неўміручай спадчыны беларускага песняра, што ганарыўся сваёй радзімай у складаны гістарычны час, праводзіў у друк жывое беларускае слова.

Мэта нашай работы –

У сувязі з пастаўленай мэтай намі былі вызначаны наступныя задачы:

- вызначыць, на якой аснове развівалася беларуская літаратура другой паловы 19 стагоддзя;

- акрэсліць праблему выяўлення нацыянальнага героя ў мастацкай карціне свету Ф.Багушэвіча;

- выявіць і акрэсліць значэнне вобраза Бацькаўшчыны ў творчасці пісьменніка.

1. Традыцыі і наватарства ў беларускай літаратуры другой паловы хіх стагоддзя

У гісторыі айчыннага мастацтва слова ХІХ стагоддзе з’яўляецца часам узнікнення і развіцця новай беларускай літаратуры, Важнейшымі рысамі якой ў параўнанні з папярэднімі этапамі становіцца дэмакратычны змест, патрыятычны пафас, выразны пратэст супраць сацыяльнага прыгнёту, развіццё новых жанравых форм.

Новая беларуская літаратура вырашала важныя задачы: ёй патрэбна было выйсці з фальклору, знайсці сваё нацыянальнае аблічча, развіць у народзе нацыяльна-патрыятычную свядомасць. Трэба было пераканаць беларусаў, што яны такія ж, як і іншыя народы, што мова іх таксама такая ж людская, як і іншыя суседскія мовы. Вырашаць гэтыя актуальныя задачы новай беларускай літаратуры было складана. Яна зараджалася ва ўмовах, калі прамыя кантакты з кніжнымі традыцыямі старабеларускага мастацтва слова былі перарваны неспрыяльнымі гістарычнымі ўмовамі: пісьменнікі-пачынальнікі ў сваёй працы на літаратурнай ніве не адчувалі падтрымкі папярэдніх пакаленняў.

“За ўсё стагоддзе, - па словах У.Казберука, з’явілася адна беларуска-польская камедыя, пару інтэрмедый, некалькі прымітыўных… вершаў, нейкія два апавяданні, быў выпадкова ў польскім зборніку надрукаваны адзінюткі верш [].

Страта беларускай мовай у 1696 годзе афіцыйнага статусу, адчужанасць вярхоў беларускага грамадства ад інтарэсаў свайго народа прывялі да таго, што ў XVIII стагоддзі, кніжнае беларускае слова аказалася ў поўным заняпадзе. А гэта быў той перыяд, які павінен быў непасрэдна звязаць старабеларускую і новую беларускую літаратуру.

Такі невыразны пераходны этап стварыў даволі складаную для развіцця новай беларускай літаратуры сітуацыю, калі яе аўтары доўгі час не бачылі гістарычнай перспектывы беларускага слова. І толькі ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя, калі ўжо былі назапашаны пэўныя веды, у беларускую літаратуру прыходзіць усведамленне далучанасці да старадаўніх кніжных традыцый.

“Даўнішнія традыцыі, - як адзначае А.Лойка, - уваходзілі ў плоць новай беларускай літаратуры больш як памяць сэрца, як эстэтычны вопыт, дадзены народу стагоддзямі, як часціна яго нацыянальнага характару, як асаблівасці яго светаразумення, светаўспрымання і светаадчування” [].

Так, У.Сыракомля ў сваіх творах (гавэнда “Паштальён”, паэма “Дабрародны Ян Дэмбарог”, верш “Прысвячэнні літвінам народных гутарак” і інш.) паказаў пераемнасць старадаўніх традыцый з новай беларускай літаратурай, арыгінальна, па-мастацку, паказваючы мінулае роднага краю.

Увогуле, станаўленне новай беларускай літаратуры адбывалася напрцягу цэлага стагоддзя, падзяляючы яе развіццё на пэўныя этапы: літаратура дарэвалюцыйнага перыяду і беларуская літаратура другой паловы ХІХ стагоддзя.

Першая палова ХІХ стагоддзя стала для беларускай літаратуры часам, калі цікавасць да беларускай (ліцвінскай) самабытнасці, праяўленая ў творах А.Міцкевіча, Я.Чачота, Я.Баршчэўскага, А.Рыпінскага і інш., паступова перарасла ў сталы атрыбут тутэйшага мастацтва слова, у вобразную аснову, вакол якой складвалася беларуская літаратурная традыцыя.

Менавіта гэтая рыса разглядалася ў крытычных працах Р.Падбярэзскага і У.Сыракомлі.

Сітуацыя творчага ўзаемадзеяння традыцый і наватарства ў беларускамоўнай літаратуры ХІХ стагоддзя ўпершыню ярка выявілася дзякуючы В.Дуніну-Марцінкевічу. Гістарычнае значэнне пісьменніка, як гаварыў у свой час М.Багдановіч, не толькі ў дэмакратызме і гуманізатарскіх тэндэнцыях, але і ў тым, што сваімі мастацкімі творамі ён настойліва “нагадваў аб існаванні беларускай мовы і зародкаў беларускай літаратуры, скіраваў увагу на пытанне аб магчымасці іх далейшага развіцця”. Менавіта постаць В.Дуніна-Марцінкевіча адыграла важную і значную ролю ў развіцці беларускай літаратурнай мовы, ва ўзбагачэнні яе жанрава-стылістычных формаў.

Абапіраючыся на жывыя пласты гутарковай мовы, народнай фразеалогіі, пісьменнік істотна пашырыў вобразна-выяўленчыя функцыі роднай мовы, прыдаў ёй непаўторны літаратурны бляск і гучанне.

Доказам развіцця традыцый беларускай літаратуры з’явіўся пераклад В.Дуніна-Марцінкевіча, забароненай у тыя часы, паэмы А.Міцкевіча “Пан Тадэвуш”. Лёс беларускага перакладу паэмы склаўся трагічна: увесь тыраж паэмы папаў пад забарону і быў знішчаны. Фактычна гэта азначала тое, што ўлады з жахам канстатавалі факт існавання самастойнай беларускай літаратуры.

У гісторыі новай беларускай літаратуры марцінкевічаўскі пераклад паэмы А.Міцкевіча “Пан Тадэвуш” з’явіўся першай буйной спробай мастацкага перакладу, уваскрашэнне нацыянальных перакладчыцкіх традыцый ад часоў Ф.Скарыны, жорстка абарваных цяжкай хадою гісторыі на беларускай зямлі. Таксама пераклад паэмы ярка сведчыць пра паспяховае станаўленне беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя і неабходнасць пошуку новых шляхоў для яе паўнакроўнага развіцця.

Відавочна, што на творчасць В.Дуніна-Марцінкевіча аказалі найбольшы ўплыў не літаратурныя, а фальклорныя традыцыі. Паказальнай ў гэтым плане з’яўляецца паэма пісьменніка “Гапон”, наконт якой В.Жураўлёвым зазначана: “Знешнія і не заўсёды глыбінныя сувязі вуснапаэтычных і літаратурных ліній у мастацкай структуры твора сведчаць не толькі пра індывідуальную творчую манеру пісьменніка, але і адлюстроўваюць таксама заканамерны, канкрэтна-гістарычны перыяд узаемадзеяння новай, прафесійнай беларускай літаратуры з народнай паэзіяй” [].

Увогуле з паэмы “Гапон” пачынаецца адлік творчых набыткаў на беларускай мове. Паэма складаецца з чатырох раздзелаў-песень і кожнаму раздзелу папярэднічае эпіграф; з іх тры ўзяты аўтарам з уласнай оперы «Ідылія», чацвёрты — з беларускай вясельнай песні. У падобным самацытаванні В.Дуніна-Марцінкевіча праглядваецца пэўны трагізм станаўлення новай беларускай літаратуры. Тут выявілася не амбіцыя пісьменніка, а, хутчэй за ўсё, жаданне падкрэсліць пераемнасць і самастойнасць беларускіх кніжных традыцый. Ён хацеў паказаць, што мы маем уласныя камедыі-оперы, як і належыць самастойнай літаратуры. Факт звароту В.Дуніна-Марцінкевіча да “мужыцкай” мовы сведчыў пра яго свядомы намер працягваць абарваныя гісторыяй традыцыі. Для пісьменніка “сам выбар беларускай мовы быў арыентацыяй ідэйна-эстэтычнай. Беларуская мова ў творчасці беларуска-польскіх пісьменнікаў была перш за ўсё адзнакай народнасці і адначасова была паказальнікам ідэйна-мастацкай накіраванасці, ледзь ці не жанравай прыкметай. Слова “беларускі” было сінонімам слова “народны”, - сцвярджаў В.Каваленка [3; с.78].

Адзначаная літаратуразнаўцам асаблівасць «жанравай прыкметы» ў маладой славянскай літаратуры істотная для разумення аўтарскага падзагалоўка да паэмы «Гапон»: «Беларуская аповесць з праўдзівага здарэння, напісаная на мове беларускага люду». Двойчы выкарыстоўваючы азначэнне «беларускі», аўтар нібы падкрэсліваў, завастраў сувязь твора з народным жыццём.

Першая друкаваная паэма В.Дуніна-Марцінкевіча засведчыла далейшае творчае станаўленне аўтара. Яна вылучаецца майстэрствам у паказе сялянскага побыту, пластычным валоданнем беларускай мовай, дасканалым веданнем фальклору, арганічна ўплеценым у змест твора ў выглядзе песень, прыказак і прымавак. Як трапна зазначыў А. Лойка, паэма стала сапраўднай “кронай паэзіі” В. Дуніна-Марцінкевіча .Значэнне фальклорных уставак у паэме “Гапон” і іншых творах В.Дуніна-Марцінкевіча не толькі ў тым, што яны перадавалі непаўторны каларыт беларускіх вечарніц ды ігрышч. Авалоданне фальклорнай паэтыкай з'явілася вялікай школай для паэта. Менавіта фальклорнай паэтыкай падказаны гнуткі верш паэмы, вобразныя сродкі, паэтычная лексіка.

Пра цяжкасці на шляху літаратара, што піша творы для простага люду, В.Дунін-Марцінкевіч расказаў ў паэме “Літаратарскія клопаты”. Малюючы пісьменніцкія “блуканні па пакутах”, прыніжэнні (непазбежныя спадарожніцы пры кожнай спробе выдаць творы на простай гаворцы), паэт уздымаецца да асэнсавання адносін творцы і народа, разгледжаных ім пад вуглом погляду дэмакратычных і рэалістычных традыцый.

У прадмове да паэмы “Літаратарскія клопаты”, змешчанай у зборніку “Дудар беларускі” пад назваю прысвячэннем “Да Уладзіслава Сыракомлі”, В.Дунін-Марцінкевіч прызнаваўся, што ў творы ён імкнуўся паказаць, “чым з’яўляецца для паэта і літаратурных поспехаў разуменне аднаго чалавека ці некалькіх знакамітых людзей, якія вызначаюцца шляхетнасцю душы”[] . Паэмай паэт падцвердзіў: уся яго творчасць — яскравы прыклад таго, у якіх цяжкіх умовах нараджалася новая беларуская літаратура.

Т.ч., гістарычная заслуга В. Дуніна-Марцінкевіча ў тым, што падчас складанага працэсу адраджэння беларускага прыгожага пісьменніцтва ён аздобіў тады яшчэ не шматколерную агульнанацыянальную літаратурную палітру адметнымі фарбамі. Свае асноўныя намаганні ён скіроўваў не столькі ў рэчышча ўласнай творчасці, колькі на падрыхтоўку глебы для будучай літаратуры. Тым самым пісьменнік працягваў працу сваіх папярэднікаў Я. Баршчэўскага, Я. Чачота, А. Рыпінскага, культурна-асветніцкая дзейнасць якіх, творчасць абуджалі цікавасць і любоў да гісторыі і культуры Беларусі. Аднак менавіта В. Дунін-Марцінкевіч уклаў у рукі беларускага народа самую моцную зброю ў барацьбе за нацыянальнасць —уласнае нацыянальнае прыгожае пісьменства, праўда, не магутнае, а такое, на якое ставала яго сіл; ва ўсякім разе, на ёй можна было стварыць будучую літаратуру. Таму не выпадкова шматлікія пісьменнікі, літаратуразнаўцы і крытыкі “ўшаноўвалі” памяць гэтага славутага пісьменніка, ствараючы працы прысвечаныя жыццю і творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча.

Яскравым прыкладам з’яўляецца верш А.Ельскага “Вінцуку Дуніну-Марцінкевічу”. А.Ельскі быў добра знаёмы з пісьменнікам, любіў і шанаваў яго творчасць. Верш быў напісаны тады, калі ў творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча быў нядоўгі “перапынак”. А. Ельскі з вялікай павагай гаворыць пра свайго сябра, дзякуе яму за яго творы, жадае дабра яму і яго сям’і. Таксама ў вершы гучыць думка, што слова В.Дуніна-Марцінкевіча мае вялікую сілу. А. Ельскі просіць сябра зноў ”узяцца за пяро” і “зайграць ду-ду”, каб зноў узняць на пэўную вышыню беларускае слова. Верш стаў своеасаблівым гімнам, паклонам постаці такога таленавітага чалавека як В.Дунін-Марцінкевіч.

Творчасць В.Дуніна-Марцінкевіча стала пэўным падмуркам, на які арыентаваліся яго паслядоўнікі. Менавіта адным з іх быў Ф.Багушэвіч. Аднак, калі гаварыць пра асэнсаванне ім творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча, то тут ёсць іншае меркаванне. Ф.Багушэвіч лічыў, што ў станаўленні новай беларускай літаратуры патрэбна арыентавацца не на традыцыі папярэдніх пакаленняў, а на