Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
діплом..docx
Скачиваний:
37
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
93.97 Кб
Скачать
  1. Арганізацыйны момант.

  2. Пастаноўка мэты і актуалізацыя ведаў.

Настаўнік: Сёння на ўроку мы працягваем з вамі знаёміцца з творчасцю выдатнага беларускага народнага пісьменніка Францішка Багушэвіча. Гаворка на уроку пойдзе пра знаёмыя ўжо вам вершы (дзеці дома пазнаёміліся з вершамі) пісьменніка “Быў у чысцы!” і “Хмаркі”. Таксама разгледзім, як пісьменнік у сваіх творах адыходзіў ад прынцыпаў рэалістычнага адлюстравання рэчаіснасці.

Верш “Быў у чысцы!” увайшоў у зборнік “Дудка беларуская”, які быў выдадзены ў 1891 г. у Кракаве. Трэба думаць, што твор быў напісаны задоўга да выдання зборніка, бо ў вершы ёсць аргументы на карысць такога меркавання. Герой твора Мацей згадвае: “А гадоў са трыццаць, як настала воля…”, гэта значыць, як было адменена прыгоннае права. Аканом, якога сустрэў у чысцыгерой, адзначае, што ён 25 гадоў пёкся ў пекле. Сам Ф.Багушэвічі яго героі добра ведалі жыццё за прыгонам і пасля яго адмены, мелі магчымасць яго параўноўваць. Раней пан, яго аканом, што кіраваў справамі ў маёнтку, ахмістрыня, якая вяла хатнюю справу, цівун, што наглядаў за працай сялян, мелі неабмежаваную ўладу над прыгоннымі, права жорсткага фізічнага іх пакарання. Пасля адмены прыгону вырас дзяржаўны карны апарат: соцкі, ураднік, станавы, судовыя чыноўнікі і інш.

Аснову сюжэта складае падарожжа героя ў чысцец – месца паміж раем і пеклам, дзе, паводле вучэння каталіцкай царквы, душы грэшнікаў рознымі спосабамі ачышчаюцца ад грахоў. Францішак Багушэвіч быў першым у пісьмовай свецкай беларускай літаратуры, хто распрацаваў такі арыгінальны сюжэт. Упершыню чысцец паказаны ў паэме Дантэ “Боская камедыя”.

Вучні слухаюць гэты арыгінальны твор пісьменніка, дзеляцца сваімі ўражаннямі. Далей настаўнік уключае клас у працу, звязаную з запамінаннем яго сюжэта.

  1. Праца над зестам твора.

Настаўнік: Прачытайце верш самастойна і падрыхтуцйцеся да падрабязнага яго пераказу.

Вучні: Адметнасць кампазіцыі верша ў тым, што апавядальнікам у ім выступае герой твора селянін Мацей. Верш выразнадзеліцца на тры часткі: вяртанне вобраза-персанажа на падпітку ў задушны дзень (дзень памінання продкаў) дадому і яго роздум пра жыццё за прыгонам і пасля яго адмены; падарожжа ў чысцец; след здарэння, якое адбылося з Мацеем. Другую частку твора складае сустрэча селяніна з былым аканомам і дараванне яму граху, апісанне пакут грэшнікаў, уратаванне аканома Бізуньскага. Гэтыя часткі адна ад другой аддзелены ў творы шматкроп’ем.

Настаўнік: Хто выступае апавядальнікам у творы? Якім паказаны гэты герой пісьменнікам у першай частцы?

Вучні: Мацей не цёмны, не прыбіты згрызотамі жыцця, несправядлівымі адносінамі расійскіх чыноўнікаў да беларускага селяніна, якія жывуць з працы яго рук. Селянін параўноўвае часы прыгону і волі і прыходзіць да высновы, што “не надта свабодна ў гэтай свабодзе”, бо за жыццём працаўніка пільна сочыць цэлая плойма судова-паліцэйскіх чыноўнікаў, якія толькі і шукаюць зачэпку, каб яго засудзіць.

Настаўнік: Паразважайце, якая сувязь паміж першай і другой часткай верша.

Вучні: Зусім не выпадковай з’яўляецца згадка, што Мацей трапіў у чысцец у дзень памінання продкаў. Мёртвыя ў гэты дзень уганароўваюцца, згадваецца тое добрае, што яны зрабілі ў зямным жыцці. Мацей добра ведаў, які след пакінулі тыя, хто прысвоіў сабе права пахадзіць бізуном па сялянскай спіне, і хацеў нагадаць сучаснікам, што акрамя афіцыйнага суда ёсць суд Божы, раскрыць сваё ўяўленне пра маральныя законы, пра якіх патрэбна жыць чалавеку.

Настаўнік: Чаму Мацей згадзіўся наведацца ў чысцец, чым фактычна дараваў аканому Бізуньскаму ўчыненае селяніну зло?

Вучні: Як сапраўдны хрысціянін, верны запавета Госпада, герой даруе свайму крыўдзіцелю ўчыненыя ім насілле і крыўду, пераступае прорву, якая аддзяляе Рай ад Пекла, пырскае вадой і вызваляе аканома ад пакут. Разам з тым Мацей жыве і ў адпаведнасці са спрадвечнымі народнымі ўяўленнямі: пра памерлых нават нічога дрэннага не гавораць, а тым больш у задушны дзень, таму і шкадуе пакутніка, які цяпер перастаў быць ворагам селяніна.

Настаўнік: Хто найбольш пакутуе ў чысцы? Назавіце іх, і чаму менавіта гэтыя людзі?

Вучні: Паны, жабракі, генералы, салдаты, жанчыны-пляткаркіневерныя жонкі, зводніцы, чараўніцы, ксяндзы, паліцэйскія і судовыя чыноўнікі. У чысцец траплялі пераважна прадстаўнікі сацыяльных вярхоў і тыя, хто не сваім мазалём зарабляў сабе на хлеб.

Вуснамі Мацея паэт падкрэслівае:

З мужыкоў тут не надта каб шмат,

А ўсё больш дык багатых паноў.

На зямлі адцярпеўшы, наш брат

На той свет, як па масле, пайшоў,

А панам дык і трудна цярпець

Без прывычкі, дык стогнуць, аж страх!

Настаўнік: Якое месца ў раскрыцці аўтарскай пазіцыі належыць цэнтральнай частцы твора?

Вучні: Паэт падкрэслівае рэальную палярызацыю ў грамадстве паміж сацыяльнымі вярхамі і нізамі, паміж дзяржавай і яе сілавымі структурамі: генераламі, салдатамі, паліцэйскімі, чыноўнікамі – і тымі, хто іх корміць, раскрывае веру народа ў справядлівы суд, Боскае пакаранне за парушэнне спрадвечнай народнай маралі.

Настаўнік: Як паўплывала на Мацея наведванне чысца? Прачытайце гэтыя радкі.

Вучні: Герой перажыў вялікі стрэс, пабыўшы ў стане клінічнай смерці, паназіраўшы за карай, якая чакае тых, хто жыве грахоўным жыццём. Ён прайшоў праз духоўнае ачышчэнне і вярнуўся, каб выканаць да канца тое, што яму наканавана.

Не помню, як выйшаў я з чысцу таго,

Праснуўся у хаце на печы аж днём.

Усе кругом плачуць, не ведаць чаго,

А пале мяне дык так, якагнём!

Трашчыць галава, баляць усе косці,

І надта вады зажадалася піць.

Напіўся і зноў паў я ў млосці!..

Настаўнік: Падагульніце свае назіранні за вобразам героя.

Вучні: Мацей – селянін, чалавек сталага ўзросту, які добра памятае жыццё за прыгонам. Вобраз-персанаж вызначаецца шырокім кругаглядам.Мацей пратэстуе супраць насілля, гвалту над чалавекам-працаўніком, калі б яны ні адбываліся і ад каго б ні сыходзілі: ці то ад пана і яго акружэння, ці то ад судова-паліцэйскіх чыноўнікаў. І гэтую плойму трэба карміць мужыку. Таму Мацей мае ўсе падставы зазначыць:”Не надта свабодна ў гэтай свабодзе”.

Духоўнае багацце героя-апавядальніка верша “Быў у чысцы!” выяўляецца праз мову, якую пісьменнік стылізаваў пад маўленне селяніна. Тым не менш яна вызначаецца дакладнасцю, вобразнасцю, эмацыянальнасцю і экспрэсіўнасцю. Імкнучыся наблізіць мову героя верша да мовы селяніна, Ф.Багушэвіч шырока выкарыстоўваў прастамоўную лексіку з грубаватай эмацыянальнай афарбоўкай, якая выклікана ў Мацея канкрэтнай сітуацыяй і перадае яго пачуцці:

Глянеш, пан, як, здаецца, мядзведзь,

А чорт дышлам запрог і трах-тарарах,

Бічам б’е, ражном пора у тыл,

Морду круце набок і за кудлы трасе…

Настаўнік: Верш Ф.Багушэвіча”Хмаркі” змешчаны ў яго зборніку “Смык беларускі”, які, як і “Дудка беларуская”, быў надрукавана за мяжой, у Познанні. Гэты польскі горад пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай належаў Прусіі. Верш “Хмаркі” ўваходзіць у цыкл “Песні” і значыцца ў ім апошнім, дзесятым.

Адкажыце, чаму паэт назваў верш “Хмаркі”, а не нейтральна, скажам “Хмары”?

Вучні: У назве твора заключаны аўтарскія адносіны да хмар, якія вызначаюцца любоўю, цеплынёй, шкадаваннем. Хмаркі для лірычнага героя верша – братачкі. Слова “брат” мнагазначнае. У вершы яно выкарыстана ў значэнні “ўсякі, якога яднае з тым, хто гаворыць, агульнасць радзімы, інтарэсаў, умоў”. Гэтая агульнасць лірычнага героя з хмаркамі ўзмацняецца за кошт выкарыстання слова брат у памяншальна-ласкальнай форме.

Настаўнік: Што ж яднае лірычнага героя з хмаркамі і адрознівае ад іх?

Вучні: Спачатку вызначым, што характэрна для хмарак. Яны нявольнікі, шляхі-дарогі не самі сабе выбіраюць, а вецер іх гоніць, куды яму зажадаецца. У хмарак “няма хатанькі”, няма і радзімы. Такі лёс хмарак выклікае спачуванне ў лірычнага героя, шкадаванне іх. Вецер, які з’яўляецца іх гаспадаром, не мае да іх спагады, яны самі па сабе не могуць нідзе затрымацца. Гэта, аднак, заключае ў хмарках стваральны жыццядайны характар:

Летучы, слязой зямлю росіце,

Аж шумяць лісткі, зелянее лес;

Уміраючы, жыццё носіце,

Усяму жыццё, сабе толькі крэс!

Лірычны герой захапляецца гэтай ахвярнасцю. Бяздольнасцю, ахвярнасцю, стваральным пачаткам хмаркі блізкія аўтарскаму “я” паэта. Іх яднае становішча, умовы, у якіх яны знаходзяцца.

Настаўнік: Як успрымае лірычны герой верша хмаркі?

Вучні: Хмаркі бязродныя. Ім усё роўна, куды ляцець, бо ў іх няма “ні вугольчыка, ні прытулачку”. Для лірычнага героя родны кут надзвычай дарагі. Невыпадкова згадка пра яго выказана асабліва экспрэсіўна, што дасягаецца зваротам, паўторам і ўзмацняльнай часціцай “ж”: “Гдзе радзіліся, д зе ж вы, хмарачкі// Гдзе “тутэйшымі” называліся!”.

Настаўнік: Вышэй гаварылася, што гэты верш у зборніку “Смык беларускі” ўваходзіць у цыкл “Песні”. Што яднае верш “Хмаркі” з народнай песняй?

Вучні: Для твора характэрна меладычнасць, падзел на строфы, наяўнасць зваротаў, воклічаў, а таксама слоў з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі.

Настаўнік: У рускага паэта М.Ю.Лермантава таксама ёсць верш “Тучи”. На сёння невядома, ці быў з гэтым творам знаёмы Ф.Багушэвіч, але пераклічка вершаў рускага і беларускага пісьменнікаў відавочная.

(Два вучні, якія атрымалі папераджальнае заданне падрыхтаваць выразнае чытанне вершаў, выходзяць да дошкі і знаёмяць клас з вершамі.)

Настаўнік: Што аб’ядноўвае творы рускага і беларускага аўтараў?

Вучні: Для абодвух твораў характэрны элегічны настрой, эмацыянальнасць і экспрэсіўнасць выказвання, што іх лірычныя героі блізкія сваім лёсам з хмаркамі. У абодвух творах лірычныя суб’екты не ўсё прымаюць у хмарках, раскрываюць сваю ад іх адрознасць. Разам з тым у вершы М.Ю.Лермантава асэнсаваны канкрэтны факт з яго біяграфіі – высылка на Каўказ. Лірычны герой верша рускага паэта пакутліва шукае адказ на пытанне, дзе прычына яго выгнання, і адназначнага адказу не знаходзіць :

Кто же вас гонит? Судьбы ли лишения,

Зависть ли тайная, злоба ль открытая,

Или вас тяготит преступление,

Или друзей клевета ядовитая?

У Ф.Багушэвіча ў вершы “Хмаркі” асэнсаваны беларускія рэаліі, якія праецыруюцца на біяграфію пісьменніка. Яны не раскрыты ў тэксце, але схаваны ў падтэкст.

Настаўнік: Цяпер звярніце сваю ўвагу на дошку. Вы ўжо знаёмыя з такім напрамкам як рамантызм. Давайце паспрабуем параўнаць рэалізм і рамантызм. Дапаможа нам у гэтым наступная табліца:

Адлюстраванне жыцця ў мастацкай літаратуры

Рамантызм

Рэалізм

  1. Наяўнасць героя бунтара, для якога характэрны моц духу, вышыня ідэалаў, палымянасць пачуццяў

1. Розныя героі, носьбіты аўтарскага ідэалу ці антыідэалу, не пазбаўлены часам супярэчнасцей.

  1. Цікавасць да нацыянальнага мінулага, фальклору, выкарыстанне яго вобразаў, матываў, формул у творах.

2. Аб’ектыўнае адлюстраванне істотных бакоў жыцця ў спалучэнні з вышынёй аўтарскага ідэалу.

  1. Завастрэнне ўвагі на выключных характарах, падзеях, пачуццях.

3. Перавага ў спосабах адлюстравання жыцця ў формах самога жыцця.

(Вучні запісваюць табліцу ў сшыткі).

Настаўнік: Адкажыце, у чым выяўляецца рамантычнае адлюстраванне жыцця ў вывучаных намі творах Ф.Багушэвіча, а ў чым – рэалістычнае?