Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
діплом..docx
Скачиваний:
37
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
93.97 Кб
Скачать
  1. Ацэньванне работы на ўроку

  2. Дамашняе заданне

Напісаць эсэ-разважанне па творчасці Ф.Багушэвіча.

Дадатак 1.

Выберыце патрэбныя звесткі і выкарыстайце іх для паведамлення.

  • У 1898 г., пасля смерці паэта, выйшаў зборнік “Паэзія”.

  • Першы зборнік “Дудка беларуская” выйшаў у 1891 г. у Кракаве пад псеўданімам Мацей Бурачок.

  • Паэт друкаваўся пад псеўданімам Ядвігін Ш.

  • Апавяданне “Тралялёначка”выйшла ў 1892 г. у Кракаве без імя аўтара.

  • Пісаў на трох мовах: польскай, беларускай, рускай.

  • У 1894 г. у Празе пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава выйшаў зборнік “Смык беларускі”.

  • У 1939 г. ён пазнаёміўся з Янам Баршчэўскім.

  • Гады нараджэння і смерці (1840-1900), (1851-1897).

  • Вымушаны быў жыць за межамі радзімы і толькі пасля амністыі ўдзельнікам паўстання ў 1884 г. вярнуўся ў Беларусь.

Дадатак 2.

Тэксты для вывучэння біяграфіі

Самай значнай і яркай фігурай у гісторыі беларускай літаратуры ХIХ стагоддзя з’яўляецца Ф.Багушэвіч. Таленавіты паэт, празаік, публіцыст, ён увайшоў у беларускую літаратуру як заснавальнік крытычнага рэалізму, першы буйны нацыянальны народны пісьменнік, перакананы і паслядоўны дэмакрат, абаронца прыгнечаныз і абяздоленых.

Гады дзяцінства і юнацтва. Нарадзіўся Францішак Казіміравіч Багушэвіч 9 сакавіка (па старому стылю) у 1840 г. у фальварку Свіраны, непадалёку ад Вільні, у шляхецкай сям’і. У 1846 г. Багушэвічы пераехалі на Ашмяншчыну ў фальварак Кушляны. Сям’я з сямі чалавек жыла не ў вялікім дастатку, хоць і моцна трымалася за шляхецкія традыцыі.

З самых ранніх гадоў Францішак меў магчымасць наглядаць, як жыве просты люд, запрыгоненае сялянства, якія пакуты церпіць ад бяспраўя, голаду і нястачы. І гэта на ўсё жыццё зрабіла яго непрымірымым ворагам сацыяльнай несправядлівасці, палымяным заступнікам працоўнага народа. У сустрэсах з сялянамі ваколіцы, у размовах з імі, у пачутых ад іх казках, легендах, песнях Багушэвічу адкрывалася душа народа, яго глыбокі і практычны розум, багатая фантазія, што так зачароўвала будучага паэта. Угэтых сустрэчах, якія не перапыняліся праз усё жыццё, ён вучыўся народнай мудрасці, засвойваў невычэрпныя багацці мовы, каб потым звярнуцца да народа на гэтай мове ў цудоўных паэтычных тварэннях свайго розуму і натхнення.

Вучоба, праца, барацьба. Жыццё не было ласкавым да Багушэвіча, як і да герояў яго паэтычных твораў. Праўда, ён змог атрымаць някепскую адукацыю, спачатку ў 4-класнай школе, дзе вучыліся па-польску, потым у Віленскай рускай гімназіі, якую скончыў 1861 г. Была спроба набыць і вышэйшую адукацыю. У 1861 г. ён паступае ў Пецярбургскі ўніверсітэт. Але, не прабыўшы ў ім і трох месяцаў, матывуючысвой учынак станам здароўя, хоць прычыны былі іншыя – нязгода з новымі ўніверсітэцкімі правіламі, Багушэвіч вяртаецца на Радзіму. Некаторы час працуе настаўнікам у вёсцы Доцішкі Лідскага павета, дзе яго і застае паўстанне 1863 г. Багушэвіч прыняў актыўны ўдзел у падзеях: выступаў з прамовамі перад сялянамі, удзельнічаў ва ўзброеных сутычках з царскімі войскамі. Быў паранены ў нагу.

Пасля разгрому паўстання пачаліся рэпрэсіі. Яны не абмінулі і сям’ю Багушэвічаў. Каб пазбегнуць праследавання і пакарання за ўдзел у паўстанні, Багушэвіч пакідае радзіму. Ён едзе на Украіну, і з дапамогай вядомага польскага вучонага Яна Карловіча ў 1865 г. паступае ў Нежынскі юрыдычны ліцэй. Заканчвае яго ў 1868 г.

Народны заступнік. З 1869 г. Ф.Багушэвіч працуе ў розных судовых установах, пераважна на Украіне. Найбольш, каля дзесяці гадоў, затрымаўся ў Канатопе (зараз Сумская вобласць), дзе працаваў судовым следчым. Ітолькі ў 1884 г., пасля аб’яўлення амністыі ўдзелінікам паўстання 1863 г., вяртаецца на радзіму і займае месца прысяжнага паверанага – адваката ў Віленскім акруговым судзе.

Па службе Багушэвіч прасоўваўся марудна, хоць быў чалавекам выдатных здольнасцей, высокіх маральных і грамадзянскіх якасцей. Яму не давалі ходу, таму што бачылі ў ім чалавека ненадзейнага ў адносінах да існуючага ладу: вельмі ўжо зацікаўлена ставіўся ён да разгляду спраў, дзе закраналіся інтарэсы простых людзей, сялян. Рэпутацыя народнага заступніка насцярожвала начальства. Але Багушэвіч ганарыўся гэтай славай. Ён ахвотна браўся весці такія справы, дзе можна было дапампгчы бедным і прыніжаным людзям, пісаў прашэнні ад імя сялян. Ілюдзі ішлі да яго спарадай, за дапамогай, як да свайго чалавека.

Памёр Ф.Багушэвіч 15 красавіка 1900 г. у Кушлянах. На пахаванне сабралася шмат людзей: сяляне з навакольных вёсак, сябры паэта –усе тыя, для каго Багушэвіч так многа зрабіў пры жыцці, аддаючы ўсяго сябе шчыраму служэнню народу. Пахаваны паэт у Жупранах.

Пачатак літаратурнай дзейнасці. Пачаў літаратурную дзейнасць Багушэвіч яшчэ на Украіне. Але асабліва актыўна была яна дома, на радзіме, у апошняе дзесяцігоддзе яго жыцця.

Друкаваць свае творы на радзіме Багушэвіч не мог. Царызм праследаваў беларускую дэмакратычную літаратуру, і таму першыя кнігі Багушэвіча выходзяць за межамі Расіі. У 1891 г. у Кракавепад псеўданімам Мацей Бурачок паэт надрукаваў зборнік “Дудка беларуская”, там жа ў 1892 годзе асобнай кніжачкай без імя аўтара выйшла апавяданне “Тралялёначка”. У 1894 г. у Познанні пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава Багушэвіч выдаў “Смык беларускі”.

Пасля былі спробы выдаць на радзіме кнігу вершаў “Беларуская скрыпачка”і зборніка апавяданняў “Беларускія расказы”, але царская цэнзура не прапусціла іх у друк, і яны так і не дайшлі да чытача. Уцалелі толькі тры апавяданні : “Сведка”, “Палясоўшчык”, “Дзядзіна”, надрукаваныя пасля смерці пісьменніка ў газеце “Наша ніва”.

Акрамя вершаваных твораў і нешматлікіх апавяданняў з літаратурнай спадчыны Багушэвіча да нас дайшлі публіцыстычныя выступленні ў віленскіх і пецярбургскіх газетах і часопісах, пісьмы да сяброў – Элізы Ажэшка і Яна Карловіча. З іх можна даведацца аб тым, якія клопаты меў Багушевіч, як цяжка яму даводілася і ў літаратурнай працы, і ў паўсядзённым жыцці.

Ва ўсіх гэтых творах – паэтычных, празаічных, публіцыстычных, у пісьмах да сяброў – Багушэвіч выступае як шчыры абаронца народа, сялянскі дэмакрат, поўны нязломнай і неўтаймаванай рашучасті змагацца за праўду да канца.

Тэма: Рэалістычнае адлюстраванне жыцця ў літаратуры.

Аналіз вершаў Ф.Багушэвіча “Быў у чысцы!”, “Хмаркі”.

Мэта: 1. Раскрыць ідэйны змест і мастацкую асаблівасць вершаў, правесці назіранні за адметнасцямі адлюстравання ў іх рэчаіснасці, пазнаёміць з тэорыяй літаратуры – рэалістычнае адлюстраванне жыцця ў мастацкім творы. 2. Развіваць уменне вызначаць тэматыку і праблематыку твораў, адрозніваць рамантычнае і рэалістычнае адлюстраванне жыцця ў літаратуры, узбагачаць культуру самастойных назіранняў над асобнымі кампанентамі твора і ўменне абагульніць іх. 3. Выхоўваць у вучняў спагаду, шкадаванне да тых людзей, хто з-за неспрыяльных умоў жыцця не можа распараджацца сваім лёсам; пачуццё захаплення тымі, хто гатовы ахвяраваць сабой дзеля высокай мэты.

Тып урока: урок вывучэння і замацавання новага матэрыялу.

Абсталяванне: партрэт пісьменніка, выстава кніг, мультымедыйныя сродкі.

Ход урока: