Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
діплом..docx
Скачиваний:
37
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
93.97 Кб
Скачать
  1. Актуалізацыя ведаў

Настаўнік: - Што вам вядома пра жыццё вядомага беларускага паэта Ф.Багушэвіча?Выберыце патрэбныя звесткі і выкарыстайце іх для паведамлення.

Настаўнік раздае вучням дадатковы матэрыял (Дадатак 1), вучні працуюць у парах.

Настаўнік: Сёння мы з вамі павінны пашырыць веды пра жыццё Ф.Багушэвіча, прайсці па сцяжынцы яго жыцця і зразумець прызначэнне яго паэзіі. А дапаможа нам у гэтым незвычайны метад – “джыг-со”. Прыгадайце, на якія перыяды можна падзяліць жыццё і творчасць пісьменніка.

Вучні адказваюць.

  • Гады дзяцінства і юнацтва.

  • Вучоба.

  • Першыя спробы. Рання творчасць.

  • Творчасць. Тэмы, матывы, вобразы.

Такім чынам, клас можна падзяліць на 4 групы,чым вучням прапануецца свабода выбару.

  1. Успрыняцце, асэнсаванне і запамінанне новага матэрыялу

Методыка правядзення метаду “джыг-со”: на дошцы настаўнік запісвае назву метаду. Кожнай групе прпануецца частка з агульнай біяграфіі пісьменніка (выкарыстоўваюцца тэксты да біяграфіі пісьменніка з падручніка 10 класа, часопіса “Роднае слова”, “Настаўніцкая газета” – Дадатак 2).

Заданне: трэба падрыхтаваць паведамленне і вызначыць асноўную думку ўрыўка, якую неабходна запісаць на паперы.

Выступленні груп:

Групы выступаюць у адпаведнай паслядоўнасці, кожная група паведамляе звесткі са свайго ўрыўка, абазначае на карце асноўныя даты, у канцы выступлення акрэслівае асноўную думку ўрыўка і запісвае на дошцы.

Пасля выступлення груп складваецца карта жыццёвага і творчага шляху Ф.Багушэвіча (вучні запісваюць у сшытак асноўныя даты жыцця і творчасці, вывады кожнай групы).

  1. Замацаванне і аналіз новага матэрыялу

Настаўнік: Сапраўды, асоба Ф.Багушэвічане можа не ўразіць, ён быў юрыста, народным заступнікам, вельмі сумленным чалавека. Але ў кожнага з вас павінен быць свій пункт гледжання. Паспрабуем вызначыць пазіцыю па тэме заняткаў кожнага.

Метад “ПРЭС” (метад дазваляе коратка, дакладна вызначыць свій пункт гледжання, ідэю).

Методыка правядзення:

П/Р – пункт гледжання

Р/R – прычына

E/Е - прыклад

C/S – вынік.

Напрыклад: Я лічу, што жыццёвы і творчы шлях пісьменніка яшчэ раз даказвае, што Ф.Багушэвіч – сапраўдны нацыянальны паэт (тэзіс). Ён звяртаўся толькі да народа, заклікаў беларусаў паважаць і любіць Радзіму, услаўляцькультуру краіны (прычына). Праблемы, якія закранаў пісьменнік, актуальныя і ў нашы дні. Сучаснага чалавека таксама хвалюе будучыня Радзімы, і людзі зноў і зноў звяртаюцца да творчасці дудара (прыклад). Чытаючы яго творы, разумееш: і адзін у полі Змагар, калі ты – народны паэт, і адзін Абаронца, калі ты жыццё і талент кладзеш за пакрыўджаных і бяздольных, калі на твой кліч рэхам адгукаецца братні голас:

Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею,

За тое, што ў сэрцы збудзіў ты надзею,

Што між братоў нашых знаходзяцца людзі

Зкахаючым сэрцам і балючай грудзяй (вынік).

  1. Рэфлексія

Вучні павінны адным словам адзначыць, што больш за ўсё спадабалася ім на ўроку: змест, метад, атмасфера.