Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
489
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Формы прыслоўяў са значэннем ацэнкі і меры якасці

Якасныя прыслоўі, як і якасныя прыметнікі, маюць формы выра-

жэння значэння высокай ці нізкай меры якасці без параўнання. Формы

прыслоўяў са значэннем ацэнкі і меры якасці адначасова перадаюць зна-

чэнне ацэнкі і экспрэсіўныя адценні (ласкальнасці, пагарджальнасці, зне-

важальнасці і інш.): хуценька, асцярожненька, страшэнна, шырачэзна.

Утвараюцца гэтыя формы пры дапамозе тых самых суфіксаў, што і фо-

рмы прыметнікаў са значэннем ацэнкі і меры якасці. Найбольш праду-

ктыўным пры ўтварэнні гэтых формаў з'яўляецца суфікс -еньк-(-аньк-):

нізенька, чысценька, блізенька, лёгенька, поўненька, роўненька, хуценька.

У такіх формах спалучаецца значэнне высокай меры якасці з экспрэсіў-

ным адценнем ласкальнасці.

Суфіксы -утк-(-ютк-), -усеньк-(-юсеньк-), -усенечк-(юсенечк-)

пры ўтварэнні формаў прыслоўяў са значэннем ласкальнасці ці па-

мяншальнасці ўжываюцца параўнальна рэдка: ціхутка, ранютка, паў-

нютка, ціхусенька, танюсенька, памалюсенечку. Нячаста таксама ўжыва-

юцца суфіксы -енн-(-энн-), -эзн-, -эразн- з узмацняльна-павелічальным

значэннем: страшэнна, высачэзна, даўжэразна.

Значэнне непаўнаты якасці надае прыслоўям суфікс ават-: ранава-

та, высакавата, пазнавата, цемнавата.

Памяншальныя формы маюць некаторыя прыслоўі, утвораныя ад

назоўнікаў: капельку, крышку, крышачку, ранічкай.

Формы прыслоўяў са значэннем ацэнкі і меры якасці ўжываюцца

пераважна ў гутарковым стылі і стылі мастацкай літаратуры.

Спосабы ўтварэння прыслоўяў

Прыслоўе актыўна папаўняецца за кошт іншых часцін мовы.

Пераход розных формаў зменных часцін мовы ў прыслоўе называецца

адвербіялізацыя (лац. аdverbium – прыслоўе). Пераходзячы ў разрад пры-

слоўяў, самастойныя часціны мовы змяняюць сваё лексічнае і граматы-

чнае значэнне. Так, назоўнікі страчваюць уласцівыя ім граматычныя ка-

тэгорыі роду, ліку, склону, у іх змяняецца марфемная будова слова: пры-

назоўнікі становяцца прыстаўкамі, канчаткі – суфіксамі. Пры адвербіялі-

зацыі можа назірацца змена націску: без канца – бясконца, за мужам –

замужам, кругам – кругом, верхам – вярхом, бегам – бягом. Перайшоў-

шы ў разрад прыслоўяў, былы назоўнік мяняе сваю сінтаксічную фу-

нкцыю і ўжываецца, як правіла, у ролі акалічнасці.

Сярод марфалагічных спосабаў утварэння прыслоўяў вылучаюцца:

суфіксальны (смачна, зелена, завочна, магутна, тройчы), прыставачны

(няўмела, наводдаль, паабапал, занадта, заўчора, залетась), прыстава-

чна-суфіксальны, або конфіксны (па-суседску, адразу, спаўна, утрох, зрэ-

дку, збоку, пароўну). Некаторыя прыслоўі ўтварыліся спосабам слова-

складання:

а) шляхам спалучэння займенніка што з назоўнікамі: штовечар,

штогод, штодзень (штодня), штолета, штоночы, штораз, штохвіліны;

б) паўтарэннем аднолькавых, блізкіх ці антанімічных слоў: даўно-

даўно, высока-высока, далёка-далёка, век-векам, перш-наперш, туды-

сюды, дзе-нідзе, калі-нікалі. Асобныя складаныя прыслоўі ў сучаснай

беларускай мове ўспрымаюцца як невытворныя: сёлета (з сего лета),

летась (а лето се), сёння (з сего дня).

Прыслоўі ўтварыліся і ўтвараюцца ад усіх самастойных часцін

мовы. Некаторыя прыслоўі ўтварыліся даўно, ад слоў, якія ў сучаснай

мове не ўжываюцца: знянацку, знячэўку, знарок, насцеж, датуль, трохі,

цяпер, дасюль і інш. Большасць прыслоўяў – пазнейшага ўтварэння, таму

можна вызначыць, ад якіх часцін мовы яны ўтварыліся: збоку, зверху,

знізу – ад назоўнікаў роднага склону з прыназоўнікам з; нанач, наперад –

ад назоўнікаў вінавальнага склону з прыназоўнікам на; раніцаю, веча-

рам, ноччу – ад назоўнікаў творнага склону; па-зімоваму, па-новаму – ад

прыметнікаў давальнага склону з прыназоўнікам па.

Найчасцей прыслоўі ўтвараюцца ад назоўнікаў, прыметнікаў і зай-

меннікаў, радзей – ад лічэбнікаў, дзеясловаў і прыслоўяў.

Прыслоўі ўтвараюцца ад ускосных склонаў назоўнікаў з прыназоў-

нікамі і без іх. Прыслоўі ўтвараюцца ад назоўнікаў:

а) роднага склону з прыназоўнікамі ад, да, з, без: адразу, адвеку,

дагары, дадому, дарэшты, даволі, дарэчы, збоку, зверху, здуру, спачатку,

бясконца;

б) вінавальнага склону адзіночнага ліку з прыназоўнікамі за, на,

па, у: зараз, замуж, навыварат, назад, наперад, нанач, насілу, наспех,

налета, назло, напаказ, навылёт, падчас, удзень, уголас, ураз, уніз, уверх;

вінавальнага склону множнага ліку з прыназоўнікамі на, у: навыперадкі,

наўцёкі, напярэймы, напрасткі, нацянькі, упрысядкі, убакі, употайкі; ві-

навальнага склону без прыназоўнікаў (іх мала): раз, век;

в) творнага склону без прыназоўнікаў: ноччу, бягом, адвячоркам,

сілком, парой, вясной, зімой, гуртам, часам; творнага склону з

прыназоўнікамі за, пад: замужам, подбегам, падыспадам;

г) меснага склону з прыназоўнікамі у, на, па, а: уверсе, унізе, уга-

ры, увечары, наверсе, наперадзе, наводшыбе, напярэдадні, папраўдзе, па-

сярэдзіне, апоўначы, апоўдні.

Найбольш актыўна ўтвараюцца прыслоўі ад розных формаў назоў-

нікаў ускосных склонаў з прыназоўнікамі.

Прыслоўі, утвораныя ад прыметнікаў, можна падзяліць на дзве

групы. Адну групу складаюць прыслоўі, што паходзяць ад кароткіх пры-

метнікаў, другую – ад поўных прыметнікаў. Прыслоўі першай (больш

старажытнай) групы ўтварыліся:

а) ад кароткіх прыметнікаў ніякага роду назоўнага склону: мала,

добра, густа, горка, звонка, ярка, ціха, хутка, суха, поўна, светла. На

ўзор гэтых утварылася большасць пазнейшых прыслоўяў з суфіксамі -а(-

о), у адзінкавых выпадках -е: завочна, літаральна, дзіўна, актыўна,

паслухмяна, знешне, залішне;

б) роднага склону з прыназоўнікамі да, з: дабяла, дацямна, дачы-

ста, злева, справа, змалку, зблізку, зрэдку, здалёку, змоладу, злёгку;

в) давальнага склону з прыназоўнікам па: паціху, памалу, пароўну,

паблізу;

г) вінавальнага склону з прыназоўнікамі за, на, у: завідна, зацемна,

зажыва, надоўга, навечна, наглуха, насуха, нанава, направа, улева, упра-

ва;

л) меснага склону з прыназоўнікам на: нароўні, напагатове.

Прыслоўі другой групы нешматлікія, яны ўтварыліся ад поўных

прыметнікаў;

а) роднага склону з прыназоўнікам з: збольшага;

б) давальнага склону з прыназоўнікам па: па-новаму, па-ранейша-

му, па-веснавому, па-летняму, па-святочнаму, па-гарадскому;

в) вінавальнага склону з прыназоўнікамі па, на, у: па-чалавечы, па-

дзіцячы, па-немаўлячы, па-воўчы, напрапалую, начыстую, наўдалую, уру-

чную, усляпую, урассыпную, упустую.

Ад лічэбнікаў утворана невялікая колькасць прыслоўяў. Яны утва-

раюцца ад лічэбнікаў:

а) зборных у вінавальным склоне з прыназоўнікамі у, на: удвая,

утрая, надвое, заадно;

б) колькасных і зборных у месным склоне з прыназоўнікам у:

удвух, удваіх, удзвюх, утраіх, утрох, упяцёх, упяцярых, ушасцёх, ушас-

цярых;

в) парадкавых: перш, спярша, па-другое, па-першае.

Ад займеннікаў у беларускай мове ўтварыліся шматлікія прыслоўі,

частка якіх сёння ўспрымаюцца як невытворныя. Гэта найбольш арха-

ічныя прыслоўі там, тут, тады, туды, куды, сюды, калі, дзе, усюды,

адкуль, іначай, інакш, дасюль, пакуль і інш., якія ўтварыліся ад кароткіх

займеннікаў тъ, сь, вьсь, къ, инъ у розных склонах пры дапамозе суфі-

ксаў або суфіксаў і прыставак. У выніку розных фанетычных змен гука-

вы склад і марфемная будова многіх прыслоўяў значна змяніліся і адро-

зніваюцца ад першапачатковай.

У іншых прыслоўях выразна прасочваецца сувязь з сучаснымі зай-

меннікамі. Такія прыслоўі паходзяць ад займеннікаў:

а) роднага склону без прыназоўнікаў: чаго, чагосьці;

б) давальнага склону без прыназоўнікаў і з прыназоўнікам па:

чаму, чамусьці, таму, па-мойму, па-нашаму, па-вашаму, па-твойму, па-

іхняму, па-свойму;

в) вінавальнага склону без прыназоўнікаў і з прыназоўнікамі за,

на: штосьці, затое, нашто;

г) творнага склону з прыназоўнікамі з, за: зусім, затым;

д) меснага склону з прыназоўнікам па: потым.

Ад дзеясловаў прыслоўі ўтвараюцца прыставачным і прыставачна-

суфіксальным спосабам: перабіць – наперабой, сутыкацца – усутыч, за-

мяняць – узамен, даганяць – наўздагон, выпускаць – навыпуск, угадаць –

наўгад, паваліць – напавал, перамяшаць – уперамешку, прыкусіць –

упрыкуску, перастаць – бесперастанку, пераганяць – наперагонкі.

У беларускай мове вылучаюцца прыслоўі, якія паходзяць ад дзе-

епрыметнікаў незалежнага і залежнага стану цяперашняга часу: блі-

скуча, хвалююча, рашуча, балюча, непрымірыма; незалежнага і залежна-

га стану прошлага часу: умела, узнёсла, асірацела, абурана, захоплена,

упэўнена, адкрыта, прыўзнята.

Ад дзеепрыслоўяў прыслоўі ўтвараюцца рэдка; можна назваць то-

лькі адзінкавыя: прыпяваючы (жыў прыпяваючы), крадучыся (ішоў кра-

дучыся).

Звычайна дзеепрыслоўе найбольш збліжаецца з прыслоўем, калі не

мае паясняльных слоў, стаіць пасля дзеяслова і з'яўляецца акалічнасцю

спосабу дзеяння: гаварыў смеючыся, ішоў туляючыся, бег азіраючыся,

расказваў спяшаючыся, ішоў спатыкаючыся. У некаторых выпадках та-

кое дзеепрыслоўе можна замяніць прыслоўем: ішоў не спяшаючыся –

ішоў няспешна, рабіў умеючы – рабіў умела.

У гутарковай мове і ў мове мастацкай літаратуры ўжываюцца пры-

слоўі, утвораныя ад дзеяслоўных асноў пры дапамозе суфікса -ма. Яны

звычайна ўжываюцца ў спалучэнні з аднакаранёвымі дзеясловамі і ма-

юць узмацняльнае значэнне: лежма ляжаць, гульма гуляць, седзьма

сядзець, роўма раўці, крычма крычаць, бегма бегчы.

Ад прыслоўяў прыслоўі ўтвараюцца пры дапамозе прыставак, ча-

сціцы абы-, постфіксаў -сьці і -небудзь.

Пры дапамозе прыстаўкі не-(ня-) утвараюцца антанімічныя пры-

слоўі: высока – невысока, далёка – недалёка, надоўга – ненадоўга, мала –

нямала, многа – нямнога, добра – нядобра, шмат – няшмат.

Прыстаўка ні- надае прыслоўям адмоўнае значэнне: дзе – нідзе,

калі – нікалі, як – ніяк, куды – нікуды, адкуль – ніадкуль.

Прыстаўка за-, далучаючыся да прыслоўяў, можа надаваць значэн-

не 'залішне', 'праз меру' або непаўнаты якасці: густа – загуста, высока –

завысока, лішне – залішне, многа – замнога, доўга – задоўга, нізка – зані-

зка, мала – замала. Такія прыслоўі ўжываюцца пераважна ў гутарковым

стылі і стылі мастацкай літаратуры.

Прыслоўі ўтвараюцца таксама пры дапамозе прыставак на-, па-, у-,

паза-, пасля-: навокал, наскрозь, наводдаль, назаўтра, назаўсёды, насу-

праць, паабапал, упоперак, пазалетась, пазаўчора, паслязаўтра.

Пры дапамозе часціцы абы- ўтварыліся прыслоўі абы-адкуль, абы-

калі, абы-куды, абы-дзе, абы-як.

Постфіксы -сьці, -небудзь надаюць прыслоўям значэнне няпэўна-

сці: дзе – дзесьці, калі – калісьці, куды – кудысьці, дзе – дзе-небудзь, калі

– калі-небудзь, куды – куды-небудзь.

У беларускай мове вылучаецца невялікая група складаных пры-

слоўяў. Яны ўтвараюцца:

а) паўтарэннем таго самага прыслоўя з далучэннем прыстаўкі ці

без яе. Такія прыслоўі пішуцца праз злучок: як-ніяк, дзе-нідзе, калі-ніка-

лі, перш-наперш, раз-пораз, далёка-далёка, высока-высока, глыбока-глы-

бока, ціха-ціха;

б) паўтарэннем супрацьлеглых па значэнні прыслоўяў: там-сям,

сям-там, сюды-туды (сюд-туд), туды-сюды, сяды-тады, тады-сяды,

так-сяк;

Ад складаных прыслоўяў трэба адрозніваць устойлівыя спалучэн-

ні, утвораныя паўтарэннем тых самых назоўнікаў у розных склонавых

формах з прыназоўнікамі, якія пішуцца асобна: дзень у дзень, след у

след, слова ў слова, год ад году, час ад часу, рука ўруку.

в) спалучэннем займенніка што з назоўнікамі: штогод, штомесяц,

штотыдзень, штодзень (штодня), штовечар, штоноч (штоночы),

штораніцы, штохвіліны, штораз; такія складаныя прыслоўі пішуцца

разам;

г) спалучэннем слова сама з прыслоўямі: тамсама, таксама, гэ-

таксама;

д) ад складаных прыметнікаў: святочна-ўрачыста, прытарна-са-

лодка, сумна-задуменна, вогненна-ярка, светла-празрыста і інш.