Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
489
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Пераход слоў іншых часцін мовы ў займеннікі. Ужыванне займеннікаў у ролі іншых часцін мовы

Некаторыя словы іншых часцін мовы, страчваючы сваё асноўнае

значэнне, могуць пераходзіць у займеннікі. Пераход слоў іншых часцін

мовы ў займеннікі называецца пранаміналізацыяй. У такім выпадку

яны ў той ці іншай ступені набываюць значэнне займенніка і выконва-

юць у сказе яго ролю. Найбольш часта ў ролі займенніка ўжываецца ко-

лькасны лічэбнік адзін (адна, адно, адны), парадкавы другі (другая, дру-

гое, другія) і інш.: Адзін багаты пан вельмі любіў слухаць казкі (Як.) (са

значэннем 'нейкі'). На дварэ было больш людзей. Адны ляжалі на зямлі,

другія стаялі (К.Ч.) (са значэннем 'некаторыя'). Па адзін бок – блеск

дзянніцы, па другі – цьма, дзе ён жыў (К-с) (са значэннем 'гэты, той'). За

край небасхілу пралегла раўніна, і воблік зямлі стаў адменны, другі

(М.Т.) (са значэннем 'іншы'). Сам не гам і другому не дам (Пр.) (са

значэннем 'іншаму').

У ролі азначальнага займенніка увесь (уся, усё) ужываецца прыме-

тнік цэлы (цэлая, цэлае): Цэлае лета жыла Аленка думкаю аб школе, аб

далейшай сваёй навуцы (К-с). Ну, увесь дзень не буду нічога есці... Тады

цэлы пірог з'ем (С.А.).

Больш часта займеннікі пераходзяць у іншыя часціны мовы. У та-

кім выпадку яны страчваюць сваё асноўнае значэнне, набываюць значэн-

не іншай часціны мовы і выконваюць яе ролю ў сказе.

Азначальныя займеннікі усё, усе, усякі, кожны, іншы, сам, ужытыя

без назоўніка, набываюць прадметнае значэнне і субстантывуюцца: Яна

ўсё ўмела і ўсё ведала (Шам.). Кожны адстойваў сваё меркаванне

(Пальч.). Перш чым на іншага ківаць, узорам сам павінен стаць (Вал.).

Яго ўсякі гоніць, усякі ўшчувае (К-с).

Прыналежныя займеннікі наш, свой, твой, мой таксама могуць

набываць значэнне прадметнасці, пераходзіць у разрад назоўнікаў і вы-

конваць у сказе іх сінтаксічную функцыю: Не ішлі сюдой ні нашы, ады-

ходзячы, ні немцы (Б.). Яна пазнала сваіх і шчыра ўзрадавалася (Шам.).

Мая ездзіла на тым тыдні ў Мінск (Б.). Пераходзяць у назоўнікі ўказа-

льныя займеннікі гэта, той, калі яны не паясняюць іншых назоўнікаў: І

гэта больш за ўсё непакоіла Міхася (Лупс). Яго рогат устрывожыў

Яраша. Той кінуў вуды і вылез з лазняку, каб паглядзець, што здарылася

(Шам.).

Займеннікі пераходзяць у часціцы. Напрыклад, зваротны займеннік

у форме давальнага склону – сабе можа ўжывацца ў якасці ўзмацняльнай

часціцы і падкрэсліваць значэнне незалежнасці асобы, нават абыякавасці

да таго, пра што гаворыцца: Мужчына смяецца, а Паўлюк сабе толькі

маўчыць, хоць бы што (Б.). Наталька... ішла сабе паволі, пазіраючы на

тое, што рабілася на вуліцы (К-с).

Указальны займеннік гэта таксама можа набываць значэнне часці-

цы і выконваць яе ролю ў сказе: Ці не вецер гэта звонкі ў тонкіх зёлках

шапаціць? (Багд.). Дзеці – гэта такі чытач, якога абы-чым не падкупіш

(Б.).

У якасці ўзмацняльнай часціцы можа выступаць слова усё: I народ

усё крэпкі, малады, здаровы, як на падбор (К-с). Кабан рые павольна і

заложна, усё болей і болей углыбляючыся ў зямлю (К-с).

Займеннікі які (якая, якое, якія), колькі часта страчваюць сваё

асноўнае значэнне і ўжываюцца ў ролі клічнай часціцы: Які прастор!

Які надзіва прыгожы дзень! (А.Ж.). Якая цёплая ноч! (К-с). Якое праз-

рыстае неба! Якія яркія зоры! (А. Ч.). Колькі ўзнялося дубоў маладых!

(Луж.).

Словы штосьці (штось), нешта таксама могуць страчваць займен-

нікавае значэнне і выступаць у сказе як часціцы, але з адценнем пры-

слоўнага значэння: Лабановіч стараўся заснуць, але яму штось не спа-

лася (К-с). «Нешта я зусім здаюся», – сказала яна (Як.). Значэнне часці-

цы ў слове нешта выяўляецца тады, калі яно ўжываецца пры канстру-

кцыях, якімі выражаецца мера, колькасць: Ужо асушана [балота] не-

шта каля пяцісот гектараў (Пестр.).

Займеннік што ў форме назоўнага, роднага (чаго) і давальнага

(чаму) склонаў можа пераходзіць у прыслоўе пры выражэнні пытання:

Што ты, пушча, трывожна шуміш нада мною? (У.Д.). Чаго хмурыцца

неба сіняе? (Куп.). А чаму, журботны, цёмны гаю, ахінуўся густа ў ту-

маны? (Бял.).

Спалучэнне займенніка што з прыназоўнікам за выступае як клі-

чна-пытальная часціца: Што за ліха! У пільні агонь гарыць (К.Ч.). Ты

што за чалавек? Чым займаешся? (К-с).