Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
496
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Азначальныя займеннікі

Асноўнае значэнне займенніка сам (сама, само, самі) – паказваць

на асобу ці прадмет, якія ўтвараюць дзеянне самастойна, без чыёй-

небудзь дапамогі ці ўдзелу. Займеннік сам у пазіцыі перад назоўнікам ці

асабовым займеннікам указвае на асобу ці прадмет, ужо вядомыя з

гутаркі: Яна зноў... прыгледзелася і запыталася: «А ці не вы будзеце сам

Савіцкі?» (Лупс.). Гэта старыца ракі. Самой ракі не відаць (Шам.).

Займеннік самы мае выдзяляльна-ўзмацняльнае значэнне, паказвае

на крайнюю мяжу распаўсюджання дзеяння, з'явы або праяўлення якасці

ў прасторы ці часе: Пры самым акне стаяла шафа (К.Ч.). Б'юцца ветры

шалёныя люта, гнуцца дрэвы да самай зямлі (Маш.).

Займеннік увесь (уся, усё, усе) мае значэнне зборнасці, абагулена-

сці, паказвае на ахоп дзеяннем усяго прадмета: Апошні раз акінуў Лаба-

новіч вачамі ўсе ваколіцы (К-с). Мінск – сталіца, гордасць наша, слава

ўсёй краіны (Куп.).

Займеннікі усякі (усякая, усякае, усякія) і кожны (кожная, кожнае,

кожныя) ужываюцца для выдзялення адзінкавых прадметаў з групы

падобных ці розных прадметаў, прычым займеннік усякі сваім значэннем

блізкі да слоў любы, розны, а займенніку кожны ў большай ступені ўла-

сціва значэнне выдзяляльнасці: Усякі з нас летняму дожджыку рад

(Куп.). Яна разумела не толькі кожнае яго слова, але кожны рух, жэст

(Шам.).

Займеннік іншы (інакшы) паказвае на адрозненне прыметы, якасці

прадмета: І роля яе ў гэтым баі была зусім іншая, чым яна жадала

(Шам.).

Займеннікі сам, самы, кожны, іншы скланяюцца, як прыметнікі з

цвёрдай асновай, а займеннік самі – як прыметнікі з асновай на мяккі н.

Пры скланенні займеннікі сам, самы захоўваюць аднолькавую

аснову. Націск у займенніку сам ва ўскосных склонах прыпадае на

першы галосны канчатка: самога, самому, а ў займенніку самы – на

аснову: самага, самаму.

Займеннік жаночага роду сама ў вінавальным і творным склонах

мае дзве формы: самую і саму, самой і самою; займеннікі самая, кожная

– у родным склоне формы самай, кожнай і самае, кожнае, у творным –

самай, кожнай і самаю, кожнаю.

Займеннікі увесь, уся, усё, усе скланяюцца, як прыметнікі з асновай

на мяккі н.

Займеннік увесь ва ўсіх формах адзіночнага і множнага ліку, за

выключэннем назоўнага склону мужчынскага роду, мае аснову ус-: увесь,

ус-яго, ус-яму: ус-я, ус-ёй; ус-е, ус-іх, ус-ім і г. д.

Займеннік жаночага роду уся ў родным склоне побач з формай усёй

мае менш пашыраную форму усяе; у творным – усёй і усёю.

Пытальныя і адносныя займеннікі

Пытальныя займеннікі выражаюць пытанне пра асобу або прадмет

(хто?, што?), пра якасць ці прыналежнасць прадмета (які?, чый?), пра

месца прадмета сярод іншых прадметаў (каторы?), пра колькасць

прадметаў (колькі?).

Адносныя займеннікі ўжываюцца для сувязі частак у складаназале-

жным сказе, дзе паказваюць адносіны даданай часткі да галоўнай: Яна

вельмі ўважліва сачыла за тымі, хто працаваў... (Шам.). Смачна пахне

жывіцай, што ліпне да рук цесляроў (Б.).

Слова каторы як адносны займеннік ужываецца рэдка: Лес рас-

ступіўся, і глянула круглая палянка, па краях каторай цягнулася чорная

стужка невысокага, радкаватага лесу (К-с).

Характэрнай асаблівасцю займеннікаў хто, што, а таксама колькі

з'яўляецца тое, што яны не маюць граматычнага роду і ліку; займеннікам

жа які, чый, каторы формы роду і ліку ўласцівыя: які, якая, якое, якія і г.

д.

Пытальныя і адносныя займеннікі скланяюцца так:

Н. хт-о шт-о В. к-аго шт-о

Р. к-аго ч-аго Т. к-ім ч-ым

Д. к-аму ч-аму М. (пры) к-ім ч-ым

Н. чый, чыё (чыj-о) чы-я (чыj-а) чы-е (чыj-э)

Р. чый-го чы-ёй(-е) (чыj-ой(-э) чы-іх (чыj-іх)

Д. чый-му чы-ёй(чыj-ой) чы-ім (чыj-ім)

В. як Н. або Р. чыё(чыj-о) чы-ю (чыj-у) як Н. або Р.

Т. чы-ім(чыj-ім) чы-ёй(-ёю) чы-ёй(чыj-ой) чы-імі(чыj-імі)

(чыj-ой(-ою)

М. (у) чыім (чыj-ім) чы-ёй (чыj-ой) чы-iх (чыj-іх)

Займеннікі хто, што пры скланенні маюць суплетыўныя асновы:

хт-о – к-аго, к-аму; што – ч-аго, ч-аму.

Займеннік жаночага роду чыя ў родным склоне мае асноўную фо-

рму чыёй, зрэдку сустракаецца чые, у творным – чыёй, радзей – чыёю.