Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
489
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Ступеннае ўтварэнне трыванняў

Некаторыя дзеясловы шляхам паслядоўнага далучэння прыставак і

суфіксаў могуць утвараць не адну пару, а рады паслядоўных ступенных

пераходаў, у якіх кожны раз мяняецца трыванне. Такі спосаб утварэння

трыванняў называецца ступенным. Вызначаюцца тры ступені ўтварэння

трыванняў – першая, другая і трэцяя.

Дзеясловы пры далучэнні прыстаўкі ў адным выпадку захоўваюць

лексічнае значэнне, г. зн. утвараюць суадносную пару. Яны звычайна не

даюць далейшага ўтварэння пар трывання: бяліць – пабяліць, мыць –

памыць. У другім выпадку дзеясловы пры далучэнні прыстаўкі набыва-

юць новае лексічнае значэнне і даюць далейшае ўтварэнне трыванняў.

Першая ступень: ад беспрыставачнага дзеяслова незакончанага

трывання пры дапамозе прыстаўкі ўтвараецца дзеяслоў закончанага тры-

вання: бяліць – выбеліць, мыць – намыць.

Другая ступень: ад утворанага прыставачнага дзеяслова закончана-

га трывання пры дапамозе суфікса ўтвараецца дзеяслоў незакончанага

трывання: выбеліць – выбельваць, намыць – намываць.

Трэцяя ступень: ад атрыманага прыставачнага дзеяслова незако-

нчанага трывання пры дапамозе прыставак на- ці па- ўтвараецца дзе-

яслоў закончанага трывання: выбельваць – навыбельваць, намываць –

панамываць.

I ступень: будаваць – збудаваць, будаваць – прыбудаваць. II сту-

пень: прыбудаваць – прыбудоўваць. ІІІ ступень: прыбудоўваць – напры-

будоўваць.

Паняцце катэгорыі ладу. Абвесны лад

Катэгорыя ладу абазначае адносіны дзеяслоўнага дзеяння да рэ-

чаіснасці. Яна можа паказваць дзеянне як рэальнае ў цяперашнім, про-

шлым ці будучым часе або як нерэальнае – пажаданае, неабходнае, ма-

гчымае. У сучаснай беларускай мове вылучаюцца тры лады: абвесны, за-

гадны і ўмоўны.

Абвесны лад выражае сцвярджэнне ці адмаўленне дзеяння, якое

рэальна працякае ў цяперашнім, прошлым ці будучым часе: Мы вітаем

над светам дзён новых зару (М.Т.). Прыйшоў жаданы час спаткання (К-

с). Не, не развітаюся ніколі з родным краем, дзе так светла нам (Панч.).

Абвесны лад не мае спецыфічных марфалагічных паказчыкаў. Ён

мае формы часу і гэтым адрозніваецца ад астатніх ладоў. Абвеснаму

ладу ўласцівы таксама формы асобы і ліку.

Загадны лад паказвае, што асоба пабуджае каго-небудзь выканаць

дзеянне. Пабуджэнне можа абазначаць загад, патрабаванне, прапанову,

заклік, параду, просьбу і адносіцца не толькі да якой-небудзь асобы, але і

да неадушаўлёных прадметаў, якія ўяўляюцца як адушаўлёныя: Сябры

мае, жыццё будуйце, гадуйце весела малых, усмешак людзям не шкадуй-

це і не шкадуйце тым хвалы, хто справу любіць больш за славу (Панч.).

Не спі, краса мая, прыйдзі паслухаць песню салаўя (М. Т.). Няхай у

ясным небе цішыня заўсёды цішынёю застаецца (Грах.).

Загаднаму ладу ўласціва асобая інтанацыя і экспрэсіўнасць. Дзе-

ясловы загаднага ладу звычайна ўжываюцца без асабовага займенніка.

Наяўнасць асабовага займенніка перад загаднай формай узмацняе катэ-

гарычнасць загаду, а пасля яе – змякчае загад: Дарог у свеце вельмі мно-

га, а ты між іх сваю знайдзі. Няхай нялёгкая дарога, а ты ідзі, а ты

ідзі! (Бр.). «Не чапайся ты з імі, няхай іх», – вучыла Зося свайго хлопца

(Б.).

Загадны лад мае пяць формаў: 2-й і 3-й асобы адзіночнага ліку, 1-й,

2-й і 3-й асобы множнага ліку.

Асноўнымі, найбольш ужывальнымі з'яўляюцца формы 2-й асобы

адзіночнага і множнага ліку. Яны ўтвараюцца ад асновы цяперашняга

часу і маюць разнавіднасці.

Дзеясловы з канчаткамі -і, -ы – гэта найбольш шматлікая група дзе-

ясловаў загаднага ладу 2-й асобы адзіночнага ліку: апрані, вазі, гавары,

насі, кіпяці, мясі, касі, хадзі, знікні, мерзні, кладзі, беражы, пячы, сячы,

кажы, пішы, тчы, калышы, скачы.

Аднаскладовыя дзеясловы біць, віць, ліць, піць у 2-й асобе адзіно-

чнага ліку загаднага ладу маюць форму бі, ві, лі, пі.

Дзеясловы з нулявым канчаткам (з асновай на зычны): маж, рэж,

сып, цеш, пазыч, сустрэнь, глянь, рашай, пытай, думай, слухай, хавай,

шануй, малюй, снедай, вячэрай, шый, крый, мый.

Форма 2-й асобы множнага ліку загаднага ладу ўтвараецца ад фо-

рмы 2-й асобы адзіночнага ліку шляхам далучэння да яе постфікса -це:

нясіце, плывіце, ідзіце, хадзіце, крычыце, гаварыце, думайце, рашайце,

пытайце, піце, ліце, сустрэньце, сыпце.

Формы 1-й асобы множнага ліку загаднага ладу называюць часам

формамі сумеснага дзеяння. Яны маюць канчаткі -ем(-эм, -ам), -ім(-ым).

Адны з гэтых формаў спецыфічныя для загаднага ладу: нясем, хадзем,

збярэм і інш., другія супадаюць з формамі будучага простага часу абве-

снага ладу: глянем, пойдзем, напішам, спынім, сходзім, памаўчым і інш.

Таму ў апошнім выпадку пры выражэнні загаднага ладу важную ролю

адыгрывае інтанацыя.

У некаторых паўднёва-заходніх гаворках ужываюцца формы 1-й

асобы множнага ліку з канчаткам -ма. Гэтыя дзеясловы ў 2-й асобе адзі-

ночнага ліку загаднага ладу канчаюцца на зычны: чытайма, спявайма,

гляньма, уцякайма, хаваймася. Такія формы дзеясловаў сустракаюцца ў

мастацкай літаратуры: «Уцякайма», – тузанула Валя старога (I.М.).

Пацалуймася, брат! (Лыньк.).

Форма 1-й асобы множнага ліку можа выражацца апісальна: часці-

цай давай і дзеясловам у форме будучага часу ці інфінітыва; калі дзеянне

павінны выконваць больш як дзве асобы, то да часціцы давай далучаецца

постфікс -це: Давай удвух сустрэнем ранне сярод туманнай сівізны

(Панч.). Давайце дзейнічаць! (Шам.).

Формы 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку заўсёды аналіты-

чныя: яны складаюцца з формаў цяперашняга ці будучага простага часу

3-й асобы адзіночнага або множнага ліку, якія тут страчваюць сваё часа-

вае значэнне, і часціцы няхай (хай). Часцей за ўсё такія формы выража-

юць пажаданне, заклік: Скажы Валі, няхай прыедзе на колькі дзён

(Хадк.). Нявер'е хай пажаўцелым лісцем ападзе (Зв.). Няхай жа на шча-

сце цвіце ваша доля (Р.).

Формы загаднага ладу не заўсёды ўжываюцца са сваім прамым

значэннем. Напрыклад, форма 2-й асобы адзіночнага ліку можа ўжывац-

ца ў адносінах да некалькіх асоб. З адценнем зборнасці яна служыць для

звароту да некалькіх асоб у гутарковай мове: Лодкі, хлопцы, вяслуй на

ўсход, да яснот, цёмны вір абмінай і вясну абнімай! (Я.П.). Дарогу! Да-

рогу! Разыдзіся! (Бяд.). «Мужыкі! – сказала Клейна. – А ну, кідай зброю»

(Каратк.).

Форма 2-й асобы загаднага ладу можа страчваць значэнне загаду, а

набываць розныя адценні мадальнасці – магчымасці, неабходнасці, вы-

мушанасці дзеяння: «Так і прабасцяешся ўсё жыццё панскім сабакам, –

злаяў Міхал сваю лесніковую службу. – Вартуй чужога, хадзі па чужым,

жыві не ў сваёй хаце. А грызіся з сваімі» (Луж.). Толькі і ведаў тады: за-

раджай, страляй, ляці ў атаку, адступай, поўзай у акопе, дыхай параха-

вым дымам і прэллю сырой зямлі, гарачай крывёю і потам (Грах.).

У дзеясловах успрыняцця, мовы і думкі ў форме загаднага ладу

можа аслабляцца інтанацыя загаду, а часам – зусім сцірацца лексічнае

значэнне, значэнне дзеяння: Глядзі ты, яшчэ растуць! (Луж.). І вось,

скажы ж ты, не паладзілі за невашта! (К-с). Скажы ты, як спрасава-

лася гліна! (I.М.).

Формы загаднага ладу з хоць ужываюцца ва ўступальных канстру-

кцыях, у параўнальных сказах і зваротах, якія маюць значэнне меры і

ступені праяўлення дзеяння або стану: Дзівіліся людзі і надзівіцца не ма-

глі. Хоць вязі ў горад на паказ (Бяд.). А пасля, братка, як паднялі тара-

рам, – хоць уцякай! (Б.).

Формы загаднага ладу могуць ужывацца са значэннем умовы: Зай-

дзі ка мне – я даў бы хлеба (Куп.). Вось скруткі белага льнянога пала-

тна, нібы сама заснула ў іх зіма, здаецца, расхіні – дыхнуць буранам сне-

жным (М. Т.).

Пабуджэнне да дзеяння можа выражацца не толькі формай загадна-

га ладу, а і іншымі дзеяслоўнымі формамі. Напрыклад, інфінітыў часта

выкарыстоўваецца для перадачы катэгарычных загадаў, распараджэнняў:

Слухаць толькі ўважна, не перабіваць (Куп.). «Падрыхтавацца», – ска-

заў Мішка (Каратк.).

Формы 2-й асобы будучага простага часу з загаднай інтанацыяй

могуць служыць для выражэння распараджэнняў, у выкананні якіх упэў-

нены той, хто гаворыць: Вернешся і будзеш чакаць мяне ў Н. (К-с).

Форма прошлага часу некаторых дзеясловаў руху і канкрэтнага

дзеяння з інтанацыяй запрашэння абазначае прапанову неадкладна пры-

ступіць да сумеснага дзеяння: Эй, вы, пайшлі! (Б.). Васіль як бы чамусьці

сумеўся, але тут жа... бадзёра сказаў: «Пайшлі на плошчу» (Шам.).

Загаднасць можа быць выражана прыслоўямі: Цішэй, маленькая

мая, цішэй (Шам.). Спакойна, сэрца! (Зв.).

Умоўны лад абазначае дзеянне, якое ўяўляецца як пажаданае ці

магчымае. Ажыццяўленне такога дзеяння залежыць ад пэўных умоў.

Умоўны лад мае аналітычную форму. Ён выражаецца дзеясловам у

форме прошлага часу і часціцай бы (б). Месца гэтай часціцы ў сказе роз-

нае: яна можа знаходзіцца пры дзеяслове ці пры іншых словах: Я Чорнае

мора зялёным назваў бы, як толькі заціхнуць і бура і шторм (Грах.). А ў

Палессе заляцеў калі б ты ў гэты час, убачыць быў бы рад: між былых

багнішчаў эўкаліпты ўзнімаюць к сонцу буслянят (Панч.).

Умоўны лад не мае формаў часу і асобы, ён мае формы трывання:

шукаў бы, адшукаў бы, ссек бы; роду: пайшоў бы, пайшла б, пайшло б;

ліку: пайшоў бы, пайшлі б.

Умоўны лад мае некалькі значэнняў. Найбольш часта ён выражае

магчымае дзеянне, ажыццяўленне якога залежыць ад іншага дзеяння ці

абставін. Гэта значэнне выяўляецца пераважна ў складаных сказах, адна

(ці некалькі) са структурных частак якіх змяшчае ўмову: Не пісаў бы, не

складаў бы я вас, думы-песні, каб не вецер шызакрылы, вецер напрадве-

сні (М. Т.). Быў бы ты жывы, Джэк Лондан, наглядзеўся б цудаў мно-

ства (Зв.).

Выражэнне ўмовы можа вынікаць з кантэксту ці з папярэдніх ска-

заў. Нешта здарылася з Анісімам. I здарылася нядобрае. Іначай ён ужо

вярнуўся б (Сач.).

У даданых частках складаназалежных сказаў дзеясловы ўмоўнага

ладу могуць абазначаць розную ступень праяўлення дзеяння: тут ужыва-

юцца спалучэнні куды б ні, дзе б ні, што б ні, адкуль бы ні і г. д.: Куды б

цябе ні завяла далёкая дарога, не забывай ніколі ты бацькоўскага парога

(Бр.).

Умоўны лад выражае таксама дзеянне са значэннем меркавання;

такое дзеянне звязана з супрацьпастаўленнем: А ён [журавель] хацеў бы

вельмі ў звонкі ранак махнуць на ўсё – на вецер і мароз, пайсці і стаць

паміж магутных кранаў, ды ён стары і да зямлі прырос (Бур.).

Умоўны лад перадае значэнне пажаданасці дзеяння: Хутчэй бы

прыйшла зіма, белая і маладая (Панч.). Вось цяпер прыехаў бы! (Б.).

Пажаданасць дзеяння можа выражацца інфінітывам у спалучэнні з часці-

цай бы: Так бы вербай стаяць пры дарозе і глядзець на наш родны

прастор (Маш.). На міг бы стрэцца мне з гадамі, што адышлі з маёй

вясной (Бр.).

Умоўны лад можа ўжывацца са значэннем іншых ладоў. Значэнне

абвеснага ладу ён мае ў сцвярджэннях-меркаваннях, парадах: Ні ў кога з

мясцовых людзей не ўзнялася б рука страляць па іх у такі час (Каратк.).

Хацеў бы я час перасцерагчы: на новыя планеты летучы, глядзіце, каб

хто не занёс з сабой туды прывычкі дрэннай і ліхой (М.Т.).

Дзеясловы ўмоўнага ладу могуць ужывацца са значэннем, блізкім

да загаднага. У такім выпадку яны перадаюць просьбу, параду з адцен-

нямі нерашучасці, далікатнасці, мяккасці або, наадварот, з адценнем

папроку, а таксама запрашэнне, прапанову выканаць дзеянне: Можа б

ты, сынок, збегаў да цёткі і паклікаў матку? (К-с). Вы, тата, прылеглі

б дзе ды адпачылі (В.).