Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
489
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Катэгорыя часу дзеясловаў

Катэгорыя часу выражае адносіны дзеяння да моманту гутаркі.

Гэту катэгорыю маюць толькі дзеясловы абвеснага ладу. Адрозніваюць

формы цяперашняга, прошлага і будучага часу.

У аснове вызначэння часу здзяйснення працэсу ляжыць абстрактны

граматычны пункт адліку. Гэты пункт можа супадаць з момантам гутаркі

ці не супадаць. Адрозніваюць абсалютнае і адноснае часавае значэнне

дзеяслоўных формаў. Час называецца абсалютным, калі ў якасці зыхо-

днага пункту вызначэння часавага плана выступае момант гутаркі: Дрэ-

мле вечар у ціхай дуброве, летняй стомаю ные зямля (Ген.). Віхрыўся бу-

бен, струна звінела, стагнала дудка (Панч.). Час называецца адносным,

калі зыходным пунктам выступае не момант гутаркі, а час ажыццяўлен-

ня іншага дзеяння. Такія дзеяслоўныя формы сустракаюцца пераважна ў

даданых частках складаназалежнага сказа: Ніхто толкам не ведаў, куды

і адкуль ідуць цягнікі (Грах.) – у гэтым сказе дзеяслоў ідуць мае форму

цяперашняга часу, але ён паказвае на супадзенне дзеяння не з момантам

гутаркі, а з часам дзеяння дзеяслова не ведаў. Гэта значэнне формы ідуць

і з'яўляецца яе адносным часавым значэннем.

Катэгорыя часу цесна звязана з катэгорыяй трывання дзеяслова.

Дзеясловы незакончанага трывання маюць формы цяперашняга, прошла-

га і будучага складанага часу: пішу, пісаў, буду пісаць, а дзеясловы зако-

нчанага трывання – формы прошлага і будучага простага часу: напісаў,

напішу.

Цяперашні час

Цяперашні час паказвае, што дзеянне, выражанае дзеясловам, супа-

дае з момантам гутаркі: Шуміць вецер з кронамі, абтрасае сон, паха-

джае промнямі сонца ля вакон (Ген.). Формы цяперашняга часу абазна-

чаюць: дзеянне, якое адбываецца ў момант гутаркі, дзеянне пастаяннае

або дзеянне, характэрнае для пэўнага прадмета.

Сістэму формаў цяперашняга часу складаюць тры асабовыя формы

адзіночнага ліку і тры асабовыя формы множнага ліку: будую, будуеш,

будуе; будуем, будуеце, будуюць. Канчаткі з'яўляюцца паказчыкам асобы

і ліку, яны адначасова выступаюць і паказчыкам цяперашняга часу дзе-

яслова.

Формы цяперашняга часу могуць ужывацца са значэннем прошла-

га (цяперашні гістарычны). Такое ўжыванне цяперашняга часу з'яўляец-

ца стылістычным сродкам: дапамагае больш вобразна, жыва паказаць

падзеі, што адбываліся ў мінулым. На тое, што падзеі адбываліся ў про-

шлым часе, паказвае кантэкст, іншыя дзеясловы прошлага часу ці часці-

ца бывала: Дзядзьку ў рыбе шанцавала. Бывала, пострыжні паправіць,

на шчупакоў нясе і ставіць (К-с).

Цяперашні час можа ўжывацца і са значэннем будучага. У такім

выпадку дзеяслоў абазначае дзеянне, якое або павінна адбыцца неадкла-

дна пасля моманту гутаркі, або акрэслена пэўным прамежкам часу: «Так,

– кажа Буднік, – значыць еду, пара ў вагон» (Гал.). Праз два гады ка-

нчаю інстытут.

Будучы час

Будучы час выражае дзеянне, якое будзе адбывацца ці адбудзецца

пасля моманту гутаркі: Жывеш і будзеш жыць ты, песня матчына,

пакуль народа сэрца будзе біцца! (Гіл.).

Існуюць формы будучага простага (сінтэтычныя) і будучага скла-

данага (аналітычныя) часу. Яны адрозніваюцца паміж сабой утварэннем

і значэннем. Формы будучага простага часу ўтвараюцца ад асновы цяпе-

рашняга часу дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе тых самых

канчаткаў асобы і ліку, што і пры ўтварэнні формаў цяперашняга часу:

пабудую, пабудуеш, пабудуе; пабудуем, пабудуеце, пабудуюць. Формы

будучага складанага часу ўтвараюцца аналітычна ад дзеясловаў незако-

нчанага трывання і з'яўляюцца спалучэннем формы будучага часу дапа-

можнага дзеяслова быць з інфінітывам: буду працаваць, будзеш праца-

ваць, будзе працаваць; будзем працаваць, будзеце працаваць, будуць

працаваць.

Значэнне формаў будучага часу цесна звязана з катэгорыяй трыван-

ня дзеяслова. Выражаючы тое самае значэнне працякання дзеяння пасля

моманту гутаркі, формы будучага часу розных трыванняў

канкрэтызуюць і ўдакладняюць яго.

Формы будучага часу дзеясловаў незакончанага трывання (будуча-

га складанага) звычайна ўжываюцца для абазначэння працяглых або паў-

таральных дзеянняў, не паказваючы на іх закончанасць або вынік: На

расквечанай паляне, ля ўрачыстага кастра, легендарныя паданні будзе

слухаць дзетвара (Ал.).

Формы будучага часу дзеясловаў закончанага трывання (будучага

простага) абазначаюць дзеянні, у выкананні якіх упэўнены той, хто гаво-

рыць: Вясна прыйдзе, снег пагіне (К-с).

Будучы просты час мае некалькі значэнняў. Асноўнае з іх – будучае

дзеянне з адценнем закончанасці, дасягнення выніку: О, калі ж яны

прыдуць, гады алівы, што галінамі шар зямны абаўе? (Караткя.).

Будучы просты час у складаных сказах можа паказваць на ўмову ці

вынік дзеяння: А з'ясі ты з бульбай скварку – і работа пойдзе шпарка

(Р.). А шахцёру як ты спадабаешся, – пад зямлёй ад яго не схаваешся

(Р.)

Будучы просты час можа мець абагульненае значэнне. Часта з та-

кім значэннем ён ужываецца ў прыказках, прымаўках: Здароўя не купіш.

Агню агнём не патушыш. Не шукаючы, не знойдзеш. Надвор'я не нагрэ-

еш.

Формы будучага простага часу могуць ужывацца са значэннем

іншага часу. Са значэннем цяперашняга часу будучы просты сустракаец-

ца пераважна ў апісаннях, дзе ён ужываецца побач з цяперашнім часам:

Размернымі ціхімі крокамі ідзе ён [Тарэнта] па мяжы... Пройдзе крыху

і стане, азірнецца назад, тады зноў ідзе... (Гал.).

Са значэннем прошлага часу будучы просты ўжываецца ў

спалучэнні з прошлым незакончанага трывання або з часціцай бывала:

Ён [прафесар] прыпамінае, як прыехаў сюды ўпершыню. Быў гэтак жа

канец чэрвеньскага сонечнага дня. Проста перад вачыма высокая сцяна

стромкіх сосен, за якімі хавалася сонца. Зрэдку яго прамень іскрамі блі-

сне праз гушчар зялёных цёмных верхавін, рассыплецца па жоўтым

пяску пляцоўкі і згасне (Гал.). Паддасць, бывала, дзядзька руху, пачуўшы

холад-завіруху (К-с).

Будучы просты час можа абазначаць нечаканае, імгненнае дзеянне

ў мінулым. У такіх выпадках пры дзеяслове ўжываюцца ўзмацняльныя

часціцы як, калі: А потым брама адчынілася – і адтуль як паваліць

народ! (Я.М.).