Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
489
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Класіфікацыі фразеалагічных зваротаў

Нягледзячы на фармальную, сэнсавую, функцыянальную і іншую

разнастайнасць, паміж фразеалагізмамі выяўляюцца трывалыя сістэ-

мныя сувязі, і самі гэтыя моўныя адзінкі паддаюцца сістэматызацыі, па-

дзелу на групы, тыпы, разрады. Існуюць такія класіфікацыі фразеалагі-

змаў: этымалагічная, семантычная, семантыка-граматычная, стылісты-

чная, структурная і інш.

У сучаснай беларускай мове ў залежнасці ад агульнага значэння,

аднолькавага набору граматычных катэгорый і аднатыпных форм выра-

жэння фразеалагічныя адзінкі суадносяцца з рознымі часцінамі мовы і

аб'ядноўваюцца ў семантыка-граматычныя разрады: назоўнікавыя

(журавель у небе, зачараванае кола, апошняе слова, зялёнае святло), дзе-

яслоўныя (абуць у лапці каго, тлуміць галаву каму, паказаць саву смале-

ную каму, свет завязаць каму ) , прыметнікавыя (голы як бізун, аршын з

шапкай, на сёмым небе), прыслоўныя (на злом галавы, хоць гвалт кры-чы, як нямазанае кола, душа ў душу), мадальныя (трэба думаць, лёгка

сказаць, адным словам) выклічнікавыя (бадай цябе чорт, каб цябе качкі

стапталі, каб цябе сарочка не чапала). Суадносячы фразеалагізм з пэў-

най часцінай мовы карыстаюцца трыма паказчыкамі: семантычным, ма-

рфалагічным і сінтаксічным. Але ёсць частка фразеалагізмаў, несуадно-

сных з часцінамі мовы: вочы адкрываюцца (у каго, каму) – 'хто-небудзь,

вызваліўшыся ад памылковых поглядаў, пазнае сапраўдны сэнс чаго-не-

будзь'. Ні ў сэнсавых, ні ў марфалагічных адносінах нельга супаставіць

гэты фразеалагізм з якой-небудзь часцінай мовы.

Семантычная класіфікацыя – найважнейшая ў фразеалогіі, бо на

яе аснове сістэматызуецца ўвесь фразеалагічны матэрыял, аб'ядноўваюц-

ца ў фразеалагічны склад моўныя адзінкі з цэласным значэннем і пакіда-

юцца за межамі фразеалогіі ўстойлівыя словазлучэнні, пазбаўленыя се-

мантычнай цэласнасці. Упершыню падзел фразеалагізмаў на ступені іх

сэнсавай спаянасці, па семантычнай злітнасці іх кампанентаў быў зро-

блены В.У. Вінаградавым. Фразеалагізмы падзелены ім на тры тыпы:

фразеалагічныя зрашчэнні, фразеалагічныя адзінствы і фразеалагічныя

злучэнні.

Фразеалагічныя зрашчэнні В.У. Вінаградаў характарызуе як се-

мантычна непадзельныя ўстойлівыя словазлучэнні, значэнне якіх зусім

не залежыць ад значэнняў лексічнага складу і іх кампанентаў: бібікі біць

гультаяваць, марнаваць час', чортам падшыты 'непаседлівы, вяртлявы'.

Зрашчэнні – гэта нематываваныя, бязвобразныя фразеалагізмы, якія

патрабуюць этымалагічнага аналізу, высвятлення матываў іх узнікнення.

Напрыклад, сучасны носьбіт мовы не бачыць ніякай матываванай сувязі

паміж выразам на ўсе застаўкі і яго значэннем 'спаўна, як толькі можна

(рабіць што-небудзь)': Націсні там на ўсе застаўкі (К. Чорны). А між

тым на пачатку свайго жыцця гэты фразеалагізм усведамляўся як

матываваны і вобразны, бо звязваўся з аналагічным свабодным

словазлучэннем, дзе застаўкі – 'шчыты для затрымання вады, якая падае

на кола вадзянога млына'. Так з цягам часу былыя адзінствы папаўняюць

разрад зрашчэнняў.

Што да фразеалагічных адзінстваў, то гэта семантычна непадзе-

льныя устойлівыя слоўныя комплексы, цэласнасць якіх матывавана сло-

вамі-кампанентамі, што ўваходзяць у іх склад. Значэнне цэлага тут нера-

складальнае на асобныя лексічныя значэнні кампанентаў. У фразеалагі-

чным адзінстве словы падпарадкаваны злітнасці агульнага вобраза або

ўнутранай цэласнасці агульнага значэння: налажыць галавой 'прапасці,

загінуць', мелка плаваць 'не мець дастатковых здольнасцей, сіл, ведаў у

якой-небудзь справе', 'займаць нязначнае службовае або грамадскае ста-

новішча'.

Фразеалагічныя злучэнні – гэта ўстойлівыя словазлучэнні, у якіх

адно слова мае звычайнае, самастойнае, свабоднае значэнне, а другое –

несвабоднае значэнне, якое выяўляецца толькі ў спалучэнні з адным ці

некалькімі строга акрэсленымі словамі. Напрыклад, прыметнік каро-

ткая рэалізуе сваё несвабоднае значэнне 'кепская' толькі тады, калі ўсту-

пае ў кантакт з назоўнікам памяць. Параўн. таксама: праліўны (дождж),

закадычны (сябар), расквасіць (нос, твар), прасёлачная (дарога). У фра-

зеалагічным злучэнні яго састаўныя часткі ўспрымаюцца як асобныя

словы, кожнае са сваім лексічным значэннем. Словы з фразеалагічна

звязаным значэннем, у адрозненне ад фразеалагічных кампанентаў, за-

хоўваюць усе адзнакі слова: маюць пэўнае лексічнае значэнне, выконва-

юць назыўную функцыю, выступаюць у ролі асобнага члена сказа.

Б.А. Ларын і І.Я. Лепешаў выказалі думку, што мэтазгодна ук-

лючаць у фразеалогію толькі зрашчэнні і адзінствы, г. зн. выразы з цэла-

сным сэнсам. У такім разе ў фразеалогіі аб'ядноўваюцца аднародныя

адзінкі, а сама навука аб фразеалагізмах прымае стройны характар.

Некаторыя фразеолагі (М.М. Шанскі) вылучаюць з фразеалагічных

адзінак яшчэ так званыя фразеалагічныя выразы, якія складаюцца са

слоў са свабодным значэннем (у іх складзе няма слоў з фразеалагічна

звязаным значэннем, як у фразеалагічных злучэннях) і з'яўляюцца сема-

нтычна члянімымі. Але ў адрозненне ад свабодных спалучэнняў слоў

яны не ствараюцца нанава тым, хто іх вымаўляе, а ўзнаўляюцца (бяруцца

з памяці цалкам) такім спосабам, як і асобныя словы або фразеалагізмы,

раўназначныя слову. Напрыклад, на чыім возе едзеш, таму і песню

спявай, асадзі назад, не ўсё тое золата, што блішчыць.

Фразеалагізмы можна падзяліць з боку іх функцыянальна-сты-

лявой афарбоўкі на дзве групы: функцыянальна замацаваныя за пэўны-

мі стылямі і функцыянальна не замацаваныя за асобным стылем. У

першай групе вылучаюцца кніжныя, размоўныя і прастамоўныя фразе-

алагізмы. Кніжныя фразеалагізмы выкарыстоўваюцца ў публіцысты-

чным, навуковым і мастацкім стылях, маюць ярка выяўленую афарбоўку

кніжнасці. Сярод кніжных фразеалагізмаў ёсць запазычанні з царкоўна-

славянскай і рускай моў, гэта калькі ці паўкалькі з іншых моў: альфа і

амега, кануць у лету, дамоклаў меч, яблык разладу, вежа са слановай ко-

сці і інш.

Размоўныя фразеалагізмы (самая шматлікая група) адносяць да

стылістычна зніжаных моўных сродкаў. Іх ужыванне паказвае на неафі-

цыйнасць адносін паміж суразмоўцамі, надае маўленню натуральнасць,

прастату і непасрэднасць. Размоўныя фразеалагізмы выкарыстоўваюцца

ў бытавых зносінах, літаратурна-гутарковым маўленні і ў мастацкай лі-

таратуры: браць быка за рага, белая варона, закідаць вуду, табаку ва-

жыць, хадзіць на задніх лапках, да сівых валасоў і інш.

Прастамоўныя фразеалагізмы належаць да найбольш зніжанай ча-

сткі фразеалагічнага фонду. Яны рэалізуюцца ў вусным маўленні, а та-

ксама ў мастацкай літаратуры, але звычайна ў мове персанажаў і надзе-

лены адмоўнай ацэначнасцю: блёкату наеўся, бяльмо на воку, як аблу-

пленага, як баран на новыя вароты, хоць кол на галаве чашы і інш.

Функцыянальна-стылявая афарбоўка зменлівая і рухомая, што абу-

моўлена гістарычнай зменлівасцю мовы, грамадскай пераацэнкай таго ці

іншага выразу, пашырэннем або звужэннем межаў яго функцыянавання.

У гэтай сувязі кожны перыяд моўнага развіцця існуе шэраг пераходных,

прамежкавых з'яў, якія варта называць функцыянальна не замацава-

нымі фразеалагізмамі. Яны не павінны ацэньвацца як міжстылявыя і

нейтральныя, бо не пазбаўленыя экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкі.

Паводле сваёй структуры фразеалагізмы суадносяцца са слова-

злучэннем (абіваць парогі, белая варона), сказам (мядзведзь на вуха

наступіў, на чым свет стаіць) і спалучэннем слоў (не ў галаве, і жук і

жаба). Не заўсёды лёгка вызначыць, да якой структурнай разнавіднасці

належыць пэўны выраз. Цяжкасці ўзнікаюць пры структурнай характа-

рыстыцы кампаратыўных фразеалагізмаў, якія паходзяць з параўнальных

зваротаў са злучнікам як. Калі астатнія кампаненты (апрача як) звязва-

юцца сувяззю дапасавання, кіравання ці прымыкання са стрыжнёвым ка-мпанентам, то перад намі фразеалагізм са структурай словазлучэння: як

апошняе ў печ усыпаўшы, як вады ў рот набраўшы, як з крыжа зняты,

як асінавы ліст. Калі ж фразеалагізм усведамляецца як генетычна

параўнальная даданая частка, у якой выказнік апушчаны, бо ён агульны з

выказнікам галоўнай часткі, то гэта фразеалагізм са структурай

параўнальнага даданага сказа з апушчаным выказнікам: расці як гарох

пры дарозе, крывіцца як серада на пятніцу, выскачыць як піліп з

канапель. Знешнім паказчыкам такіх фразеалагізмаў-сказаў з'яўляецца

наяўнасць у іх складзе назоўнікавага кампанента-дзейніка ў форме

назоўнага склону і кампанента, сінтаксічна не звязанага з кампанентам-

дзейнікам.

Паводле паходжання фразеалагізмы падзяляюцца на: 1) спрадвечна

беларускія: а) агульнаславянскія (бабіна лета, закрануць за жывое, з га-

лавы да пят); б) агульнаўсходнеславянскія (агарод гарадзіць, за царом

гарохам, ламаць коп'і); в) уласнабеларускія (на горкі яблык, цыганскае

сонца, на ваду брахаць); 2) запазычаныя з іншых моў (з царкоўнасла-

вянскай – альфа і амега, блудны сын, з рускай – рыльца ў пушку, баш на

баш, з польскай – даць дыхту, збіваць з тропу, з лацінскай – альма-ма-

тэр, персона нон грата і інш.); 3) калькі – своеасаблівыя копіі іншамоў-

ных выразаў, у якіх кожны кампанент перакладзены на нашу мову сэнса-вым адпаведнікам (як на іголках – з ням., браць быка за рогі – з ісп.);

4) паўкалькі – гэта частковы пераклад, часткова запазычанне з іншай

мовы (перайсці рубікон, кінуць камень).