Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
547
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Спражэнне дзеясловаў

Спражэнне – гэта змяненне дзеясловаў па асобах і ліках у цяпера-

шнім (будучым простым) часе абвеснага ладу.

У залежнасці ад канчаткаў формаў цяперашняга (будучага проста-

га) часу ўсе дзеясловы падзяляюцца на два спражэнні – першае (I) і дру-

гое (II). У 1-й асобе адзіночнага ліку канчаткі дзеясловаў абодвух спра-

жэнняў супадаюць, а ў астатніх асобах (2-я і 3-я адзіночнага ліку, 1-я, 2-

я, 3-я множнага ліку) дзеясловы I і II спражэнняў маюць розныя канча-

ткі.

Дзеясловы першага спражэння маюць такія канчаткі:

адзіночны лік множны лік

1-я -у(-ю) 1-я -ём(-ем, -ом, -ам)

2-я -еш(-эш, -аш) 2-я -еце(-яце, -ацё)

3-я -е(-э, -а) 3-я -уць(-юць)

Дзеясловы другога спражэння маюць наступныя канчаткі:

адзіночны лік множны лік

1-я -у(-ю) 1-я -ім(-ым)

2-я -іш(-ыш) 2-я -іце(-ыце)

3-я -іць(-ыць) 3-я -аць(-яць)

Найбольш выразна дзеясловы I і II спражэнняў адрозніваюцца ў 3-

й асобе адзіночнага і множнага ліку. Па гэтай форме часта можна вызна-

чыць тып спражэння.

Дзеясловы I і II спражэнняў лёгка вызначаюцца, калі ў асабовых

формах націск падае на канчатак: вядзеш, гнеш, сядзіш, маўчыш; вядзе,

гне, сядзіць, маўчыць; вядуць, гнуць, сядзяць, маўчаць. Калі ж у асабовых

формах націск не на канчатку, то могуць сустрэцца цяжкасці ў вызначэн-

ні спражэння. Дакладнае вызначэнне яго неабходна, каб правільна

ўтварыць формы дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, а таксама правільна

пісаць дзеяслоў. Вызначыць тып спражэння ў дзеясловах з ненаціскнымі

канчаткамі ў асабовых формах дапамагае інфінітыў.

Да II спражэння адносяцца дзеясловы, якія ў інфінітыве заканчва-

юцца:

на -іць(-ыць), дзе -і-(-ы-) суфікс: бяліць, мясіць, касіць, варыць, ву-

чыць, гаварыць. Аднаскладовыя дзеясловы тыпу біць, віць, крыць, ліць,

мыць, піць, рыць, шыць, якія заканчваюцца ў інфінітыве на -ць і ў якіх -і-

(-ы-) не з'яўляецца суфіксам, адносяцца да I спражэння;

-ець(-эць), калі -е-(-э-) не захоўваецца ў 1-й асобе адзіночнага ліку

цяперашняга часу: глядзець (гляджу), ляцець, цярпець, сядзець, гарэць

(выключэнне – дзеяслоў хацець, які адносіцца да I спражэння).

Да II спражэння таксама адносяцца дзеясловы гнаць, належаць,

спаць, стаяць, баяцца.

Усе астатнія дзеясловы належаць да I спражэння.

Рознаспрагальныя дзеясловы

Рознаспрагальнымі традыцыйна называюць дзеясловы бегчы, даць,

есці і вытворныя ад іх, якія ў адных формах маюць канчаткі, уласцівыя I

спражэнню, у другіх – канчаткі, уласцівыя II спражэнню, або спецыфі-

чныя канчаткі. Дзеяслоў бегчы ў 3-й асобе множнага ліку мае канчатак I

спражэння, а ва ўсіх астатніх – канчаткі II спражэння: бяг-у, бяж-ыш,

бяж-ыць; бяж-ым, беж-ыцé, бяг-уць.

Дзеяслоў есці ва ўсіх трох асобах не мае тэматычнага галоснага. У

дзеясловах есці, даць у форме множнага ліку канчатак 1-й асобы супадае

з канчаткам II спражэння, канчатак 3-й асобы – з канчаткам I спражэння,

а канчатак 2-й асобы і ўсе канчаткі адзіночнага ліку спецыфічныя, не

ўласцівыя ні I, ні ІІ спражэнню:

адзіночны лік множны лік

1-я е-м да-м 1-я ядз-ім дадз-ім

2-я я-сі да-сі 2-я я-сце да-сцé

3-я е-сць да-сць 3-я яд-уць дад-уць

Дзеяслоў даваць у цяперашнім часе спрагаецца, як дзеяслоў I спра-

жэння: да-ю, да-еш, да-е, да-ём, да-яцé, да-юць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]