Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
547
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Скланенне ўласнаколькасных, зборных і дробавых лічэбнікаў

У скланенні ўласнаколькасных, зборных і дробавых лічэбнікаў

назіраецца вялікая разнастайнасць: адны з іх маюць свае асаблівасці

скланення; другія змяняюцца, як назоўнікі; трэція – як прыметнікі; нека-

торыя скланяюцца, як займеннікі; асобныя (дзевяноста, паўтара) ва

ўсіх склонах маюць аднолькавую форму.

Лічэбнікі адзін, адна, адно скланяюцца, як прыметнікі.

Н. адзін адно адна В. як Н. або Р. адну

Р. аднаго адной(-ае) Т. адным адной(-ою)

Д. аднаму адной М. (пры) адным адной

Лічэбнікі адзін, адно захоўваюць родавыя адрозненні толькі ў

назоўным склоне і страчваюць іх у астатніх склонах. Слова адна ў

родным і творным склонах мае два варыянты канчаткаў.

Лічэбнік адны скланяецца, як прыметнік у форме множнага ліку:

адных, адным, аднымі.

Уласнаколькасныя лічэбнікі два, дзве і зборныя абодва, абедзве

ахоўваюць родавыя адрозненні ва ўсіх склонах: два, абодва (з цвёрдай

асновай) – мужчынскага і ніякага роду, дзве, абедзве (з мяккай асновай) –

жаночага роду.

Н. два абодва дзве абедзве

Р. двух абодвух дзвюх абедзвюх

Д. двум абодвум дзвюм абедзвюм

В. як Н. або Р.

Т. двума абодвума дзвюма абедзвюма

М. (пры) двух абодвух дзвюх абедзвюх

Лічэбнікі тры, чатыры ў творным склоне захавалі форму парнага

ліку на -ма: трыма, чатырма.

Лічэбнікі пяць – дзесяць, адзінаццаць – дваццаць, трыццаць скла-

няюцца, як назоўнікі 3-га скланення тыпу косць, радасць: пяці, сямі, ша-

снаццаці; пяццю, сямю, шаснаццаццю. У форме творнага склону гэтых

лічэбнікаў гук [ц] у інтэрвакальным становішчы падаўжаецца: дзесяццю,

дванаццаццю; але: шасцю.

У лічэбніках адзінаццаць – дзевятнаццаць ва ўсіх склонах націск

прыпадае на склад -на-.

Лічэбнікі сорак, сто пры скланенні маюць толькі дзве формы: для

назоўнага і вінавальнага – сорак, сто, для астатніх – сарака, ста. Лічэ-

бнік дзевяноста зусім страціў склонавыя формы. На склон гэтых лічэ-

бнікаў паказвае назоўнік, з якім яны спалучаюцца: О зямля! Ты ўся ў аб-

новах! Ты ў мільён званочкаў звоніш, ты на ста пявучых мовах весняй

радасцю гамоніш (Гіл.).

У лічэбніках пяцьдзесят, шэсцьдзесят, семдзесят, восемдзесят

пры скланенні змяняюцца абедзве часткі. Ва ўскосных склонах (за вы-

ключэннем вінавальнага) гэтыя лічэбнікі маюць адзін націск – на канча-

тку першай часткі слова: пяцідзесяці, сямідзесяці; пяццюдзесяццю, ся-

мюдзесяццю.

У складаных лічэбніках тыпу дзвесце – дзевяцьсот таксама змяня-

юцца абедзве часткі; другая частка гэтых лічэбнікаў ва ўскосных скло-

нах мае чатыры формы (васьмісот, васьмістам, васьмюстамі, у васьмі-

стах). Лічэбнік дзвесце захоўвае форму жаночага роду абедзвюх частак

толькі ў назоўным і вінавальным склонах, у астатніх – прымае форму

мужчынскага роду: двухсот, двумстам, двумастамі.

Лічэбнік тысяча скланяецца, як назоўнікі 1-га скланення кшталту

задача; мільён, мільярд – як назоўнікі 2-га скланення кшталту завод. У

творным склоне лічэбнік тысяча ўжываецца ў дзвюх формах: тысячай і

тысяччу.

Зборныя лічэбнікі двое, трое, пяцёра і інш. скланяюцца, як займен-

нікі твае, свае: дваіх, траіх, пяцярых; дваім, траім, пяцярым і г. д.

У дробавых лічэбніках асобна скланяюцца лічнік і назоўнік: адна

шостая, тры і пяць дзесятых; адной шостай, трох і пяці дзесятых; ад-

ной шостай, тром і пяці дзесятым і г. д.

Лічэбнікі паўтара ў спалучэнні з назоўнікамі мужчынскага і ніяка-

га роду і паўтары з назоўнікамі жаночага роду ва ўсіх склонах маюць

аднолькавую форму – паўтара, паўтары і захоўваюць родавыя

адрозненні.

Н. паўтара (кілаграма, вядра) паўтары (тоны)

Р. паўтара (кілаграма, вядра паўтары (тоны, тон)

кілаграмаў, вёдраў)

Д. паўтара (кілаграмам, вёдрам) паўтары (тонам)

В. паўтара (кілаграма, вядра) паўтары (тоны)

Т. паўтара (кілаграмамі, вёдрамі) паўтары (тонамі)

М. (у) паўтара (кілаграмах, вёдрах) паўтары (тонах)

Пры лічэбніках паўтара, паўтары назоўнік ужываецца ў адзіно-

чным ліку, а ва ўскосных склонах (за выключэннем вінавальнага) прымае

форму множнага ліку; у родным склоне ўжываюцца абедзве формы –

адзіночнага і множнага ліку.

Пры скланенні састаўных лічэбнікаў змяняюцца ўсе словы, якія

ўваходзяць у склад гэтых лічэбнікаў

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]