- •Прыкладны пералік пытанняў па педагогіцы да комплекснай кантрольнай работы
- •Даказаць, што педагогіка - гэта навука.
- •Ахарактарызаваць сістэму педагагічных навук.
- •3.Даць характарыстыку інфармацыйнай гадзіне як асноўнай форме палітычнага выхавання школьнікаў.
- •Ахарактарызаваць фактары развіцця і фарміравання асобы.
- •Ахарактарызаваць асноўныя структурныя элементы урока.
- •6. Сфармуліраваць і ахарактарызаваць мэты педагагічнай дзейнасці і мэту выхавання.
- •7. Раскрыць сутнасць дыдактыкі як тэорыі адукацыі і навучання.
- •8. Раскрыць сутнасць працэсу навучання, яго функцыі і структуру.
- •9. Назваць дакументы, якія вызначаюць змест школьнай адукацыі. Даць характарыстыку вучэбнай праграме.
- •10. Сфармуліраваць сістэму прынцыпаў навучання ў педагогіцы.
- •11. Даць характарыстыку славесным метадам навучання (расказ, гутарка, тлумачэнне).
- •12. Раскрыць сутнасць і ўмовы выкарыстання наглядных метадаў навучання.
- •13. Даць кароткую характарыстыку практычным метадам навучання (практыкаванні, практычныя і лабараторныя работы).
- •14. Даць характарыстыку ўроку як асноўнай форме арганізацыі вучэбных заняткаў у школе. Вызначыць тыпы ўрокаў.
- •15. Апісаць асаблівасці падрыхтоўкі настаўніка да ўрока.
- •16. Раскрыць сутнасць дамашняй самастойнай работы вучняў.
- •17. Ахарактарызаваць віды кантролю вучэбных дасягненняў школьнікаў.
- •18. Ахарактарызаваць метады вуснага кантролю ведаў (франтальнае, індывідуальнае, камбінаванае апытванне).
- •19. Вызначыць асаблівасці выхавання як састаўной часткі цэласнага педагагічнага працэсу.
- •20. Раскрыць сутнасць паняццяў “заканамернасці” і “прынцыпы” выхавання. Растлумачыць узаемасувязь паміж імі.
- •21. Раскрыць сутнасць метадаў выхавання. Растлумачыць іх класіфікацыю.
- •22. Раскрыць сутнасць і прызначэнне метадаў фарміравання свядомасці асобы (этычная гутарка, расказ на этычную тэму, растлумачэнне, прыклад) .
- •23. Ахарактарызаваць метады стымулявання паводзін і дзейнасці: заахвочванне, пакаранне, спаборніцтва.
- •24. Раскрыць сутнасць і прызначэнне метадаў арганізацыі дзейнасці.
- •25. Вызначыць сутнасць, прыкметы і шляхі фарміравання калектыву.
- •26. Даць кароткую характарыстыку структурным кампанентам светапогляду.
- •27. Вызначыць задачы і змест маральнага выхавання школьнікаў.
- •28. Раскрыць сутнасць, задачы і сродкі эстэтычнага выхавання школьнікаў.
- •29. Ахарактарызаваць сістэму работы сучаснай школы па працоўным выхаванні школьнікаў.
- •30. Ахарактарызаваць сістэму фізічнага выхавання ў сучаснай школе.
- •31. Вызначыць формы работы школы з сям’ёй. Ахарактарызаваць бацькоўскісход як найбольш распаўсюджаную форму работы школы з сям’ёй.
11. Даць характарыстыку славесным метадам навучання (расказ, гутарка, тлумачэнне).
Метад навучання –спосаб упарадкаванай узаемазвязанай дзейнасці настаўніка і вучняў, накіраваны на рашэнне задач адукацыі. Сутнасць славесных метадаў навучання заключаецца ў тым, што асноўную вучэбную інфармацыю вучні атрымліваюць са слоў настаўніка або тэкстаў падручніка. Да славесных метадаў навучання адносяцца: расказ, тлумачэнне, гутарка, лекцыя, дыспут, дыскусія, інструктаж.
Расказ – гэта метад апавядальна-паведамляльнага выкладання вывучаемага матэрыялу, які носіць апісальны характар.
Пры выкарыстанні расказа змест навучальнага матэрыялу не перапыняецца пытаннямі да вучняў. У ходзе расказа даецца славеснае апісанне падзей, працэсаў, з’яў у прыродзе, грамадскім жыцці; паведамляюцца гісторыі навуковых адкрыццяў, біяграфіі пісьменнікаў, уражанні аб экскурсіях, фільмах мастацкіх творах.
У залежнасці ад мэты расказ падзяляецца на расказ-уступ, расказ-выкладанне, расказ-заключэнне.
Мэта расказу-уступу – падрыхтаваць вучняў да ўспрымання новага матэрыялу. Такі від расказу вызначаецца адноснай кораткасцю, яркасцю, займальнасцю і эмацыянальнасцю выкладання, якія дазваляюць выклікаць цікавасць да новай тэмы.
Мэта расказу-выкладання – раскрыць змест новай тэмы. Настаўнік ажыццяўляе выкладанне ў адпаведнасці з пэўным лагічным планам, паслядоўна, з вылучэннем галоўнага, з выкарыстаннем нагляднасці.
Мэта расказу-заключэння – падвесці вынік, абагульніць тое, што паведамлялася на ўроку. Настаўнік вылучае галоўныя думкі, робіць абагульненні, дае заданні для далейшай самастойнай працы.
Тлумачэнне – славесны метад авалодвання матэрыялам, звязаны з тэарэтычнымі доказамі. Тэарэтычныя доказы ўключаюць у сябе: пастаноўку пазнавальных задач; строгі, дакладны падбор фактычнага матэрыялу; пэўную форму разважанняў: аналіз, сінтэз, назіранне і аналіз вынікаў, індукцыю, дэдукцыю; ілюстрацыйны матэрыял; фармуліроўку вывадаў; дадатковыя тлумачэнні.
У працэсе тлумачэння вельмі важна атрымліваць зваротную сувязь. Настаўнік ставіць перад вучнямі пытанні, просіць выказаць сваё разуменне цяжкіх месцаў, выканаць вусныя ці практычныя дзеянні. Зваротная сувязь дапамагае ўдасканальваць тлумачэнне, рабіць неабходныя папраўкі. Тлумачэнне – актыўны метад паслядоўнага, лагічнага, дакладнага, даступнага дзецям выкладання складаных пытанняў. Тлумачэнне абавязкова суправаджаецца удзелам дзяцей, іх уласнымі назіраннямі, дэманстрацыяй вопытаў і ўзораў дзеяння, спалучаецца з ілюстрацыяй.
Гутарка з’яўляецца дыялагічным метадам выкладання вучэбнага матэрыялу. Сутнасць гутаркі заключаецца ў тым, што настаўнік шляхам умела пастаўленых пытанняў пабуджае вучняў разважаць, аналізаваць вывучаемыя факты і з’явы, у вызначанай лагічнай паслядоўнасці і самастойна падыходзіць да адпаведных тэарэтычных вывадаў і абагульненняў. Таму пры правядзенн ігутаркі па асэнсаванню новага матэрыялу неабходна ставіць пытанні так, каб яны патрабавалі не простых дадатных ці адмоўных адказаў, а разгорнутых разважанняў , вызначаных прапаноў і параўнанняў, у выніку якіх вучні выяўляюць істотныя прыкметы і якасці вывучаемых прадметаў і з’яў, такім чынам набываюць новыя веды.
Умовамі эфектыўнага выкарыстання славесных метадаў навучання з’яўляюцца: вызначанасць тэмы і зместу; добра прадуманы план; выбар найбольш рацыянальнай паслядоўнасці раскрыцця тэмы; паспяховы падбор прыкладаў і ілюстрацый; эмацыянальнасць.