Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФК аккредетация педагогика.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
291.33 Кб
Скачать

20. Раскрыць сутнасць паняццяў “заканамернасці” і “прынцыпы” выхавання. Растлумачыць узаемасувязь паміж імі.

Заканамернасці – гэта ўстойлівыя і істотныя сувязі, якія паўтараюцца ў выхаваўчым працэсе і рэалізацыя якіх дазваляе дасягаць станоўчых вынікаў у развіцці і фарміраванні асобы.

Усе заканамернасці, якія ляжаць у аснове выхавання, умоўна можна падзяліць на заканамернасці, якія вызначаюць агульныя падыходы да арганізацыі выхавання і заканамернасці, якія вызначаюць яго педагагічную інструментоўку (арганізацыю, пабудову).

Да заканамернасцей, якія вызначаюць агульныя падыходы да выхавання, можна аднесці наступныя:

-характар выхавання на ўсіх гістарычных этапах вызначаецца аб’ектыўнымі патрэбамі вытворчасці і інтарэсамі правячых колаў грамадства;

-адзінства мэт, зместу і метадаў выхавання;

-непарыўнае адзінства навучання і выхавання (у вузкім сэнсе) у цэласным педагагічным працэсе.

Да заканамернасцей, якія даюць педагагічную інструментоўку выхаваўчаму працэсу, адносяцца:

1. Выхаванне асобы адбываецца толькі ў працэсе ўключэння яе ў розныя віды дзейнасці. 2. Выхаванне ёсць стымуляванне актыўнасці фарміруемай асобы ў арганізуемай дзейнасці.

3. У працэсе выхавання неабходна праяўляць высокі гуманізм і павагу да асобы ў спалучэнні з высокай патрабавальнасцю.

4. У працэсе выхавання неабходна адкрываць перад вучнямі перспектывы іх росту, дапамагаць ім дабівацца радасці поспеху.

5. У працэсе выхавання неабходна выяўляць і абапірацца на станоўчыя якасці вучняў.

6. У выхаванні неабходна ўлічваць узроставыя і індывідуальныя асаблівасці вучняў.

7. Выхаванне павінна ажыццяўляцца ў калектыве і праз калектыў.

8. У працэсе выхавання неабходна дабівацца адзінства і ўзгодненасці педагагічных намаганняў настаўнікаў, сям’і і грамадскіх арганізацый.

Разгледжаныя зананамернасці, калі ўзяць іх у сукупнасці, даюць уяўленне аб тым, якой павінна быць практычная арганізацыя выхаваўчага працэсу. Калі тэарэтычныя заканамернасці дастаткова распрацаваны ў навуцы і выкарыстоўваюцца на практыцы, яны становяцца прынцапамі практычнай вучэбна-выхаваўчай дзейнасці.

Прынцыпы выхавання – гэта зыходныя палажэнні, згодна з якімі будуецца працэс выхавання. Прынцыпы заўсёды адпавядаюць пэўнай сістэме выхавання і служаць для рэалізацыі вядучай ідэі дадзенай сістэмы. Прынцыпы, на якія абапіраецца выхаваўчы працэс, складаюць сістэму.

Сучасная айчынная сістэма выхавання будуецца на прынцыпах гуманізму, асобаснага падыходу, веры ў дзіця, супрацоўніцтва, уключэння асобы ў значымую дзейнасць, сувязь выхавання з жыццём і працай, апорай на станоўчае ў выхаванні, спалучэння павагі з патрабавальнасцю.

Без ведання заканамернасцей і прынцыпаў выхавання цяжка разлічваць на ўдасканаленне выхаваўчага працэсу

21. Раскрыць сутнасць метадаў выхавання. Растлумачыць іх класіфікацыю.

Метады выхавання – гэта спосабы дасягнення пастаўленай мэты выхавання. Адносна да школьнай практыкі можна сказаць таксама, што метады – гэта спосабы ўздзеяння на свядомасць, волю, пачуцці, паводзіны выхаванцаў з мэтай выпрацоўкі ў іх пэўных якасцей.

Як і ў навучанні, метад выхавання падзяляецца на складаючыя яго элементы, якія называюцца прыёмамі выхавання. Прыём выхавання – гэта частка агульнага метаду, асобнае дзеянне, якое прыносіць канкрэтнае паляпшэнне.

У педагогіцы назапашана вялікая колькасць метадаў выхавання. Для таго, каб іх упарадкаваць скаладаюцца класіфікацыі. Класіфікацыя метадаў выхавання – гэта пабудаваная па пэўнай прыкмеце сістэма метадаў. Абапіраючыся на класіфікацыю, педагог не толькі дакладна ўяўляе сабе іх сістэму, але і лепей зразумее прызначэнне, характэрныя прыкметы тых або іншых метадаў.

Для зручнасці вывучэння і выпрацоўкі навыкаў і ўменняў па выкарыстанні метадаў выхавання на практыцы, усе метады выхавання ўмоўна можна аб’яднаць у наступныя групы:

  1. Метады фарміравання свядомасці асобы: гутарка, растлумачэнне, расказ, лекцыя, дыспут, прыклад.

  2. Метады арганізацыі дзейнасці: практыкаванні, прывучэнне, сістэма даручэнняў, выхаваўчыя сітуацыі.

  3. Метады стымулявання станоўчых паводзін: патрабаванні, пастаноўка перспектывы, заахвочванне, пакаранне, грамадскае меркаванне.

  4. Метады самавыхавання: асабістыя абавязкі, самасправаздача, самааналіз, самакантроль, самаацэнка.

Выбар і эфектыўнасць выкарыстання метадаў выхавання залежаць ад таго, наколькі выхавацель улічвае:

  • мэты і задачы выхавання;

  • заканамернасці і рухаючыя сілы выхавання;

  • індывідуальна-тыпалагічныя асаблівасці дзяцей;

  • узровень іх выхаванасці;

  • прыроду канкрэтных педагагічных сітуацый;

  • адпаведнасць метада выхавання вядучаму віду дзейнасці дзіцяці пэўнага ўзросту.

На практыцы метады выхавання выступаюць у вельмі складаным і нават супярэчлівым узаемадзеянні. Аднак патрэбна памятаць, што няма метадаў добрых і дрэнных, эфектыўных або неэфектыўных. Усё залежыць ад таго, як яны выкарыстоўваюцца. Няма таксама метадаў аўтарытарнай або гуманістычнай педагогікі. Усе метады важныя, неабходныя, рознымі з’яўляюцца толькі накіраванасць і асаблівасці іх выкарыстання.