Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФК аккредетация педагогика.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
291.33 Кб
Скачать
  1. Ахарактарызаваць асноўныя структурныя элементы урока.

Пад стуктурай урока разумеецца яго ўнутраная пабудова, суадносіны і паслядоўнасць правядзення частак, этапаў урока, якія садзейнічаюць выкананню навучальных задач.

У залежнасці ад тыпу ўрока склалася яго пэўная структура. Пры правядзенні ўрокаў фізічнай культуры трэба памятаць, што фізічная нагрузка на арганізм вучня павінна павышацца паступова, дасягаючы максімуму ў другой палове ўрока, а потым зноў зніжацца да таго ўзроўню, які быў у пачатку заняткаў. У адпаведнасці з гэтым найбольш тьповай структурай урока фізкультуры з'яўляецца наступная: падрыхтоўчая частка, асноўная частка, заключная частка.

Падрыхтоўчая частка. Мэта гэтай часткі ўрока заключаецца ў тым, каб падрыхтаваць навучэнцаў да выканання практыкаванняў у асноўнай частцы ўрока. арганізаваць навучэнцаў да заняткаў, павысіць іх увагу і стварыць у класе бадзёры настрой. У гэтай частцы ўрока праводзіцца пастраенне і разлік вучняў, здача рапарта дзяжурным. Потым настаўнік растлумачвае задачы і змест урока, праводзіць комплекс агульнаразвіваючых практыкаванняў. Рэкамендуецца такі парадак агульнаразвіваючых практыкаванняў: хадзьба, бег, практыкаванні для рук і плеч, практыкаыванні для тулава, практыкаванні для ног, прыжкі, практыкаванні на дыханне і расслабленне. Агульная працягласць падрыхтоўчай часткі складае 10-20% ад агульнага часу ўрока і залежыць ад працягласці занятку, віду вучэбнага матэрыялу.

Мэта асноўная часткі ўрока — вырашэнне найбольш значымых аздараўленчых, адукацыйных і выхаваўчых задач, прадугледжаных праграмай і планам дадзненага ўрока. У асноўнай частцы развучваюцца новыя рухальныя дзеянні або іх элементы, адбываецца замацаванне і ўдасканаленне засвоеных раней навыкаў. Асаблівую ўвагу настаўніку патрэбна звярнуць на развіццё спрыту, сілы, вынослівасці, рашучасці і ўмення дзейнічаць у калектыве. У мэтах падтрымання ўвагі і інтарэсу навучэнцаў да заняткаў трэба разнастаіць практыкаванні, растлумачваць іх прызначэнне і ўплыў на арганізм. Працягласць асноўнай часткі ўрока залежыць ад працягласці занятка, аб’ёма і інтэнсіўнасці нагрузкі, полу і ўзросту вучняў. У рамках школьнага ўрока фізічнай культуры яна звычайна працягваецца 25-30 хвілін.

Апошні этап урока — заключная частка. Мэта заключнай часткі ўрока – паступовае зніжэнне функцыянальнай актыўнасці арганізма і прывядзенне яго ў адносна спакойны стан. Змест заключнай часткі — хадзьба, элементы страявой падрыхтоўкі. На ўроках фізкультуры дзяўчынкам трэба даваць некалькі меншую нагрузку, чым хлопчыкам, не дапускаючы іх перагрузкі і ператамлення. Працягласць заключнай часткі ўрока 3-5 хвілін.

6. Сфармуліраваць і ахарактарызаваць мэты педагагічнай дзейнасці і мэту выхавання.

Мэта як навуковае паняцце азначае ідэальнае прадбачанне вынікаў дзейнасці; гэта адзін з элементаў свядомай дзейнасці і паводзін чалавека.

Педагагічная мэта – гэта прадбачанне педагогам і вучнямі вынікаў іх узаемадзеяння ў форме абагульненых разумовых вывадаў, у адпаведнасці з якімі затым суадносяцца ўсе астатнія кампаненты педагагічнага працэсу.

Задача – частка мэты. Кожная мэта з’яўляецца задачай адносна да вышэй пастаўленай мэты.

Па значнасці і ўзроўню абагульненасці мэты ў педагогіцы пабудаваны па прынцыпу іерархіі. Вышэйшая ступень – дзяржаўныя мэты, наступная – мэты адукацыйных сістэм і этапаў адукацыі, далей – мэты навучання па асобнаму прадмету або выхаванні дзяцей пэўнага ўзросту, затым мэты вывучэння асобнай тэмы, урока або мерапрыемства.

Мэта педагагічнай дзейнасці з’яўляецца вучэбна-выхаваўчай і па сутнасці распадаецца на дзве групы: мэты вучэбныя і мэты выхаваўчыя.

Вучэбная мэта ставіцца ў выглядзе трыадзінай дыдактычнай задачы (ТДЗ). Настаўнік ставіць ТДЗ пры распрацоўцы плана-канспекта ўрока. ТДЗ уключае ў сябе:

-адукацыйную задачу, якая ставіцца на 4-х узроўнях засваення вучэбнага матэрыялу пры вывучэнні канкрэтнай тэмы (узровень уяўлення, узровень разумення, узровень прымянення, узровень творчасці. Пры фармуліроўцы адукацыйнай задачы выкарыстоўваюцца словы: “ведаць”, “фармуліраваць”, “фарміраваць”, “мець ўяўленне” і інш.

-развіваючую задачу, якая звязана з развіццём у дзіцяці псіхафізічных працэсаў, яго мыслення, памяці, увагі і інш. Пры фармуліроўцы задачы выкарыстоўваюцца словы: “ствараць умовы для развіцця”, “ садзейнічаць развіццю”, “развіваць” і інш.

-выхаваўчую задачу, рэалізацыя якой накіравана на фарміраванне асобасных, псіхафізіялагічных, прафесійных якасцей школьнікаў ( выкарыстоўваюцца словы: “выхоўваць адказнасць, дысцыплінаванасць, узаемапавагу” і інш.)

Выхаваўчая мэта ставіцца пры арганізацыі выхаваўчай работы ў школе, класе. Яна цесна звязана з ідэалам, задачамі, функцыямі, зместам, накірункамі выхавання. Мэтай выхаваўчай сістэмы з’яўляецца станаўленне гуманістычнай асобы на аснове авалодвання агульначалавечымі і нацыянальнымі каштоўнасцямі, рэалізацыі правоў і абавязкаў. Выхаваўчая мэта ставіцца як да выхаваўчай работы ў класе, так і да кожнага выхаваўчага мерапрыемства.

Мэта выхавання – гэта тое, да чаго імкнецца выхаванне, будучае, на дасягненне якога накіраваны яго намаганні. Згодна з Кодэксам аб адукацыі і Канцэпцыяй бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь мэтай выхавання з’яўляецца фарміраванне рознабакова развітай, маральна дасканалай, творчай асобы навучэнца.

Для дасягнення мэты выхавання ва ўстановах адукцыі прынята вырашаць наступныя выхаваўчыя задачы: фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядосмасці; падрыхтоўка да самастойнага жыцця і працы; фарміраванне маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры; авалодванне навыкамі здаровага ладу жыцця; фарміраванне культуры сямейных адносін; стварэнне ўмоў для сацыялізацыі і самарэалізацыі асобы.