- •Прыкладны пералік пытанняў па педагогіцы да комплекснай кантрольнай работы
- •Даказаць, што педагогіка - гэта навука.
- •Ахарактарызаваць сістэму педагагічных навук.
- •3.Даць характарыстыку інфармацыйнай гадзіне як асноўнай форме палітычнага выхавання школьнікаў.
- •Ахарактарызаваць фактары развіцця і фарміравання асобы.
- •Ахарактарызаваць асноўныя структурныя элементы урока.
- •6. Сфармуліраваць і ахарактарызаваць мэты педагагічнай дзейнасці і мэту выхавання.
- •7. Раскрыць сутнасць дыдактыкі як тэорыі адукацыі і навучання.
- •8. Раскрыць сутнасць працэсу навучання, яго функцыі і структуру.
- •9. Назваць дакументы, якія вызначаюць змест школьнай адукацыі. Даць характарыстыку вучэбнай праграме.
- •10. Сфармуліраваць сістэму прынцыпаў навучання ў педагогіцы.
- •11. Даць характарыстыку славесным метадам навучання (расказ, гутарка, тлумачэнне).
- •12. Раскрыць сутнасць і ўмовы выкарыстання наглядных метадаў навучання.
- •13. Даць кароткую характарыстыку практычным метадам навучання (практыкаванні, практычныя і лабараторныя работы).
- •14. Даць характарыстыку ўроку як асноўнай форме арганізацыі вучэбных заняткаў у школе. Вызначыць тыпы ўрокаў.
- •15. Апісаць асаблівасці падрыхтоўкі настаўніка да ўрока.
- •16. Раскрыць сутнасць дамашняй самастойнай работы вучняў.
- •17. Ахарактарызаваць віды кантролю вучэбных дасягненняў школьнікаў.
- •18. Ахарактарызаваць метады вуснага кантролю ведаў (франтальнае, індывідуальнае, камбінаванае апытванне).
- •19. Вызначыць асаблівасці выхавання як састаўной часткі цэласнага педагагічнага працэсу.
- •20. Раскрыць сутнасць паняццяў “заканамернасці” і “прынцыпы” выхавання. Растлумачыць узаемасувязь паміж імі.
- •21. Раскрыць сутнасць метадаў выхавання. Растлумачыць іх класіфікацыю.
- •22. Раскрыць сутнасць і прызначэнне метадаў фарміравання свядомасці асобы (этычная гутарка, расказ на этычную тэму, растлумачэнне, прыклад) .
- •23. Ахарактарызаваць метады стымулявання паводзін і дзейнасці: заахвочванне, пакаранне, спаборніцтва.
- •24. Раскрыць сутнасць і прызначэнне метадаў арганізацыі дзейнасці.
- •25. Вызначыць сутнасць, прыкметы і шляхі фарміравання калектыву.
- •26. Даць кароткую характарыстыку структурным кампанентам светапогляду.
- •27. Вызначыць задачы і змест маральнага выхавання школьнікаў.
- •28. Раскрыць сутнасць, задачы і сродкі эстэтычнага выхавання школьнікаў.
- •29. Ахарактарызаваць сістэму работы сучаснай школы па працоўным выхаванні школьнікаў.
- •30. Ахарактарызаваць сістэму фізічнага выхавання ў сучаснай школе.
- •31. Вызначыць формы работы школы з сям’ёй. Ахарактарызаваць бацькоўскісход як найбольш распаўсюджаную форму работы школы з сям’ёй.
19. Вызначыць асаблівасці выхавання як састаўной часткі цэласнага педагагічнага працэсу.
Выхаванне – мэтанакіраваны педагагічны працэс арганізацыі і стымулявання актыўнай дзейнасці асобы па авалодванні сацыяльным грамадскім вопытам: ведамі, уменнямі і навыкамі, спосабамі творчай дзейнасці, сацыяльнымі і духоўнымі адносінамі.
Для таго, каб авалодаць ведамі, практычнымі ўменнямі і навыкамі, а таксама спосабамі творчай дзейнасці, вучняў патрэбна ўключаць у актыўную вучэбна-пазнавальную дзейнасць і навучаць іх. Акрамя ведаў, чалавек валодае пэўнымі пачуццямі, поглядамі, перакананнямі, звычкамі паводзін, сфарміраваць якія толькі пры дапамозе навучання немагчыма. Тут патрэбна спецыфічная выхаваўчая работа. Гэтая спецыфіка выхаваўчай работы павяла за сабой размежаванне ў педагогіцы паняццяў выхавання ў шырокім і вузкім сэнсе.
Выхаванне ў шырокім сэнсе азначае авалодванне ўсёй сукупнасцю грамадскага вопыту: ведамі, уменнямі і навыкамі, спосабамі творчай дзейнасці, сацыяльнымі, маральнымі і эстэтычнымі адносінамі. У гэтым выпадку выхаванне ўключае ў сябе навучанне і выхаванне ў вузкім сэнсе.
Выхаванне ў вузкім сэнсе азначае фарміраванне сацыяльных, маральных і эстэтычных адносін.
Вылучэнне ў агульным выхаваўчым працэсе яго спецыфічных бакоў – навучання і выхавання ў вузкім сэнсе – носіць умоўны характар. У рэальнай педагагічнай дзейнасці яны цесна звязаны паміж сабой, пранікаюць адзін у другі. У гэтай непарыўнай сувязі навучання і выхавання праяўляецца важная заканамернасць: нельга ажыццяўляць дзейнасць выхавання без добра арганізаванага навучання, роўна як і нельга паспяхова навучаць без умелага выхавання.
Выхаваўчы працэс мае шэраг асаблівасцей:
Працэс мэтанакіраваны. Найбольшую эфектыўнасць выхаваўчага працэсу забяспечвае такая яго арганізацыя, пры якой мэта выхавання пераўтвараецца ў мэту блізкую і зразумелую выхаванцу. Менавіта адзінствам мэт, супрацоўніцтвам пры іх дасягненні характарызуецца сучасны выхаваўчы працэс.
Працэс выхавання – шматфактарны працэс. Станаўленне асобы адбываецца пад уплывам разнастайных фактараў, прамых і ўскосных уздзеянняў школы, сям’і, грамадскасці, сацыяльнага асяроддзя. Выхоўвае ўсё: людзі, рэчы, з’явы – але перш за ўсё настаўнікі і бацькі.
Выхаваўчы працэс – працэс дынамічны, г.зн. рухомы, зменлівы.
Гэта працэс працяглы, доўгачасовы, па сутнасці бесперапынны.
Працэс выхавання комплексны працэс. Азначае адзінства мэт, задач, зместу, форм і метадаў выхаваўчага працэсу, падпарадкаваных ідэі цэласнасці фарміравання асобы.
Выхаваўчаму працэсу характэрны варыятыўнасць (неадназначнасць) і нявызначанасць вынікаў. У адных і тых жа умовах, аднымі і тымі ж дзеяннямі могуць быць дасягнуты розныя вынікі.
Працэс выхавання мае двухбаковы характар.
Выхаваўчаму працэсу характэрна аддаленасць вынікаў ад моманту непасрэднага ўздзеяння.
Працэс выхавання – супярэчлівы працэс.
У сучасным разуменні працэс выхавання – гэта менавіта эфектыўнае ўзаемадзеянне (супрацоўніцтва) выхавацеля і выхаванцаў, накіраванае на дасягненне зададзенай мэты.