Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФК аккредетация педагогика.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
291.33 Кб
Скачать

16. Раскрыць сутнасць дамашняй самастойнай работы вучняў.

Дамашняя вучэбная работа школьнікаў з'яўляецца вельмі важнай састаўной часткай працэсу навучання i адной з істотных форм яго арганізацыі. Дамашняя вучэбная работа вучняў заключаецца ў самастойным выкананні заданняў настаўніка па паўтарэннi і болыи глыбокім засваенні вывучаемага матэрыялу i яго прымяненні на практыцы, развіцці творчых здольнасцей i задаткаў, удасканаленні вучэбных уменняў i навыкаў. Дамашняя работа па авалоданні вывучаемым матэрыялам характарызуецца дзвюма асноўнымі асаблівасцямі — наяўнасцю вучэбнага задання, якое даецца настаўнікам, i самастойнай работай вучняў па яго выкананні.

Дамашнія заданні па сваім змесце ўключаюць у сябе: а) засваенне вывучаемага матэрыялу па падручніку, б) выкананне вусных практыкаванняў (прыдумванне прыкладаў на вывучаемыя правілы па мове, вызначэнне прыкмет дзялімасці лікаў па матэматыцы, завучванне храналагічнай табліцы па гісторыі i г. д.; в) выкананне пісьмовых практыкаванняў па мовах, матэматыцы, фізіцы i іншых прадметах, г) напісанне творчых работ па літаратуры, д) падрыхтоўку дакладаў па вывучаемым матэрыяле ў старшых класах, е) правядзенне назіранняў; ж) выкананне практычных i лабараторных работ па фізіцы, xiмii i біялогіі, з) падрыхтоўку табліц, дыяграм, схем па вывучаемым матэрыяле i г. д. Дамашнія заданні карысна дыферынцыраваць.

Істотнае значэнне мае правільная дазіроўка аб'ёму i ступені цяжкасці дамашніх заданняў з тым, каб папярэдзіць перагрузку вучняў. У прыватнасці, у I класе дамашняе заданне не задаецца, у ІІ класе ix выкананне не павінна займаць больш 1 гадзіны, у IIІ класе — 1,5 гадзіны, у IV класах — 2 гадзіны, у V — VI класах — 2,5 гадзіны, у VII — VIII класах — 3 гадзіны, у IX — XI класах — 3,5 гадзіны.

Дамашняе заданне павінна адпавядаць наступным патрабаванням: 1)павінны быць невялікімі, але змястоўнымі; 2)павінны быць больш простымі і зразумелымі, чым тая работа, што праводзіцца ў класе; 3) патрэбна звязваць з непасрэднымі назіраннямі і ўражаннямі дзяцей; 4)неабходна праводіць інструктаж аб іх выкананні; 5)карысна індывідуалізаваць дамашнія заданні;6) павінны абавязкова правярацца настаўнікам;7) настаўніку патрэбна ведаць, якую дапамогу аказваюць бацькі пры выкананні дамашніх заданняў вучнямі.

Якасць i культура вучэбнай работы школьнікаў па выкананні дамашніх заданняў уключае ў сябе захаванне i выкананне шэрагу правіл: 1)вучням неабходна ведаць, што працэс асэнсавання i засваення ведаў павінен насіць разгрупаваны характар; 2) дамашнія заданні неабходна выконваць у дзень ix атрымання; 3)пры падрыхтоўцы дамашніх заданняў абавязкова трэба стварьщь псіхалагічны настрой; 4) калі дамашняе заданне ўключае ў сябе засваенне матэрыялу па падручніку i выкананне розных практыкаванняў, то яго падрыхтоўку трэба пачынаць з работы з падручнікам; 5) прыступаючы да выканання практычных заданняў, трэба ўважліва прагледзець тыя практыкаванні, якія выконваліся па вывучаемай тэме на ўроку; 6) Паміж падрыхтоўкай дамашніх заданняў па асобных прадметах неабходна рабіць перапынкі ў 10— 12 мін; 7) у час перапынку паміж падрыхтоўкай дамашніх заданняў нельга зглядзець тэлеперадачы, уступаць у дыскусіі; 8)вельмі важна, каб дамашнія заданні выконваліся штодзённа ў адзін i той жа час i на пастаянным месцы; 9)пасля падрыхтоўкі дамашніх заданняў зрабіць перапынак у 20—30-мiнут, паўтарыць матэрыял да заняткаў на заўтрашні дзенъ з прымяненнем прыёмаў самакантролю; 10) беглы прагляд (паутарэнне) вывучаемага матэрыялу па падручніках непасрэдна перад сном 8— 10 мін.