Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФК аккредетация педагогика.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
291.33 Кб
Скачать

7. Раскрыць сутнасць дыдактыкі як тэорыі адукацыі і навучання.

Выхаванне ў шырокім педагагічным сэнсе ўключае ў сябе : навучанне і фарміраванне ў вучняў сацыяльных і духоўных адносін. Калі навучанне з’яўляецца састаўной часткай выхавання, то перад педагогікай паўстаюць пытанні: У чым сутнасць гэтага працэсу? Як яго патрэбна ажыццяўляць? Тэарэтычная распрацоўка гэтых пытанняў абумовіла развіццё асобнай навуковай дысцыпліны – дыдактыкі.

Тэрмін “дыдактыка” ўпершыню ўвёў нямецкі педагог Вольфганг Ратке. Пад дыдактыкай ён разумеў навуковую дысцыпліну, якая займаецца даследаваннем тэарэтычных асноў навучання. Навуковую распрацоўку дыдактыкі ўпершыню ажыццявіў Я.А.Каменскі. У 1632 годзе ён напісаў на чэшскай мове сваю “Вялікую дыдактыку”. Пад дыдактыкай Каменскі разумеў “усёагульнае майстэрства ўсіх вучыць усяму”.

Такім чынам, дыдактыка – галіна педагогікі, якая распрацоўвае тэорыю адукацыі і навучання.

Прадметам дыдактыкі з’яўляецца сувязь выкладання (дзейнасць настаўніка) і вучэння (пазнавальная дзейнасць вучня ), іх ўзаемасувязь.

Задачы дыдактыкі заключаюцца ў наступным:

  1. апісваць і растлумачваць працэс навучання і ўмовы яго рэалізацыі;

  2. распрацоўваць больш дасканалую арганізацыю працэсу навучання, новыя навучальныя сістэмы, тэхналогіі і інш.

Як тэорыя навучання і адукацыі дыдактыка распрацоўвае наступныя праблемы:

  1. вызначае педагагічныя асновы зместу адукацыі;

  2. даследуе сутнасць заканамернасці і прынцыпы навучання;

  3. вывучае заканамернасці вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў і шляхі яе актывізацыі;

  4. развіццё метадаў навучання і ўмовы іх найбольш эфектыўнага прымянення;

  5. распрацоўвае і ўдасканальвае арганізацыйныя формы вучэбнай работы ў адукацыйна-выхаваўчых установах.

Доўгі час дыдактыка была адзінай педагагічнай дысцыплінай, якая даследавала тэорыю і методыку навучання. Але з цягам часу пачало выяўляцца, што яна не ў стане раскрываць спецыфіку вучэбнай работы па кожнаму прадмету. Гэта прывяло да таго, што з дыдактыкі пачалі вылучацца і фарміравацца асобныя дысцыпліны. Яны сталі называцца прыватнымі методыкамі. У выніку размежаваліся і галіны іх даследавання. За дыдактыкай засталася распрацоўка агульнатэарэтычных асноў працэсу навучання. Прыватныя ж методыкі, выкарыстоўваючы тэарэтычныя ідэі дыдактыкі, даследуюць арганізацыю навучання па асобных вучэбных прадметах. Дыдактыка і прыватныя методыкі развіваюцца ў цесных узаемасувязях.

8. Раскрыць сутнасць працэсу навучання, яго функцыі і структуру.

Навучанне ўзнікла ў чалавечым грамадстве на ранніх стадыях яго развіцця. Дзеці капіравалі працоўныя дзеянні дарослых, запазычвалі формы іх паводзін, запаміналі славесныя тэрміны і іх значэнні і, падрастаючы, станавіліся паўнапраўнымі членамі рода, племені, групы. У працэсе працы чалавек пазнаваў законы прыроды, удасканальваў прылады працы, паглыбляў запас ведаў. У гэтых умовах навучанне станавілася мэтанакіраваным працэсам. У працэсе навучання вучні засвойваюць пэўныя бакі грамадска-гістарычнага вопыту чалавецтва: палітыку, навуку, мараль, працу, літаратуру, культуру, мастацтва.

Навучанне як педагагічны працэс не можа працякаць без актыўнага ўзаемадзеяння паміж тымі, хто вучыць і тымі, хто вучыцца. Такім чынам, навучанне – мэтанакіраваны педагагічны працэс арганізацыі і стымулявання актыўнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў па авалодванню навуковымі ведамі, уменнямі і навыкамі, развіццю творчых здольнасцей, светапогляду і маральна-эстэтычных поглядаў і перакананняў.

Сучасная дыдактыка разглядае навучанне як двухбаковы працэс: выкладанне (дзейнасць настаўніка) і вучэнне (дзейнасць вучня). Нельга ажыццяўляць выкладанне не думаючы аб вучнях, не арыентуючыся на іх актыўнасць, развіццё, магчымасці, веды і уменні. Сутнасць працэсу навучання як сумеснай дзейнасці настаўніка і вучняў складае адзінства выкладання і вучэння.

Навучанне выконвае тры функцыі: адукацыйную, развіваючую і выхаваўчую.

Адукацыйная функцыя складае працэс авалодвання ведамі, фарміравання вучэбных уменняў і навыкаў. Развіваючая накіравана на развіццё асобы. Выхаваўчая функцыя заключаецца ў тым, што вучэбная дзейнасць садзейнічае выхаванню вучня, фарміраванню пэўных поглядаў, перакананняў, адносін, якасцей асобы.

Рэалізацыя адукацыйнай, развіваючай і выхаваўчай функцый навучання забяспечвае комплексны падыход да працэсу фарміравання асобы школьніка.

Працэс навучання мае цэласную дакладную структуру. Сістэмаўтвараючымі паняццямі ў структуры працэсу навучання выступаюць: мэта, дзейнасць настаўніка, дзейнасць вучня і вынік. Пераменнымі складаючымі з’яўляюцца: змест вучэбнай дзейнасці, метады навучання, сродкі навучання, арганізацыйныя формы працэсу навучання і вучэбнай дзейнасці вучняў.

Унутраная структура працэсу навучання прадстаўлена наступнымі кампанетамі:

  • мэтавы кампанент (вызначэнне і ўсведамленне мэт і задач вучэбна-пазнавальнай дзейнасці);

  • патрэбнасна-матывацыйны (фарміраванне патрэбы ў ведах, матываў вучэбнай дзейнасці);

  • змястоўны кампанент (вызначэнне зместу вывучаемага матэрыялу);

  • дзейнасна-аперацыйны (авалодванне вучэбным матэрыялам пад кіраўніцтвам настаўніка або самастойна);

  • эмацыянальна-валявы (надаванне вучэбнай дзейнасці станоўчага эмацыянальнага характару);

  • кантрольна-рэгулюючы (звязан з улікам індывідуальных асаблівасцей і пабуджэннем вучняў да самакантролю);

  • ацэначна-рэзультатыўны ( ацэнка і самаацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці; рэфлексія).

Дадзеныя кампаненты адлюстроўваюць увесь працэс узаемадзеяння настаўніка і

вучняў