Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФК аккредетация педагогика.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
291.33 Кб
Скачать

19. Вызначыць асаблівасці выхавання як састаўной часткі цэласнага педагагічнага працэсу.

Выхаванне – мэтанакіраваны педагагічны працэс арганізацыі і стымулявання актыўнай дзейнасці асобы па авалодванні сацыяльным грамадскім вопытам: ведамі, уменнямі і навыкамі, спосабамі творчай дзейнасці, сацыяльнымі і духоўнымі адносінамі.

Для таго, каб авалодаць ведамі, практычнымі ўменнямі і навыкамі, а таксама спосабамі творчай дзейнасці, вучняў патрэбна ўключаць у актыўную вучэбна-пазнавальную дзейнасць і навучаць іх. Акрамя ведаў, чалавек валодае пэўнымі пачуццямі, поглядамі, перакананнямі, звычкамі паводзін, сфарміраваць якія толькі пры дапамозе навучання немагчыма. Тут патрэбна спецыфічная выхаваўчая работа. Гэтая спецыфіка выхаваўчай работы павяла за сабой размежаванне ў педагогіцы паняццяў выхавання ў шырокім і вузкім сэнсе.

Выхаванне ў шырокім сэнсе азначае авалодванне ўсёй сукупнасцю грамадскага вопыту: ведамі, уменнямі і навыкамі, спосабамі творчай дзейнасці, сацыяльнымі, маральнымі і эстэтычнымі адносінамі. У гэтым выпадку выхаванне ўключае ў сябе навучанне і выхаванне ў вузкім сэнсе.

Выхаванне ў вузкім сэнсе азначае фарміраванне сацыяльных, маральных і эстэтычных адносін.

Вылучэнне ў агульным выхаваўчым працэсе яго спецыфічных бакоў – навучання і выхавання ў вузкім сэнсе – носіць умоўны характар. У рэальнай педагагічнай дзейнасці яны цесна звязаны паміж сабой, пранікаюць адзін у другі. У гэтай непарыўнай сувязі навучання і выхавання праяўляецца важная заканамернасць: нельга ажыццяўляць дзейнасць выхавання без добра арганізаванага навучання, роўна як і нельга паспяхова навучаць без умелага выхавання.

Выхаваўчы працэс мае шэраг асаблівасцей:

  1. Працэс мэтанакіраваны. Найбольшую эфектыўнасць выхаваўчага працэсу забяспечвае такая яго арганізацыя, пры якой мэта выхавання пераўтвараецца ў мэту блізкую і зразумелую выхаванцу. Менавіта адзінствам мэт, супрацоўніцтвам пры іх дасягненні характарызуецца сучасны выхаваўчы працэс.

  2. Працэс выхавання – шматфактарны працэс. Станаўленне асобы адбываецца пад уплывам разнастайных фактараў, прамых і ўскосных уздзеянняў школы, сям’і, грамадскасці, сацыяльнага асяроддзя. Выхоўвае ўсё: людзі, рэчы, з’явы – але перш за ўсё настаўнікі і бацькі.

  3. Выхаваўчы працэс – працэс дынамічны, г.зн. рухомы, зменлівы.

  4. Гэта працэс працяглы, доўгачасовы, па сутнасці бесперапынны.

  5. Працэс выхавання комплексны працэс. Азначае адзінства мэт, задач, зместу, форм і метадаў выхаваўчага працэсу, падпарадкаваных ідэі цэласнасці фарміравання асобы.

  6. Выхаваўчаму працэсу характэрны варыятыўнасць (неадназначнасць) і нявызначанасць вынікаў. У адных і тых жа умовах, аднымі і тымі ж дзеяннямі могуць быць дасягнуты розныя вынікі.

  7. Працэс выхавання мае двухбаковы характар.

  8. Выхаваўчаму працэсу характэрна аддаленасць вынікаў ад моманту непасрэднага ўздзеяння.

  9. Працэс выхавання – супярэчлівы працэс.

У сучасным разуменні працэс выхавання – гэта менавіта эфектыўнае ўзаемадзеянне (супрацоўніцтва) выхавацеля і выхаванцаў, накіраванае на дасягненне зададзенай мэты.