Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мартынаў М.І. Філасофія.docx
Скачиваний:
11
Добавлен:
13.09.2019
Размер:
672.41 Кб
Скачать

Тэма 9 паЗнаНне як каштоўнасць культуры і прадмет філасофскага аналізу

9.1. Спецыфіка пазнавальных адносін чалавека да свету і разнастайнасць філасофскага пазнання

Т

Спецыфіка пазнавальных адносін чалавека да свету і разнастайнасць філасофскага пазнання

9.1

эорыя пазнання – вучэнне аб магчымасцях пазнання чалаве­кам прадметаў, з’яў рэчаіснасці, іх уласцівасцей, сувязей і адносін, аб асноўных заканамернасцях па­знавальнага працэсу, аб крыніцах, шляхах і метадах пазнання, аб формах, у якіх ажыццяўляецца па­знавальны працэс. Інакш кажучы, нашы веды ёсць вобразы прад­метаў, з’яў знешняга свету; аб’ек­тыўны свет, матэрыя, прырода – крыніца адчуванняў, свядомасці, мыслення. Ніякае пазнанне немагчыма без уздзеяння знешніх прадметаў на свядомасць чалавека. Толькі ў выніку такога ўздзеяння могуць узнікаць у нашай галаве вобразы гэтых прад­метаў. Адгэтуль вынікае, што працэс пазнання працякае ў форме дыялек­тычнай узаемасувязі суб’екта, які пазнае, і аб’екта, якога пазнаюць.

У гісторыі філасофіі склаліся два падыходы да адказу на гэта пы­танне: пазнавальна-рэалістычны і агнастычны. Агнастыцызм – гэта вучэн­не, перакананне, устаноўка, якая адмаўляе магчымасць дакладнага па­знання сутнасці матэрыяльных сістэм, заканамернасцей прыроды і гра­мадства. Агнастычная лінія ў філасофіі мае даўнюю традыцыю. Стара­жытнагрэчаскі філосаф-сафіст Пратагор, закранаючы магчымасці пазнан­ня навакольных з’яў, абгрунтаваў погляд, згодна з якім «як яно здаецца, такім яно і ёсць», розным людзям уласцівыя розныя веды, розныя ацэнкі адных і тых жа з’яў, адгэтуль ён рабіў выснову пра немагчымасць даклад­нага, агульназначных ведаў сутнасці навакольных з’яў. У школе сафістаў ставілася мэта абгрунтоўваць любыя меркаванні, пункты погляду, пры­бягаючы нават да лагічных ператасовак і парадоксаў-сафізмаў.

Ранняй формай агнастыцызму лічыцца скептыцызм, заснавальнік якога Пірон лічыў дакладнымі пачуццёвыя ўспрыняцці і меркаваў, што па­мылковая думка ўзнікае пры спробе перайсці ад з’явы да яе асновы, сут­насці. Згодна з Піронам, усякаму сцверджэнню аб прадмеце, яго сутасці можа быць з роўным правам супрацьпастаўлена меркаванне, якое супярэ­чыць яму. Такі ход думкі прывёў Пірона да пазіцыі ўстрымання адт канчат­ковых суджэнняў.

Найбольш вядомым прадстаўніком агнастыцызму ў Новы час сталі Д. Юм і І. Кант. Юм сцвярджаў, што ў навуковым эксперыменце і што­дзённым вопыце вынік адрозніваецца ад прычыны, а таму не можа быць у ёй выяўлены. З гэтага, на яго думку, можна зрабіць выснову, што дака­заць існаванне прычынна-выніковых сувязей немагчыма, таму што яны не выводзяцца з вопыту і не ўстанаўліваюцца лагічным выдзяленнем вынікаў з прычын. Ёсць, аднак, суб’ектыўная прычыннасць – наша прывычка, наша чаканне сувязі адной з’явы з іншымі і фіксацыя гэтай сувязі ў адчуваннях. За межы гэтых псіхічных сувязей, згодна з Юмам, мы пранікнуць не можам.

І. Кант, не сумняваючыся, у адрозненне ад Юма, у існаванні па-за свядомасцю матэрыяльных «рэчаў саміх па сабе», лічыў іх у прынцыпе не­пазнавальнымі. Пазнавальны, паводле Канта, адзін толькі свет з’яў. «Рэчы ў сабе» пазнаннем не дасягаюцца, яны няўлоўныя. Да пазіцыі Канта да­лучаюцца канцэпцыя «фізіялагічнага ідэалізму» І. П. Мюлера, «тэорыя сімвалаў», ці «тэорыя іерогліфаў» Г. Гельмгольца, погляды К. Пірсана.

На мяжы XIX–ХХ стст. сфарміравалася яшчэ адна разнавіднасць агнастыцызму – канвенцыяналізм. Унутрынавуковай перадумовай яго фарміравання была тэарэтызацыя прыродазнаўчых навук, узмацненне ролі навуковых паняццяў, законаў, тэорый у якасці сродкаў пазнання, вы­яўленая магчымасць выбару сродкаў тэарэтычнага адлюстравання рэча­існасці, пашырэнне дыяпазону канвенцый (пагадненняў) у асяроддзі пры­родазнаўцаў. Канвенцыяналізм вызначаецца як філасофская канцэпцыя, згодна з якой навуковыя тэорыі і паняцці з’яўляюцца прадуктам пагад­нення паміж вучонымі.

Найбольш вядомым прадстаўніком канвенцыяналізму з’яўляецца французскі матэматык і метадолаг навукі А. Пуанкарэ. Ён сцвярджаў, што геаметрычныя аксіёмы ёсць толькі ўмоўныя палажэнні; адна геаметрыя не можа быць больш праўдзівай, чым другая, яна можа быць толькі больш зручнай. Пуанкарэ аддзяляў адносіны паміж рэчамі ад сутнасці саміх рэ­чаў і лічыў, што пазнаваемыя толькі адносіны. Прапанаваны ім прагма­тычны крытэрый, узяты ў якасці адзінага арыенціру праўдзівасці, вёў да сумнення ў пазнавальнасці сутнасці матэрыяльных сістэм і законаў пры­роднай рэчаіснасці. Навуковыя законы, згодна з Пуанкарэ,– гэта ўмоў­насці, сімвалы.

Канвенцыяналізм як сістэма светапогляду і прынцыпаў навуковага пазнання атрымаў шырокае распаўсюджванне ў заходняй філасофіі ў апошнія дзесяцігоддзі ХХ ст. З канвенцыяналісцкімі ўстаноўкамі выступа­лі К. Попер, І. Лакатос, П. Феерабенд і многія іншыя вучоныя і філосафы.

Агнастычныя канцэпцыі раздзяляюцца па многіх падставах. Паводле імёнаў стваральнікаў адпаведных школ, выдзяляюцца юмаўскі, кантаўскі і інш. агнастыцызм, паводле сродкаў і характару аргументацыі – этычны, фізіялагічны, кібернетычны, іерогліфічны агнастыцызм, а таксама матэрыя­лістычны і ідэалістычны, сенсуалістычны і рацыяналістычны агнастыцызм.

Другі напрамак носіць назву гнасеалагічнага рэалізму. З гэтага пункту гледжання, свет матэрыяльных сістэм не абмяжоўваецца пачуццёва ўс­прымальнымі ўласцівасцямі і адносінамі, за імі хаваюцца і ў іх праяў­ляюцца, хоць іншы раз і скажона, сутнасныя сувязі і адносіны.

Канфрантацыя агнастыцызму і гнасеалагічнага рэалізму ў яўным ці няяўным выглядзе праходзіць праз усю праблематыку гнасеалогіі, проціборства гэтых пазіцый прысутнічае і ў сучаснай тэорыі пазнання.