Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Білеты - Шпоры по реж.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
08.09.2019
Размер:
669.18 Кб
Скачать

1. Гульня ў структуры народнага свята. Абрад гульні народнага календара.

Стараславянскае і старабеларускае слова “ігра” адпавядае сучаснаму беларускаму “гульня”, у славянскіх мовах мае тое ж значэнне, што пацеха, танец, гульня. Месцы, дзе праходзілі гульні , называліся ІГРЫШЧАМІ.

Народныя гульні – від актыўнага адпачынку чалавека , гістарычна сфарміраваных на аснове драматызаваных, умоўных або творчых дзеянняў. Складаліся пэўныя правілы і прыемы , якія з’яўляюцца сродкам фізічнага, разумовага, народна – эстэтычнага выхавання. Ігрышчы – месца, арэна для гульняў, спаборніцтва, збора моладзі для танцаў. На ігрышчы запрашаюць музыку са скрыпкай, гармонікам, бубнам.

Другая распаўсюджаная назва гульняў – ВЯЧОРКІ, ВЕЧАРЫНЫ, ВЕЧАРНІЦЫ.

Гульня ў структуры народнага свята , абрадавая гульня народнага календара займае важнейшае месца ў структуры народнага свята. Гульня – гэта абрады і рытуалы, якія страцілі магічную накіраванасць і ператварыліся ў забаву. Абрадавая гульня народнага календара – інсцэніраванне пэўных рытуальных дзей.

Гульні падраздзяляюцца на :

  • Зімовыя;

  • Веснавыя;

  • Летнія і асеннія;

  • Сямейна – абрадавыя.

Зімовыя (“Ваджэнне казы”, “Яшчар”, “Жаніцьба Цярэшкі”, “Падушачка” і г. д.)

Веснавыя ( “Проса”, “Журавель”, “Гуканне вясны”, “Перапелачка”, “Ваджэнне и пахаванне стралы”, “Біцце яек”)

Летнія і асеннія (“Зяленыя святкі”, “Завіванне і развіванне вянкоў”, “Варажба на Купалле”)

Сямейна – абрадавыя (“Пазнай нявесту”, “Вазенне Бабкі” і г. д. )

Гульня – грамацкая з’ява. Складалася гістарычна, як самастойны від свядомай дзейнасці чалавека. Але гульня – умоўнае адлюстраванне рэчаіснасці , з развіццем грамацкай свядомасці змяняецца і змест народных гульняў, яны пачынаюць адлюстроўваць характар новых адносін паміжж людзьмі , новую мараль. Але самае каштоўнае – лепшыя традыцыі, звычаі, нацыянальны каларыт трэба беражліва захоўваць.

2 Функцыянальныя абавязкі членаў пастановачнай групы свята.

Гэта часовае творчае аб’яднанне, створанае для дэталёвай распрацоўкi творчай канцэпцыi свята i яе ўвасаблення ў лiтаратурным аспекце, пластычным, мастацка-дэкаратыўным, музычным рашэннях.

Стварэнне пастановачнай групы свята — прэрагатыва галоўнага рэжысёра (або мастацкага кiраўнiка); у залежнасцi ад аб’ёму творчых работ вар’iруецца i колькасны склад пастановачнай групы або пастановачных груп.

Мастацкi кiраўнiк-самы дасведчаны спецыялiст пэўнага жанру мастацтва ў структуры арганiзацыйнага камiтэта свята, творчыя распрацоўкi, парады i рэкамендацыi якога аказваюць iстотны ўплыў на якасць падрыхтоўкi i правядзення свята.

Пасада мастацкага кiраўнiка ўводзiцца ў склад пастановачных груп буйнамаштабных свят, якiя маюць мiжнародны, рэспублiканскi, рэгiянальны статус i патрабуюць паэтапнага ўвасаблення. (“Звiняць цымбалы i гармонiк”, Свята нацыянальных культур Беларусi, рэспублiканскія святы-конкурсы народных рамёстваў, народнага гумару, фестываль народнай гульні “ Карнавал весялосці” ). Адказвае за творчы працэс падрыхтоўкi свята.

Функцыянальныя абавязкi

— стварэнне агульнай канцэптуальнай асновы, — складанне агульнай праграмы свята;

— распрацоўка агульных праграм (або сцэнарных планаў) рэгiянальных, абласных, раённых свят;- удзел у распрацоўцы палажэння аб правядзеннi свята(мэты i задачы, умовы правядзення, склад аргкамiтэта i журы з пералiкам галоўных адказных асоб);- правядзенне творчых кансультацый з рэжысёрамi-пастаноўшчыкамi,мастакамi, харэографамi, хормайстрамi і г. д.;- аналiз i зацвярджэнне лiтаратурных сцэнарыяў i рэжысёрскiх распрацовак разнастайных святочных дзей;- удзел у распрацоўцы рабочага плана;- правядзенне пасяджэнняў пастановачных груп свята;- агульнае кiраўнiцтва работай пастановачных груп рэгiянальных свят;- кантроль за ходам падрыхтоўкi i аналiз правядзення свят у розных раёнах;- асабістае кiраўнiцтва работай пастановачнай группы;- аналiз арганiзацыi i правядзення свята на вынiковым пасяджэннi арганiзацыйнага камiтэта,

Галоўны рэжысёр свята —адзiная ў структуры арганiзацыйнага камiтэта асоба, якая вядзе і накіроўвае ўвесь комплекс пытанняў, звязаных з творчым увасабленнем свята.

Функцыянальныя абавязкi :- стварэнне iм асабiста або ў сааўтарстве агульнай канцэпцыi свята;- правядзенне гiсторыка-рэтраспектыўнага аналiзу развiцця свята;- распрацоўка агульнага сцэнарнага плана i лiтаратурнага сцэнарыя цэнтральных святочных мерапрыемстваў ;- падрыхтоўка пастановачнага плана свята;- здзяйсненне кантролю за распрацоўкамі аўтараў іншых святочных дзей;- кiраўнiцтва работай рэжысёраў-пастаноўшчыкаў асобных мерапрыемстваў;-пастаноўка задач i кантроль за ходам падрыхтоўкi асобных нумароў, атракцыёнаў і г. д -вызначэнне з галоўным мастаком,галоўным балетмайстрам прасторавага i вобразнага вырашэння свята; музычным кiраўнiком- падбор музычных нумароў; гукарэжысёрам- гукавога афармлення свята;- распрацоўка творча-тэхнiчнай дакументацыi (партытура рэжысёра, музычная партытура, партытура асвятлення, выпiскi на рэквiзiт, бутафорыю, касцюмы i абутак, парыкi i грым, мэблю, партытура тэхнiчных перастановак, графiк правядзення рэпетыцый);- работа з творчымi калектывамi i асобнымi выканаўцамi;- правядзенне застольных, планiровачных, мантажных, прагонных, зводных i генеральных рэпетыцый, а таксама свята;- здзяйсненне сумесна з дырэктарам свята перыядычнага кантролю работы ўсiх службаў;- удзел у пасяджэннях арганiзацыйнага камiтэта свята.

Галоўны мастак свята. Стварэнне мастацка-дэкаратыўнага афармлення — адно з кардынальных пытанняў арганiзацыi свята, якое звязана з агульным планам дэкарыравання святочнай тэрыторыi, пабудовай разнастайных канструкцый аказiянальнай часовай архiтэктуры — сцэнiчныя пляцоўкi, гандлёвыя пабудовы, статычныя i дынамiчныя канструктыўныя элементы афармлення i да т.п. Мастацка-дэкаратыўнае афармленне павiнна ў яскравай, вобразна-сiмвалiчнай форме адлюстроўваць iдэю свята, несцi ў сабе пазнавальную i iнфарматыўную накiраванасць.

Павiнен:- азнаёмiцца з агульным сцэнарыем свята i сцэнарыямi яго асобных фрагментаў;- распрацаваць агульны план дэкарыравання мясцовасцi, дзе адбываецца свята;-распрацаваць план размяшчэння зон святочнага дзеяння i iх апорных пунктаў;- распрацаваць вобразнае вырашэнне свята з улiкам яго тэматыкi, жанравых, стылёвых i нацыянальных асаблiвасцей;- распрацаваць эскiзы мастацка-дэкаратыўнага афармлення;- падабраць мастакоў i дэкаратараў, мастака-бутафора, мастака-рэквiзiтара, мастака-грымёра i мастака па асвятленні, якiя будуць выконваць адпаведныя вiды работ;- праводзiць пастаянны кантроль за ходам усiх этапаў работ па вырабе мастацка-дэкаратыўнага афармлення;- правесці нагляд мантажу мастацка-дэкаратыўнага афармлення на ўсiх пляцоўках кожнай зоны;- прымаць удзел у пасяджэннях пастановачнай групы i аргкамiтэта, а таксама ў правядзеннi рэпетыцый;- назіраць за ходам мантажных работ;

Музычны кіраўнік свята. На святах рознай тэматычнай i жанравай накiраванасцi, дзе музыка з’яўляецца асноўным выразным сродкам, важная роля належыць музычнаму кiраўнiку.

— азнаёмiцца са сцэнарыем свята i характарам музыкi той эпохi, якая адлюстравана ў свяце;- распрацаваць музычны вобраз свята цi мелодыю-лейтматыў;- вырашыць прынцыпы музычнага афармлення (iлюстрацыйны, кантрастны i інш.);- зрабiць падбор музычных нумароў, якiя б характарызавалi эпоху,i спрыялi паглыбленню рэжысёрскай задумы свята;-вызначыць кампазiтара, якi зможа напiсаць неабходную для свята музыку;- сучасных умовах вельмi часта функцыянальныя абавязкi музычнага кiраўнiка ўскладаюцца на галоўнага дырыжора або гэтыя задачы вырашае галоўны рэжысёр сумесна з гукарэжысёрам.

Гукарэжысёр свята. Функцыянальныя патрабаваннi:-вызначыць сiстэмы агучвання i аб’ём гучання цэнтральнага мiзансцэнiчнага пункта свята, а таксама дадатковых сцэнiчных i масава-гульнёвых пляцовак;- высветлiць тыя тэхнiчныя магчымасцi, якiя ёсць у да- дзенай мясцовасцi;-здзейснiць падбор неабходных музычных, шумавых i гукавых нумароў i зацвердзiць iх у галоўнага рэжысёра;- распрацаваць партытуру музыкi i шумаў, хранаметраж кожнага нумара;- зрабiць запiс, перазапiс i мантаж фанаграм свята;- кантраляваць мантаж тэхнiчнай аппаратуры;- здзейснiць гукавое суправаджэнне рэпетыцый i свята;- прыняць удзел у рабоце пастановачнай групы i аргкамiтэта.

Білет № 4

1. Масленіца

Масленіца – гэта свята веснавога цыкла ,праводзіны зімы і падрыхтоука сустрэчы вясны.

Свята носіць аграрны характарі адзначаецца славянамі і іншымі народамі Еуропы. Назва свята, якая была раней – страчана, але даследчыкі лічаць, што гэтае свята звязана з іменем Велеся (бог скаціны, хатняй жывёлы). Існуе свята, якое мае пэуны тэрмін святкавання “Аулас”. У Беларусі у лясах і пушчах (Гродзенская, Бярэзінская, Белавежская, Налібоцкая і інш) вадзіліся коні – тарпаны (дзікія). Яны былі не вялікія, але вельмі моцныя. На свяце адбывалася утаймаванне дзікіх тарпаноу. Гэта відовішча – барацьба чалавека са зверам. У гэты ж дзень наладжвалі кірмашы, дзе прадавалі сельска-гаспадарчы інвентар і конскую збрую. Калі прыйшло хрысціянства, назва свята была выкаранена і з’явілася назва “Маслніца”. У час “Ауласа” - масавы ацёл жывёл, многа малака, таму людзі у ежу ужывалі малочныя прадукты. У Беларусі свята існавала пад двума назвамі “Масленіца” і “Сырная нядзеля” ( 1177 г.у “Цверскім летапісу”).

Агульнымі элементамі свята з’яуляюцца:

  1. Запальванне рытуальных кастроу.

  2. Знішчэнне “пахаванне” пудзіла Зімы.

  3. Памінанне продкау.

  4. Ражанні.

  5. Звычаі, звязаныя з маладымі.

  6. Гульні, песні, харагоды.

Асаблівасцю святкавання усходніх славян (бел.), з’яуляецца пераходны характар свята.

Тэрмін святкавання – (другая палова лютага, пачатак сакавіка) .У Расіі “Масленіцу” выганялі, таму што у іх моцныя маразы, а у Беларусі з гонарам паважалі, бо тут цяпло.

Агульнанацыянальныя абрадавыя формы:

  • абрадавыя стравы – варэнікі з рознымі начыненнямі, дранікі, мучныя бліны, (сяр.19 ст. пад дузелам Расіі);

  • катанне з гор;

  • паутор калядных ігрышчау;

  • веснавыя гульні (карагоды, танцы).

Рэгіянальнай адметнасцю з’яуляецца памінальная абраднасць. У апошні дзень сырнага тыдня хадзілі на могілкі развітвацца з нябожчыкамі.

Катанне з гор – звычай меркавау, што шляхам дожыка да зямлі; яна хутчэй будзе радзіць. Людзі валяліся на снезе, убіралі снег з зямлі, гэты абрад ператварауся у забаву. Праводзілі на працягу усёй масленіцы, каталіся пераважна дзеці: Каток залівалі вадой, каталіся на лядзянках, дошках, на кадушках, скамейках .Хто праедзе на санках стоячы з трампліну больш доугую дыстанцыю, той атрымлівау прыз, але прыз вісеу на вяроуцы, стоячы на санках з пікай у руцэ трэба было папасці ёй у калечка.

Ездзілі на санях хлопцы і дзеукі, і калі хлапцы перавярнуць дзяучат,то хто на каго упадзе,той таго і цалуе, а калі не упадзе, то дзяучаты білі іх снежкамі (абрад знішчэнне зімы). “Конныя гульні” – утаймаванне жарабцоу,катанне на павозках.

Сямейна – радавыя абрады:

  1. абрад “Паспела(калі нага дзяучыны таусцейшая за руку хлопца – гэта значыць яна можа ужо выходзіць замуж). Выходзілі замуж у 12-14 год. Моладзь спявалі песню:

Чабарок, чабарок, ды каля каліткі

Ніхто замуж не бярэ

Бо тоненькія лыткі.

Дзяучыну усаджвалі у сані, усталёувалі шэст з белым сцягам, хлопцы упрагаліся і ездзілі па вёсцы і крычалі “Паспела!Паспела! (гэта значыць можна выдаваць замуж).

  1. абрад “Падначоукі(да 20 ст). Дзяучына падыходзіла да хлопца, які ёй спадабауся і запрашала на сенавал, дзе яны спявалі песні, цалаваліся у шчочкі (калі ён згаджауся). Пасля яны павінны былі ажаніцца. Хлопец не меу права з другімі гуляць (бо маглі пабіць яго). Уся вёска ахоувала гэту пару “Другімі словамі абрадПадначоукі – гэта “негласныя заручыны”

  2. абрад “Калодка”. Негатыуныя формы ушанавання халасцякоу, якія жаніліся у мясаед. Лічылася, што хлопец, які не жаніуся у мясаед, дрэнна удзейнічае на прыроду, зямлю. Рабілі невялікую калодку, перавязвалі рознакаляровай стужках, укладалі калодку на шыю, абвязвалі рукі рушніком, цягнулі у карму і ён павінен быу усіх частаваць. У мястэчку Вілейка існавала “Вілейская калодка”.

Вечарам юнакі і дзяучаты збіраліся у карме. Дзяучаты прыносілі паясы і рыхтавалі стравы. Наладжвалі выстауку усяго гэтага, а хлопцы неслі гарэлку. Тут маглі усе прысутнічаць, а у застоллі, толькі тыя, хто прынёс. Пачыналася ігрышча, юнакі і дзяучаты частаваліся, то гэта азначала, што ён мае да яе сімпатыю, і будзе засылаць сватоу.

4. абрад “Разуванне маладой( магія губ). Да маладой цяжарнай жанчыны прыходзілі у госці дзяучаты і маладыя жанчыны, яны спявалі ёй песні:

Маладая ты Марутка,

Выйдзі, выйдзі к нам на вулку,

Вынесь сыра – родзіш сына

Вынесь мачку – родзіш дачку

Вынесь таукача – родзішь смаркача.

І яна усіх частавала. Яе усаджвалі на санкі, а малады муж павінен быу весці у карму і частаваць.

5. абрад “Хаджэнне да павітух(павітухі хадзілі у адведкі, іх частавалі блінамі накрыж парэзанымі).