Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_6.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
182.78 Кб
Скачать

V. Літаратура Асноўная:

  1. Беларуская мова: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя: Вучэбн. дапам. для педагагічных ВНУ / Г.Ф. Андарала, В.А.Бекіш, С.К.Берднік і інш.; Пад рэд. Л.М.Грыгор’евай. –Мн.: Вышэйшая школа, 1994. – 367 с.

  2. Абабурка М. В. Культура беларускай мовы. – Мн., 1994.

  3. Бадзевіч З. І., Сямешка Л. І., Шкраба І. Р. Курс беларускай мовы. – Мн., 1996.

  4. Сіўковіч В.М. Сучасная беларуская мова: даведнік / В.М. Сіўковіч. – Мн.: УніверсалПрэс, 2005. – 304с. – (Серыя “Слоўнікі, даведнікі”).

Дадатковая:

  1. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мн., 1994.

  2. Практыкум па беларускай мове / Пад рэд. Г. М. Малажай. – Мн., 2005.

  3. Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія / Пад рэд. М. С. Яўневіча. – Мн., 1997.

УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў

медыцынскі універсітэт”

Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП

Абмеркавана на пасяджэнні кафедры

_____________________________

Пратакол №__________________

Метадычная распрацоўка для студэнтаў №7

Па курсе“Беларуская мова. Прафесійная лексіка”

І курса лячэбнага факультэта

Тэма: Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму.

Час: 75 хвілін

І. Вучэбныя і выхаваўчыя мэты:

  1. Вучыцца аналізаваць сучасныя ўзоры беларуска-рускай інтэрферэцыі.

  2. Замацаваць на практыцы веды аб нормах сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

  3. Развіць моўна-эстэтычны густ студэнтаў, звязаны з чысцінёй і правільнасцю мовы ва ўмовах білінгвізму.

ІІ. Матэрыяльнае забеспячэнне:

Дадактычны матэрыял па тэме.

III. Пытанні для самападрыхтоўкі па змесце заняткаў. Из программы

  1. Марфалагічная інтэрферэнцыя.

  2. Лексічная інтэрферэнцыя.

  3. Марфемная (словаўтваральная) інтэрферэнцыя.

  4. Сінтаксічная інтэрферэнцыя.

IV. Пытанні для аўдыторнага кантролю ведаў. Что спрашиваем на занятии

  1. Ахарактэрызуйце марфалагічны від інтэрферэнцыі. Прывядзце прыклады.

  2. Ахарактэрызуйце лексічны від інтэрферэнцыі. Прывядзце прыклады.

  3. Ахарактэрызуйце марфемны (словаўтваральны) від інтэрферэнцыі.

  4. Ахарактэрызуйце сінтаксічны від інтэрферэнцыі.

МАтэрыял для самападрыхтоўкі

1. Марфалагічная інтэрферэнцыя - выпадкі інтэрферэнцыі граматычных правіл. Да яе адносім:

Напрыклад, несупадзенне ў родзе назоўнікаў ў рускай і беларускай мовах: ж.р. м.р. ж.р.

злая собака (рус.) і злы сабака (бел.), древняя рукопись (рус.) і

м.р. м.р. ж.р.

старажытны рукапіс (бел.), высокий тополь (рус.) – высокая таполя (бел.),

ж.р. м.р.

серая пыль (рус.) – шэры пыл (бел.) і іншыя назоўнікі: боль, медаль, гусь, палын, яблык, кава, цень і г.д.;

Несупадзенне ў ліку: клопат, клопаты (бел.) хлопоты (рус.); аб’едкі, аб’едак (бел.) – объедки (рус.); крупа (рус.) – крупы (бел.), овощи (рус.) – гародніна (бел.), фрукты (рус.) – садавіна (бел.), грудь (рус.) – грудзі (бел.), дверь (рус.) – дзверы (бел.), дрожь (рус.) – дрыжыкі (бел.), поведение (рус.) – паводзіны (бел.), часы (рус.) – гадзіннік (бел.)

У якасці марфалагічных варыянтаў у беларускай мове ўжываюць словы: зала (ж.р.) і зал (м.р.), замша (ж.р.) і замш (м.р.), клавіша (ж.р.) і клавіш (м.р.), каромысел (м.р.) і карамысла (н.р.), кішэня (ж.р.) і кішэнь (ж.р.)

Марфалагічнымі варыянтамі прызнаюцца таксама назоўнікі назвы маладых істот: ягня – ягнё, шчаня – шчанё, птушаня – птушанё і інш.

У некаторых выпадках зафіксаваная ў слоўніку граматычная форма слова не адпавядае ў моўнай практыцы (напрыклад, ў ТСБМ “дзякуй” у форме н.р., г.зн, “вялікае дзякуй” – нарматыўнай павінна лічыцца форма м.р. “вялікі дзякуй”).

Найбольш складанае пытанне – ужыванне назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку ў родным і месным склонах.

У родным склоне ужываюцца канчаткі:

-а, -я

- калі назоўнік абазначае канкрэтны прадмет (дома, інстытута, стала, пня, нажа, ствала і інш.);

- калі назоўнік абазначае асобу ці жывую істоту, а таксама часткі цела чалавека і жывёлы (дойліда, цесляра, му́ляра, чалавека, ката, каня, носа, рота, зуба, але твару і інш.);

- калі назоўнік абазначае геаграфічнае ці астралагічнае паняцце, населены пункт, назву мясцовасці (Віцебска, Гомеля, Марса, месяца, узгорка, бугра і нш.);

- калі назоўнік абазначае прадпрыемствы, установы, арганізацыі (завода, універсітэта, прафсаюза і інш.);

- калі назоўнік абазначае тэрмін ці прафесійнае паняцце (сінтаксіса, тангенса, прыметніка і інш.);

- калі назоўнік абазначае адзінкі вымярэння, вагі, пэўныя прамежкі часу і назвы грашовых адзінак (метра, літра, кілаграма, тыдня, ампера,франка, даляра, рубля і інш.);

- калі назоўнікі абазначаюць назвы месяцаў года (верасня, снежня, жніўня і інш. за выключэннем люты) і дзён тыдняў (чацвера, панядзелка, аўторка);

Слова год ужываецца ў залежнасці ад кунтэксту (поры года, але год ад году).

-у, -ю

- калі назоўнік абазначае абстрактнае паняцце (жалю, болю, суму, голаду і інш.);

- калі назоўнік абазначае напрамкі ў літаратуры, мастацтве, філасофіі (рамантызму, класіцызму, рэалізму, кубізму і інш.);

- калі назоўнік абазначае грамадска-палітычнае паняцце (феадалізму, капіталізму, камунізму і інш.);

- калі назоўнік абазначае з’явы прыроды (снегу, дажджу, грому, шторму, галалёду, граду і інш.);

- калі назоўнік абазначае праторавае і часавае паняцце (абшару, шляху, стэпу, лугу, часу і інш.);

- калі назоўнік абазначае рэчыва і хімічны элемент (цукру, мёду, крухмалу, напою, спірту, джыну, хлору, ёду і інш., але аўса, хлеба, жаўтка);

- калі назоўнік абазначае зборнае паняцце (лесу, саду, хмызняку, дубняку, хвойніку, чаю, мурашніку і інш.)

У месным склоне згаданыя назоўнікі маюць канчаткі:

: у назоўніках з цвёрдай асновай і з асновай на [г]. Пры гэтым у асобных выпадках магчыма чаргаванне канцавых зычных асновы [г],[х] // [з],[с] (на дубе, на сходзе, на стале, на снезе і інш.); у назоўніках-імёнах і прозвішчах асоб мужчынскага полу з асновай на цвёрды і на -аў, -оў (пры Куляшове, пры Паўлаве, пры Смірнове і інш.);

: у назоўніках з асновай на мяккі (на кані, на пні, пры акуні і інш.);

: у неасабовых назоўніках з асновай на зацвярдзелы (у бары, на кірмашы, на продажы і інш.);

: у асабовых назоўніках з асновай на мяккі (пры кавалю, пры Васілю, пры Кастусю і інш.);

: у асабовых назоўніках з асновай на зацвярдзелы і ў асобных выпадках з асновай на цвёрды зычны (пры друкару, пры чытачу, пры Мележу і інш.);

У асабовых назоўніках кшталту брат, сын, салдат апошнім часам пашыраецца ва ўжыванні канчатак . Пакуль што нарматыўнымі лічыцца канчатак і (пры сыну і пры сыне).

Паслядоўна на заканчваюцца злучэнні кшталту на хаду, на віду (бо па значэнню набліжаюцца да прыслоўяў).

З канчаткам ўжываюцца шматлікія іншамоўныя назоўнікі: фланг, штрых, айсберг, сцяг, гамбург, Цюрых, Ганконг і інш. Але назоўнік Пецярбург можа ўжывацца з , паколькі даўно асвоены мовай (можа і канчатак , але пажадана ).

З канчаткам -у ўжываюцца назоўнікі мех, мох (у імху), дух.

Адзінай нарматыўнай формай для назонікаў мост, кут, млын будзе канчатак (на мосце, на куце, на млыне).

Назоўнікі кшталту спіс, запіс, летапіс і г.д. маюць выключна канчатак (у спісе, у запісе, у летапісе).

Назоўнік двор у залежнасці ад лексічнага значэння мае канчаткі і . Канчатак назоўнік двор мае, калі рэалізуе значэнне “месца каля будынкаў” (Дзеці гулялі на школьным двары. У двары дома шмат дзяцей.) Канчатак – “па-за межамі памяшкання, на свежым паветры” (На дварэ ішоў дождж. На дварэ восень.)

Назоўнік круг у беларускай мове ўжываецца ў адным значэнні “тое, што нагадвае форму круга або геаметрычная фігура”. Нарматыўным з’яўляецца канчатак . Пашыранае значэнне “у кругу сяброў” , “у крузе сяброў” не з’яўляецца нарматыўным. Галоўным трэба лічыць “у коле сяброў”.

Пад лексічнай інтэрферэнцыяй разумеюць выкарыстанне ў тэкстах на адной з моў раўназначных слоў другой мовы.

Лексічны ўзровень мовы найбольш рухомы і паддаецца зменам. Значная колькасць слоў ужываецца ў мове як бы па энерцыі, без уліку нацыянальных адметнасцей мовы. Недарэчным трэба лічыць спалучэнне хатнія жывёлы і выкарыстоўваць замест яго натуральнае свойскія жывёлы, замест пашыранага ў мове сметанковае масла і расліннае масла трэба ўжываць адпаведна масла і алей. Не трэба выкарыстоўваць у беларускай мове назоўнік напітак, які нічым не матывуецца. Нарматыў – напой. Гэта слова фіксуецца яшчэ у слоўніку ў 1872 года. У беларускай мове ёсць іншыя словы, ўтвораныя паводле гэтай мадэлі: настой, вадапой, надой, запой і інш.

Трэба лічыць неадпаведным літаратурнай мове прыметнік знешні, які з’яўляецца своеасаблівай кантаментацыяй двух слоў: беларускага з і рускага нешні. Але ў рускай мове існуе слова вне. Формы зне ў беларускай мове няма. Таму замест згаданага слова варта было б ужыць уласнабеларускую форму вонкавы. Такім чынам знешні выгляд лепш гучала б як вонкавы выгляд. Пашыраныя спалучэнні разбіць сад, разбіць палатку адпаведна пасадзіць сад і паставіць палатку.

1. Марфемная (словаўтваральная) інтэрферэнцыя адлюстроўвае “накладанне” на слова адной мовы марфемнай (словаўтваральнай) мадэлі, структуры слова. Марфемная інтэрферэнцыя з’яўляецца характэрнай для блізкароднасных моў.

Напрыклад, утварэнне дзеепрыметнікаў незалежнага стану прошлага часу (аснова дзеяслова прошлага часу+суфіксы -ўш-, -ш- + канчаткі прыметнікаў). Шыпячыя суфіксы пажадана не ўжываць, замяняць суфіксам -л- (пачырванелы, а не пачырванеўшы; збялелы, пасівелы, парослы, зляжалы). Дзеепрыметнікі з суфіксам -л- набліжаюцца да прыметнікаў.

Пры перакладзе тэкстаў на беларускую мову трэба карыстацца не палітарным перакладам, калькаваннем, а прыемам падбору адпаведнікаў (представлялся колеблющейся массой – здаваўся хісткай масай, прохватывающий ветерок над шумящей рекой – пранизлівы ветрык над гаманлівай ракой; вещества, стимулирующие рост – стымулятары росту; туристы, двигавшиеся одни – турысты, яны рухаліся адны; расказывающие – апавядальнікі і інш.)

2. Сінтаксічная інтэрферэнцыя. Разумеюць асаблівасці пабудовы сінтаксічных канструкцый, а таксама правільнасць выкарыстання прыназоўнікаў. На сінтаксічным узроўні надзвычай выразна выяўляюцца нацыянальныя адметнасці кожнай мовы.

Асноўныя нарматыўныя нормы беларускай мовы:

  • дзеясловы ветлівасці дзякаваць, выбачаць, дараваць утвараюць канструкцыю з давальным склонам назоўніка ці займенніка (дзякаваць сябру, дараваць брату);

  • дзеясловы руху пайсці, паехаць, а таксама дзеясловы волевыяўлення выправіць, паслаць пры абазначэнні мэты дзеяння ўтвараюць сінтаксічную канструкцыю з прыназоўнікам па і вінавальным склонам назоўніка ці займенніка (пайсці па грыбы, паехаць па доктара, паслаць па бацьку);

  • дзеяслоў хварэць і прыметнік хворы утварае сінтаксічную канструкцыю з прыназоўнікам на і формай вінавальнага склону назоніка (хварэць на ангіну, хворы на грып);

  • дзеясловы здзеквацца, жартаваць, кпіць, насміхацца, дзівіцца ўтвараюць сінтаксічныя канструкцыі з прыназоўнікам з і формай роднага склону назоўніка ці займенніка (здзеквацца з сябра, дзівіцца з суседа, жартаваць з яе);

  • дзеясловы жаніцца, ажаніцца ўтвараюць сінтаксічную канструкцыю з прыназоўнікам з і формай творнага склону назоўніка ці займенніка (ажаніцца з ёй);

  • пры абазначэнні прыблізнай адлегласці да чаго-небудзь выкарыстоўваюць сінтаксічныя канструкцыі : прыназоўнік за + форма вінавальнага склону колькасна-іменнага спалучэння (за два крокі ад прыпынку);

  • пры наяўнасці формы вышэйшай ступені параўнання прыметніка ці прыслоўя абавязковай з’яўляецца канструкцыя з прыназоўнікам за, а таксама прыназонікам ад і злучнікам як, чым (брат старэйшы за сястру (ад сястры, чым сястра, як сястра);

  • ненарматыўным трэба лічыць ужыванне спалучэння на Беларусі. Правільна – у Беларусі (калі востраў, акружаны вадой – на Кіпры); Спалучэнне на Віцебшчыне, на магілёўшчыне нарматыўнае, таму што уваходзіць у паняцце рэгіёну;

  • трэба пазбягаць у літаратурным мове прыназоўніка аб і выкарыстоўваць на яго месцы прыназоўнік пра (пра падарожжа, пра навіны, пра надвор’е). Між тым выкарыстанне прыназоўніка аб абгрунтавана ў наступных выпадках:

  • калі ўказваецца на тое, што хто-небудзь ці што-небудзь у працэсе руху сутыкаецца, збліжаецца з кім-небудзь ці чым-небудзь (дождж б’ецца аб хвалі ракі)

  • калі ўказваецца на прадмет харчавання ва ўстойлівых спалучэннях (аб адной вадзе сыты не будзеш, аб малаку ног не павалаку і інш.)

  • пры ўказанні на дзеянне, якое адбываецца на працягу пэўнага прамежку часу (вярнуўся з горада аб адзін дзень)

  • у афіцыйна-справавым, навуковым і публіцыстычным стылях (Закон “Аб свабодзе друку”, Палажэнне аб факультэце, Кодэкс Рэспублікі Беларусь “Аб адміністрацыйных правапарушэннях”).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]