Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_6.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
182.78 Кб
Скачать

УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў

медыцынскі універсітэт”

Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП

Абмеркавана на пасяджэнні кафедры

_____________________________

Пратакол №__________________

Метадычная распрацоўка для студэнтаў №6

Па курсе“Беларуская мова. Прафесійная лексіка”

І курса лячэбнага факультэта

Тэма: Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму.

Час: 75 хвілін

І. Вучэбныя і выхаваўчыя мэты:

  1. Пазнаёміць з паняццямі білінгвізму і моўнай інтэрферэнцыі.

  2. Вучыць аналізаваць сучасныя узоры беларуска-рускай інтэрферэнцыі.

  3. Развіць моўна-эстэтычны густ студэнтаў, звязаны з чысцінёй і правільнасцю мовы.

ІІ. Матэрыяльнае забеспячэнне:

Дадактычны матэрыял па тэме.

III. Пытанні для самападрыхтоўкі па змесце заняткаў:

  1. Білінгвізм (двухмоўе) і яго аспекты.

  2. Моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму.

  3. Акцэнтуацыйная інтэрферэнцыя

  4. Фанетычная інтэрферэнцыя.

IV. Пытанні для аўдыторнага кантролю ведаў:

  1. Дайце азначэнне тэрміну “білінгвізм”.

  2. Назавіце аспекты білінгвізму і ахарактэрызуйце кожны з аспектаў.

  3. Дайце азначэнне тэрміну “інтэрферэнцыя”.

  4. Пералічыце асноўныя віды інтэрферэнцыі.

  5. Ахарактэрызуйце акцэнтуацыйны і фанетычны віды інтэрферэнцыі.

МАтэрыял для самападрыхтоўкі

  1. Паняцце білінгвізму. Аспекты білінгвізму.

У лінгвістычнай літаратуры тэрмін “білінгвізм” (двухмоўе) не мае адзінага азначэння. Некаторыя лінгвісты называюць білінгвізмам папераменнае выкарыстанне дзвюх моў у залежнасці ад сітуацыі зносін. Другія, наадварот, называюць двухмоўем аднолькава дасканалае валоданне дзвюма мовамі.

Аспекты білінгвізму:

  1. Сацыялагічны – узнікненне і развіццё розных форм білінгвізму, абумоўленых сацыяльнай і гістарычнай сітуацыяй (г.зн. на выбар мову аказвае уплывае моўная сітуацыя, што склалася ў краіне, дзе пражывае чалавек, моўная палітыка, якая праводзіцца ў дзяржаве і г.д.)

  2. Псіхалагічны – прадугледжвае спецыфіку білінгвізму ў залежнасці ад асаблівасцей псіхічнага складу індывіда, з яго разумовымі здольнасцямі, эмацыянальнай прыстасаванасцю, праблемай пераключэння з адной мовай на другую.

  3. Лінгвістычны – прадугледжвае даследаванне ўзаемадзеяння і ўзаемаўплыву структурных элементаў моў, што кантактуюць (інтэрферэнцыя).

  4. Эстэтычны – аспект, у якім іншамоўныя элементы разглядаюцца як сродак стварэння спецыфічнага маўлення, як сродак надання мове адметнасці, выразнасці, непаўторнасці (ужыванне экзатызмаў, варварызмаў).

  5. Педагагічны – закранае розныя аспекты навучання другой мовы, у тым ліку ўплыў адной мовы на працэс засваення другой.

  6. Сацыялінгвістычная характарыстыка білінгвізму грунтуецца на такіх параметрах як:

- сфера выкарыстання адной і другой моў;

  • ступень авалодання мовамі;

  • размеркаванне камунікатыўных функцый паміж мовамі.

2. Моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму.

У сітуацыі двухмоўя ўзнікае з’ява інтэрферэнцыі.

Інтэрферэнцыя – гэта ўзаемапранікненне моўных элементаў у выніку кантактавання моў. Інтэрферэнцыя – гэта ўжыванне элементаў адной мовы пры маўленні на другой. Інтэрферэнцыя можа ахопліваць розныя кампаненты мовы.

Віды інтэрферэнцыі:

  • акцэнтыацыйная;

  • фанетычная;

  • марфалагічная;

  • лексічная;

  • марфемная (словаўтваральная);

  • сінтаксічная.

Акцэнтуацыйная інтэрферэнцыя – ужыванне выпрацаваных для адной мовы акцэнтуацыйных нормаў пры маўленні на другой мове. Аднак мова патрабуе захавання літаратурнага вымаўлення.

вéрба – рус. і вярба́ – бел.; спина́ – рус. і спі́на – бел.;

злоде́й – рус. і зло́дзей – бел.; плести́ – рус. і плесці́ – бел.

Кожнае слова мае свой націск, але пры змяненні слова націск можа пераходзіць на іншы склад. У простых словах звычайна адзін націск, складаныя ж словы могуць мець два і больш націскі (напрыклад, у слове а́эрофо́тазды́мак тры націскі, але адзін з іх галоўны; а́нтрапагене́з, во́дазабяспе́чанасць, кля́твапарушэ́нне і інш.)

Як паказвае практыка, пры ўжыванні некаторых слоў націск неабгрунтавана пераносіцца на іншы склад (адзіна́ццаць, чатырна́ццаць, шэ́́сцьдзесят, сакаві́к, Украі́на, паве́даміць, знаха́р і інш.)

Парушэнне акцэнталагічных нормаў назіраецца ў граматычных формах некаторых слоў:

  • у дзеясловах прошлага часу множнага ліку: узялі́, далі́, прынялі́, аддалі́ і інш.

  • у дзеясловах 2 асобы множнага ліку цяперашняга і будучага простага часу: жывяце́ або жывяцё́, гледзяце́ або гледзяцё́ і інш.

  • часам памылкі дапускаюцца ў прыслоўях вышэйшай ступені параўнання: вышэ́й, бліжэ́й, дале́й і інш.

Разам з тым у мове існуе пэўная група слоў, якія дапускаюць варыянтную пастаноўку націску (ла́скавы і ласкавы́, лі́тасцівы і літасці́вы, на́нава і нано́ва, су́праць і супро́ць, наво́кал і навако́л і інш.)

У некаторых выпадках пэўнае слова можа змяняць свой націск пад уплывам размоўнай, дыялектнай ці прафесійнай лексікі, але гэта не значыць, што падобных выпадках словы будуць акцэнталагічнымі варыянтамі (напрыклад, дыялектная форма крапі́ва, у літаратурнай мове - крапіва́)

У мове медыкаў пашыраны прафесійны акцэнталагічны варыянты і́нсульт, артапеды́я (у літаратурнай мове інсу́льт, артапе́дыя).

У беларускай мове націск рухомы, але ў шэрагу моў націск заўсёды падае на адзін і той жа склад (так, у латышскай, венгерскай, чэшскай, фінскай мовах націск падае на першы склад: dziena – добры дзень (латыш.), pujka – хлопчык, hirlap – газета (венгер.), novinu – навіны (чэшск.), poikani – сын (фінск.)

У польскай мове націск падае на перадапошні склад: przystánek – прыпынак, księžka – кніжка, przyroda – прырода, uroda – прыгажосць і інш.

У асобных выпадках месца націску размяжоўвае лексічнае значэнне слоў: му́ка і мука́, па́ра і пара́, пры́мус і прыму́с, ва́раны і вараны́, ма́рыць і мары́ць і інш.

Фанетычная інтэрферэнцыя - ужыванне выпрацаваных для адной мовы фанетычных нормаў пры маўленні на другой мове.

Беларуская мова мае свае фанетычныя асаблівасці:

1. Усе галосныя гукі пад націскам вымаўляюцца выразна, бо знаходзяцца ў моцнай пазіцыі: р[а]дасць, д[у]мка, ц[э]гла, с[і]ні, м[о]ўчкі, с[ы]паць.

2. У ненаціскным становішчы галосныя [і], [ы], [у] змяняюцца нязначна. У моўнай плыні гэтая змена не выяўляецца: з[і]ма, сп[ы]ніць, с[у]мую.

3. Гукі [о], [э] пасля цвёрдых і зацвярдзелых ва ўсіх ненаціскных складах падлягаюць закону акання, якое перадаецца на пісьме: ц[а]на, р[а]ка.

Заўвага: аканню не падпарадкоўваюцца словы з націскнымі складамі ро, ло, рэ, у якіх не пад націскам узнікае [ы]: кроў – крывавы.

4. Гукі [о], [э] пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам пераходзяць у гук [а], у выніку чаго ўзнікае яканне: [н'асу]- нясу, [л'адок]- лядок. Яканню падлягае і вымаўленне службовых слоў (у адным фанетычным слове разам з самастойнымі часцінамі мовы), але на пісьме гэтая з'ява не перадаецца: [н'а быў] – не быў, [б'аз зуба] – без зуба;

Заўвага: яканне не перадаецца на пісьме ў словах дзевяты, дзесяты, семнаццаты, васемнаццаты.

5. Гук [і] вымаўляецца па-рознаму ў залежнасці ад становішча ў слове і ад таго, ці падае на яго націск:

- як [йі] – пад націскам пасля галоснага, пасля апострафа, мяккага знака, пасля [ў] : Укра[йі]на, аб'[йі]нець,Іль[йі]ч, салаў[йі];

- як [й] – у пачатку слова, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны (яна [й]шла); так жа вымаўляецца і злучнік і (яна і ён - яна [й] ён);

- як [ы] – калі папярэдняе слова заканчваецца зычным (ён [ы] яна).

Вымаўленне галосных у запазычаных словах мае свае асаблівасці:

а) гук [э] захоўваецца не пад націскам. Гэта значыць, што пасля цвёрдых і зацвярдзелых няма акання: эпоха, тэатр (але: адрас, рамонт, сакратар, бухгалтар), а пасля мяккіх зычных адсутнічае яканне: метро, балерына, сезон, берэт (але: сяржант, яфрэйтар, каляндар);

Заўвага: у некаторых словах пасля [р] і [ц] на месцы ненаціскнога [э] вымаўляецца [ы], што адлюстроўваецца і на пісьме: канцылярыя, цырымонія, рысора.

б) у словах, што заканчваюцца спалучэннем галосных, апошні з якіх [о], захоўваецца ненаціскны [о]: трыо, Антоніо, Токіо;

в) гук [у] у пачатку слова, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны, вымаўляецца як [ў], але на пісьме гэта не перадаецца: ва універсітэце [ва ўн'ів'эрс'ітэц'э].

Заўвага: гэтая з'ява праяўляецца і пры вымаўленні ўласных назоўнікаў славянскага паходжання:[н а ў к р а й і н' э ].

Літары е, ё, і, ю, я абазначаюць два гукі ў наступных пазіцыях:

  1. у пачатку слова: ехаць, ёлка, іней, юнак, яблык;

  2. пасля галосных: праект, краіна, саюз, лінія;

  3. пасля апострафа: вераб’і, аб’ява;

  4. пасля мяккага знака: Ілья, каньён;

  5. пасля Ў: здароўе.

Ёсць літары шматзначныя. Разгледзім гэтую з'яву на прыкладзе літары і. Яна можа перадаваць на пісьме наступныя гукі:

1) [і] – пасля мяккіх зычных і ў пачатку слова не пад націскам: ціхі [ц'іх'і ], імёны – [ім'оны ];

2) [й] – пры вымаўленні двух слоў, калі папярэдняе заканчваецца на галосны, а наступнае пачынаецца з [і] не пад націскам: яна ішла-[йана йшла];

3) [ы] – калі папярэдняе слова заканчваецца на зычны, за выключэннем г, к, х: ён ішоў - [йон ышоў], але: урок ішоў -[урок ішоў];

4) [йі] – у пачатку слова або пасля галоснага, ў, раздзяляльнага мяккага знака ці апострафа ў пазіцыі пад націскам: іхні -[йіхн'і], аб'інелы - [абйін'элы], Ільіч - [іл'йіч], да іх -[да йіх].

Вымаўленне зычнага залежыць ад таго, якія гукі ідуць пасля яго, а таксама ад пазіцыі ў слове (на канцы слова ён знаходзіцца ці ў сярэдзіне слова).

Правілы вымаўлення зычных:

1) зычныя [б], [п], [м], [ф] на канцы слова і перад [й] вымаўляюцца цвёрда: восе[м], вер[ф], п'ю [пйу ], сям'я [с'амйа];

2) гукі [з'], [с'], [дз'], [ц'], [ж], [ч], [ш], [л'], [н'] паміж галоснымі вымаўляюцца як адзін падоўжаны гук: [калос'э], [судз'а], [збожа];

3) звонкія гукі на канцы слова аглушаюцца: бераг [б'эрах], медзь [м'эц'].

4) звонкія зычныя перад глухімі вымаўляюцца як глухія: кніжка – кні[ш]ка, лодка – ло[т]ка;

5) глухія перад звонкімі азванчаюцца: барацьба – [барадз'ба], футбол – [фудбол];

6) шыпячыя прыпадабняюццца да свісцячых і вымаўляюцца як свісцячыя: на дошцы – [на досцы], возьмешся – [воз'м'эс'а];

7) свісцячыя прыпадабняюцца да шыпячых і вымаўляюцца як шыпячыя: сшыць – [шыц' ], зжаць – [жац' ];

8) свісцячыя [з], [с] перад мяккімі зычнымі (за выключэннем [γ’] [г'], [к'], [х']) вымаўляюцца мякка: смелы – [с'м'элы], снег – [с'н'эх], але: згінуць – [зг'інуц'], мазгі – [мазг'і], скіба – [ск'іба];

9) [д] і [т] у пазіцыі перад [в'], [м'] вымаўляюцца як [дз'], [ц']: два – дзве, мёртвы – мярцвяк (але: адвесці, падвязаць, у Літве, у бітве і інш.);

10) спалучэнні [дч], [тч] вымаўляюцца як доўгі [ч]: спадчына [спачына], цётчын [ц'очын];

11) спалучэнні [дц], [тц] вымаўляюцца як доўгі [ц]: селядцы [с'эл'ацы], у вопратцы [у вопрацы];

12) спалучэнне [дс] вымаўляецца як [ц]: гарадскі [гарацк'і], людскі [л'уцк'і];

10) спалучэнні [жс], [шс], [зс] вымаўляюцца як [с]: нясвіжскі – [н'ас'в'іск'і], латышскі – [латыск'і], французскі – [француск'і];

13) спалучэнне [чн] вымаўляецца нязменна: ручнік – [ручн'ік], яечня – [йайэчн'а];

14) зычны [н] перад мяккімі [дз’], [ц’], [й], [з’] [с’], [л’], [н’] вымаўляецца мякка: камандзір [каман’дз’ір], манцёр – ма[ман’ц’ор], каньяк – [кан’йак], гартэнзія – [гартэн’з’ійа], пенсія – [п’эн’с’ійа].

Заўвага: у словах бензін, транзіт гук [н] вымаўляецца цвёрда.

Гук [г] у беларускай мове фрыкатыўны, працяглы, але ў некаторых словах іншамоўнага паходжання дапускаецца вымаўленне выбухнога гука (ганак, гузік, гуз, мазгі, рэзгіны, гарнец, гонты, агрэст).

3) закон аглушэння звонкіх зычных (дзейнічае на канцы слоў перад паўзай (выключэнняў няма): зуб – [зуп], медзь – [м'эц'], дождж – [дошч]);

4) закон прыпадабнення зычных па глухасці і звонкасці (асіміляцыя па глухасці і звонкасці :

а) звонкіх перад глухімі: градка – [гратка], без суму – [б'ас суму];

б) азванчэнне глухіх перад звонкімі: айсберг – [айз'б'эрх], малацьба – [маладз'ба]);

5) асіміляцыя па мяккасці (ёй падлягаюць свісцячыя [з], [с], калі апынаюцца ў пазіцыі перад мяккім (за выключэннем заднеязычных [γ’], [г'], [к'], [х']); змякчаюцца таксама [д] і [т] перад [в']: збор [збор] –збіраць [з'б'ірац']; спаць [с п а ц' ] – спіць [с' п' і ц' ]; без закона [б'эз закона] – без зямлі [б'эз' з'амлі], але: [ск'эм'іц'], [зг'інуц'], [сх'іл'іцца], [мазг'і]; два [два] – дзве [дз'в'э], чатыры – чацвёрты [чац'в'орты]);

6) асіміляцыя свісцячых да шыпячых і шыпячых да свісцячых (асіміляцыя шыпячых да свісцячых: збіраешся [з'б'ірайэс'с'а], на дошцы – [на досцы]; свісцячых да шыпячых: сшыць – [шшыц'], зжаць– [жжац'];

заўвага: усе шыпячыя ў беларускай мове зацвярдзелыя, але асімілююцца і з мяккімі свісцячымі);

7) дзеканне і цеканне (змяненне [д] на [дз'] і [т] на [ц'] пры памякчэнні ў роднасных словах: іду — ідзе, рот – у роце);

8) закон узнікнення прыстаўных гукаў галосных і зычных;

У беларускай мове ёсць прыстаўныя галосныя гукі [а], [і]. Прыстаўны галосны [а] ўзнікае толькі ў словах аржаны(паралельна: іржаны), амшара (паралельна: імшара).

Прыстаўны [і] ўзнікае перад збегам зычных, які пачынаецца з м, л, р, прычым перад м – заўсёды, а перад л, р тады, калі папярэдняе слова заканчваецца на зычны, пасля знака прыпынку і ў пачатку сказа: пад ільдом, з іржышча; імгненна, імгла. Калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны, прыстаўны [і] не ўзнікае; параўн.: скасіць іржышча і высокае ржышча. У сярэдзіне слова прыстаўны [і] не ўзнікае: памчацца, зардзецца, заржавець.

У беларускай мове ёсць два прыстаўныя зычныя гукі [в] і [г].

Прыстаўны [г] сустракаецца ў словах гэты, гэтакі(гэткі), гэтулькі, адгэтуль.

Прыстаўны [в] узнікае:

1) перад каранёвым націскным [у] ў пачатку слова, а таксама ў сярэдзіне пасля прыставак і першай часткі складаных слоў : вучань, вуха, вуліца, завулак, чарнавусы; захоўваецца прыстаўны [в] у вытворных словах і тады, калі у не пад націскам: навучанне, завушніца, вусаты;

2) перад націскным [о] ў пачатку слоў і пасля прыставак: восень, водгук, увосень, увогуле (але: наогул, окаць); калі пачатковы гук [о] змяняецца на а, то прыстаўны [в] не ўзнікае: вокны – акно, возера – азёрны;

3) у словах вока, востры, навокал і вытворных ад іх незалежна ад націску: вачэй, уваччу, вастрыць, наваколле, ваколіца;

4) перад [о] , [у] ў сярэдзіне некаторых слоў: павук, павуцінне, ніводзін, цівун, Лявон, Ларывон, Тадэвуш, Навум, Матэвуш.

Прыстаўны [в] не ўзнікае:

1) перад пачатковымі [о] , [у] ў словах іншамоўнага паходжання і ўласных назвах: опера, ордэн, ода, урна, унікальны, Орша, Омск, Узда, Украіна;

2) перад [у] прыставачным і перад [у] , які развіўся з [в]: удвух, участак; унук, учора, улада.

9) фанетычнае падаўжэнне (закон падоўжанага вымаўлення гукаў [з'], [с'], [дз'], [ц'], [л'], [н'], [ж], [ч], [ш] у становішчы паміж галоснымі; перадаецца на пісьме: паданне, ноччу, падарожжа, жыццё, выключэнні: Ілья, Ульяна, Ульянаў, Касьян і вытворныя ад іх;

заўвага: неабходна размяжоўваць фанетычнае падаўжэнне з марфалагічным падваеннем (узнікненнем дзвюх аднолькавых літар на стыку марфем: бясстрашны, каменны) і з уласна доўгімі гукамі ў запазычаных словах-выключэннях, дзе на пісьме захоўваюцца дзве літары: ванна, манна, Мадонна і інш.);

10) закон пераходу [у], [в] і [в'] у [ў] (гук [у] пераходзіць у гук [ў] пасля галосных, а таксама гукі [в] і [в'] пераходзяць у гук [ў] пасля галоснага перад зычным і на канцы слова: увага – пад увагай на ўвазе; трава – траўка; хлопец-умелец – хлопцы-ўмельцы;паплавы – поплаў).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]