- •Метадычная распрацоўка для студэнтаў №2
- •Па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”
- •І нацыянальных каштоўнасцей.
- •III. Пытанні для самападрыхтоўкі па змесце заняткаў:
- •IV. Пытанні для аўдыторнага кантролю ведаў:
- •2. МАтэрыял для самападрыхтоўкі:
- •1. Месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў.
- •2. Старажытны перыяд развіцця беларускай мовы (11-14 стст.)
- •3. Дзяржаўны статус беларускай мовы у Вялікім княстве Літоўскім
- •4. Нацыянальна-моўная палітыка Рэчы Паспалітай і яе вынікі.
- •5. Беларуская мова ў часы Расійскай імперыі.
- •6. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы з пачатку года па 90-я гады 20 ст.
- •7. Беларуская мова на сучасным этапе. Трасянка.
- •V. Літаратура Асноўная:
- •Дадатковая:
- •Метадычная распрацоўка для выкладчыкаў №2
- •І нацыянальных каштоўнасцей.
- •Вызначыць месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў.
- •Акрэсліць асноўныя этапы і перыяды фарміравання і развіцця беларускай мовы.
- •Спрыяць павышэнню грамадскага прэстыжу беларускай літаратурнай мовы як мовы тытульнай нацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
- •IV. Агульныя метадычныя ўказанні:
- •V. Ход заняткаў.
- •1. Уводная частка:
- •2. Кантроль зыходнага ўзроўню ведаў.
- •3. Апытванне па тэарэтычным матэрыяле:
- •4. ПрактычнЫя заданні:
- •5. Выстаўленне выніковых адзнак.
- •6. Заключная частка.
- •VI. Літаратура Асноўная:
- •Дадатковая:
УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў
медыцынскі універсітэт”
Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП
Абмеркавана на пасяджэнні кафедры
рускай і беларускай моў ФПДП
Пратакол №8 ад 24.02.2010г.
Метадычная распрацоўка для студэнтаў №2
для правядзення заняткаў
на фармацэўтычным, стаматалагічным факультэце
Па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”
Тэма: Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых
І нацыянальных каштоўнасцей.
Час: 75 хвілін
І. Вучэбныя і выхаваўчыя мэты:
Вызначыць месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў.
Акрэсліць асноўныя этапы і перыяды фарміравання і развіцця беларускай мовы.
Спрыяць павышэнню грамадскага прэстыжу беларускай літаратурнай мовы як мовы тытульнай нацыі ў Рэспубліцы Беларусь
ІІ. Матэрыяльнае забеспячэнне:
Дыдактычны матэрыял па тэме.
III. Пытанні для самападрыхтоўкі па змесце заняткаў:
Месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў.
Старажытны перыяд развіцця беларускай мовы (11-14 стст.)
Дзяржаўны статус беларускай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім.
Нацыянальна-моўная палітыка Рэчы Паспалітай і яе вынікі.
Беларуская мова ў часы Расійскай імперыі.
Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў 20 ст.
Беларуская мова на сучасным этапе. Трасянка.
IV. Пытанні для аўдыторнага кантролю ведаў:
Вызначце месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў. Ахарактарызуйце ўсходнеславянскія, заходнеславянскія і паўднёваславянскія падгрупы моў.
У чым адметнасць старажытнага перыяду развіцця беларускай мовы?
Прасачыце шляхі развіцця беларускай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім.
Акрэсліце асноўныя накірункі палітыкі Рэчы Паспалітай у дачыненні да беларускай мовы.
Ахарактарызуйце перыяд развіцця беларускай мовы ў часы Расійскай імперыі.
Ахарактарызуйце перыяд развіцця і функцыянавання беларускай літаратурнай мовы ў 20 ст.
Палітыка беларусізацыі. Станоўчыя і адмоўныя бакі ў дачыненні да беларускай мовы.
Ахарактарызуйце пасляваенны перыяд развіцця беларускай мовы.
Беларуская мова ў 90-я гады 20 ст.
Дайце азначэнне тэрміну “трасянка”. Назавіце і ахарактарызуйце асноўныя віды трасянкі на Беларусі.
2. МАтэрыял для самападрыхтоўкі:
1. Месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў.
Славянскія мовы – пятая па распаўсюджанасці на зямлі сям’я моў. Сярод іншых індаеўрапейскіх моўных сем’яў славянскія мовы вызначаюцца значнай блізкасцю, якая ў некаторых выпадках даходзіць да простага падабенства. Напрыклад, беларускае лета, рускае лето, польскае lato, чэшскае léto, балгарскае лято.
Сёння існуюць 12 нацыянальных літаратурных жывых моў: беларуская, руская, украінская, польская, чэшская, славацкая, ніжня- і верхнялужыцкая, сербскахарвацкая, славенская, балгарская і македонская.
У залежнасці ад асаблівасцей гістарычнага развіцця славянскіх моў, іх геаграфічнага месца на моўнай карце свету вызначаюць 3 славянскія моўныя групы: усходнеславянскую, заходнеславянскую і паўднёваславянскую.
Усходнеславянскія мовы (руская, украінская і беларуская) – асобная падгрупа ў славянскай групе індаеўрапейскай сям’і моў.
Усходнеславянскія мовы паходзяць з адной крыніцы – старажытнарускай мовы, якая выдзелілася са славянскай моўнай групы, утваралася на працягу 8 – 9 ст. і пазней паслужыла асновай для фарміравання рускай, украінскай і беларускай моў.
Графіка ўсходнеславянскіх моў заснавана на кірылічнай азбуцы. Азбукі сучасных усходнеславянскіх моў у аснове сваёй супадаюць, адрозніваюцца толькі некаторымі асаблівасцямі. Да іх адносяцца:
адсутнасць літары і ў рускай і наяўнасць яе ў беларускай і ўкраінскай (рус. синий – бел. сіні – укр. синій);
адсутнасць э,ы,ё ва ўкраінскай мове і наяўнасць у рускай і беларускай (етимологія – этимология – этымалогія, високий – высокий – высокі);
адсутнасць и, щ у беларускай мове і наяўнасць у рускай і ўкраінскай (вінаград – виноград, шчыпаць – щипати);
наяўнасць ў у беларускай мове і адсутнасць у рускай і ўкраінскай (поўны – полный – повний, чытаў - читал – читав, была ў яго – была у него – била в нього);
наяўнасць Є, ï ва ўкраінскай мове і адсутнасць іх у рускай і беларускай (Єден – один – адзін, ïхати – ехать – ехаць);
наяўнасць раздзяляльнага ъ знака ў рускай мове, якому ў беларускай і украінскай адпавядае ’ (апостраф): объявление – аб’ява – об’явлення.
Многія фанетычныя асаблівасці ўсходнеславянскіх моў з’яўляюцца для іх агульнымі, паколькі мовы генетычна звязаны. Але кожная з моў выпрацавала свае асаблівасці, напрыклад, беларуская і ўкраінская мовы захавалі:
зацвярдзенне шыпячых (жыццё – жыття, чытаць – читати, шыць – шити);
чаргаванне г, к, х з з, ц, с (назе – нозі, руцэ – руці, мачысе – мачусі);
пераход л у ў, в у сярэдзіне і канцы слова (воўк – вовк, крычаў – кричав);
прыстаўныя галосныя і зычныя (імгла – імгла, іржа – іржа, востры – гострий, вокны – вікна);
падаўжэнне зычных (зелле – зілля, вяселле – весілля, быццё – буття).
Да беларуска-рускіх фанетычных з’яў адносяцца:
адрозненне галосных і (и), ы (міласцівы – милостивый);
зацвярдзенне зычнага ц (палец, купец).
Некаторыя фанетычныя рысы рускай мовы супадаюць з украінскімі. Напрыклад, наяўнасць не толькі цвёрдага, але і мяккага р (ряд, редкий – рідкий, резкий – різкий, прямой – прямий, буря).
Марфалагічная сістэма ўсходнеславянскіх моў заснавана на аднатыпнай і спецыфічнай граматычнай аформленасці. Пераважная большасць назоўнікаў ва ўсіх трох мовах размяркоўваецца аднолькава па формах роду. Але граматычны род некаторых з іх не заўсёды супадае. У адных выпадках адны і тыя ж назоўнікі ў беларускай і ўкраінскай мовах належаць да мужчынскага роду (бел. цень, шаль, шынель, медаль, цяжар, сабака; укр. тень, шаль, шинель, медаль, тягар, собака), а ў рускай – да жаночага (тень, шаль, шинель, медаль, тяжесть, собака); у рускай і беларускай – да мужчынскага (рус. кризис, тезис, президиум, путь; бел. крызіс, тэзіс, прэзідыум, пуць), ва ўкраінскай – да жаночага (криза, теза, президія, путь).
Формы ліку ва ўсходнеславянскіх мовах часам не супадаюць. Некаторыя назоўнікі ў беларускай і ўкраінскай мовах ужываюцца ў адзіночным і множным ліках (бел. клопат, клопаты; укр. клопіт, клопоти), а ў рускай – толькі ў множным (хлопоты); у рускай і ўкраінскай – толькі ў множным (рус. объедки, потемки; укр. об’ідки, сутінки), а ў беларускай – у адзіночным і множным (аб’едак – аб’едкі) і інш.
У лексічнай сістэме ўсходнеславянскіх моў захавалася нямала слоў, агульных для беларускай і ўкраінскай моў, але не ўласцівых рускай: бел. вежа – укр. вежа – рус. башня; адпаведна: жыта – жито – рожь, крыніца – криниця – родник, мова – мова – язык.
Вылучаюць у асобную групу словы, агульныя для рускай і ўкраінскай моў (рус. жертва – укр. жертва – бел. ахвяра; адпаведна: праздник – празник – свята, уста – уста – вусны. Агульныя для беларускай і ўкраінскай: бел. хіба – укр. хіба – рус. разве; адпаведна: правадыр – проводир – вождь.
Асобнае месца займаюць словы, спецыфічныя для кожнай мовы: рус. деревня – бел. вёска – укр. село; адпаведна: судьба – лёс – доля; август – жнівень – серпень.
Заходнеславянскія мовы. Да заходнеславянскай групы адносяцца польская з кашубскім і славянскім дыялектамі, сербалужыцкія (верхня- і ніжнялужыцкая), чэшская і славацкая. Заходнеславянскія мовы сфарміраваліся на базе заходняга дыялекту праславянскай мовы. Асобныя характэрныя рысы заходнеславянскіх моў складаюцца пасля 4 – 5 ст. н.э., калі пачалася каланізацыя славянамі заходніх зямель. Утварэнне славянскіх дзяржаў, напрыклад дзяржавы Само ў 7 ст. на тэрыторыі сучасных Чэхіі, Маравіі, Славакіі, княства Вялікая Маравія ў 9 ст., садзейнічала развіццю заходнеславянскіх моў. Носьбіты гэтых моў займаюць цяпер пераважна тэрыторыю Польшчы, Чэхіі і Славакіі.
Заходнеславянскія мовы маюць некаторыя істотныя асаблівасці, на падставе якіх яны аб’ядноўваюцца ў адну групу (напрыклад, фіксаваны націск, г.зн. націск на адным і тым жа складзе (за выключэннем кашубскага дыялекту, дзе ён разнамесны) – у польскай мове на другім ад канца, у чэшскай, славацкай і серба-лужыцкіх – на першым складзе). Чэшская і славацкая мовы займаюць у заходнеславянскай групе асобнае месца, паколькі паводле некаторых прыкмет яны набліжаюцца да паўднёваславянскіх моў. Польская мова вылучаецца захаваннем насавых галосных ę, ą.
З заходнеславянскімі мовамі беларускую мову аб’ядноўваюць некаторыя агульныя рысы: дзеканне, цеканне, ацвярдзенне р, “шапялявае” вымаўленне свісцячых. Да паланізмаў у беларускай мове адносяцца абстрактныя назоўнікі з суфіксам – унак (кірунак, малюнак), назоўнікі жаночага роду на –ня (кнігарня), паасобныя прыметнікі з суфіксам –н- тыпу акадэмічны, дэмакратычны і г.д. у беларускую лексіку апрача польскіх слоў (жывёла), праз польскую мову прыйшлі многія запазычанні з іншых славянскіх і заходнеславянскіх моў: бавоўна < польск. Bawełna < чэшск. Bavlna. Нязначным быў непасрэдны ўплыў чэшскай мовы.
Паўднёваславянскія мовы - група славянскіх моў, у якую ўваходзяць славенская, сербскахарвацкая, ці харвацкасербская (заходняя група), македонская і балгарская (усходняя падгрупа). Пашыраны яны на Балканскім паўвостраве ў Славеніі, Харватыі, Македоніі, Босніі і Герцагавіне і ў сумежных з імі краінах (Аўстрыі, Албаніі, Венгрыі, Грэцыі, Румыніі, Украіне), а таксама ў іншых краінах Еўропы, Амерыкі, Аўстраліі.
Сярод мёртвых славянскіх моў (палабскай, агульнаўсходнеславянскай) асобае месца займае старажытнаславянская мова (царкоўнаславянская). Гэта мова старажытных славянскіх пісьмовых помнікаў 9 – 11 ст.: рукапісных перакладаў богаслужэбных кніг Кірылы і Мяфодзія. Пэўны час старажытнаславянская мова была агульнай літаратурнай мовай для ўсіх усходніх ставян, яна дала пачатак развіццю асобных нацыянальных славянскіх моў.