Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_8.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
125.95 Кб
Скачать

УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў

медыцынскі універсітэт”

Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП

Абмеркавана на пасяджэнні кафедры

рускай і беларускай моў ФПДП

Пратакол №8 ад 24.02.2010г.

Метадычная распрацоўка для студэнтаў №8

для правядзення заняткаў

на фармацэўтычным факультэце завочнага аддзялення

Па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”

Тэма: Функцыянальныя стылі маўлення.

Час: 75 хвілін.

І. Вучэбныя і выхаваўчыя мэты:

  1. Пазнаёміцца з паняццем функцыянальнай стылістыкі.

  2. Паглыбіць веды аб асаблівасцях фукцыянальных стыляў беларускай мовы.

  3. Адэкватна ўспрымаць прафесійныя тэксты і навуковую галіновую інфармацыю на беларускай мове.

ІІ. Матэрыяльнае забеспячэнне:

Дыдактычны матэрыял па тэме.

III. Пытанні для самападрыхтоўкі па змесце заняткаў:

  1. Паняцце функцыянальнага стылю мовы.

  2. Функцыянальныя стылі беларускай мовы.

    • асноўныя характарыстыкі;

    • асноўныя віды тэкстаў;

IV. Пытанні для аўдыторнага кантролю ведаў:

  1. Дайце азначэнне паняццю “функцыянальны стыль”.

  2. Назавіце экстралінгвістычныя фактары, якія ўплываюць на фарміраванне функцыянальных стыляў.

  3. Назавіце функцыянальныя стылі беларускай мовы.

  4. Ахарактарызуйце кожны са стыляў беларускай мовы.

  5. Назавіце падстылі кожнага з пералічаных стыляў, сферу прымянення падстыляў, мэту зносін, віды тэкстаў і асноўныя стылярысы.

МАтэрыял для самападрыхтоўкі

1. Паняцце функцыянальнага стылю мовы

У кожнай мове на працягу яе развіцця фарміруюцца і замацоўваюцца пэўныя нормы ўжывання моўных сродкаў у залежнасці ад сферы зносін, зместу і задач выказвання. Гэтыя нормы ляжаць у аснове вылучэння функцыянальных стыляў мовы.

Слова стыль (грэч. stylos) паходзіць ад назвы вострай палачкі, якая ўжывалася ў Старажытнай Грэцыі і Рыме для пісьма на дошчачках, залітых воскам. З другога канца палачка мела форму лапаткі, якой сціралі, загладжвалі, выпаўнялі напісанне.

Зараз слова стыль мае іншыя значэнні. Адно з іх – “ужыванне слоў, словазлучэнняў і сказаў паводле іх адпаведнасці зместу і мэце выказвання”.

Функцыянальны (моўны) стыль – разнавіднасць мовы, якая характарызуецца пэўнымі асаблівасцямі адбору, спалучэння і арганізацыі моўных сродкаў ў залежнасці ад задач паведамлення.

На фарміраванне моўных стыляў, акрамя рэсурсаў самой мовы, аказваюць уздзеянне і экстралінгвістычныя (нямоўныя) фактары:

  • форма зносін (вусная і пісьмовая, дыялагічная і маналагічная);

  • сацыяльная сфера зносін (бытавая, вытворчая, культурная, палітычная і г.д.);

  • змест інфармацыі (тэма і прадмет выказвання);

  • мэта зносін (паведамленне, просьба, загад, прапанова і г.д.)

Стылі мовы – прадмет вывучэння функцыянальнай стылістыкі (стылістыкі маўлення), што з’яўляецца адным з напрамкаў сучаснай стылістыкі, які даследуе заканамернасці ўжывання моўных сродкаў у розных сферах зносін. Да іншых яе адгалінаванняў належаць: апісальная стылістыка – разглядае магчымасці выкарыстання стылістычна афарбаваных сродкаў (сінанімія ў шырокім сэнсе), практычная стылістыка – выпрацоўвае нормы ўжывання слоў, словазлучэнняў і сказаў ў розных функцыянальных стылях, стылістыка мастацкай літаратуры – апісвае асаблівасці функцыянавання мовы ў мастацкім кантэксце, даследуе адметнасць стыляў пісьменніка.

У стылістыцы беларускай мовы вылучаюць пяць стыляў: чатыры кніжныя (афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны, мастацкі) і гутарковы (размоўны).

Для кніжных стыляў ўласцівы наступныя рысы: падрыхтаванасць, абдуманасць, паслядоўнасць, лагічнасць выкладу матэрыялу. Для гутарковага стылю характэрны экспромтнасць, неафіцыйнасць, эмацыянальнасць.

Кожны стыль характарызуецца пэўным наборам моўных сродкаў з аднатыпнай эмацыянальна-экспрэсіўнай і функцыянальна-стылістычнай афарбоўкай, а таксама наяўнасцю міжстылявых (нейтральных) моўных сродкаў.

Размежаванне стыляў заснавана не толькі на наяўнасці пэўных асаблівасцей (стылеўтваральных рыс), але і на тым, што кожны стыль пазбягае ўключэння такіх элементаў, якія яму не ўласцівы. Так, афіцыйна-дзелавому стылю не могуць належаць словы з суб’ектыўнай ацэнкай: дочачка, ціхуткі, малюсенькі, велізарны. Такія выразы як вахта міру, кола грамадскасці шырока выкарыстоўваюцца ў публіцыстычных творах і не характэрны для тэкстаў навуковага, афіцыйна-дзелавога і размоўнага стыляў і г.д.

Разам з тым неабходна адзначыць, што функцыянальныя стылі не з’яўляюцца замкнутымі сістэмамі, бо ўяўляюць сабой разнавіднасці сродкаў адной моўнай сістэмы. Яны могуць узаемадзейнічаць, кожны са стыляў у рознай меры могуць ўключаць у сябе элементы іншых стыляў, калі гэта выклікана ўмовамі і мэтай зносін і не парушаецца стылістычная цэласнасць тэксту. Найбольш пранікальнымі лічацца мастацкі і публіцыстычны стылі, менш пранікальным – афіцыйна-дзелавы.

У межах кожнага функцыянальнага стылю можна вылучыць падстылі. Падстыль – разнавіднасць стылю, якая характарызуецца сукупнасцю, адборам і сістэмна-моўнай арганізацыяй сродкаў, уласцівай толькі пэўнаму тыпу тэкстаў. Трэба адзначыць, што размежаванне стыляў на падстылі не мае адзінай асновы, бо дыферэнцыяцыя апошніх заснавана не на асноўных (“базавых”) стылеўтваральных фактарах, а на дадатковых, уласцівых кожнаму стылю. Кожны тэкст з улікам яго зместу, структурна-кампазіцыйнага афармлення і спецыфічных моўных асаблівасцей можна суаднесці з пэўным стылем, падстылем і жанрам.

Жанр – гэта від тэксту, які вылучаецца ў межах таго ці іншага функцыянальнага стылю ці падстылю і характарызуецца своеасаблівай кампазіцыйнай арганізацыяй матэрыялу і моўных сродкаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]