Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_6.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
182.78 Кб
Скачать

V. Літаратура Асноўная:

  1. Беларуская мова: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя: Вучэбн. дапам. для педагагічных ВНУ / Г.Ф. Андарала, В.А.Бекіш, С.К.Берднік і інш.; Пад рэд. Л.М.Грыгор’евай. –Мн.: Вышэйшая школа, 1994. – 367 с.

  1. Абабурка М. В. Культура беларускай мовы. – Мн., 1994.

  2. Бадзевіч З. І., Сямешка Л. І., Шкраба І. Р. Курс беларускай мовы. – Мн., 1996.

  3. Сіўковіч В.М. Сучасная беларуская мова: даведнік / В.М. Сіўковіч. – Мн.: УніверсалПрэс, 2005. – 304с. – (Серыя “Слоўнікі, даведнікі”).

Дадатковая:

  1. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мн., 1994.

  2. Практыкум па беларускай мове / Пад рэд. Г. М. Малажай. – Мн., 2005.

  3. Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія / Пад рэд. М. С. Яўневіча. – Мн., 1997.

УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў

медыцынскі універсітэт”

Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП

Абмеркавана на пасяджэнні кафедры

_____________________________

Пратакол №__________________

Метадычная распрацоўка для выкладчыкаў №6

Па курсе“Беларуская мова. Прафесійная лексіка”

І курса лячэбнага факультэта

Тэма: Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму.

Час: 75 хвілін

І. Вучэбныя і выхаваўчыя мэты:

  1. Пазнаёміць з паняццямі білінгвізму і моўнай інтэрферэнцыі.

  2. Вучыць аналізаваць сучасныя узоры беларуска-рускай інтэрферэнцыі.

  3. Развіць моўна-эстэтычны густ студэнтаў, звязаны з чысцінёй і правільнасцю мовы.

ІІ. Матэрыяльнае забеспячэнне:

Дадактычны матэрыял па тэме.

ІІІ. Разлік вучэбнага часу:

№ пп

Ход заняткаў

Колькасць адведзенага часу ў хвілінах

1.

Уводная частка.

5

2.

Контроль исходного ўзроўню ведаў. Форма кантролю – тэставанне.

15

3.

Апытванне па тэарэтычным матэрыяле.

15

4.

Выкананне практычных заданняў.

20

5.

Выстаўленне выніковых адзнак.

5

6.

Заключная частка.

5

IV. Агульныя метадычныя ўказанні

Выкладчык:

  • забяспечвае выкананне ўсіх запланаваных у раздзеле пунктаў;

  • арганізуе самастойную работу студэнтаў па выкананні практычнай работы, практыкаванняў.

Студэнты:

  • удзельнічаюць у абмеркаванні пытанняў, якія разглядаюцца на занятках;

  • выконваюць практычныя заданні

V. ХОД ЗАНЯТКАЎ.

1. Уводная частка:

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Вызначэнне мэтавай накіраванасці заняткаў.

  1. Контроль исходного ўзроўню ведаў.

    1. Адзначце выпадкі, калі націск размяжоўвае формы аднаго слова:

1) пры′клад – прыкла′д;

2) ба′цькі – бацькі′;

3) гу′бы – губы′;

4) рассы′паць – рассыпа′ць;

5) пла′ціна – плаці′на;

6) тра′вы – травы′;

7) па′лкі – палкі′;

8) вы′разаць – выраза′ць;

9) лю′біць – любі′ць;

10) бе′рагу – берагу′.

2. Адзначце словы, у якіх вымаўленне не супадае з напісаннем:

1) смяяцца;

2) стараешся;

3) не мог;

4) з песнямі;

5) аб’ездзіць;

6) з’явіцца;

7) студэнцтва;

8) скеміць;

9) рафінад;

10) цвярдыня;

11) просьба;

12) схема;

13) бессістэмны;

14) дарадца;

15) не чытаючы;

16) згінаць;

3. Адзначце слова, у якім дж абазначае два гукі:

1) нараджэнне;

2) джэм;

3) саджанец;

4) джунглі;

5) аджацца;

6) аджыць.

3. Апытванне па тэарэтычным матэрыяле.

  1. Дайце азначэнне тэрміну “білінгвізм”.

  2. Назавіце аспекты білінгвізму і ахарактэрызуйце кожны з аспектаў.

  3. Дайце азначэнне тэрміну “інтэрферэнцыя”.

  4. Пералічыце асноўныя віды інтэрферэнцыі.

  5. Ахарактэрызуйце акцэнтуацыйны і фанетычны віды інтэрферэнцыі.

  1. ПрактычнЫЯ заданні:

  1. Перакладзіце словы на беларускую мову. Параўнайце месцы націску ў рускай і беларускай мовах.

Бородавка, кишка, диспансер, железа, заусеница, кариес, коклюш, мизинец, слюна, спина, усы, одноразовый, алкоголь, вес, генезис, договор, документ, знахарь, истерия, кашлять, квартал, маленький, мышление, ножницы, накидка, ноздря, пожилой, паралич, седой, слабый, угореть, щипцы.

  1. Перакладзіце словы на беларускую мову. Якія фанетычныя асаблівасці беларускай мовы адлюстраваны ў гэтых словах?

Ребро, корешок, рентген, щека, рефлекс, венозный, кровотечение, ортопедический, десна, тетрациклин, карантин, дибазол, брюшина, череп, четырехкамерный, чихание, орган, щетина, протезирование, ухо, глаукома, терапевт, аутотренинг.

3.Назавіце словы, у якіх вымаўляецца гук [й].

Раз’юшаны, універсітэт, ідэя, сястра і брат, перадінфарктны, украінскі, спакой, прыслоўе, яліна, каньён.

4. Назавіце словы, у якіх вымаўленне не супадае з напісаннем.

Песня, дажджы, разьба, згінуць, перадатчык, стараешся, не мог, палескі, студэнцтва, цвярдыня, з намі, схітрыць, змярканне, фашысцкі, праз жыта, выязджаць, сядзьце.

5. Назавіце словы, у якіх правільна прадстаўлена транскрыпцыя.

Барацьба - [барадз’ба];

не хоча - [н’э хоча];

не просіць - [н’а прос’іц’];

без ласкі - [б’аз ласкі];

дождж - [дошч];

з’езд - [з’йэст];

трыялет - [трыал’эт];

радыё - [радыйо];

ёд - [й’од];

у куртцы - [у куртцы];

аб’язджаць - [абйажджац’];

падпісчык - [патп’ішчык].

5. Выстаўленне выніковых адзнак.

6. заключная частка.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]