Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Otvety_na_vopr_k_ekz.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
09.08.2019
Размер:
324.1 Кб
Скачать

Гарадская гаспадарка.

Развіццё новых таварна-грашовых адносін было звязана з развіццём рамяства і гандлю, ростам гарадоў. Насельніцтва гарадоў вагалася ў межах 1,5—3 тыс. чалавек. Горад з насельніцтвам у 10 тыс. і болып складаў рэдкае выключение. Прыгонніцкая сістэма была асноўнай перашкодай да росту гарадскога насельніцтва. У XIV ст. на тэрыторыі Беларусі было болып за 40 гарадоў. У 1444 г. гра-мата вялікага князя літоўскага Казіміра вылучала ва ўсёй дзяржаве 15 «лепшых» гарадоў. У іх ліку былі названы Вільня, Берасце, Віцебск, Гародня, Драгічын, Менск, Новагародак, Полацк, Слуцк. У XV ст. многія крэпасці, замкі і гаспадарчыя двары таксама набываюць рысы рамесных і гандлёвых цэнтраў (Койданава, Мір, Любча, Валожын і інш.) — узнікаюць такзваныя мястэчкі. Мястэчкі з'яўляліся і на месцы ранейшых вёсак (Санькава, Мікалаеўшчына),на сухапутных ці рачных шляхах (Стоўбцы, Ярэмічы). У XVI ст. на тэрыторыі Беларусі існавала больш за 20 мястэчак. Адметнасцю іх быў невялікі памер: у мястэчках пражывала ад некалькіх соцень да 1,5 тыс. чалавек. Мястэчка выдзялялася таксама наяўнасцю месца для гандлю, дзе рэгулярна праводзіліся таргі.

Болыпасць гарадоў і каля паловы мястэчак належалі вялікаму князю літоўскаму, астатнія былі прыватнымі. Прыватнатнай уласнасцю маглі быць адзін або некалькі гарадскіх кварталаў, якія не паднарадкоўваліся гарадскім уладам і на­зывался юрыдыкамі.

Да сярэдзіны XVI ст. гараджане вылучыліся як самастойны сацыяльны слой грамадства, аб чым сведчаць Статуты 1529 і 1566 гг., у якіх гарадское насельніцтва разглядаецца як адно з саслоўяў. Гэта саслоўе атрымала назву мяшчане.

Асноўнай крыніцай папаўнення гарадскога насельніцтва з'яўлялася сялянства. Вярхоўная ўлада заахвочвала пасяленне вольных людзей у гарадах, вызваляла іх на некалькі гадоў ад падаткаў. У 1525 г. такія льготы атрымалі новыя жыхары Полацка, пазней Гародні, Новагародка, Суража і іншых гарадоў. Разам з тым, па меры пашырэння фальваркова-паншчыннай гаспадаркі, колькасць вольных людзей памяншалася: прыгоннае права стрымлівала рост гарадоў. Аднак часам гаспадары пасялялі ў гарадах і сваіх прыгонных (у юрыдыках), каб атрымаць ад іх большы прыбытак. Насельніцтва беларускіх гарадоў папаўнялася і за кошт жыхароў, якія прыбылі з Польшчы, Украіны, Літвы, Расіі. Прыкметнай групай гарадскога насельніцтва на захадзе і ў цэнтры Беларусі ў XVI ст. былі яўрэі і татары, якія сяліліся на тэрыторыі Беларусі з XIV — XV стст. Крыніцы ўпамінаюць і аб іншых нацыянальнасцях. Аднак пераважнай большасцю гараджан былі беларусы (80 %).

Асноўнымі заняткамі насельніцтва гарадоў і мястэчак з'яўляліся рамяство і гандаль. У XVI ст. у Беларусі было вядома 100 рамесных спецыяльнасцей, да сярэдзіны XVII ст. колькасць іх падвоілася. Найбольш спецыяльнасцей было звязана з апрацоўкай металаў, дрэва, скур, ткацтвам і пашывам адзення, будаўніцтвам, вытворчасцю прадуктаў харчавання і напояў.

Для абароны сваіх эканамічных інтарэсаў, па прыкладу Заходняй Еўропы, беларускія рамеснікі аб'ядноўваліся ў цэхі — арганізацыі, якія былі манапалістамі на гарадскім рынку. Купецкія карпарацыі называліся брацтвамі, або гільдыямі. Цэхі аб'ядноўвалі звычайна майстроў адной ці блізкіх спе­цыяльнасцей, адной веры. На гарадскім рынку не дазваляла-ся прадаваць прадукцыю, аналагічную вырабам мясцовых цэхаў. Іншаземныя і іншагароднія купцы таксама былі абмежаваны ў гандлі ў параўнанні з мясцовымі гільдзейскімі купцамі.

Гарады і мястэчкі развіваліся як цэнтры ўнутраных лакальных рынкаў. У XV — XVI стст. беларускія гарады ўсё больш уключаліся ў сферу еўрапейскага гандлю (з Польшчай, Чэхіяй, Германіяй), падтрымлівалі сувязі з гарадамі Маскоўскага княства і Прыбалтыкі. Купцы ВКЛ вывозілі за мяжу збожжа, лес, смалу, скуры, воск, пяньку, сала, вырабы мяс­цовых рамеснікаў і інш. У транзітным гандлі пераважалі футра, сукно, ювелірныя вырабы. Прывозілі замежныя сук­ны, жалеза, медзь, волава, соль, металічныя вырабы і інш.

Магдэбургскае права. Па меры ператварэння гарадоў у гандлёва-рамесніцкія цэнтры ўзмацнялася іх імкненне выйсці з-пад юрысдыкцыі велікакняжацкай або феадальнай адміністрацыі, стварыць сваю сістэму кіравання і судова-адміністрацыйную ўладу. Мяшчане дамагаліся самакіравання паводле магдэбургскага права, якое атрымала сваю назву ад нямецкага горада Магдэбург — першага горада, які заваяваў самастойнасць у XIII ст. У ходзе ажыццяўлення самакіранання мясцовыя традыцыі перапляталіся з нямецкімі правіламі.

Першую грамату на магдэбургскае права атрымала ў 1387 г. Вільня, потым Берасце (Брэст) — у 1390 г., Гародня (Гродна) — у 1391 г., Слуцк — у 1441 г., Полацк — у 1498 г., Менск — у 1499 г., Віцебск — у 1597 г. і г.д.—усяго больш за 40 гарадоў і мястэчак. У XVI ст. магдэбургскае права атрымалі амаль усе больш-менш значныя гарады Беларусі. Вялікае княства Літоўскае ўвесь час цярпела напады суседзяў, таму было зацікаўлена ператвараць гарады ў фарпасты сваей абароны. Атрымліваючы магдэбургскае права, гараджане ў ныпадку вайны выходзілі абараняць не толькі дзяржаву, але і сваю гарадскую незалежнасць, свае правы на самакіраванне. Заўважым, што гарадское насельніцтва Расіі не мела пра-воў, аналагічных магдэбургскім.

Магдэбургскае права давала гарадам самакіраванне, судовы імунітэт, падатковыя льготы, права валодання гарадской зямлёй, ільготы ў рамеснай і гандлёвай дзейнасці, вы­валяла ад службы ў войску (акрамя абароны горада), давала права мець уласны герб.

Выбарным органам самакіравання быў магістрат, які збіраў падаткі, выконваў судовыя функцыі, кіраваў грамадскімі работамі, назіраў за гандлем, прымаў у гарадскую абшчыну новых жыхароў і г.д. Гаспадар горада (вялікі князь або феадал) кантраляваў магістрат праз прызначанага ім старшыню магістрата — войта. 3 часам гараджане імкнуліся выкупіць права самім прызначаць войта. Распаўсюджанне самакіравання, нягледзячы на абмежаванні, паляпшала ўмовы рамеснай і гандлёвай дзейнасці, аслабляла феадальную за­лежнасць гараджан, якія былі асабіста вольнымі, мелі права свабоднага перамяшчэвня і недатыкальвасці асобы.

Эканамічнае развіццё гарадоў стала крыніцай маёмаснага размежавання гараджан. Склаліся заможныя вярхі з купцоў і цэхавых майстроў. Абедзве групы замацаваліся ў орга­нах самакіравання горада. Значную частку гарадскога насельніцтва складала бедната— «люзныя», «гульцяі», «людзі ра-ботныя». Паміж рознымі сацыяльнымі групамі часам узнікалі канфлікты, якія перарасталі нават у паўстанні. Незадаволенасць і хваляванні гараджан выклікаў таксама асобы ста­тус насельніцтва юрыдык, якое карысталася гарадской инфра­структурай, але не плаціла ў гарадскі скарб падаткі і не выконвала грамадскіх работ.

Такім чынам, феадальныя адносіны ў Беларусі імкліва развіваліся як у сельскай, так і ў гарадской гаспадарцы. Павялічвалася грамадская вытворчасць. Разам з тым зараджаліся таварна-грашовыя адносіны, якія з часам прывялі да разлажэння феадалізму.

Захады па цэнтралізацыі ўлады. Захаванне стабільнасці цэнтральнай улады і цэласнасці вялізнай па памерах краіны патрабавала ад палітычных лідэраў ВКЛ як тонкай дыпламатыі, так і дэманстрацыі сілы. Напрыклад, цяжкую і працяглую барацьбу супраць вярхоўнай улады з боку знаці балцкіх зямель вытрымаў вялікі князь Віцень, які ўвёў агульнадзяржаўны герб «Пагоня». Пры князю Гедыміне значна ўмацаваліся межы дзяр­жавы, уздоўж якіх былі ўзведзены магутныя крэпасці. У 1323 г. вялікі літоўскі князь перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню. Роля цэнтраў удзельных княстваў значна знізілася, а гэта азначала ўмацаванне ўлады князя ў Вялікім княстве Літоўскім.

Але за час працяглай у паўтара дзесяцігоддзі (1377— 1392 гг.) дынастычнай барацьбы за вярхоўную ўладу ў ВКЛ пасля смерці Альгерда ўдзельныя князі адчулі сябе сапраўднымі манархамі ў сваіх землях. Сувязь з цэнтрам у іх практычна адсутнічала, гаспадарылі і рабілі палітычны выбар яны самастойна. Маючы свае ўладанні на ўскраінах дзяржавы, абласныя правадыры ўяўлялі сабой небяспечную сепаратысцкую дэцэнтралізуючую дзяржаву сілу. Напрыклад, пасля смерці другой жонкі вялікага князя Альгерда княгіні Ульяны, якая па спад-чыннаму праву княжыла ў Віцебску, адзін з яе сыноў, Свідрыгайла Альгердавіч, самавольна заняў віцебскі княжацкі пасад. Менавіта ў сувязі з падобнай набіраючай моц адасобленасцю і непадначаленасцю ўдзельных князёў навядзенне парадку ў абласных княствах было актуальнай задачай для вялікага князя Вітаўта.

Маючы за сабой моцны тыл у выглядзе падтрымкі буйных баяр і дробных князёў, якія выступалі за цэнтралізацыю ўлады ў ВКЛ, Вітаўт на працягу 1393—1395 гг. ліквідаваў буйныя ўдзельныя княжанні ў Полацку, Віцебску, Смаленску, Ноўгарадзе Северскім, Кіеве, на Валыні і Падоллі. Там, дзе не было аказана Вітаўту супраціўлення, мясцовыя былыя валадары надзяляліся іншымі княствамі, але больш дробнымі і невызначальнымі (кіеўскі князь Уладзімір Альгердавіч, напрыклад, атрымаў Капыль). Калі ж абласныя правадыры аказвалі вялікаму князю ваеннае супраціўленне, то з дапамогай той жа ваеннай сілы яны замест дробнага княжання атрымлівалі турэмнае зняволенне (князь Ноўгарада Северскага Дзмітрый Карыбут, падольскі князь Фёдар Карыятовіч).

Ва ўсе «вызваленыя» ад папярэдняй улады ўдзелы Вітаўт прызначаў сваіх намеснікаў. Усе яны былі служылымі людзьмі і свята выконвалі волю гаспадара. Пры гэтым Вітаўт не парушаў выпрацаваную продкамі традыцыю: «старины не рухати, новин не вводити», захоўваючы за абласц-мі пэўную аўтаномнасць і самабытнасць. Аб гэтым сведчаць тыя ж абласныя прывілеі, якія выдаваліся як Вітаўтам, так і яго спадкаемцамі.

Такім чынам, увядзенне намесніцтваў, па-першае, скіравала абласныя ўскраіны Вялікага княства Літоўскага да больш цеснай сувязі з цэнтрам, па-другое, умацавала вярхоўную ўладу дзеля падтрымкі ўнутранага адзінства і цэласнасці дзяржавы.

19

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]