Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Otvety_na_vopr_k_ekz.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
09.08.2019
Размер:
324.1 Кб
Скачать

3 Сярэдзіны 30-х гадоў марксізм становіцца адзінай метадалагічнай асновай навукі. Гісторыкі, якія не жадалі ці не змаглі авалодаць гэтай метадалогіяй, часта пазбаўляліся работы.

Аднак і ў гэты час у беларускай гістарыяграфіі з'яўляюцца працы, якія адзначаюцца высокім прафесійным узроўнем. Гэта -манаграфіі Д.А.Дудкова "Аб развіцці капіталізму ў Беларусі ў 2-й палове XIX і пачатку XX ст." (Мн., 1932) і К.І.Кернажыцкага "Гаспадарка прыгоннікаў на Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст." (Мн., 1935). Гэтыя даследаванні з'явіліся значным укладам у распрацоўку сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі.

Дэмакратызацыя савецкага грамадства, якая пачалася з другой паловы 50-х гадоў, садзейнічала далейшаму развіццю беларускай гістарыяграфіі. Выйшлі ў свет працы З.Е.Абезгауза, М.В.Біча,

М.Ф.Болбаса, Э.М.Загарульскага, А.П.Ігнаценкі, І.М.Ігнаценкі, Н.В.Каменскай, З.Е.Капыскага, І.С.Краўчанкі, Я.Н.Мараша, І.Я.Марчанкі, П.Ц.Петрыкава, С.М.Самбук, В.Н.Рабцэвіча, В.У.Чапко, К.І.Шабуні і інш., якія не страцілі навуковай каштоўнасці да сённяшняга дня.

Акрамя работ манаграфічнага характару ў 60 - 80-я гады XX ст. былі апублікаваны калектыўныя працы. У 1961 г. была выдадзена двухтомная "История Белорусской ССР", у 1972 - 1975 гг. - пяцітомная 'Тісторыя Беларускай ССР", у 1977 г. - аднатомная "История Белорусской ССР". У 80-я гады гісторыкі БДУ і Мінскага педінстытута падрыхтавалі вучэбны дапаможнік па гісторыі Беларусі для сту-дэнтаў гістарычных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў. Была выдадзена толькі першая частка гэтага дапаможніка — "История БССР: С древнейших времен до Великой Октябрьской социалнстической революции" (Мн., 1981).

У названых і іншых даследаваннях 60 - 80-х гадоў сабраны багаты фактычны матэрыял, даволі поўна паказана шматвяковая гісторыя беларускага народа, зроблены адпаведныя навуковыя высновы, якія раскрываюць тыя ці іншыя бакі айчыннай гісторыі. Разам з тым у гэтых працах недастаткова раскрыты такія важныя праблемы, як гісторыя фарміравання беларускага этнасу, станаўленне і развіццё нацыянальнага руху, дзяржаўнасці, нацыянальнай культуры і інш.

У 1994 — 1995 гг. Інстытут гісторыі АН Беларусі падрыхтаваў і выдаў "Нарысы гісторыі Беларусі" ў дзвюх частках. Упершыню была зроблена спроба навуковага даследавання гісторыі Беларусі з новага пункту гледжання, які грунтуецца на прыцягненні болып шырокага кола крыніц і прызнанні факта шматвяковага існавання беларускага этнасу як суб'екта гісторыі. Разам з тым некаторыя раздзелы "Нарысаў" напісаны тэндэнцыйна і празмерна палітызаваныя.

Прапануемы калектывам аўтараў падручнік па гісторыі Беларусі больш крытычна ажыццяўляе аналіз гістарычных падзей і фактаў, уводзіць новыя сюжэты, якія раней не закраналіся. Больш, чым гэта рабілася раней, звернута ўвагі на гісторыю культуры Беларусі. Паўней адлюстраваны беларускі нацыянальны рух на ўсіх этапах гістарычнага працэсу, барацьба беларускага народа за нацыянальнае адраджэнне. Намаганні аўтараў былі накіраваны на рознабаковы, а галоўнае -аб'ектыўны паказ гісторыі нашай Айчыны.

4. Матэрыяльная і духоўная культура першабытнага грамадства

Каменны век. Позні палеаліт (35-8 тыс. Гг. Да н. Э.)

Чалавек навучыўся здабываць і падтрымліваць агонь, будаваць прымітыўнае жыллё, авалодаў спосабамі палявання на буйных жывёл. З крамянёвых адшчэпаў вырабляліся прылады працы 20 тыпаў - рубіла, востраканечнікі, нажы, скрабкі; касцяныя іглы і г.д. Праабшчыны неандэртальцаў ужо клапаціліся аб суродзічах, хавалі памёршых, ажыццяўлялі калектыўныя работы. У познім палеаліце ўзнікла мастацтва. На сценах пячор, дзе жылі краманьёнцы, захаваліся малюнкі жывёл – аб’ектаў палявання. З іклаў маманта выразаліся статуэткі жанчын, выявы жывёл, птушак і рыб.У побыце былі касцяныя праколкі, іголкі, кінжалы, рагавыя жэзлы і інш. Асабліва прыгожыя вырабы знойдзены беларускімі археолагамі пры раскопках ў Юдзінаве і Елісеевічах.

Мезаліт (сярэдні каменны век, 8-5 тыс. гг. да н.э.). Напярэдадні мезаліта была вынайдзена магутная паляўнічая зброя – лук са стрэламі, якая шырока распаўсюдзілася сярод лясных плямён. Наканечнікі стрэл розных тыпаў рабіліся з крамянёвых пласцін. Пры дапамозе лука можна было забіваць жывёл на адлегласці да 100 м. Ва ўмовах лясной мясцовасці чалавеку даводзілася вырабляць у вялікай колькасці рубячыя прылады працы – сякеры, цяслы, долаты з крэмню, якія насаджваліся на рукаядкі. З’яўляюцца маленькія крамянёвыя пласцінкі (мікраліты) памерам 1-2 см, якія маюць выгляд ножыкаў, трохвугольнікаў, трапецый. Яны выкарыстоўваліся як устаўкі пры вырабе складаных прылад працы. Дзякуючы ўдасканаленню прылад працы, чалавек мог індывідуальна паляваць на дробных жывёл і птушак. Панавала прысвойваючая гаспадарка – чалавек толькі прысвойвае гатовыя прадукты прыроды, нічога не вырабляючы сам. Асноўнымі заняткамі з’яўляюцца: паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва.

Неаліт (новы каменны век, 5-3 тыс. гг. да н.э.). Распаўсюджваюцца шліхтаваныя прылады працы, керамічная вытворчасць, архаічнае земляробства і жывёлагадоўля. Чалавек навучыўся вырабляць і абпальваць гліняны посуд. Гліняны посуд звычайна нізкі, шырокагорлы, з высокай канічнай прыдоннай часткай. Вострадонныя гаршкі трэба было ставіць у ямкі або паміж камянямі вогнішча. У познім неаліце паявіліся пасудзіны з плоскім донцам, вырабляліся невялікія кубкі, арнаментаваныя грузікі. Арнаментацыя посуду была вельмі багатая, ускладнена-геаметрычная, трохзанальная. Асаблівую прыгажосць надаюць авальныя лапчастыя наколы. На сценцы аднаго гаршка з паселішча Ліцвін змешчаны міфічны эпізод: мужчына-воін, які танцуе перад качкай. На посудзе з Кіеўшчыны захаваліся адбіткі зерня ячменя. Чалавек ўдасканаліў спосабы рыбнай лоўлі і палявання, а потым паступова пачынае пераходзіць да вытворчай гаспадаркі - гаспадарка, якая забяспечвала патрэбы жыхароў дзякуючы такім заняткам, як земляробства і жывелагадоўля. Амаль тысячагоддзе спатрэбілася для таго, каб развітая прысвойваючая гаспадарка, заснаваная на паляванні, збіральніцтве, рыбная лоўлі, і керамічная вытворчасць распаўсюдзіліся сярод усяго насельніцтва Беларусі. Яшчэ больш часу пайшло на авалоданне прымітыўным земляробствам і жывёлагадоўляй. Гэты велічэзны ў гісторыі чалавецтва гаспадарчы пераварот атрымаў назву неалітычнай рэвалюцыі.

Бронзавы век ( 2-1тысячагоддзе да н.э.). Разам з каменнымі пачаліся выкарыстоўвацца медныя і бронзавыя прылады працы. На тэрыторыю Беларусі медзь і бронза паступалі з Каўказа і Прыкарпацця праз абмен паміж плямёнамі.На тэрыторыі Беларусі пераважна ў магільніках знойдзена каля 80 бронзавых, некалькі медных рэчаў. Пачынаецца паўсюднае распаўсюджанне жывёлагадоўлі і першабытнага земляробства, прычым удзельная вага жывёлагадоўлі была больш значная. Насельніцтва разводзіла буйную і дробную рагатую жывёлу, коней, свіней. Невялікія ўчасткі зямлі апрацоўваліся каменнымі і рогавымі матыкамі. Жалі крамянёвымі сярпамі, зерне расціралі з дапамогай ручных зерняцёрак. Больш разнастайным па вызначэнню стаў гліняны посуд. Змянілася форма пасудзін. Іх дно было акруглым, затым сплошчаным і, нарэшце, зусім плоскім, што тлумачыцца з’яўленнем ачага з роўным подам і стала. Разам з тым узнікла маёмасная няроўнасць, вылучалася рода-племянная знаць.

Жалезны век (1 тысячагоддзе да н.э. – 5 ст. н.э.). Пачынаюць рабіць вырабы з жалезадля гаспадаркі, побыту і ваеннай справы. Здабываць жалеза на тэрыторыі Беларусі пачалі ў 700-600-я гады да нашай эры, а ў паўночнай яе частцына тры-чатыры стагоддзі пазней. Месцы здабычы жалезных руд размяшчаліся часта на берагах рэчак. Старажытныя майстры-металургі не маглі атрымаць такой высокай тэмпературы, пры якой плавіцца жалеза. Аднак яны вынайшлі больш просты спосаб здабываць яго з балотных руд. Балотную руду “варылі” ў пячах-домніцах. Такая печ рабілася з гліны і мелу ў папярэчніку 0,5 м. Ля самага дна знаходзіліся адтуліны, куды ўстаўляліся гліняныя трубкі – соплы. У прымітыўную домніцу засыпалі пластамі драўляны вугаль і раздробленую балотную руду. Вугаль падпальвалі і праз соплы ўздымалі халоднае “сырое” паветра. Пагэтаму працэс, які адбываўся ў печы, даследчыкі называюць сырадутным. Тэмпература падымалася да 1200 градусаў. Руда страчвала кісларод і пераўтваралася ў жалеза. Часцінкі яго апускаліся на дно печы, спякаліся і ўтваралі порыстую жалезную масу – крыцу. Калі печ астывала, крыцу даставалі, а потым у кузні награвалі ў горане і плюшчылі цяжкімі молатамі, каб выціснуць рэшткі шлака. Так атрымлівалася якаснае “крынічнае” жалеза.

Многія каменныя і бронзавыя прылады працы былі заменены жалезнымі. З дапамогай жалезнай сякеры можна было ачышчаць ад лесу значныя дзялянкі, якія былі неабходны для падсечнай (ляднай) сістэмы земляробства, характэрнай для ранняга жалезнага веку. Ссечаныя дрэвы спальвалі і попелам угнойвалі глебу. У яе высявалі зерне і баранавалі “сукаваткай”, якую рабілі з верхавіны дрэва.Вырошчвалі проса, пшаніцу, бабы. Калі ўраджай рэзка зніжаўся, дзялянку пакідалі і пераходзілі на іншую, загадзя падрыхтаваную. Кінутае поле зарастала хмызняком і травой, станавілася “лядай”. Ляднае земляробства паступова ператваралася ў галоўны занятак старажытных плямён. Развіццё земляробства павысіла гаспадарчае значэнне жывёлагадоўлі (гадавалі рабочую жывёлу).

Жалеза з’яўлялася асноўным матэрыялам, з якога выраблялі зброю – наканечнікі стрэл, баявыя сякеры, нажы і інш. З дапамогай жалезных сякер і цяслаў уводзілі больш трывалыя, чым раней, жылыя і гаспадарчыя пабудовы. Жалезныя прылады працы забяспечалі далейшае развіццё іншых галін хатняга рамяства – апрацоўку дрэва, косці і рога жывёл. Значнага развіцця дасягнула апрацоўка бронзы і іншых каляровых металаў, з якіх звычайна выраблялі ўпрыгожанні. Ва ўсіх плямёнах пастаяннымі заняткамі сталі прадзенне і ткацтва, шыццё адзення, пляценне ды выраб глінянага посуду ручным спосабам (без прымянення ганчарнага круга). Разлажэнне першаабшчынных адносін, сутычкі паміж родамі і плямёнамі знайшлі адлюстраванне ў характары ўмацаваных пасёлкаў, рэшткі якіх называюцца гарадзішчамі.

Прысвойваючая (спажывецкая) гаспадарка – гаспадарка, пры якой людзі пераважна спажываюць і карыстаюцца тым, што існуе ў прыродзе. Людзі займаліся збіральніцтвам каранёў, клубняў, загонным паляваннем на мамантаў, паўночных аленяў і іншых жывёл з дапамогай каменных востраканечнікаў, нажоў, сякер, дзідаў (коп’яў), а таксама рыбалоўствам (выкарыстоўвалі вуду, касцяныя гарпуны, сеткі, кручкі). Старажытны чалавек навучыўся здабываць мёд у пчаліным гняздзе ў дупле дрэва, а пазней даглядаць дзікіх пчол і збіраць мёд. Гэты занятак называецца бортніцтвам. Пасля адыхода апошняга ледавіка адбылося пацяпленне. Колішняя ледзяная пустыня пакрылася рэкамі і азёрамі, лесам, была заселена больш больш дробнымі ляснымі звярамі. Першабытныя людзі паступова сталі займацца індывідуальным паляваннем, пераходзілі да аселага жыцця, вынайшлі лук і драўляныя стрэлы з каменнымі наканечнікамі, свідраваныя і шліфаваныя каменныя сякеры, каменную зерняцёрку, выкарыстоўвалі пры рыбнай лоўлі выдзеўбаныя з дрэва чаўны (лодкі).

Людзі пачалі прыручаць усё больш жывёл, а потым перайшлі да іх развядзення. Верагодна, свіння стала першай свойскай (хатняй) жывёлай. Такім чынам, на мяжы каменнага і бронзавага вякоў (2,5 – 1,8 тыс. гадоў да н.э.) адбываецца пераходад палявання да жывёлагадоўлі, ад збіральніцтва да земляробства. Спачатку земляробства было матычным (асноўнай прыладай працы служыла матыку), а потым – лядна-агнявым, або лясным (ляда – неапрацаваная і парослая лесам зямля, а таксама выкарчаванае месца). Старажытныя людзі высякалі сякерамі лес, карчавалі і палілі пні, попел выкапыстоўвалі ў якасці ўгнаення, зямлю апрацоўвалі бараной-сукаваткай. Для збору ўраджая выкарыстоўвалі сярпы, муку атрымлівалі на зерняцёрках Для захавання зерня і малака ад разведзеных жывёл рабілі пласкадонны гліняны посуд. Паступова пашыраюцца такія хатнія промыслы, як прадзенне і ткацтва. Замацоўваецца пераход ад прысваення чалавечым грамадствам прадуктаў, што знаходзяцца ў гатовым выглядзе ў прыродзе, да вытворчасці. Гэты велічэзны ў гісторыі чалавецтва гаспадарчы пераварот атрымаў назву неалітычнай рэвалюцыі. Пераход ад палявання і збіральніцтва да жывёлагадоўлі і земляробства азначаў пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі. Пры вытворчым тыпе гаспадаркі старажытныя людзі ўласнай працай здабывалі неабходныя для жыцця прадукты, якіх не існавала ў гатовым выглядзе ў прыродзе.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]