Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Otvety_na_vopr_k_ekz.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
09.08.2019
Размер:
324.1 Кб
Скачать

7. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.

Вытокі дзяржаўнасці на нашай зямлі бяруць свой пачатак ў сівой мінуўшчыне. Узнікненне інстытута дзяржавы звязана з распадам першабытнага ладу, пераходам да суседскай абшчыны, паступовым выдзяленнем сярод агульнай масы насельніцтва палітычнай і духоўнай эліты, са спецыялізацыяй і канцэнтрацыяй вытворчасці, узнікненнем гарадоў і г. д. У VI-X стст. у Заходняй Еўропе складваюцца феадальныя дзяржавы ў франкаў, бургундцаў, англасаксаў, немцаў, вылучаюцца буйныя палітычныя цэнтры ў Даніі, Швецыі, Нарвегіі. Усталяваліся дзяржавы ў славян: чэхаў, мараваў, харватаў і славенцаў, палякаў. На землях Усходняй Еўропы працэс утварэння дзяржаў адбываўся ў VIII-X стст. Крывіцкі Полацк, палянскі Кіеў і славенскі Ноўгарад выступілі першымі цэнтрамі кансалідацыі ўсходнеславянскіх племянных саюзаў. Гэтыя саюзы ўяўлялі сабой паўпатрыярхальныя-паўфеадальныя "княжанні" з князямі на чале і насельніцтвам, якое характарызавалася агульнай этнічнай самасвядомасцю, моўным адзінствам і падабенствам культуры. Еўрапейская тэндэнцыя фарміравання дзяржаўнасці ахапіла тады і сярэднявечныя беларускія землі. Яны не былі першымі ў гэтых працэсах, але і не апошнімі. У першай палове ІХ ст., як паведамляе "Аповесць мінулых гадоў", паляне, драўляне, славене, а таксама дрыгавічы і палачане мелі свае "княжанні" - правобраз першапачатковага дзяржаўнага ўтварэння. На мяжы VIII-ІX стст. вакол Полацка пачало складвацца аб'яднанне крывічоў, якое ў першай палове ІХ ст. сфарміравалася ў самастойную тэрытарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку і на аснове якога аформілася раннедзяржаўнае Полацкае княжанне. Полацк упершыню прыгадваецца ў летапісах ужо ў 862 г. як адзін з важнейшых гарадоў Усходняй Еўропы. Сваім раннім узнікненнем і інтэнсіўным развіццём Полацкая зямля ў многім абавязана воднаму шляху "з варагаў у грэкі", які злучаў праз сістэму рэк Дняпра, Дзвіны, Ловаці і Волхава поўдзень кантынента з поўначчу, усход з захадам. Гэта важная магістраль, па якой у асноўным ішоў міжнародны гандаль і ажыццяўляліся паходы на Візантыю, стала воссю дзяржаваўтваральнага працэсу ва Усходняй Еўропе і статус Кіева, Полацка і Ноўгарада як важных еўрапейскіх палітычных цэнтраў. У X-XI стст. Полацкае княства з'яўлялася адным з буйнейшых і магутнейшых княстваў на тэрыторыі Усходняй Еўропы і сапернічала з Кіевам і Ноўгарадам у аб'яднанні зямель. Па сацыяльна-эканамічнаму і культурнаму ўзроўню яно не саступала развітым дзяржавам таго часу. У 862 г. ноўгарадскі князь Рурык вырашыў накіраваць намеснікаў у гарады, якія знаходзіліся ў сферы ўплыву Ноўгарада. Аднаго з іх ён паслаў у Полацк. У адказ на гэта кіеўскія князі Аскольд і Дзір, якія мелі ў Полацку свае інтарэсы, у 865 г. арганізавалі паход на Полацк і "много зла створиша" палачанам. Тым часам Паўночная Русь (Ноўгарад) і Паўднёвая Русь (Кіеў) аб'ядналіся. Пераемнік Рурыка Алег, які стаў у 882 г. вялікім кіеўскім князем, прызначыў крывічам як сваім падданым плаціць даніну на карысць Кіева, што, аднак, не прывяло да поўнай страты самастойнасці Полацкага княства. Крывічы ўдзельнічалі ў паходах кіеўскіх князёў 911 і 944 гг. на Візантыю. Але ў 40-70-я гады Х ст. Полацк выйшаў з-пад улады Кіева і аднавіў сваю палітычную самастойнасць. У другой палове X ст. летапісы згадваюць першага полацкага князя Рагвалода, які прыйшоў з-за мора, "трымаў, валадарыў і княікыў Полацкую зямлю". Вызначэнне, якое далі летапісцы полацкаму князю, сведчыць аб завяршэнні першага этапа ва ўсталяванні полацкага гаспадарства: з'яўленне межаў, зацвярджэнне палітычнай сістэмы, упарадкаванне ўнутраных гаспадарчых адносін. Працэс утварэння першай полацкай дзяржавы Рагвалода супаў з усталяваннем многіх славянскіх еўрапейскіх гаспадарстваў: чэхаў і мараваў, харватаў і славенцаў, палякаў, а таксама першых дзяржаў у Скандынавіі - Даніі, Швецыі, Нарвегіі. На землях Усходняй Еўропы ўсталяваліся тры моцныя дзяржаўныя цэнтры. Сярод іх акрамя крывіцкага Полацка палянскі Кіеў і славянскі Ноўгарад. Апошні быў пад моцным уплывам скандынаваў. Каля 970 - 980 гг. да полацкай князёўны Рагнеды - дачкі Рагвалода - пасваталіся два браты: Уладзімір наўгародскі і Яраполк кіеўскі. Рагнеда абрала Яраполка. Абражаны адмоваю Уладзімір робіць напад на Полацк і прымусам бярэ Рагнеду ў жонкі. Пасля ён забівае падманам свайго брата і становіцца валадаром Кіева. На перыяд каля 20 гадоў утвараецца "імперыя Рурыкавічаў" з цэнтрам у Кіеве, якая часам атаясамліваецца з Кіеўскай Руссю. Але гэтае штучнае ўтварэнне не мела надзейных унутраных мацуючых ніцяў і трымалася на даніне, якую выплачвалі Кіеву астатнія землі. Пасля спробы забіць Уладзіміра полацкая княжна Рагнеда была выслана на Бацькаўшчыну, дзе для яе быў засн'аваны новы горад Ізяслаўль - у гонар сына Ізяслава (сучаснае Заслаўе). Ад Рагнеды Уладзімір меў чатырох сыноў - Ізяслава, Яраслава (Мудрага), Мсціслава (чарнігаўскі князь) і Усевалада (князь уладзіміра-валынскі) і дзвюх дачок - Прадславу (была замужам за чэшскім князем Баляславам III Рудым) і Прэміславу (была замужам за вугорскім прынцам Ласла Сара Лысым). У канцы жыцця Рагнеда пастрыглася ў манашкі пад імем Анастасіі. Памерла ў 1000 г.

Князь Ізяслаў памёр у 1001 г. Ён паклаў пачатак полацкай княжацкай дынастыі. Пераемнікам стаў князь Брачыслаў Ізяславіч (1001 - 1044). Пры ім пачала складвацца другая полацкая дзяржава, росквіт якой прыпаў на сярэдзіну - другую палову XI ст. У часы Брачыслава пашыраюцца межы Полацкай зямлі, у першую чаргу на захад і поўнач. Паўстаюць новыя гарады і сярод іх Брачыслаўль (названы так у гонар князя - сучасны Браслаў) і гарады па сярэднім рэчышчы Дзвіны - Кукейнас, Герсіка (зараз на тэрыторыі Латвіі). Палачане цалкам кантралююць гандлёвы шлях па Дзвіне аж да Варажскага (Балтыйскага) мора, збіраюць даніну з балтыйскіх плямён.

Разам з тым абвастраліся адносіны паміж Полацкам і Ноўгарадам. Гэта было выклікана, верагодна, барацьбой за прыярытэтнае права кантролю над скандынаўска-візантыйскім экспартам-імпартам па шляху "з варагаў у грэкі". Два буйнейшыя адгалінаванні гэтага шляху праходзілі праз Полацк і Ноўгарад. У першай палове XI ст. актыўнасць на гэтым шляху рэзка зменшылася, адпаведна і колькасць тавараў і дабрабыт дзяржаў-саперніц. Да таго ж узніклі тэрытарыяльныя спрэчкі на памежжы, спрэчкі за кантроль над Кіевам. Згодна з крыніцамі, да 1026 г. Брачыслаў полацкі і Яраслаў наўгародскі кіравалі Кіевам праз сваіх намеснікаў. Магчыма, Брачыслаў адзін час быў таксама і князем кіеўскім. Напружанасць адносін паміж суседзямі дапаўнялася традыцыямі звычаёвага права, па якім Ноўгарад быў кроўным ворагам Полацка пасля забойства Рагвалода і зняволення Рагнеды.

У 1021 г. Брачыслаў полацкі нападае на Ноўгарад і захоплівае яго. Тады ж паміж Брачыславам і Яраславам адбылася бітва на р.Судамір. У выніку была заключана мірная дамова паміж князьмі як паміж братамі і Полацкай зямлі вернуты гарады Віцебск і Усвяты. У 1026 г. Яраслаў стаў кіеўскім князем і мірная дамова была парушана. Пасля 1036 г. на тэрыторыі Усходняй Еўропы засталіся толькі два княжацкія радаводы: Яраславічы і Рагвалодавічы. Абодва па жаночай лініі вялі пачатак ад Рагнеды полацкай.

Пасля смерці Брачыслава на яго месца заступіў сын Усяслаў празваны Чарадзеем (каля 1029 - 1101), бо, па паданні, быў народжаны ад чарадзейства. Да 60-х гг. XI ст. уся дзейнасць полацкага князя была скіравана на ўладкаванне сваёй дзяржавы. Да Полацкай зямлі ў XI сг. належаць Віцебск, Заслаўе, Друцк, Браслаў, Менск, Орша, Лагойск, Лукомль і згаданыя вышэй Кукейнас і Герсіка. Растуць плошчы гарадоў, часам нават адбываецца іх перанос на новыя месцы. Уласна Полацк займае ў гэтьга часы больш за 20 га з насельніцтвам 10 - 15 тыс. чалавек. Тут хутка развіваюцца гандаль і рамяство.

Але з 1065 г. аднаўляецца зацятая барацьба з Ноўгарадам і Кіевам. Яна абумоўлена тым, што пасля смерці Яраслава Мудрага ў 1054 г. землі уласна Кіеўскай Русі былі падзелены паміж усімі яго сынамі (іх было сем), але з цягам часу ўлада апынулася ў руках траіх: Ізяслава, Святаслава і Усевалада. Гэтыя браты Яраславічы пачалі прыбіраць да рук землі малодшых князёў - траюрадных пляменнікаў, парушаючы тым самым запавет бацькі. Мелі яны намер захапіць і Полацкую зямлю. У такіх абставінах Полацк выступаў гарантам спадчыннага права і захавання справядлівасці.

У перыяд з 1065 па 1078 г. адбываюцца бітвы паміж Усяславам Чарадзеем і Яраславічамі за Пскоў, Ноўгарад, Менск, Смаленск. У 1067 г. полацкі князь трашгае ў палон і 14 месяцаў сядзіць у кіеўскай турме-порубе разам з двума сынамі. У выніку паўстання кіяўлян 15 верасня 1068 г. ён становіцца вялікім князем кіеўскім, але ў хуткім часе вяртаецца да сябе ў Полацк. Усведамляючы праўду за Усяславам, на яго баку выступаюць такія вядомыя дзеячы XI ст., як кіеўскі ігумен Антоні Пячэрскі і Нікан Летапісец. Апошні раз Усяслаў заступаецца за князёў-выгнаннікаў Барыса смаленскага, Расціслава наўгародскага і Алега чарнігаўскага ў 1078 г. Пасля гэтага аж да смерці ў 1101 г. ён знікае са старонак летапісаў.

Тым часам у канцы XI - пачатку XII ст. адбываюцца знакамітыя з'езды князёў у Любечы, Увецічах, каля Долабскага возера. На з'ездах вырашаецца пытанне аб падзеле зямель Кіеўскай Русі: "Хай кожны трымае вотчыну сваю". Полацкіх князёў на гэтых з'ездах не было.' Яшчэ пры жыцці Усяслаў размеркаваў асобныя княствы Полацкай зямлі паміж шасцю сынамі (Давыдам, Барысам, Глебам, Раманам, Расціславам, Святаславам (Юрыем)). Найбольш буйное княства - Полацкае - дасталася Барысу, Менскае - Глебу. Асабліва актыўную палітыку па ўмацаванні свайго княства праводзіў Глеб менскі. Гэта выклікала незадаволенасць Кіева, бо Менскае княства ў асноўным размяшчалася на этнічных дрыгавіцкіх землях. Частка ж гэтых зямель падпарадкоўвалася Кіеву. Войны Кіева і Менска скончыліся палонам Глеба і яго смерцю, відавочна, прымусовай, у Кіеве ў 1119 г.

Нягледзячы на раздробленасць Полацкай зямлі, якая часам прыводіла да спрэчак і крывавых боек паміж самімі полацка-менскімі князямі Усяславічамі, на Полацкую зямлю звонку паглядалі як на ранейшую цэласную дзяржаву. Роля і аўтарытэт полацкіх валадароў не давалі спакою паўднёва-рускім князям. У 1129 г. кіеўскі князь Мсціслаў, аб'яднаўшы вялікія сілы, напаў на палачан. У выніку ўвесь радавод - князі Расціслаў, Святаслаў, Васіль, Іван, Давыд, былі схоплены і разам з сем'ямі высланы ў Візантьпо. Там яны ў якасці военачальнікаў змагаліся на тэрыторыі Малой Азіі з сарацынамі. Жывымі засталіся Васіль ды Іван, якія ў 1138 - 1139 гт. вярнуліся на радзіму.

У пачатку XII ст. у грамадска-палітычным жыцці Полацкай зямлі пачалі адбывацца вялікія зрухі. Актывізавалася веча - агульны сход гараджан для вырашэння розна-баковых пытанняў. Веча выганяла і запрашала князёў, заключала мірныя дамовы і аб'яўляла войны, рэгулявала адносіны паміж рамеснікамі, заключала гандлёвыя дагаворы. Веча стала таксама і вышэйшай судовай інстанцыяй. Гэта было абумоўлена паглыбленнем і развіццём шматукладнай гаспадаркі ў грамадстве. Феадальны ўклад паступова перамагаў традыцыйную родаплемянную вытворчасць і рабаўладальніцкую эксшгуатацыю. Паступова на першы план выступалі баяры і дружыннікі, якія праз пачатковае права збіраць даніну з дазволу князя падпарадкоўвалі сабе свабодных вытворцаў. Даніна змяняецца феадальнай рэнтай, з'яўляюцца вотчыны і воласці, разбураецца патрыярхальны ўклад, у гарадах ствараюцца першыя цэхавыя арганізацыі па ўзоры "братчын". Паміж "старэйшымі" і "малодшымі" князямі ўсталёўваюцца васалітэтныя (падпарадкаваныя) адносіны. Узрастае актыўнасць царквы як буйнога землеўладальніка. Але гэты час быў менавіта пераходным да феадалізму, бо захоўваліся і вольныя сяляне-абшчыннікі, і вольныя рамеснікі, і рабы - "халопы", "смерды". Рамяство яшчэ не аддзялілася канчаткова ад сельскай гаспадаркі. Разам з тым інтарэсы новых класаў, якія нараджаліся, і старых княжацка-патрыярхальных інстытутаў усё часцей прыходзілі ў супярэчнасць.

У Х ст. вакол Турава (цяпер гарадскі пасёлак Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці) сфарміравалася другое па значэнню ў беларускай гісторыі сярэдневяковае дзяржаўнае ўтварэнне. Працэс яго афармлення праходзіў у два этапы. Спачатку з рассяленнем дрыгавічоў у басейне Прыпяці сфарміраваўся самастойны саюз плямёнаў - перадфеадальнае этнічнае княжанне. Гэта яшчэ не было ўласна княства з развітымі феадальнымі адносінамі, а аб'яднанне аднароднага ў этнічных адносінах насельніцтва. Старажытнае княжанне дрыгавічоў згадваецца ў "Аповесці мінулых гадоў". На чале гэтага княжання стаяў мясцовы князь, акружаны старэйшынамі родаў і больш дробных плямёнаў, якія ўваходзілі ў склад дадзенага першапачатковага дзяржаўнага ўтварэння. На другім этапе племянное дрыгавіцкае княжанне пераўтвараецца ў феадальнае Тураўскае княства, якое ўжо з'яўлялася тэрытарыяльна-палітычнай адзінкай. Сталіца княства - горад Тураў - прыгадваецца пад 980 г., калі на Беларусі з'яўляюцца князі, магчыма, браты - Рагвалод і Тур. Ад апошняга, як паведамляе летапіс, "тураўцы празваліся". Першая звестка і падзеі 988 г., калі былі вызначаны межы Тураўскай зямлі, сведчаць аб тым, што Тураўшчына з самага пачатку развівалася як самастойная дзяржаўная адзінка з усімі адпавядаючымі гэтай пабудове інстытутамі. Галоўнай складанасцю ў фарміраванні гэтай дзяржавы было тое, што яна займала не ўсю этнічную тэрыторыю дрыгавічоў, а толькі землі левага берага Прыпяці з гарадамі Туравам, Слуцкам, пазней - Бярэсцем. На поўначы землі вакол Менска належалі Полацкай дзяржаве, на поўдні і ўсходзе - Брагінская вобласць - Кіеўскаму княству, Рэчыцкая - Чарнігаўскаму, на захадзе частка зямель была ва ўладанні ўладзіміра-валынскіх князёў. Разам з тым гістарычныя крыніцы дазваляюць меркаваць, што да канца X ст. у Тураве кіравала ўласная дынастыя князёў, чый радавод быў спынены падчас утварэння "імперыі Уладзіміра Святаславіча".

У 988 г. Уладзімір кіеўскі выдзеліў Тураўскую зямлю свайму трэцяму сыну Святаполку. Гэта сведчыць аб вялікай значнасці і ролі Тураўскага княства. Акрамя таго, Святаполк быў сынам Уладзіміра Святаславіча ад грачанкі - былой жонкі Яраполка. Як паведамляе летапіс, калі Уладзімір забіў свайго брата Яраполка, грачанка была ўжо цяжарнай. Верагодна, Святаполк не быў упэўнены ў бацькоўстве Уладзіміра, што праявілася ў далейшым у яго імкненні да незалежнасці Тураўшчыны ад Кіева. Ён зрабіў гэту спробу яшчэ ў 1012 г. пры жыцці Уладзіміра, узяўшы напярэдадні шлюб з дачкой польскага караля Баляслава Харобрага і запрасіўшы да сябе каталіцкага епіскапа Рэйнберна. Менавіта апошнім, можна меркаваць, выклікана такое страшэннае непрыняцце асобы Святаполка кіеўскімі летапісцамі.

Аднак у барацьбе Святаполка за самостойнасць Тураўскай зямлі былі падставы геапалітычнага плана. Справа ў тым, што Тураўшчына знаходзілася ў выгадным геаграфічным становішчы. Яна ляжала на шляху з Полынчы ў Кіеў. Акрамя таго, праз Тураў праходзіла адно з адгалінаванняў знакамітага шляху "з вараг у грэкі". Да таго ж тут былі надзвычай ураджайныя і багатыя ворныя землі.

Пасля смерці Уладзіміра Святаславіча ў 1015 г. менавіта Святаполк тураўскі становіцца кіеўскім князем, але пакідае за сабой і Тураўскую зямлю. 3 гэтым не пагадзіўся Яраслаў Мудры і распачаў супраць Святаполка вайну. Пасля бітвы на р.Альце ў 1019 г. па дарозе ў Польшчу Святаполк гіне.

Напрыканцы свайго жыцця Яраслаў Мудры - князь кіеўскі - аддаў Тураўшчыну свайму сыну Ізяславу. Верагодна, гэта адбылося да смерці вялікага князя ў 1054 г. і сведчыць пра ўстойлівасць дзяржаўна-княжацкай традыцыі ў Тураве, таксама як і пра пастаянства тэрыторыі гэтай дзяржавы. Пасля смерці Яраслава Ізяслаў становіцца вялікім князем кіеўскім, але пакідае за сабой і Тураў. Два сыны Ізяслава - Яраполк і Святаполк - трымалі за сабой Тураў. Але ў 1113 г. са смерцю Святаполка ўлада Ізясла-вічаў у Тураве скончылася і сталіца разам з княствам перайшла да роду Манамахавічаў. Яны трымалі княства ў якасці дадатку да сваіх асноўных уладанняў - Кіева, Пераяслаўя і іншых зямель. Але гэта было права сілы, а не вынік прыналежнасці Тураўскай зямлі да Кіеўшчыны.

У сярэдзіне XII ст. паміж паўднёварускімі князямі адбывалася зацятая барацьба за валоданне Кіевам. Разам з Кіевам з рук у рукі пераходзіў і Тураў - то да суздальскіх, то да валынскіх князёў. Але ў 50-я гг. XII ст. на тураўскім троне апынуўся князь Юрый Яраславіч, які вярнуў зямлю ва ўладанне дынастыі Ізяславічаў. 3 гэтым не жадалі мірыцца кіеўскія князі. Аб'яднаўшыся ў 1158 г., яны зрабілі паход на Тураў, каб адабраць яго ў Юрыя. Відавочна, што Юрый Яраславіч быў не толькі ўдалым военачальнікам, але і карыстаўся павагай тураўцаў, іх поўнай падтрымкай. Ён клапаціўся ў першую чаргу пра жыхароў зямлі, разглядаючы княства як сваю законную спадчыну. Толькі гэтым і моцнай фартыфікацыяй горада можна растлумачыць, што дзесяцідзённая аблога была паспяхова вытрымана. Таксама бьгў адбіты напад на Тураў валынскіх князёў у 1160 г. На гэты раз варожыя войскі прастаялі пад сценамі горада тры тыдні.

Праз цяжкую барацьбу Тураўскае княства аднавіла сваю самастойнасць і незалежнасць. На Тураўшчыне аднавілася самастойная княжацкая дынастыя - неабходная ўмова дзяржаўнага існавання. У наступныя дзесяцігоддзі зямлёй кіруюць сыны Юрыя: Святаполк, Іван, Глеб, Яраслаў, Яраполк. Былі ў Юрыя і дзве дачкі - Ганна і Малфрыд. У гэты час Тураўская зямля падзялілася на ўдзельныя княствы: Тураўскае, Пінскае, Клецкае, Слуцкае, Дубровіцкае. У кожным з іх кіравалі сыны Юрыя Яраславіча. Аднак некаторыя землі трапілі ў залежнасць ад кіеўскіх і галіцка-валынскіх князёў. Але, нягледзячы на ўдзельную раздробленасць, можна меркаваць, што Тураўская зямля і ў XII ст. успрымалася цэласнай дзяржаўна-палітычнай адзінкай. У летапісах згадваюцца "з Турава Святаполчычы" (1204) і "князі Тураўскія" (1274). Маецда на ўвазе дынастыя Святаполка Юр'евіча і ўвогуле ўсе ўнукі Юрыя Яраславіча. Тураў паранейшаму разглядаецца як цэнтр усёй дзяржавы.

Сярод гарадоў Тураўскага княства найбуйнейшымі былі Пінск і Бярэсце, меншымі - Кобрын, Камянец, Драгічын, Бельск, Мельнік, Мазыр, Рагачоў, Брагін. У крыніцах XII - XIII стст. досыць часта згадваюцца першыя два. Недалёка ад Бярэсця прайшлі мангола-татары і на навакольных палях было "многа пабітых". Аб зруйнаванні самога горада звестак няма. З'яўляючыся пагранічнымі, гарады часта адбівалі напады польскіх і літоўскіх дружын. Разам з галіцка-валынскімі князямі тураўцы і пінчукі хадзілі паходамі на Літву (1251 - 1252, 1275). Але неўзабаве, у канцы XIII - пачатку XIV ст., Тураўская зямля была цалкам далучана да Вялікага Княства Літоўскага. Адбылося гэта падчас праўлення Віценя і Гедыміна.

Канцэпцыі паходжання Кіеўскай Русі. У сучаснай гістарыяграфіі паняццем «Кіеўская Русь» абазначаюць раннефеадальную дзяржаву ўсходніх славян IX XII стст. Яна склалася на тэрыторыі, якая прылягала да воднай магістралі шляху «з вараг у грэкі». Кіеўская Русь узнікла ў выніку аб'яднання двух усходнеславянскіх дзяржаўных утварэнняў - «Куявы» (палітычны саюз плямёнаў палян, севяран і вяцічаў з цэнтрам у Кіеве) і «Славіі» (чудзь, славене, мера, крывічы з цэнтрам у Ноўгарадзе).

Важнай крыпіцай, якая апавядае аб рассяленні ўсходніх славян і утварэнні старажытнаславянскай дзяржавы, з'яўляецца

летапісны звод «Аповесць мінулых гадоў». Летапіс складзены манахам

Нестарам у пачатку XII ст., але ў аснову яго ляглі больш

раннія крьніцы. Складальнік «Аповесці мінулых гадоў» на падставе

вядомых яму гістарычных звестак і паданняў расказвае аб існаванні ва ўсходніх славян шэрагу самастойных племянных княжанняў яшчэ да ўтварэння старажытнаславянскай дзяржавы. Паляне мелі сваё кпяжанне на чале з Кіем, «а в древлях (у драўлян) свое, в дреговичи свое, а словене свое в Новгороде, а другое па Полоте иже полочане». Племянныя кпяжанні былі папярэднікамі Кіеўскай Русі і ўяўлялі сабой пачатковую форму дзяржаўнасці на яе тэрыторыі. Некаторыя з племянных кпяжанняў захаваліся і ў час іспавання гэтай дзяржавы. Напрыклад, мясцовыя кпяжацкія дынастыі захаваліся ў драўлян да сярэдзіны X ст., у вяцічаў і радзімічаў — да пачатку XI ст. Захоўвала сваю самабытнасць і незалежнасць Полацкая зямля.

У «Аповесці мінулых гадоў» утварэнне ўсходнеславянскай дзяржавы звязана з варагамі (так называлі скандынаваў, якія ў IX -XI стст. ажыццяўлялі паходы амаль па ўсёй Еўропе). Далей летапісец Нестар сцвярджаў, што варожыя плямёны ільменскіх славян, крывічаў і чудзь запрасілі варажскага конунга (князя) для навядзення парадку. Князь Рурык (? - 879) прыйшоў са сваёй дружынай і паклаў пачатак велікакняжацкай дынастыі

Рурыкавічаў.

Апавяданне летапісца Нестара аб запрашнні варагаў на зямлю ўсходніх славян знайшло ў далейшым дастаткова супярэчлівую інтэрпрэтацыю гісторыкаў. Існуюць дзве аспоўныя тэорыі паходжання Кіеўскай Русі: нарманская і антынарманская.

Прыхільнікі нарманскай тэорыі, якая была сфармулявана ў другой чвэрці XVIII ст. Г. Байерам, Г. Мілерам і А. Шлецарам, перабольшвалі ролю скандынаўскіх воінаў ва ўсталяванні дзяржаўнасці на Русі. Між тым дзяржава як прадукт унутранага развіцця не можа быць прыўнесена знадворку. Гэта працэс доўгі і складаны. Для ўзнікнення дзяржаўнасці неабходны адпаведныя ўмовы: маёмаснае расслаенне, зараджэнне племянной знаці, узпікненне дружын і г. д. Даволі спрэчным з'яўляецца аргумент нарманістаў аб тым, што варажскі князь Рурык быў запрошаны з братамі Сіневусам і Труворам, аб факце іспавання якіх гісторыя больш нічога не паведамляе.

Антынарманісты даказваюць абсалютную самабытнасць славянскай дзяржаўнасці, адмаўляюць ролю скандынаваў у палітычных працэсах. Аднак нельга поўнасцю адмаўляць ролю варагаў у станаўленні Кіеўскай Русі. Большасць спецыялістаў даўно прызнала, што Рурыкавічы і сама назва «Русь» скандынаўскага паходжання. Не трэба і перабольшваць гэтай ролі. Вядома, што пэўны тып дзяржаўнасці ва ўсходніх славян склаўся ўжо ў даваражскі перыяд.

Паводле некаторых іншамоўных крыніц IX - XI стст., назва «Русь» ахоплівае амаль усю ўсходнеславянскую тэрыторыю. Аднак гэта назва не была этнонімам усіх усходніх славян. Этнічна гэта слова спачатку азначала толькі варагаў. Летапісец сведчыў: «Не от тех варяг прозвася Руская земля». Першапачаткова паняцце «русь» азначала толькі дружыну князя, яго «рыцарства» і адміністрацыю, а «Руская зямля», «Русь» - падуладную ім тэрыторыю, дзяржаву. У геаграфічным сэнсе з X ст. так называліся землі Сярэдняга Падпяпроўя з гарадамі Кіевам, Чарнігавам і Пераяславам. Гэты тэрмін часта выкарыстоўвалі арабскія і грэчаскія аўтары ў дачыпенні да ўсіх усходнеславянскіх народаў дзеля таго, каб адрозніваць іх ад іншых славян. Акрамя таго, увесь усходне-славянскі свет яны атаясамлялі з самым моцным княствам - Кіеўскім, якое называлася «Руссю». Полацк, Смаленск, Ноўгарад і шэраг іншых гарадоў усходніх славян яшчэ не лічыліся «Руссю» ў летапісах XII ст. Напрыклад, «Аповесць мінулых гадоў» нават супрацьпастаўляе «Рускай зямлі» Полацкую і Смаленскую. У пісьмовых крыніцах асноўнае насельніцтва тагачаснай Беларусі мела племянныя назвы: найменне «дрыгавічы» ў летапісах выкарыстоўвалася да 1149 г., крывічы - да 1162 г., радзімічы - да 1169 г.

Раней у гістарыяграфіі агульнапрынятай была тэорыя старажытнарускай народнасці. Згодна з ёй у Кіеўскай Русі сфарміраваўся адзіны ўсходнеславянскі народ, які быў раздзелены пазней палітычнымі межамі на ўкраінцаў, беларусаў і велікарусаў. У сучаснай навуцы існуе і іншы пункт гледжання. Сцвярджаецца, што адзінай этнакультуры на Русі ў XI - XII стст. не было. У этпічным плане імперыя Рурыкавічаў была вельмі неаднародая. Яе насялялі акрамя ўсходніх славян балты, угра-фіны і народы цюркскага паходжання. Простая мова жыхароў розных гарадоў адрознівалася. Напрыклад, мова жыхароў Ноўгарада, мяркуючы па берасцяных граматах, у XI ст.

У 882 г. пераемнік Рурыка князь Алег з дружынай, які княжыў у Ноўгарадзе, рушыў на Кіеў, перамог варагаў Аскольда і Дзіра і зрабіў горад сваёй рэзідэнцыяй. Так была аб'яднана Русь паўночная з паўднёвай (Кіеўскай). Пасля Алег заняў Смаленск і Любеч, падначаліў Кіеву драўлян, севяран і радзімічаў. У залежнасць ад Кіева на некаторы час трапіў і Полацк. Дзяржава, створаная Алегам, была своеасаблівым палітычным утварэннем. Аб'яднанне ўсходнеславянскіх зямель было вельмі нетрывалым і трымалася выключна на сіле зброі. Пры пераходзе ўлады ад аднаго князя да другога асобныя плямёны, як правіла, адмаўляліся падпарадкоўвацца новаму князю і іх патрэбна было зноў заваёўваць. Так, пасля смсрці Алега драўляне паўсталі супраць Кіева і Ігару спатрэбілася зноў пакарыць іх і абкласці данінай.

Кіеўская дзяржава ўяўляла сабой своеасаблівую федэрацыю напалову незалежных княстваў, якія падпарадкоўваліся вялікаму князю кіеўскаму. У некаторых з іх доўгі час захоўваліся мясцовыя княжацкія дынастыі. Кіеўскія князі імкнуліся замацаваць сваю ўладу і па магчымасці ліквідаваць мясцовыя княжанні, але барацьба за гэта была доўгай і расцягнулася на ўсё X ст.

Аб'яднальнікам жа ўсіх усходнеславянскіх зямель у складзе Кіеўскай Русі стаў наўгародскі князь Уладзімір (960-1015). Ён ліквідаваў мясцовыя княжанні і пасадзіў у палітычных цэнтрах Русі сваіх сыноў. Пры Уладзіміры было таксама распачата ўмацаванне паўднёвых рубяжоў Русі для абароны ад качэўнікаў. Дзяржаўнае адзінства ў той час забяспечвалася за кошт рэлігійнай і адміністрацыйнай рэформ. У 988 г. князь Уладзімір прыняў хрышчэнне па грэчаскаму ўзору. У выбары веры немалую ролю адыгралі практычныя меркаванні князя. 3 усіх суседніх дзяржаў толькі Візантыя мела ўнутраную стабільнасць і вяла паспяховую зпешнюю палітыку. Акрамя таго, грэчаская царква падтрымлівала і ўмацоўвала неабмежаваную ўладу імператара, з'яўляючыся поўнасцю залежнай ад яе. Прыняцце хрысціянства садзейнічала ўмацаванню ўлады феадалаў над сялянамі, паколькі сваім вучэннем асвячала феадальную ўласнасць і падпарадкаванасць уладзе. Хрысціянства садзейнічала ўмацаванню дзяржаўнай улады і тэрытары-яльнага адзінства Кіеўскай Русі, аказала вялікі ўплыў па фарміраванне і развіццё культуры ўсходніх славян. Яно мела і міжнароднае значэнне, паколькі з гэтага часу Кіеўская Русь станавілася роўнай іншым хрысціянскім краінам.

Палітычны лад Кіеўскай Русі. Спачатку ў Кіеўскай Русі склалася сістэма кіравання дзяржавай, у многім падобная да заходняга інстытута васалітэту, які ўключаў паняцце свабоды, аўтаноміі васалаў. Так, баяры ~ вышэйшы слой грамадства - з'яўляліся васаламі князя і былі абавязаны служыць у яго войску. У той жа час яны заставаліся поўнымі гаспадарамі на сваёй зямлі і мелі васалаў менш знатных.

На чале дзяржавы стаяў вялікі князь кіеўскі. Ад яго імя заключаліся дагаворы Русі з іншымі краінамі, яго ўлада была вярхоўнай. Вялікі князь кіраваў тэрыторыяй пры дапамозе савета (Баярскай думы), у які ўваходзілі старэйшыя дружыннікі - мясцовая знаць, прадстаўнікі гарадоў, часам духавенства. На савеце як дарадчым органе пры князю вырашаліся найважнейшыя дзяржаўныя пытанні: выбранне князя, аб'яўленне вайны і міру, заключэнне дагавароў, выданне законаў, разгляд шэрагу фінансавых і судовых спраў і інш. Баярская дума сімвалізавала права і аўтаномію васалаў і валодала правам «вета». Малодшая дружына, як правіла, у савет князя не ўваходзіла. 3 удзелам князёў, знатных баяраў і прадстаўнікоў гарадоў збіраліся і феадальныя з'езды. На іх разглядаліся пытанні, якія закраналі інтарэсы ўсіх княстваў. Фарміраваўся апарат кіравання, які ведаў судаводствам, зборам падаткаў. Відавочна, што мясцовая земляробчая знаць у спалучэнні з вышэйшым слоем княжацкай дружыны складала тое асяроддзе, якое разам з князем кіравала дзяржавай.

Фактычна дзяржаўны лад трымаўся на дагаворы паміж князем і народным сходам (вечам). Склад веча быў дэмакратычны. Усё дарослае мужчынскае насельніцтва шумным адабрэннем або пярэчаннем прымала найважнейшыя рашэнні па пытаннях вайны і міру, распараджалася княжацкім прастолам, фінансавымі і зямельнымі рэсурсамі, санкцыяніравала грашовыя зборы, абмяркоўвала заканадаўства і г. д.

Важнай асаблівасцю Кіеўскай Русі, якая склалася ў вьніку пастаяннай зпешняй небяспекі, стала ўсеагульнае ўзбройванне народа. Яно было арганізавана па дзесятковай сістэме (сотні, тысячы). У гарадскіх цэнтрах існавалі тысяцкія - кіраўнікі ваеннага гарадскога апалчэння. Менавіта народнае апалчэнне часта вырашала вынікі бітвы. Падпарадкоўвалася яно не князю, а вечу. Але як практычны дэмакратычны інстытут яно ўжо ў XI ст. паступова страчвае кіруючую ролю, захаваўшы сваю моц на некалькі стагод-дзяў толькі ў Ноўгарадзе, Кіеве, Пскове і іншых гарадах.

Асноўную ячэйку грамадскага ладу Русі складала абшчына -замкнутая сацыяльная сістэма, якая павінна была арганізоўваць усе віды дзейнасці чалавека - працоўную, абрадавую, культурную. Япа абапіралася на прынцыпы калектывізму і ўраўняльнасці, з'яўлялася калектыўным уласнікам зямлі і ўгоддзяў. Сваё ўнутранае жыццё абшчына арганізоўвала на прынцыпах прамой дэмакратыі (выбарнсці, калектыўнага прыняцця рашэнняў).

У Х-ХІІ стст. у Кіеўскай Русі складваецца буйное прыватнае землеўладанне. Яно магло быць княжацкае, баярскае, манастырскае або царкоўнае. Сяляне, якія жылі на зямлі, не толькі плацілі даніну дзяржаве, але і станавіліся пазямельна залежнымі ад феадала (баярына), выплачваючы яму за карыстанне зямлёй натуральную рэнту або адпрацоўваючы паншчыну. Аднак значную колькасць жыхароў па-ранейшаму складалі незалежныя ад баяр сяляне-абшчыннікі, якія плацілі даніну на карысць дзяржаве, г. зп. вялікаму князю.

Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага ладу Кіеўскай Русі знайшлі "адлюстраванне ў «Рускай праўдзе» - сапраўдным зборы старажытнарускага феадальнага права.

Узмацненне магутнасці феадалаў, рост гарадоў як цэнтраў мясцовых княжанняў вялі да змен у палітычнай сістэме. У IX ст. па чале дзяржавы па-ранейшаму стаяў вялікі князь. Аднак залежныя ад яго князі і баяры набылі буйныя зямельныя ўладанні ў розных частках Русі (у Ноўгарадзе, Чарнігаве, на Валыніі і інш.). Князі асобных феадальных цэнтраў умацавалі ўласны апарат улады і пачалі разглядаць свае княжанні як спадчынныя ўладанні.

Адзнакі нетрываласці дзяржаўнага адзінства выявіліся яшчэ пры Уладзіміры. Яго сын Яраслаў, які правіў у Ноўгарадзе, незадоўга да смерці Уладзіміра, абапіраючыся па наўгародскіх баяр, перастаў плаціць даніну вялікаму князю кіеўскаму.

Пасля смерці Уладзіміра ў Кіеве пачаў княжыць яго сын Святаполк, які распачаў упартую барацьбу з Яраславам. Яраслаў, які быў падтрыманы наўгародскімі гараджанамі, нанёс Святаполку паражэнне і заняў Кіеў. Пры Яраславе (каля 978-1054), які потым быў названы Мудрым, Русь дасягнула піка сваёй магутнасці, была абаронена ад печанежскіх набегаў. У гады яго княжання ў Кіеве быў ўведзены грандыёзны 13-купальны Сафійскі сабор, заснавапы Пячорскі манастыр. Шырока праводзілася навучэнне пісьменнасці, перапіска і пераклад кніг з грэчаскай на рускую мову, у Сафійскім саборы было ўладкавана кнігасховішча. 3 імем Яраслава звязва-юць складанне «Рускай праўды». Пры ім упершыню ў 1051 г. кіеўскім мітрапалітам становіцца не візантыйскі, а рускі дзяржаўны дзеяч і пісьменнік Іларыён.

Старажытнаславянская дзяржава была адной з буйнейшых еўрапейскіх дзяржаў. Барацьба Русі з набегамі качэўнікаў мела вялікае значэнне для бяспекі краін як Пярэдняй Азіі, так і Еўропы. Кіеўская Русь падтрымлівала палітычныя, гандлёвыя і культурныя сувязі з Чэхіяй, Польшчай, Венгрыяй і Балгарыяй, мела дыпламатычныя адносіны з Візантыяй, Германіяй, Нарвегіяй і Швецыяй, наладжвала кантакты з Францыяй і Англіяй.

Аб міжнародным прызнанні дзяржавы сведчаць таксама шырокія дынастычныя сувязі паміж кіеўскім і еўрапейскімі кіруючымі дамамі. Так, вялікі князь кіеўскі Яраслаў Мудры быў жанаты на шведскай прнцэсе, а яго дачка Ганна была замужам за французскім каралём, дачка Лізавета — за венгерскім каралём, дачка Анастасія была жонкай нарвежскага караля. Яго сын Усевалад стаў зяцем візантыйскага імператара Канстанціна Манамаха, таму ўнук Уладзімір атрымаў прозвішча Манамах.

Перад смерцю Яраслаў падзяліў дзяржаву паміж пяццю сынамі, спадзеючыся на тое, што цяпер кіраваць дзяржавай будзе не асобны чалавек, а ўвесь княжацкі род. Але ўсобіцы не сціхалі, кожны з сыноў імкнуўся авалодаць Кіеўскім княствам. Узнікла шмат суверэнных зямель - княстваў. Колькасць іх расла: да сярэдзіны XII ст. -15, да пачатку XIII ст. - ужо каля 50. Па ініцыятыве князя Уладзіміра Манамаха (1053-1125) на Любецкім з'ездзе ў канцы XI ст. (1097) была прызнана поўная самастойнасць мясцовых фе-адальных цэнтраў.

Такім чынам, як і іншыя дзяржавы падобнага тыпу, Кіеўская Русь IX-XI стст. не ўяўляла сабой мапалітнага цэлага, а з'яўлялася механічным злучэннем зямель з розным узроўнем эканамічнага і культурнага развіцця. Гэта і прывяло яе ў далейшым да падзелу на асобныя часткі з самастойнымі княжацкімі дынастыямі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]