Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
2Канспект курса лекцый па гiсторыi сярэднiх вяк....rtf
Скачиваний:
9
Добавлен:
04.08.2019
Размер:
2.2 Mб
Скачать

Англія і Шатландыя ў познім сярэднявеччы

44–46. Лекцыя 43–45. Англія і Шатландыя ў познім сярэднявеччы. Палітычная гісторыя. Эдуард ІІ (1307–1327). Эдуард ІІІ (1327–1377). Рычард ІІ (1377–1399). Генрых IV (1399–1413). Генрых V (1413–1422). Генрых VІ (1422–1461, 1470–1471). Вайна Чырвонай і Белай ружы (1455–1485). Сістэма кіравання. Сацыяльная структура. Эканамічнае развіццё. Аграрны сектар. Рамяство. Фінансы і гандаль. Шатландыя.

Палітычная гісторыя. Эдуард І (1272–1307). Пасля разгрому баронскай апазіцыі і ўзмацнення пазіцыяў каралеўскай улады навы манарх пачаў актыўную знешнюю экспансію, накіраваную супраць суседніх краін – Уэльса і Шатландыі. У 1301 г. Уэльс у якасці лена быў перададзены сыну Эдуарда І, які, адпаведна, атрымаў тытул “прынц Уэльскі”. У наступным дадзены тытул замацаваўся за спадчыннікам англійскай кароны.

Эдуард ІІ (1307–1327). Галоўнай мэтай унутранай палітыкі Эдуарда ІІ была барацьба супраць самавольства магнатаў і дасягненне адноснай самастойнасці каралеўскай улады ад іх уплыву. Дзеля дасягнення гэтай мэты кароль вылучыў на першыя ролі ў дзяржаве Пятра Гавестона, чалавека не вельмі знатнага, але разумнага і адданага. При этом на первые роли выдвинулся гасконский дворянин Петр Гавестон, друг детства и любовник короля. Усиление последнего (Гавестон стал графом Корнуэлльским и женился на племяннице короля Маргарите) и расстановка им на ключевых постах своих сторонников привело к формированию магнатской оппозиции во главе с графом Ланкастерским Томасом (внуком короля Генриха ІІІ). Гавестон у сваю чаргу пачаў вельмі актыўна і паслядоўна расстаўляць сваіх людзей на ключавых пастах цэнтральнага апарату, што выклікала фарміраванне моцнай апазіцыі на чале з Томасам другім графам Ланкастэрам, унукам караля Генрыха ІІІ.

У сакавіку 1310 г. Эдуард ІІ даў згоду парламенту на выбранне спецыяльнага органу, “савета ардэнейраў”, у склад якога ўваходзіў 21 магнат. Тэрмін паўнамоцтваў савета быў вызначаны ў адзін год. Вышэйшыя чыноўнікі заменены. Сам кароль разам з Гавестонам пайшоў у паход супраць Шатландыі. Пасля яго вяртання ў наступным годзе парламент, з падачы савета ардэнейраў прыняў ардананс, які прадугледжваў правядзенне наступных захадаў: 1) выгнанне Пятра Гавестона, 2) скасаванне мытных збораў, што былі ўведзены Эдуардам І і пацверджаны Эдуардам ІІ, канфіскацыю маёмасці купцоў італьянскай кампаніі Фрыскабальдзі, банкіраў каралеўскага дома, у выніку карона пазбаўлялася фінансавай незалежнасці ад парламента і магнатаў, 3) скліканне парламента на рэгулярнай аснове (1–2 разы ў год), згоду магнатаў на назначэнне вышэйшых пасадовых асоб, скліканне васалаў у войска са згоды магнатаў. У цэлым “Ардананс 1311 г.” азначаў пераразмеркаванне палітычнай улады ў краіне на карысць магнатў. У Англіі ўсталяваўся рэжым баронскай алігархіі. У 1312 г. Пятра Гавестона пакаралі смерцю. На чале каралеўскага савета ўстаў Томас Ланкастэр. Акрамя таго пры каралі быў створаны савет з 12 баронаў. Без іх згоды не прымалася ніводнае рашэнне.

Тым часам у караля з'явіліся новыя фаварыты, бацька і сын Дэспэнсэры, Хьюга Старэйшы і Хьюга малодшы. Паміж імі і Томасам Ланкастэрам пачалася бязлітасная барацьба, якая закончылася ў 1322 г. Сам Ланкастэр быў пакараны смерцю, прыхільнікі яго разгромлены, а “Ардананс 1311 г.” скасаваў Ёркскі парламент.

Фінансавыя злоўжыванні новага ўраду і маштабная карупцыя прывялі да фарміравання яшчэ адной магнацкай апазіцыі. Яе лідэрамі сталі каралева Ізабэла са сваім палюбоўнікам Роджэрам Мартымерам, якія ў 1325 г. выехалі з прыватным візітам у Францыю – наведванне сваякоў, і адмовіліся вяртацца. Таксама адмовіўся вяртацца на радзіму і сын караля граф Чэстэрскі і герцаг Аквітанскі Эдуард, што прыбыў у Францыю, каб прынесці васальную прысягу за Аквітанію (Эдуард не меў тытула “прынц Уэльскі”). Знаходзячыся ў Францыі спадчыннік англійскай кароны абручыўся з Філіпай, дачкой Вільяма графа Генегау і Галандыі. У адказ на гэта Вільям прадаставіў змоўшчыкам грошы для падрыхтоўкі ўварвання ў Англію.

У 1326 г. вайсковы дэсант на чале з Роджэрам Мартымерам і Ізабэлай высадзіўся ў Брытаніі. У хуткім часе на бок мяцежнікаў перайшла большасць магнатаў і гараджан. Іх таксама падтрымала царква ў асобе архіепіскапа Кентэрберыйскага. Дыспернсэры былі павешаны, Эдуард ІІ патрапіў за краты. У студзені 1327 г. ён быў афіцыйна дэтранізаваны, жэзл яго зламалі, што рабілася толькі ў выпадку смерці караля, насельніцтва вызвалілася ад прысягі. Новым каралём стаў Эдуард ІІІ. Бацьку жа яго ў верасне таго ж года забілі па загаду Роджэра Мортымера.

Эдуард ІІІ (1327–1377). Першапачаткова рэальная ўлада ў краіне была ў руках Генрыха трэцяга графа Ланкастэрскага. Аднак пасля скрышальнага паражэння англійскай арміі ў Шатландыі (1328) яго ад улады адхілілі. Да 1330 г. краіна была пад кантролем Роджэра Мортымера, які ў 1328 г. стаў першым графам Марчскім, і Ізабэлы. Супраць іх таксама пачала фарміравацца магнацкая апазіцыя, аснову якой складалі маладыя бароны. У 1330 г. Роджэр Мортымер загадаў арыштаваць і пакараць смерцю Эдмунда, графа Кенцкага, малодшага брата Эдуарда II і, адпаведна, роднага дзядзькі Эдуарда III. Малады кароль вырашыў, што фаварыт бярэ на сябе зашмат і праз некалькі месяцаў Роджэра Мортымера арыштавалі і пакаралі смерцю. Каралеву-маці Ізабэлу ад улады адхілілі. Пазней яна далучылася да ордэна св. Клары.

У дэкларацыі 1330 г. наконт арышту Роджэра Мортымера, накіраванай гарадам Англіі, Эдуарда ІІІ заявіў, што будзе правіць адпаведна баронскім парадам. У свіце 18-гадовага караля было шмат маладых магнатаў, якія атрымалі шматлікія пажалаванні, тытулы, пасады, грошы.

Стогадовая вайна, якая пачалася ў 1337 г. прадаставіла ім шырокія перспектывы для набыцця воінскай славы.

Падчас вайны таксама пачало змяняцца стаўленне англійскай кароны да папы рымскага. Рэзідэнцыя апошняга ад 1309 да 1378 г. знаходзілася ў Авіньёне. Гэта азначала, што пантыфік быў пад фактычным кантролем французскага караля, супраць якога ваявалі англічане. У выніку пры Эдуардзе ІІІ пачалося фарміраванне анціпапскага заканадаўства, накіраваннага падпарадкаванне кароне рымска-каталіцкай царквы на тэрыторыі Англіі. У 1351 г. за свецкімі феадаламі было вызнана права на патранат над царкоўнымі ўладаннямі і на апёку над бенефіцыямі. У 1366 г. англійскі кароль скасаваў васальныя выплаты Рыму. У 1372 г. старшыня папаскай адміністрацыі ў Англіі прысягнуў кароне. Нарэшце, з 1376 г. архіепіскап Кентэрберыйскі ў абавязковым парадку перадаваў усе атрыманыя з Рыму пастановы ў каралеўскі савет, які і вызначаў іх наступны лёс.

Апошнія гады праўлення Эдуарда ІІІ былі не вельмі ўдалымі для Англіі. У 1368 г. памёр яго другі сын Лайонел, герцаг Кларэнс, на наступны год – каралева Філіпа. Кароль патрапіў пад уплыў сваёй каханкі – Алісы Перэрс. Фактычная ўлада ў краіне перайшла да яго чацвёртага сына Джона Гонта, герцага Ланкастэрскага.

Казна каралеўства перыядычна спусташалася ў выніку шматлікіх фінансавых злоўжыванняў. Вельмі паказальным прыкладам у гэтым плане служыць дзейнасць аднаго з буйнейшых англійскіх купцоў Рычарда Лайенса. Пры дапамозе прыдворнай хеўры ён атрымаў прывялей на экспарт воўны па-за портам Кале, галоўнай англійскай перавалачнай базы на кантыненце. У сваю чаргу гэта азначала, што ў каралеўскую казну Лайенс не плаціў нічога. Урэшце рэшт фінансавыя злоўжыванні прывялі да фарміравання незадавальнення сярод англійскага насельніцтва і ўзнікнення моцнай парламенцкай апазіцыі каралеўскаму ураду. На чале апазіцыі стаяу Пітэр дэ ля Мар, спікер палаты абшчын. За спінамі апазіцыянераў угадвалася постаць старэйшага сына караля, прынца Уэльскага Эдуарда (Чорнага Прынца).

На сесіі “добрага парламента”, скліканага у красавіку 1376 г Пітэр дэ ля Мар заявіў, што палата абшчын адмаўляецца ваціраваць спагнанне падаткаў, пакуль не будуць пакараны прыдворныя, звязаныя з Рычырдам Лайенсам. У выніку Лайенса і яго пакравіцеляў, лордаў Лацімера і Невіля арыштавалі. Пасля гэтага парламент высунуў новыя патрабаванні: 1) штогадовае скліканне парламента, 2) праведзенне ў гандлёвай палітыцы прынцыпаў пратэкцыянізму, 3) забеспячэнне свабодных выбараў дэпутатаў ад графстваў.

Аднак, развіць свой першы палітычны поспех парламент не здолеў (ці не паспеў). У чэрвені 1376 г. Чорны Прынц памёр. Пітэр дэ ла Мар быў арыштаваны. Новым спікерам палаты абшчын стаў сенешал Джона Гонта Томас Хангерфорд.

Стогадовая вайна ўзнавілася, але баявыя дзеянні разгортваліся не на карысць англійскай арміі. 21 верасня 1377 г. завершыўся жыццёвы шлях Эдуарда ІІІ.

Рычард ІІ (1377–1399). Новым англійскім каралём стаў 10-гадовы сын Чорнага Прынца Рычард ІІ. Падчас яго малалецтва краінай кіраваў рэгентскі савет на чале з Джонам Гонтам. Галоўнымі праблемамі былі рост падатковага ціску і фінансавыя злоўжыванні. Напрыклад, у 1380 г. адначасовы падатак, што збіраўся ў І377 і 1379 гг. пачалі спаганяць у трайным памеры, прычым па другому разу. У выніку пачалася буйное сялянскае паўстанне, на чале якога стаў Уот Тайлер (1381 г.).

Рычард у 1382 г. ажаніўся з чэшскай прынцэсай Ганай (памерла ў 1394 г.) і пакрыху ствараў сваю ўласную бліжэйшую світу. У 1386 г. ён пачаў змагацца за самастойнае кіраванне (па-за магнацкім і парламенцкім уплывам). Але першая спроба закончылася для яго правалам. Ужо ў 1388 г. на пасяджэнні “Безлітаснага парламента” Рычард ІІ пагадзіўся кіраваць паводле парад парламента. Фактычна кароль патрапіў падкантроль пяці буйнейшых англійскіх магнатаў на чале з Джонам Гонтам, вядомых як “лорды-апелянты”. У 1396 г. Рычард ІІ ажаніўся з французскай прынцэсай Ізабэлай, дачкой Карла VI Вар’ята.

У 1397 г. Рычард пачаў новы тур барацьбы за ўладу. У канцы года выбары шэрыфаў былі заменены прамым назначэннем з цэнтру. Больш таго, чыноўнікі і шэрыфы прысягнулі, што будуць выконваць кожны загад караля, у тым ліку і той, калі афіцыйна не зацверджаны – на грамаце няма канцлерскай альбо малай дзяржаўнай пячаткі. Шмат у чым дапамагла каралю барацьба ў лагеры лордаў-апелянтаў паміж сынам Джона Гонта Генрыхам Болінгброкам і Томасам Моўбрэем, што пачалася ў верасні 1398 г.

Пачаліся рэпрэсіі супраць лідэраў магнатаў. Пры загадковых абставінах памёр Томас, герцаг Глостэрскі, увосень быў пакараны смерцю граф Эрундэл, графа Уорвіка асудзілі на пажыцёвае заключэнне, Генрыха Балінгброка, герцага Ланкастэрскага, выгналі з краіны, маёмасць канфіскавалі. Пасля ўсіх гэтых захадаў Рычард ІІ у мае 1399 г. рушыў у паход супраць Ірландыі.

У выніку ў Англіі сфарміравалася моцная магнацкая апазіцыя, натуральным лідэрам якой быў Генрых Балінгброк. У канцы чэрвеня ён з невялікім атрадам высадзіўся на радзіме. У хуткім часе паўстанцаў падтрымала практычна ўся краіна. Пасля вяртання з паходу Рычарда ІІ на бок Генрыха Болінгброка перайшла і каралеўская армія. Урэшце рэшт, 30 верасня 1399 г. Рычард ІІ адмовіўся ад кароны, у кастрычніку патрапіў за краты, дзе і памёр у лютым 1400 г. Паводле ўстойлівага падання – сам сябе замарыў голадам.

Генрых IV (1399–1413). Пачатак праўлення першага прадстаўніка дынастыі Ланкастэраў быў звязаны з нарастаннем унутраных праблем.

У краіне пачалося паўстанне ва Уэльсе, на чале з Оўэнам Глендоўэрам, які абвесціў сябе князем (прынцам) Уэльскім. Спачатку яго падтрымала сям’я паўночных магнатаў Персі (у 1403 г.), а ў 1405 г. – Францыя, якая накіравала сюды свой дэсант. Паўстанне было задушана ў 1408–1409 гг. Пры гэтым асаблівы гонар атрымаў сын караля прынц Генрых.

У хуткім часе паміж бацькам і сынам пачаўся канфлікт, што развіваўся па двух кірунках. Па-першае, сын хацеў паставіць пад свой кантроль дзяржаўны аппарат яшчэ пры жыцці бацькі, па-другое, настойваў на працягу вайны з Францыяй. У 1413 г. Генрых IV адмовіўся ад кароны.

Генрых V (1413–1422). У адрозненне ад свайго бацькі, які імкнуўся да падтрымкі міра з Францыяй, новы кароль аднавіў баявыя дзеянні, прычым дастакова ўдала. У 1420 г. ён прымусіў Францыю падпісаць вельмі выгадны для Англіі дагавор у Труа. Паводле яго умоў Генрых V: 1) ажаніўся з дачкой Карла VI Кацярынай, якая станавілася спадчынніцай французскай кароны; 2) назначаўся рэгентам пры Карле VI Вар’яце, 3) пасля яго смерці атрымліваў французскую карону. Аднак дадзены варыянт стварэння адзінай англа-французскай дзяржавы не быў рэалізаваны. У 1422 г. Генрых V памёр.

Генрых VІ (1422–1461, 1470–1471). Новы англійскі кароль правіў краінай доўга, але большую частку тэрміну несамастойна. Карону ён атрымаў у 9 месяцаў, і таму да яго паўналецця (1437 г.) на чале Англіі стаяў рэгентскі савет у якім галоўную ролю адыгрываў кардынал-епіскап Вінчэстэрскі Генрых Бьюфарт. У 1445 г. кароль ажаніўся з Маргарытай Анжуйскай і патрапіў пад яе вызначальны ўплыў. Нарэшце, паміж 1450 і 1461 гг. Генрых VІ перажыў два прыступа душэўнай хваробы. У гэты перыяд улада ў краіне належала Рычарду, трэцяму герцагу Йоркскаму (пратэктару каралеўства).

Пасля смерці ў 1422 г. Карла VI, Генрых VІ юрыдычна атрымаў карону Францыі. У снежні 1431 г. адбылася яго каранацыя. Аднак, утрымаць Францыю пад сваім кантролем яму не ўдалося. Пасля ўзнаўлення Стогадовай вайны ў 1446 г. баявыя дзеянні разгортваліся вельмі неспрыяльна для англічан, якія пакідалі адну захопленую тэрыторыю за другой.

Другой не меньш важнай праблемай стала значнае ўскладненне дынастычнай карціны, што прывяло ў рэшце да вайны. Дынастычная карціна выглядала наступным чынам. У Эдуарда ІІІ было шмат дзетак: семь (тых, што выжылі) сыноў і пяць дочак. Старэйшы сын Эдуард Чорны Прынц пакінуў толькі аднаго сына – Рычарда ІІ, пасля смерці якога прамая лінія Плантагенетаў закончылася. Другі сын Эдуарда ІІІ Лайанел Кларэнс пакінуў адну дачку Філіпу, якая выйшла замуж за графа Марча. Трэці сын Джон Гонт ажаніўся са спадчаніцай графства Ланкастэрскага і стварыў такім чынам малодшае адгалінаванне Плантагенетаў. Чацвёрты сын Эдмунд Лэнглі ў 1385 г. стаў герцагам Йоркскім, заснаваўшы такім чынам яшчэ адно адгалінаванне дынастыі. У яго было два сына Эдуард, другі герцаг Йоркскі, які загінуў пры Азенкуры і Рычард, граф Кэмбрыдж. Менавіта апошні ажаніўся з праўнучкай і спадчыніцай Філіпы. Ад гэтага шлюбу нарадзіўся Рычард, трэці герцаг Йоркскі (з 1415 г.), які атрымаў дынастычныя правы па лініях другога і чацвёртага сыноў Эдуарда ІІІ. Цяпер ён лічыўся бліжэйшым спадчыннікам кароны. Яшчэ больш карціна ўскладнілася дзвюма падзеямі, якія адбыліся ў 1453 г. 7 жніўня ў караля быў першы прыступ псіхічнай хваробы, што выявілася ў выбуху шаленстве і раптоўнага жаху. Потым пачалася поўная абыякавасць да ўсяго вакол, кароль нават не жадаў апранацца і мыцца. У гэтых умовах Рычард Йоркскі быў назначаны рэгентам. У кастрычніку ў Генрыха VI нарадзіўся сын, прамы спадчыннік кароны. Прычым кароль ніякім чынам не выказаў сваёй цікавасці, калі ў яго пакой прынеслі нованароджанага прынца.

У снежні 1454 г. прыступ хваробы закончыўся, Генрых VI паставіў сітуацыю пад свой кантроль і паздымаў з пасад усіх, хто быў назначаны рэгентам. У адказ Рычард Йоркскі пачаў паўстанне, якое перарасло ў дынастычную вайну Чырвонай і Белай Ружы. Назва яе был звязана з тым, што ў гербе Ланкастэраў была чырвоная ружа, у гербе Йоркаў – белая. У пачатку вайны ў караля адбыўся новы прыступ псіхічнай хваробы – ад 12 снежня 1455 г. па 2 сакавіка 1456 г. Магчыма ў яго быў маніякальна-дэпрэсыўны ступар альбо катанічная шызафрэнія.

Вайна Чырвонай і Белай Ружы (1455–1485). Пачалася вайна з перамогі Рычарда Ёрка 22 мая 1455 г. у бітве пры Сэнт-Олбансе. Пасля гэтай перамогі ў Генрыха VІ адбыўся другі прыступ псіхічнай хваробы і Рычарда назначылі пратэктарам каралеуства. Але ў лютым 1456 г. Генрых VІ ачуняў і пачаў кіраваць самастойна.

Да верасня 1459 г. у вайне было зацішша. Але абедзве арміі рыхтаваліся да новых баявых дзеянняў. Першымі выступілі Генрых VІ і яго жонка Маргарыта. Але ў бітве пры Блор Хіце перамаглі ёркісты. Аднак перамога нечакана ператваралыся ў палітычнае паражанне. Кароль абвясціў амністыю і армія Рычарда распалася. Аднак ужо ў лютым 1460 г. Маргарыта пачала крывавы тэрор супраць ёркістау. Шмат відных дзеячоў гэтага палітычнага лагера забілі, тыя, хто ўцалеў, вырашалі за лепшае ўцякаць. Рычард Ёркскі накіраваўся ў Ірландыю (тут у яго былі вельмі моцныя пазіцыі), яго сын Эдуард, граф Марчскі і Рычард, граф Уорык, – да Кале.

Летам 1460 г. ёркісты ўзнавілі вайну. Уорык рушыў на Лондан і 2 ліпеня захапіў горад. У верасні ў сталіцу прыбыў Рычард Ёркскі. Тым часам Маргарыта таксама збірала армію. 30 снежня ў бітве пры Уэйкфільдзе перамагла каралева. Рычарда Ёркскага і яго асноўных паплечнікаў забілі, іх голавы ўпрыгожылі муры горада Ёрк. Новым лідэрам ёркістаў стаў Уорык. Тым часам Маргарыта накіравала сваю армію на Лондан. Але кароль Генрых VІ вельмі добра ўяуляў сябе жахлівыя наступствы магчымага захопу сталіцы і разумеў, што англічане гэтага яму ніколі не даруюць. Таму ён зрабіў усё магчымае, каб армія ў горад не ўвайша. Пачаліся перамовы.

За гэты час да Лондана падыйшла ёркістская армія на чале з Уорыкам і Эдуардам Марчскім, сынам Рычарда Ёркскага. 3 сакавіка 1461 г. жыхары сталіцы звярнуліся да апошняга з прапановай прыняць карону Англіі. 4 сакавіка станоўчы адказ быў атрыманы. Да ўлады прышла новая дынастыя – Ёркаў, заснаваная Эдуардам ІV (1461–1470, 1471–1483).

Армія Маргарыты страціла сваю боездольнасць і рушыла на поўнач. Эдуард дачакаўся дадатковых атрадаў і найшоў ім наўздагон. 29 сакавіка армія Маргарыты была разгромлена. На наступны дзень Эдуард IV уступіў у Ёрк. З муроў горада знялі голавы ёркістаў. Іх месца занялі голавы ланкастарцаў. Генрых VI і Маргарыта збеглі ў Шатландыю.

Па-первах фактычная ўлада ў краіне належала Уорыку. Але Эдуард IV прыблізна з 1466 г. усё больш улады забірае ў свае рукі. Пры двары сфарміравалася хеўра Вудвіляў і Рыверсаў (каралева Елізавета была дачкой Рычарда Вудвіля, лорда Рыверса), якія выціскалі ў дзяржаўным апараце родзічаў Уорыка (Невілей). Акрамя таго Эдуард IV забараніў шлюб паміж сваім братам Джорджам герцагам Кларэнсам і дачкой Уорыка Ізабелай. У выніку ў 1467 г. паміж Уорыкам і каралём пачаўся канфлікт, што перарос ў паўстанне на чале з Кларэнсам, які ўсё ж таемна ажаніўся з Ізабэлай, і Уорыкам (чэрвень 1469 г.). 25 ліпеня каралеўская армія была разбіта, Эдуарда патрапіў у палон, ключавыя пасады ў дзяржаўным апараце занялі прыхільнікі Уорыка.

Але гэта не азначала, што Эдуард больш не будзе змагацца за ўладу. У сакавіку 1470 г. Уорык i Кларэнс былі разбіты і збеглі ў Францыю. Праўда ўжо ў жніўні 1470 г. паўсталі іх прыхільнікі і разбілі каралеўскае войска. На гэты раз збёг Эдуард ІV. Уорык вярнуўся з Францыі разам з Маргарытай і Генрыхам VІ, які атрымаў карону.

У красавіку 1471 г. у Англію вярнуўся Эдуард ІV і разграміў армію Уорыка і Маргарыты. У маі кароль урачыста ўступіў у Лондан. Генрыха VІ кінулі у Таўэр, дзе ён памёр праз некалькі гадзін (паводле афіцыйнай версіі ад меланхоліі), Уорыка забілі ў баю. Кларэнса арыштавалі ў студзені 1478 г., а ў лютым паводле таемнага прысуда парламента забілі ў Таўэры.

У хуткім часе пасля вяртання кароны Эдуард IV пачаў актыўную падрыхтоўку да ўварвання ў Францыю ў саюзе з Бургундыяй. На гэтыя мэты ён атрымаў у 1474 г. субсідыю ў парламенце, і на наступны год межы Англіі пакінула, як казалі сучаснікі, самая вялікая армія за ўсю гісторыю. Але кароль Францыі Людавік ІХ здолеў пераканаць Эдуарда IV у большай фінансавай прывабнасці мірнага пагаднення. Быў падпісаны мір у Пекін’і (1475 г.), паводле ўмоў якога кароль Англіі атрымліваў 75 тыс. залатых крон адразу і пажыццёвую пенсію ў 50 тыс. залатых крон.

Арамя таго Эдуард IV выяўляў значную цікавасць да гандлю –былі падпісаны адпаведныя пагадненні з Бургундыяй (1468 г.), Ганзай (1474 г.), Францыяй (1475 г.). Былі ў яго і ўласныя гандлёвыя караблі.

У 1482 г. Людавік ХІ спыніў выплаты, прадугледжаныя дагаворам у Пекен’і, у выніку чаго Эдуард IV пачаў падрыхтоўку да вайны з Францыяй. Рэалізацыі планаў перашкодзіла смерць англійскага караля на 41-м годзе жыцця.

Новым англійскім каралём стаў 12-ці гадовы Эдуард V. Ему было 12 лет, когда умер его отец. В это время Э. находился в замке Лодло у своего дяди, графа Риверса, занимавшегося его воспитанием. Опекуном его был назначен Эдуардом IV герцог Ричард Глостерский. Мальчика отвезли в Лондон и провозгласили королем. Ричард присягнул ему в Йорке, но скоро образовались две партии, желавшие управлять: с одной стороны, мать Э. Елизавета, ее брат граф Риверс, Томас Дорсет, Ричард Грей, с другой — лорд Гастингс, комендант Кале, и Генри Стэффорд, с Ричардом Глостерским во главе. Граф Риверс и лорд Грей были обвинены в измене и обезглавлены; Э. совершил въезд в Лондон в сопровождении герцогов Глостерского и Букингэмского (4 мая 1483 г.).

Каранацыя была назначана на 22 чэрвеня, але ўжо 19 мая Эдуард V патрапіў у Таўэр разам з малодшым братам Рычардам. Хлопчыкаў некалькі разоў бачылі у двары турмы, потым яны зніклі.

Тым часам лорды і абшчыны аб’явілі шлюб Эдуарда ІV з Елізаветай Вудвіль незаконым, што у сваю чаргу азначала вызнанне Эдуарда V бастардам і несапраўдным каралём. Карону такім чынам атрымаў брат Эдуарда ІV Рычард, герцаг Глостэрскі Рычард III (1483–1485).

Новы манарх выклікаў незадавальненне насельніцтва пакараннямі смерцю і канфіскацыямі маёмасці. Нарэшце пачалося фарміраванне апазіцыі на чале з далёкім сваяком Ланкастэраў Генрыхам Цюдорам, які сабраў у Францыі ёркістска-ланкастэрскае войска і высадзіў дэсант у Англіі.

Завяршылася “вайна руж” бітвай пры Босварце 22 жніўня 1485 г. Каралеўскае войска было ўшчэнт разгромлена арміяй Генрыха Цюдора. У бітве Рычард ІІІ загінуў. Вайна забрала жыцці соцен баронаў. Толькі прынцаў крыві было забіта 80. У выніку фактычна ўвесь вышэйшы слой высакароднага саслоўя быў знішчаны.

Каралём Англіі па праву вайны і заснавацелем новай дынастыі стаў Генрых VII (1485–1509). Дынастычныя правы новага манарха на англійскую карону былі вельмі хісткімі. Заснавацель рода, валіец Оўэн Цюдор, ажаніўся з удавой Генрыха V Кацярынай Валуа. Іх старэйшы сын Эдмунд ажаніўся з Маргарытай Бьюфарт, праўнучкай Джона Гонта, трэцяга сына Эдуарда ІІІ. Адзіным дзіцё ад гэтага шлюбу і стаў кароль Генрых. Дзеля ўмацавання сваіх дынастычных правоў Генрых VII у 1486 г. ажаніўся з Елізаветай, дачкой Эдуарда IV і спадчынніцай дома Йоркаў. У гербе Цюдораў абедзве ружы аб’ядналіся. У англійскай гісторыі пачаўся новы перыяд – ранні новы час.

Сістэма кіравання. Сістэма органаў дзяржаўнага кіравання ў Англіі, што сфарміравалася падчас высокага сярэднявечча, захавалася ў поўным аб’ёме. Новыя органы не ствараліся, развіццё праходзіла па шляху ўнутранага развіцця. У першую чаргу гэта тычыцца парламента. Структура яго становіцца больш строгай, а арганізацыя працы падчас пасяджэнняў больш плённай. У пачатку 40-х гг. XIV ст. узнікае дзяленне парламента на дзве палаты: лордаў, дэпутаты якой запрашаліся на пасяджэнні каралём у індывідуальным парадку, абшчын, дэпутаты якой выбіралія. Цэнз выбаршчыкаў складаў штогадовы прыбытак у 20 фунтаў. У палаце абшчын з’явілася пасады спікера, асобы, якая магла выступаць ад імя палаты цалкам. Паўнамоцтвы парламента былі акрэслены праблемамі ўнутраннай палітыкі – у 1348 і 1354 гг. палата абшчын заявіла, што вызнае ўсё, што вырашаць кароль і лорды па пытаннях вайны і міру. З 1340 г. палата абшчын ваціруе дзяржаўныя субсідыі, з 1362 г. зацвярджае мытныя зборы на воўну і іншыя тавары.

Максімальны ўплыў парламента на жыццё краіны можа быць адзначаны ў 1-й палове ХV ст. У гэты перыяд палата абшчын змагалася за рэдукцыю, г.зн. за вяртанне каралю ўсіх земляў, што былі раздадзены магнатам на розных умовах. На думку дэпутатаў палаты абшчын, кароль пасля рэдукцыі пачне жыць за кошт свайго дамена (хаусхолда), што, адпаведна, паслабіць ціск на дзяржаўную казну і дазволіць паменшыць падатковы ціск. Акт пра рэдукцыю прынялі ў 1450 г. Аднак, прамая і ўскосная датацыя двара з казны не спынілася. Яна набыла іншы выгляд. 3 1463–1465 гг. карона атрымала права на частку экспартных і імпартных мытных збораў, з 1473 г. пачалося актыўнае спагнанне “дабраахвотных” ахвяраванняў гарадоў, графстваў, асобных людзей.

Астанія органы ўлады ў параўнанні з папярэднім перыядам не змяніліся. Судовую ўладу рэпрэзэнтавалі суд Каралеўскай лаукі, суд Агульных цяжбаў, суд парламента. Акрамя таго існавалі выяздныя суды па розных пытаннях. Свая судовая сістэма дзейнічала на мясцовым узроўні. Мясцовую ўладу рэпрэзэнтавалі шэрыфы ў графствах і бейліфы ў сотнях, што выконвалі судовыя, ваенныя і адміністрацыйныя функцуыі. Пэўны аб’ём юрысдыкцыі на мясцовым узроўні заставаўся ў руках магнатаў.

Фінансавая сістэма Англіі складалася з Палаты шахматнай дошкі, на чале з казначэем, якая кіравала дзяржаўнай казной, Камеры на чале з камерарыем, што кіравала каралеўскім хаусхолдам. Фінансаваннем палаца займаўся Каралеўскі гардзероб.

Сацыяльная структура. Ніжэйшы слой англійскага грамадства ў перыяд позняга сярэднявечча складала сялянства. З XIV ст. яно было ўжо амаль усё асабіста свабодным. Віланскі стан замяняўся копігольдам. Копігольд (трыманне па копіі граматы) азначаў несвабоднае трыманне сялянамі пэўнага надзела зямлі за вызначаную фіксаваную плату. Больш стабільным было становішча свабодных трымальнікаў – фрыгольдэраў, трымальнікаў зямлі па дагавору на невызначаны тэрмін з правам перадачы зямлі ў спадчыну. Вышэйшы слой сялянства складалі дробныя і сярэднія землеўладальнікі і буйныя арэндатары невысакароднага паходжання – йомэны і франкліны. Ніжэйшы слой высакароднай часткі грамадства XIV ст. складалі джэнтэльмэны, землеўладальнікі, якія не мелі права на герб, і сквайры, землеўладальнікі, якія мелі гэтае права. У пачатку XV ст. джэнтэльмэны атрымалі права на герб і гэтыя катэгорыі зліліся ў адну. Права на герб атрымліваў чалавек свабоднага паходжання, калі меў штогадовы прыбытак з зямлі ў 10 фунтаў, альбо рухомую маёмасць коштам у 300 фунтаў. Сярэдні слой высакароднага слоя складалі рыцары і банерэты. Першыя мелі штогадовы прыбытак з зямлі ў 40–50 фунтаў і вялі ў бой 3–4 зброяносцаў, другія вялі ў бой атрад з 10 рыцараў. Рыцары ўваходзілі ў склад магнацкіх світ альбо былі прафесійнымі дэпутатамі. Банерэты маглі па свайму сацыяльнаму статусу набліжацца да вышэйшага слоя грамадства – баронаў. Менавіта бароны і вышэйшыя банерэты занімалі ключавыя пасты каралеўскай адміністрацыі, былі пэрамі парламента, кантралявалі мясцовую ўладу.

Эканамічнае развіццё. Аграрны сектар. У першай палове XIV ст. у англійскай сельскай гаспадарцы працягваўся пераход ад манарыяльнай сістэмы гаспадарання да чыстай сеньёрыі. У другой палове стагоддзя пасля хвалі Чорнай смерці становішча ў аграрным сектары абвастрылася. Попыт на працоўныя рукі нашмат апярэдзіў прапанову, што выклікала рост зарплаты раёмных работнікаў. У гэтых варунках англійскі ўрад пайшоў на адміністрацыйнае рэгуляванне зарплаты. У 1349 г. з’явіўся першы ардананс з серыі юрыдычных актаў (выданых у 1351, 1361, 1388), вядомых пад агульгнай назвай “рабочае заканадаўства”. Гэтыя законы аднаўлялі даэпідэмічны ўзровень зарплаты і фіксавалі яго. Кожнае павышэнне зарплаты каралася штрафамі.

У пачатку ХV ст. пачалося карэннае змяненне становішча ў сельскай гаспадарцы. Вельмі хуткімі тэмпамі адбываўся заняпад манарыяльнай сістэмы гаспадарання, зніжэнне прыбытковасці манораў, камутацыя рэнты. Прасачыць гэтыя працэсы дазваляюць шматлікія статыстычныя дадзеныя з вопісаў манораў. Напрыклад, у І427 г. у маноры Манфілд было разбурана 12 дамоў з 29, у 1440 г. у маноры Уайтуік – 12 дамоў з 31. Пра зніжэнне прыбытковасці сведчаць дадзеныя па манорах графа Персі. Калі ў канцы ХІV ст. яны давалі 3100 фунтаў прыбытку, то ў 1436 г. толькі 1400.

Паступова, аднак, абазначыліся шляхі пераадолення крызісных з’яваў у сельскай гападарцы: 1) канчатковае адмаўленне ад панскай часткі манора і перадача ўсёй зямлі арэндатарам, 2) захаванне панскай часткі манора пры поўным пераходзе на працу наёмных работнікаў, 3) максімальнае расшырэнне панскай часткі манора за кошт сялянскіх земляў пры пераарыентацыі гаспадаркі са збожжавай вытворчасці на авечкагадоўлю.

Прыклад эвалюцыі манора даюць статыстычныя дадзеныя па манору Колсхіл: 1392 г. – на паншчыне працуюць 27 віланаў і 17 котэраў, 1405 г. – 19 віланаў, 1422 г. – выключна наёмныя работнікі.

Рамяство. У XIV–XV ст. у Англіі зрастае здабыча олава, свінца і жалеза. Пасля таго, як у вугальных шахтах пачалі выкарыстоўваць помпы пачало зрастанне і здабычы вугля. На шахтах пачынаецца падзел працы – адбываецца вылучэнне асобных прафесій (забойшчыкаў, адкатчыкаў, майстроў-наглядчыкаў). Асабліва хуткімі тэмпамі развівалася сукнаробства. Гэта было звязана з пераарыентацыяй сельскай гаспадаркі з вытворчасці збожжа на авечкагадоўлю, а таксама з наяўнасцю вялікай колькасці (больш 5 тыс.) млыноў на дробных рэках. Млыны вельмі лёгка трансфармаваліся ў сукнавальныя. У 40-х гг. XV ст. на экспарт Англія накіроўвала 55 тыс. кавалкаў сукна, што было плёнам перапрацоўкі 12,8 тыс. мяхоў воўны. Прыблізная колькасць работнікаў, якія працавалі ў галіне сукнаробства можа быць ацэнена ў 100 тыс. чалавек.

Фінансы і гандаль. Гандаль ХІV ст. характарызуецца перыядычным і радыкальным змяненнем складу яго ўдзельнікаў. Ужо ў самым канцы XIII ст. (1289–1290) з краіны былі выгнаны яўрэі, якія у тыя часы кантралявалі гандаль. Іх месца занялі італьянокія купцы, якія пакінулі Англію пасля дзяржаўнага дэфолту. У выніку іх месца захапілі прадстаўнікі германскай Ганзы. Толькі ў 2-й палове ХІV ст. пра свае існаванне ўсё больш актыўна пачынаюць заяўляць англійскія купцы. Да 1-й трэці ХV ст. яны ўсталявалі гандлёвыя сувязі з 16 краінамі.

Асноўнымі таварамі англійскага экспарту былі сукно, воўна, скуры, волава, свінец. Гандаль сукном ішоў праз Кале, дзе былі вялікія склады (staple). Дадзеную лінію абслугоўвалі купцы-стэплеры. На больш далёкія дыстанцыі выходзілі купцы-авантурнікі.

Каралеўская ўлада падтрымлівала англійскіх марскіх купцоў праз так званыя “навігацыйныя акты”. Па закону 1381 г., напрыклад, у сітуацыі, калі у парту знаходзіліся два караблі, англійскі і замежны, купец быў абавязаны фрахтаваць англійскі карабель.

Англійская фінансавая сістэма дасягнула пэўнай ступені стабілізацыі. У 1354 г. пачалася чаканка залатой манеты (нобля), эквівалента паловы срэбнай маркі. Нобль складауся з 6 шылінгаў і 18 пенсаў, альбо з 80 пенсаў. Акрамя таго эміцірваліся манеты ў палову і чверць нобля.

В Шотландии началась І национально-освободительная война 1297–1305 гг. После поражения повстанцев все ключевые посты в стране заняли англичане. Это вызвало новое восстание (1306–1328), закончившееся победой шотландцев и признанием Англией независимости Шотландии по Нортхэмптонскому договору (1328). Давид, четырехлетний сын короля Шотландии, женился на Джоанне, сестре английского короля. Первыми шагами восстановившей свою независимость Шотландии стала налаживание системы власти. Земли сторонников Англии были конфискованы и переданы союзникам короля Роберта I Брюс (1306–1329). С одной стороны, это укрепило его позиции, с другой, создала весьма могущественную группу его противников. Была реанимирована налоговая система. К этому же времени относится наиболее ранний из ныне известных образцов государственной печати.

Роберт I Брюс умер 7 июня 1329 года. Его тело было погребено в Дамфернлайнском аббатстве, но по его повелению сердце было отделено и взято сэром Джеймсом Дугласом в паломничество в Святую Землю. Дуглас был убит по пути в 1330 году, однако, по одному весьма сомнительному преданию, королевское сердце было спасено и возвращено обратно, в Мелроузское аббатство.

Давид II (1329–1371). Давид II царствовал 42 года, однако, 18 из них он провел в изгнании или плену. Его правление было отмечено дорого обошедшимися периодическими военными конфликтами с Англией, падением престижа монархии, и возрастанием могущества баронов.

В 1332 г. Англия вновь атаковала Шотландию и оккупировала ее южные районы. В 1334 году Давид отправился в изгнание во Францию, где его содержал король Филипп VI. Во время первого периода Столетней войны он сражался в рядах французской армии против Эдуарда III. В 1341 году Давид вернулся в Шотландию. В 1346 г. шотландская армия нанесла удар по Англии с севера, чтобы отвлечь ее от осады Кале. Однако компания провалилась. Давид ІІ был разбит и попал в плен, где находился до 1357 г. Был освобожден за обещание выкупа.

В 1371 г. власть в стране перешла к династии Стюартов. Основоположник ее, Роберт II (1371–90), был племянником Давида II. При этом непосредственно страной 55-летний король не управлял. С 1384 года Шотландией управлял его старший сын Джон (позднее король Роберт III), и с 1388 года другой его сын Роберт, граф Файф (в будущем первый герцог Олбани).

Роберт III (1390–1406). Воевал с англичанами, был ими разбит, пленен. В 1388 г. его лягнула лошадь, ставший калекой регент передал полномочия своему брату Роберту. Роберт граф Файф управлял страной и после того, как в 1390 г. Роберт III стал королем. Младший сын Роберта III Джеймсу был отправлен во Францию. Джеймс был захвачен английскими моряками, что привело в шок стареющего короля. Роберт умер 4 апреля 1406 года

Джеймс I (1406–37) был освобожден англичанами в 1424 году и немедленно предпринял жесткие меры, чтобы сломить могущество шотландской знати. В 1425 году он пленил многих лордов, некоторые – в том числе Мердак и другие члены его семьи – были казнены. Король даже попытался, но с ограниченным успехом, утвердить свою власть среди свирепых независимых лордов с гор. Он добыл необходимые ему ресурсы, конфискуя поместья своих врагов, уничтожив взяточничество, и взяв деятельность главных финансовых чиновников под свой личный контроль. Его попытки не допустить ежегодный отток церковных средств в Рим, привели к многочисленным спорам с папством. Популярность, которой пользовался Джеймс, основывалась на его улучшениях в области правосудия в отношении обычных людей. Несмотря на это, он был убит 20 или 21 февраля 1437 года группой заговорщиков, руководимой Уолтером, графом Атоллом, который сам стремился заполучить корону. Но за убийством не последовало большое восстание, и вдова короля быстро захватила заговорщиков и казнила их.

Джеймс II (1437-1460). Джеймс был единственным выжившим сыном короля Джеймса I, и унаследовал трон после его убийства в возрасте шести лет. Поскольку он был слишком молод, чтобы править, крепкая центральная власть установленная его отцом была быстро разрушена. В последовавших беспорядках три соперничающие семьи – Крайтоны, Ливингстоны и Дугласы – боролись за контроль над молодым королем.

Джеймс окончательно принял королевские дела в свои руки женившись на Мэри Гилдрес в 1449 году. Его первостепенной задачей было восстановление королевской власти. Он немедленно захватил поместья Ливингстонов, но сохранял нелегкий мир с могущественной семьей Дугласов до 1450 года, когда он поссорился с Уильямом, восьмым графом Дугласом. В феврале 1452 года он убил графа. Через три года Джеймс разрушил замки Дугласов и конфисковал их обширные владения. Доходы с этих земель позволили ему укрепить королевскую власть и внести изменения в систему правосудия.

Затем Джеймс обратил свое внимание на англичан, которые вновь заявили о своих претензиях на Шотландию. Он атаковал пограничные посты англичан в Шотландии в 1456 и 1460 годах. Во время последней кампании он был убит 3 августа во время осады замка Роксбро.

Джеймс III (1460-1488). Родился в мае 1452 года и наследовал своему отцу в возрасте восьми лет. Сначала Шотландией управляли его мать Мэри Гилдрес (умерла в 1463 году) и Джеймс Кеннеди, епископ Сент-Эндрюс (умер в 1465 году), а затем группой знати возглавляемой Бойдами из Килмарнока, которые завладели королем в 1466 году. В 1469 году Джеймс сверг Бойдов и начал править самостоятельно. В отличие от своего отца, он не смог восстановить центральное управление после своего продолжительного несовершеннолетия. Он, очевидно, раздражал знать своим интересом к искусствам и художниками, нанятыми им для его фаворитов. В 1479 году он арестовал своих братьев, Александра, герцога Олбани, и Джона, графа Мара, по подозрению в измене. Герцог Олбани бежал в Англию, и в 1482 году английские отряды вторглись в Шотландию и вынудили Джеймса вернуть своему брату его владения. Во время этого вторжения оппозиционная шотландская знать повесила королевских фаворитов. В марте 1483 года вновь набрал достаточно силы, чтобы опять изгнать герцога Олбани.

В 1488 году две могущественные пограничные семьи, Хуомы и Хепберны, подняли восстание. Джеймс III был пленен и убит после своего поражения в Битве при Сохиберне 11 июня.

Джеймс IV (1488-1513). Родился 17 марта 1473 года. Он был энергичным и популярным правителем, объединивший Шотландию под своим контролем, усиливший королевские финансы, и улучшил положение Шотландии в международной политике. Джеймс унаследовал трон после того, как его отец был убит в битве с повстанцами. Пятнадцатилетний монарх немедленно стал принимать активное участие в управлении страной. Он распространил свою власть на разрозненные населенные территории севера и запада Шотландии и в 1493 году усмирил последнего лорда с Островов. Хотя его царствование было мирным внутри страны, войны с Англией продолжались. Нарушив мир с Англией в 1495 году, Джеймс приготовился к вторжению, чтобы поддержать Перкина Уорбека, претендента на английский трон. Война ограничилась несколькими приграничными набегами, и семилетний мир был заключен в декабре 1497 года, хотя приграничные рейды продолжались. Отношения между Англией и Шотландией стабилизировались в 1503 году, когда Джеймс IV женился на Маргарет Тюдор, старшей дочери английского короля Генриха VII.

В 1474 г. англо-шотландские отношения были урегулированы мирным договором. В 1502 г. подписан вечный мир, а на следующий год заключен брачный союз между домами Стюартов и Тюдоров (т. н. “союз чертополоха и розы”)Джеймс IV женился на Маргарет Тюдор, старшей дочери английского короля Генриха VII.

Лекцыя 46.

Іспанія і Партугалія ў познім сярэднявеччы

Палітычная карта рэгіёна. Пасля таго, як у ХІІІ ст. Рэканкіста прыпынілася на доўгі час, палітычная карта Пірэнеяў стабілізавалася. Цяпер тут знаходзіліся пяць краін: хрыстыянскія каралеўствы Кастыліі, Арагон, Навара, Партугалія і мусульманскі Гранадскі халіфат. Прычым ні Навара, ні Гранада не адыгрывалі на паўвостраве істотнай ролі, а Арагон засяродзіў свае асноўные інтарэсы ў рэгіёне Міжземнага мора.

Такім чынам, барацьбу за гегемонію на Пірэнеях вялі Кастылія і Партугалія. У другой палове ХV ст. дастаткова дакладна вызначыліся два магчымыя варыянты наступнага развіцця падзей. Адзін з іх прыводзіў да стварэння партугальска-кастыльскага, а другі – да кастыльска-арагонскага саюза. У выніку перамагла апошняя тэндэнцыя. У 1479 г. пасля уніі паміж Кастыліяй і Арагонам узнікла новая заходнееўрапейская дзяржава – Іспанія.

Кастылія да 1479 г. Палітычная гісторыя. У пачатку ХІV ст., пры каралі Фердынандзе IV (1295–1312) і яго сыне Альфонсе ХІ (1312–1350), атрымаўшым карону ў гадавалым узросце, у Кастыліі ішла пастаянная барацьба паміж рознымі прыдворнымі групоўкамі, паўстанні і змовы магнатаў супраць кароны.

Пэўная стабілізацыя адзначаецца толькі з 1325 г., пачатку самастойнага праўлення Альфонса ХІ, які жорстка задушыў магнацкую апазіцыю і перанёс апору каралеўскай улады на картэсы і сярэдніх феадалаў. Акрамя таго, пры подтрымцы партугальскай арміі ім была атрымана значная перамога ў бітве пры р. Салада (1340), якая спыніла спробы мараканскіх арабаў замацавацца на Пірэнеях.

Пасля смерці караля ад чумы міжусобная барацьба ў Кастыліі аднавілася. Сітуацыя ўскладнялася тым, што Альфонс ХІ меў адзінага законага сына, Педра, які атрымаў карону і стаў каралём Педра І Жорсткім (1350–1369), і пяць бастардаў ад знатнай дамы Элеаноры дэ Гусман. Прычым усе яны мелі вельмі гучныя тытулы (старэйшы бастард Энрыке быў графам Трастамарскім, наступны, Фадрыке – магістрам ордэна Сант’яга і г. д.) і карысталіся значнай падтрымкай магнатаў – саюзнікаў у барацьбе супраць кароны.

Паўстанне магнатаў на чале з Энрыке Трастамарскім пачалося ў 1353 г. Пры падтрымцы французскай арміі Бертрана Дюгесклена Энрыке здолеў захапіць карону ў 1366 г. Педра І, у сваю чаргу, звярнуўся па дапамогу да прынца Уэльскага Эдуарда, і ў 1367 г. англа-кастыльская армія разбіла франка-кастыльскую. Канчатковая перамога ў барацьбе за карону, аднак, была на баку бастарда. У 1369 г. Педра І быў забіты сваім старэйшым братам, карона перайўла да новай, Трастамарскай дынастыі, заснавальнікам якой стаў Энрыке ІІ (1369– 1379).

Аднак улада Энрыке не была прызнана і ён быў вымушаны змагацца за сваё права на карону супраць герцага Ланкастэрскага Джона Гонта, мужа Канстанцыі, дачкі Педра І. Пасля смерці цесця Джон Гонт аб’явіў сябе каралём Кастыліі. Завершылася дынастычная барацьба аб’яднаннем дзвюх ліній у 1388 г., калі сын Хуана І (1379–1390) і ўнук Энрыке Трастамарскага інфант Энрыке ажаніўся з Каталінай, дачкой Джона Гонта і ўнучкай Педра І.

Праўленне Хуана І было адзначана прыкметным зніжэннем ролі караля ў дзяржаўных справах у выніку пераразмеркавання ўладных паўнамоцтваў на карысць магнатаў, якія ўваходзілі ў склад каралеўскага савета. Апошні ў 1387 г. ператварыўся ў напалову аўтаномны, пастаяна дзеючы орган выканаўчай улады, які кантраляваўся магнатамі. Цяпер хартыі каралеўскага савета з подпісамі двух або трох яго членаў былі абавязковымі для выканання нават без подпісу манарха. Да пытанняў, якія самастойна вырашаў савет, адносіліся фінансаванне крэпасцяў і замкаў, кадравая палітыка ў гарадах, утрыманне чыноўнікаў, надзвычайныя падаткі і г. д.

Праўда, у пачатку ХV ст., пры Энрыке III (1390–1406) становішча крыху выраўнялася. На чале каралеўскага савета ўстаў яго малодшы брат Фердынанд, які здолеў утрымаць сітуацыю пад сваім кантролем пасля смерці караля і пераходу кароны да яго двухгадовага сына Хуана II (1406–1454). В 1412 г. Фердынанд склаў з сябе паўнамоцтвы рэгента ў сувязі з выбраннем на арагонскі прастол.

Зноў узмацніць пазіцыі каралеўскай улады паспрабаваў Энрыке IV Бяссільны (1454–1474). Першы шлюб манарха быў бяздетным і закончыўся разводам. Нараджэнне дачкі Хуаны ў другім шлюбе (з партугальскай прынцэсай Хуанай) не развеяла сумненяў сучаснікаў у здольнасці караля стаць бацькам. Яны лічылі яе дачкой каралевы і бліжэйшага фаварыта Энрыке IV Бельтрана дэ ла Куэвы (адсюль яе мянушка – Бельтранеха).

Палітычная лінія Энрыке IV была накіравана на ўсталяванне кантролю над магнатамі. Ён хацеў спаганяць падаткі з іх латыфундзій, час ад часу вымушаў іх вярнуць кароне тыя землі, якія былі імі прыўласнены. Нарэшце ў 1464 г. кароль пачаў самастойна вырашаць пытанні, звязанныя з назначэннем магістра ордэна Сант’яга. Апорай манарха ў барацьбе з магнатамі было дробнае і сярэдняе дваранства. Ён імкнуўся ўзмацнтць яе простым, але эфектыўным спосабам – праз колькаснае павялічэнне.

Так, кожны свабодны чалавек, з ліку тых, хто ўстаў пад каралеўскія сцягі пасля пачатку магнацкага паўстання ў 1465 г., набываў званне ідальга і адпаведныя падатковыя паслабленні.

У канцы свайго жыцця Энрыке IV заблытаў дынастычнае становішча ў Кастыліі. Паводле дагавора 1468 г. ён назваў наследніцай кароны сваю сводную сястру Ізабэлу. Але ў 1469 г. яна без згоды брата выйшла замуж за Фердынанда, сына і спадчынніка караля Арагона Хуана II. Раззлаванны Энрыке IV скасаваў сваё былое рашэнне, што азначала пераход правоў на карону да Хуаны Бельтранэхі.

Пасля смерці Энрыке IV у 1474 г. Ізабэла абвясціла сабе каралевай Кастыліі. Тое ж самае зрабіла і Хуана. За спіной першай прэтэндэнткі стаяў Арагон, другой – Партугалія (кароль Афонсу V быў з ёю заручаны).

Нягледзячы на ўварванне ў Кастылію партугальскай арміі Хуана Бельтранэха адмовілася ў 1479 г. ад прэтэнзій на карону (апошняя ў выніку перайшла да Ізабэлы). У гэтым жа годзе Фердынанд атрымаў у спадчыну арагонскую карону. Такім чынам была аформлена унія Кастыліі і Арагона.

Супрацьстаянне Ізабэлы і той часткі кастыльскіх магнатаў, якая выступала на баку Хуаны, было знята пры дапамозе палітыкі “пактызму”. Дадзеным тэрмінам у іспанскай гістарыяграфіі вызначаецца заключэнне кампрамісных пагадненняў каралевы з найбольш уплывовымі кастыльскімі родамі. У абмен на палітычную лаяльнасць ім гарантавалася захаванне тытулаў, уладанняў, а ў выпадку канфіскацыі апошніх – грашовая кампенсацыя.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё. У Кастыліі ў ХІV–ХV ст. адбываўся заняпад свабодных бегетрыяў. Паступова ўсё больш абмяжоўвалася права сялян на выбар сеньёра поводле свайго жадання, а часовыя зборы на карысць сеньёра ператвараліся ў пастаяныя. Выраслі іх памеры. Аднак працэс гэты разгортваўся павольна і ў пэўных прававых рамках: павінасці бегетрыяў, як і раней, фіксаваліся.

Фактарам, які значна паўплываў на эканамічнае развіццё Кастыліі, стала вывядзенне танкарунных авечак-мерыносаў, на чыю воўну быў пастаянны вялікі попыт у Італіі, Францыі і Англіі. У сваю чаргу, гэта выклікала рост удзельнай вагі авечкагадоўлі ў кастыльскай эканоміцы. Пагалоў’е статкаў пры гэтым павялічылася з 3 млн. галоў у пачатку ХV ст. да 5 млн. у 1480 г.

Пачатак ХV ст. у эканамічным жыцці Кастыліі азнаменаваўся стабілізацыяй. Ужо ў 1440-х гг. пачалося разворванне новых земляў, пашыраліся плошчы, адведзеныя пад збожавыя культуры, вінаграднікі, сады. Вельмі хуткімі тэмпамі развівалася аліўкаводства. У Андалусіі, напрыклад, прыбытак ад вырошчвання аліўкаў у пераразліку на адзінку плошчы была ў пять разоў вышэй, чым ад збожжа. У гэтых умовах вытворчасць аліўкавага алею павялічылася ў некалькі разоў і выйшла на узровень амаль 2,5 тыс. т у год.

У рамястве Кастыліі як і раней развіваліся сукнаробства, горная здабыча, выплаўка жалеза, будаванне караблёў. Але аднабаковая арыентацыя на экспарт воўны не спрыяла фармірмванню айчыннага мануфактурнага сукнаробства.

Структура гандлю, якая склалася ў Кастыліі, была неспрыяльнай. У экспартнай частцы пераважала сыравіна, у імпартнай – гатовыя вырабы. Гэтая абставіна, у сваю чаргу, тармазіла не толькі развіццё мануфактурнай вытворчасці, але і фарміраванне агульнанацыянальнага рынку. Апошні ўяўляў сабой неразвітую сістэму мясцовых і міжабласных кірмашоў.

У другой палове ХV ст. пачынае змяняцца становішча сялянства, прычым у бок паляпшэння. У 1480 г. салар’ега атрымалі права пакідаць сеньёра, што ў цэлым азначала павышэнне асабістага прававога статуса, якое не абавязкова суправаджалася павышэннем статуса маёмаснага.

Як і ў большасці астатніх краін Заходняй Еўропы даменіяльная гаспадарка ў Кастыліі перажывала крызіс. У выніку пачаўся пераход да парцэлы, але вельмі марудны. Першым крокам у дадзеным накірунку стала замена спадчыннага трымання зямлі кароткатэрміновай арэндай (да 5 гадоў), галоўным чынам у вінаградарстве, аліўкаводстве, садаводстве. У збожжавай гаспадарцы захоўвалася доўгатэрміновая арэнда з разгалінаванай сістэмай выплат.

Фіскальная сістэма каралеўства сфарміравалася ў сваіх асноўных рысах падчас праўлення Хуана І і Энрыке ІІІ. Яе складалі падаткі двух тыпаў: 1) падаткі, якія вацірваліся картэсамі; 2) падаткі, спагнанне якіх было выключнай прэрагатывай караля. Пры гэтым на падаткі другого тыпу прыходзілася большая частка дзяржаўных прыбыткаў, што павышала ступень эканамічнай незалежнасці каралеўскай улады.

Сярод падаткаў першай групы найбольш важным быў сервісіо, які вацірваўся кожные два – тры гады. Як і французская талья ён сімвалізаваў удзел усіх грамадзян Кастыліі ў агульнадзяржаўных справах. На працягу ХV ст. сервісіо ператварыўся ў звычайны рэгулярны прамы падатак, сума якога вацірвалася кортэсамі.

Сярод падаткаў другой групы найбольш важнымі былі алькабала, трэціны і падаткі з жывёлагадоўлі. Алькабалою называўся падатак на здзелкі, связаныя з адчужэннем маёмасці. Спачатку яна складала 5 % ад кошту здзелкі, пазней была даведзена да 20 %. Трэцінамі называліся дзве дзявятыя часткі царкоўнай дзесяціны, якія паступалі па пагадненню з папам рымскім у каралеўскую казну.

Пэўныя змяненні адбыліся ў вышэйшых колах кастыльскага грамадства. Нягледзячы на доўгі перапынак у Рэканкісце, кастыльскае дваранства працягвала ваяваць на гэты раз ва ўнутраных войнах або супраць Партугаліі. А гэта азначала колькасны рост буйной і сярэдняй знаці: інфантаў, рыкас омбрэс, інфансонаў. У другой палове ХІV ст. пад уплывам французскіх рыцарскіх традыцый з’явіліся тытулы віконтаў, герцагаў, маркізаў. Колькасны рост высакародных людзей не мог не выклікаць рэакцыі замыкання вышэйшага слоя, што і адбылася ў другой палове ХV ст., калі аформілася сослоўная група грандаў (былых інфантаў і рыкас омбрэс). Ніжэй чым гранды знаходзіўся слой тытулаванай знаці, якая імкнулася далучыцца да вузкага кола выбраных радоў. Яшчэ ніжэй былі “сеньёры васалаў”, г. зн. уладальнікі залежных сялян і гараджан.

Такім чынам, у Кастыліі адбыліся змены ў даволі анархічных феадальных адносінах часоў Рэканкісты ў накірунку больш строгай структуры, на чале якой, пасля ўзмацнення каралеўскай улады, стаяў манарх, якому падпарадкоўваліся вышэйшае, сярэдняе і дробнае дваранства.

Арагон да 1479 г. Палітычная гісторыя. Для Арагона апошнія гады ХІІІ – пачатак ХІV ст. былі часам вельмі актыўнай знешняй палітыкі ў районе Міжземнага мора. Пры гэтым краіна бліскуча выкарыстала ўсе магчымасці для паспяховай феадальнай экспансіі, якія былі прадастаўлены гісторыяй.

У 1302 г. арагонская дынастыя канчаткова ўмацавалася на Сіцыліі. Яе выхадцы заснавалі на Балканскім паўвострове герцагства Афінскае, якое ў 1326–1387 г. знаходзілася ў васальнай залежнасці ад арагонскага караля. У першай палове ХІV ст. у склад каралеўства ўвайшлі Сардынія і Маёрка.

Адначасова адбывалася і пэўнае ўзмацненне пазіцыяў каралеўскай улады. Педра ІV (1336–1387) здолеў вярнуць арагонскай кароне Балеарскія астравы і Русілён (1343–1344). У 1347 г. кароль справакаваў у краіне вельмі жорскі палітычны крызіс. Ён абвесціў спадчынніцай арагонскай кароны сваю дачку, а не брата. У адказ на гэта актывізавалася арагонская Унія, удзельнікі якой патрабавалі ўзнаўлення правоў, прадастаўленых у 1287 г. Свая Унія была арганізавана і ў Валенсіі. Барацьба, аднак, закончылася паражэннем уніятаў у наступным годзе.

Галоўнай жа падзеяй праўлення Педра ІV стала яго спроба значна павялічыць тэрыторыю каралеўства на Пірэнейскім паўвостраве. Ён падтрымаў прэтэнзіі Энрыке Трастамарскага і пачаў доўгую вайну з Кастыліяй (1356–1366), атрымаўшы ад яго абяцянне перадаць 1/6 кастыльскіх земляў. Спадзяванні караля, аднак, не спраўдзіліся. Энрыке Трастамарскі не стрымаў абецяння, а яго галоўны знешнепалітычны саюзнік, французскі кароль, адмовіўся паўплываць на яго. У выніку Педра ІV заняў у Стогадовай вайне нейтральную пазіцыю. Апошнія гады яго праўлення прайшлі ў барацьбе з прафранцузскімі інтрыгамі свайго сына, будучага караля Хуана І (1387–1395), які, аднак, пасля атрымання кароны, нягледзячы на сваі сімпатыі да Францыі, устрымаўся ад уступлення ў Стогадовую вайну.

Пасля смерці брата Хуана Марціна I (1395–1410) арагонскі прастол застаўся вакантным, і паводле рашэння спецыяльнай камісіі з прадстаўнікоў Арагона, Валенсіі і Каталоніі перайшоў да Фердынанда (1412–1416), рэгента кастыльскага караля Хуана II.

Арагон значна павялічыў свае тэрытарыяльныя ўладанні пры наступным манарху – Альфонсе V (1416–1458). Галоўным накірункам арагонскай экспансіі ў гэты час стала Італія. У 1442 г., пасля перамогі над тытулярным неапалітанскім каралём Рэне Анжуйскім яго дзяржава была далучана да Арагона. Каралеўская рэзідэнцыя пераехала ў Неапаль.

Аднак, адразу пасля смерці караля яго вялізная краіна была падзелена на дзве часткі. Неапалітанскае каралеўства бастард Ферддынанд, што атрымаў легітымізацыю ад папы рымскага, астатнія тэрыторыі і арагонскую карону – брат Альфонса V, кароль Навары (з 1425 г.) Хуан II (1458–1479). У самым пачатку свайго праўлення новы манарх сутыкнуўся з моцным супраціўленнем каталонцаў на чале з Карласам дэ Віяна, сваім сынам ад першай жонкі Бланкі, памерлай каралевы Навары. Канфлікт быў урэгуляваны ў 1461 г. подпісаннем пагаднення, паводле якога Карлас абвяшчаўся інфантам і намеснікам Каталоніі. Апошняя афіцыйна заставалася ў складзе каралеўства, але Хуану II было забаронена там з’яўляцца.

У 1461 г. Карлас дэ Віяна памёр (былі чуткі, быццам яго атруцілі), і каталонцы вырашылі змяніць сеньёра і звярнуліся спачатку да Партугаліі, а потым да Францыі. Пры гэтым Людавік ХI анексірваў Русільён (праўда, вярнуў яго ў 1493 г.). У Каталоніі пачалася грамадзянская вайна, у якой перапляліся паўстанне магнатаў і рэменсаў (апошнія выступілі на баку Хуана II). Кароль не мог не ўлічваць іх значную вайсковую сілу (у маі 1463 г. у атрадах паўстанцаў налічвалася да 3 тыс. чалавек) і таму пастаяна падтрымліваў сувязь з іх правадырамі. У 1472 г. Каталонія зноў прысягнула Арагону, магнаты былі амнісціраваны, сялянскі правадыр Францыска дэ Варнтальят быў уключаны ў склад каралеўскага совета і атрымаў багатыя маёнткі. Адзінымі ўдзельнікамі падзей, якія нічога не атрымалі ад перамогі, былі рэменсы – кароль у 1481 г. пацвердзіў усе “дурныя звычаі”.

Пасля смерці Хуана II яго сын Фердынанд атрымаў арагонскую карону, дачка Элеанор – наварскую.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё. У сацыяльна-эканамічным плане Арагон ХІV–ХV ст. уяўляў сабой своеасаблівы феадальны рэлікт сярод астатніх краін Заходняй Еўропы. У той час, калі ў большасці з іх сяляне або ўжо атрымалі статус свабоднаго чалавека, або паступова павялічвалі аб’ём асабістай свабоды, у Арагоне захоўваліся найбольш жорсткія формы эксплуатацыі залежных сялян. Горш за ўсё было становішча рэменсаў Каталоніі, якія выконвалі “дурныя звычаі”. Не нашмат лепшым было жыццё “васалаў сеньёраў” Арагона. У 1381 г. сеньёры атрымалі ад кароны права на іх фактычнае забойства. Васала (г. зн. залежнага селяніна) можна было замарыць голадам, смагай, холадам. Забаранялася толькі вынесенне афіцыйнага смяротнага прысуду.

Архаічны характар мела і сацыяльная структура вышэйшых саслоў’яў каралеўства. У той час, калі ў Францыі і Англіі адбываўся пераход да фьеф-рэнты і феадальных кантрактаў, у Арагоне рыкас омбрэс акрамя ўласных уладанняў мелі яшчэ і хаперас, г. зн. частку каралеўскага дамена, перададзенага ў спадчыннае валоданне. За гэта яны прыходзілі на каралеўскую службу са сваімі атрадамі і ідальга. Прычым апошнія за службу атрымлівалі ад магната частку хаперас (варыянт суб’інфеадацыі высокага сярэднявечча, паўтораны са спазненнем амаль на дзвесце гадоў).

Іспанія (Кастыльска-Арагонскае каралеўства). Фердынанд і Ізабэла, вядомыя ў гісторыі пад агульнай ганаровай мянушкай Католікі, правілі ў кожнай з двух краін паасобку. Аб’яднанне было ў першую чаргу дынастычным, амаль цалкам адсутнічала эканамічная інтэграцыя, прававая ўніфікацыя, не было агульнадзяржаўных органаў улады. Ролю апошніх выконвалі некалькі саветаў, створаных Фердынандам і Ізабэлай: фінансаў (1480 г., але рэальна ён пачаў сваю дзейнасць нашмат пазней), эрмандады (1476–1498), інквізіцыі (1483), духоўна-рыцарскіх ордэнаў (Санц’яга, Калатрава, Алькантара), Арагона. Захоўваліся значныя адрозненні ў мове і культурных традыцыях. Арагон вызначаўся пэўным абмежаваннем паўнамоцтваў кароны адносна магнатаў і максімальнымі правамі апошніх аж да права вя-дзення прыватных войнаў и поўнага распараджэння жыццямі залежных сялян. Пры гэтым Фердынанд не зрабіў аніякіх крокаў для змянення становішча.

Адзіным выключэннем стала скасаванне ў 1486 г. “дурных звычаяў” паводле Гвадэлупскай сентэнцыі.

Больш паслядоўны і адназначны курс на цэнтралізацыю праводзіўся на тэрыторыі Кастыліі. Першым крокам стала пераўтварэнне Генеральнай эрмандады ў Святую ў 1476 г. і падпарадкаванне яе кароне. Галоўнай задачай эрмандады, якая мела разгалінаваную структуру па ўсёй краіне, стала спагнанне падаткаў і выкананне паліцэйскіх функцый.

Шэраг мерапрыемстваў быў праведзены ў 1480 г.:

1. Паводле пастановы картэсаў магнаты пазбаўляліся права на чаканку манеты і будаванне новых замкаў, духоўные рыцарскія ордэны (Санц’яга, Калатрава, Алькантара) пераходзілі пад кантроль кароны, іх рыцары пераводзіліся на фіксаваныя пенсіі.

2. Была праведзена рэформа каралеўскага савета – скасавана аўтаматычнае прадстаўніцтва і ім інфантаў і прадстаўнікоў каралеўскай фаміліі, а таксама гарадоў. Цяпер Савет уяўляў сабой невялікі мабільны аппарат кіравання, падпарадкаваны каралю. У яго склад уваходзілі прэзідэнт (прэлат), 3 дарадцы, 8–9 легістаў, тэхнічныя супрацоўнікі (чыноўнікі і пісары). Усе яны назначаліся манархам. Найбольш важныя пытанні (вайны і міра, фінансаў, арміі, кадравай палітыкі) выносіліся на папярэдняе абмеркванне савета грандаў, але рашэнне апошняга мела толькі рэкамендацыйны характар.

3) Салар’ега атрымалі права пакідаць сваіх сеньёраў.

Курс Католікаў на цэнтралізацыю Кастыліі і ўмацаванне ўлады караля рэалізоўваўся дастаткова паспяхова і картэсы не склікаліся аж да 1498 г.

Агульнае ўмацаванне краіны дазволіла перайсці да канчатковага рашэння ісламскага пытання і завяршэнння Рэканкісты. У 1481 г. армія Гранадскага эмірата атакавала Кастылію, якая ў адказ разгарнула актыўныя баявыя дзеянні. Да канца 1490 г. маўры захавалі за сабой толькі сталіцу краіны і бліжэйшыя да яе раёны. Завяршылася вайна ў самым пачатку 1492 г. захопам горада і знішчэннем эмірата.

Пры гэтым рэпрэсій супраць жыхароў не праводзілася. Маўры атрымалі права свабодна жыць на сваёй зямлі і захоўваць веру і звычаі ісламскага веравызнання. Масавыя рэпрэсіі і высяленне маўраў пачаліся ў пачатку ХVІ ст. Да 1502 г. з Іспаніі былі выгнаны ўсе мусульмане за выключэннем тых, хто паспеў перайці ў хрысціянства (так званыя марыскі).

Значнай падзеяй у эканамічным жыцці краіны стала правядзенне грашовай рэформы ў 1497 г. Быў адчаканены дукат (3,54 г золата), набліжаны да агульнаеўрапейскіх стандартаў, і вызначаны стабільныя суадносіны залатых, срэбных і медных манет. Залаты дукат раўняўся 11 срэбным рэалам і аднаму меднаму мераведзіс, або 375 мераведзіс, а срэбны рэал – 34 мераведзіс. Адначасова была зменена і фіскальная палітыка. Акрамя сервесіо, які спаганяўся пры дапамозе Святой эрмандады, Католікі пачалі атрымліваць са згоды папы рымскага дзясятую частку ўсіх прыбыткаў каталіцкай царквы ў Іспаніі (1482 г. – 100 тыс. фларынаў, 1485 г. – 115 тыс. фларынаў), а таксама крыжовы збор на вайну з Гранадай, паступленні ад ордэнаў.

Партугалія. Палітычная гісторыя. Пачатак ХІV ст. быў перыядам стабільнага сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця. Пры гэтым значна ўзмацніўся ўплыў і аўтарытэт каралеўскай улады. Дыніш здолеў дабіцца ад папы рымскага Нікалая ІV аўтаноміі ордэна Сант’яга ў Партугаліі. У 1312 г., пасля забароны і знішчэння ва ўсіх заходнееўрапейскіх краінах ордэна тампліераў, партугальскі філіял апошняга, па ініцыятыве караля быў пераіменаваны ў Ордэн Хрыста і працягваў свае існаванне. Але пасля смерці Дыніша краіна паступова начынае ўцягвацца ў паласу крызісаў і разбурэнняў ХІV ст. Спіс бедстваў, якія абрынуліся на каралеўства вельмі значны: галадоўкі і неўраджаі (1331 г., 1333 г., 1355 г., 1356 г., 1364 г., 1374 г.), эпідэміі чумы (1348, 1361, 1384–1386 г.), войны з Кастыліяй (1336–1340 г., 1369–1371 г., 1372–1373 г., 1381–1382 г.), грамадзянская война (1384–1387 г.).

У палітычнай гісторыі краіны перыяды адноснай стабільнасці змяняліся смутамі і наадварот. Дастаткова паказовыя прыклады такога кшталту даюць перыяды праўлення Афонсу ІV (1325–1357) і Педру ІV (1357–1367).

Пры Афонсу IV адносіны з Кастыліяй былі урэгуляваны ў 1340 г., калі партугальская армія далучылася да кастыльскай у пераможнай бітве з мараканцамі на р. Салада ў Андалусіі. Больш тога, сын Афонсу Педру ажаніўся з Канстанцай, дачкой кастыльскага інфанта Хуана Мануэля. Аднак пасля смерці жонкі ў 1345 г. Педру таемна абвянчаўся са сваёй былой каханкай, фрэйлінай каралевы Інэс дэ Кастра, прадстаўніцай старажытнага і ўплывовага кастыльскага рода.

Афонсу пайшоў на самыя радыкальныя меры каб спыніць свайго сына. У 1355 г. Інэс была забіта. Праз два гады Педру стаў каралём і пакараў смерцю забойцаў, што паспрабавалі схавацца ў Кастыліі. Пачуцці новага караля да сваёй забітай жонкі былі настолькі моцнымі, што, паводле падання, ён загадаў правесці эксгумацыю яе цела, каранаваць яе і прымусіў прыдворных цалаваць яе руку. Педру больш не ажаніўся, але яшчэ адзін сын у яго нарадзіўся ад сувязі з дачкой знатнага лісабонца Тэрэзай Лаўрэнсу. Гэта быў Жуан, будучы магістр Авіскага ордэна і кароль Партугаліі.

Праўленне сына Педру ад Канстанцы Фернанду І (1367–1383) было адзначана трыма няўдалымі войнамі з Кастыліяй: 1369–1371 г., 1372–1373 г., 1381–1382 г., якія прывялі да спусташэнне казны, псаванне манеты, рост цэн.

Першая вайна закончылася мірам у Алкуціме (1371 г.), адначасова быў падпісаны дагавор пра шлюб дачкі кастыльскага караля Энрыке ІІ і Фернанду І. Але ў 1372 г. Фернанду ажаніўся з Леанор Тэлеш, якая развялася са сваім мужам, графам Да Кунья. У гэтым жа годзе быў падпісаны дагавор з герцагам Ланкастэрскім, пасля чаго Партугалія атакавала Кастылію. У восень кастыльцы нанеслі ўдар у адказ, адкінулі партугальцаў і пачалі аблогу Лісабона. Паражэнне Партугаліі было зафіксавана мірным дагаворам у Сантарэне (1373 г.): краіна накіравала кастыльцам заложнікаў, аддала некалькі замкаў, была вымушана адмовіцца ад падтрымкі Англіі ў Стогадовай вайне (партугальскія порты былі закрыты для англійскіх караблёў).

Адразу пасля паражэння Фернанду пачаў падрыхтоўку да новай вайны з Кастыліяй. Першым крокам сталі таемныя перамовы з Англіяй пра накіраванне ў Партугалію 1000 рыцараў і 1000 лучнікаў. Аднак пра перамовы стала вядома ў Кастыліі, якая сама пачала вайну. На першым жа яе этапе Партугалія страціла ўвесь свой флот. 3000 англічан прыбылі ў Лісабон, але паводзілі сабе там быццам акупанты. У выніку пачаліся таемныя перамовы з Кастыліяй з мэтай стала дасягнення пагаднення пра шлюб дачкі Фернанду І Беатрыш і другога сына кастыльскага караля Хуана І, што ніякім чынам не пагражала незалежнасці Партугаліі.

Але ў хуткім часе памерла каралева Кастыліі і 30 красавіка 1383 г. Беатрыш, выйшла замуж за самаго Хуана І. Пасля смерці Фернанду ў кастрычніку таго ж года рэгенткай краіны стала Леанор Тэлеш, якая абвясціла каралевай Партугаліі сваю непаўналетнюю дачку. Хуан І аўтаматычна становіцца каралём Партугаліі. Перспектыва дынастычнага паглынання краіны Кастыліяй справакавала востры палітычны крызіс, які прывёў да ўлады новую дынастыю.

У выніку змовы, з магчымым удзелам бастарда Педру ІV Жуана, магістра Авіскага ордэна, фаварыт Леанор Тэлеш Хуан Андэйра быў забіты, у Лісабоне пачаліся хваляванні, падчас якіх было забіта шмат кастыльцаў. Хуан І, муж Беатрыш, пачаў падрыхтоўку да ўварвання ў Партугалію. У гэтых умовах краіне быў патрэбны моцны і аўтарытэтны лідэр. Гэтую ролю выканаў Жуан І, які атрымаў тытул Правіцеля і Абаронцы каралеўства. На баку Жуана выступіў поўдзень Партугаліі, на баку Беатрыш – поўнач. У выніку ў краіне пачалася грамадзянская вайна (1384 г.).

Для канчатковага ўрэгулявання канфлікта ў красавіку 1385 г. у горадзе Каімбра былі скліканы картэсы. Хаця большая частка знаці была настроена супраць Жуана, карону атрымаў менавіта ён. Вырашальную ролю пры гэтым адыграў сам факт прысутнасці ў зале пасяджэнняў атрада ў 300 чалавек на чале з вядомым палкаводцам Нуну Алварэшам Перэйрам, які з 13 гадоў ваяваў супраць кастыльцаў. Такім чынам, да ўлады ў Партугаліі прыйшла авіская дынастыя, заснаваная Жуанам І (1385–1433).

Тым часам вайна працягвалася. 14 жніўня 1385 г. у вырашальнай бітве пры Алжубароце перамаглі партугальцы. Частка былых палітычных праціўнікаў Жуана прызнала яго паўнамоцтвы, частка – эмігрыравала ў Кастылію, а іх маёмасць была канфісківана каронай.

Новае абвастрэнне партугальска-кастыльскіх адносін адбылося ў канцы стагоддзя (вайна 1396–1397), прычым найбольш актыўныя баявыя дзеянні разгарнуліся на моры. У 1399 г. пачаліся мірныя перагаворы, якія прывялі спачатку да мірнага дагавора 1403 г. на 10 гадоў, потым да міра 1411 г., нарэшце да вечнага міра 1431 г.

Нядоўгае праўленне караля Дуартэ (1433–1438) было адзначана ўзмацненнем пазіцый каралеўскай улады, актыўнай знешняй экспан-сіяй, галоўным арганізатарам і натхняльнікам якой стаў брат караля Энрыке Мараплаўца, і неудалай спробай заваяваць Танжэр (Марока). Сам жа манарх быў вядомым пісьменнікам, і ў гэтай якасці зрабіў значны ўклад у станаўленне літаратурнай партугальскай мовы.

Пасля смерці Дуартэ ад чумы карона перайшла да яго шасцігадовага сына Афонсу V (1438–1481). Рэгентам пры малым каролі стала не яго маці Элеанора Арагонская, а сын Жуана І Педру, герцаг Каімбры (з 1440 г.). Акрамя яго паўплываць на караля імкнуліся і прадстаўнікі рода Браганса, які паходзіў ад Афонсу, бастарда Жуана І. Сутыкненне інтарэсаў перарасло ва ўзброенную барацьбу, якая закончылася толькі ў маі 1449 г. пасля гібелі Педру. Пераможцы Браганса ператварыліся ў буйнейшых магнатаў краіны.

У 70-е гг. ХV ст. Афонсу V, жанаты другім шлюбым з Хуанай Бельтранехай, дачкой караля Кастыліі Энрыке ІV, заявіў прэтэнзіі на кастыльскую карону, але барацьба яго плёну не дала і прэтэнзіі былі зняты ў 1479 г. У апошнія гады жыцця манарха краінай кіраваў яго сын, будучы кароль Жуан ІІ (1481–1495).

Асновай унутрыпалітычнай лініі Жуана ІІ стала барацьба супраць магнатаў. Паводле аднога з паданняў, моцны пачатковы штуршок ёй дало ўсведамленне тога факта, што з усіх партугальскіх земляў каралю належаць толькі гасцінцы. Барацьба была безлітаснай і забрала жыцці некалькіх дзясяткаў магнатаў. У тым ліку былі пакараны смерцю Фернанду ІІ, герцаг Браганса (чэрвень 1483 г.), і Фернанду, герцаг Візеу, швагер караля (жнівень 1484 г.). Вялізныя ўладанні абодвух магнатаў перайшлі да кароны.

Найбольш значнай падзеяй у партугальскай гісторыі XV ст. быў пераход краіны да знешняй экспансіі. Першы ўдар Партугалія нанесла па тэрыторыі ісламскай паўночнай Афрыкі, што з’яўлялася лагічным працягам спынення ўдзелу каралеўства ў Рэканкісце. У цэлым тут можна заўважыць перапляценне шмат якіх матываў: і барацьба з традыцыйным ворагам, але ўжо на яго тэрыторыі, і імкненне адшукаць новыя землі і новыя шляхі ў казачна багатую Індыю, і жаданне пашырыць па свеце хрысціянскае веравызнанне.

Першы ж крок выявіўся надзвычай удалым. У 1415 г. была захоплена Сеўта, у 1418 г. адкрыта Мадэйра. У наступным задачу арганізацыі марскіх экспедыцыяў партугальцаў узяў на сабе магістр ордэна Хрыста (з 1420 г.) прынц Энрыке, трэці сын Жуана І і Філіпы Ланкастэрскай, вядомы па мянушцы Мараплаўца, хаця, як паведамляюць, ён не бываў далей Танжэра. Ім былі заснаваны абсерваторыя ў Саргішы і школа мараходства (1418 г.), зроблены пераход да больш сучасных і лёгкіх караблёў – каравелаў (1440 г.). Партугальцы адкрылі Азорскія остравы (1432–1435 г.), Зялёны мыс з астравамі, рэкі Сенегал і Гамбія, астравы Біжагош (1434–1457 г.). Адзінай няўдачай для Энрыке Мараплаўца стаў правал атакі на Танжэр у 1437 г. У цэлым жа, да 1460 г. (год смерці прынца) партугальскія экспедыцыі дасягнулі ўзбярэжжа Сьера-Леоне (Гвінейскі заліў). Акрамя таго былі арганізаваны тра ваеныя экспедыцыі супраць Марока (1458, 1463, 1471 г.), падчас якіх Танжэр быў нарэшце захоплены.

У 1488 г. партугальцы дасягнулі паўднёвага берага Афрыкі і мыса Добрай Надзеі. У выніку заходнеафрыканскае узбярэжжа перайшло пад кантроль Партугаліі, якая заснавала тут шэраг апорных баз. У 1498 г. Васка да Гама прайшоў марскім шляхам да Індыі, аў 1500 г. партугальцы дасягнулі узбярэжжа Бразіліі.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё і сістэма кіравання. Сацыяльная структура партугальскага грамадства ў пачатку ХІV ст. захавала свой традыцыйны выгляд: рыка омэн, фідалгу і вышэйшы клір, кавалейру і астатнія клірыкі, пеоны, гараджане.

Пэўныя змены адбыліся пераважна ў сярэдніх слаях грамадства пасля бурных падзей 1383 г., прычым яны практычна не закранулі знаць, як свецкую, так і духоўную.

Цяпер статус кавалейру пачалі атрымліваць купцы з ліку “добрых гараджан”. Гэты працэс разгортваўся адначасова з ростам эканамічнай актыўнасці часткі высакароднага саслоўя, у выніку чаго з’явіліся так званыя кавалейру-купцы, якія былі не толькі уладальнікамі караблёў і капітанамі, але і купцамі-аптавікамі. Развіццю гандлю пры гэтым спрыяла ўсталяванне трывалых сувязей з Фландрыяй пасля шлюбу дачкі Жуана І Ізабелы і герцага Бургундыі Філіпа Добрага.

Змянілася і сацыяльная структура вясковага насельніцтва. Як і раней галоўную ролю адыгрывалі кавалейру-віланы, але крыніцы ХІV–ХV ст. не паведамляюць пра прымацаванне сялян да зямлі, і на гэтай падставе можна меркаваць, што пеоны былі асабіста свабоднымі дробнымі землеўладальнікамі і арандатарамі, а землі кавалейру-віланаў ураблялі наёмныя работнікі.

У плане эканамічнага развіцця ўсю тэрыторыю Партугаліі можна падзяліць на два раёна: гарадскі на ўзбярэжжы і ўнутранны аграрны. У апошнем рэгіёне можна вылучыць эканамічны субраён – землі кастыльскага памежжа, дзе з-за пастаянных войн было вельмі складана весці гаспадарку.

Амаль усё ХІV ст. аграрная вытворчасць перажывала востры крызіс. Пэўная стабілізацыя пачалася толькі з 80-х гг. ХІV ст. Гэта было звязана, па-першае, з разумнай і ўзважанай палітыкай Жуана І, накіраванай на стварэнне ўздоўж мяжы з Кастыліяй паселішчаў з прававым імунітэтам, па-другое, з аб’ектыўным працэсам перабудовы сельскай гаспадаркі ў кірунку меншай працаёмнасці. Устойлівы прыбытак з зямлі пры выкарыстанні меншай колькасці рабочых рук давалі вінаградарства і аліўкаводства. У выніку пачалося скарачэнне плошчаў, адведзеных пад збожжавыя культуры. У той жа час свабодныя землі адводзіліся пад пашы, што стымулявала развіццё авечкагадоўлі.

Прынцыпова новым момантам у эканамічным развіцці Партугаліі стала актыўная гаспадарчая эксплуатацыя колоній. Востраў Мадэйра быў заселены ў 1424–1425 г. У хуткім часе адтуль у метраполію вывозілася да 3,5 тыс. тон збожжа ў год. Плантацыі цукровага трыснёгу давалі столькі цукру, што яго хапала для экспарту ў іншыя краіны. Акрамя цукру ў Партугалію з калоніяў паступалі золата, вострыя прыправы, каштоўныя віды дрэва, слановая косць, рабы (першая партыя ў 1441 г.). У 1443 г. была заснавана першая ў свеце Кампанія па заморскаму гандлю і марскім падарожжам.

Аснову сістэмы кіравання Партугаліей як і ў перыяд высокага сярэдневякоўя складалі кароль і трохсаслоўныя картэсы. Пры гэтым, аднак, роля, значэнне і ўплыў абодвух структурных элементаў змяніліся. Каралеўская ўлада здолела выстаяць у барацьбе з магнатамі і значна ўзмацніць свае пазіцыі. У картэсах вырасла роля дэпутатаў ад гарадоў. Пачынаючы з 1331 г. яны праводзілі свае паседжанні асобна. Пасля падзей 1383–1385 г., у знак удзячнасці за падтрымку, Жуан І даў гарадам Лісабон і Порту права дэлегіраваць па чатыры чалавекі замест двух. Па-казчыкам актыўнасці картэсаў служыць частата іх склікання ў 1385–1481 г.: пры Жуане І – 25 разоў, пры Дуарце І – 5, пры Афонсу V – 20 (у сярэднім раз у два гады – часцей, чым у суседняй Кастыліі.

1 Цыт. па: Лінч Дж. Г. Середньовічна церква. Коротка історія. Київ, 1994. С. 429.

70