Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
2Канспект курса лекцый па гiсторыi сярэднiх вяк....rtf
Скачиваний:
9
Добавлен:
04.08.2019
Размер:
2.2 Mб
Скачать

12. Лекцыя 11. Палітычная карта Заходняй Еўропы ў познім сярэднявеччы. XIV ст. XV ст. Супрацьстаянне з ісламскай цывілізацыяй ў познім сярэднявеччы.

Палітычная карта Заходняй Еўропы ў XIV ст. У самым пачатку стагоддзя адбываліся асобныя нязначныя змяненні на палітычнай карце Заходняй Еўропы, якія абазначалі расстаноўку сіл на кантыненце перад 100-гадовай вайной. Спадчыннік англійскай кароны Эдуард атрымаў тытул “прынц Уэльскі”, што азначала канчатковае скасаванне незалежнасці гэтай брытанскай краіны. Дзеля ўзмацнення сваёй незалежнасці Шатландыя пайшла на развіццё нормаў союзнага дагавора з Францыяй 1295 г. (пагадненне ў Карбейле, 1326 г.). У 1305 і 1337 гг. былі пацверджаны франка-кастыльскія дружалюбныя адносіны, зафіксаваныя дагаворам 1288 г. 9 снежня 1315 г., прадстаўнікі кантонаў Уры, Швіц, Унтэрвальдэн падпісалі саюзны дагавор, які стаў раэльным крокам на шляху станаўлення швейцарскай дзяржаўнасці. У 1326 г. Арагон захапіў Сардынію.

У 1337 г. Англія пачала вайну з Францыяй (т. зв. 100-гадовая вайна, 1337–1453). У выніку паспяховых баявых дзеянняў да 1360 г. пад англійскі кантроль перайшоў увесь паўднёвы захад Францыі.

Адначасова гэта азначала, што англійскія ўладанні атрымалі агульную мяжу з Кастыліяй, што ў сваю чаргу ўцягнула яе і астатнія пірэнейскія краіны ў сферу англа-французскіх супярэчнасцяў. Пасля шэрагу знешнепалітычных камбінацыяў у 1381 г. аформіліся два саюза: франка-кастыльскі і англа-партугальскі. Іх супрацьстаянне вылілася ў бітву пры Алжубароце (1385 г.), у якой Партугалія адстаяла свае правы на незалежнасць.

У самым канцы стагоддзя адбылося дынастычнае аб’яднанне трох скандынаўскіх краін – Кальмарская ўнія (1397 г.). Адзіным каралём Швецыі, Нарвегіі і Даніі стаў Эрык Памеранскі, унучаты плямяннік Маргарты Дацкай, якая пры гэтым захоўвала ўладныя паўнамоцтвы аж да сваёй смерці ў 1412 г.

XV ст. У 1453 г. закончылася 100-гадовая вайна. У выніку Францыя вярнула сабе амаль усе тэрыторыі – пад англійскім кантролем заставаўся толькі Кале. Франка-шатландскі саюз пасля пацвярджэння ў 1428 і 1448 гг. стаў традыцыйным.

У 1475 г. Англія высадзіла ў Францыі вялікі вайсковы дэсант. Пры гэтым яна абапіралася на саюз з Бургундыяй. Але французскі кароль Людавік ХІ здолеў заключыць з Эдуардам IV мірны дагавор у Пекеньі (1475 г.) пасля чаго англійская армія пакінула Францыю.

У 1477 г. пасля смерці герцага бургундскага Карла Смелага яго краіна была падзелена на дзве часткі. Бургундскія землі ў Нідэрландах і Фпанш-Кантэ атрымала яго дачка Марыя (пазней яны былі прынесены як пасаг яе мужу Максіміліяну Габсбургу, будучаму імператару Свяшчэннай Рымскай імперыі). Французскія землі Бургундыі акупіравала французская армія.

На тэрыторыі Пірэнейскага паўвострава памежныя і дынастычныя партугала-кастыльскія канфлікты былі ў асноўным урегуляваны серыяй дагавароў (1403, 1411, 1431), пацверджаных у 1445 г. Арагон, які не ўдзельнічаў у тэрытарыяльных спрэчках на Пірэнеях у 1442 г. заваяваў Неапалітанскае каралеўства. У 1443 г. да яго была зноў далучана Сіцылія і прадастаўлена фармальная незалежнасць пры праўленні арагонскага каралеўскага дома.

У 1479 г. у выніку дынастычнага шлюбу каралевы Кастыліі Ізабэлы і караля Арагона Фердынанда ўзнікла новая заходнееўрапейская краіна – каралеўства Іспанія. У 1492 гэтая краіна разграміла Гранадскі халіфат і далучыла да сябе яго тэрыторыю.

Тым часам, партугала-кастыльскае супрацьстаянне трансфармавалася ў партугальска-іспанскае. На гэты раз канфлікт пачаўся з-за новых земляў, адкрытых мараплаўцамі абедзюх краін. Спачатку ён быў урэгуляваны пагадненнем у Алькасавас (1478 г.), якое падзяліла свет па гарызанталі – мяжа паміж заморскімі ўладаннямі пірэнейскіх каралеўстваў была вызначана па паралелі Канарскіх астравоў. У 1494 г. паводле ўмоў Тардэсільяскага дагавора мяжа паміж іх уладаннямі была ўсталявана па вертыкалі. Землі на захадзе ад умоўнай лініі, праведзенай праз палюса паміж 48° і 49° заходняй даўгаты, належалі Іспаніі, на ўсходзе – Партугаліі.

Супрацьстаянне з ісламскай цывілізацыяй ў познім сярэднявеччы. Удругой палове ХІV ст. тэрыторыі ў паўднёва-усходняй частцы Заходняй Еўропы сутыкнуліся з пагрозай атаманскага заваявання. У 1352 г. туркі захапілі амаль ўсе візантыйскія ўладанні ў Малай Азіі, пасля чаго пачлі мэтанакіраванае заваяванне Балканскага паўвострава. Лёс апошняга быў вырашаны 1389 г. у бітве на Косавым поле – Сербія стала васалам Атаманскай імперыі (у 1459 г. уключана ў яе склад).У 1396 г. пры падтрымцы Венецыі быў арганізаваны крыжовы паход на чале з каралём Венгрыі Сігізмундам (1387–1437, з 1433 г. – імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі). Аднак у тым жа годзе пад Нікапалем крыжакі былі разгромлены. Таксама няўдалым выявіўся і другі крыжовы паход Сігізмунда (1428).

У 1444 г. пасля разгрома пад Варнай крыжакоў, скліканых Венгрыяй, туркі ўсталявалі свой кантроль над еўрапейскімі землямі на поўдзень ад Дуная. Праўда, у 1456 г. Венргыя здолела разграміць туркаў пад Белградам і на 70 год пазбавілася ад пагрозы ісламскай агрэсіі.

Вельмі напружаныя адносіны Атаманскай імперыі і Венецыі прывялі да вайны 1423–1430 гг. Зроблены туркамі ў 1432 г. марскі рэйд па венецыянскіх партах Адрыятычнага і Эгейскага мароў вымусіў Венецыю падпісаць мір, умовы якого прадугледжвалі своеасаблівы кампраміс. Венецыя спыніла свае процістаянне Атаманскай імперыі ў Адрыатыцы ў абмен на захаванне за сабой вядучых пазіцыяў ў гандлі з тэрыторыямі, падкантрольнымі султану.

Пасля падзення Канстантынопаля ў 1453 г. туркі зноў атакавалі венецыянскія ўладанні. Быў захоплены востраў Эўбея ў Эгейскім моры (1470 г.). Аднак ужо ў 1479 г. паміж Атаманскай Турцыей і Рэспублікай Святога Марка быў падпісаны канчатковы мір.

Лекцыя 12. Гісторыя Візантыі ў кароткім выкладзе.

Лекцыя 13

14. Лекцыя 13. Рымска-каталіцкая царква ў раннім сярэднявеччы. Царква як грамадскі інстытут. Кананічныя разыходжанні паміж заходнім і ўсходнім варыянтамі хрысціянства. Узмацненне пазіцыяў рымскай кафедры. Місіянерства. Свецкая дзяржава рымскіх пап. Кляштары. Арыянская царква. Кельцкая царква.

Рымска-каталіцкая царква ў раннім сярэднявеччы

Царква як грамадскі інстытут. Царква ў агульным сэнсе азначае асаблівы тып арганізацыі прыхільнікаў пэўнага веравызнання. Галоўнымі адзнакамі царквы з’яўляюцца наступныя: 1) наяўнасць дагматычнай сістэмы, г. зн. набора базавых ісцін веры, якія не падлягаюць сумненню і служаць падмуркам усяго веравызнання, 2) наяўнасць культавай практыкі, якая ўключае ў сябе набажэнствы, таінствы, будынкі і г. д., 3) падзел вернікаў на прафесійнае святарства з адпаведнай падрыхтоўкай і простых парафіян.

Рымска-каталіцкая царква ва ўмовах сярэднявечча была адным з найбольш уплывовых і формастваральных грамадскіх агульнаеўрапейскіх інстытутаў. Менавіта яна аб’ядноўвала краіны Заходняй Еўропы і ператварала рэгіён у дастаткова маналітную супольнасць – societas reipublicae Christianae.

Кананічныя разыходжанні паміж заходнім і ўсходнім варыянтамі хрысціянства. Хрысціянска царква ў Заходняй Еўропе да пачатку сярэднявечча мела ўжо шматвекавую гісторыю. У агульных рысах было закончана фарміраванне дагматычнай сістэмы, канцэнтраваным выяўленнем якой зґяўляецца Сімвал веры Нікейскага сабора (325 г.), вядомы ў каталіцкай традыцыі пад назвай Credo in unum Deum – “Верую ў адзінага Бога”.

Да гэтага Сімвала веры каталіцкай царквой быў зроблены вельмі важкі дадатак, які канчаткова развёў заходне- і ўсходнехрысціянскія дагматычныя сістэмы. Маецца на ўвазе славуты догмат пра Filioque (“і Сына”). Упершыню ідэя пра то, што Дух Святы зыходзіць не толькі ад Бога-Айца, але і ад Бога-Сына, была высунута ў 589 г. на ІІІ Таледскім саборы. Як можна меркаваць, гэта было зроблена дзеля таго, каб у палеміцы з арыянамі (прыхільнікамі падобаіснасці Сына) падкрэсліць адзінаіснасць Сына і Айца. Падобны пункт гледжання падтрымаў таксама і папа рымскі Грыгорый І Вялікі (590–604) ў сваім спавяданні веры: “Patrem ingenitum, Filium genitum, Spiritum vero Sanctum nec genitum nec ingenitum, sed coaeternum, de Patre et Filio procedentem”. Потым формула была замацавана пры Карле Вялікім на Ахенскім саборы 809 г. нягледзячы на супраціўленне папы рымскага Ільва ІІІ, які, нават забараніў спяваць Credo ў новай рэдакцыі падчас імшы.

Грыгорый І Вялікі высунуў ідэю пра наяўнасць нейкага месца паміж раем і пеклам, дзе часова катуюцца лёгкія грахі. На гэтым падмурку сфарміраваўся догмат пра чысцец.

Яшчэ адным догматам стала вучэнне пра запас добрых спраў, карані якога можна адшукаць ужо ў творах Аўрэлія Аўгусціна (пачатак V ст.). Поводле гэтай канцэпцыі святыя і праведнікі за свае жыццё нарабілі столькі добрых спраў, што іх было зашмат для іх асабістага выратавання. У выніку ліхву добрых спраў назапашваў касцёл і мог выкарыстоўваць іх для выратавання астатніх парафіян. У ХІ ст на гэтым падмурку сфарміравалася практыка выдачы (а ў наступным і продажу) індульгенцыяў.

Больш падкрэслена ў параўнанні з усходнімі царквамі ў католікаў гучаў догмат пра эклесію. Меркаванне тут было адназначным яшчэ з часоў Кіпрыяна (ІІІ ст.) – salus extra ecclesia non est. У выніку рымска-каталіцкая царква не сутыкнулася з такімі масавымі па-за царкоўнымі рухамі, як гэта было ва ўсходней царкве (адзінотнікі, пустэльнікі).

Мела каталіцкая царква і ўласную сістэму права (кананічнае права), якое складалі пастановы і рашэнні Сусветных і мясцовых сабораў і пап рымскіх. Пры гэтым трэба ўлічваць, што, пачынаючы з VІІІ сабора (869–870), сусветныя саборы былі выключна рымска-каталіцкімі і праваслаўнымі царквамі не вызнаюцца.

Стары, вельмі недасканалы з філалагічнага пункту гледжання пераклад Бібліі на лацінскую мову (“Італа”, ІІІ ст.) у самым пачатку V ст. быў часткова заменены больш дасканалым перакладам, зробленым Еранімам Стрыдонскім з мовы арыгінала (іўрыта). Дадзены варыянт Святога пісьма, вядомы пад назвай “Вульгата” (Еditio vulgata) пачаў пашырацца ў сярэдзіне VІ ст. і да ІХ ст. набыў кананічнае вызнанне. Пры гэтым Стары Запавет складаўся з першакананічных кніг, перакладзеных Іеранімам Стрыдонскім, яго ж пераклада Псалмаў, зробленага для Гальскай царквы, другакананічных кніг у больш раннім перакладзе. Да складу Новага Запавету ўваходзілі Евангеллі з удакладненнямі Іераніма Стрыдонскага і астатнія кнігі у больш ранніх перакладах.

Існаваў у каталіцкай царквы і асобы лад імшы на лацінскай мове (так званы гальскі спеў). Вельмі шкада, але ніводны тэкст не захаваўся. У VІ ст. папа рымскі Грыгорый І Вялікі распрацаваў парадак рымскай імшы, які з цягам часу паглынуў усе астатнія варыянты (у тым ліку і гальскі спеў).

Імша складалася з двух частак: літургіі Слова (ці імшы катэхуменаў), калі чыталіся тэксты Бібліі і адпаведныя гаміліі (тлумачэнні), і літургіі еўхарыстыі (ці імшы верных), якая ўключала ў сябе ахвярапрынашэнне, канон і прычасць. Усё гэта адбывалася на фоне спеваў (з ІХ ст. у суправаджэнні аргана) наступных малітваў і гімнаў: Kyrie, Gloria, Credo, Sanctus (гімн мог падзяляцца на Sanctus і Benedictus), Agnus Dei і Ite, missa est. Падчас ахвяравання гатаваліся віно і хлеб для прычасці, падчас канона рабіліся неабходныя маніпуляцыі і прамаўляліся пэўныя малітвы, каб адбылася ператварэнне рэальнага хлеба і віна ў містычны хлеб, сапраўднае цела Хрыстовае, і віно, сапраўдную кроў Хрыстовую. Нарэшце адбывалася і сама прычасць, да якой спачатку падходзілі святары ў адпаведнасці са сваімі рангамі, а потым парафіяне.

Рымска-каталіцкая царква ў ранняе сярэднявечча. Узмацненне пазіцыяў рымскай кафедры. У каталіцкай царкве, пачынаючы з сярэдзіны ІV ст., ідзе відавочны працэс умацавання рымскай епіскапскай кафедры, якая паступова ператвараецца ў пункт прыцягнення для астатніх цэркваў: Гальскай, Іспанскай, Афрыканскай. Неабходна пры гэтым мець на ўвазе, што ў прыхільнікаў рымскай супрэматыі былі дастаткова важкія аргументы – тэзіс з Евангелля па Матфею (16: 17), у якім Ісус Хрыстос вызнае свайго вучня Сімона каменям, на якім ён пабудуе сваю царкву, і дае яму новае імя: Пётр. Паводле ж устойлівай хрысціянскай традыцыі менавіта Сіман-Пётр быў першым біскупам Рыма. Першым крокам да юрыдычнага афармлення вярхавенства пантыфікаў Рыма стала дзейнасць папы рымскага Льва І Вялікага (440–461). Менавіта пры ім былі прыняты каноны ІV Сусветнага сабору (Халкіда, 451 г.), дзе гаворыцца, што біскуп Рыма мае ўсялякае пяршынства і асобы гонар (omnis primatus et honor principius) на Захадзе Рымскай імперыі. Адпаведныя правы на Ўсходзе вызнаваліся за епіскапам Канстантынопаля.

Паводле рашэння І Рымскага (499 г.) святарству забаранялася абяцяць сваю дапамогу кандыдатам у пантыфікі. За папай вызнавалася права на дэзігнацыю – вызначэнне пераемніка. Калі ж апошняя была немагчымай па аб’ектыўных прычынах, альбо ўзнікала спрэчка – то новы папа выбіраўся большасцю галасоў кліра. У 769 г. на Латэранскім саборы было вырашана, што папу рымскага маглі выбіраць толькі з ліку кардыналаў (альбо святароў, альбо дыяканаў).

У плане палітычным папы рымскія шмат у чым залежалі ад свецкіх валадароў. Кароль остготаў Тэадорых Вялікі загадаў у 526 г. выбраць Фелікса IV. Праз 30 год візантыйскі імператар Юсцініян загадаў выбраць Пелагія І. У выніку пачынючы з пантыфіката Грыгорыя Вялікага (590–604) пантыфікі пачалі ствараць рознага кшталту знешнепалітычныя камбінацыі. У VII ст. яны абапіраліся на лангабардаў супраць Візантыі, дзе ў гэты перыяд панавалі барацьбіты з іконашанаваннем. Закончылася барацьба кампрамісам: Рым заявіў у 731 г. пра царкоўны разрыў з Канстанцінопалем, Канстанцінопальскі патрыярхат забраў у Рыма цэрквы Сіцыліі, Калабрыі, Ілірыі пад сваю кананічную юрысдыкцыю. У VIII ст. папы рымскія пачалі абапірацца на франкаў супраць лангабардаў.

Вонкавым выяўленнем усталявання кананічнай улады папы рымскага над заходнееўрапейскімі дыяцэзамі стала практыка ўручэння палія – асаблівай літургічнай вопраткі, якая мела выгляд шырокага белага каўнера з чатырамя вышытымі чорнымі крыжамі. Палій сімвалізаваў пастыра, што нясе на сваіх плячах ягня. Першы палій быў выдадзены ў 513 г. арльскаму епіскапу. З 707 г. атрыманне палія ў Рыме стала абавязковым для кожнага епіскапа, у тым ліку і пры замене кафедры. Пры палучэнні палія епіскап прысягаў папе рымскаму. Такім чынам рымская кафедра паступова ўключыла ў сваю кананічную тэрыторыю як цэрквы, вядомыя яшчэ з антычных часоў (Гальскую, Міланскую, Аквілейскую), так і новыя кафедры (Кентэрберы, Ёрк).

Паступова расла і эканамічная магутнасць рымскіх пап. У 567 г. епіскап Тура, пад кананічнай уладай якога знаходзіліся таксама Анжэр, Нант і іншыя раёны, выпусціў пасланне да вернікаў, у якім настойваў на абавязковым характары царкоўнай дзесяціны. Дадзеная ініцыятыва была падтрымана папам рымскім. У VIII ст. яна была рэалізавана па ўсёй Заходняй Еўропе свецкімі ўладамі.

Місіянерства. Юрыдычнае, палітычнае і эканамічнае ўзмацненне пап рымскіх прывяло да росту іх геапалітычных амбіцый і дало штуршок каталіцкай місіянерскай дзейнасці.Гэты кірунак звязаны ў асноўным з імем Грыгорыя І Вялікага (590–604), які бачыў у хрысціянстве адзіную сілу, здольную аб’яднаць паслярымскі свет і стварыць societas reipublicae Christianae. Місіянерская дзейнасць каталіцкай царквы была вельмі актыўнай і, галоўнае, плённай. У канцы VІ – пачатку VІІ ст. католікамі сталі англа-саксы, якія перайшлі ў гэтае веравызнанне альбо з паганства, альбо з іра-шатландскай канфесіі. У VІІІ ст. былі ахрэшчаны плямёны Цэнтральнай і Паўднёвай Германіі. Па меры заваявання франкамі земляў кантынентальных саксаў і фрызаў сюды накіроўваліся місіянеры і ствараліся новыя парафіі. У ІХ ст. пачалося распаўсюджванне каталіцызму ў Скандынавіі.

Яшчэ адным накірункам місіянерства стала прапаганда хрысціянства на землях былой Заходняй Рымскай імперыі – своеасаблівае “ўнутраннае місіянерства”, якое можна вызначыць як мэтанакіраваную дзейнасць па рэлігійна-канфесіянальнай пераарыентацыі нашчадкаў рымскіх грамадзян.

У канкрэтных варунках германскіх каралеўстваў была патрэбна адзіная ідэалогія, якая была б зразумела кожнаму члену грамадства, нават непісьменнаму. Таму ён вельмі рэзка выступаў супраць антычнай спадчыны, зразумелай дастаткова вузкаму колу інтэлектуалаў. Папа рымскі быў прагматыкам, практыкам, і яму было трэба, каб усё ў веравызнанні было проста, ясна і зразумела.

Вось як, напрыклад, Грыгорый Вялікі тлумачыў парафіянам мэту місіі Ісуса Хрыста і яго ўкрыжавання. Пасля таго, як Адам згрэшыў, бог аддаў яго ў рукі сатане, але потым бог раскаяўся, яму стала шкада людзей. Бог вырашыў выратаваць іх ад сатаны, але зрабіць нічога быў ня здольны, таму, што богу нельга парушаць свае слова, нават калі слова гэтае дадзена сатане. Тады бог паслаў на зямлю свайго сына ў выглядзе чалавека. Сатана, не разгледзеўшы пад цялеснай абалонкай боскую сутнасць, накінуўся на яго, як рыба кідаецца на чарвяка, не разгледзеўшы за ім кручок, і аддаў яго на ганебную смерць. Менавіта ў гэтым і была фатальная памылка сатаны. Ён меў уладу толькі над людзьмі, бога чапаць было нельга. А калі так, то бог вызваліўся ад сваёй клятвы і аднавіў сваю ўладу над людзьмі.

Як цвярозы практык і сістэматызатар падыходзіў Грыгорый Вялікі і да грахоў чалавека. На яго думку корань усіх грахоў быў у гордасці. Адсюль прараслі семь грахоў: фанаберыя, зайздрасць, гнеў, гультайства, прагнасць, абжорства, распуста. Ад кожнага з сямі грахоў паходзяць па семь парокаў. Змагацца ж з грахамі акрамя жыцця і вучэння Ісуса Хрыста і каталіцкага касцёлу дапамагаюць семь дабрачыннасцяў: мудрасць, разум, парада, пазнанне, сіла, міласэрнасць, жах перад грахом. Апошняя дабрачыннасць расшыфроўвалася трохчленнай формулай – вера, надзея, любоў. Корань усіх дабрачыннасцяў – ціхмяннасць.

Свецкая дзяржава рымскіх пап. Вельмі значнай падзеяй у касцёльнай гісторыі ранняга сярэднявечча стала стварэнне папскай дзяржавы, “Патрымонія святога Пятра”. Новая краіна, свецкае ўладанне рымскіх пап, з’явілася ў выніку так званага “Пепінавага падарунку” у 756 г. Потым Карл Вялікі пацвердзіў гэты акт. Праўда пазней, дзеля падмацавання вялікіх палітычных амбіцыяў рымскіх пантыфікаў была створана легенда пра “Канстанцінаў падарунак”. Паводле яе, імператар Канстанцін Вялікі даў рымскаму біскупу Сільвестру І (314–335) грамату, якая замацавала за рымскай кафедрай уладу і гонар, роўныя імператарскім, шэраг прывілеяў, вярхоўную ўладу над Рымам, Італіяй і ўсёй заходняй часткай Імперыі.

З аднаго боку, мэта легенды дастаткова празрыстыя і відавочныя: замяніць крыніцу ўзнікнення свецкай дзяржавы пап. Цяпер яе ролю адгрываў вельмі шануемы сярэднявечнымі аўтарамі рымскі імператар, а не звычайны кароль франкаў, а біскупская рымская кафедра ператваралася ў непасрэднага спадчынніка імператарскай улады. Апошняя выснова магла стаць зачэпкай (і стала) для прэтэнзій пантыфікаў на палітычную супрэматыю ў Заходняй Еўропе. Але адначасова, несапраўднасць дакумента была даведзена толькі ў ХV ст. Ларэнца Валай, што азначае, што ўсё сярэднявечча дадзены дакумент фігураваў у якасці сапраўднага.

Наступная, пасля Грыгорыя Вялікага, уніфікацыя рымска-каталіцкай царквы, адбылася пры Карле Вялікім – быў праведзены пераход на тэкст Вульгаты, па ўсёй краіне пашыралася рымская імша.

У сярэдзіне ІХ ст. (848–852 гг.) папская адміністрацыя сфабрыкавала яшчэ адзін дакумент – “Ісідоравы дэкрэталіі”, прыпісаныя Ісідору Меркатару, які жыў у VІ–VІІ ст. Паводле дакумента ўлада епіскапа вызнавалася незалежнай ад каралеўскай, а самі епіскапы падпарадкоўваліся выключна папе рымскаму.

Кляштары. Вельмі важкім элементам царкоўнай структуры былі кляштары (ад лац. claustrum), вядомыя ў Заходняй Еўропе яшчэ з пачатку V ст., калі Іаан Касіян заснаваў у паўднёвай Галіі мужчынскі і жаночы кляштары. Але яны жылі па статуту Васілія Вялікага, прадстаўніка ўсходняй галіны хрысціянства. Аўтарам першага заходнееўрапейскага статута быў Бенедыкт Нурсійскі (480–547), які заснаваў кляштар у Монтэкасіна. Бенедыктынскі статут быў напісаны на лацінскай мове, максімальна набліжанай да народнай, і загадваў манахам прытрымлівацца жорсткай дысцыпліны, накшталт ваеннай. Самі манахі ў статуце вызначаліся як milites Christi. Прынцыпам кляштара стала максіма ora et labora. Прычым другая частка разумелася ў прамым сэнсе, таму што Бенедыкт імкнуўся ператварыць кляштар у самадастатковую структуру. Паступова ў Заходняй Еўропе ўзнікла дастаткова шмат бенедыктынскіх кляштараў, якія ператварыліся ў базавыя адукацыйныя цэнтры з бібліятэкамі, скрыпторыямі і школамі.

Арыянская царква. Акрамя каталіцкай царквы ў Заходняй Еўропе ў часы ранняга сярэднявечча існавала яшчэ дзве ўплывовая хрысціянскія канфесіі – арыянская і кельцкая (ці іра-шатландская).

Узнікненне арыянскага веравызнання звязана з дзейнасцю александрыйскага прэсвітэра Арыя (пам. 336 г.), які рэзка выступіў супраць ідэі александрыйскага епіскапа Аляксандра пра адзінаіснасць бога-айца і бога-сына, замацаваную пазней Нікейскім сімвалам веры. У адказ Арый вылучыў ідэю пра падобаіснасць бога-айца і бога-сына. Канцэпцыя Арыя была выкладзена ў вершаваным зборніку “Талія”.

Галоўныя ідэі арыевай “Таліі” могуць быць перададзены наступным чынам. Бог быў адзін ад самага пачатку, на пэўным этапе ён стварыў нейкага Адзінага, якому даў наступныя імёны: Слова, Прамудрасць, Сын. Менавіта праз гэтага Адзінага бог стварыў свет. У той жа час Сын існуе асобна, сам па сабе, і не мае ніякага дачынення да Айца. Хрыстос у гэтай сістэме выступае толькі як адзін з магчымых матэрыяльных носьбітаў сілы і волі бога. У спісе носьбітаў, які дае Арый, спасылаючыся на кнігу прарока Іаіля (2:25), ёсць таксама вусень і саранча. Ад людзей Хрыстос адрозніваецца толькі тым, што бог папярэдне дараваў Яму тую славу, якую потым чалавек мог атрымаць за дабрачыннасць.

Абапіраючыся на ідэі пра падобасутнасць бога-айца і бога-сына, Арый разгортвае канцэпцыю ўсынаўлення. Фрагментарная захаванасць твораў Арыя не дазваляе правесці дэталёвы аналіз гэтай канцэпцыі. Але шэраг прынцыповых момантаў быў адзначаны александрыйскім епіскапам Аляксандрам у лісце да канстанцінопальскага епіскапа Кірылы. Арый лічыў, што Ісус Хрыстос быў звычайным чалавекам, здольным успрымаць як добрае, так і дрэннае, але выбраў ён добрае і за гэта, а таксама за дабрачыннае жыццё быў усыноўлены богам. Аналагічную ганаровую ўзнагароду атрымалі апосталы Пётр і Павел, толькі крышку ніжэйшага гатунку – “Калі б такую ж моц у тым (дабрачынным жыцці – І.Е.) паказалі Павел і Пётр, – гаварыў Арый, – то і іх усынаўленне ніяк не адрознівалася б ад Хрыстовага” (Hist. Eccl. I,4). Такі шлях адкрыты для кожнага – “І мы … таксама як Ён (Ісус Хрыстос – І.Е.) можам зрабіцца сынамі Божымі” (Ibid.). Не меншую цікавасць прадстаўляе наступнае сведчанне Афанасія Александрыйскага: “… ерэтыкі мяркуюць, што выратавальнік не быў Госпадам і Царом, пакуль не стаў чалавекам і не пацярпеў на крыжы. Толькі ад гэтага часу (Ён) пачаў быць Госпадам”.

У выніку ствараецца наступная іерархічная лесвіца ўсынаўлення. На вышэйшым месцы – смерць Ісуса Хрыста на крыжы, на другім – апостальская праца Пятра і Паўла, яшчэ ніжэй – дабрачыннае жыццё. Чалавек, такім чынам, патэнцыяльна здольны заняць кожны з трох узроўняў усынаўлення і стаць сынам божым.

Пасля таго, як сфарміраваліся галоўныя моманты арыянскай дактрыны, пачалося яе тыражаванне. Пры гэтым прапагандысты арыентаваліся ў першую чаргу на шырокія масы насельніцтва, ператварыўшы рыначныя майданы ў поле сваёй дзейнасці. Асноўнымі аб’ектамі іх уздзеяння былі простыя людзі, якім прапагандысты прапаноўвалі адказваць на вельмі нескладаныя і лагічныя пытанні, арыентаваныя на штодзённа-бытавую свядомасць і нацэленыя на дыскрэдытацыю старанікейскай дактрыны. Яны пыталі, напрыклад, у жанчыны: “Ці быў у цябе сын перад тым, як ты яго нарадзіла? І таксама як у цябе не было сына, так не было і Сына Божага, пакуль ён не нарадзіўся”.

Распаўсюджванне арыянства сярод германскіх плямёнаў звязана з дзейнасцю Ўльфілы (311–383). Каля 341 г. арыянскі еріскап Канстантынопаля надаў яму сан епіскапа готаў. Менавіта Ульфіла потым пераклаў на гоцкую мову Біблію. У пачатку V ст. большасць германскіх плямёнаў, якія рассяліліся на тэрыторыі Заходняй Рымскай імперыі прынялі хрысціянства ў арыянскім варыянце.

Трэба вызнаць, што Ульфіла ў сваім спавяданні веры прапанаваў дастаткова просты і лагічны варыянт размеркавання боскай сілы і ўлады паміж асобнымі прадстаўнікамі Тройцы. Бог-айцец з’яўляецца адзіным, ненароджаным, нябачным. Адзінародны Бог-сын яму падпарадкаваны і паслухмяны. Бог-Дух святой з’яўляецца сілай, якая дае святло дабрачыннасці (virtutem inluminantem) і святасць (sanctificantem), падпарадкоўваецца і служыць Хрысту (ministrum Cristi).

Арганізацыйная структура арыянскай царквы ў параўнанні з каталіцкай была больш аморфнай і друзлай. Тут не было строгай іерархіі святарства, не было імкнення стварыць адзіную царкву для ўсіх германскіх каралеўстваў. Унутры краіны арыянская царкоўная структура цалкам кантралявалася каралём.

Кельцкая царква. Кельцкая царква была заснавана на брытанскіх астравах у ІІ ці ІІІ ст. Прынамсі ў пачатку IV ст. на саборы ў Арэлаце прысутнічалі епіскапы Ёрка, Лондана і Лінкольна. Асаблівасцямі яе былі: 1) аскетычны лад жыцця, узведзены ў норму, 2) масавае пашырэнне манаства, 3) кананічны поліцэнтрызм, калі вакол вядомага абата ці епіскапа групаваўся своеасаблівы “куст” кляштараў, 4) большая ступень адкрытасці кляштараў простым людзям.Асноўным пунктам разыходжанняў паміж кельцкай царквой і рымска-каталіцкай было вызначэнне даты Вялікадня. Але ў пачатку VIII ст. яно было знята на карысць рымскай традыцыі.

Выхадцы з Ірландыі заснавалі некалькі кляштараў у кантынентальнай Еўропе, калі Калумбан (543–615) з групай прыхільнікаў перасяліўся на кантынент. Гэтыя кляштары адыгрывалі паметную ролю ў захаванні і пашырэнні пісьменнасці і старажытных рукапісаў. У VІІ ст., аднак, бенедыктынскія кляштары выгралі канкурэнтную барацьбу з калумбанаўскімі.

Лекцыя 14–15

Рымска-каталіцкая царква ў высокім сярэднявеччы

15–16. Лекцыя 14–15. Рымска-каталіцкая царква ў высокім сярэднявеччы. Самавызначэнне рымска-каталіцкай царквы ў высокае сярэднявечча. Клюнійскі рух. Манаскія ордэны ХІ–ХІІ ст. Рымска-каталіцкая царква ў ХІІІ ст. Манаскія ордэны ХІІІ ст. Ерасі. Месца рымска-каталіцкай царквы ў міжнародных адносінах высокага сярэднявечча.

Самавызначэнне рымска-каталіцкай царквы ў высокае сярэднявечча. У пачатку высокага сярэднявечча рымска-каталіцкая царква і праваслаўныя патрыярхіі усходняга Міжземнаморра (Канстанцінопальская, Антыяхійская, Александрыйская, Іерусалімская) складалі кананічна адзіную арганізацыю. Аднак, паміж імі ўжо аформілася дастаткова шмат разыходжанняў, у тым ліку і прынцыповых. Менавіта да ліку апошніх трэба аднесці прыняты католікамі догмат пра filioque.

Канчатковы раскол (схізма) паміж рымска-каталіцкай і праваслаўнай цэрквамі адбыўся ў сярэдзіне ХІ ст. Гэта было звязана з падзеямі на поўдні Апенінскага паўвострава. Пасля таго, як гэтая тэрыторыя была адторгнута ад Візантыі і перайшла пад кантроль нармандцаў, тут пэўны час працягвалі існаванне праваслаўныя парафіі. Менавіта іх вырашыў паставіць пад свой кананічны кантроль папа рымскі Леў Х (1049–1054). Пры гэтым свае дзеянні ён абгрунтоўваў спасылкай на “Канстанцінаў падарунак”. Перамовы, праведзеныя ў Канстанцінопале на гэты конт, выявіліся беспаспяховымі. У выніку легат папы рымскага кардынал Гумберт абвясціў 16 ліпеня 1054 г. анафему Канстанцінопальскаму патрыярху Міхаілу Кілурарыю. Аналагічны крок быў зроблены праваслаўнай царквою 20 ліпеня. Узаемнае анафемстваванне было скасавана толькі ў 1967 г.

Пасля таго, як знікла нават вонкавая бачнасць хрысціянскага адзінства, рымска-каталіцкая царква завяршыла фарміраванне строга цэнтралізаванай, эканамічна моцнай, палітычна ўплывовай наднацыянальнай структуры.

Стрыжнем яе стала папская ціара. Найбольш яскравым выяўленнем памкненняў папы рымскага атрымаць першынства над свецкай уладай з’яўляецца так званы “Дыктат папы” (1075) – дакумент у 27 артыкулах, аўтарства якога прыпісваецца альбо папе рымскаму Грыгорыю VII, альбо яго кардыналу Дэўсдэдыту. Сутнасць новай структуры была ў тым, што пры захаванні традыцыйнай апоры, іерархічнай сістэмы архіепіскапскіх і епіскапскіх кафедраў і парафій, дабаўляліся яшчэ дзве сістэмы, якія выводзіліся за межы епіскапскай юрысдыкцыі і падпарадкоўваліся непасрэдна папе рымскаму: клюнійскія кляштары і манаскія ордэны.

Клюнійскі рух. Клюнійскі рух атрымаў сваю назву ад бенедыктынскага кляштара заснаванага ў Клюні (Бургундыя) ў 910 г. Вільгельмам, герцагам Аквітанскім. Роля кляштара пачала зрастаць з часоў другога абата кляштара Адона (ад 927 да 942 г.). Менавіта яму папа рымскі Іаан ХІ дазволіў правесці перабудову кляштарнага жыцця ў Францыі і Італіі. Першым крокам пры гэты стаў вывад Клюні з-пад кананічнай юрысдыкцыі епіскапа і падпарадкаванне яго непасрэдна папе рымскаму. Наступным крокам стала ўведзенне жорсткай дысцыпліны для манахаў-бенедыктынцаў і прынцыпа цэнтралізацыі сярод кляштараў гэтага ордэна, якія падпарадкоўваліся цяпер Клюні. Пры абаце Гуго (ад 1049 да 1109) Клюні ператварыўся ў духоўны цэнтр заходняга хрысціянства, у асацыяцыі з ім было каля 2 тыс. кляштараў у Англіі, Францыі, Італіі, Германіі і Іспаніі.

Лагічным працягам рэформы царкоўнага жыцця, пачатай клюнійцамі стала кананічнае афармленне практыкі цэлібату (забароны шлюбаў для кліра). Спачатку гэта было зроблена саборам у Павіі (1022 г.) па ініцыятыве Бенедыкта VIII (1012–124), потым пастановамі І і ІІ Латэранскага сабораў (1123 і 1139 гг. адпаведна).

Больш строгай стала сістэма выбараў папы рымскага праз канклаў. Паводле булы папы рымскага Мікалая ІІ, выдадзенай у 1059 г. і пацверджанай ў гэтым жа годзе Латэранскім саборам у выбарах удзельнічалі кардыналы, прычым галоўная роля належала сямі кардыналам-епіскапам, якія рабілі папярэдні выбар і прапаноўвалі найбольш падыходзячага кандыдата. ІІІ Латэранскі сабор (1179) ураўняў у правах усіх кардыналаў-выбаршчыкаў і вызначыў норму ў 2/3 галасоў для пераможцы галасавання.

На больш моцны фінансавы падмурак была пераведзена практыка выдачы індульгенцыяў. Першыя граматы такога кшталту з’явіліся падчас падрыхтоўкі І крыжовага паходу і гарантавалі дараванне грэхоў тым яго ўдзельнікам, якія адпраўляліся не за грашымі ці гонарам, а дзеля вызвалення Гроба Гасподня. Пры пантыфікаце Інакенцыя ІІ (1130–1143) практыка індульгенцыяў пачала набываць выгляд спагнання грошай на царкоўныя мэты. У 1132 г. кожны, хто наведваў Клюні і ахвяраваў грошы на ўпрыгожанне яго царквы атрымліваў дараванне грахоў на 20 дзён. Пазней гэтак сталі рабіць шмат якія цэрквы.

Манаскія ордэны ХІ–ХІІ ст. Дастаткова важкай задачай, якая стаяла перад рымска-каталіцкай царквой было ўсталяванне кантролю над адшэльнікамі. Гэта было зроблена пры дапамозе аб’яднання індывідуальных і калектыўных формаў манаскага жыцця ў ордэну камадулаў, заснаваным у 1012 г. св. Рамуальдам у мястэчку Камальдула каля Арэца (Італія), і ордэн картузіанаў, заснаваным св. Бруно ў 1084 г. у даліне Шартрэз (на поўнач ад Грэнобля, Францыя). Абодва ордэны адыгралі вельмі значную ролю ў праведзенні пераўтварэнняў царкоўнага жыцця.

У 1098 г. бенедыктынскі манах Роберт заснаваў у бургунскім мястэчку Цыстэрцыум кляштар. Манахі тут давалі зарок маўчання, фізічнай працы, галечы. Яны нават адмовіліся ад выкарыстання працы пазямельна залежных сялян і самі працавалі на зямлі. Паступова дадзеныя прынцыпы пачала падтрымліваць дастаткова вялікая колькасць старых і новых кляштараў, якія стварылі своеасаблівую канфедэрацыю. Вярхоўным органам улады яе быў штогадовы сход абатаў у Цыстэрцыуме.

У 1112 альбо 1113 г. да цыстэрцыянцаў далучыўся вядомы ў наступным дзеяч рымска-каталіцкай царквы Бернард, з 1115 г. абат Клерво, які правёў рэформу ордэна. У 1119 г. папам рымскім быў зацверджаны статут новага ордэна, да складу якога ўвайшлі 9 абатстваў. Манахі рэарганізаванага ордэна вырашылі, што фізічная праца на зямлі замінае іх духоўнаму жыццю. У выніку манахі пачалі толькі моліцца, а на зямлі цяпер працавалі канверзы (conversi barbati – барадатыя браты). Ім статут забараняў нават чытаць. Яны павінны былі ведаць толькі 4 малітвы і час ад часу слухаць настановы свайго абата. Папулярнасць рэарганізаванага ордэна зрасла, і да смерці Бернарда Клервоскага па ўсёй Заходняй Еўропе налічвалася 338 цыстэрцыянскіх кляштараў (фундатарам 68 з іх з’яўлялся сам Цыстэрцыум). У цэлым, выкарыстанне ідэалагічна падрыхтаванай і фактычна бесплатнай рабочай сілы, мела станоўчы вынік. Цыстэрцыянскія кляштары адыгралі значную ролю ў развіцці аграрнага сектара вытворчасці, асабліва ў ХІІ ст.

Новыя ордэны былі створаны падчас крыжовых паходаў. У канцы 1119 г. альбо ў пачатку 1120 г. рыцар Хуго з Бургундыі разам з сябрамі стварыў брацтва “Жабрацкіх рыцараў Хрыста” з мэтай абароны паломнікаў на шляху да Іерусаліма. Ад самага пачатку рыцары атрымалі поўную падтрымку мясцовых улад. Іх дзейнасці спрыяў канстанцінопальскі патрыярх, а іерусалімскі кароль Балдуін ІІ аддаў ім пад рэзідэнцыю частку свайго палаца, размешчаную каля мячэці аль-Акса, якая ў сваю чаргу была пабудавана на месцы храма Саламона. Адсюль паходзіць назва суполкі – “Бедныя рыцары Хрыста і храма Саламона”. У скарочанай форме назва гучыць як храмоўнікі, ці (у лацінізіраванай форме) тампліеры. Такім чынам узнік новы тып ордэна – ваенна-манаскі. Члены такіх ордэнаў давалі дадатковы зарок – вайны з нявернымі. Ім забараняліся працяглыя пасты. Браты-рыцары як правіла не мелі духоўнага сана. Да складу ордэна тампліераў ўваходзілі браты-рыцары, браты-слугі, капеланы, слугі і рамеснікі. Вонкавай адзнакай брата-рыцара быў белы плашч з чырвоным прамым крыжом.

Спачатку тампліеры выконвалі чыста паліцэйскія функцыі (фактычна ў кожнай крэпасці крыжакоў быў атрад тампліераў), але пасля 1291 г. перанеслі сваю рэзідэнцыю на Кіпр, потым у Еўропу. Статут ордэна быў напісаны Бернардам Клервоскім і зацверджан у 1128 г. У 1139 г. ордэн быў вызвалены ад царкоўных падаткаў і перайшоў пад прамую юрысдыкцыю папы рымскага. У выніку вялізарныя змельныя ўладанні тампліераў, раскіданыя па ўсёй Еўропе былі выведзены з-пад падпарадкавання епіскапаў. З цягам часу тампліеры ператварыліся ў адных з асноўных фінансістаў Заходняй Еўропы.

У сярэдзіне ХІ ст. група італьянскіх купцоў з Амальфі заснавала ў Іерусаліме шпіталь для паломнікаў. Пасля захопу крыжакамі Іерусаліма работа шпіталя актывізавалася. У 1113 г. папа рымскі зацвердзіў статут “Рыцараў іерусалімскага шпіталя св. Іаана”. Рыцараў называлі альбо іааніты. Альбо шпітальеры. Пасля пераносу ў 1309 г. рэзідэнцыі ордэна на о. Родас яны сталі вядомы як радоскія рыцары. Пасля пераносу ў 1530 г. рэзідэнцыі на о. Мальта – як мальтыйскія рыцары. У ХІІІ ст. формай ордэна стаў чорны плашч з белым мальтыйскім крыжом на баку. Іаанітам дазвалялася свецкая служба пры дварах. Ордэн меў шмат кляштараў, вельмі значныя зямельныя ўладанні. Зрастанне ўплыву іаанітаў было звязана з тым, што яны як правіла выступалі пасрэднікамі пры выкупе палоных рыцараў.

Рымска-каталіцкая царква ў ХІІІ ст. У гэты перыяд найбольш актуальнай праблемай для рымскіх папаў стала пытанне пра суадносіны свецкай і духоўнай улады.

Найбольшую актыўнасць у гэтым плане праяўляў Інакенцій ІІІ (1198–1216). Ён актыўна ўмешваўся ва ўнутранныя справы заходнееўрапейскіх дзяржаў, здолеў паставіць у васальную залежнасць ад Рыма Англію, Арагон, Балгарыю, Партугалію. Менавіта па яго ініцыятыве на поўдні Францыі пачаліся Альбігойскія войны. Дзеля таго, каб яшчэ больш узняць аўтарытэт сваёй улады Інакенцій ІІІ аб’явіў, што папа рымскі з’яўляецца намеснікам (вікарыем) не св. Пятра, як гэта лічылася раней, але непасрэдна Ісуса Хрыста. У выніку быў створаны непарыўны ланцуг, які звязваў царкоўную іерархію з нябеснай. Акрамя таго, у якасці намесніка бога на зямлі папа рымскі мог ставіць сябе над царкоўным саборам.

Вельмі важнай падзеяй пачатку ХІІІ ст. стала праведзенне IV Латэранскага сабора (ХІІ сусветнага) у 1215 г. У яго рабоце прынялі ўдзел больш 400 епіскапаў, 800 абатаў і прыяраў, паслы шмат якіх еўрапейскіх каралёў і прадстаўнікі імператара Фрыдрыха ІІ. Перад саборам было дзве асноўныя праблемы – арганізацыя чарговага крыжовага пахода і вырашэнне бягучых праблемаў царкоўнага жыцця. Па выніках работы былі прыняты 70 канонаў. Першы з іх упершыню тэрміналагічна абазначыў дактрыну пераўтварэння хлеба і віна падчас еўхарыстыі ў цела і кроў Хрыста (трансубстанцыя). Акрамя таго католікам было рэкамендавана прынамсі раз у год быць на споведзі і раз ў год прыймаць прычасць (на Вялікадзень). Яўрэям і маўрам было загадана апранаць асобыя вопраткі. Былі асуджаны некаторыя погляды Іаахіма Флорскага і знята асуджэнне з Пятра Ламбардскаг, асуджаны як ератычныя вучэнні катараў і вальдэнсаў, чым была дадзена санкцыя на барацьбу супраць іх прыхільнікаў.

Катары (ад грэч. katharуs – чысты) былі вядомы з ХІ ст. у Італіі, Фландрыі, паўднёвай Францыі. Веравучэнне іх з аднаго боку засноўвалася на хрысціянскіх ідэях апостальскага жыцця, але адначасова было строга дуалістычным. У выніку ўвесь матэрыяльны свет вызнаваўся стварэннем сіл зла і супрацьстаўляўся духоўнаму свету дабра (адсюль паходзілі аскетызм, адмова ад шлюбаў, вегатырыянства). Рымска-каталіцкая царква таксама вызнавалася параджэннем сіл зла, а папа рымскі ўспрымаўся катарамі як прадстаўнік Сатаны.

Вучэнне вальдэнсаў аформілася ў канцы ХІІ ст. Традыцыя звязвае яго з дзейнасцю ліонскага купца Пятра Вальда. Яны арыентаваліся на апостальскае жыццё і “евангельскую беднасць”, вельмі рэзка выступалі супраць рымска-катліцкай царквы, адмаўлялі большасць яе дагматаў (вызнавалі толькі хрышчэнне і еўхарыстыю), прызнавалі ўсеагульнае святарства. У хуткім часе абшчыны вальдэнсаў узніклі ў паўднёвай Францыі, Іспаніі, паўночнай Італіі, Германіі, Чэхіі, Швейцарыі.

Дзеля барацьбы з ерассю IV Латэранскі сабор заснаваў спецыяльную царкоўную працэдуру для праследвання (per inqusitionem) ератыкоў. Смяротныя прыгаворы, вынясеныя ератыкам епіскапамі, выконваліся свецкімі ўладамі.

У 1231 г. папа рымскі Грыгорый ІХ (1227–1241), пляменнік Інакенція ІІІ перадаў кантроль над інквізіцыяй спецыяльным упаўнаважаным асобам, спачатку з ліку членаў ламініканскага ордэна, потым – францысканскага.

У 2-й палове ХІІІ ст. рымска-каталіцкая царква завершыла стварэнне юрыдычнай базы свайго канічнага жыцця. Першы афіцыйны зборнік пастаноў папаў рымскіх, з чатырох, якія складаюць “Корпуса кананічнага права” з’явіўся паміж 1141 і 1150 гг. – Дэкрэты Грацыяна. У 1234 г. з’явіўся другі зборнік – Дэкрэталіі Грыгорыя ІХ, куды былі ўключаны таксама і пастановы Інакенцыя ІІІ. У 1298 г. выйшаў трэці зборнік – пастановы папы рымскага Баніфацыя VIII.

Асноўнай праблемай, з якой ушчыльную сутыкнулася рымска-каталіцкая царква ў другой палове ХІІІ ст. была спадчына Арыстоцеля.

Справа была ў тым, што да сярэдзіны ХІІ ст. Заходняя Еўропа фактычна не ведала грэчаскую спадчыну (выключэнне складалі два маленькія творы Арыстоцеля, перакладзеныя на лацінскую мову Северынам Баэцыем у VI ст.). За гэты час сфарміраваўся своеасаблівы заходнееўрапейскі сярэднявечны кантыніум, які цудоўна абыходзіўся без яе і развіваўся на ўласнай глебе, якая ў сваю чаргу была вынікам адаптацыі рымскай спадчыны.

Аднак, разам з пачаткам крыжовых паходаў заходнееўрапейская цывідізацыя ўступіла ў больш цесныя кантакты з цывілізацыяй ісламскай. Крыжакі прывозілі з Усходу кнігі на арабскай мове. У пачатку ХІІ ст. таледскі архіепіскап Раймунд (займаў кафедру ў 1086–1124) стварыў групу перакладчыкаў з арабскай мовы на лацінскую. Пасля смерці Раймунда з гэтай групай была звязана дзейнасць вядомага інтэлектуала таго часу Дамінга Гундзісалва. Адным з першых твораў, перакладзеных на лацінскую мову быў каран. Але потым перакладчыкі пачалі працаваць з грэчаскай спадчынай – творамі Арыстоцеля, Платона, Плаціна, Прокла, секста Эмпірыка, Дыягена Лаэруыя. Акрамя таго творы Арыстоцеля з арабскай мовы перакладаліся і шатландцам Мікаэлем Скотам (каля 1175 – каля 1236), які з 1227 г. жыў на Сіцыліі, дзе была яшчэ адна кантактная зона заходнееўрапейскай і ісламскай цывілізацыяў. Акрамя таго Арыстоцеля перакладалі і непасрэдна з грэчаскай мовы – Іаан з Венецыі (каля 1150), Роберт Гросетэст (каля 1240), Вільям з Мербеке (у прамежак 1255–1278). У выніку заходнееўрапейская інтэлектуальная эліта (студэнты і прафесара) атрымалі доступ на амаль роднай для іх лацінскай мове да ўсіх твораў Арыстоцеля і шмат якіх іншых грэчаскіх філосафаў. Прычым антычная спадчына не ўпісвалася ў абрысы таго ідэйнага кантыніуму, які ўжо існаваў.

Пытанне пра вызначэнне пазіцыі царквы адносна твораў Арыстоцеля стала вельмі актуальным. Першая рэакцыя кліра была адназначна адмоўнай – забараніць. Менавіта такую пастанову прыняў у1209 г. Парыжскі мясцовы сабор. У 1210 і 1215 г. чытаць і выкладаць Арыстоцеля забараніў папа рымскі Інакенцій ІІІ. У 1231 г. аналагічную па зместу булу выдаў Грыгорый ІХ. У той жа час стала відавочна, што забараніць вывучэнне твораў Арыстоцеля проста немагчыма, што яго ўсё роўна будуць чытаць і вывучаць ва універсітэтах. Тады царква ўзяла курс на адптацыю атыстотэлізму і падгонку яго пад свае жорсткія патрабаванні.

У 1231 г. Грыгорый ІХ стварыў спецыяльную камісію на чале з Вільгельмам Аксерскім. Камісія працавала да 1237 г., але праца яе была безвыніковай. Нічога не было зроблена. Тады справа была перададзена ордэну даменіканцаў.

У 1259 г. папа рымскі Урбан IV запрасіў у Рым малавядомага магістра тэалогіі Парыжскага універсітэта, аўтара шэрагу твораў, якія карысталіся сціплай вядомасцю, 34-гадовага манаха даменіканца Фаму (Томаса), які нарадзіўся каля горада Аквіна і таму атрымаў мянушку Аквінат.

Томас Аквінскі жыве ў Рыме да 1268 г. Менавіта тут ён пачынае пісаць сваю славутую “Тэалагічную суму”. У 1269 г. папская курыя накіроўвае Аквіната ў парыж, дзе ён піша другую частку твора (1269–1272). У 1272 г. багаслоў вярнуўся ў Італію, дзе пачаў працаваць у Неапалітанскім універсітэце. Паралельна ён працаваў над “Сумай”. У 1274 г. Томас Аквінскі атрымаў асабістае запрашэнне ад папы рымскага Грыгорыя Х на ІІ Ліонскі сабор, але захварэў па дарозе і памёр. Твор застаўся незавершаным. У1323 г. Томас быў кананізаваны.

Літаратурная форма твораў Аквіната была наканавана яго педагагічнай дзейнасцю. “Тэалагічная сума”. Складаецца з трох частак (другая мае два падразделы)і 512 пытанняў на якія прапанавалася пэўная колькасць адказаў “за” і “супраць” (ад 2 да 10). Пры гэтым складанасць адказаў вар’іравалася ў вельмі шырокім дыяпазоне: ад вельмі складаных да прымітаўных. Кожны адказ у сваю чаргу мог мець шмат унутраных адгалінаванняў.

Напрыклад 69 пытанне “Сумы” вызначалася наступным чынам – “Пра ўваскрашэнне і першае месца, куды паступаюць душы пасля смерці” мае наступную структуру: тры пытанні, першае з трох распадаецца на сем, першае з сямі распадаецца на сем, якія ўжо дэталёва разглядаюцца.

Манаскія ордэны ХІІІ ст. У 1191 г. у Палестыне ўзнікла яшчэ адно шпітальнае брацтва – пры шпіталі св. Марыі германцаў (тэўтонаў) у Іерусаліме (Domus Sanctae Mariae Theutonicorum in Jerusalem), якое ў 1198 г. было ператворана ў адпаведны вайскова-манаскі ордэн. У 1205 папа рымскі Інакенцій III in 1205 прадаставіў яго рыцарам форму – белы плашч з чорным крыжом.

Асаблівасцю палітыкі ордэна было імкненне стварыць уласную дзяржаву. Першая спроба такога кшталту была зроблена у 1211 г., калі вянгерскі кароль Андрэй ІІ запрасіў іх у Трансільванію для абароны ад качэўнікаў, але ў 1225 г. выгнаў іх. У тым жа годзе польскі князь Конрад Мазавецкі перадаў ім горад Холм (Хелм). У 1233 г. на чале з Германам Балкам тэўтонскія рыцары пачалі заваяванне земляў прусаў, народа, роднага літоўцам. У 1234 г. папа рымскі Грыгорый IX выдаў паўторную грамату на заснаванне ордэна – на гэты раз у якасці ордэнскай дзяржавы ў Прусіі.

Крыху раней, у 1202 г. у Лівоніі быў створаны “Ордэн рыцараў Хрыста”. У 1204 г. статут ордэна быў зацверджаны. Формай рыцараў стаў белы плашч з выяваю чырвонага крыжа і мячоў, таму рыцараў назвалі мечаносцамі. У 1236 г. яны былі разгромлены літоўцамі пад Шаўляем, што выклікала іх паметнае аслабленне. У 1237 г. ордэн мечаносцаў быў рэарганізаваны ў Лівонскі ордэн, які быў філіалам Тэўтонскага ордэна.

Акрамя таго ў ХІІІ ст. у рымска-каталіцкай царкве ўзнік новы тып ордэна – жабрацкі. Першым з іх быў ордэн, заснаваны ў Лангедоку іспанскім святаром Дамінікам Гусманам дзеля барацьбы з альбігоцамі (прыхільнікамі ератычных вучэнняў катараў і вальдэнсаў). Статут ордэна быў зацверджаны папам рымскім ганорыем ІІІ у 1216 г. У 1218 г. Дамінік паслаў сем сваіх вучняў у Парыжскі універсітэт, каб тыя сачылі там за чысцінёй хрысціянства. У наступным дамініканцы актыўна выступалі на багаслоўскіх дыспутах, былі афіцыйнымі цэнзарамі царкоўных выданняў, кантралявалі суд святой інквізіцыі. Асаблівасць ордэна была ў тым, што ўсе яго члены былі святарамі. Ордэн падзяляўся на правінцыі, абрысы якіх маглі не супадаць з межамі краін. На чале ордэна стаяў генерал, якога выбіраў сход правінцыялаў. Генеральны капітул склікаўся альбо ў Парыжу, альбо ў Балон’е.

Яшчэ адзін жабрацкі ордэн быў заснаваны Францыскам Асізскім (1181/1182–1226), які выступаў за аднаўленне нормаў апостальскага жыцця і за скасаванне не толькі індывідуальнай, але і калектыўнай уласнасці. Пры гэтым ён не выступаў супраць папаў рымскіх. Пропаведзі Францыска былі вельмі папулярны сярод простага люду, таму пантыфікі адразу вырашылі выкарыстаць гэты момант у сваіх інтарэсах, як дэманстрацыю таго, што ў межах рымска-каталіцкай царквы існуюць не толькі парочныя прэлаты, але і па-сапраўднаму святыя людзі. Пра хуткасць вызнання сведчаць наступныя факты – пропаведзь Францыска пачалася каля 1207 г., а ўжо ў 1209 г. ён і 11 яго вучняў былі прыняты папам рымскім Інакенціем ІІІ. У 1210 г. францысканы набылі статус ордэна (статут зацверджаны ў 1223 г.). З цягам часу стаўленне францсканцаў да ўласнасці было адкарэктыравана. З’явіліся францысканскія кляштары, але лічылася, што імі валодае царква, а ордэн толькі карыстаецца будынкамі і гаспадаркай. На чале ордэна стаяў генерал і генеральны капітул, ці агульны сход усіх францысканцаў.

Пасля смерці заснавацеля ордэна ў руху францысканцаў абазначыўся раскол, які стаў фактам у 1260 г. Ордэн падзяліўся на спірытуалаў (радыкалаў) і канвентуалаў (памеркоўных). Пасля 1325 г. спірытуалы былі адлучаны ад царквы.

Асаблівасцю ордэна была наяўнасць жаночага філіалу, так званага “другога ордэна”, заснаванага сястрой Францыска Асізскага Кларай, і свецкага філіялу, так званага “трэцяга ордэна”. Члены апошняга (тэрцыярыі) жылі свецкім жыццём, але імкнуліся прытрымлівацца ідэалаў, прапанаваных Францыскам.

Месца рымска-каталіцкай царквы ў міжнародных адносінах высокага сярэднявечча. Папы рымскія, як кіраўнікі рымска-каталіцкай царквы мелі дастаткова магчымасцяў для вызначальнага ўплыву на міжнародныя адносіны ў Заходняй Еўропе. Праўда уплыў гэты ў значнай меры залежаў ад суб’ектыўнага фактару – наколькі актыўным палітыкам быў той ці іншы папа рымскі.

Механізм рэалізацыі знешнепалітычнай актыўнасці пап рымскіх была наяўнасць у яго руках шэрагу выключных правоў: 1) правы інтэрдыкту (поўнай ці частковай забароны набажэнстваў і абрадаў на пэўнай тэрыторыі), адлучэння ад царквы, вызвалення падданых ці васалаў ад прысягі; 2) права распараджацца каралеўскімі каронамі (былі створаны Сіцылійскае (1139 г.) і Партугальскае (1143 г.) каралеўствы, сіцылійская карона была перададзена Карлу Анжуйскаму (1266 г.) і г. д.); 3) права на рэгуляванне шлюбных і сямейных адносін манархаў санкцыя на развод, вызнанне легітымнасці бастардаў, дыспенацыя (у самым агульным плане пад дыспенацыяй разумееца права папы рымскага на санкцыю на парушэнне законаў, вызнаных грамадствам, але ў канкрэтным палітычным жыцці Заходняй Еўропы пад дыспенацыяй разумеўся дазвол на інцэстны шлюб, які ў выніку станавіўся законным у вачах грамадства); 4) права на спагнанне грошай на арганізацыю крыжовых паходаў. Акрамя таго, папы рымскія маглі ўплываць на еўрапейскія справы праз манаскія ордэны, якія былі экстэрытарыяльнымі, і суд святой інквізіцыі.

Былі ў руках пантыфікаў і чыста свецкія правы. Некаторыя заходнееўрапейскія краіны ў пэўныя перыяды сваёй гісторыі былі васаламі папаў рымскіх (Англія, Партугалія, Арагон). Пры папскай курыі знаходзіліся прадстаўнікі манархаў, якія абаранялі іх інтарэсы. Свецкія пытанні абмеркоўваліся на царкоўных саборах – кандыдатура імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі (ІV Латэранскі, ІІ Ліонскі, 1216 і 1274 гг. адпаведна), дэтранізацыя Фрыдрыхы ІІ Хохенштаўфена (І Ліонскі, 1245 г.).

Існавалі і агульнаеўрапейскія царкоўныя інстытуты, якія рэгулявалі адну з найбольш важных сфер сярэднявечнага міжнароднага жыцця – вайсковую.

Першым з іх з’явіўся “Божы мір” (Pax ecclesiae), якуі выключаў з тэатру баявых дзеянняў пэўных тэрыторыяў (касцёлаў, кляштараў, могілак) і пэўных сацыяльных груп (клірыкаў, паломнікаў, сялян, жанчын). Менавіта такога кшталту рашэнні былі прыняты на трох мясцовых саборах цэнтральнай Францыі ў 990 г., а крыху пазней і на поўдні краіны (994, 999 гг.).

Пасля пачатку крыжовага руху з’яаіліся рашэнні пра абавязковыя льготы крыжакам і іх семьям, у тым ліку абарона іх маёмасці.

З пач. ХІ ст. на шмат якіх мясцовых царкоўных саборах былі распрацаваны нормы “божага перамір’я” (Treuga Dei), якія былі накіраваны на абмежаванне тэатру баявых дзеянняў у часе. У абагульненым выглядзе яны выглядалі наступным чынам. Забаранялася ваяваць: 1) ад заходу сонца ў сераду да ўсходу сонца ў панядзелак; 2) падчас вялікага пасту; 3) падчас найбольш значных царкоўных святаў (у гонар Дзевы Марыі, 12 апосталаў і інш.). У ХІІ ст. нормы “божага перамір’я” аб’яўляліся таксама І–ІІІ Латэранскімі саборамі (1123, 1139, 1179 г. адпаведна).

Лекцыя 16

Рымска-каталіцкая царква ў позім сярэднявеччы

17. Лекцыя 16. Рымска-каталіцкая царква ў познім сярэднявеччы. Авіньёнскі палон (1309–1378). Вялікі раскол (1378–1414). Пізанскі сабор 1409 г. Канстанцкі сабор 1414–1418 гг. Саборны рух. Каталіцкая царква ў канцы XV ст.

Авіньёнскі палон (1309–1378). Пасля Баніфацыя VІІІ рымскім папам стае Бенедыкт ХІ (1303–1304), потым – архіепіскап горада Бардо Бертран дэ Го, які прыняў імя Клімента V (1305–1314).

Пачатак яго пантыфікату быў звязаны са спробамі пераадолення вельмі моцнага ціску з боку Філіпа ІV. Пры гэтым папа адстаяў тое, што яму падавалася найбольш важкім – чысціню тыары. Ён адмовіўся ад пасмяротнага асудждэння Баніфацыя VІІІ, але адначасова пагадзіўся на павялічэнне колькасці французскіх прэлатаў у складзе калегіі кардыналаў і зацвердзіў разгром ордэна тампліераў.

Больш значная падзея пантыфікату – перанос у 1309 г. рэзідэнцыі рымскіх пап да Авіньёну, горада на рацы Рона. Афіцыйна гэтая тэрыторыя была імперскім ленам. Больш таго, у 1348 г. горад быў выкуплены ў графіні Праванскай і заставаўся папскім уладанням аж да Вялікай Французскай рэвалюцыі. Але ўсе добра разумелі, што папа рымскі знаходзіцца пад кантролем французскай кароны. Аб гэтым, у прыватнасці, сведчыць і тое, што ўсе авіньёнскія папы былі французамі, і тое, што са 134 кардыналаў, назначаных у гэты перыяд французамі былі 111.

Галоўнай праблемай, якая ўзнікла ў сувязі з пераносам рэзідэнцыі, стаў сам пераезд, які каштаваў вельмі дорага, таму што трэба было забяспечыць шыкоўныя ўмовы пражывання папы і кардыналаў, а таксама ўтрымання вялізарнага бюракратычнага апарату. Першым крокам у накірунку павялічэння прыбыткаў курыі стала ўсталяванне цаны на ўсе віды духоўных паслуг, ад дазволу на шлюб да зацвярджэння дакумента. Акрамя таго шырока выка-рыстоўваліся грошы спонсараў, чыі інтарэсы ў наступным лабірвалі кардыналы. Некалькі кардыналаў жылі за кошт герцага Ланкастэрскага, караля Навары, Фларэнцыя з 1354 г. штогадова выдаткоўвала 3 тыс. фларынаў на ўтрыманне трох кардыналаў. Захоўваліся і традыцыйныя віды прыбыткаў – дзесяціна, васальныя выплаты.

Папы рымскія, аднак, разумелі, што яны зґяўляюцца духоўнымі кіраўнікамі ўсяго каталіцкага свету (у гэты час каталіцкія місіянеры дабраліся аж да Кітая) і таму ўспрымалі Авіньён толькі як часовае месцазнаходжанне курыі. У 1367 г. Урбан V вярнуўся у Рым, але палітычнае становішча там было настолькі напружаным, што ён у 1370 г. зноў перабраўся ў Авіньён. Нарэшце, паддаўшыся ўплыву жанчыны-містычкі Кацярыны Сіенскай папа Грыгорый ХІ у 1377 г. вяртаецца ў Рым, дзе ён і памёр у сакавіку таго жа года.

Вялікі раскол (1378–1414). Вяртанне папскай курыі да Рыму магло стымуляваць эканамічнае жыццё горада, таму рымляне вельмі хваляваліся, што ў выпадку, калі новым папам рымскім стане француз, курыя зноў вернецца да Авіньёну. У выніку пачаліся хваляванні і на гэтым фоне калегія кардыналаў (4 італьянцы, 12 французаў, 1 іспанец) выбралі новым пантыфікам Барталамео Прыньяна, арцыбіскупа горада Бар у Паўднёвай Італіі – Урбан VІ (1378–1389).

Новы папа рымскі, які да гэтага часу зарэкамендаваў сабе як выдатны адміністратар, выбраў шлях, накіраваны на ўздым аўтарытэту тыяры. Першы ўдар быў нанесены па калегіі кардыналаў, шыкоўнае жыццё якіх давала вельмі добрыя падставы для крытыкі. Ён неаднаразова выступаў супраць іх імкнення да раскошы. Аднойчы, нават аднаму з кардыналаў публічна даў поўху. Урэшце рэшт прэлаты пакрыўдзіліся і неітальянскія кардыналы выехалі з Рыма. Яны афіцыйна скасавалі свой выбар, як зроблены пад прымусам з боку гарадскога плебсу, і выбралі новага папу – Роберта Жэнеўскага (Клімент VІІ). Яго рэзідэнцыяй зноў стаў Авіньён. Урбан VІ і Клімент VІІ адлучылі адзін аднаго ад касцёлу. Адпаведным чынам падзяліся кляштары і манаскія ордэны.

У новых варунках значная роля належала пазіцыі свецкіх уладароў. Еўропа раскалолася на дзве часткі. На баку Урбана VІ былі Англія, Фландрыя, Партугалія, Венгрыя, Польшча, Чэхія, краіны Скандынавіі, большая частка германскіх і італьянскіх тэрыторый. На бок Клімента VІІ перайшлі Францыя, Бургундыя, Шатландыя, Неапалітанскае каралеўства.

Зразумела, што ў асяроддзі інтэлектуалаў Сарбоны, цэнтра багаслоўскай думкі сярэднявечча, пачалі з’яўляцца рознага кшталту праэкты пераадолення расколу. У самым агульным выглядзе прапановы могуць быць размеркаваны па трох варыянтах:

1. Адначасовае адмаўленне ад тыяры абодвух рымскіх пап. – Гэты варыянт быў відавочна нерэальным.

2. Ціск на рымскіх пап з боку свецкіх улад. – Маецца на ўвазе спыненне палітычнай і фінансавай падтрымкі. Гэты варыянт быў маларэальным, таму, што ў прынцыпе разлад у каталіцкім касцёле ставіў яго асобных прэлатаў ў залежнасць ад свецкіх уладароў, якія былі зацікаўлены ў стварэнні нацыянальных каталіцкіх касцёлаў (Англія, Францыя).

3. Скліканне сусветнага сабору. – Гэты варыянт быў рэальны, але пры ўмове, што прэлаты возьмуць ініцыятыву на сябе і абыйдуць кананічнае права, згодна з якім сусветны сабор мог склікацца толькі папам рымскім.

Пачалася рэалізацыя менавіта апошняга варыянту.

Пізанскі сабор 1409 г. У 1408 г. абедзве калегіі кардыналаў адмовілі сваім папам у падтрымцы і склікалі сабор у Пізе. Акрамя прэлатаў і іх прад-стаўнікоў, на саборы былі рэпрэзэнтаваны 13 універсітэтаў, сюды ж прыехалі больш 300 магістраў і дактароў права, паслы амаль усіх заходнееўрапейскіх дзяржаў. Упершыню дэпутаты былі размеркаваны па чатырох нацыях (італьянскай, французскай, германскай, іспанскай), але парадак галасавання заставаўся ранейшым – індывідуальным.

На саборы быў выбраны новы папа рымскі – Аляксандр V, які хутка памёр (магчыма быў атручаны наступным папам рымскім Іаанам ХХІІІ). Аднак, у выніку гэтага канфлікт разгарэўся з новай сілай – альтэрнатыўныя папа кананічнасць рашэння сабору не вызналі і двоепапства перарасло ў троепапства: Іаан ХХІІІ (большая частка Заходняй Еўропы), Бенедыкт ХІІ (Кастылія, Арагон, Навара, Шатландыя), Грыгорый ХІІ (Неапаль і Рыміні).

Пасля гэтага пачалася рэалізацыя новага варынту выхаду з крызісу. Варыянту, які ўвабраў у сябе асобныя рысы ўсіх раней прыведзеных прапаноў.

Канстанцкі сабор 1414–1418 гг. Імператар Сігізмунд націснуў на пізанскага папу Іаана ХХІІІ і той склікаў сабор у Канстанцы. У наступным іні-цыятыва цалкам захоўвалася ў імператара. Менавіта ён звярнуўся с заклікам да заходнееўрапейскіх манархаў альбо прыбыць на сабор асабіста, альбо прыслаць сваіх прадстаўнікоў. Іаан ХХІІІ прыбыў на сабор толькі пад моцным ціскам кардыналаў.

Да сярэдзіны 1415 г. актуалізавалася пытанне пра кворум. Справа была ў тым, што пакуль на саборы не было прадстаўнікоў Кастыліі, Арагона, Навары і Шатландыі, якія стаялі на баку Бенедыкта ХІІ. Пакуль месца іспанскай нацыі занялі англічане, якія, адпаведна, выдзеліліся з германскай нацыі. Таксама з падачы англічан быў зменены парадак галасавання на саборы з індывідуальнага галасавання прэлатаў на галасаванне па нацыях. Пры гэтым прапанову англічан падтрымалі германская і французская нацыі, а таксама імператар.

Прадстаўнікі чатырох нацый накіравалі два пасольствы – першае да манархаў Пірэнейскага паўвострава, другое – у Шатландыю, з прапановай спыніць падтрымку Бенедыкта ХІІ. Першае пасольства закончылася поспехом у 1416 г., другое – у 1417.

Пасля далучэння да пасяджэнняў сабора Арагона (іспанскай нацыі) Францыя выступіла за скасаванне англійскай нацыі, але гэтая спробы плёну не дала.

Калі папа рымскі Іаан ХХІІІ пабачыў, што яму не ўдаецца паставіць пад свой кантроль пасяджэнні сабора, ён пастпрабаваў збегчы, але быў затрыманы, арыштаваны і нізложены па суду. Новым папам рымскім стаў Марцін V (1417–1431). Грыгорый ХІІ, які дабраахвотна адмовіўся ад тыяры, быў назначаны кардыналам-епіскапам Порту. Троепапства пераходзіць у двоепапства, а пасля смерці Бенедыкта ХІІ у 1423/1424 гг. раскол быў пераадолены.

Асноўным вынікам Вялікага расколу стала ўзмацненне пазіцыяў сабораў. Менавіта сабор урэшце рэшт і вырашыў праблему расколу. Вонкавым выяўленням гэтага стаў канон Канстанскага сабору Sacrosancta (“Непарушны”) ад 1415 г.: “Цей святий собор, що зібрався в Констанці … проголошує: по-перше, що він скликаний у ім’я Святого Духа, що він представляє Вселенську Католицьку Церкву, а тому має повноваження від самого Христа і всі люди, всякого рангу і стану, у тому числі й Папа, мають коритися йому в питаннях, які стосуються Віри, подолання розколу та реформації Церкви Божої вгорі й унизу; по-друге, він проголошує, що кожен, хоч би якого він був рангу і стану, хто свідомо відмовиться підкоритися указам, законам, декретам чи постановам, ухваленим на цьому святому Соборі або на іншому законно скликаному вселенському соборі … якщо він не спам’ятається, мусить відбути сувору покуту та відповідну кару; а в разі потреби підданий і іншим законним санкціям”1.

Канон Frequens (“Часты”) (1417 г.) ствараў вельмі мяккую схему пера-будовы касцёльнага жыцця. Штодзённае кіраванне ажыцяўляе папа рымскі і яго курыя. Саборы склікаюцца больш менш рэгулярна – бліжэйшы праз 5, наступны праз 7, потым праз 10 гадоў.

Саборны рух. Скліканне наступнага сабору адбылася ў 1423 г. у Павіі, але ў выніку пагрозы эпідэміі чумы пасяджэнні былі перанесены ў Сіену. Тут было праведзена рашэнне, накіраванае на ўстанаўленне равенства паміж удзельнікамі – агульная колькасць кардыналаў вызначалася ў 24, ці 18 чалавек, прычым іх выбіралі пораўну, ад кожнай нацыі.

Новы сабор быў скліканы папам рымскім Марцінам V у Базеле ў 1431 г. Пры гэтым пантыфік памёр да адкрыцця пасяджэнняў. Новы пантыфік, Яўген ІV (1431–1447) імкнуўся яго распусціць. Але тут інтарэсы папы рымскага сутыкнуліся з інтарэсамі свецкіх гасудароў Еўропы. Першым ўдзельнікаў сабора рашуча падтрымаў імператар Сігізмунд, потым абіцялі накіраваць сваіх паслоў каралі Англіі і Францыі.

Сабор, пасля таго, як адчуў такую моцную падтрымку, перайшоў у наступленне – ён патрабаваў, каб папа не толькі скасаваў сваю булу пра роспуск сабору і прыйшоў на яго пасяджэнні, але і вызнаў яго вяршынства. У адваротным выпадку яму пагражала абвяшчэнне ерытыком і пазбавленне сана. Нарэшце Яўген VІ адступіў, скасаваў сваю булу пра роспуск сабора (1433 г.) і далучыўся да яго пасяджэнняў (1435 г.).

У выніку было праведзена некалькі рашэнняў рэфарматарскага кшталту: 1) скасаванне анатаў (збораў, якія спаганяліся на карысць тыары пры назначэннях на высокія касцёльныя пасады), 2) колькасць кардыналаў не павінна была перавышаць 24-х, прычым не больш 6-ці ад адной нацыі, 3) усе кардыналы павінны былі мець вучоныя ступені тэалогіі ці права.

У новых варунках папа зноў ідзе на адкрыты канфлікт. Але пры гэтым ён пачынае рабіць захады на кіраваныя на тое, каб перацягнуць на свой бок заходнееўрапейскую грамадскасць. Яўген ІV пачаў змаганне за аднаўленне былога адзінства хрысціянскай канфесіі. Прапанова на гэты конт паступіла ад візантыйскага імператара Іаана VІІІ Палеолага, прычым адрасавана яна была не сабору, а папе. У сваю чаргу Яўген ІV запрасіў удзельнікаў сабору пераехаць з Базэля ў Ферару, а потым у Фларэнцыю (Ферара-Фларэнтыйскі сабор 1439 – 1449 гг.). Большасць дэпутатаў, з ліку прэлатаў, загаду папы падпарадкаваліся. На Ферара-Фларэнтыйскім саборы быў праведзены багаслоўскі дыспут і падпісана пастанова пра ўз’еднанне Laetentur caeli (“Радуйцеся нябёсы”), якую падтрымалі ўсе ўдзельнікі перамоў (візантыйскую дэлегацыю складалі каля 700 чалавек, у тым ліку сам імператар, патрыярх Канстантынопальскі, 20 епіскапаў), за выключэнням двух візантыйскіх іерархаў.

Паводле дэкрэта 1439 г. праваслоўная царква вызнавала догматы пра filioque і чысцец, вярхоўную ўладу папы рымскага, дапускала выкарыстанне пры прычасці не толькі кваснога хлеба, але і прэснага (як у католікаў).

Пасля гэтага на працягу шасці гадоў было дасягнута пэўнае пагадненне з армянамі, егіпецкімі коптамі, маранітамі острава Кіпр. Хаця ўсе гэтыя аб’яднанні вельмі хутка разваліліся, аўтарытэт папы рымскага ў Еўропе вырас.

Тым часам у Базеле заставаліся нешматлікія знаўцы права з ліку ўні-версітэцкай прафесуры. Яны ў 1438 г. заявілі пра нізлажэнне Яўгена ІV і выбралі на яго месца новага папу – Фелікса V (1439–1449).

Аднак, апошні крок не ўзмацніў пазіцыі сабору, а наадварот, вельмі моцна аслабіў іх. У падтрымцы яму адмовілі Шатландыя, Кастылія, Мілан, Арагон. Францыя пакуль падтрымлівала Базельцаў, таму што сама прыняла ў 1436 г. на паместным саборы ў Буржэ з невялікімі змяненнямі дэкрэты Базэльскага сабора. Менавіта яны сталі глебай, на якой вырасла “Прагматычная санкцыя” – аснова фактычна незалежнага галіканскага касцёлу. У Германіі на баку сабора выступалі курфюрсты, на баку папы рымскага – імператар Фрыдрых ІІІ. Кампраміс быў дасягнуты ў 1447 г. (“Венскі канкардат”): Яўген ІV вызнаваўся папай рымскім, адначасова ён вызнаваў перыядычнасць склікання сабораў, новы сабор павінен быў адбыцца ў адным з імперскіх гарадоў.

Канфлікт паступова набліжаўся да свайго вычарпання. У 1447 г. новым папам рымскім стае Нікалай V. Пры актыўнай ролі Францыі склікаюцца з’езды з удзелам прадстаўнікоў папы рымскага, базэльцаў, Англіі, Сіцыліі, Савойі, спачатку ў Буржэ, потым у Ліоне, нарэшце ў Жэневе. Шлях для кампрамісу быў адкрыты. У 1448 г. Базэльскі сабор перабіраецца ў Лазану. Нікалай V і Фелікс знялі ўзаемныя анафемы. Сабор закрыўся.

Саборны рух прайграў, Апошняя кропка ў барацьбе была пастаўлена ў 1460 г. булай Execrabilis (“Годны пракляцця”), якая асудзіла тэзіс пра тое, што саборы маюць уладу, вышэйшую за папскую і забараніла звяртацца з апеляцыямі на папскія пастановы да будучых сабораў. Спроба Андрэя Цукалмальё (харвата ці славенца, які выдаваў сябе за кардынала) склікаць яшчэ адзін Сусветны сабор у Базэле ў 1482 г. выглядала звычайнай палітычнай авантурай.

Каталіцкая царква ў канцы ХV ст. Пасля правалу саборнага руху ў Заходняй Еўропе ўсталявалася дастаткова шаткая раўнавага паміж свецкімі ўладарамі кантынента і папскай тыарай.

Францыя і Іспанія былі цалкам задаволены атрыманымі вынікамі і закладзенымі падмуркамі для ўласных нацыянальных касцёлаў, у Англіі выбухнула міжусобная вайна Руж, што адсунула на далёкі план царкоўныя праблемы, Германія была занадта разробленай краінай, каб праводзіць ад-назначную лінію, тым больш, што імператар Фрыдрых ІІІ быў цалкам задаволены ўмовамі Венскага канкардата.

У выніку папы рымскія атрымалі добрую магчымасць засярэдзіцца на больш цікавых і прыемных справах, звязаных з Італіяй перыяду Адраджэння. Нікалай V (1447–1455) быў вялікім аматарам і знаўцом каліграфіі і вышу-каных друкаваных кніг, Пій ІІ (1458–1464) атрымаў вядомасць у якаксці пісьменніка і гісторыка. Паметна вырасла эканамічная магутнасць папства. Вялізарныя сродкі далі продаж індульгенцый, “юбілейны год” (1450 г.), калі кожнаму паломніку, які наведаў Рым давалі поўнае дараванне грахоў, і перыядычныя спагнання грошай на патрэбы барацьбы з турэцкай небяспекай.

Самымі адмоўнымі старонкамі у царкоўнай гісторыі канца ХV ст., безумоўна сталі аўтадафэ ў Севіл’і (ад лютага да лістапада 1481 г. было публічна спалена 298 ерытыкоў, асуджаны на пажыццёвае заключэнне 79 ерытыкоў) і папская була Summis desiderantes (“З вялікім імпэтам”) ад 5 снежня 1484 г., якая дала пачатак сумна вядомаму “паляванню на вядзьмарак”.

Лекцыя 17–18

Францыя ў раннім сярэднявеччы.

18–19. Лекцыя 17–18. Францыя ў раннім сярэднявеччы. Рымская Галія. Каралеўства бургундаў. Дзяржава франкаў пры Меравінгах. Прававая сістэма дзяржавы Меравінгаў. “Салічная праўда”. Франкскія формулы VII ст. Дзяржава франкаў пры Каралінгах. Сацыяльная структура і сістэма кіравання. Капітулярыі Карла Вялікага. Значэнне імперыі Карла Вялікага.

Рымская Галія. У 476 г. на тэрыторыі былога Рымскага дыяцэза Галія знаходзіліся наступныя дзяржаўныя і напаўдзяржаўныя ўтварэнні: 1) каралеўства вестготаў, 2) каралеўства бургундаў, 3) каралеўства франкаў, 4) Сіагрыя – своеасаблівы ўламак былой Рымскай імперыі, які знаходзіўся пад уладай Эгідыя, сына вядомага палкаводца Сіагрыя, і дзе захоўваліся традыцыйныя рымскія парадкі, 5) паўвостраў Арморыка, у наступным Брэтань.

Каралеўства бургундаў. Першапачаткова каралеўства германскага племені бургундаў узнікла ў 406 г. на Рэйне, але ў 436 г. яно было знішчана гунамі. У 443 г. бургунды рассяліліся ў якасці федэратаў у Савойе. У 456 г. пачаўся рух германцаў на поўдзень. Ужо ў наступным годзе яны захапілі Ліон, які ператварыўся ў сталіцу дзяржавы. Пэўныя тэрытарыяльныя набыткі мелі бургунды ў 60-е і 70-е гг. V ст.

Пад час рассялення бургунды атрымалі 2/3 часткі зямлі, палову лясоў і лугоў, 1/3 частку рабоў. Надзелы германцы атрымлівалі за кошт земляў імперскага фіску. Буйныя гала-рымскія землеўладальнікі пры гэтым захоўвалі ўсе свае прывілеі, маёнткі, дружыны, права на прыватную юрысдыкцыю.

Пасля рассялення і падзелу зямлі эканамічнае і маёмаснае становішча германскіх абшчыннікаў палепшылася. Зыходзячы з дадзеных “Бургундскай праўды” (пачатак VІ ст.) можна зрабіць выснову пра зґяўленне алода. Больш таго, сістэма прыватнай уласнасці ў бургундаў была развіта ў большай ступені чым у астатніх германскіх плямёнаў, якія пасяліліся на рымскіх землях.

Алод адчужаўся праз падараванне, куплю-продаж, перадачу ў спадчыну і па мужчынскай, і па жаночай лініям. Адбываўся пераход да індывідуяльнага карыстання лесам, абшчынным полем. Індывідуальны жа характар мела і засваенне пад вінаграднікі непадзеленай раней зямлі. Пры гэтым прыватная ўласнасць дастаткова жорстка абаранялася – у бургундаў было нашмат больш пакаранняў смерцю за крадзёж, чым у іншых германцаў.

Бургундская сістэма каралеўскага землеўладання арыентавалася на раздачу зямлі дружыннікам і сатрапезнікам на пэўных умовах, а не як алоды, што можна вытлумачыць абмежаваным зямельным фондам краіны. Трымальнікі каралеўскіх надзелаў выконвалі вайсковую службу. Яны абараняліся вергельдам знатнага бургунда ці знатнага гала-рымляніна (300 солідаў). Сацыяльны статус асноўнай масы землеўладальнікаў вызначаўся вергельдам у 200 солідаў. Ніжэйшы пласт грамадства складалі незаможныя свабодныя бургунды і несвабодныя людзі на каралеўскай службе. Іх вергельд складаў 150 солідаў.

Паступова ў каралеўстве бургундаў разгортваўся працэс уніфікацыі грамадства. На першым этапе, яшчэ ў рымскія часы, кароль быў носьбітам вышэйшай тытулатуры, якую яму даваў рымскі імператоа, гала-рымляне, у першую чаргу юрысты, працавалі ў дзяржаўным апараце. Але ў кожным пагу, адміністрацыйнай адзінке дзяржавы, было па два каміта, адзін для гала-рымлян, другі для бургундаў. Пры каралі Гундабадзе (474–516) быў выдадзены спецыяльны “Закон бургундскіх рымлян” (Lex Romana Burgundionum), які замяніў для гала-рымлян рымскае права, адносіны жа паміж гала-рымлянамі ібургундамі вызначала “Бургундская праўда”. Завяршылася ўніфікацыя пры каралі Сігізмундзе (516–524). Бургундцы перайшлі з арыянства ў каталіцызм, гала-рымляне пачалі служыць у войску, былі дазволены змешаныя шлюбы.

Пераход у каталіцызм выклікаў незадавальненне часткі бургундскай знаці. Пачалося фарміраванне апазіцыі, што прывело да аслаблення краіны. Гэтым момантам вырашылі скарыстацца франкі. У 523 г. яны атакавалі бургундаў. Кароль Сігізмунд патрапіў у палон, але паспеў збегчы яго малодшы брат Гадамар (524 – 534), які стаў апошнім бургундскім каралём. У 524 г. ён разграміў франкаў пры Везероне і аднавіў былую мяжу каралеўства.

Стабілізацыя становішча, аднак, не была трывалай. Франкі не пакінулі свае экспансіянісцкія памкненні. У 534 г. пачалася новая вайна. Армія Гадамара была разгромлена пад Атэнам, Бургундыя стала часткай франкскай дзяржавы.

Дзяржава франкаў пры Меравінгах. Працэс фарміравання дзяржавы, ператварэння ўлады вайсковага правадыра ў спадчынную ўладу каралёў у германскага племені франкаў пачаўся пры правадыры Хільдэрыке ў 60-х – 70-х гг. V ст., які заснаваў першую каралеўскую дынастыю франкаў – Меравінгаў, па імені яго бацькі, Меравея.

Першым сапраўдным каралём франкаў стаў сын Хільдэрыка Хлодвіг (481–511). У 486 г. ён разграміў армію Сіагрыі і захапіў землі імперскага фіску. Гэтая дата традыцыйна лічыцца пачаткам гісторыі дзяржавы франкаў. Працягваючы актыўную экспансіянісцкую палітыку, Хлодвиг захапіў землі германскага племені алеманаў (Алеманію, у 496 г.; пазней, у VІІ–VІІІ ст. Алеманія існавала як самастойнае плямённае герцагства), выціснуў у 507 г. вестготаў з паўднёвай Галіі (Аквітаніі). Прыблізна ў гэты час (варыянты даціроўкі – 496, 498, 506 гг.) Хлодвіг і яго дружыннікі прынялі каталіцызм. У выніку кароль атрымаў падтрымку з боку дастаткова моцнай, уплывовай і разгалінаванай рымска-каталіцкай царкоўнай структуры. У 508 г. візантыйскі імператар Анастасій накіраваў у Галію пасольства, якое перадало Хлодвігу знакі каралеўскай улады, што зрабіла яго ўладу легытымнай у вачах гала-рымлян.

Акрамя таго, пераход франкаў у каталіцызм даў Хлодвігу вельмі добрае абгрунтаванне экспансіянізму. Франкі актывізаваліся тады, калі землі імперскага фіску былі ўжо захоплены іншыміз германскімі плямёнамі. Цяпер трэба было змагацца за пераразмеркаванне зямельнага фонду і ваяваць пры гэтым з германцамі. Цяпер жа можна было ваяваць пад сцягам барацьбы супраць арыян за пашырэнне сапраўднай веры.

У плане эканамічнага жыцця пачатковы перыяд франкскай гісторыі (2-я палова V – пачатак VІ стст.) характаразуецца фарміраванням устойлівай тэндэнцыі да аграрызацыі эканомікі. Познерымскія гарадскія акруга паступова, але няўхільна ператвараліся у вясковыя, якія набывалі значную эканамічную самастойнасць. Тэндэнцыя гэта мела дастаткова станоўчыя вынікі. Прынамсі ў VІІІ ст. пазямельныя прыбыткі магнатаў узрастаюць, шмат якія пагі расшыраюцца, у гаспадарчы абарот уключаюцца новыя землі. Фіскальную сістэму складалі вядомыя з рымскіх часоў пазямельны і падушны падаткі.

Пасля смерці Хлодвіга дзяржава франкаў была падзелена паміж яго чатырма сынамі. У наступным гэта паўтаралася неаднаразова – смерць караля, падзел краіны, барацьба паміж сынамі, перамога аднаго з іх, абґяднанне краіны і новы падзел пасля смерці манарха. Менавіта такі варыянт рэпрэзэнтуют падзелы каралеўства ў 511–558 гг. і 562–613 гг. Зноў краіна аб’ядналася ў 613 г. пры Хлотары ІІ (584–628). Але ўжо ў 622 г. ён вылучыў у асобнае герцагства Аквітанію, якую перадаў свайму малодшаму сыну Гарыберту. У выніку тут замацавалася малодшая галіна Меравінгаў.

Вышэйшая заканадаўчая, вайсковая і выканаўчая ўлада была ў караля. Ужо замацаваўся прынцып спадчыннасці пры пераходзе кароны. Усе Меравінгі былі прамымі нашчадкамі Хлодвіга. Але агульных каралёў франкаў было не вельмі шмат. У выніку перыядычных распадаў краіны на асобныя часткі (Нейстрыю, Аўстразію, Бургундыю), кожная частка мела свайго караля. Тэрыторыя кожнай часткі дзялілася на графствы на чале з графам, каралеўскай пасадовай асобай, якая выконвала судовыя і фіскальныя функцыі. Графствы дзяліліся на сотні на чале з сотнікам. Адначасова паменшыўся ўплыў народных сходаў і сходаў-смотраў народнага апалчэння (“сакавіцкіх палёў”). Пачынаючы з VІІ ст. мясцовае самакіраванне ўсё больш пераходзіць пад кантроль знатных франкаў, прычым яны карысталіся ўласным апаратам, да складу якога ўваходзілі іх, а не каралеўскія пасадовыя асобы.

У VІІ–VІІІ ст. назва Галія ў пісьмовых крыніцах амаль не сустракаецца. Замест яе ўжываецца словазлучэнне Regnum Frankorum (каралеўства франкаў) ці яе скарочаны варыянт Francia. Праўда апошняя назва выкарыстоўвалася спачатку толькі для вызначэння міжрэчча Сомы і Луары.

Новы дзяржаўны інстытут з’явіўся пры каралі Дагаберце І (628–639). Ён асабіста ажыцяўляў агульнае кіраванне ўсёй краінай франкаў, а на чале гістарычных земляў (Нейстрыя, Аўстразія, Бургундыя) паставіў спецыяльных пасадовых асоб – майардомаў. У выніку каралеўская ўлада стала набываць намінальны характар. Рэальныя паўнамоцтвы пераходзілі да майордомаў.

Паступова пачалося ўзыходжанне да ўлады рода Піпінідаў, першым прадстаўніком якога стаў майардом Аўстразіі Пепін І Ландэнскі (пам. 640). Першым майордомам па ўсіх трох тэрыторыях стаў у 687 г. Пепін ІІ Герыстальскі (пам. 714).

Вельмі моцным і ўплывовым майордомам быў пасынак Піпіна ІІ Герыстальскага Карл Мартэл (715–741), які здолеў аднавіць уладу франкаў над тымі землямі, якія, як падавалася, ужо назаўсёды адпалі ад дзяржавы – Цюрынгіяй, Баварыяй, Алеманіяй, Аквітаніяй, Правансам. Узмацненню ўлады Карла Мартэла спрыяла праведзеная ім рэформа войска – “бенефіцыяльная рэформа”. Дзеля яе матэрыяльнага забеспячэння была праведзена частковая секулярызацыя касцельных земляў. Аднак, дзякуючы з’яўленню конніцы бенефіцыярыяў, войска франкаў стала больш баяздольным і спыніла рух арабаў у Еўропу ў бітве пад Пуац’е (732).

Пасля смерці Карла Мартэла ў 747 г. майардомам Аўстразіі, Алеманіі і Цюрынгіі стаў яго старэйшы сын Карламан, майардомам Нейстрыі, Бургундыі і Праванса яго сярэдні сын Пепін ІІІ. Каралеўская карона была вакантнай яшчэ з 737 г. Толькі ў 743 г. майардомы перадалі яе Хілдэрыку ІІІ (743–751). Малодшы сын Карла Мартэла, Грыфо, застаўся без спадчыны. У выніку ён пачаў паўстанне ў 753 г., але загінуў у барацьбе. Пасля таго, як у 747 г. Карламан пераехаў да Рыму, каб весці манаскі Пепін стаў адзінам майардомам. У 751 г. ён зрынуў Хільдэрыка ІІІ і сам заняў прастол.

Прававая сістэма дзяржавы Меравінгаў. Ініцыятыва аб’яўлення закона як правіла зыходзіла ад караля, але законы павінны былі прайсці праз ухваленне народным сходам. У выніку закон набываў кампрамісны выгляд, які з’яўляўся своеасаблівым пагадненнем (pactus) паміж каралеўскай уладай і народам. Пазней меравінгскія каралі франкаў пачалі выдаваць аднаасобныя распараджэнні, вядомыя як edicta і praecepta.

Салічная праўда”. “Салічная праўда” (Lex Salica) – гэта запіс звычаёвага права салічных франкаў, зроблены пры Хлодвігу. Паводле меркавання К. А. Экхарда, які падрыхтаваў у 1962 г. яе сінаптычнае выданне для Monumenta Germaniae Historica, рукапісы судзебніка размеркоўваюцца па чатырох групах у адпаведнасці з развіццём юрыдычнай сістэмы франкскай дзяржавы.

Першую, Pactus Leges Salicж, складаюць 6 рукапісаў, напісаных на варварскай латыні. Яны маюць па 65 тытулаў і Мальбергскую глосу (тлумачэнне на салічным дыялекце франкскай мовы, ад mallobergus – пляцоўка, дзе адбываўся судовы сход). У позніх рукапісах групы прысутнічаюць дапаўненні хрысціянскага кшталту (напрыклад, згадка пра пакаранне за падпал капліцы). Пачатковае афармленне помніка адносіцца да 507–511 гг., апошніх гадоў праўлення караля Хлодвіга, завяршэнне працэсу адбываецца ў 593–596 гг., у пачатку праўлення караля Хільдэберта.

Другую групу, Lex Salica, складаюць 9 рукапісаў, што маюць 99 альбо 100 тытулаў, прычым у некаторых з іх адсутнічае Мальбергская глоса. Асобныя рукапісы маюць дату напісання (729 г., 739 г., 764 г., 793 г.). Першы варыянт помніка быў аформлены ў 763–764 гг., другі – у 798 г.

Да складу трэцяй групы, Lex Salica Karolina, даследчык уключыў 50 рукапісаў так званых Эмендат, якія складаюцца з 70 тытулаў, запісаных на дастаткова чыстай латыні ў Ахене ў 802–803 гг. Менавіта Эмендата ў ІХ ст. мела сілу закона. Яна ж была перакладзена на франкскую мову.

Апошнюю групу рэпрэзэнтуе Heroldina з 80 тытулаў выдадзеная ў 1557 г. антыкварыем Герольдам на падставе страчаных рукапісаў з першай групы і шмат якіх Эмендат.

“Салічная праўда” з’яўляецца адным са старажытных, хаця і не самым старажытным варварскім судзебнікам, заснаваным на фіксацыі серыі казусаў (канкрэтных судовых выпадкаў). Структурна помнік дзеліцца на тытулы (раздзелы). Іх інфармацыйнае запаўненне ўяўляе сабой пералік злачынстваў і адпаведных пакаранняў, якія накладаліся ў асноўным у выглядзе штрафаў (compositio). Які-небудзь паметны ўплыў рымскага права не заўважаны, за выключэннем не вельмі чыстай лацінскай мовы і выкарыстання рымскіх грашовых адзінак (солідаў і дынарыяў). У цэлым тут захаваны нормы старажытнага германскага звычаёвага права.

Юрыдычная сістэма, што сфарміравалася пры Меравінгах (першыя дзве групы рукапісаў “Салічнай праўды”) свае наступнае развіццё атрымала ў формулах.

Франкскія формулы VII ст. У ранняе сярэднявечча ніжэйшыя клірыкі на якіх была ўскладзена функцыя дакументальнага забеспячэння рознага кшталту зделак як правіла не пісалі новы дакумент кожны раз, калі ў ім узнікала патрэба. Для гэтага выкарыстоўвалася практыка, карані якой уходзяць у юрыдычную працэдуру старажынага Рыма. Перапісчык звяртаўся да спецыяльных кніг, дзе былі сабраны своеасаблівыя загатоўкі (формулы) неабходных дакументаў.

Найбольш старажытным зборнікам франкскіх формул лічыцца Анжэрскі (Formulж Andegavenses), да складу якога ўваходзяць 59 “загатовак” для дакументаў. Матэрыял адносіцца да пачатку VII ст., за выключэннем апошніх трох формул, якія даціруюцца 678 г.

Найбольш аб’ёмным і вядомым ў ранняе сярэднявечча зборнікам з’яўляюцца “Формулы Маркульфа” (Formulж Marculfi), да складу якога ўваходзяць 92 формулы, запісаныя манахам Маркульфам (кляштар Рэсбах, дыяцэз Мо, Нейстрыя) ў прамежак паміж 660 і 700 г. Сабраны матэрыял размеркаваны па двух кнігах. Першую складаюць акты каралеўскага публічнага права (cartж regales), другую акты мясцовага і прыватнага права (cartж pagenses). Зыходзячы з аўтарскага пралога, зборнік прадназначаўся для навучання моладзі дзяржаўнай дзейнасці (ad exercenda initia puerorum) і для выкарыстання ў справаводстве (exemplaria).

Зборнікі формул выраслі з канкрэтна-юрыдычнай практыкі. Як можна меркаваць, іх узнікненне было звязана з новымі момантамі, якія ўзніклі ў нетрах франкскага грамадства і мелі патрэбу ў адпаведным юрыдычным афармленні.

Так, пісьмовы акт замяняў дастаткова вялікую колькасць сведак якой-небудзь здзелкі і тым самым значна спрашчаў саму працэдуру. У гэтым плане вельмі паказовым з’яўляецца працэс перадачы і атрымання спадчыны. Азначаны працэс паводле 46-га тытула “Салічнай праўды” ўключаў у сабе: 1) назначэнне сотнікам судовага пасяджэння з прад’яўленнем трох іскаў, 2) кіданне сцябла ў крысо нейтральнай асобы, 3) вячэра, 4) судовае пасяджэнне ў прысутнасці караля, кіданне сцябла ў крысо спадчыніка, 5) у выпадку выказвання кімсьці сумненняў магла спатрэбіцца прысяга трох сведак пра вячэру, 6) канчатковая прысяга дзевяці сведак. 17-ы дакумент з другой кнігі “Формул Маркульфа” прапануе наступную працэдуру. Запавет складаецца пры дапамозе натарыя, запячатваецца, перавязваееца ільняной ніткай і падпісваецца звонку. Пасля смерці завяшчальніка, у вызначаны законам дзень, адбываецца праверка подпісаў, перарэзваецца нітка, запавет уносіцца ў муніцыпальныя спісы. Акрамя таго пры дапамозе формулы грамадства магло правесці неабходную для сваёй жыццедзейнасці карыктыроўку і зняць канфлікт паміж састарэлай заканадаўчай практыкай і новымі рэаліямі жыцця. Менавіта такі характар мае 12 дакумент другой кнігі “Формул Маркульфа”, які дазваляе бацьку перадаць зямлю сваёй дачцэ на роўных правах з сынамі, што адназначна забаранялася звычаёвым правам.

Раннесярэднявечныя франкскія формулы мелі мадэльны характар, і іх актуалізацыя адбывалася вельмі проста. Трэба было падставіць у неабходных месцах адпаведныя імёны, назвы мясцовасцяў, даты, папярэдне абгавораныя лічбы. Для вельмі шырокага кола пытанняў формулы выступаюць у якасці асноўных гістарычных крыніц. Да іх ліку адносяцца разнастайныя варыянты прэкарных грамат, акты падараванняў, абмену і куплі-продажу зямельных участкаў, пераход свабоднага чалавека ў падпарадкаванне касцёлу, кабальныя граматы, каралеўскія дыпломы пра ўзяцце асобнага чалавека пад каралеўскае пакравіцельства, перадача пасагу, раздзел маёмасці, менавыя і залогавыя здзелкі.

Дзяржава франкаў пры Каралінгах. Новы манарх атрымаў моцную падтрымку з боку пап рымскіх, спачатку Захарыі, потым Стэфана ІІ. Аднак, за падтрымку трэба было плаціць. У рымскіх першасвяшчэннікаў былі вельмі кепскія адносіны з каралеўствам лангабардаў і таму яны вырашылі скарыстаць для абароны сваіх мэтаў франкскае войска. У 754 г. у бітве пры Сузе франкі перамаглі лангабардаў, Стэфан ІІ урачыста каранаваў Пепіна каралеўскай каронай. У адказ на гэта Пепін перадаў папе рымскаму шэраг тэрыторыяў, якія былі адарваны ад лангабардскага каралеўства (“Пепінаў падарунак”). Такім чынам быў пакладзены пачатак свецкай дзяржаве пап.

Пасля смерці Пепіна краіна была падзелена паміж яго сынамі. Старэйшы, Карламан, атрымаў Нейстрыю, Бургундыю, частку Аквітаніі. Малодшы, Карл, – частку Аквітаніі і Аўстразію. Абґядналася краіна пасля смерці Карламана ў 771 г. Каралём яе стаў Карл, якога сучаснікі назвалі Вялікім (771–814).

У 773–774 гг. адносіны паміж папам рымскім і лангабардамі зноў сапсаваліся, і папа рымскі звярнуўся па дапамогу да франкаў. Карл Вялікі ў 774 г. канчаткова разграміў лангабардаў і далучыў тэрыторыю іх каралеўства да сваёй дзяржавы. Некалькі пазней была далучана і Баварыя. Карл Вялікі вёў пастаянныя войны дзеля расшырэння межаў краіны: супраць германскага племені саксаў (772–804, з перапынкамі), супраць авараў (788–796), у выніку чаго дзяржава апошніх была канчаткова разгромлена, супраць арабаў (785–811, з перапынкамі). У выніку войнаў сфарміравалася вялізарная краіна, якая ахоплівала большую частку Заходняй Еўропы. На межах краіны ствараліся буферныя зоны – маркі (Іспанская, Брэтонская, Дацкая, Панонская, Фрыўльская) і рубяжы (Саксонскі і Сербскі). У 800 г. папа рымскі Леў ІІІ каранаваў Карла Вялікага імператарскай каронай. У 812 г. пасля няўдалай для Візантыі вайны і складаных перамоў, што прывялі да адмовы франкаў ад шэрагу гарадоў Адрыятычнага ўзбярэжжа, персанальны імператарскі тытул Карла Вялікага вызнаў імператар Візантыі Міхаіл І. Пры гэтым Канстантынопаль не вызнаваў Карла імператарам Рыма. У 781 г. Карл Вялікі падзяліў сваю краіну паміж сынамі. Пры гэтым Людавік атрымаў Аквітанію, Пепін – Італію. У 813 г. Людавік стаў суімператарам, а пасля смерці Карла Вялікага ў 814 г. – імператарам франкаў.

У 817 г. Людавік Набажны (814–840) зрабіў пэўныя крокі па гарантаванню адзінства імперыі. Быў прыняты дакумент Ordinatio Imperii, паводле якога старэйшы сын Лотар стаў спадчыннікам кароны, але без трох залежных каралеўстваў. Апошнія атрымалі малодшыя сыны шмператара Пепін – Аквітанію, Людавік – Баварыю, пляменнік Бернард атрымаў Італію. Падзел, аднак, быў вельмі заўчасны. Нараджэнне ў Людавіка Набажнага яшчэ аднаго сына, Карла, прывяло да міжусобнай барацьбы.

Закончылася яна ўжо пасля смерці імператара, у 843 г., падпісаннем Вердэнскага дагавора (тэкст не захаваўся). У выніку Лотар атрымаў тытул імператара, Паўночную і Сярэднюю Італію і шырокую паласу зямлі ўздоўж Рэйна і Роны з горадам Ахенам, сталіцай імперыі. Сярэдні сын, Людавік Нямецкі атрымаў зямлю на ўсход ад Рэйна (Усходнефранкскае каралеўства). Малодшы сын, Карл Лысы, атрымаў зямлю на захад ад Рэйна (Заходнефранкскае каралеўства). Яшчэ адно тэрытарыяльнае размежаванне адбылася ў 870 г. паводле Мерсенскага дагавора, пасля чаго сярэдняя паласа была падзелена паміж заходнімі і ўсходнімі франкамі, а ўладанні сына Лотара, Лотара ІІ, абмежаваліся Італіяй.

На вельмі кароткі тэрмін адзінства былой імперыі было адноўлена пры сыне Людавіка Немецкага Карле Тоўстым, які ў 880 г. стаў каралём Італіі, у 881 г. атрымаў тытул імператара франкаў, у 882 г. – каралём Усходнефранкскага каралеўства, у 885 г. – Заходнефранкскага каралеўства. Пасля яго дэтранізацыі ў 887 г. магнатамі Усходнефранкскага каралеўства былыя часткі імперыі разышліся канчаткова.

Пасля смерці караля Заходнефранкскага каралеўства Карла Тоўстага супернікам Карла ІІІ Праставатага стаў герой абароны Парыжа ад атакі вікінгаў у 886 г. Адо з роду Рабертынаў (сын Роберта Моцнага). Пасля пяцігадовай межусобнай барацьбы краіна была падзелена на дзве часткі. Адо (888–898) правіў у Парыжу, Карл ІІІ Праставаты (893–922) – у Ліоне.

Сацыяльная структура і сістэма кіравання. Цэнтрам палітычнага жыцця імперыі быў палац імператара. Менавіта тут існаваў адпаведны штат пасадовых асоб: 1). палатны граф (comes palatinus), які выконваў функцыі вярхоўнага суддзі, 2). архіканцлер, які стаяў на чале канцэлярыі, кіраваў перапіскай двара, праводзіў папярэднюю падрыхтоўку пастаноў, 3). канетабль (comes stabuli), які ведаў імператарскім конным войскам і г.д. Найбольш складанныя пытанні вырашаў каралеўскі суд (consilium regis). Запіс германскага права, зроблены пры Меравінгах, паступова звужаў сферу свайго дзеяння. Усё большае кола пытанняў пераходзіла пад кампетэнцыю капітулярыяў – спецыяльных пастаноў імператара.

Вайскова-адміністрацыйная ўлада на месцах была ў графаў ці маркграфаў. Спадчыннасць графскай пасады была ўсталяванна Керсійскім капітулярыем 877 г. Да складу графскай адміністрацыі ўваходзілі іх намеснікі (віконты) і сотнікі.

Значныя змяненні адбыліся і ў такой важнай сферы дзяржаўнага жыцця як вайсковая. Больш не склікаліся агульнафранкскія вайсковыя сходы (“сакавіцкія палі”). Замест іх праводзілісь штогадовыя смотры коннага войска, якое складалі магнаты і бенефіцыярыі (“майскія палі”). Была абмежавана колькасць простых свабодных франкаў у апалчэнні. Цяпер у войску служылі толькі тыя землеўладальнікі, якія мелі 3–4 сялянскіх надзела (манса). Астатнія выстаўлялі аднаго воіна ад 3–4 сялянскіх гаспадарак і давалі яму 5 солідаў. Воін пры гэтым мусіў быў мець дзіду, шчыт, лук з дзвюма цяцівамі і дванаццаццю стрэламі. Катэгарычна забаранялася ісці ў паход з дубінай. Пачынаючы ад 825 г. воін павінен быў мець зброю, вопратку на год, харчаванне да новага ураджаю.

Такім чынам, па-першае, у войску служылі цяпер у асноўным заможныя франкі, а ў конніцы толькі бенефіцыярыі і магнаты. Па-другое, галоўны цяжар утрымання пешага войска перакладваўся на сялянскія гаспадаркі, што разбурала іх. Новым момантам у палітычнай арганізацыі грамадства стала пашырэнне імуных грамат, вядомых з сярэдзіны VІІІ ст.

Капітулярыі Карла Вялікага. Франкская заканадаўчая практыка перыяду Меравінгаў у якасці базавай юрыдычнай адзінкі вызнавала асобны артыкул (capitulum). Наступнай ступенню арганізацыі інфармацыі з’яўляўся падбор артыкулаў па пэўнаму пытанню у межах аднаго заканадаўчага акта (capitulаre). Апошні вызначаўся як edictum, decretum, constitutio, auctoritas, pracepio. У эпоху Каралінгаў па меры ўскладнення і ўпарадкавання ўнутрыдзяржаўнага жыцця адбываецца ўзбуйненне базавай юрыдычнай адзінкі. Месца асобнага артыкула альбо комплекса артыкулаў займае цэласны тэкст, падзелены на артыкулы, ці капітулярый (capitulаria).

Механізм распрацоўкі, прыняцця, распаўсджвання капітулярыяў і кантролю за яго выкананнем дастаткова дэталёва прасочваецца па тагачасных крыніцах. Найбольш важнай з іх з’яўляецца трактат “Пра парадак палаца” (De ordine palatii), які быў напісаны страечным братам імператара і адным з яго галоўных дарадцаў Адалардам, абатам кляштару ў Карбі. Сам твор не захаваўся, але епіскап Рэймскі Гінкмар у 882 г. зрабіў з яго вельмі вялікую па аб’ёму выпіску. Карл Вялікі як правіла склікаў кожны год па два сходы. Усяго падчас яго праўлення было праведзена 35 сходаў. Адалард падкрэслівае, што сярод іншых пытанняў на абмеркаванне і разгляд знатных па загаду караля прапаноўваліся законы ў выглядзе абазначаных і упарадкаваных артыкулаў (per denominata et ordinata capitulа). Кароль складаў іх сам, калі ўзнікала неабходнасць ў прамежак паміж двумя сходамі (вясеннім і восеньскім).

Абмеркаванне прапановы паводле інфармацыі Адаларда, прыведзенай у 34 раздзеле трактата Гінкмара Рэнскага, разгортвалася наступным чынам. Атрымаўшы ад Карла паведамленне, удзельнікі схода разважалі дзень, два альбо тры, і больш, у залежнасці ад важкасці справы. Палацавыя пасланцы (palatii missis) хадзілі туды і сюды і перадавалі каралю іх запытанні і прыносілі ім адказы. Ніводны з чужых не дапускаўся ў месца сходу, пакуль вынікі нарад не маглі быць прадастаўлены на разгляд Карла Вялікага, і ён даваў свае рашэнне, якому ўсе падпарадкоўваліся. Працэдуру такога абмеркавання праходзілі адзін, два ці большая колькасць капітулярыяў (capitulis), “пакуль, з Божай дапамогай, не ўладкоўваліся ўсё, што патрабаваў час (illius temporis necessaria expolirentur)”. Паводле інфармацыі, якая захавалася ў Малых Лоршскіх аналах пад 802 г. асобныя капітулярыі маглі потым аб’яўляліся на народных сходах.

Канешне, варыянт абмеркавання і прыёму капітулярыяў, апісаны ў творы Адаларда, мае дастаткова ўмоўны характар. Асобныя капітулярыі маглі мець сваю ўласную гісторыю. Так, “Саксонскі капітулярый” (797 г.), паводле прэамбулы да дакумента быў прыняты “у Ахенскім палацы на сходзе (conventibus) усіх падпарадкаваных (каралю) шаноўных епіскапаў, абатаў і сіяцельных графаў, 28 кастрычніка, калі сабраліся таксама (прадстаўнікі) саксонскіх сходаў (congregatis) розных пагаў, як Вестфальскіх і Анграрскіх, так і Остфальскіх”.

Акрамя таго аднаасобныя рашэнні Карла Вялікага маглі афармляцца ў выглядзе цыркулярных лістоў. Менавіта такі варыянт рэпрэзэнтуе зварот імператара да абата Фульдскага кляштара Баўгульфа з прапановай пра арганізацыю пры кляштары школы і загадам разаслаць копіі ліста падпарадкаваным Баўгульфу саепіскапам і ўсім кляштарам.

Распаўсюджванне капітулярыяў і кантроль за іх выканеннем з’яўляліся функцыяй пасадовых асоб, вядомых як “пасланцы гасудара” (missi dominici). Канкрэтныя іх задачы вызначаліся спецыяльнымі інструкцыямі, якія маглі мець вусны характар, але таксама маглі быць афармлены ў выглядзе капітулярыя. Паўнамоцтвы “пасланцам гасудара” даваліся вельмі шырокія. Карл Вялікі падкрэсліваў у “Царкоўным капітулярыі” ад 23 сакавіка 789 г., што яны дзейнічаюць ад яго імені (ex nostra nominis auctoritate). Пра склад гэтых дэпутацый, маршруты руху, абрысы акругоў (місатаў), на якія пашыралася іх часовая кампетэнцыя дае інфармацыю капітулярый, прыняты ў сакавіку 802 г. Дакумент тычыцца трох місатаў, з цэнтрамі ў Парыжу, Руане і Арлеане адпаведна. У першы з іх, missaticum Parisiense, былі накіраваны абат Сэн Дэні Фардульф і граф Парыжскі Стэфан. Дадзены місат ахопліваў графствы Парыжа, Мульсьена, Мелена, Праванса, Этампа, Шартра, Пуасі. У missaticum Rodomense, які ахопліваў графствы Ле Манса, Гіелуа, Луары, Байе, Кутанса, Авраіма, Эврэ, Мадры, Руана, былі накіраваны граф Магельгаўд і архіепіскап Руана Магенард. Адносна missaticum Senonense, дзе кантроль ажыцяўлялі граф Гадруа і архіепіскап Санса Магн, паведамляецца толькі маршрут руху “пасланаў гасударавых” – з Арлеана да Сены, графства і горада Латрэ і Труа, потым у Безансон, Атэн, вярнуцца да Луары і па яе берагу дабрацца да Арлеана.

Да нашага часу не захавалася ніводнага арыгінальнага экзэмпляра капітулярыяў, толькі копіі і зборнікі асобных артыкулаў. Апошні момант уяўляецца дастаткова цікавым. Пры такім падыходзе цэласны тэкст капітулярыя, які быў абмеркаваны і абвешчаны на сходзе знаці, знікае і распадаецца на асобныя дробныя кавалкі. Базавай юрыдычнай адзінкай зноў становіцца артыкул, як гэта ўжо было ў часы Меравінгаў. Як можна меркаваць дадзеная зваротная трансфармацыя можа быць вытлумачана патрэбамі юрыдычнай практыкі, якая традыцыйна арыентавалася на казуальнае права. Цяпер ролю вырашэння асобных судовых казусаў і стварэнне прэцэндэнта пачынае выконваць асобны артыкул.

Менавіта на такую функцыю арыентаваліся выданні капітулярыяў ІХ ст. Найбольш ранняе з іх, у чатырох кнігах, было зроблена ў 827 г. фантэльскім абатам і дарадцай Карла Вялікага Анзегізам (пам. 833). Першую кнігу пры гэтым склалі 162 артыкула Карла Вялікага па царкоўных справах, другую – 46 артыкулаў Людавіка Набажнага па царкоўных справах, трэцюю – 90 артыкулаў Карла Вялікага па мірскіх (mundana) справах, чацвёртую – 74 артыкула Людавіка Набажнага па такога жа кшталту пытаннях. У сярэдзіне ІХ ст. майнцкі дьякан Бенедыкт па загаду свайго архіепіскапа Отгера дабавіў да выдання Анзегіза яшчэ тры кнігі (405, 436 і 477 артыкулаў адпаведна) вельмі заблатынах па змесце. Тут акрамя капітулярыяў прысутнічаюць фрагменты твораў рымскіх юрыстаў, кодэксаў Феадосія і Юсцініяна, законы вестготаў і г. д.

Значэнне імперыі Карла Вялікага. Як уяўляецца, значэнне імперыі Карла Вялікага было ў наступным: 1) аб’яднанне большай часткі германскіх земляў, 2) першы этап у развіцці заходнееўрапейскай сярэднявечнай хрысціянскай цывілізацыі, 3) узнікненне новай ментальнасці і жыццёвых арыянціраў.

Лекцыя 19

Італія ў раннім сярэднявеччы

20. Лекцыя 19. Італія ў раннім сярэднявеччы. V–IX ст. Дзяржава Адаакра. Остгоцкае каралеўства. Каралеўства лангабардаў. Вылучэнне Венецыі. Папская дзяржава. Каралеўства Італія пры Каралінгах. Паўднёвая Італія.

Дзяржава Адаакра. На тэрыторыі Апенінскага паўвострава, у Італіі, у другой палове V ст. былі дзве ўплывовыя палітычныя сілы. Першую з іх рэпрэзэнтаваў патрыцый Арэст, які ў кастрычніку 475 г. звергнуў імператара Непата і ўзвёў на трон свайго шаснаццацігадовага сына Ромула Аўгуста. Другую – скір па маці і гун па бацьку Адаакр, які быў правадыром германскіх атрадаў з не вельмі буйных германскіх плямёнаў (скіраў, герулаў, ругаў), размешчаных у Лігурыі.

Германцаў не вельмі задавальняла ўтрыманне і кватараванне за дзяржаўны кошт. Яны імкнуліся атрымаць зямлю для рассялення. Адмова Арэста выканаць гэтае патрабаванне выклікала ў жніўні 476 г. паўстанне, у выніку якога Ромула Аўгуста скінулі. Улада перайшла да Адаакра, выбранага паўстанцамі сваім каралём.

Рэакцыя вышэйшых слаёў Рыма на пераварот была памяркоўнай. Большасць сенатараў у хуткім часе падтрымаў Адаакра. Пасольства Сената нават заявіла ўсходнерымскаму (візантыйскаму) імператару Зянону, што цяпер у Італіі будзе кіраваць Адаакр, вельмі спрактыкаваны палітык і воін. Гэтае ж пасольства перадала Зянону знакі імператарскай годнасці. У адказ усходнерымскі імператар вытрымаў пэўную паўзу (пачакаў, пакуль не памрэ ў 480 г. перадапошні легітымны імператар Заходняй Рымскай імперыі Юлій Непат, больш пажаданы для яго правіцель Італіі) і вызнаў Адаакра сваім прадстаўніком на Захадзе з традыцыйным рымскім тытулам rex gentium, даў яму годнасць патрыцыя, пагадзіўся на прызначэнне консулаў. Усе гэтыя захады з боку Зянона зрабілі ўладу Адаакра легітымнай у вачах італа-рымлян.

Новая дзяржава была фармальна падпарадкавана Візантыйскай імперыі. Аб гэтым у прыватнасці, сведчыць той факт, што Адаакр не чаканіў залатую манету і наогул адмовіўся ад імператарскага тытула. Аднак пераацэнваць ступень залежнасці нельга. Фактычна Адаакр праводзіў цалкам самастойную палітыку.

Перш за ўсё было вырашана пытанне пра рассяленне германцаў. Яны атрымалі 1/3 частку зямель італа-рымлян. Іншы раз рэальнай замены гаспадароў не адбывалася, тады германцы атрымоўвалі 1/3 частку прыбыткаў адпаведнага маёнтка. Да караля перайшлі землі імперскага фіску, якія выкарыстоўваліся ім для ўласных патрэб і ў якасці фонду да наступных наданняў магнатам. Якіх-небудзь значных змен у эканамічнай структуры краіны не адбылося. Захоўваліся познерымскія гаспадарчыя адзінкі – буйныя (massae) і сярэднія (villae) маёнткі. Галоўнай рабочай сілай заставаліся рабы і калоны.

Не было значных змен і ў сістэме публічнай улады – захоўваліся Сенат і галоўныя пасады адміністрацыйнай сістэмы перыяду дамінату: прэфект прэторыя, прэфект горада, падзел на правінцыі. У той час, як і ў іншых германскіх каралеўствах, італа-рымляне жылі па нормах, замацаваных у рымскім праве і плацілі падаткі, а германцы карысталіся сваім звычаёвым правам і падаткаў не плацілі. Аднак у адрозненне ад іншых германскіх каралеўстваў, рымляне ў дзяржаве Адаакра служылі ў войску і ўваходзілі ў склад дзяржаўнага савета. Апошні момант можа быць вытлумачаны невялікай колькасцю германцаў на тэрыторыі Апенінскага паўвострава.

У знешняй палітыцы Адаакр імкнуўся да ўрэгулявання адносін з суседнімі краінамі. Ён пацвердзіў усе тэрытарыяльныя ўступкі, якія зрабіў германцам у Галіі імператар Непат. Акрамя таго, было заключана пагадненне з паўночнаафрыканскім каралеўствам вандалаў і аланаў, што тыя ў абмен на пэўныя выплаты не будуць рабаваць Сіцылію, дзе было шмат маёнткаў знатных італа-рымлян. У той жа час нельга гаварыць і пра выключна пасіўны характар знешняй палітыкі Адаакра. У 480 г. ён правёў паспяховы паход у Далмацыю, у 488 г. брат караля разграміў германскае племя ругаў, якое пасялілася на Дунаі. У выніку была ўмацавана паўночная мяжа каралеўства.

Дзякуючы дастаткова ўзважанай знешняй і ўнутранай палітыцы ў краіне не было ўплывовай унутранай апазіцыі. Аднак гэта, як паказалі наступныя падзеі, не гарантавала стабільнага развіцця дзяржаве. Існаваў яшчэ адзін моцны фактар, знешні – Візантыйская імперыя.

Актывізацыя апошняга фактару, як можна меркаваць, была вынікам не вельмі асцярожнага кроку Адаакра. Ён надаў свайму сыну тытул цэзара. Паводле жа сістэмы ўлады пры дамінаце цэзар з цягам часу павінны быў стаць аўгустам (імператарам). Адпаведная перспектыва аднаўлення імперскіх амбіцый на Захадзе непасрэдна закранала інтарэсы Візантыі, якая пачала рабіць адпаведныя захады па іх нейтралізацыі.

У новых умовах імператар Зянон бярэ курс на максімальнае паслабленне дзяржавы Адаакра з наступнай акупацыяй Апенінскага паўвострава і ператварэнне Італіі ў візантыйскую правінцыю. Выканаўцай гэтых планаў павінны быў стаць правадыр германскага племені остготаў Тэадорых, які пагражаў Канстанцінопалю.

У выніку складаных і неадназначных перамоў остготы рушылі на Апенінскі паўвостраў (489 г.). Першае сутыкненне дзвюх германскіх армій адбылася ў ракі Ізонца. Пасля паражэння Адаакр адступіў спачатку да Вяроны, потым да Равены, дзе і замацаваўся. Тэадорых вырашыў не спыняць рух сваёй арміі. Ён пакінуў каля Равены атрады на чале з Туфам (былым афіцэрам Адаакра, які перайшоў на бок заваёўнікаў), а сам разам з асноўнымі сіламі рушыў на Медыялан (Мілан). Аднак у хуткім часе Туф зняў аблогу Равены, арыштаваў остгоцкіх афіцэраў і перадаў іх Адаакру. У выніку апошні рушыў на Медыялан. Тэадорых быў вымушаны адступіць.

Другое ўварванне Тэадорыха на тэрыторыю Апенінскага паўвострава развівалася па падобным сцэнарыі. Пасля першага паражэння Адаакр зноў схаваўся ў Равене. Частка італа-рымлян перайшла на бок заваёўнікаў, частка захавала вернасць Адаакру. Відавочнай перавагі не было ў ніводнага з бакоў. Вайна зацягвалася. У выніку Тэадорых быў вымушаны прапанаваць перамовы, якія пачаліся пры дапамозе каталіцкай царквы. Умовы, прапанаваныя Адаакру, былі дастаткова пачэсныя. Пасля здачы Равены краіна пераходзіла пад сумеснае кіраванне Адаакра і Тэадорыха. У гонар мірнага пагаднення быў улаштаваны шыкоўны банкет, падчас якого Адаакра забілі (493 г.). Адзіным гаспадаром Апенінскага паўвострава стаў Тэадорых.

Остгоцкае каралеўства. Першым каралём дзяржавы остготаў стаў Тэадорых, якога сучаснікі празвалі Вялікім (493–526). Пасля таго як ён захапіў уладу ў Італіі, рымская арыстакратыя звярнулася да візантыйскага імператара Зянона, каб той прызнаў яго каралём, што і было зроблена. Знакі імператарскай годнасці, адпраўленыя Адаакрам у Візантыю, былі вернуты. Такім чынам Тэадорых стаў тройчы каралём: свайго народа, Італіі па праву заваявання, Італіі па воле візантыйскага імператара. У 518 г. імператар Юсцініян у адказ на зварот Тэадорыха вызнаў правы на остгоцкі прастол за яго зяцем Эўтарыхам. Сам жа Тэадорых неаднаразова заяўляў, што будзе кіраваць згодна з візантыйскімі законамі. Вельмі актыўна дзейнічаў Тэадорых і з іншымі германскімі каралеўствамі. Так, ён дапамог вестготам у барацьбе супраць франкаў і ў выніку пасадзіў на вестгоцкі прастол свайго ўнука. Да канца жыцця Тэадорых у якасці рэгента кіраваў Іспаніяй, дзе былі размешчаны остгоцкія гарнізоны.

Што да ўнутранай палітыкі, то Тэадорых спыняў жорстка і бязлітасна нават самую магчымасць фарміравання апазіцыі. Аб гэтым вельмі добра сведчаць падзеі 20-х гадоў VІ ст.: у 523 г. рымлянам было забаронена мець зброю, за ўяўную (?) здраду ў 524 г. быў пакараны Северын Баэцый, першы міністр з 522 г., у 525 г. – лідэр сената Сімах, у 526 г. за невыкананне каралеўскага дыпламатычнага даручэння – дабіцца ад імператара скасавання анціарыянскіх законаў у Візантыі – быў арыштаваны рымскі папа Іаан І, які ў хуткім часе памёр.

Падчас рассялення ў Італіі остготы атрымалі 1/3 частку зямлі, галоўным чынам тыя надзелы, якія ў свой час даў германцам Адаакр. Была створана спецыяльная камісія на чале з патрыцыям Ліберыем, якая вызначыла памеры надзелаў і правы остготаў адносна рымлян. Надзелы былі розныя і больш знатныя остготы атрымалі больш зямлі, акрамя таго, яны атрымалі пэўную колькасць зямлі ў якасці каралеўскіх наданняў. Правы на зямлю і па раздзелу, і па наданню замацоўваліся спецыяльнай граматай. Замест надзелу остгот мог атрымаць 1/3 частку прыбытку адпаведнага землеўладальніка. Па-ранейшаму захоўвалася каралеўскае, рымскае, царкоўнае землеўладанне. Спробы неарганізаванага захопу зямель остготамі вельмі жорстка спыняліся каралеўскай уладай. Рымляне, як і германцы, атрымлівалі граматы на зямлю. У хуткім часе надзелы ператварыліся ў алоды.

Пераразмеркаванне зямельнага фонду прывяло да фарміравання значнага слою дробных землеўладальнікаў, якія мелі пэўную гаспадарчую самастойнасць. Праца свабодных сялян-абшчыннікаў, якіх падтрымлівала каралеўская ўлада, была эканамічнай глебай стабільнага развіцця каралеўства на першым этапе яго гісторыі.

Дзяржава забяспечвала меліярацыйныя работы, дзеля чаго Тэадорых запрасіў з Паўночнай Афрыкі вядомых інжэнераў-меліяратараў, даў ім вялікія грошы, каб толькі працавалі, і жорстка кантраляваў іх працу. Зямля, уведзеная ў гаспадарчы абарот, вызвалялася ад падаткаў. Былі зроблены крокі, каб палепшыць пароды жывёлы. Дунайская парода быкоў была заменена алеманскай, больш прыдатнай для плужнага земляробства. У выніку гэтых і іншых захадаў Італія цалкам забяспечвала сябе харчаваннем, частка збожжа паступала на экспарт. А тое, што дзяржава зафіксавала максімальную цану на асноўныя прадукты харчавання (збожжа, мяса, віно), станоўча адбілася на ўзроўні жыцця насельніцтва. Вонкавым выяўленнем стабільнага развіцця краіны стала адраджэнне масавых цыркавых і тэатральных відовішчаў, раздача хлеба і мяса плебсу. Праводзіліся дастаткова актыўныя будаўнічыя работы. У Рыме пад дзяржаўную ахову былі ўзяты статуі, забаранялася разбурэнне будынкаў дзеля здабычы каменю, частка дзяржаўных прыбыткаў накіроўвалася на рэстаўрацыю (у 508 г. праводзіліся работы ў Калізее), на будаванне новых рымскіх муроў дзяржава прадаставіла 25 тыс. цэглін, працавалі водаправоды ў Рыме і Равене. Найбольш вядомай пабудовай дадзенага перыяду стаў маўзалей Тэадорыха. У Рыме была арганізавана першая школа для дзяцей знаці, каб рыхтаваць кадры для дзяржаўнай службы.

Хуткімі тэмпамі развіваліся рамяство і гандаль. Дзяржава кантралявала здабычу золата, жалеза, мармуру, працягвала распрацоўку руднікоў. Дзяржаўныя манетныя двары існавалі ў Рыме, Равене, Медыялане. Дзеля развіцця гандлю, у тым ліку марскога, вялося актыўнае судабудаванне (Тэадорых марыў пра тысячу вялікіх караблёў), у 508–511 гг. час ад часу скасоўваўся падатак з продажу на хлеб, віно, алей.

Аднак адначасова назіраліся і пэўныя трывожныя тэндэнцыі: 1) зрастанне натуральных адносін; 2) пераход рамеснікаў з гарадоў у вёскі; 3) уцёкі з гарадоў курыялаў.

Прававая сістэма каралеўства грунтавалася на выдадзеным каля 500 г. “Эдыкце Тэадорыха”, які складаўся з 155 артыкулаў. У 508 г. з’явіўся эдыкт пра абарону касцёльнай маёмасці. У 533–534 гг. – эдыкт караля Аталарыха, які забараняў самавольныя захопы зямель. Асаблівасцю остгоцкіх законаў была іх абавязковасць для выканання і германцамі і італа-рымлянамі.

Лозунгам афіцыйнай прапаганды стала адзінства. Тэадорых неаднаразова падкрэсліваў, што адзіны лад жыцця, адзіны закон, адзіная ўлада звязваюць готаў і рымлян. Хоць остготы былі па веравызнанню арыянамі, яны дастаткова станоўча ставіліся да католікаў. Той жа Тэадорых заяўляў, што чалавека нельга прымушаць да веры. У канцы праўлення караліцкая царква патрапіла пад больш шчыльны кантроль з боку каралеўскай улады. Пасля смерці папы рымскага Іаана І новым пантыфікам пад іменем Фелікса IV стаў Філібрый з Беневента, выбраны па прамому загаду Тэадорыха.

Улада караля была манапольнай, яму належала выкананне вайсковай, адміністрацыйнай, судовай і выканаўчай функцый. Аднак прынцып спадчыннасці каралеўскай улады так і не замацаваўся. Прынамсі з васьмі остгоцкіх каралёў тры апошніх не належылі да роду Амалаў і былі выбраны на агульным сходзе войска.

Каралеўскі савет складаўся з прадстаўнікоў германскай знаці і рымскай арыстакратыі. Дзейнічаў Сенат Рыма, але яго паўнамоцтвы былі вельмі абмежаваныя і фактычна зведзены да выканання функцый гарадскога самакіравання. Сенатары плацілі падаткі, што сведчыць пра зніжэнне іх палітычнага ўплыву. У прывінцыях, як і раней, кіравалі рымскія прэфекты, аднак фінансавыя, адміністрацыйныя, судовыя, вайсковыя функцыі выконваліся не імі, але остгоцкімі графамі.

Аўтарытэт каралеўскай улады быў вельмі значным. Тут сваю ролю адыграў інстытут асабістай абароны (tuitio). Пры гэтым кароль выступаў гарантам асабістай абароны правоў тэрыторыі, народа, асобнага свабоднага чалавека. Права ажыцяўлялася праз выдачу спецыяльнай каралеўскай граматы, якая гарантавала недатыкальнасць суб’ектаў абароны і іх маёмасці. Умацаванню каралеўскай улады садзейнічалі і штрафы, што спаганяліся на карысць каралеўскай казны. Кантроль за выкананнем каралеўскіх загадаў ажыцяўляўся сайонамі, якія прызначаліся каралём і былі яму падпарадкаваны. Яны мелі паўнамоцтвы на арышт, штраф, канфіскацыю маёмасці. Арыштаваць жа самаго сайона можна было толькі згодна з санкцыяй караля.

Адначасова адбывалася павялічэнне эканамічнай, вайсковай і, адпаведна, палітычнай магутнасці остгоцкай знаці. Асобныя магнаты мелі дружыны, да складу якіх уваходзіла да адной-двух тысяч воінаў. Кожны дружыннік у сваю чаргу мог мець пры сабе да пяці чалавек. Вельмі шмат разоў остгоцкія каралі ў сваіх лістах скардзіліся на сваволле знаці, якая ўхіляецца ад выканання вайсковай службы і выплаты падаткаў.

Пасля смерці ў 526 г. Тэадорыха Вялікага остгоцкая карона перайшла да яго 10-гадовага ўнука Аталарыха (526–534). Рэальная ўлада пры гэтым належала яго маці, дачке Тэадорыха Амаласунце. Менавіта пад яе ўплывам былі зроблены пэўныя крокі, накіраваныя на дасягненне кампрамісу з рымскімі коламі. Так, нашчадкам пакараных Баэцыя і Сімаха вярнулі канфіскаваную маёмасць. Але гэта выклікала адмоўную рэакцыю остгоцкай знаці. Тады Амаласунта пачала таемныя перамовы з імператарам Юсцініянам пра вываз у Канстанцінопаль і яе асабіста, і дзяржаўнай казны остготаў. У 533 г. была выкрыта змова остгоцкай знаці, накіраваная супраць каралевы. Трох яе кіраўнікоў пакаралі смерцю. Тым часам памёр Аталарых. Амаласунта была вымушана падзяліць уладу са сваім стрыячным братам Тэадахадам (534–536). Ня гледзячы на то, што новы кароль быў добра знаёмы з антычнай спадчынай (напісаў трактат, прысвечаны Платону), у плане палітычным, ён выявіў сабе палкім прыхільнікам гоцкай дзяржаўнасці. У выніку Тэадахад пачаў змаганне супраць азначанай вышэй лініі Амаласунты. Апошняя была выслана на востраў на возеры Балсэна і забіта ў лазне.

Смерць Амаласунты стала фармальнай зачэпкай для Візантыі каб пачаць вайны з остготамі. На самой справе такім чынам адбывалася рэалізацыя знешнепалітычнага курсу Юсцініяна, накіраванага на аднаўленне былой Рымскай імперыі пад эгідай Канстанцінопаля.

У 534 г. на востраў Сіцылія ўварвалася армія на чале з Велізарыем. Праз некалькі месяцаў ён пераправіўся на Апеніны. Яшчэ адна рамейская армія рушыла на остготаў з Далмацыі. Ужо ў 536 г. рамеі ўступілі ў Рым. Тэадахад пачаў перамовы з магутным праціўнікам, больш таго, даў прынцыповую згоду на вызнанне супрэматыі Візантыі. Аднак адмова ад барацьбы прывяла да дэтранізацыі Тэадахада і яго забойства готамі.

Германскае войска выбрала новага караля – незнатнага воіна Вітыгіса (536–540), які ў хуткім часе ажаніўся з Матасунтай, праўнучкай Тэадорыха Вялікага. Але і яму не пашанцавала. У 540 г. была захоплена Равена, сталіца каралеўства, Вітыгіс капітуляваў. У Канстанцінопаль былі адпраўлены Вітыгіс, Матасунта, а таксама остгоцкая казна. Тым часам на поўначы краіны супраціўленне заваёўнікам працягвалася на чале з новым каралём Ільдзібадам (540–541).

Падчас вайны з Візантыяй остгоцка-рымскі саюз канчаткова вычарпаў свае магчымасці. Каралеўская ўлада пачала абапірацца пераважна на радавых воінаў, якія неслі на сваіх плячах асноўны цяжар вайны. У новых варунках сталі магчымымі радыкальныя захады новага караля остготаў – Тацілы (541–552).

Таціла здолеў адмабілізаваць усе сілы готаў і значна павялічыць колькасць арміі. Дзеля гэтага ён пачаў браць на вайсковую службу рабоў і калонаў. Першым абіцялася свабода, другім – вызваленне ад аброку. Усе дзяржаўныя падаткі накіроўваліся непасрэдна ў каралеўскую казну. Акрамя таго, Таціла дазволіў дробным і сярэднім землеўладальнікам на законных падставах карыстацца тою зямлёю, якая фактычна была захоплена імі.

Спачатку Таціла ваяваў паспяхова – вызваліў Кампанію, Паўднёвую Італію, Рым. Магчыма, перамогам Тацілы спрыяла і адкліканне з Апенінаў Велізарыя (у 549 г.). Аднак у хуткім часе зноў пачалі перамагаць рамеі, на гэты раз пад кіраваннем палкаводца Нарсеса. Таціла пачаў перамовы, паабіцяў адмовіцца ад Сіцыліі і Далмацыі, плаціць дань, накіроўваць остгоцкую моладзь на службу ў візантыйскую армію. Але цяпер Візантыя імкнулась атрымаць усё і на кампраміс не пайшла. Вайна працягвалася. У 552 г. Таціла загінуў. Новым і апошнім каралём остготаў стаў Цейя (552–553). Ён працягваў барацьбу, але ў хуткім часе таксама загінуў у баю. Італія апынулася пад уладай Візантыі. У 584 г. тут быў створаны Равенскі экзархат. Праўда ў яго склад не ўвайшлі астравы – Сіцылія, Сардынія, Корсіка.

У 554 г. імператар Юсцініян выдаў так званую “Прагматычную санкцыю”, якая не толькі скасоўвала ўсе рэформы Тацілы, але і наогул аднаўляла ў Італіі дагерманскія парадкі. Рымскія арыстакраты атрымалі сваю зямлю, рабоў, калонаў, сенатары – прывілеі. Гэты дакумент захоўваў юрыдычную сілу да 568 г., калі на Апенінскі паўвостраў прыйшоў германскі народ лангабардаў, які заняў землі Паўночнай і Сярэдняй Італіі.

Каралеўства лангабардаў. Гісторыя каралеўства лангабардаў мае шэраг асаблівасцей: 1) гэта было храналагічна апошняе германскае каралеўства, якое ўзнікла на землях Заходняй Рымскай імперыі; 2) лангабарды адзначаліся асаблівай агрэсіўнасцю адносна рымскага насельніцтва; 3) даволі працяглы перыяд у лангабардаў існавала своеасаблівая дыхатомія ўлады – каралеўскай і герцагскай.

Лангабарды на чале з каралём Альбаінам прыйшлі ў Італію з берагоў Дуная ў 568 г. Ужо ў 572 г. Альбаін быў забіты сваёй жонкай Разамундай. Не вельмі доўга правіў і наступны кароль, Клеф. У 574 г. яго забілі дружыннікі. Пасля гэтага “жалезная карона лангабардскіх каралёў” была безгаспадарчай.

Заваяванне тым часам працягвалася. Германцы захапілі Паўночную і Сярэднюю Італію, частку Ўсходняй Галіі. На гэтых землях узніклі тры лангабардскія дзяржавы: уласна каралеўства са сталіцай у Павіі і два герцагствы – Спалета (каля 570 г.) і Беневент (571 г.).

Рассяляліся лангабарды фарамі, кроўнарадавымі абшчынамі, якія мелі адзіную тэрыторыю і правы вайсковай адзінкі. Паступова фары ператварыліся ў суседскія абшчыны. Рымскія землеўладальнікі плацілі 1/3 сваіх прыбыткаў, але вельмі шмат з іх замест гэтага аддавалі сваю зямлю разам з залежным насельніцтвам. Часта рымляне гвалтоўна зганяліся з зямлі. Лангабардамі-арыянамі таксама канфіскоўваліся зямельныя ўладанні каталіцкай царквы.

У 584 г. каралём лангабардаў стаў сын Клефа – Аўтарых. З улікам таго, што кароль не меў значных зямельных уладанняў герцагі пайшлі на дастаткова рашучы крок – кожны з іх перадаў на карысць кароны палову заваяваных зямель. Аднак Аўтарых у хуткім часе зрабіў дастаткова грубую памылку, перайшоў да пасіўнай знешняй палітыкі і заключыў мір з франкамі. У выніку ў 590 г. кароль быў забіты. Карона перайшла да турынскага герцага Агіульфа (590–615), які іаксама ажаніўся з удавой свайго папярэдніка.

Вельмі прыметны след у гісторыі лангабардаў пакінуў кароль Ротары (636–652). Менавіта пры ім адбылася кадыфікацыя права. У 643 г. быў выдадзены “Эдыкт Ротары”. Акрамя традыцыйных нормаў, тут былі зафіксаваны новыя рэаліі, акрэсліваліся паўнамоцтвы каралеўскай і герцагскай улады, статус залежных слаёў насельніцтва, права на беспакаранае забойства па загадзе караля і г. д. Эдыкт былі абавязаны выконваць і лангабарды, і рымляне. У той жа час асобныя плямёны, напрыклад тыя ж осготы, з дазволу караля маглі карыстацца ўласнымі законамі.

Адносна католікаў Ротары, што прытрымліваўся арыянскага веравызнання, выяўляў максімальную лаяльнасць, асцярожнасць і схільнасць да кампрамісаў. Аднак пры каралі Грымаальдзе (662–671) акцэнт у рэлігійнай палітыцы быў перанесены на арыянства. Дадзены паварот можа быць вытлумачаны значным узмацненнем пазіцыяў Грымааальда. У прыватнасці каралеўскія землі па сваіх памерах пераўзыйшлі ўсе магнацкія ўладанні ўзятыя разам.

Сітуацыя змянілася зноў пры наступным каралі лангабардаў – Перктарыце (671–688). Прыблізна з 680 г. магутнасць і ўплыў каталіцкай царквы пачынае расці і яна ў хуткім часе перамагае. Лангабарды становяцца хрысціянамі рымска-каталіцкага веравызнання.

У часы праўлення Ліутпранда (712–744) герцагі канчаткова страцілі сваю былую самастойнасць і ператварыліся ў кіраўнікоў адміністрацыйных акругоў з публічна-прававымі паўнамоцтвамі. Яны разам з каралеўскімі чыноўнікамі (гастальдамі) складалі пласт вышэйшых службовых асоб. Гастальды, у сваю чаргу, паступова ператвараліся ў буйных землеўладальнікаў. Пад кантроль каралеўскіх суддзяў-намеснікаў перайшлі пытанні набору войска і замены вайсковай службы адработкай. Яны ж давалі санкцыю каралю на прыняцце новых законаў.

Паспрыяла стабілізацыі краіны і вайсковая рэформа, якая была праведзена пры каралі Айстульфе (749–756). Згодна з гэтай рэформай: 1) маламаёмасныя сяляне адхіляліся ад вайсковай службы, іх абавязак перад дзяржавай абмяжоўвайся працай; 2) у пяхоце служылі ўладальнікі надзелаў да 40 югераў; 3) уладальнікі надзелаў у 40 югераў і больш служылі ў конніцы, але без панцыра, 3) уладальнікі маёнткаў, дзе працавала сем і больш сялян-трымальнікаў, служылі ў конніцы з поўнай зброяй. З гэтым жа каралём значныя тэрытарыяльныя змяненні каралеўства (і станоўчыя і адмоўныя). У 752 г. ён захапіў Равенскі экзархат і пачаў патрабаваць дань ад Рыму. Аднак па просьбе папы рымскага Стэфана II у справу ўмяшаліся франкі, адваявалі гэтыя тэрыторыі і перадалі іх пад кантроль рымскага першасвятара.

Акрамя таго ў VІІІ ст. лангабардскімі каралямі шырока практыкуецца раздача ўмоўных трыманняў і судовых паўнамоцтваў без адпаведнага кантролю з боку цэнтральнай улады. У выніку адбываецца паступовы рост сепаратысцкіх памкненняў герцагаў, што аслабіла краіну перад такімі магутнымі знешнімі ворагамі, як каралеўства франкаў і Візантыйская імперыя.

У 774 г. каралеўства лангабардаў было заваявана франкамі і ўключана ў склад іх дзяржавы. Месца герцагстваў занялі 20 графстваў на чале якіх былі прадстаўнікі франкскай служылай знаці.

Вылучэнне Венецыі. Афармленне Венецыі адносіцца да канца VI ст. калі ізаляваныя астравы (каля 118) Венецыянскай лагуны (абшчыны рыбакоў і здабытчыкаў солі) былі ўключаны да складу візантыйскага Равенскага экзархата. Пасля захопа лангабардамі візантыйскага горада Oderzo (641 г.) на адзін з астравоў перамясціўся цэнтр палітычнага жыцця Венецыі. Паводле традыці ў 697 г. венецыянцы выбралі першага свайго дожа (ад лац. dux) – Paolo Lucio Anafesto. Але юрыдычна Венецыя была часткай экзархата, аж да заканчэння яго існавання ў 751 г. У наступным у горадзе разгарнулася барацьба дзвюх палітычных груповак – про- і анцівізантыйскай. Нарэшце дож Obelerio і яго брат Beato ўступілі ў саюз з франкамі і перадалі Венецыю пад юрысдыкцыю італьянскага караля Пeпiна (ум. 810), дзеля вызвалення з-пад улады Візантыі. Ня гледзячы на прыход да ўлады ў бліжэйшай будучыні ўрада правізантыйскай арыентацыі, што выбраў сваёй рэзідэнцыяй групу астравоў Рыяльта, самастойнасць Венецыі паступова ўмацоўвалася. Яе фактычную незалежнасць гарантаваў франкска-візантыйскі дагавор 814 г., а да 840–841 дож вёў перамовы і заключаў дагаворы ад свайго імя. У канцы ІХ ст. група астравоў Рыяльта ператварылася ў горад Венецыю (civitas Venetiarum).

Папская дзяржава. Ужо з IV ст. папы рымскія валодалі значнай уласнасцю ў наваколлях Рыма (так званая спадчына (патрымоній) св. Пятра). Пазней папы рымскія патраплялі пад кантроль тых гасудароў, што валодалі Італіяй – остготаў, візантыйцаў, лангабардаў. Нарэшце папы рымскія звярнуліся па дапамогу да франкаў. Пепін ІІІ у двух кампаніях (754 і 756 гг.) разграміў лангабардаў і паводле дагавора ў Павіі перадаў заваяваныя германцамі візантыйскія землі (Равенскі экзархат) папе Рымскаму. Такім чынам аформілася папская дзяржава ў складзе Равенскага экзахата, Пентаполіса (гарады па адрыятычным узбярэжжы ад Рыміні да Анконы), Рыма з акругай.

Каралеўства Італія пры Каралінгах. Пасля таго як франкі заваявалі лангабардскае каралеўства, да складу імперыі Карла Вялікага ўвайшлі Паўночная і частка Сярэдняй Італіі. Гэтыя землі ў 781 г. Карл Вялікі аб’яднаў у каралеўства Італія і аддаў сваему сыну Пепіну. У палітычным плане карона італьянскага караля не мела ніякага значэння. Пасля смерці Пепіна ў 810 г. карону атрымаў яго сын Бернар (812–817), але потым імператар Людовік Набажны перадаў карону сваему ўласнаму сыну Лотару І (817–855). Бернар паўстаў, але яго захапілі, асляпілі і ў наступным годзе ён памёр. У выніку пачалася межусобная барацьба, якая прывяла да падпісання ў 843 г. дагавора ў Вердэне паводле якога Лотар І атрымаў тытул імператара, Італію і вузкую паласу ад Альпаў да Паўночнага мора. У 855 г. Лотар І падзяліў сваю краіну паміж сынамі – Італію атрымаў яго старэйшы сын Людовік ІІ (855–875). У 875 г. род італьянскіх Каралінгаў па мужчынскай лініі закончыўся, і Італію атрымаў кароль франкаў Карл ІІ Лысы (840–877), брат Лотара І. Пасля смерці Карла ІІ Лысага Італія перайшла да германскіх Каралінгаў – спачатку каралём стаў Карламан (877–884), сын Людавіка ІІ Немецкага, потым яго малодшы брат Карл ІІІ Тоўсты (884–888).

Каралінгі падзялілі сваю частку Італіі на графствы. Граф выконваў судовыя, вайсковыя, адміністрацыйныя і фіскальныя функцыі. Пры ім існаваў невялікі выканаўчы апарат, які складаўся са скабінаў, якія назначаліся графам, але са згоды гараджан. У сярэднім кожныя тры месяцы ў графствы і епіскапскія дыяцэзы наведваўся рэвізор з цэнтра. На мяжы з іншымі краінамі былі створаны маркграфствы (маркізаты).

Паўднёвая Італія. На тэрыторыі Паўднёвай Італіі існавала дастаткова стракатая палітычная карта: 1) візантыйскія ўладанні (Апулія і Калабрыя), 2) герцагствы Неапалітанскае, Гаэта, Амальфі, якія намінальна залежалі ад Візантыі, 3) лангабардскія дзяржавы Беневента, Спалета, Салерна, 4) эмірат (з 827 г.) Сіцылія.

Лекцыя 20

Іспанія ў раннім сярэднявеччы

Пірэнейскі паўвостраў у V–ІХ ст. Рымскі дыяцэз Іспанія. Пасля ўсталявання ў Рымскай імперыі рэжыму дамінату ўся Іспанія разам з Маўрытаніяй Тынгітанскай стварыла адпаведны дыяцэз, які ў ІV ст. складаўся з наступных правінцыяў: Галісія (цэнтр – Бракара-Аўгуста), Таракона (цэнтр – Таракона), Лузітанія (цэнтр – Эмерыта-Аўгуста), Картахена (цэнтр – Картага Нова), Бетыка (цэнтр – Гіспаліс). На чале дыяцэза стаялі вікарый і каміт, падпарадкаваныя прэфекту прэторыя Галіі.

Падмурак іспанскай эканомікі Іспаніі рымскага перыяду складалі земляробскія і жывёлагадоўчыя гаспадаркі. Іх асноўнай формай была буйная (памер зямельных уладанняў да 1 тыс. га) і сярэдняя віла. Гаспадарка арыентавалася на збожжавыя культуры, вінаградарства і аліўкаводства. Землі звычайнай сярэдняй вілы (260 га) размяркоўваліся наступным чынам: 50 га – збожжавыя культуры, 25 га – вінаграднік, 172 га – лес. У Лузітаніі на дастаткова высокім узроўні развіцця было каняводства.

У 409 г. у Іспанію з Галіі праз Пірэнеі прарваліся вандалы, аланы і свевы. Пры гэтым вандалы-асдзінгі і свевы захапілі Галісію, вандалы-сілінгі – Бетыку, аланы – Лузітанію і Картахену. У 429 г. вандалы і аланы пачалі рух на поўдзень, у Паўночную Афрыку, каб стварыць там сваё каралеўства.

Каралеўства свеваў. Пасля зыходу вандалаў і аланаў свевы зрабілі рашучыя крокі дзеля таго, каб паставіць пад свой кантроль Бетыку і Картахену. Дасягнуць гэта ўдалося, праўда не на працяглы тэрмін, у 440 г. падчас праўлення ў свеваў караля Рэхілы (438–448). У 448 г. кароль Рэкіярн (448–456) спустошыў Таракон і вобласць баскаў. Нарэшце іспана-рымляне звярнуліся за дапамогай да імператара Авіта, які накіраваў на паўвостраў атрады сваіх федэратаў – вестготаў (454) на чале з Фрэдэрыкам, братам караля Тэадорыха ІІ (453–466). Пры гэтым масавага перасялення не адбывалася. У 455 г. пасля чарговай атакі свеваў на землі Картахены і Тараскона Тэадорых ІІ разам з бургундамі і па пагадненню з імпера-тарскай уладай нанёс рашучы ўдар па германцах. Кароль Рэкіярн быў забіты, а краіну яго ў 456 г. захапілі вестготы.

Аднак у хуткім часе Агівульф, вестгоцкі намеснік на свеўскіх землях, пачаў паўстанне супраць свайго караля. Агівульф загінуў, але свевы здолелі аднавіць незалежнасць. Новым каралём стаў Мальф, які правіў да 469 г.

Наступная гісторыя свеўскага каралеўства па аўтэнтычных кры-ніцах не прасочваецца. Асноўнай крыніцай для яе апісання служаць некалькі раздзелаў з “Гісторыі каралёў готаў, вандалаў і свеваў” Ісідора Севільскага. З яе мы ведаем, што пры каралі Тэадаміры (560–570) каралеўства свеваў ахоплівала тэрыторыю Галісіі і паўночную частку Лузітаніі. У 572 г. свевы актывізавалі сваю экспансію і ўварваліся ў Кантабрыю, адкуль іх пазней выціснулі вестготы. Кароль Мір падтрымаў паўстанне Герменгільда супраць свайго бацькі, вестгоцкага караля Леавегільда, але вымушаны быў зведаць залежнасць ад вестготаў. Нарэшце ў 585 г., пры каралі Аўдэке (583–585), свевы канчаткова страцілі сваю незалежнасць і іх краіна ператварылася ў правінцыю вестгоцкага каралеўства.

Ужо з часоў праўлення Рэхілы вобласць рассялення свеваў вызначылася словам regnum, кароль меў тытулатуру gloriosissimus rex, dominus, рэзідэнцыя яго (palatium) знаходзілася ў горадзе Брага. Улада свеўскага караля была спадчыннай, але яго пераемнік павінен быў зацвярджацца на народных сходах. Адносіны паміж свевамі рэгуляваліся традыцыйным звычаёвым правам.

У пытаннях веравызнання свевы выявілі пэўную ступень абыякавасці. Пры Рэкіярне яны былі католікамі, пры Рэмісмундзе (465 г.) – арыянамі, перад самым заваяванням у 585 г. зноў сталі католікамі.

Іспана-рымскае насельніцтва захоўвала традыцыйную сацыяльную структуру і сістэму кіравання. Жылі яны па рымскіх законах, пад час перамоў са свевамі выступалі ў якасці асобных суб’ектаў права.

Калі пра палітычную гісторыю свеўскага каралеўства ёсць інфар-мацыя, то пры аналізе сацыяльна-эканамічнага жыцця краіны даследчыкі вымушаны апераваць ацэначнымі катэгорыямі.

У прыватнасці, можна меркаваць, што эканамічнае развіццё рэгіёна было больш-менш устойлівым. Прынамсі, зыходзячы з таго, што, папершае, свевы вельмі агрэсіўна ставіліся да іспана-рымлян і перыядычна рабавалі іх і, па-другое, гэты дзівосны сімбіёз рабаўніка і ахвяры праіснаваў амаль паўтары сотні гадоў, можна зрабіць выснову, што гаспадаркі іспана-рымлян давалі дастаткова прадукцыі для існавання двух народаў. Наступнай высновай можа стаць вызначэнне свеваў як вайсковага саслоўя, якое ажыццяўляла эксплуатацыю іспана-рымскага насельніцтва праз бязвыплатную канфіскацыю часткі іх прыбытку.

Каралеўства вестготаў. Палітычная гісторыя. Канчатковая рыса пад федэратыўнымі адносінамі паміж вестготамі і імператарскай уладай была падведзена каралём Эйрыхам (466–484), які ў 468 г. пачаў заваяванне Пірэнейскага паўвострава. У 470 г. германцы ўшчэнт разграмілі армію імператара Анфімія, а праз 5 год рымскі імператар Непат падпісаў з Эйрыхам пагадненне, паводле якога за Рымам вызнаваліся тэрытарыяльныя набыткі вестготаў – амаль увесь Пірэнейскі паўвостраў і частка Галіі. Пры Эйрыху была праведзена кадыфікацыя вестгоцкага права (475), але, хаця новы кодэкс быў напісаны па рымскаму ўзору, ён рэгуляваў адносіны толькі паміж германцамі. Разам з тым, нельга было ўпускаць з поля зроку і іспана-рым-лян. Паводле прыблізнай ацэнкі іх было каля 6 млн супраць 200 тыс. вестготаў. Праблему быў закліканы вырашыць выданы падчас праўлення Аларыха ІІ (485–507) спецыяльны звод законаў – “Бревіарый Аларыха” (506). Рыхтаваўся ён пры дапамозе спрактыкаваных рымскіх юрыстаў і каталіцкіх епіскапаў (вестготы былі арыянамі). Фактычна “Брэвіярый Аларыха” стаў адаптацыяй рымскага права з германскага пункту гледжання, зробленай для рымскіх грамадзян. Сюды не былі ўключаны тыя законы, якія накіроўваліся супраць арыянаў, вызначалі дзяржаўны лад, вайсковую арганізацыю. Захоўваліся прыватная ўлас-насць на зямлю, падзел людзей на свабодных і рабоў, пэўныя прывелегіі для сенатараў, якія цяпер вызначаліся як nobiles i majores, муніцы-пальны лад гарадоў.

Такім чынам, “Брэвіярый Аларыха” стаў першым крокам у кірунку уніфікацыі вестгоцкага грамадства. Германцы жылі па законах Эйрыха, па ім жа вырашаліся іх спрэчкі з іспана-рымлянамі. Апошнія жылі па законах, якія былі ім дадзены германцамі.

У пачатку VІ ст. у вестгоцкага каралеўства з’явіўся яшчэ адзін вельмі моцны знешні вораг – дзяржава франкаў на гальскіх землях. Пасля таго, як Хлодвіг прыняў каталіцызм, галоўным аб’ектам знешнепалітычнай экспансіі франкаў сталі землі іншых германскіх каралеўст-ваў, дзе пануючай рэлігіяй было арыянства. Гальскія ўладанні вест-готаў Хлодвіг захапіў у 507 г., пасля таго, як у бітве пры Вуйе армія Аларыха ІІ была разгромлена ўшчэнт, а сам кароль загінуў.

Пасля гібелі Аларыха ІІ у краіне з’явілася два прэтэндэнта на карону: пазашлюбны сын караля Гезаліх, падтрыманы готамі Септыманіі, і законны сын караля Амаларых. За спіной апошняга стаяў цесць Аларыха ІІ, магутны кароль остготаў Тэадорых Вялікі, што і наканавала зыход барацьбы. У бітве пры Барселоне перамагла армія остготаў, карону атрымаў Амаларых ІІІ (507–531), але ён не мог кіраваць самастойна. Кантроль над краінай, і вельмі жорсткі, ажыццяўляў рэгент Тэадорых Вялікі праз свайго прыбліжанага, Тэўдзіса. У Равену была перавезена дзяржаўная казна вестготаў. Аднавіць сваю незалежнасць вестгоцкая дзяржава здолела толькі пасля смерці Тэадорыха Вялікага ў 526 г. У 531 г. Амаларых ІІІ загінуў падчас вайны з франкамі. Карону вестготаў атрымаў Тэўдзіс (531–548), які і вырашыў франкскую праблему. Армія караля ў 532 г. разбіла франкаў пад Сарагосай, пасля чаго апошнія адмовіліся ад планаў заваявання Пірэнеяў. Аднак спроба Тэўдзіса развіць экспансію ў паўднёвым накірунку выявілася беспаспяховай. Ён здолеў на кароткі тэрмін захапіць Сеўту, крэпасць на афрыканскім беразе Афрыкі, але там і загінуў. Наступны кароль Тэудзігісел правіў толькі адзін год і быў забіты змоўшчыкамі.

Карона вестготаў перайшла да Агілы (549–551), супраць якога выступіў вельмі ўплывовы магнат Атанагільд, які абвясціў сябе каралём і звярнуўся за дапамогай да імператара Юстыніяна. Вынік быў дастаткова адмоўным для вестготаў – візантыйская армія акупіравала паўднёвы ўсход Пірэнеяў (Картахена, Малага, Кордава).

У 567 г. каралём стаў Ліўва з Септыманіі, якога, аднак, не прываб-лівала перспектыва правіць усемі вестготамі. У выніку ўладу над Пірэ-неямі атрымаў яго брат Леавегільд (567–586).

Менавіта ў гэты час краіна перажыла грамадзянскую вайну (579– 585). Сын Леавігільда Герменегільд, які ажаніўся з франкскай прынцэсай Ігундай, каталічкай, і паступова патрапіў пад яе ўплыў, таемна перайшоў у каталіцызм, пры падтрымцы візантыйцаў узняў паўстанне супраць бацькі і абвясціў сябе каралём. На бок Герменегільда перайшлі свевы, якія спадзяваліся такім чынам аднавіць сваю незалежнасць. Аднак, паўстанцаў не падтрымалі каталіцкія іерархі.

Адным з асноўных вынікаў грамадзянскай вайны было стымуляванне працэсу прававой уніфікацыі грамадства. Яшчэ да пачатку паўстання Леавігільд у сваім кодэксе скасаваў забарону на шлюбы паміж германцамі з іспана-рымлянамі. Цяпер жа ён вырашыў дамагчыся большай кансалідацыі грамадства на глебе арыянскага веравызнання і ў 580 г. максімальна спрасціў працэдуру пераходу з каталіцызму ў арыянства.

Звязана з імем Леавігільда і значнае тэрытарыяльнае пашырэнне вестгоцкага каралеўства. У візантыйцаў была адваявана Бетыка, былі падпарадкаваны асобныя незалежныя раней вобласці, у 585 г. вестготы далучылі да сваіх уладанняў каралеўства свеваў.

Канфесіянальная арыентацыя вестготаў змянілася пры каралі Рэкарэдзе (586–601). У 589 г., пасля таго, як ён на ІІІ Таледскім саборы вызнаў каталіцкі сімвал веры, вестготы прынялі каталіцызм. Маёмасць арыянскай царквы была канфіскавана. Нешматлікія паўстанні прыхіль-нікаў арыянства ў Септыманіі і Лузітаніі былі задушаны.

Падчас праўлення Сісібута (612–621) і Свенцілы (621–631) былі канчаткова адваяваны візантыйскія ўладанні на Пірэнеях і захоплена Сеўта. У выніку па-за вестготскім кантролем заставаліся толькі горныя вобласці паўвострава: Краіна баскаў і Арагонскія Пірэнеі.

Паводле эдыкта 616 г. быў узяты курс на адназначную каталізацыю краіны. Яўрэям было загадана прыняць хрышчэнне. У выпадку адмовы чалавека чакала пакаранне 100 ударамі бізуна, галенне галавы, канфіс-кацыя маёмасці, выгнанне з краіны.

VІ Таледскі сабор (638) пачаў праводзіць больш жорсткую канфесійную палітыку, накіраваў яе супраць яўрэяў. Поводле яго рашэнняў асобы нехрысціянскага веравызнання не маглі пражываць на тэрыторыі каралеўства.

Значны крок у накірунку уніфікацыі грамадства зрабіў кароль Рэкесвінт (649–672). Яго кодэкс 654 г. са змяненнямі, зробленымі ХІІ–ХІV Таледскімі саборамі (liber judicum альбо fuero juzgo, адкуль пахо-дзіць назва больш позніх іспанскіх і партугальскіх заканадаўчых помнікаў – фуэрас), не толькі ахопліваў практычна ўсе бакі жыцця тагачаснага грамадства, але і меў агульнаіспанскае значэнне і рэгуляваў адносіны як вестготаў, так і іспана-рымлян. Нашчадкі абодвух этнічных груп выконвалі вайсковы абавязак (раней у войску служылі выключна германцы), вестготы ў сваю чаргу пачалі плаціць падаткі, але толькі за тую частку зямлі, якую яны набылі пасля пачатковага падзелу іспанскіх земляў.

Тым часам каралеўства вестготаў сутыкнулася з новай знешняй пагрозай – у Паўночнай Афрыцы вельмі хуткімі тэмпамі разгортвалася арабская экспансія. Першая атака арабаў на Пірэнейскі паўвостраў была адбіта ў 677 г. каралём Вамбай (672–680). Пасля таго як ім была адбіта атака баскаў і задушана магнацкае паўстанне ў Септыманіі, у краіне была праведзена рэарганізацыя арміі, накіраваная не столькі на павышэнне яе баяздольнасці, колькі на забеспячэнне яе лаяльнасці да кароны. Цяпер пастаяннае войска складала гвардыя, сфарміраваная з ліку залежных ад караля рабоў і адпушчанікаў, а таксама са свабодных людзей, якія за гэта атрымлівалі грошы. Апалчэнне склікалася толькі ў выпадку вайны. У выніку мабілізацыйная гатоўнасць войска знізілася. У наступным баі з арабамі разгортваліся няўдала для вестготаў, у выніку чаго яны страцілі Маўрытанію (697).

Сацыяльна-эканамічнае развіццё. У сферы эканамічнага жыцця Пірэнейскага паўвострава пры вест-гоцкіх каралях захоўвалася арыентацыя на земляробства і жывёлага-доўлю. Пры гэтым вырасла плошча зямель, уключаных у гаспадарчы абарот. Пад ворыва расчышчаліся лясы. Збожжа экспартавалася ў Іта-лію. На стабільным узроўні падтрымлівалася рамесная вытворчасць. У Галісіі працягвалася распрацоўка шахт і руднікоў. Каралём Леавігіль-дам быў заснаваны новы горад, названы ў гонар яго сына Рэкаполем.

Землі, якія раней уваходзілі ў склад імперскага фіску перайшлі пад каралеўскі кантроль і стварылі фонд для наступных надзяленняў знаці і дружыннікаў. Буйнымі землеўладальнікамі, акрамя караля, былі прад-стаўнікі плямённай знаці, іспана-рымскай арыстакратыі, каталіцкая і арыянская цэрквы.

Фіскальную сістэму каралеўства складалі пазямельны падатак (tributum), падатак на ўтрыманне войска і службовых асоб (annona), спаг-нанне грошай з гандлёвых аперацый (auraria), выкананне насельніцт-вам пэўных натуральных павіннасцяў (angariae).

Аладыяльная зямельная ўласнасць у вестготаў сфарміравалася яшчэ да іх з’яўлення на Пірэнеях. У выніку ў VІ ст. зямля стала звычайным аб’ектам куплі-продажу, пастаянна расшыралася свабода перадачы зямлі ў спадчыну. Галоўнай рабочай сілай у буйных маёнтках былі рабы і калоны (aldeani, rusticani, vilissimi), там жа працавалі і дробныя свабодныя гаспадары, якія патрапілі ў пазямельную залежнасць.

Становішча рабоў паступова змянялася ў лепшы бок. Вырасла іх гаспадарчая самастойнасць, павысіўся юрыдычны статус – рабы атрымалі права на рухомую маёмасць, жывёлу, маглі выступаць сведкамі на судзе, нават судзіцца са свабоднымі. Такім чынам, можна гаварыць пра працэс збліжэння дзвюх груп вясковага насельніцтва.

Становішча рабоў і калонаў крыху паляпшаецца, становішча дроб-ных свабодных сялян крыху пагаршаецца – у выніку фармуецца аднос-на аднародны слой залежнага сялянства.

Адбываецца павышэнне сацы-яльнага і маёмаснага статусу некара-леўскіх дружыннікаў-букцэлярыяў (buccelarii, ад buccelatum – салдацкі хлеб, альбо buccela – пайка). Калі раней яны атрымлівалі за службу ў знатнага вестгота зброю, то цяпер пачалі атрымліваць за службу, га-лоўным чынам, вайсковую зямлю. Яе можна было перадаць сыну ў спадчыну, калі той будзе выконваць бацькоўскую службу. Такім жа бы-ло становішча букцэлярыяў і верных (fidelis), залежных ад караля.

Вярхушку грамадства складала готская (potentes, optimates, seniores) і іспана-рымская (senatores, potentiores, possesores) знаць.

Сістэма кіравання. У VІ ст. адбываецца канстытуіраванне каралеўскай улады. Кароль ажыццяўляе вышэйшыя вайсковыя, судовыя і заканадаўчыя паўна-моцтвы, назначае пасадовых асоб. Пасля 529 г. крыніцы не паведамляюць пра народныя сходы. На чале асобных палацавых устаноў стаялі каміты. Каралеўскія ж чыноўнікі (дуксы, каміты, вікарыі, суддзі) выконвалі судовыя, паліцэйскія, фіскальныя, вайсковыя функцыі ў правін-цыях (у 579 г. – 8) і гарадах.

Пасля гібелі ў 531 г. караля Амаларыха дынастыя Балтаў закончылася. Разам з ёю з юрыдычнай практыкі каралеўства знік і прынцып спадчыннай перадачы кароны ў рамках аднаго рода. Каралеўская ўлада стала выбарнай. Спробы ж наступных манархаў вярнуцца да прынцыпу спадчыннай перадачы ўлады не заўсёды былі паспяховымі. Леавігільд (які першым выкарыстаў вызначэнне rex) здолеў перадаць карону сыну Рэкарэду толькі праз інстытут сумеснага праўлення. Пры апошнім каралі з’явілася тытулатура sanctissimus princeps.

Пасля прыняцця каталіцкага веравызнання каталіцкія епіскапы ператварыліся ў складавую частку дзяржаўнага апарату. Яны сачылі за спагнаннем падаткаў і паведамлялі каралю пра злоўжыванні, якія здараліся пры гэтым.

Арабскае заваяванне Пірэнеяў і пачатак Рэканкісты. Аслабленне пазіцый каралеўскай улады азначала адпаведнае ўзмац-ненне палітычнай актыўнасці магнатаў, чые правы былі расшыраны пры каралі Вітыцы (701–710). Пасля смерці апошняга карона вестготаў была перададзена не яго сыну, але герцагу Бетыкі Радэрыку (710–711).

Традыцыя звязвае наступныя падзеi з iмем каменданта крэпасцi Сеўта Юлiянам, якi хацеў адпомсцiць новаму каралю за абразу, што была нанесена яго дачцы Фларындзе. Ён разам з арабскiмi атрадамi зрабiў першую высадку ў раёне Алхеснраса ў 709 г. На наступны год удзел у атацы на вестготскую дзяржаву прыняў атрад Тарыфа ў складзе 100 конных i 400 пешых ваяроў. У 711 г. Тарык ібн Зіяд i Юлiян захапiлi шэраг апорных пунктаў на паўднёвым узбярэжжы Пiрэнеяў, чым забяспечылi сабе зручны шлях для магчымага адступлення. У той жа час яны атрымалi падтрымку ад сям’i Вітыцы i епiскапа Опаса. Акрамя таго, да iх прыбыла да 25-тысячнае войска з Афрыкi. У вынiку 19 ліпе-ня 711 г. асноўныя сілы вестготскага каралеўства былі разбіты непадалёк ад возера Ханда. Лёс Радрыга застаўся невядомым. У 712 г. правiцель Маўрытанii Муса накіраваў на Пірэнеі 18-тысячнае войска. У хуткім часе, практычна не сустракаючы супраціўлення, арабы захапілі буйнейшыя гарады краіны. Заваяванне Пірэнеяў у асноўным было завершана да 713 г. Муса пасля ўзяцця Таледа абвясціў гасударом іс-панскіх земляў халіфа.

Пад вестгоцкім кантролем заставаўся толькі невялікі горны рэгіён на поўначы паўвострава. Тут замацаваліся рэшткі вестгоцкага войска на чале са знатным готам Пелаё. Менавіта сюды ў 718 г. для ліквідацыі апошняй апорнай базы арганізаванага супраціўлення вестготаў быў накіраваны атрад арабаў, але ў даліне Кавадонга ён быў ушчэнт раз-громлены. Гэтая перамога традыцыйна лічыцца пачаткам зваротнага заваявання Пірэнеяў, Рэканкісты, якая расцягнулася на стагоддзі і завяршылася перамогай хрысціян у 1492 г.

Хрысціянскія каралеўствы Пірэнеяў у VIIIIX ст. Астурыя. Першым каралём Астурыі лічыцца герцаг Кантабрыі, зяць Пелаё Альфонс I (739–757), які здолеў значна пашырыць атрыманыя ўладан-ні. Былі захоплены Галісія на захадзе і Алава і Рыоха (гарады Леон, Амайя) на ўсходзе. У выніку Астурыя заняла вузкую паласу на марскім узбярэжжы (Бургас, Леон, Паленсія). Арабы вымушаны былі адступіць за раку Эбро. Паміж іх уладаннямі і Астурыяй знаходзілася своеасаб-лівая “нейтральная паласа”. Падчас праўлення Ардоньо (850– 866) каралеўская рэзідэнцыя была перанесена ў Авьедо, праводзілася актыўная палітыка, накіраваная на ўзнаўленне гарадоў і засяленне раёнаў Леона, Асторгі, Амайі. У гэты жа перыяд пачаліся атакі вікінгаў. Пры Альфонсе III (866–910) астурыйскія ўладанні былі пашыраны да ракі Дуэра, па берагах якой была ўзведзена ўмацаваная лінія – Самора, Сі-манка, Осма, Сан Эстэбан э Гомес. Ён таксама пачаў засяленне Каімб-ры і Бургаса.

Навара. Навара як самастойная тэрыторыя з цэнтрам у Памплоне аформі-лася ўжо ў канцы VIII ст. Прынамсі, менавіта наварцы ў Рансевальскай цясніне разбілі ар’ергард франкскага войска. Праўда ўжо ў пачатку IX ст. Навара вызнала вярхоўную ўладу імператара франкаў. У 824 г. Навара разарвала свае адносіны з франкамі і разам з графамі Арагона і Сарданьі выступіла супраць арабаў. Першым наварскім правіцелем да-дзенага перыяду, які можа быць прызнаны (у нейкай ступені) каралём, лічыцца Іньіго Арыст (835–857).

Каталонія. Падчас паходаў 785–811 гг. франкі адваявалі шэраг земляў паўноч-най Іспаніі і паўднёвай Галіі, дзе стварылі Гоцкую марку (маркізат Готыя, Септыманія). У 865 г. Карл Лысы падзяліў яе на Готыю і Іспанскую марку (графствы Барселонскае, Херонскае, Урхельскае, Безаль, Ампурданскае, Русільон). Апошняя заставалася фармальным уладаннем франкскіх, а у наступным і французскіх каралёў, аж да дагавора ў Карбейле (1258).

У 873 г. графам Урхеля стаў Віфрэд Калматы (пам. 898), які з цягам часу не толькі стаў графам Барселоны, але і аб’яднаў вакол сябе большасць графстваў Іспанскай маркі, вядомай пазней як прынцыпат Каталонія.

Лекцыя 21–22

Англія ў раннім сярэднявеччы

22–23. Лекцыя 21–22. Англія ў раннім сярэднявеччы. Рымская Брытанія. Англа-саксонскае заваяванне. Рассяленне англа-саксаў. Англа-саксонская гептархія (VII–VIII ст.). Брэтвальда. Хрысціянізацыя англа-саксаў. Узмацненне Уэсекса ў ІХ ст. Сацыяльна-эканамічнае развіццё англа-саксонскіх каралеўстваў. Сістэма кіравання.

Рымская Брытанія. Рымская правінцыя Брытанія занімала паўднёвую частку вострава, тэрыторыю сучасной Англіі. Правінцыя была слаба рамані-завана. Большую частку насельніцтва складалі кельты. Пра наяўнасць брыта-рымлян гаварыць цяжка. Ужо ў 410 г. заходнерымскі імператар Ганорый паведаміў брытам, што цяпер ім трэба абараняцца ад атак паўночных плямёнаў піктаў самастойна і адклікаў з вострава рымскія легіёны. У Брытаніі засталася пэўная колькасць кельцкіх дзяржаў, якія былі вымушаны спадзявацца выключна на ўласныя сілы. Буйнейшай сярод іх была дзяржава Фортыгерна, якая распасціралася ад Кента да Уэльса.

Англасаксонскае заваяванне. Англасаксонскае заваяванне адлюстравана ў дастаткова шматлікіх і аб’ёмных крыніцах – твор Гільдаса “Ляментаванне пра разбурэнне Брытаніі”, “Гісторыя брытаў” Ненія, “Царкоўная гісторыя народу англаў” Беды Высокашаноўнага, “Англасаксонская хроніка”. Аднак, усе гэтыя крыніцы маюць адну відавочную хібу – чым крыніца больш позняя, тым яна больш дэталёвая.

Характэрным прыкладам у гэтым плане служыць інфармацыя пра самы пачатак заваявання. Гільдас піша, што кароль брытаў разам з саветнікамі запрасіў у краіну саксаў для барацьбы з паўночнымі плямёнамі. Саксы прыбылі на трох караблях. Потым у Брытаніі з’явіліся новыя атрады германцаў. Яны вымагалі плату за службу і паступова пачалі рабаваць брытаў. У апавяданні Гільдаса няма ніякіх імёнаў і дат.

Гэтую жа версію ў агульных рысах паўтарае Беда Высокашаноўны. Але ён дае таксама і новую інфармацыю: называе імёны – Фортыгерн, кароль брытаў, Хорсы і Хенгеста, правадыры атрадаў саксаў, паведамляе, што германцы ваявалі супраць піктаў. Неній драматызуе сюжэт і піша, што Фортыгерн аддаў Кент Хенгесту, кабажаніцца з яго дачкой. Англасаксонская хроніка адносіць пачатак заваявання да 459 г. і дэталёва піша пра высадку саксаў у Эбсфліце, шэраг бітваў, пасля якіх брыты пакінулі Кент і збеглі ў Лондан.

Рэальная карціна заваявання, як можна меркаваць на падставе археалагічных і па-за брытанскіх крыніц, выглядала наступным чынам.

Пасля ўходу рымскіх легіёнаў з Брытаніі на востраве актывізаваліся пікты. Для барацьбы супраць іх кароль брытаў Фортыгерн запрасіў з Ютландыі германскае племя ютаў і аддаў ім для рассялення востраў Танет, дзе германцы жылі некалькі год. Пазней былі запрошаны саксы, якія займалі тэрыторыі на ўсход ад Рэйна і на захад ад Эльбы. У канцы 30-х гг. саксы захапілі востраў Уайт і паўвостраў Кент, дзе і заснавалі свае каралеўства. Апошнюю падзею прыблізна можна датаваць 442 г. Прынамсі “Гальскія хронікі” менавіта пад гэтым годам даюць наступную інфармацыю: “Брыты, якіх праследвалі ўсялякія беды і няшчасці, патрапілі пад уладу саксаў”.

У канцы V – пачатку VІ ст. у асноўным сфармаваліся тэрытарыяльныя абрысы шэрагу дзяржаў саксаў, якія былі заснаваны новымі хвалямі перасяленцаў у паўднёвай частцы вострава – Кент, Сасэкс, Уэсэкс, Эсэкс, Мідлсэкс. Тэрытарыяльнае пашэрэнне саксаў прыпынілася пасля бітвы пры Маунт Бадане (516 г., праўда магчымы і больш раннія даты, пачынаючы з 493 г.), у якой перамаглі брыты, магчыма пад кіраванням легендарнага караля Артура. Як запісана ў “Аналах Камбрыі” ён забяспечыў перамогу тым, што “тры дні і тры ночы нёс на плячах крыж Госпада Бога Ісуса Хрыста”. У другой палове VІ ст. саксы зной актывізаваліся. У 577 г. у бітве пры Дэрхаме яны ўшчэнт разбілі аб’яднаныя сілы трох брыцкіх каралёў (Конмэйл, Кандзідан, Фарінмэйл) з гарадоў Бат, Глачэстэр, Чырынчэстэр. Канчаткова брыты былі разгромлены ў 584–592 гг.

На поўнач ад саксаў рассяліліся англы, германскае племя, якое прыйшло з поўдня Ютландыі (сучасная правінцыя Ангельн). Калі яны з’явіліся ў Брытаніі, як ваявалі і ці ваявалі наогул, крыніцы нічога не паведамляюць. Можна толькі канстатаваць відавочны факт, што ў канцы V – пачатку VІ ст. яны заснавалі некалькі каралеўстваў – Усходняя, Мерсія, Ліндсэй, Сярэдняя Англія, Дэіра. У 30-х – 40-х гг. VІ ст. узнікла яшчэ адна дзяржава – Берніцыя. У канцы VІ ст. мерсійскія англы адцяснілі брытаў у Камбрыю (Уэльс).

У канцы VІ ст. англасаксонскае заваяванне Брытаніі фактычна завяршылася – на воставе ўстаялвалася супрэматыя Кента (пры каралі Этэльберце [560–616]).

Рассяленне англа-саксаў. Сяліліся плямёны англаў і саксаў уздоўж рачных далін. Пры гэтым яны імкнуліся абмінаць гарады. Пасяленні, як правіла складалі 1– 2 вялікіх дома (40–60 мІ) і некалькі маленькіх пабудоў (6–20 мІ). Магчыма, першыя былі месцам народных сходаў і банкетаў, другія – месцам жыхарства асобных семґяў.

Базавай адзінкай грамадства была вялікая сямґя, hamm (дом) – Білінсгам (дом Білігаў). Наступнай ступенню зґяўлялась абшчына, tan (вёска) – Гарлінгтан (вёска Гарлінгаў). Некалькі вёсак складалі сотню, вайскова-адміністрацыйную адзінку. На чале племені стаў народны сход (mot) і савет старэйшынаў (witena gemot).

Заваяваная зямля лічылася агульнай уласнасцю племені. Аднак яе вярхоўным распараджальнікам быў кароль. Алод пакуль не аформіўся. Для адчужэння надзела была патрэбна згода абшчыны і бліжэйшых суседзяў.

Фарміраванне Гептархіі. Пасля англасаксонскага заваявання большая частка брытаў была асімілявана, частка ўмацавалася ва Ўэльсе, частка эмігравала на кантынент, на паўвостраў Арморыка, які пасля гэтага атрымаў назву Брэтань.

Этэльфрыт, кароль Берніцыі [592/593–616], сын Этэльрыка, ажаніўся з дачкой караля Дэіры Элы. У 603 у бітве пры Дэгсэстане Этэльфрыт адбіў атаку караля Далрыяды Айдана і заняў землі у раёне ракі Туід. Каля 614 г. ён разграміў брытаў пры Чэстэры, пры гэтым была знішчана вялікая колькасць манахаў Бангора. У выніку англасаксы выйшлі да Ірландскага мора, а брыты Уэльса былі адрэзаны ад брытаў Страклайда (канчаткова гэтая тэрыторыя была замацавана за Нартумбрыяй пасля бітвы пры Вінвэдзе ў 654 г.). Аднак у 616 г. Этэльфрыт загінуў у бітве з аб’яднанымі сіламі караля Усходняй Англіі Рэдвальда і сына караля Дэіры Элы Эдвіна, апошні атрымаў уладу над аб’яднаннымі Дэірай і Берніцыяй.

Эдвін [616–32] працягваў паспяховыя войны з брытамі – захапіў каралеўства Элмет, астравы Англсі і Мэн. Уладу яго вызналі ўсе англасаксонскія каралеўствы за выключэннем Кента. Аднак у 632 г. ён загінуў у бітве супраць правіцеля Гвінеда Кадвалона і караля Мерсіі Пенды. Аднак у 633 г. сын Этэльфрыта св. Освальд разграміў Кадвалона і атрымаў уладу ў Берніцыі і Дэіры [633–42]. Пад яго кантроль таксама перайшлі ўсе англасаксонскія каралеўствы (паводле Беды).

У гэты жа час пачаўся ўздым каралеўства Мерсія, звязаны з каралём Пендай [632–54]. У 628 г. ён разграміў гевісаў (жыхароў Уэсекса) і захапіў іх краіну. У 632 г. у саюзе з правіцелем Гвінеда Кэдвалонам разграміў караля Дэіры і Берніцыі Этэльфрыта, але ўжо ў 633 г. быў вымушаны вызнаць уладу яго сына Эдвіна. У 641 г. Пенда паўстаў і разграміў армію караля Дэіры і Берніцыі Освальда (Пенда быў паганцам, і таму загінуўшы Освальд быў вызнаны святым пакутнікам) – Берніцыю атрымаў сын Этэльфрыта Освью ў якасці залежнага караля. У 645 г. пад уладу Мерсіі перайшла Усходняя Англія, яе кароль Цэнвал, жанаты на сястры Пенды, уцёк ва Уэсекс і атрымаў там карону [643–74]. У наступным Пенда тройчы ваяваў з Усходняй Англіяй і забіў трох яе каралёў. У 653 г. залежным каралём Сярэдняй Англіі стаў сын Пенды Пеада. У 654 г. Пенда загінуў падчас вайны з Освью і бітве пры Вінвэдзе.

Апошні аб'яднаў Дэіру і Берніцыю і стаў такім чынам першым каралём Нартумбрыі [654–70] і, на кароткі тэрмін гегемонам сярод англасаксонскіх каралеўстваў (паўднёвую Мерсію ён пакінуў пад уладай Пеады).

Аднак, у 657 г. супраць Пеады паўсталі мерсійцы на чале з яго малодшым братам Вулфгерам [657–74], які здолеў паставіць пад свой кантроль паўднёвы усход і поўдзень Брытаніі –Эсекс (разам з Лонданам), Мідлсекс (Сарэй), частка Уэсекса, востраў Уайт (які перадаў сваему хроснаму сыну Этэльвалху, каралю Сасекса). У 674 г. Вульфхер атрымаў раненне ў бітве з каралём Нартумбрыі Эгфрыдам і ў хуткім часе памёр.

Карону Мерсіі атрымаў яго брат Этэльрэд [674–704], які ў 676 г. паставіў пад свой кантроль Кент, у 679 г. адабраў у Нартумбрыі Ліндсэй, а саму Нартумбрыю прымусіў плаціць дань.

У канцы VII ст. узмацнілася становішча Уэсекса. Кароль Цэдвала [685–89] пашырыў свой кантроль на Мідлсэкс (Сарэй), Сусекс, востраў Уайт, Кент. Праўда пасля смерці караля Сусекс, а ў 694 г. Кент узнавілі сваю незалежнасць.

У выніку паступовага скарачэння колькасці англасаксонскіх дзяржаў на палітычнай карце Брытаніі да пачатку VІІІ ст. засталіся сем каралеўстваў, што і склалі Гептархію (сяміўладдзе): Кент, Сусекс, Уэсекс, Эсекс, Усходняя Англія, Мерсія, Нартумбрыя. Паўднёвай мяжой Нартумбрыі служыў Хамбер (эсутарый рэк Уз і Трэнт), таму часам у крыніцах (напрыклад у Англасаксонскай хроніцы) для вызначэння паўднёвых англасаксонскіх каралеўстваў можна пабачыць тэрмін Саўсумбрыя.

На поўнач ад Гептархіі знаходзіліся племянныя каралеўствы брытаў Каледоніі і скотаў, кельцкага племені, якое прыйшло ў Брытанію з Ірландыі ў V–VІ ст. і падпарадкавала піктаў, на захад – племянныя дзяржавы брытаў Камбрыі – Гвінед, Гвент і іншыя.

Брэтвальда. Паміж каралеўствамі гептархіі адбывалася пастаянная барацьба за гегемонію. Каралі краіны гегемона, якія падпарадкоўвалі сваёй уладзе і ўплыву астатнія каралеўствы, ці некаторыя з іх, лічыліся брэтвальдамі (brytenwalda, bretenwealda, brytenweald). Паўнамоцтвы брэтвальды дакладна невядомы. Магчыма яны былі ваеннымі правадырамі, якія захоўвалі ўплыў на ўнутранныя справы былых саюзнікаў – мелі вайсковыя паўнамоцтвы (imperium). Адзінае, што можна сказаць пэўна – пры гэтым не адбывалася інкарпарацыя адной дзяржавы да складу іншай – тэрытарыяльна адзінае каралеўства (regnum) не стваралася. Прапанаваная мадэль, аднак, мае адзін не зусім зразумелы момант.

Прапанаваная мадэль, аднак, мае адну хібу. Справа ў тым, што тытул брэтвальда сустракаецца толькі ў хартыі караля Уэсекса і Мерсіі Этэльстана [924–39] і “Англасаксонскай хроніцы” пад 827 годам. Там кароль Эгберт [802–39] названы восьмым брэтвальдай, пасля чаго ідзе пералік сямі найбольш магутных каралёў, запазычаны ў Беды Вельмішаноўнага, прычым у Беды слова брэтвальда няма: кароль Сусекса Эла [канец V ст.], кароль Уэсекса Цэаўлін [560–92], кароль Кента Этэльберт [560–616], кароль Усходняй Англіі Рэдвальд [617–27], каралі Нартумбрыі Эдвін [616–32], Освальд [633–42], Освью [655–70].

Хрысціянізацыя англа-саксаў. Хрысціянізацыя англа-саксаў пачалася ў канцы VІ ст. з двух кірункаў. З поўначы распаўсюджваўся ірландскі варыянт хрысціянства, з поўдня – каталіцкі (місія Аўгусціна).

Бэда Вельмішаноўны перадае наступнае паданне пра прачыны, якія падштурхнулі папу рымскага Грыгорыя І Вялікага да ідэі пашырыць хрысціянства сярод англа-саксаў. Быццам аднойчы ён пабачыў у продажу вельмі прыгожых бялявых рабоў і спытаў, адкуль яны родам. Яму адказалі, што гэта паганцы, англы, з Дэіры, падданыя караля Элы. Атрыманная інфармацыя выклікала ў свядомасці Грыгорыя Вялікага наступную асацыятыўную паслядоўнасць: 1) не англы, але анёлы (non Angli, sed angeli), 2) паганцы з Дэіры – значыць іх трэба вызваліць з-пад божага гневу (de ira Dei), 3) кароль Эла – значыць у краіне трэба спяваць алілуія (Жlle – Alleluiah). Агульная выснова – англаў трэбы хрысціць. Канешне, рэальныя прычыны для пасылкі місіі былі іншымі – імкненне пачаць актыўную дзейнасць па пропаведзі хрысціянства і пашырэнню ўлады і ўплыву рымска-каталіцкай царквы на новыя тэрыторыі.

Хрысціянізацыя англа-саксаў адбывалася з пераменным поспехам. Былі выпадкі, калі пасля замены каралёў новыя манархі выганялі каталіцкіх епіскапаў з краіны і аднаўлялі паганства. Паступова пазіцыі каталіцкай царквы ўзмацніліся, пачалося яго структурырванне. У 634 г. Брытанія была падзелена на два дыяцэзы: паўночны, з цэнтрам у Ёрку, і паўднёвы, з цэнтрам у Кэнтэрбэры. Спачатку абедзве кафедры падпарадкоўваліся непасрэдну Рыму. У 668 г. была вызначана супрэматыя Кэнтэрбэрыйскай кафедры, і архіепіскап Тэадор стаў прымасам Англіі. Пры ім царкоўная практыка была ўпарадкавана па рымскаму ўзору.

Частка англа-саксаў перайшла ў хрысціянства пад уплывам ірландскіх місіянераў. Паміж рыма-католікамі і іраландцамі пачалася канкурэнтная барацьба за паству, якая закончылася ў 664 г. на саборы ва Ўітбі. Пытанні, якія сталі каменям спатыкання – дата Вялікадня і форма танзуры, былі вырашаны на карысць рыма-католікаў. У 816 г. сабор у Чэлсі забараніў пропаведзь ірландцаў.

Своеасаблівасцю рымска-каталіцкай царквы ў Англіі было вельмі арыгінальнае кляштарнае жыццё. Кляштары тут маглі быць аўтаномнымі, падвойнымі (два кляштары, мужчынскі і жаночы, пад кіраванням аднаго абата), маглі ствараць канфедэрацыі. Быылі тут і сямейныя кляштары. У апошнім выпадку заможны землеўладальнік мог абвясціць свае ўладанне кляштарам, а сямґю (у шырокім плане – разам з залежнымі людзьмі) манаскай. Рабілася гэта дзеля таго, каб атрымаць ад караля зямлю па царкоўнаму праву, г. зн. без выканання службаў на карысць кароны.

Узмацненне Уэсэкса ў ІХ ст. У 825 г. пасля разгрому Мерсіі ў бітве пры Элендуне Ўэсэкс інкарпарыраваў тэрыторыю Сарэя, Эсэкс, Сасэкс, Кент, Усходняй Англіі. У 829 г. пад яго намінальную ўладу перайшла Нартумбрыя. У гэтым жа годзе была заваявана Мерсія. У 830 г., аднак, апошняе каралеўства Мерсія вызвалілася з-пад улады заходніх саксаў і захоўвала сваю незалежнасць аж да 70-х гг. ІХ ст.

Пасля смерці Эгберта Англія была падзелена паміж яго сынамі. Этэльвульф (836–857) атрымаў Уэсэкс, Этэльстан – Кент (разам з тытулам караля Кента), Эсэкс, Сасэкс, Сарэй. Пасля смерці Этэльстана тытул караля Кента перайшоў да Этэльбальда, сына Этэльвульфа. Пасля таго, як Этэльбальд атрымаў карону Ўэсэкса (правіў у 857–860 гг.) тытул караля Кента перайшоў да яго брата Этэльберта. Такім чынам, можна зрабіць выснову пра набыццё інстытутам сукіра-вання вонкавага выгляду сістэмы старэйшага і малодшага каралёў.

Праўленне наступных манархаў Англіі – Этэльберта (860–866) і Этэльрэда (866–871) было запоўнена бясконцымі войнамі з датчанамі, якія захапілі Нартумбрыю, Усходнюю Англію і частку Мерсіі, дзе была арганізавана канфедэрацыя пяці бургаў (Дэрбі, Лінкольн, Лестэр, Стамфард, Нотынгем).

Пад час праўлення чацвёртага сына Этэльвульфа, Альфрэда Вялікага (871–899) краіна апынулася на мяжы знікнення. У пачатку 878 г. датчане ўшчэнт разграмілі англійскую армію і захапілі амаль увесь Уэсэкс. Альфрэд Вялікі з маленькай дружынай схаваўся ў Самершыце, у форце на востраве Ацельней сярод балота. Краіна, аднак, выстаяла, і гэтае жахлівае паражэнне стала пралогам яе адраджэння. У хуткім часе Альфрэд сабраў войска і пачаў партызанскую вайну. Нарэшце, у мае 878 г. у бітве пры Эдынгтоне ён перамог датчан. З імі быў падпісаны Ўэдмарскі мір (879), які азначаў, што Уэсэкс захаваў права на незалежнае дзяржаўнае існаванне. Войны Альфрэда з датчанамі, аднак, працягваліся аж да канца яго праўлення.

Пад час гэтых войнаў была праведзена рэформа арміі. Фірд разбіваўся на дзве часткі: адні ваявалі, другія працавалі на зямлі. Кожны ўладальнік пяці гайдаў (боклэнда тэна) мусіў быў ісці ў паход у цяжкім узбраенні. Краіна пачала пакрывацца сеткай бургаў (30 у канцы ІХ ст.). Вышэйшыя царкоўныя іерархі мусілі былі ісці на вайну на чале ўласных атрадаў. У 897 г. пачалося будаване караблёў, лепшых за скандынаўскія. У выніку баяздольнасць арміі павысілась і мяжа краіны з Дэнло стабілізавалася.

Не забываў Альфрэд Вялікі і пра ўнутранныя справы. Так, менавіта ў часы яго праўлення з’явіўся “Праўда караля Альфрэда”, які закончыў догую чараду англасаксонскіх судзебнікаў.

Вялікае значэнне для наступнага лёсу краіны мела актыўнасць манарха ў сферы культуры, у выніку якой англасаксы атрымалі доступ да антычнай спадчыны і набыткаў заходнееўрапейскай хрысціянскай цывілізацыі на роднай мове. У 884 г. пры каралі сфарміраваўся гурток адукаваных людзей, у асноўным клірыкаў, якія пераклалі з лацінскай мовы на англа-саксонскую наступныя творы: “Пра суцяшэнне філасофіяй” Северына Бэацыя, “Царкоўная гісторыя народа англаў” Беды Высокашаноўнага, “Гісторыя супраць паганцаў” Паўла Арозія, “Пра абавязкі святара” папы рымскага Грыгорыя Вялікага. Гэтыя творы выкарыстоўвалія як дапаможнікі ў заснаваных Альфрэдам школах і давалі вучням веды па роднай гісторыі (Беда), гісторыі і геаграфіі Заходняй Еўропы (Арозій), антычнай філасофіі (Баэцый), хрысцінскаму веравучэнню (Грыгорый Вялікі). Нарэшце, у 891 г. розныя запісы кляштараў гістарычнага зместу былі перапрацаваны ў адзіную “Англа-саксонскую хроніку”, запісаную на народнай мове.

Асноўнай мэтай пераемнікаў караля Альфрэда Вялікага было адваяванне Дэнло. Пры гэтым яго сын Эдуард Старэйшы (899–924) у 910 адбіў моцную атаку датчанаў з кралеўства Ёрк, а ў 912 аднавіў сваю ўладу над Эсэксам і Усходняй Англіяй. У 917 г. ён разам са сваёй сястрой Этэльфлэдай, правіцельніцай Мерсіі ў 911–918 гг., пачаў агульнае наступленне на землі пяці бургаў. У 920 г. англа-саксы падпарадкавалі каралеўства Ёрк, якое ў 919 г. было заваявана Рэгнальдам, нарвежцам з Ірландыі. У наступным, аднак Нартумбрыя пераходзіла з рук у рукі, пакуль не была канчаткова далучана да Уэсэкса ў 954 г.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё англа-саксонскіх каралеўстваў. У VІІ – VІІІ ст. насельніцтва англа-саксонскіх дзяржаў распадалася на тры вялікія групы: несвабодныя (хатнія рабы), напаўсвабодныя (літы), свабодныя (кэрлы, эрлы, тэны, гезіты).

Зыходзячы з ускоснай інфармацыі можна зрабіць выснову, што літы былі кельтамі, якія згубілі частку асабістай свабоды па праву заваявання. Яны мелі гаспадарку і маглі выступаць сведкамі на судзе. Пасля таго, як літу давалі свабоду, ён абараняўся паловай вергельда свабоднага германца. Літ на каралеўскай службе абараняўся поўным вергельдам свабоднага.

Аснову англа-саксонскага грамадства складалі кэрлы, свабодныя абшчыннікі, якія мелі надзелы ў 1 гайду. Гайда спачатку выступала як адзінка вымярэння плошчы зямлі – terra unius carucae (зямля, якую ўзаралі адным плугам) і, адначасова, як сямейны надзел (terra familiae). Пазней гайда ператварылася ў фіскальную адзінку (120 акраў), з якой кэрлы плацілі каралю подаці. Акрамя гэтага кэрлы выконвалі пэўныя дзяржаўныя работы (рамонт дарог, будаванне ўмацаванняў і г.д.) і плацілі царкоўную дзесяціну. Кэрл меў права насіць зброю, удзельнічаць у народным сходзе і народным апалчэнні (фірдзе). Вергельд кэрла залежаў ад яго маёмаснага статусу. Беззямельны кэрл абараняўся паловай вергельда свабоднага, уладальнік адной гайды – поўным вергельдам, уладальнік пяці гайд – трайным вергельдам свабоднага.

Вышэйшы слой грамадства складалі эрлы, прадстаўнікі радавой знаці, якія атрымалі пры рассяленні па сорак гайд зямлі і абараняліся трайным вергельдам. Пазней у вышэйшым саслоўґі вылучыўся слой дружыннікаў: каралеўскіх (тэнаў) і простых (гезітаў). Сацыяльны статус дружыннікаў спачатку вызначаўся не вергельдам (яны абараняліся вергельдам свабоднага), а іншымі адзнакамі. У той час, калі кэрл мусіў быў для пацвярджэння сваіх слоў прадаставіць чатырох сведкаў, дружыннік проста прысягаў. У наступным вергельд дружынніка быў пастаўлены ў залежнасць ад яго маёмаснага статусу.

Землекарыстанне ў VІІ–VІІІ ст. у параўнанні з перыядам заваявання значна змянілася. Цяпер, калі мяжа рассялення больш-менш стабілізавалася і папаўнення зямельнага фонда не было, адбыўся пераход да пераразмеркавання абшчыннай зямлі яе вярхоўным уладальнікам, каралём, на карысць эрлаў, дружыннікаў і касцёлу.

Зямля перадавалася па каралеўскай грамаце на пэўны тэрмін, ці пажыццёва, ці ў спадчынную ўласнасць (апошняе было рэдка) за выкананне траістай павіннасці – вайсковая служба, будаванне ўмацаванняў, рамонт дарог і мастоў. Гэтыя землі атрымалі назву боклэнд (boc – грамата, land – зямля). З VІІІ ст. перадача зямлі ў боклэнд суправаджалася таксама перадачай фіскальных функцыяў і юрысдыкцыі над насельніцтвам рэгіёна.

Царква паступова ператварылася ў буйнога землеўладальніка. Яна атрымлівала значныя надзелы зямлі і прывілеі – вызваленне ад падаткаў, абарона маёмасці ад крадзежа трох і нават дваццаціразовымі штрафамі (для параўнання – “Праўда Этэльберта” (596) карала крадзёж каралеўскай маёмасці дзевяціразовым штрафам), вызнанне абавязковасці царкоўнай дзесяціны. Слова епіскапа, як і слова караля не мела патрэбы ў прысязе.

Аграрны сектар эканомікі англа-саксонскіх каралеўстваў быў звязан з земляробствам – вырошчвалі жыта, пшаніцу, авёс, ячмень. Дубовыя і букавыя лясы давалі шмат корму свінням. Акрамя таго англа-саксы гадавалі авечак, коней, буйную рагатую жывёлу, займаліся птушкагадоўляй, рыбалоўствам, бортнічаствам, садаводствам. Рамяство (здабыча руды, кавальская справа, вытворчасць зброі) развівалася на мясцовай сыравіннай базе: радовішчы жалезнай руды Дінскага леса, свінца і олава ў Карнуэле.

Пра адносную стабільнасць развіцця эканомікі сведчыць з’яўленне ў англа-саксаў уласных манет. У VІІ ст. чаканка была нерэгулярнай і не мела афіцыйнага характару. У VІІІ ст. пад час праўлення караля Мерсіі Офы (759–796) з’явіўся пэні (penny), які паступова выціснуў усе больш раннія манеты. На манеце выбівалася імя, а пазней і выява манарха. Якасць пэні была дастаткова высокай. З аднаго фунта срэбра чаканілі 240 манет. Тузін пэні складаў умоўную грашовую адзінку – шылінг. Ад дадзеных суадносін у Брытаніі адмовіліся толькі пасля пераходу на дзесяцірычную сістэму ў 1971 г.

У ІХ ст. уладальнікі боклэнда пачалі вызначацца як глафорды. Пад іх юрысдыкцыю з ІХ–Х ст. патраплялі ўсе жыхары акругі. Прынамсі ў пачатку Х ст. “Законы Этэльстана” абавязывалі кожнага свабоднага чалавека адшукаць сабе глафорда.

Сістэма кіравання. Ніжэйшымі адзінкамі адміністрацыйнага падзелу англа-саксонскіх каралеўстваў як і раней былі вёскі і сотні. Новай ступенню, якая ўзнікла ў VІІ–VІІІ ст., стала аб’яднанне некалькіх соцен у шайр з уласным народным сходам (фольксмот). На чале шайра стаяў элдармэн.

Змяніўся і склад уітэнгемота, які з савета старэйшынаў ператварыўся ў савет знаці пры каралі. Сюды ўваходзілі члены каралеўскага рода (эцелінгі), эрлы, элдармэны, тэны, абаты, епіскапы. Менавіта ўітаны выбіралі новага манарха і каранавалі яго. Разам з імі кароль распрацоўваў заканадаўства, вырашаў пытанні вайны і міру, перадаваў землі ў боклэнд.Кароль выступаў як гарант міру і абаронца народа. За выкананне гэтых функцыяў ён атрымаў права спагнання з кэрлаў фірмы (рэгулярныя выплаты, якія вызначаліся памерамі надзела). Акрамя фірмы кароль атрымліваў пэўныя прыбыткі з уласных маёнткаў, знешнегандлёвыя мытныя зборы, даніну падпарадкаваных народаў. Адначасова, па меры ўзмацнення фінансавага падмурку каралеўскай улады, зрастаў і яе палітычны ўплыў. Паступова ў каралеўскую кампетэнцыю пераходзіць права назначэння элдармэнаў і перадача зямлі ў боклэнд.

Лекцыі 24–25

Францыя ў высокім сярэднявеччы

25–26. Лекцыі 24–25. Францыя ў высокім сярэднявеччы. Першыя Капетынгі. Нармандыя. Уладанні Анжуйскага дома. Філіп ІІ Аўгуст (1180–1223). Людовік VIII (1223–1226). Людовік ІХ (1226–1270). Філіп ІІІ (1270–1285). Сістэма кіравання. Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Сельская гаспадарка. Рамяство і гандаль.

Першыя Капетынгі. Амаль усё Х ст. прайшло пад знакам барацьбы паміж Каралінгамі і Рабертынамі і закончылася перамогай апошніх. Карону Францыі атрымаў Гуга Капет (987–996), унук брата Адо Роберта, караля Францыі ў 922–923 гг. У выніку была заснавана дынастыя Капетынгаў. Пры гэтым, аднак, ніводны французскі магнат не прысягнуў новаму каралю.

Справа была ў тым, што на працягу Х ст. у Францыі разгарнулія актыўныя працэсы палітычнай дэзынтэграцыі. Вонкавым яе выяўленнем стала вылучэнне эканамічна і палітычны магутных тэрыторыяў, правіцелі якіх лічылія сябе роўнымі каралям. Такога кшталту тэрыторыямі былі на поўначы: герцагства Нармандыя графствы Фландрыя, Анжу, Блуа, на поўдні: Праванс, Авернь, Тулуза, Аквітанія. У ХІ ст. у выніку разгортвання працэса суб’інфеадацыі і гэтыя тэрыторыі распаліся на больш дробныя феадальныя ўладанні.

Ва умовах палітычнай дэзінтэграцыі краіны галоўным імкненнем першых Капетынгаў было захаванне кароны за сабой і сваімі нашчадкамі. Паступова яны здолелі зламаць традыцыю выбараў караля магнатамі. Было гэта зроблена пры дапамозе інстытуце сумеснага кіравання, калі кароль назначаў свайго сына каралём яшчэ пры сваім жыцці.

Другім імкненнем першых Капетынгаў: Роберт Набажны (996–1031), Генрых I (1031–1060), Філіп I (1060–1108), было ўладкаванне ўласнага дамена. Ён быў невялікі, у параўнанні з іншымі магнацкімі даменамі, уключаў у свой склад землі ў басэйне Сены і Луары з гарадамі Парыж, Арлеан, Шартр, але працаваць з ім было неабходна. Кансалідацыя дамена завяршылася пры Людавіке VІ Тоўстым (1108–1137). Ён здолеў задушыць супраціўленне арлеанскіх васалаў караля: Мантлеры, Пюізэ, Тамаса дэ Марія, разбурыць іх замкі, а ў тых замках, што захаваліся, размясціліся гарнізоны на чале з адданымі каралю камендантамі (шатэленамі). Зa некалькі дзён да смерці караля быў заключаны шлюб паміж яго сынам Людовікам, будучым каралём Людовікам VII (1137–1180), і спадчыніцай герцага Аквітаніі Вільгельма Х Элеанорай. 11 чэрвеня 1147 г. кароль з каралевай адправіліся ў ІІ крыжовы паход. Рэгентам краіны на час адсутнасці манархаў пакінулі абата Сугерыя. Ён жа часова атрымаў карону. Трэба адзначыць, што Сугерый вельмі добра выканаў свой абавязак – не толькі ўпарадкаваў падатковую сістэму, але таксама прыняў законы для абароны лясоў ад вырубкі і задушыў паўстанне магнатаў. Калі ж кароль у 1149 г. вярнуўся дамоў, то знайшоў сваю краіну ў поўным парадку.

Пры гэтым трэба ўлічваць, што палітыку, накіраваную на падпарадкаванне васалаў і кансалідацыю дамена праводзілі і іншыя французскія магнаты.

Герцагства Нармандыя. Ролан Пешаход, сын нарвежскага ярла Рагнавальда Мудрага прыблізна ў 874 г. быў выгнаны з краіны каралём Харальдам Прагожаваласым, пасля чаго выбраў шлях вікінга і далучыўся да “Вялікай арміі”. У 896 г. ён увёў частку вікінгаў на тэрыторыю Заходнефранкскага каралеўства, дзе паставіў пад свой кантроль землі ў вусці Сены. Рэзідэнцыяй Ролана стаў горад Руан. Адсюль ён рабіў пе-рыядычныя рабаўніцкія набегі на франкаў, прычым атрады яго заходзілі дастаткова далёка – да Шампані і Бургундыі.

Нарэшце кароль заходніх франкау Карл ІІІ Праставаты ініцыірваў перагаворы з вікінгамі. У 911 г. было падпісана пагадненне, паводле якога Ролан афіцыйна, на законых падставах, атрымаў пад сваю уладу тыя тэрыторыі, якія ўжо былі пад яго кантролем, прычым на правах алода. За гэта Ролан павінен быў дапамагаць заходнім франкам у іх войнах. Вікінгі прысягнулі Карлу III. Ролан хрысціўся ( у 912 г.), прыняў імя Робертам. Паводле легенды пасля гэтага ён ажаніўся з Гізэлай, пазашлюбнай дачкой Карла III. Пазней пад уладу новага герцага перайшла і Брэтань. Нармандская традыцыя лічыць Роберта І жорсткім, але справедлівым уладаром, пры якім у краіне панавалі законнасць і парадак. Прынамсі паводле аднаго з паданняў залаты бранзалет правісеў на дубу тры гады без аховы. У 927 г. Роберт перадаў уладу сваему сыну. Памёр у 931 г., ва узросце 86 гадоў. У 939 г. Вільгельм I Доўгі Меч (927–942) падтрымаў паўстанне Гуга Вялікага супраць Людовіка IV. У выніку ў 940 г. французскі кароль узнавіў інвестытуру Нармандыі.

У X ст. Францыя неаднаразова рабіла спробы канчаткова падпарадкаваць сабе Нармандыю. Людавік ІV нават захапіў 10-гадовага нармандскага герцага Рычарда (942–996) і вывез яго з тэрыторыі краіны. Паводле афіцыйнага тлумачэння – дзеля лепшага выхавання, на самой жа справе юны герцаг патрапіў пад хатні арэшт. Аднак яго апякун, Бернард паспеў паслаць сваіх людзей за дапамогай у Скандынавію. У хуткім часе да берагоў Нармандыі падыйшлі 60 дракенаў. Цяпер у палон патрапіў кароль Людавік ІV. Вызвалілі яго толькі у адказ на афіцыйнае вызнанне незалежнасці Нармандыі (945). У 958 г. Рычард ажаніўся з дачкой Гуга Вялікага. Ну а калі каралём Францыі выбралі сына Гуга Вялікага – Гуга Капета (шурына Рычарда), то французска-нармандскія адносіны нармалізаваліся канчаткова.

Вышэйшага пункта развіцця Нармандыя дасягнула пры герцаге Вільгельме II (1035–1087, з 1066 – адначасова кароль Англіі Вільгельм I Заваёўнік), старэйшым (з двух) бастардзе герцага Роберта I Надзвычайнага (1027–1035) ад Герлевы (Арлеты). Спачатку Вільгельм знаходзіўся пад сюзэрэнітэтам французскага караля Генрыха I, які дапамог яму ў 1047 г. задушыць буйное паўстанне нармандскіх магнатаў. Замкі мяцежных феадалаў былі разбураны. У адказ на гэта Вільгельм II падтрымаў свайго сюзэрэна ў 1048 г. у яго барацьбе супраць Жофруа Мартэла, графа Анжу. Аднак пазней (у 1053 г.) франка-нармандскія адносіны сапсаваліся. У І058 г. Генрых I паспрабаваў нават заваяваць Нармандыю, але безпаспяхова.

У 1053 г. Вільгельм II ажаніўся з Матыльдай, дачкой Балдуіна V, графа Фландрыі. Прыблізна паміж 1055–1060 гг. амаж Вільгельму прынёс малады граф Мэнскі Герберт II, які раней быў васалам графа Анжуйскага. Герберт ажаніўся з дачкой Вільгельма, але ў хуткім часе памёр. Таму графства Мэн было далучана да Нармандыі (у 1063 г.). Паўстанне жахароў графства, што выбралі сабе іншага сеньёра, Вальтэра, графа Вексіна, было задушана.

Падчас праўлення Вільгельма II у Нармандыі сфарміравалася цэнтралізаваная феадальная дзяржава. Вярхоўным сюзэрэнам усіх сва-бодных жыхароў краіны быў герцаг. Незалежна ад папярэдніх амажаў яму прысягалі ўсе свабодныя нармандцы. Будаванне баронскіх замкаў абмяжоўвалася. Акрамя таго баронам забараняліся прыватныя войны, узаемадачыненні з замежнымі краінамі, чаканка манеты. Мясцовае самакіраванне кантралявалася віконтамі, прадстаўнікамі герцага. Герцаг таксама асабіста назначаў епіскапаў і большую частку абатаў.

У 1144 граф Анжу Жафруа Плантагенет адваяваў Нармандыю ў Англіі і ў 1150 г. 1150 г. перадаў яе сваему сыну Генрыху. Такім чынам, калі Генрых Плантагенет атрымаў у 1154 г. англійскую карону, Нармандыя зноў перайшла да Англіі. Паўторна яе адваяваў у 1204 г. французскі кароль Філіп ІІ Аўгуст. У 1259 г. паводле умоў Парыжскага дагавора англійскі кароль Генрых III адмовіўся ад прэтэнзій на Нармандыю. Праўда пазней, падчас Стогадовай вайны, герцагства было на пэўны час акупіравана англійскай арміяй. Па заканчэнні вайны, у 1465 г. Людовік ХІ аддаў і Нармандыю сваему брату Карлу, але ўжо ў 1468 г. яна была абвешчана неад’емным уладаннем кароны і ператварылася ў правінцыю.

Уладанні Анжуйскага дома. Найбольшай магутнасцю сярод магнатаў вылучыліся графы Анжуйскія. У сяр. ХІ ст. да Анжу была далучана Турэнь, у 1126 г. – Мэн. Пасля таго, як у 1128 г. граф Жафруа IV Плантагенет ажаніўся з Матыльдай, дачкой англійскага караля Генрыха І і ўдавой імператара Генрыха V, ён атрымаў дынастычныя правы на Англію і Нармандыю. У 1151 г. анжуйскія землі атрымаў сын Жафруа Генрых, які да таго ж ажаніўся з былой жонкай Людавіка VII Элеанорай Аквітанскай і атрымаў кантроль над Аквітаніяй. У выніку анжуйскія ўладанні былі нашмат большымі за каралеўскія. У 1154 г. Генрых Плантагенет атрымаў англійскую карону, а значыць узнікла рэальная магчымасць аб’яднання Францыі вакол яго, а не вакол Капетынгаў.

Таксама, як і Нармандыя, герцагства Анжу было адваявана ў пачатку ХІІІ ст. Філіпам ІІ Аўгустам. Умовы Парыжскага дагавора 1259 г. таксама прадугледжвалі і адмаўленне англійскага караля Генрыха ІІІ ад праў на Анжу. Апошнім незалежным уладаром Анжу быў Рэнэ І (1430–1480), ён жа – тытулярны кароль Неапаля у 1435–1442. Пасля яго смерці графства было абвешчана ўладаннем кароны.

Філіп ІІ Аўгуст (1180–1223). Праблема Плантагенетаў была вырашана Філіпам ІІ Аўгустам, які першым вызначыў сябе ў якасці караля Францыі (rex Franciae), а не франкаў (rex Francorum), як яго папярэднікі. Спачатку ён расшырыў каралеўскі дамен за кошт падпарадкавання земляў у Паўначнай і Цэнтральнай Францыі. У 1202 г. ён абвясціў пра канфіскацыю французскіх уладанняў Плантагенетаў за тое, што тыя не выконвалі свае васальныя абавязкі. Спробы англійскага караля Джона Беззямельнага вярнуць сабе гэтыя ўладанні выявіліся безпаспяховымі і ў 1214 г. паводле мірнага дагавора ў Шыноне ён вызнаў страту гэтых земляў. Пасля таго далучэння шэрагу больш дробных феадальных уладанняў каралеўскі дамен ахапіў палову Францыі. Па-за межамі яго заставаліся толькі Брэтань, Фландрыя, Шампань, Бургундыя і Тулуза. Апошняя была падпарадкавана падчас Альбігойскіх войнаў.

Альбігойскія войны. Пад тэрмінам “Альбігойскія войны” (ад г. Альбі) разумеецца серыя крыжовых паходаў (1209–1229) накіраваных на фізічнае знішчэнне прыхільнікаў ерасяў катараў і вальдэнсаў, якія жылі на поўдні Францыі і карысталіся падтрымкай графа Тулузскага Раймунда VI (1194–1222). Прычым спачатку да крыжакоў далучыўся і сам граф. Але пазней ён пачаў змагацца з імі каб вярнуць сабе графства, што яму і ўдалося. Наступствы жа крыжовых паходаў для поўдня Францыі былі жахлівыя. Фактычна была знішчана самабытная сярэднявечная правансальская субцывілізацыя.

Пачаліся альбігойскія войны пасля таго, як адзін са слуг графа Тулузскага Раймунда VІ, абаронцы альбігойскай ерасі, забіў папскага легата Пятра дэ Кастэліна, што прыбыў каб абвясціць інтэрдыкт на землях Праванса. Ня гледзячы на тое, што легат быў забіты за межамі ўладанняў Раймунда VІ папа рымскі Інакенцій III (1198–1216) абвінаваціў у забойстве менавіта графа Тулузскага, адлучыў Раймунда VІ ад царквы і абвясціў супраць яго краіны крыжовы паход. На чале крыжакоў стаяў граф Сімон дэ Манфор. На баку Раймунда VІ выступіў кароль Арагона Педра II. У 1209 г. крыжакі захапілі гарады Безье, Каркасон. У 1213 г. у бітве пры Мюрэ альбігойцы былі разбіты ўшчэнт – Педра II загінуў, Раймунд VІ захаваў над сваёй уладай толькі Тулузу, Нім, Бакер, Ажэн. Астатнія правансальскія землі перайшлі да Сімона дэ Манфора, які вызнау сабе па ім васалам французскага караля. У 1215 г. крыжакі захапілі Тулузу. Раймунд VІ збёг, але ў хуткім часе вярнуўся (1217). Яго ўладу вызналі амаль увесь Праванс і Лангедок. У 1218 р. загінуў Сімон дэ Манфор. У 1224 г. Раймунд VІ выгнаў з Каркасона крыжакоў.

Людовік VIII (1223–1226) дзеля ўладакавання каралеўскага дамена першым з Капетынгаў пачаў актыўна выкарыстоўваць інстытут апанажаў – зямельных уладанняў, якія прадастаўляюцца прынцам крыві (прынцэсам – грашовыя выплаты) дзеля падтрымання ладу жыцяя годнага іх статуса, створаны. У 1225 г. былі вылучаны апанажы для малодшых сыноў караля, якія тыя атрымалі па дасягненні паўналецця Роберт – Артуа ў 1237 г., Альфонс – Пуату, Сэнтонж і Авернь у 1241 г., Карл – Анжу і Мэн у 1246 г. Старэйшы жа сын, Людавік, без праблем стаў каралём. Людовік VІІІ таксама пагадзіўся ўмяшацца ў альбігойскую справу, але толькі пры ўмове няўмяшання папы рымскага ў свецкія справы французскага каралеўства і ў справы французскага святарства. Пасля гэтага каралеўская армія захапіла Авіньён (1226), шэраг паўднёвых гарадоў.

Людавік ІХ (1226–1270). Пры Людавіку ІХ прадоўжылася пашырэнне і ўладкаванне каралеўскага дамена, прычым гэты кароль выявіў схільнасць да кампрамісаў. Пры ім была вырашана праблема далучэння Тулузскага графства. Паводле ўмоў Парыжскага дагавора 1229 г. брат караля Людавіка ІХ Альфонс павінен быў ажаніцца з дачкой графа Раймунда VIІ, а пасля іх смерці Лангедок (Паўднёвая Францыя) ўключаўся ў каралеўскі дамен. Паводле дагавора ў Карбейле 1258 г. Францыя адмовілася ад прэтэнзій на Каталонію і Русільён. Парыжскі дагавор 1259 г. перадаў Англіі Гіень на правах васальнага трымання, але ў абмен англійскі кароль адмовіўся ад правоў на былыя ўладанні Плантагенетаў (Нармандыя, Анжу, Мэн, Турэнь, Пуату).

Філіп ІІІ (1270–1285) фактычна завяршыў фарміраванне каралеўскага дамена. У 1271 г. быў рэалізован патэнцыял Парыжскага дагавора 1229 г. Пасля смерці Альфонса і яго жонкі Лангедок быў далучаны да каралеўскіх земляў. У 1284 г. прынц Філіп ажаніўся з Жанай, спадчыніцай графстваў Шампань і Бры, ав таксама каралеўства Наварскага. Акрамя таго ім былі далучаны шэраг дробных тэрыторыяў.

Сістэма кіравання. Стварэнне цэнтралізаванай дзяржавы мела патрэбу ў адпаведным апараце кіравання. На чале ўлады стаяў кароль. Ён быў вярхоўным сюзэрэнам феадалаў, крыніцай права і заканадаўчай улады.

Сістэма права ў Францыі пасля распаду каралінгскай дзяржавы зноў вярнулася да звычаёвага права. На гэта раз яго рэпрэзэнтавала куцюма (coutume – звычай). Апошняя ўяўляла сабой комплекс прававых норм, які складалі старыя праўды, нормы кананічнага права, практыка рашэння судоў і граматы пры дапамозе якіх рэгуляваліся адносіны паміж феадаламі і сялянамі. На поўдні краіны куцюмы афармляліся пісьмова ў духу спрошчанага варыянта рымскага права, альбо як муніцыпальныя статуты, на поўначы яны не фіксаваліся аж да ХІІІ ст. Найбольш вядомым судзебнікам таго часу з’яўляюцца “Куцюмы Бавезі” (Coutumes de Beauvaisis), складзеныя суддзёй графа Клермонскага Бамануарам (каля 1250–1296). Пры гэтым куцюма азначанай обласці ўпаўночнай частцы Іль-дэ-Франса параўноўвалася з куцюмамі Нармандыі, Вермандуа, Шампані, Артуа.

У ХІ ст. узнікла прэватальная сістэма адміністрацыі. Каралеўскі дамен падзяляўся на адміністрацыйныя акруга, на чале якіх стаялі каралеўскія чыноўнікі прэво. Апошнія мелі поўны аб’ём юстыцыі. Апршняя ў ХІІ ст. мела чатыры асноўныя ўзроўні. Вышэйшы звязваўся са справамі, што караліся смерцю, выгнаннем, калецтвам, сімвалам гэтага ўзроўню юстыцыі была шыбенеца. Суддзі сярэдняга ўзроўню маглі калечыць, палягчаць, стваіць клеймо, біць бізунамі. На ніжэйшы суд прыходзіліся справы, што караліся штрафам да 60 су. Апошнім узроўнем была justice fonciйre. Філіп ІІ Аўгуст аб’яднаў прэвоцтвы ў бальяжы. Па меры пашырэння каралеўскага дамена ў сферу юрысдыкцыі кароны пападалі новыя землі, на чале якіх маглі захоўваць традыцыйную адміністрацыю – сенешальства, маглі, аднак, каля сенешала паставіть і балью (так было ў Анжу, Мэне, Турэні). З 1308–1309 гг. перад каралём неслі адказнасць і бальі і сенешалы.

Вызначальную ролю ў фарміраванні эфектыўнай сістэмы кіравання Францыяй адыгралі рэформы, праведзеныя пры Людовіку VII. Ён дакладна размежаваў паўнамоцтвы членаў каралеўсткага савета, вышэйшага палітычнага і адміністрацыйнага органа дзяржаўнай улады, куды ўваходзілі магнаты і прынцы крыві. Усё большую ролю ў савеце пачалі адыгрываць чыноўнікі з прафесійнай юрыдычнай падрыхтоўкай – легісты. Пры Людовіку VII былі забаронены судовыя адзінаборствы быў уведзены своеасаблівы ахалоджвальны прамежак, так званыя “40 дзён караля”, калі спрэчку можна было перанесці ў каралеўскі суд. Прычым дадзеная норма мела юрыдычную моц па ўсёй краіне, а не толькі на даменіяльных землях. Фінансы краіны кантраляваліся падліковай палатай. З’яўляюцца першыя саслоўна-прадстаўніцкія органы (пакуль на мясцовым узроўні) – штаты. Пры Людовіку ІХ з каралеўскага савета ў асобную вышэйшую апеляцыйную судовую ўстанову вылучыўся парламент – curia regis in parlemento. Менавіта тут можна было абскардзіць рашэнні мясцовай каралеўскай адміністрацыі.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Перадача бенефіцыя ў спадчыну стала звычайжай практыкай у X ст. Гэта азначала ў сваю чаргу ператварэнне бенефіцыя ў феод (фьеф) – спадчыннае трыманне за службу. Адначасова з узнікненнем феода разгортваўся працэс субінфеадацыі. Новыя змяненні ў сістэме васалітэту адбыліся падчас праўлення Людовіка IX. Пасля няўдалых для Францыі VІІ i VІІІ крыжавых паходаў французскім рыцарам быў закрыт шлях на Усход і яны звярнулі сваю увагу на службу ў каралеўскай арміі. Але за службу яны атрымлівалі цяпер не зямлю (фонд для дарэнняў быў ужо вычарпаны), а грошы, так званую фьеф-рэнту, што ставіла іх у залежнасць ад караля і рабіла іх апорай яго ўлады.

Пэўныя змяненні адбыліся і ў сацыяльным статусе сялянства. Калі ў пачатку X ст. большая яго частка была асабіста свабоднай і знаходзілася толькі ў пазямельнай залежнасці ад магната, царквы ці непасрэдна падпарадкоўвалася каралю, то ў канцы стагоддзя дыяпазон асабістай свабоды сялянства звужаецца. Справа у тым, што дзеля атражэння нарманскай агрэсіі ў Францыі пачынаецца будаванне замкаў. Каменданты (і адначасова іх уладальнікі), шатэлены, атрымлівалі судова-адміністрацыйную ўладу над усімі жыхарамі акругі. Падпарадкаванне асабіста свабодных сялян шатэлену выяўлялася ў выкананні імі пэўных службаў (пастойная, будаўнічая і г. д.) і ў натуральных паборах. Паступова ідзе наступленне на правы абшчыны ў выніку чаго пачынаецца афармленне баналітэтных правоў сеньёраў. Такім чынам да сярэдзіны XI ст. пераважная большасць сялян патрапіла ў сацыяльную катэгорыю серваў, якія знаходзіліся ў пазямельнай і асабістай залежнасці.

Сельская гаспадарка. У пачатку высокага сярэднявечча асноўнай формай арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці была вотчыная гаспадарка. Паступова разгортваўся працэс уцягвання пазямельна залежных сялян у асабістую залежнасць, у выніку чаго апошнія ператварыліся ў серваў.

Але ў ХІІ ст. пачалі дзейнічаць новыя фактары: 1) разгарнулася ўнутраная каланізацыя, пачалося выкарыстанне трохполля; 2) пачалася урбанізацыя. У выніку праца сялян на надзелах стала даваць большы плён, а ў гарадах сяляне маглі рэалізаваць урадзай за грошы. У новых варунках феадалы пайшлі на камутацыю рэнты. У выніку да сяр. ХІІІ ст. у Францыі пашыраецца арганізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці па прынцыпу “чыстай сеньёрыі”, калі дамен быў параўнальна невялікім (альбо наогул адсутнічаў), а большая частка зямлі знаходзілася ў спадчынных трымальнікаў. Пры такой арганізацыі маёнтка асабістая залежнасць сялян давала мала карысці. З ХІІІ ст. сервам дазваляецца выкупаць асабістую свабоду, пасля чаго яны ператвараліся ў цэнзітарыяў. Цэнзітарый гэта трымальнік цэнзівы, спадчыннага надзела, за якім замацаваны фіксаваныя выплаты, цэнз. У паўночна-усходняй Францыі акрамя цэнзівы пашыралася кароткатэрміновая арэнда, якая не гарантавала перадачы надзела ў спадчыну.

Рамяство і гандаль. Французскае рамяство канцэнтравалася ў гарадах, якія да ХІІІ ст. пакрылі ўсю краіну суцэльнай сеткай. Пры гэтым паўночныя гарады арыентаваліся на ўнутраны рынак, паўднёвыя – на рынкі Міжземнамор’я. Адносна ХІІІ ст. можна казаць пра гаспадарчую спецыялізацыю асобных рэгіёнаў. З Нармандыі паступала жалезная руда, соль, жывёла, сукно, з Шампані – палатно, сукно, віна, з Бургундыі – віна, з Парыжа – рамесныя вырабы. Спрыялі ўсталяванні эканамічных сувязяў паміж рэгіёнамі Шампанскія кірмашы і вельмі моцныя пазіцыі каралеўскай залатой манеты, якая выціснула ўсе астатнія і з 1263 г. стала адзінай французскай грашовай адзінкай. У пачатку ХІІІ ст. была арганізавана “Ганза рачных купцоў”, што аб’ядноўвала гандляроў па Сене, потым да іх далучыліся гандляры Верхняй Соны і Ёны. Пазней аб’ядналіся купцы Луары.

Лекцыя 26–27

Італія ў высокім сярэднявеччы

27–28. Лекцыя 26–27. Італія ў высокім сярэднявеччы. Каралеўства Італія. Каралеўства Італія ў складзе Рымскай імперыі. Камунальны рух. Італьянскія паходы Фрыдрыха І Барбаросы. Гвельфы і гібеліны. Падэстат. Капітанат. Рэспубліка св. Марка (Венецыя). Рэспубліка св. Георгія (Генуя). Юрыдычная сістэма. Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Паўднёвая Італія. Сіцылійскае каралеўства. Сацыяльна-эканамічнае развіццё

Каралеўства Італія. Пасля смерці Карла III ў Італіі былі выбраны два каралі – маркіз Фрыульскі Берэнгарый І (888–924), што быў Каралінгам па жаночай лініі (яго маці была ўнучкай Людовіка Набажнага), і герцаг Спалета Гвідо. Першы з іх кантраляваў паўднёвы ўсход Італіі, другі – астатнія тэрыторыі. У выніку пачалася міжусобная барацьба. Яе не спыніла нават смерць Гвідо (896 г.) і яго сына Ламберта (898 г.). У 899 г. армія Берэнгара была разгромлена венграмі. Дзеля павышэння абароназдольнасці краіны Берэнгар ініцыірваў маштабнае будаванне замкаў. Але дадзены захад меў і адмоўны для каралеўства бок. У выніку былі створаны патэнцыяльныя цэнтры палітычнага ўплыву, альтэрнатыўныя каралеўскай уладзе, прычым патэнцыял гэты вельмі хутка актывізаваўся. Паступова ўзмацняецца ўплыў на палітычнае жыццё рэгіёна з боку царквы і ў першую чаргу епіскапаў, якія атрымалі імунітэт (епіскапы Павіі, П’ячэнцы, Вероны, Падуі, Крэмоны, Бергама і іншых гарадоў). Акрамя таго яны пачалі атрымліваць графскія паўнамоцтвы адносна насельніцтва бургаў, у тым ліку права на будаванне саміх бургаў. Пэўны набор палітыка-адміністрацыйных і эканамічных правоў мелі, аднак, і гарады: на праведзенне кірмашоў, чаканку манеты, пабудову мастоў, вызваленне ад мытных збораў і гандлёвых падаткаў, удзел у выбарах епіскапаў, скабінаў і іншых пасадовых асоб.

У 900 г. італьянскія магнаты запрасілі ў Італію яшчэ аднаго прадстаўніка Каралінгаў па жаночай лініі – караля Праванса Людавік ІІІ (сына Базона і Ірмінгарды, дачкі імператара Людовіка ІІ). Барацьба з новым прэтэндэнтам цягнулася да 905 г. і закончылася яго асляпленнем і высылкай у Праванс. У 922 г. супраць Берэнгара выступіў кароль Верхняй Бургундыі Рудольф ІІ. У 923 г. армія Берэнгара была разгромлена, а самаго яго забілі на наступны год. Тым часам у 926 г. магнаты запарасілі ў Італію караля Праванса Гуга (926–947). Рудольф ухіліўся ад барацьбы і добраахвотна вярнуўя ў Бургундыю. Праўда ўжо праз некалькі год магнаты зноў запрасілі Рудольфа ў Італію. Але Гуга прадухіліў магчымае ўварванне. Ён прапанаваў абмен каралеўствамі. Паводле дагавора 931 г. Рудольф адмаўляўся ад прэтэнзіяў на італьянскую карону і атрымліваў Праванс.

Падчас праўлення Гуга і яго сына Лотара ІІ (947–950) на першае месца па ступені ўплыву на палітычнае жыццё краіны выйшоў новы фактар – інтрыгі папаў рымскіх і іх шматлікіх фаварытак і фаварытаў. Гэтым становішчам скарыстаўся Берэнгар ІІ (унук Берэнгара І), які спачатку выгнаў Гуга, а пасля смерці Лотара ІІ захапіў італьнскую карону і правіў аж да 962 г. Дзеля падмацавання сваіх правоў на карону Берэнгар вырашыў ажаніць свайго сына Адальберта з удавой Лотара ІІ Адэлаідай, захапіў яе і некалькі месяцаў пратрымаў за кратамі. Адэлаіда, аднак уцякла ў Германію і там вышла замуж за караля Атона І. Апошні ў сваю чаргу захапіў Рым, прыняў тытул караля Італіі і зрабіў Берэнгара ІІ сваім васалам. Пазней, у 960 г., Берэнгар ІІ і яго сын выступілі супраць папы рымскага Іаана ХІІ. Апошні звярнуўся па дапамогу да германскага караля. У адказ на гэта Атон І захапіў Італію і ў 2 лютага 962 г. быў каранаваны Іаанам ХІІ імператарскай каронай. Праз два гады Берэнгара ІІ арыштавалі і вывезлі ў Германію.

Каралеўства Італіі ў складзе Рымскай імперыі. Першыя жа крокі новага правіцеля Італіі былі нікіраваны на ўсталяванне эфектыўнага кантролю над каралеўствам. Пры гэтым Атон карыстаўся падтрымкай вельмі ўплывовых магнатаў – маркіза Тасканы і герцага Спалета, а таксама значнай часткі італьянскага епіскапата. Акрамя таго, ён у 963 г. перадаў папску. ціару сваёй крэатуры Ільву VIII (963–965). Нарэшце, быў заключаны шлюб паміж будучым імператарам Атонам ІІ і візантыйскай прынцэсай Феафанай, што ўключала ў сферу германскіх інтарэсаў таксама поўдзень Апенінаў.У XI ст. быў створаны спецыяльны апарат імперскага кіравання для італьянскіх тэрыторыяў: канцлер, імперскія пасланцы з вельмі шырокімі паўнамоцтвамі, пфальцграфы, якія выконвалі судовыя функцыі.

Разам з тым сацыяльна структура італьнскага каралеўства ў пачатку ХІ ст. значна змянілася. Усё большую вагу набіраў сярэдні слой высакароднага саслоўя – вальвасары (рыцары) і нават ніжэйшы слой – вальвасіні (іх васалы). У новых умовах былая апора на магнатэрыю, вышэйшае рыцарства – капітанаў (capitanei) і епіскапат стала неэфектыўнай. У выніку імператар Конрад ІІ зрабіў рашучы крок, каб атрымаць падтрымку таксама і ад вальвасараў. Ён выступіў на іх баку супраць магутнага архіепіскапа Мілана Арыберта (1018–1045), што забяспечыла іх перамогу, і ў 1037 г. прыняў “Павійскую канстытуцыю”, якая ўсталявала для вальвасараў спадчыннасць бенефіцыяў, чым ператварылі іх у феоды. У наступных імператарскіх законах, выдадзеных для Італіі развілася своеасаблівая феадальная сістэма, асаблівасцю якой былі адсутнасць амажу і маёрату.

Падчас барацьбы паміж папамі рымскімі і германскімі імператарамі за інвестытуру (1075–1122 гг.) на поўначы Італіі актывізавалася яшчэ адна палітычная сіла – гарады. У гарадах пачалася барацьба паміж гараджанамі і епіскапамі за пераразмеркаванне палітычнай улады, з перспектывай яе поўнай канцэнтрацыі на тым ці іншыім полюсе. Паступова барацьбу пачалі і прыватныя (сеньёрыяльныя) гарады, што стала аднім з выяўленняў агульнаеўрапейскага камунальнага руху.

Камунальны рух. Скарыстаўшы зручны момант пэўная група найбольш уплывовых га-раджан уступала ў змову, накіраваную супраць сеньёра горада і стварала на пэўных умовах таварыства (камуну), члены якой давалі клятву. Таварыства гэтае паступова расшыралася, у яго ўступалі новыя гараджане. Пасля гэтага адбывалася легалізацыя камуны і выгнанне сеньёра. Уся законадаўчая ўлада пераходзіла ў рукі народнага схода, удзельнікамі якога былі ўсе паўнапраўныя члены камуны.

Вонкавым выяўленнем атрымання горадам незалежнасці было ўсталяванне рэжыму кансулату. Вышэйшым заканадаўчым органам камуны пры гэтым як правіла выступаў Вялікі савет (у склад якога ўваходзіла 300–600 чалавек). Выканаўчая ўлада належала калегіі консулаў, што выбіраліся на гадавы тэрмін. Дзейнасць консулаў кантралявалася Малым саветам. Гарады-камуны мелі свае заканадаўства, войска, чаканілі манету, праводзілі ўласную падатковую палітыку. Консульская ўлада ўсталявалася ў Пізе ў 1081–1085 гг., Генуе – у 1099 г., Арэца – у 1096 г., Пістойе – у 1105 г., Луке – у 1115 г., Балонье – у 1123 г., Парме – у 1149 г., Фларэнцыі – у 1138 г. У плане сацыяльным у камунах вылучаліся наступныя групы: 1) феадалы (магнаты, капітаны, вальвасары), 2) гандлёва-рамеснае насельніцтва (народ – popolo), якое ў сваю чаргу падзяллялася на “тлусты народ” (populo grosso) і “худы народ” (popolo minuto), 3) плебс.

Пасля таго, як гараджане атрымалі кантроль над горадам, яны пачалі барацьбу за кантроль над наваколлем, каб такім чынам пазбегнуць самой магчымасці эканамічнай блакады горада. У ходзе гэтага этапа барацьбы, які пачаўся ў XII ст., сеньёры перасяляліся ў гарады, замкі ў маёнтках разбураліся. Феадалы прысягалі камуне, дарылі (ці прадавалі) ёй ад трэцяй часткі да паловы сваіх уладанняў, прыймалі грамадзянства горада, пагаджаліся на забеспячэнне неабходных паставак сваіх залежных людзей на патрэбы горада. Кантада (вясковая акруга) пераходзіла пад кантроль камуны і складала разам з ею незалежную дзяржаву.

Італьянскія паходы Фрыдрыха І Барбаросы. У першыя дзясяцігоддзі ХІІ ст. адбылася паметнае ўзмацненне ў рэгіёне пазіцыяў Мілана, які правёў некалькі пераможных войнаў з суседзямі. Тады Фрыдрых І Барбароса вырашыў зноў паставіць Італію пад эфектыўны кантроль імператара. У 1154 г. ён пачаў свой першы паход. Уварваўся ў Ламбардыю і запатрабаваў ад феадалаў і гарадоў-камун аднаўлення былых імператарскіх рэгаліяў, пасля чаго каранаваўся ў Павіі італьянскай каралеўскай каронай, а ў Рыме – імператарскай (у абмен на выдачу папе рымскаму Арнольда Брэшыянскага, абвінавачанага ў ерасі і атрымаўшага палітычнае сховішча ў Германіі).

У 1158 г. Фрыдрых І Барбароса атакаваў Мілан і запатрабаваў аднаўлення імператарскіх рэгаліяў, прадастаўлення абраных консулаў для зацвярджэнне, выплаты 9 тысяч марак срэбра. Прэтэнзіі імператара (а яны ў фінансавым выяўленні складалі да 30 тыс. фунтаў срэбра ў год) атрымалі юрыдычнае афармленне на савеце ламбардскай знаці і прадстаўнікоў гарадоў у Ранкальскай даліне, дзе спрактыкаваныя юрысты з Балоньі афіцыйна заявілі, што Фрыдрых мае рацыю. Не адмовіўся імператар і ад сілавых варыянтаў вырашэння пытання. Увесну 1162 г. пасля 9-месячнай аблогі быў захоплены Мілан, муры яго былі разбураны, а сам горад цалкам абрабаваны і спустошаны.

Аднак у хуткім часе пры дапамозе папы рымскага Аляксандра ІІІ Мілан адбудаваў свае муры, а праз тры гады далучыўся да анціімперскай Веронскай лігі (Верона, Венецыя, Падуя, Вічэнца). Спроба Фрыдрыха І Барбаросы правесці яшчэ адзін паход у Італію ў 1166 г. выявілася няўдалай з-за моцнай эпідэміі малярыі.

У 1167 г. у Італіі была створана больш магутны вайскова-палітычны саюз – Ламбардская ліга, якая далучыла да сабе Веронскую лігу. У выніку супраць Імперыі аб’ядналіся 16, потым 20 гарадоў, а да пачатку новага італьянскага паходу Фрыдрыха І у 1174 г. – 37 гарадоў. У 1176 г. у бітве пры Леньяна імперская армія была разгромлена, у наступным годзе Фрыдрых І падпісаў перамір’е і вызнаў вярхоўную ўладу папы рымскага. Па заканчэнні тэрміну перамір’я быў падпісаны Канстанцкі мір (1183 г.). Паводле яго ўмоў Ранкальскія пастновы скасоўваліся, Фрыдрых І вызнаў Ламбардскую лігу і права яе ўдзельнікаў на фактычную дзяржаўную незалежнасць. Яны маглі чаканіць манету, праводзіць суд, заключаць саюзы, аб’яўляць вайну і заключаць мір, выбіраць магістратаў, якіх пазней зацвярджаў імператар. У сваю чаргу гарады Ламбардыі былі абавязаны прадастаўляць дапаможнае войска (ўвыпадку пахода ў Італію) і забяспечываць пастой імператару.

Спробу падпарадкаваць сабе Паўночную Італію зрабіў таксама кароль Сіцылійскага каралеўства і імператар Фрыдрых ІІ. Але і ён сутыкнуўся з супраціўленнем узноўленай Ламбардскай лігі і быў рахгромлены ў 1248 г. пад Пармай.

Гвельфы і гібеліны. Пад такой назвай былі вядомы палітычныя групоўкі сярэднявечнай Італіі. Першая з іх арыентавалася на падтрымку папства, а з 1268 г. – папства, Анжуйскай дынастыі Сіцылійскага каралеўства і Фларэнцыі, другая – германскага імператара. Тэрмін гвельфы паходзіць ад назвы баварскай дынастыі Вельфаў, што змагалася за германскі трон супраць Гогенштаўфенаў, тэрмін гібеліны – ад назвы радавога замка Гогенштаўфенаў Вайблінген. Узнікненне тэрмінаў сярэднявечная традыцыя адносіць да 1140 г., калі ў бітве паміж войскамі Конрада III і Вельфа VI Баварскага гучалі баевыя крыкі: “Hie Waiblingen!”, “Hie Welf!”. У ХІІІ–XIV ст. практычна ўсе італьянскія гарады-дзяржавы ўступілі ў паласу барацьбы гвельфаў і гібелінаў. Першапачаткова супрацьстаянне разгортвалася ўнутры горада і прыводзіла да перамогі адной групоўкі і вымушанай эміграцыі (альбо высылкі) іншай. На наступным этапе супрацьстаянне разгортвалася паміж гарадамі. Вынікам яго стала серыя войнаў паміж гвельфамі Фларэнцыі і яе саюзнікаў з аднаго боку і гібелінамі Арэца, Пізы, Сіены, Пістойі. У XIV ст. фларэнтыйскія гвельфы падзяліліся на “чорных” (дваране) і “белых” (багатые гараджане). У той жа час гібеліы атрымалі значную подтрымку Германіі (італьянскія паходы Генрыха VII у 1310–1313 гг. і Людовіка IV у 1327–1330 гг.). Пасля спынення германскага умяшальніцтва ў італьянскія справы і пераноса рэзідэнцыі рымскага папы ў г. Авіньён барацьба гвельфаў і гібелінаў страціла свою актуальнасць.

Падэстат. У другой палове XII – пачатку ХІІІ от. кансулат, як сістэма выканаўчай улады камуны, заменяецца падэстатам. Штуршок гэтаму працэсу даў Фрыдрых I Барбароса, які ў 1158 г. накіраваў у кожны горад свайго намесніка – падэсту. Гарады пры першай нагодзе выганялі намесніка, але назва пасады захавалася. Падэсту запрашалі ў горад на год. Ён мусіў быў быць рыцарам, мець добрую рэпутацыю і ўзрост не менш трыццаці год. Падэста прыводзіў з сабой апарат кіравання (варту, натарыуса, суддзяў) і плаціў ім грошы за працу. Камуна ў сваю чаргу давала яму вельмі вялікія грошы, абкружала павагай, шанай і гонарам. Але адначасова камуна рэгламентавала яго дзейнасць і кантралявала яе праз інотытут публічных рэвізій (сіндыката). Такім чянам, падэста па сутнасці быў чыноўнікам.

Капітанат. У другой палове ХІІІ от. у некаторых італьянскіх гарадах быў усталяваны рэжым капітаната. Гэта было звязана з перамогай у шэрагу гарадоў гандлёва-рамеснана насельніцтва (папаланаў) над гарадской вярхушкай (ноблямі): Фларэнцыя (1250 г.), Сіена (1253 г.), Піза (1254 г.), Балонья (1255 г.), Генуя (1257 г.). У выніку была створана сістэма паралельнай улады. Існаваў савет камуны, дзе былі і ноблі, і папаланы, але існаваў і папаланскі савет. Быў падэста, але быў і капітан народа, які стаяу на чале народнага апалчэння. Адпаведна існаваў статут падэста і статут капітана. У некаторых гарадах паралельнай улады не было, а існавау толькі рэжым капітаната (Мілан, Балонья), у некаторых гарадах рэжым капітаната змяніла адкрытая тыранія (Падуя, Мантуя, Верона), у некаторых гарадах капітаната наогул не было (Ферара).

Рэспубліка св. Марка (Венецыя). У ХІ ст. пры дожы Domenico Flabanico (1032–1042) былі адноўлены выбары дожа ўсемі паўнапраўнымі гараджанамі, але на практыцы кандыдатамі з’яўляліся прадстаўнікі выбраных знатных радоў. Пры дожы Domenico Contarini (1043–1070) быў узноў пабудаваны спалены пажарам у Х ст. сабор у гонар евангеліста Марка – сімвал горада (Рэспубліка святога Марка). У выніку таго, што ў Венецыі было недастаткова ворнай зямлі папа рымскі дазволіў гораду гандляваць з ісламскім светам шырокім спектрам тавараў, за выключэннем леса, метала і смалы. Дзеля атрымання венецыянскай падтрымкі супраць нармандцаў візантыйскі імператар Алексей І гарантаваў гораду ў 1082 г. вельмі шырокія прывілегіі і вызваленні ад падаткаў, што дало пачатак гандлёвай экспансіі Венецыяі на Усход. У ХІІ ст. пасля перамог над нармандцамі з поўдня Італіі пры дожы Domenico Selvo і яго пераемніку Vitale Falier быў усталявана свабода мараходства для венецыянцаў у Міжземнаморры. На працягу стагоддзя венецыянска-візантыйскія адносіны абвастрыліся да такой ступені, што Венецыя пры дожу Enrico Dandolo прафінансавала IV крыжовы паход (1204) і накіравала рыцараў на Канстанцінопаль. У выніку Венецыя атрымала шматлікія тэрыторыі – астравы ў Эгейскім моры, Крыт, частку Эўбеі, дзе заснавала свае гандлёвыя пасты. Акрамя таго, адсюль можна было кантраляваць тэрыторыю Грэцыі. У самім Канстанцінопале венецыянцам належаў квартал з аўтаномнай юрысдыкцыяй. Дож атрымаў тытул “Валадар адной чацвёртай і адной восьмай усёй Рымскай імперыі” (Quartae Partis et Dimidiae Totius Imperii Romaniae Dominator). У Венецыі была створана спецыяльная магістратура для кіравання візантыйскімі ўладаннямі. Пасля ўзнаўлення Візантыі ў 1261 г. значныя гандлёвыя прывелегіі ў рэгіёне Чорнага мора атрымала Генуя. У выніку пачалося яе супрацьстаянне з Венецыяй, якое час ад часу прыводзіла да вайны.

Па меры зрастання тэрыторыі і палітычнага ўплыву выспевала патрэба ў рэарганізацыі сістэмы кіравання. Паміж 1140–1160 гг. былі праведзены рэформы, што прывялі ўрэшце рэшт да ўсталявання ў горадзе рэспубліканскага ладу. Улада дожа страціла свой манархічны характар. Пажыццёва абраны дож прысягаў камуне ад якой атрымліваў паўнамоцтвы на кіравання дзяржавай. Уся паўната ўлады належала Вялікаму савету з 45 чалавек. Малы савет з 6 чалавек выконваў функцыі выканаўчай улады, адміністрацыйныя і прававыя функцыі належалі магістратам. У канцы ХІІІ ст. структура кіравання выглядала настуным чынам. На чале рэспублікі стаяў Вялікі савет, у склад якого выбіраліся прадстаўінікі радоў, запісаных у “Залатой кнізе Венецыі”. Пад такой назвай яна фігуруе з 1506 г. Колькасць членаў за ХІІІ ст. павялічылася ад 40 да 100. З 1297 г. доступ новых членаў у Вялікі савет быў закрыты. Вялікі савет выбіраў Малы савет (60 чалавек), што вырашаў бягучыя эканамічныя справы краіны. Малы савет назначаў Сенат, на чале якога стаяў пажыццёвы выбраны дож.

Выбары дожа былі шматступнёвымі і выглядалі наступным чынам (дадзеныя на 1268 г.). Вялікі савет выбіраў са свайго склада 30 чалавек, тыя выбіралі 9 чалавек, а 9 выбіралі 40 як з Савета, так і не з яго. Па гэтаму ж прынцыпу будаваліся данцугі другой і трэцяй ступеняў: 40 – 12 – 45 і 45 – 11 – 41. Апошнія 41 чалавек і называлі імя новага дожа.

Рэспубліка св. Георгія (Генуя). Генуя ў Х ст. уяўляла сабой невялікі порт. Аднак, ня гледзячы на сціпласць сваіх памераў жыхары Генуі здолелі двойчы адбіць атакі арабаў (934–935 гг.). У гэты перыяд горад знаходзіўся пад уладай назначанага італьянскім каралём намесніка, архіепіскапа і магістрата.

Уздым Генуі пачаўся ў 1099 г., калі была створана Кампанія (compagna) дабраахвотнае аб’яднанне ўсіх эканамічна актыўных гараджан (рамеснікаў і гандляроў), здольнае эфектыўна абараняць іх інтарэсы. На чале Кампанііі стаялі выбарныя консулы. У 1143 г. Генуя прыняла гарадскі статут (першы ў Італіі). Генуэзскія гандляры паступова нарашчывалі сваю прысутнасць на Усходзе – праз факторыі ў Трыпалі, Бейруце, праз атрыманне значных гандлёвых правоў у Візантыі (1155 г.). Нарэшце ў 1162 г. Генуя атрымала ад Фрыдрыха І Барбаросы значную частку ўзбярэжжа Лігурыі. У ХІІІ ст. гандлёвая экспансія рэспублікі разгортвалася не меньш паспяхова. Колькасць жыхароў дасягнула 100 тысяч чалавек, у 1261 г. Візантыя прадаставіла новыя прывялегіі, паводле пагаднення з Залатой Ардой гандлёвыя факторыі Генуі з’явіліся ў рэгіёне Чорнага мора, трывалыя сувязі звязвалі горад з Арагонам і Паўночнай Афрыкай. У самым канцы стагоддзя пасля перамог над Пізай у Мелорыі (1284 г.) і Венецыяй у Курцолы (1298 г.) Генуя выйшла на пік сваёй палітычнай магутнасці ў рэгіёне.

У ХІІІ ст. сістэму кансулата замяніў падэстат. У 1257 г. была зроблена спроба ўсталявання дыктатуры, прыкрытай рэжымам капітаната. Капітанам народа стаў Гульельма Боканегра. Прычым яго дзеянні на гэтай пасадзе прынеслі Генуе немала карысці. Менавіта ён дабіўся прывялеяў для гандляроў у Візантыі. Яго брат Марына, які стаяў на чале генуэскага флота, дапамог візантыйцам адбіць атаку венецыянцаў на Канстанцінопаль. Аднак у 1262 г. Гульельма зрынула арыстакратыя Генуі і асудзіла на вечнае выгнанне.

Юрыдычная сістэма. Юрыдычная сістэма Італянскага каралеўства з’явілася вынікам сумірвання, асэнсавання і перапрацоўкі розных па часе судзебнікаў і кодэксаў. Базу пры гэтым склаў “Эдыут Ротары”, да яго юылі прыбаўлены законы франкскіх і германскіх каралёў і імператараў, што выдаваліся ад 774 г. аж да Х ст.У ХІ ст. у Павійскім універсітэце да гэтых законаў дадалі каментарыі (глосы) і 25 працэсуальных формулаў. Такім чынам узнікла “Павійская кніга” (Liber Papiensis). У канцы стагоддзя храналагічны парадак размяшчэння інфармацыі быў заменены сістэматычным, а тэкст разбіты на тры кнігі, якія атрымалі назву “Ламбарда”. Да яе ў ХІІ ст. былі дабаўлены глосы і рэзюмэ асобных раздзелаў (сумы).

Феадальнае права Італьянскага каралеўства фіксавалі “Кнігі феодаў” (Libri feodorum), што былі складзены ў ХІІ ст. у Балонскім універсітэце і ўяўлялі сабой зборнік законаў, іх тлумачэнні і кансультацыі па разных прававых пытаннях.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё. У сельскай гаспадарцы Паўночнай і Сярэдняй Італіі панавалі збожжавыя культуры, развіваліся вінаградарства, садаводства, птушкагадоўля, жывёлагадоўля. Паступова, да сяр. X ст., большая частка свабодных сялян-аладыстаў згубіла свой сацыяльны статус. Шмат іх падчас няспынных войн і рабунку з боку замежных заваёўнікаў разаралася і звярталася да магнатаў, з якімі падпісываўся лібелярны дагавор на трыманне зямлі за частку ураджаю, часам магла дадавацца і паншчына. Пры гэтым лібелярыі гублялі частку асабістай свабоды, прынамсі, уход з зямлі караўся буйным штрафам і канфіскацыяй рухомай і нерухомай маёмасці. Напаўсвабодную частку вясковага насельніцтва складалі масарыі, якія трымалі зямлю па традыцыі і альдзіі, што сядзелі на надзелах. Былі і несвабодныя сервы. Галоўнымі формамі спагнання феадальнай рэнты былі аброк і паншчына (ад 2–3 да 4–5 дзён за тыдзень). У выніку развіцця шырокай сеткі гарадоў натуральны аброк вельмі хутка камуціраваўся. З ХІІ ст. пачынае пашырацца кароткатэрміновая сялянская арэнда кампактных шматкультурных гаспадарчых комплексаў падэрэ (збожжа, вінаград, аліўкі, садавіна), а таксама монакультурных участкаў (вінагараднікаў, аліўкавых гаёў).

У XI ст. у Паўночнай і Сярэдняй Італіі з’явіліся вясковыя камуны, якія ужо ў XII ст. выконвалі пэуныя гаспадарчыя і судовыя функцыі і мелі пэўны штат пасадовых асоб: консулы, пракуратары. Фарміраваліся вясковыя камуны пры дапамозе гарадскіх камун. Але пасля перамогі гарадоў вясковыя камуны траплялі ў залежнасць ад горада, які выступаў як своеасаблівы калектыўны феадал. Такім камунам забаранялася вывозіць прадукты за мяжу акругі, прадаваць іх маглі толькі ў вызначаным статутам месцы ці ў вызначаны тэрмін на гарадскім рынку. Час ад часу прадукты проста канфіскоўваліся. Акрамя таго сяляне плацілі гораду спецыяльны падатак (дацыю), які маглі браць: 1) з двара, 2) з маёмасці, 3) з двара і маёмасці. Існавалі і надзвычайныя падаткі ў выглядзе паставак фуражу і коней у войска, удзел у гарадской міліцыі і г. д.

У XI ст. пачаўся росквіт гарадской эканомікі. Знешні гандаль быў адной з асноўных прычын эканамічнага развіцця гарадоў і дабрабыту рэгіёну. Вонкавым выяўленнем стабільнасці можна лічыць той факт, што ўпершыню пасля доўгага панавання ў Еўропе срэбнай манеты менавіта ў Італіі пачалася чаканка залатой манеты (у 1252 г. у Фларэнцыі). Гэта быў фларын, які важыў 24 карата.

Гандаль развіваўся не толькі колькасна, але і якасна. Паступова замяняліся аб’екты гандлю. Замест каштоўных, рэдкіх і каштоўных тавараў у тавараабароце пачынаюць пераважаць танныя і аб’ёмныя грузы тавараў масавага спажывання: буйныя партыі харчавання, воўна, сукна, метал, будматэрыялы. З’явіліся гандлёвыя карпарацыі, каменды. Каменда складалася з двух чалавек: інвестара і трактатара. Першы давау грошы, другі забяспечваў падарожа. Дагавор падпісваўся на адзін рэйс, і ў выадку поспеху мог даць 40–50 % прыбытку на капітал. Інвестар атрымліваў 3/4, трактатар – 1/4. Калі ж трактатар таксама даваў грошы, то ён атрымліваў 1/3 частку прыбыткау. Дзеля зніжэння камерцыйнай рызыкі інвестар мог звярнуцца да некалькіх трактатараў, трактатар мог узяць заказы ў некалькіх інвестараў.

У канцы XIII ст. з гандлёвых факторыяў Венецыі і Генуі на тэрыторыю Італіі пачало пашырацца шоўкаткацтва. Купцы пры гэтым кантралявалі вы-творчасць – куплялі коканы, раздавалі іх наёмным работнікам і прадавалі шоўкавыя тканіны.

Паўднёвая Італія. Прыблізна ў 1017 г. у рэгіёне з’явіліся першыя атрады наёмнікаў з тэрыторыі герцагства Нармандыя. У 1029 г. герцаг Неапалітанскі Сергій даў нармандскаму графу Райнульфу тэрыторыю паміж Неапалем і Капуяй. Хваля новых наёмнікау з Нармандыі прынесла з сабой яшчэ больш вядомых воінаў. Сярод былі сыны Танкрэда – Вільгельм Жалезная Рука, Гутфрыд, Дрога, Рожэр Гвіскар, Роберт Гвіскар Хітрая Галава. Да 1047 г. нармандцы за-кончылі заваяванне Апуліі і Калабрыі. У 1053 г. ушчэнт разграмілі аб’яднанае вайска італьянскіх і германскіх князёу, сабраных пад сцягі папы рымскага Лева IX. У 1059 г. папа рымскі Нікалай ІІ абвясціў Роберта Гвіскара герцагам Апуліі, Калабрыі і Сіцыліі. Але апошнюю яшчэ трэба было адваёўваць у арабаў. Гэта было зроблена Рожэрам Гвіскарам у 60-х гг. XI ст. Сам ён стаў графам Сіцыліі ў 1072 г. і перадаў Сіцылію ў васальнае трыманне Роберту Гвіскару.

Пасля заваявання візантыйскіх і арабскіх уладанняў нармандцы выступілі супраць паўднёва-італьянскіх дзяржаў. У 70-х гг. XI ст. яны захапілі Капую, Салерна, Гаэта, Амальфі, Неапаль, Беневент. 80-е гг. запоўнілі шматлікія спробы заваявання шэрагу візантыйскіх тэрыторыяў у Ілірыі. Спачатку поспех быў на баку нармандцаў, але ў 1085 г. Роберт Гвіскар памёр. Яго сын ад другога шлюба Рожэр Борса, герцаг Апуліі, пачаў з Візантыяй мірныя перамовы, якія закончыліся падпісаннем адпаведнага пагаднення. Сын ад першага шлюба – Багемунд, князь ТарэнтскІ, у 1096 г. адправіўся на Усход, дзе заснаваў новую дзяржаву.

Сіцылійскае каралеўства. Дзяржаўнае афармленне Сіцыійскага каралеўства пачалося пры сыне графа Рожэра І Гвіскара Рожэры II ад трэцяга шлюбу, які атрымаў Сіцылію ад старэйшага брата Сімона. У 1122 г. ён пачаў барацьбу за Паўднёвую Італію. Тут ён змагаўся супраць шматлікіх дробных нармандскіх баронаў, незалежных гарадоў і папы рьмскага Ганорыя II. У шэрагу бітваў Рожэр II перамог і ў 1128 г. папа рымскі вызнаў яго герцагам і перадаў у васальнае трыманне Апулію, Калабрыю, Сіцылію. У 1130 г. анціпапа Анаклет II абвясціў Рожэра II каралём Сіцыліі, Калабрыі, Капуі – правіў ад 1130 да 1154 г. Такім чынам у Заходняй Еўропе ўзнікла новая дзяркава. У 1139 г. Рожэр I прымусіў папу рымскага Інакенція ІІ вызнаць легітымнасць Сіцылійскай кароны і яго паўнамоцтвы на поўдні Італіі пасля чаго далучыў да сваіх уладанняў Неапаль і задушыў супраціўленне нармандскіх баронаў. Вышэйшая юрысдыкцыя пры ім перайшла да караля і яго юстыцыярыяў. Бароны мелі права суда толькі па адміністрацыйных і дробных крымінальных справах.

Асаблівасцю Сіцылійскага каралеўства было яго шматлікае рыцарства, пераважна дробнае, якое складала да 17 тыс. чалавек. Усе рыцары дзяліліся на тры разрады: граф, барон, рыцар. Пры гэтым прамымі васаламі караля была прыблізна палова рыцараў. Адначасова ар’ервасалы былі абавязаны падпарадкоўвацца каралю. Акрамя таго, без санкцыі караля забаранялася адчужэнне не толькі лена як прамога васала, так і ар’ервасала. Дзеля таго, каб яшчэ больш пільна сачыць за пераходам ленаў з рук у рукі наступны кароль Вільгельм I (1154–1166) выдаў закон пра неабходнасць згоды караля на шлюб васала ці яго дачкі. Асноўнай апорай каралеўокай улады была вялікая колькасць дробных і вельмі дробных рыцараў, апошнія мелі па палове рыцарскага надзела. Былі нават рыцары-аладысты, якія наогул не мелі феода, а службу выконваллі толькі па прычыне сваёй прысягі.

Царква таксама была падпарадкавана каралеўскай уладзе. Рожэр IІ самастойна назначаў епіскапаў і засноўваў новыя дыяцэзы. Пры каралі Вільгельме II Злым (1166–1189) самастойнасць сіцылійскай царквы была вызнана de facto папам рымскім. Прынамсі Адрыян ІV адмовіўся разглядаць апеляцыі сіцылійскіх святароў і перастау пасылаць у каралеўства легатаў.

Матэрыяльнай апорай каралеўскай улады быў вельмі значны каралеўскі дамен, у склад якога ўваходзіла большая частка Сіцыліі і вялікія тэрыторыі ў паўднёвай частцы Апенінскага паўвострава.

Пасля смерці Вільгельма II карона мусіла была перайсці да дачкі Рожэра II Канстанцы, таму імператар Фрыдрых I Барбароса ажаніу з ёю свайго сына Генрыха. Аднак супраць гэтага выступілі мясцовыя магнаты, якія выбралі новым караяём графа Танкрэда. Толькі пасля яго смерці ў 1194 г. Генрых (імператар Генрых VI) стаў сапраўдным каралём Сіцыліі. У 1197 г. ён памёр. Канстанца здолела перадаць карону Сіцыліі сваему трохгадоваму сыну Фрыдрыху (1198–1250, імператар Фрыдрых II Гогенштаўфен). Рэгентам пры ім стаў папа рымскі Інакенцій ІІІ.

Пачатак самастойнага кіравання Фрыдрых азнаменаваў аднаўленнем каралеўскага дамена, які актыўна раскрадаўся падчас яго малалецтва, і разбурэнням замкаў, пабудаваных баронамі пасля Вільгельма II. У наступным Фрыдрых рабіў усё, каб ператварыць свае каралеўства у цэнтралізаваную дзяржаву – забараніў прыватныя войны, паставіў пад кантроль перамяшчэнні ленаў васалаў і ар’ервасалаў, ізаляваў царкву ад Рыма, стварыў сістэму дзяржаўнага падаткаабкладання, пазбавіў гарады самастойнасці, увёў дзяржаўную гандлёвую манаполію на шмат якія тавары, пачаў набіраць наёмнае арабскае войска.

Сістэма кіравання пры ім набыла закончаны выгляд. Пры каралі дзейнічаў Савет, куды ўваходзілі бароны, епіскапы і вышэйшыя пасадовыя асобы краіны (адмірал, сенешал, канцлер). Прычым усе яны былі не васаламі, а чыноўнікамі. Каралеўотва дзялілася на 11 акругоў, на чале якіх стаялі юстыцыярыі. Праўда магнацкія ўладанні былі паза іх юрысдыкцыяй. У кожным горадзе быў спецыяльны каралеўскі чыноўнік, баюл, які засярэджваў у сваіх руках усю паўнату ўлады.

Трэба вызнаць, што Фрыдрых не быў католікам-фанатыкам. Сучаснікі называлі яго, як да рэчы і Рожэра ІІ, хрышчоным султанам Сіцыліі. Ён цікавіўся навукамі, асабліва прыродазнаучымі, сам напісаў некалькі трактатаў, быў паэтам. Заснаваў шэраг школ і Неапалітанскі універсітэт, дзе выкладалі арабскія і яўрэскія навукоўцы, чаго ў іншых еўрапейскіх краінах нават уявіць было немагчыма.

Пасля смерці Фрыдрыха пачалася барацьба за карону. У 1258 г. каралём стаў яго пазашлюбны сын Манфрэд. Аднак гэты варыянт не задавальняў папу рымскага і той звярнуўся да брата французскага караля Людавіка VІІІ Карла Анжуйскага і каранаваў яго ў 1266 г. сіцылійскім каралём. У гэтым жа годзе анжуйская армія разграміла пры Беневенце армію Манфрэда, а ў 1268 г, пры Тальякоцы армію Канрадзіна, унука Фрыдрыха. Канрадзіну адрубілі галаву.

Карл I Анжуйскі (1268–1285) прывёў з сабой каля семісот французскіх рыцараў, якія атрымалі шат земляў за кошт каралеўскага дамена. Самавольства французаў урэшце рэшт выклікала паўстанне ў 1282 г., вядомае як “Сіцылійская вячэрня”.

Калі Карл I з войскам высадзіўся на востраве, каб пакараць мяцежнікаў, сіцылійцы тэрмінова склікалі парламент, які прананаваў ка-рону Сіцыліі зяцю Манфрэда, каралю Арагона Педра III. Той даў згоду, прыбыў на востраў як кароль Пьетра I і выйграў вайна з анжуйцамі. У выніку ў 1302 г. Сіцылійскае каралеўства канчаткова распалася на дзве часткі. Сіцылія перайшла пад уладу Арагона. У Паўднёвай Італіі ўзнікла Неапалітанскае каралеўства пад уладай Анжуйскай дынастыі.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Сельская гаспадарка рэгіёна арыянтавалася галоўным чынам на збожжавыя культуры і вінаградарства. У Калабрыі вырошчвалі бавоўну і цукравы трыснёг, які быў запазычаны ў арабаў. Жывёлагадоўля была не стойлавая, як еа Поўначы, а пашавая. Разлажэнне вялікай сям’і на ІІоўдні Італіі адбывалася ў IX ст. Падзел зямлі праводзіўся дастаткова аб’ектыўна: калі было два прэтэндэнты, то адзін з іх ажыцяўляў падзел, а другі выбіраў сабе надзел першым.

У выніку пастаянных войнаў і рабаўніцкіх набегаў шмат земляў было занядбана, але магнаты імкнуліся як мага хутчэй увесці іх у гаспадарчы абарот. Дзеля гэтага яны давалі перасяленцам на новых землях асобыя хартыі. Паводле іх умоў сяляне атрымлівалі столькі зямлі, сколькі маглі апрацаваць. Акрамя таго тут акрэсліваліся аб’ёмы іх службаў за зямлю. Дагавор мог быць калектыўным. У XI ст. хартыі не толькі фіксавалі павіннасці сялян, але і пацвярджалі іх правы на рухомую і нерухомую маёмасць. Былі на поўдні і лібелярыі, у асноўным з ліку збяднеўшых сялян-аладыстаў.

Існаваў на Поўдні вельмі цікавы тып арэнды – ад растэнандум – распрацоўка пустэчы. Пры гэтым зямля здавалася пад вінаграднікі, сады, аліўкавыя гаі, арэшнікі. Арэндатар вызваляўся ад падаткаў на ўвесь тэрмін арэнды (8–12 год). Але пасля заканчэння тэрміну ўведзеная ў гаспадарчы абарот зямля пераходзіла ў поўную ўласнасць таго, хто даў пустэчу ў арэнду. Хаця як варыянт, палова зямлі магла заставацца ў арэндатара.

Праца арэндатара як правіла жорстка кантралявалася. Гаспадар пільна сачыу за зборам ураджаю, мог у выпадку дрэннай працы арэндатара узяць у залог яго маёмасць.

Лекцыі 28–29

Германія і Аўстрыя ў высокім сярэднявеччы

29–30. Лекцыі 28–29. Германія і Аўстрыя ў высокім сярэднявеччы. Апошнія Каралінгі. Саксонская дынастыя. Франконская (Салічная) дынастыя. Барацьба за інвестытуру. Дынастыя Гогенштаўфенаў. “Вялікае міжцараванне” (1254–1273). Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Сістэма кіравання. Аўстрыя.

Апошнія Каралінгі. Ядро Усходнефранкскага каралеўства, непасрэдны папярэднік Германіі, складалася з плямённых герцагстваў (Stammesherzogtьmer) Саксонія, Франконія, Швабія, Баварыя (пазней к нім далучылася Латарынгія). У 900–911 гг. Германіяй правіў імператар з роду Каралінгаў – Людовік IV, больш вядомы як Людавік Дзіця (нарадзіўся ў 893 г.). Краіна знаходзілася пад пастаянным ціскам з боку нарманаў, славянаў, венграў. Адзіным тэрытарыяльным набыткам яго праўлення стала далучэнне часткі каралеўства Латарынгіі ў выніку паўстання тамашніх магнатаў супраць Цвенцібольда. Сістэме плямённых княстваў адпавядала дастаткова ўстойлівая сістэма мясцовай магнатэрыі. Магнаты кожнага з герцагстваў максімальна кантралявалі сваю тэрыторыю і мінімальна залежалі ад каралеўскай улады. Пасля смерці бяздзетнага Людавіка ў 911 г. дынастыя Каралінгаў у Германіі закончылася. Сход германскіх магнатаў у Форкхейме выбраў каралём герцага Франконіі Конрада (911–918), магнаты Латарынгіі пры гэтым зноў вярнуліся пад французскі кантроль. Доўгія восемь гадоў царавання Конрад змагаўся супраць герцагаў, якія пасля выбрання ўпарта не жадалі вызнаваць над сабой яго ўладу, правы і паўнамоцтвы. Барацьба была беспаспяховай. Больш таго, перад самай смерцю Конрад назначыў сваім пераемнікам лідэра мяцежных магнатаў герцага Саксоніі Генрыха Ліўдольфінга.

Саксонская дынастыя. Пачатак новай дынастыі, Саксонскай (ці Ліўдольфінгаў), быў пакладзены каролём Генрыхам I Птушкаловам (919–936), аднак, яго ўладу не прызналі герцагі Швабіі і Баварыі, прычым першы з іх, Арнульф, сам выказаў прэтэнзіі на карону. У 921 г. барацьба за карону закончылася перамогай Генрыха. Ён жа ў 925 г. далучыў да Германіі каралеўства Латарынгія, але са статусам герцагства. Мір з венграмі быў дасягнуты за кошт выплаты дані. Перадышка была выкарыстана для фарміравання боездольнай конніцы і будавання памежных бургаў. У 933 г. Генрых І адмовіўся плаціць дань. Вайсковая каральная экспедыцыя венграў закончылася для іх поўным разгромам. Нарэшце ў 934 г. Генрых І далучыў да Германіі Шлезвіг.

Паметнае ўзмацненне каралеўскай улады адбалася пры яе наступным прадстаўніку, сыне Генрыха I, Атоне I (936–973), што ўзяў курс на барацьбу супраць самаўладдзя герцагаў. Ён рашуча драбіў іх дамены і перадаваў іх у ленныя трыманні сваім сваякам і адданым людзям. Акрамя таго Атон I падтрымаў каталіцкую царкву і яе вышэйшых іерархаў на германскай тэрыторыі. Па сутнасці ён супрацьпаставіў царкву свецкім магнатам. Паводле “Атонавых прывялеяў” была створана адміністрацыйная сістэма, заснаваная на выкарыстанні царкоўнай структуры для дасягнення свецкіх мэтаў (“імперская царква”): 1) за епіскапамі вызнаваліся правы феадальных сеньёрау; 2) дыяцэзы атрымлівалі імунітэт, а епіскапы – юрысдыкцыю ў сваіх дыяцэзах; 4) дыяцэзы і абацтвы падпарадкаваныя непасрэдна кароне атрымлівалі каралеўскі бан. Адначасова ўсе касцельныя вышэйшыя пасады былі пад кантролем караля, які не вельмі паспяшаў запаўняць ваканоіі, таму што прыбыткі ад іх паступалі ў казну.

Знешняя палітыка новага караля знаменавалася пераходам да актыўнай экспансіі ў Італію, Паўночную Еўропу, вянгерскія і славянскія землі. У выніку Атон I захапіў землі сербаў-лужычаў, бодрычаў, лютычаў. На гэтых тэрыторыях германцамі будаваліся кляштары і бургі, сюды перасяляліся каланісты, праводзілася хрысціянізацыя. Фармальным васалам Германіі стаў польскі князь Мешка. У 955 г. у бітве пры Лехе, каля Аўгсбурга, Атон I разграміў венграў і канчаткова спыніў іх набегі.

У 951 г. пачаліся італьянскія паходы германскага караля. Зачэпку для першай экспедыцыі далі наступныя падзеі. Маркграф Іврэі Берэнгар, адзін з пастаянных прэтэндэнтаў на італьянскую карону, вырашыў ажаніць свайго сына з Адэльгейдай Бургундскай, удавой караля Лотара Правансальскага. Адэльгейда, аднак, на гэты шлюб была не згодна. Раззлаваны Берэнгар пасадзіў яе ў бург, але яна адтуль збегла, прыбыла ў Германію і звярнулася за дапамогай да Атона I, яе афіцыйнага апекуна. Каралю Адэльгейда паабіцяла, што выйдзе за яго замуж, калі той пакарае Берэнгара. Атон I рушыў у Італію, захапіў Павію, каранаваўся “жалезнай каронай лангабардскіх каралёў” (карона была з золата, упрыгожаная каштоўнымі каменямі, але ў яе обручы быў закаваны адзін цвік з тых, якія ўбівалі ў цела Хрыста пры ўкрыжаванні) і ажаніўся з Адэльгейдай. У 961–962 гг, адбыўся другі італьянскі паход Атона I. Ён захапіў Рым і папа рымскі Іаан XII вянчаў яго імператарскай каронай. Такім чынам у Еўропе ўзнікла новая дзяржава – Рымская Імперыя (з XII ст. – Свяшчэнная Рымская Імперыя, з ХV ст. –Свяшчэнная Рымская Імперыя германскай нацыі). У 967–971 г. Атон І паспрабаваў захапіць Паўднёвую Італію, але няўдала.

Дзеля дасягнення гэтай жа мэты новы кароль, Атон II (973–983, з 967 – імператар) выбраў іншы шлях. Яшчэ ў 972 г. ён ажаніўся з візантыйскай прынцэсай Феафанай, а цяпер вырашыў, што Паўднёвая Італія з’яўляецда пасагам яго жонкі. Але, калі ў 981 г. ён зрабіў спробу ўсталяваць там сваю рэальную ўладу, яго адтуль выгналі.

Пасля смерці Атона II карону атрымаў яго трохгадовы сын, Атон III (983–1002, з 996 – імператар), але да яго паўналецця (994 г.) рэальная ўлада ў краіне належала яго бабцы Адэльгейдзе і маці Феафане. Атон III большую частку свайго праўлення правёў у Італіі. Рым ён зрабіў сваёй рэзідэнцыяй і адміністрацыйным цэнтрам імперыі. Атон ІІІ успрымаў сябе як лідэра ўсяго хрысціянскага свету таму прынял тытулы “слуга Ісуса Хрыста”, “слуга апосталаў”, “імператар свету”. У лютым 1001 г. супраць новага правіцеля Італіі паўстала самі рымляне і пачалі аблогу яго палаца. Атон ІІІ звярнуўся па дапамогу да баварскага герцага Генрыха IV. Але яна крыху спазніліся – атрады герцага прыбылі ў Рым ўжо пасля смерці імператара (студзень 1002 г.).

Тым не меньш новым каралём Германіі стаў менавіта баварскі герцаг –Генрых II (1002–1024, з 1004 – кароль Італіі, з 1014 – імператар). У першай палове свайго праўлення Генрых вырашыў дзве знешнепалітычныя праблемы – на Захадзе і Усходзе. У першым рэгіёне ён узнавіў германскі кантроль над Італіяй, дзе пасля смерці Атона ІІІ, Ардуін Іўрэйскі абвесціў было сябе каралём. У другім рэгіёне правёў тры вайны супраць польскага князя (пазней караля) Балеслава Храбрага, якія закончыліся ў 1018 г. перамогай Германіі і вяртаннем захопленых палякамі земляў. Адначасова ён заключыў пагадненне з літоўцамі – атрымаў іх дапамогу супраць палякаў у абмен на стрымліване місіянерскай дзейнасці ў Літве.

У плане ўнутранай палітыкі Генрых ІІ працягваў лінію Атона І на шчыльнае супрацоўніцтва з царквой. Пры гэтым кароль пільна сачыў за тым, каб святары прытрымліваліся цэлібата (каб маёмасць кафедры не драбілася паміж спадчыннікамі).

Вельмі значным мерапрыемствам стала заснаванне архіепіскапства Бамбергскага на малазаселяных землях Верхняга Майна. Ня гледзячы на супраціўленне епіскапа Вюрсбурга з Сярэдняга Майна рашэнне было ў канцы 1007 г. праведзена праз Франкфурцкі сабор. У 1012 г. адбылася ардзінацыя новага архіепіскапа, а праз 8 год горад наведаў папа рымскі. У выніку Бамберг пачаў хутка развівацца.

Франконская (Салічная) дынастыя. Пасля смерці Генрыха II карона перайшла да Конрада II (1024–1039, з 1027 – імператар), які даў пачатак новай дынастыі – Франконскай (Салічнай). Апорай новага караля былі дробныя феадалы, якім ён дапамагаў вызваліцца з-пад улады магнатаў і замацаваць лены ў спадчынную ўласнасць. Праўда пры гэтым ён не забываў і пра ўласную карысць і далучаў вымарачаныя лены да сваіх уладанняў. Яшчэ адной апорай караля былі міністэрыялы, чыноўнікі, якія выконвалі пэўныя гаспадарска-адміністрацыйныя функцыі. У 1032 г. у склад Рымскай імперыі ўвайшло каралеўства Бургундыя. Палітыку апоры на падтрымку рыцараў і міністэрыялаў працягваў і кароль Генрых III (1039–1056, з 1046 г. – імператар). Становішча для гэтага склалася дастакова спрыяльнае – ён быў герцагам трох з пяці базавых герцагстваў Германіі – Франконіі, Швабіі, Баварыі, акрамя таго, герцагам Карынтыі. У выніку ўплыў каралеўскай улады ў краіне дасягнуў пры ім вышэйшага пункту развіцця. Акрамя таго пры ім узмацніўся кантроль над выбарамі папаў рымскіх.

Падчас малалецтва атрымаўшага карону ў 6 год Генрыха ІV (1056–1106, з 1084 – імператар) рэгентамі праводзілася актыўная раздача каралеўскіх даменіяльных земляў (Саксонія і Цюрынгія). У 1065 г. Генрых ІV стаў паўналетнім, пачаў кіраваць самастойна і перш за ўсё ўзяўся за умацаванне каралеўскага дамена праз будаванне бургаў, дзе стаялі каралеўскія гарнізоны. Магнаты былі пазбаўлены шэрагу тэрыторыяў, атрыманых падчас яго малалецтва. Гэтыя крокі каралеўскай улады выклікалі ў 1073 г. паўстанне буйных феадалаў, але яно было задушана.

Барацьба за інвестытуру. Традыцыйна германскія епіскапы атрымлівалі інвестытуру (сімвалы духоўнай улады – посах і пярсцёнак) спачатку ад германскага караля, а потым, пасля іх асвяшчэння – ад папы рымскага. Сітуацыя пачала абвастрацца ў 1059 г., калі сабор у Рыме высказаўся за выключную інвестытуру святароў ад царквы. Акрамя таго Рым зрабіў два недабразычлівых палітычных крока адносна Германіі: падпісаў вайскова-палітычны саюз з нармандцамі, што захапілі Паўднёвую Італію, і прыняў ад Матыльды Тасканскае маркграфства (імперскі лен). Сваім першым крокам папа рымскі атрымаў армію, другім – груба нарушыў феадальнага права.

Адкрыты канфлікт пачаўся ў 1075 г., калі Генрых ІV самавольна назначыў трох італьянскіх епіскапаў, а папа рымскі Грыгорый VІІ выдаў булу, паводле якой святарам забаранялася атрымліваць інвестытуру не ад царквы пад загрозай адлучэння. У пачатку 1076 г. Генрых ІV склікаў падкантрольны каралеўскай уладзе сабор у Вормсе. Сабор аднастайна падтрымаў караля. У сваю чаргу Грыгорый VІІ склікаў у тым жа годзе сабор у Рыме, які пазбавіў Генрыха ІV правоў на карону, адлучыў ад царквы, каралеўскія васалы вызваляліся ад прысягі. Апошні момант скарысталі магнаты, паўсталі і выбралі сабе новага караля – Рудольфа Рэйнфельдэнскага. Пачалася межусобная вайна.

У новых варунках Генрых ІV пайшоў на часовы кампраміс з Рымам. Ён прыбыў у папскую рэзідэнцыю ў Каносу і прайшоў сімвалічны абрад каяцця (1077). У выніку адлучэнне было скасавана. Пры падтрымцы Рэйнскіх гарадоў Генрых ІV перамог мяцежнікаў у 1080 г. Але і тут ён мусіў быў пайсці на кампраміс – аддаць Швабію Фрыдрыху Штаўфену.

У хуткім часе Грыгорый VІІ яшчэ раз адлучыў Генрыха ІV ад царквы. Але гэтым ён яго не напалохаў. Кароль меў сілу. Ён сам прыбыў у Рым (1084), узяў горад штурмам і перадаў уладу ўласнаму папе рымскаму Кліменту III (анціпапа), які каранаваў яго імператарскай каронай. На дапамогу Грыгорыю VІІ, аднак, прыйші нармандцы. Апошнія выбілі немцаў з Рыму і абрабавалі горад. У выніку Грыгорый VІІ вымушаны быў уцякаць з гораду да нармандцаў, каб выратавацца ад раззлаваных рымлян.

Тым часам барацьба за інвестытуру працягвалася. Новыя папы рымскія раздзьмухвалі паўстанні магнатаў. Іх ідэолагі пачалі палеміку, каб пераканаць у сваёй праваце грамадскую думку Заходняй Еўропы. На бок папы рымскага перайшлі герцаг Баварыі Вельф і сыны Генрыха ІV.

Кароль, аднак, не здаваўся. У 1090–1097 гг. ён зрабіў яшчэ адзін паход у Італію, але няўдалы. У 1094 г. супраць яго паўстау яго сын Конрад, у 1104 г. – яго сын Генрых. Памёр Генрых ІV у 1106 г., калі рыхтавау паход супраць свайго мяцежнага сына, які і атрымаў германскую карону – Генрых V (1106–1125, з 1111 – імператар ). Новы кароль працягваў барацьбу супраць папы рымскага.

Завяршылася барацьба за інвестытуру ў 1122 г. падпісаннем Вормскага канкардата паміж Генрыхам V і папам рымскім Калікстам ІІ. Паводле яго ўмоў кароль (імператар) першым ажыцяўляў свецкую інвестытуру – regalia, даваў скіпетр, як сімвал перадачы лена, потым папа аправодзіў духоўную інвестытуру – spiritualia, даваў епіскапу посах і пярсцёнак. У выніку епіскап лічыўся па сваіх уладаннях васалам імператара. Па-за царкоўным ўплывам караля (імператара) былі землі ў Бургундыі і Італіі.

Дынастыя Гогенштаўфенаў. Пасля смерці Генрыха V у 1125 г. франконская дынастыя закончылася. Бліжэйшымі спадчыннікамі каралеўскай кароны былі швабскія пляменнікі караля па лініі яго сястры Агнесы: Фрыдрых і Конрад. Але магнаты выбралі каралём герцага Саксоніі Лотара Суплінгенбурга (1125–1137, з 1133 – імператар). Браты Фрыдрых і Конрад пачалі паўстанне, але няўдала, і вымушаны былі пакінуць Германію. У 1128 г. Конрад быў каранаваны як кароль Італіі. У 1132 г. ён вярнуўся ў Германію і зноў пачаў змаганне з каралём Лотарам, але зноў прайграў, атрымаў дараванне і ўдаліўся ў свае ўладанні. Аднак пасля смерці Лотара яго ўсё жа выбралі каралём – Конрад ІІІ Гогенштаўфен (1138–1152). Наступным каралём і імператарам стаў яго пляменнік герцаг Швабіі Фрыдрых I Барбароса (1152–1190, з 1155 – імператар).

Пры правядзенні ўнутраннай палітыкі Фрыдрых імкнуўся стварыць комплекс імперскіх уладанняў паміж магнацкіх земляў. Гэтыя ўладанні складалі замкі, гарады, зямельныя трыманні, асобныя феадальныя правы. Кіраваліся яны імперскімі міністэрыяламі (ministeriales imperii). Пры Фрыдрыху І Барбаросе, у 1157 г., ў палітычнай перапісцы імператара ўпершыню з’яўляецца новая назва краіны – Свяшчэнная Рымская імперыя, што павінна было падкрэсліць незалежнаць улады імператара ад папы рымскага.

Фрыдрых І Барбароса праводзіў актыўную экспансіянісцкую палітыку. Пасля двух экспедыцыяў (1157 і 1172 гг.) была ўзноўлена залежнасць Польшчы. Але асноўны накірунак экспансіі быў ранейшы – Італія, куды Фрыдрых арганізаваў 6 паходаў. Пры гэтым каралеўскія інтарэсы ўступілі ў канфлікт з памкненнямі герцага Саксоніі Генрыха Ільва, з роду Вельфаў, які праводзіў самастойную палітыку, што было адной з умоў выбрання Фрыдрыха І. У той час, калі кароль у 1176 г. падрыхтоўку да пахода ў Італію, Генрых Леў разам з маркграфам Брандэнбургскім Альбрэхтам Мядзведзем, атрымаў ад папы рымскага дазвол не браць удзел у ІІ крыжовым паходзе і рушыў на славянскія землі. Адначасова ён праігнараваў заклік караля дапамагчы яму ў вайне супраць Італіі. У выніку армія імператара была разгромлена пры Леньяна. У 1180 г. Фрыдрых І Барбароса са згоды князёў пазбавіў свайго васала тытула герцага, забраў у яго большасць земляў, пасля чаго той адправіўся ў выгнанне ў Англію (1182). У Генрыха засталіся толькі Брауншвейг і Люксембург, а раней была амаль палова Германіі. Землі падзялілі паміж сабой іншыя германскія магнаты. Праўда ўжо наступны кароль – Генрых VІ (1190–1197, з 1191 – імператар) вярнуў яму частку ўладанняў, у тым ліку горад Любек.

Найбольшым знешнепалітычным поспехам Фрыдрыха І Барбаросы ў Італіі стаў заключаны ў 1186 г. шлюб паміж яго сынам Генрыхам і Канстанцай, дачкой сіцылійскага караля Роджэра ІІ. Урэшце рэшт, пасля шэрагу войнаў у 1194 г. Генрых VІ атрымаў карону Сіцылійскага каралеўства.

У той жа час спроба Генрыха VІ надаць спадчынны характар германскай кароны не мела поспеху. Атрымаўшы падтрымку каля 50 магнатаў ён правёў такое рашэнне на сэйме ў Вюсбургу (красавік 1196) большасцю галасоў, але ўжо ў кастрычніку таго ж года на сэйме ў Эрфурце таксама большасць выступіла супраць. У выніку, у снежні сын Генрыха VІ быў выбраны каралём паводле старажытнага германскага звычaя.

Гэтым, аднак пытанне не было закрыта. Пасля раптоўнай смерці 32-х гадовага Генрыха VІ яго трохгадовы сын Фрыдрых стаў каралём Сіцылійскага каралеўства, частка магнатаў выбрала каралём сына Генрыха Ільва Атона ІV Браўншвейгскага (1198–1215, з 1209 г. – імператар), тыя магнаты, што былі не згодны з гэтым рашэннем пачалі паўстанне на карысць брата Генрыха VІ герцага Швабскага Філіпа. У 1208 г. Філіп Швабскі загінуў і Атон ІV стаў адзіным каралём. Зноў да Гогенштаўфенаў карона вярнулася пасля разгрома пад Бувінам Атона IV у 1214 г. французскай арміяй, якая абараняла інтарэсы сына Генрыха VІ Фрыдрыха, і яго афіцыйнай дэтранізацыі у 1215 г. Новым каралём Германіі стаў Фрыдрых II Гогенштаўфен (1215–1250, з 1197 – кароль Сіцылійскага кралеўства, з 1220 – імператар, з 1229 – кароль Іерусалімскага каралеўства). Новы германскі кароль не вельмі цікавіўся германскімі справамі. Менавіта аб гэтым сведчыць тое, што ў красавіку 1220 г. адбылася каранацыя яго сына Генрыха, як германскага караля, а ў лістападзе таго ж года – каранацыя самаго Фрыдрыха імператарскай каронай. Такім чынам адзінства Германіі і Сіцылійскага каралеўства было скасавана – гэтыя краіны знаходзіліся толькі ў асабістай уніі. Пасля гэтага Фрыдрых ІІ сканцэнтраваў сваю ўвагу на італьянскіх справах. Што ж тычыцца Германіі, кароль выдаў дзве хартыі – царкоўным і свецкім магнатам (Confoederatio cum principibus ecclesiasticis, 1220 і Constitutio, or Statutum in favorem principum, 1232) паводле якіх тыя атрымалі пісьмовыя гарантыі абмежавання ўмяшальніцтва каралеўскай улады ў іх справы і стрымліванне развіцця імперскіх гарадоў на гэтых тэрыторыях. Тым часам у 1235 г. кароль Генрых (VII) (у якасці караля ён не фігіруе ў афіцыйных спісах) пачаў паўстанне супраць бацькі. Паўстанне бало задушана, Генрыха арыштавалі і ён памёр у турме, магчыма ў выніку самагубства. Новым каралём Германіі стаў другі сын Фрыдрыха І – Конрад IV (1237–1254, юрыдычна пазбаўлены германскай кароны папам рымскім у 1245 г., з 1251 – кароль Сіцылійскага каралеўства,). Конрад быў вымушаны пачаць барацьбу з ландграфам Цюрынгіі Генрыхам Распе, якога папа рымскі Iнакенцій IV выкарыстоўваў у якасці анцікараля ў 1246–1247 (выбары былі праведзены на сходзе духоўных магнатаў). Ня гледзячы на паражээне ў жніўне 1246 г. пад Франкфуртам у канечным ліку Конрад барацьбу выйграў – у студзені наступнага года Генрых Распе памёр. Пасля смерці Фрыдрыха ІІ Конрад перабраўся на поўдзені Італіі і ў 1251 г. каранаваўся як кароль Сіцылійскага каралеўства. У выніку анцікароль Вільгельм Галандскі, які ў 1247 г. заняў месца Генрыха Распе, у 1252 г. стаў сапраўдным каралём Германіі.

Вялікае міжцараванне” (1254–1273). Пасля смерці ў 1256 г. Вільгельма Галандскага карона Германіі засталася без гаспадара. У 1257 г. была зроблена спроба правесці выбары імператара, ініцыятарамі якой была група свецкіх і духоўных магнатаў. Фармальна былі праведзены выбары і ў Ахене каранавалі брата англійскага караля Генрыха ІІІ Рычарда, падтрыманага архіепіскапамі Кёльна, Майнца, графам Рэйнскім і каралём Чэхіі Атакарам ІІ. Але праз тры месяцы кароль Кастыліі Альфонс Х таксама быў выбраны імператарам і таксама атрымаў чатыры галасы – архіепіскапа Трырскага, герцага Саксонскага, маркграфа Брандэнбургскага, і таго ж Атакара ІІ. Абодва імператара шукалі справядлівасці ў папы рымскага. Урэшце рэшт у буле папы рымскага Урбана IV Qui сoelum (1263) было вырашана, што выключнае права на выбар імператара маюць курфюрсты (князі-выбаршчыкі) – тыя семь свецкіх і духоўных магнатаў, якія праводзілі выбары ў 1257 г.

“Вялікае Міжцараванне” стала пераходным перыядам ад адзінага германскага каралеўства да дзяржавы, якую складала сістэма тэрытарыяльных княстваў. Толькі змяненне знешнепалітычнай сітуацыі, у прыватнасці цэнтралізатарскія працэсы ў суседняй Францыі, прымусілі германскіх магнатаў выбраць новага караля. Ім стаў не самы буйны феадал, уладальнік земляў у Швейцарыі і Эльзасе, граф Рудольф I Габсбург (1273–1291). У 1274 г. папа рымскі Грыгорый Х вызнаў яго карал1м пры ўмове адмаўлення ад імперскіх правоў у Рыме, папскіх уладаннях, Італіі і пойдзе ў крыжовы паход. У выніку Рудольф заняўся германскімі справамі і ў саюзе з баварскімі Віцельсбахамі і іншымі варожымі адносна Атакара ІІ магнатамі разграміў у 1278 г. чэшскага караля. Падпарадкаваныя Атакарам ІІ падчас міжцаравання Штырыя і Карынтыя былі абвешчаны вакантнымі і перададзены сынам Рудольфа – Албрэхту і Рудольфу. Такім чынам Габсбургі адразу ператварыліся ў адзін з найбольш магуных радоў Германіі.

Цяпер германская карона ва ўмовах сістэмы тэрытарыяльных княстваў стала сродкам для ўмацавання дамена таго магната, які яе атрымаў. Кожны новы кароль імкнуўся да расшырэння ўласных уладанняу, а магнаты пільна сачылі, каб ён не ўзмацніўся занадта. Калі ўзнікала пагроза такога кшталту, магнаты пераходзілі ў апазіцыю і выбіралі новага караля. Так карона патрапіла да Адальфа Насаў (1292–1298), якога выбралі, каб не дапусціць да ўлады Альбрэхта Габсбурга, але апошні яго перамог у бітве і ўсёж стаў каралём – Альбрэхт І (1298–1308).

Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Для аграрнага сектара эканомікі Германіі X ст. характэрна суіснаванне вотчын і свабодных абшчын. Сяляне ўжо не мелі магчымасці выкарыстоўваць наёмную працу літаў і рабоў, як у папярэднія стагоддзі, але пэўную эканамічную магутнасць яшчэ захоўвалі. Прынамсі вёска пакуль не была канчаткова паглынута вотчынай, сяляне паспяхова змагаліся з магнатамі за права карыстання альмендай. Большая частка сялянства з’яўлялася аладзістамі ці прэкарыстамі, меншая трапіла ў асабістую залежнасць (сервы, манцыпіі).

У XI ст. карціна змянілася. Цяпер ужо пераважная большасць сялянства трапіла ў пазямельную і асабістую залежнасць ад феадалаў.

У XII ст. пачалася актыўная ўнутранная каланізацыя, якая прывяла не толькі да ўвядзення ў гаспадарчы абарот новых земляў, але і да інтэнсіфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Больш вырошчвалася жыта, вінаградарства пашыралася на ўсход і поўнач, распаўсюджвалася вырошчванне тэхнічных культур (лён, канапля), развівалася авечкагадоўля. Усе гэтыя фактары разам з шырокай сеткай гарадоў, дзе былі рынкі збыту для вясковай прадукцыі і крамы для феадалаў, прывялі да ўцягвання сельскай гаспадаркі ў таварна-грашовыя адносіны.

У XII–XIII ст. вотчынная сістэма гаспадарання замяняецца чыстай сеньёрыяй, дзе працавалі мейеры (сяляне-арэндатары). Шмат якія сяляне атрымалі асабістую свабоду але разам з его яны згубілі правы на спадчыннасць надзела і ператварыліся ў кароткатэрміновых арэндатараў. Вотчынная гаспадарка захавала свае пазіцыі ў Паўдніва-Заходняй і Сярэдняй Германіі. За Эльбай, дзе было шмат каланістаў з ліку асабіста свабодных сялян, павіннасці абмяжоўваліся натуральным і грашовым аброкам (без паншчыны).

Вельмі хуткімі тэмпамі ў Германіі развівалася гарадская эканоміка. Калі ў X ст. тут існавалі толькі нешматлікія былыя рымскія гарады, то ў XII ст. агульная колькасць гарадоў Германіі складала 50, у XIII ст. – 500. Найбольш развітымі галінамі гарадскога рамяства былі металаапрацоўка, сукнаробства, будаўніцтва. Значныя поспехі былі ў горназдабываючай прамысловасці (жалеза, волава, золата, срэбра). Палітычны статус гарадоў быў шматварыянтным: 1) імперскі горад, напрамую падпарадкаваны імператару, але не ўваходзячы ў яго радавы дамен; 2) вольны горад, што валодаў аўтаноміяй; 3) сеньёрыяльны (прыватны) горад.

Неадназначнай была і палітычная пазіцыя гарадоў. Буйныя гарады (імперскія і вольныя) арыянтаваліся ў эканамічным плане на знешнія рынкі: Рэйнскія – на італьянскія і паўночнаеўрапейскія, Дунайскія – на балканскія і ўсходнееўрапейскія, Паўночнагерманскія – на балтыйскія. Сярэднія і дробныя гарады (сеньёрыяльныя) арыянтаваліся на мясцовыя ці рэгіянальныя рынкі. Такім чынам, у Германіі не было гарадоў, якія б арыянтаваліся на стварэнне агульнагерманскага рынка і эканамічнае аб’яднанне краіны. У выніку германскія гарады былі носьбітамі сепаратыстскіх тэндэнцыяў таксама, як і магнаты. Ва ўмовах нарастання палітычнай дэзінтэграцыі краіны гарады пачалі пошук апоры, якая б знаходзілася за межамі каралеўскай улады. Такой апорай сталі гандлёвыя саюзы. У 1254 г. Рэйнскі саюз аб’ядноўваў больш 70 гарадоў па абодвух баках ракі. У другой палове XIII от. пасля дагавора Любека, Гамбурга, Штральзунга і іншых гарадоў пачалося фарміраванне Ганзейскага саюза з мэтай абароны гандляроў і іх маёмасці.

Паступова адбывалася структурыраванне вышэйшых слаёў грамадства. У Х–XI ст. яны ўключалі ў сябе тры ўзроўні: 1) кароль, 2) князі (у дадзеным выпадку меліся на ўвазе не толькі князі, але і герцагі, графы, архіепіскапы), 3) свабодныя паны. Пры гэтым лены аж да XI ст. заставаліся пасадовымі і ў спадчыну не перадаваліся. Свабоднымі панамі былі прадстаўнікі служылага саслоуя: трымальнікі бургаў і іх воіны, міністэрыялы, рыцары. Субінфеадацыя ў Германіі не атрымала значных маштабаў. Шмат якія магнаты ў Саксоніі і Баварыі ганарыліся тым, што не трымаюць ленаў нават ад караля і з’яўляюцца чыстымі аладзістамі.

У канцы XII – пачатку XIII ст. сфарміраваўся так званы “парадак шчытоў”. Паводле “Саксонскага зерцала” 1-ы ранг меў кароль (імператар); 2-і – духоўныя князі; 3-і – свецкія князі; 4-ы – свабодныя бароны; 8-ы – рыцары; 6-ы – міністэрыялы (субвасалы рыцараў); 7-ы – свабодныя людзі, народжаныя ў законым шлюбе. Шчыт зніжаўся на адну ступень калі феадал станавіўся васалам роўнага яму па рангу феадала.

У якасці лена маглі даваць не толькі зямлю, але пасаду, дзесяціну, права на спагнанне падаткаў. Была катэгорыя так званых невысакародных ленаў, якія атрымлівалі вясковыя старасты, і нават сялянскія лены.

Сістэма кіравання. Каралеўская ўлада была спадчына-выбарнай. Каралёў выбіралі на сходзе буйных феадалаў і прадстаўнікоў вышэйшага кліра. Пасля выбараў кароль аб’яжджаў краіну. Па-першае, каб наладзіць кантакты з магнатамі, па-другое, каб выканаць свае судовыя функцыі адносна падданых. Фінансавай асновай каралеўскай улады былі яго радавыя ўладанні і землі каралеўскага фіска. Не меў кароль ані сталіцы, ані пастаяннай рэзідэнцыі, ані цэнтральнага бюракратычнага апарату. Функцыі па кіраванню краінай выконвалі міністэрыялы і графы.

Па меры палітычнай дэзінтэграцыі Германіі і фарміравання сістэмы тэрытарыяльных княстваў рэальная ўлада засяроджвалася ў рэгіёнах, а ўлада караля станавілася фармальнай. Магнаты маглі будаваць замкі, чаканіць манету, распрацоўваць карысныя выкапні, мелі значны аб’ём юрысдыкцыі (с захаваннем права апеляцыі да караля). Падаткі былі нерэгулярныя і спаганяліся са згоды саслоўяў (клірыкі, рыцары, гараджане).

Першапачатковую аснову германскага права пасля паступовага спынення дзейнасці каралінгскіх капітулярыяў складала звычаёвае права – “земскае права” (Landrecht), якое да ХІІІ ст. заставалася нефіксаваным. Найбольш старажытным з’яўляецца судзебнік, складзены паміж 1215 і 1235 гг., “Саксонскае зерцала” (Sachsenspiegel).

Паступова па меры развіцця грамадства аформіліся таксама:

  • служылае права (Dienstrecht), якое тычылася правоў і абавязкаў міністырыялаў (найбольш ранні запіс – ХІ ст.);

  • ленае права (Lehnrecht), што сфарміравалася ў ХІІ ст. пад уплывам балонскіх “Кнігаў феодаў”;

  • палацавае права (Hofrecht) буйных царкоўных магнатаў;

  • З ХІІІ ст. фарміруецца гарадское права (Stadtrecht).

Пры гэтым агульнагерманская сістэма права нак і не сфарміравалася.

Австрия – первоначально маркграфство (бывшая Восточная марка) в составе Баварии. В 976–1246 гг. находилось под властью династии Бабенбергов. С сер. 12 в. столицей Австрии была Вена. Во время борьбы Гогенштауфенов и Вельфов Австрия выступила на стороне первых. В 1139 г. германский король Конрад III забрал Баварию у Вельфов и отдал ее своему двоюродному брату Леопольду IV. После внезапной смерти последнего Бавария перешла к маркграфу Австрии Генриху ІІ Язомирготту. После достижения компромисса в династической борьбе, Бавария вернулась к Вельфам. В 1156 г. на сейме в Регенсбурге Генрих ІІ Язомирготт передал императору Фридриху І Барбароссе 7 знамен (символ земель Австрии и Баварии). Тот отдал их Генриху Льву, после чего последний вернул 2 знамени, бывших символом маркграфства Австрии. Император передал их Генриху ІІ Язомирготту. В результате Австрия стала имперским леном. Кроме того, Австрия получила т. н. “малую привилегию”, по которой приобрела статус герцогства. Теперь она могла переходить по наследству по мужской и женской линии, а в случае прекращения династии преемника определял последний герцог Австрии. 1156 г. считается официальной датой образования австрийского государства. С этого времени в качестве национального символа начинает использоваться изображение орла. Повышение статуса привело к уменьшению объема обязательств Австрии перед королем Германии. Теперь герцог принимал участие в королевском совете только в случае его созыва в Баварии, а армию предоставлял только для похода против Венгрии. Герцог Леопольд V [1177–1194] в 1192 г. присоединил Штирию. Герцог Леопольд VI [1198–1230] попытался добиться церковной автономии Австрии – основать отдельное епископство в Вене, но неудачно. После прекращения династии Бабенбергов и краткого периода споров о наследстве (междуцарствие 1250–53 гг.) Австрия вошла в состав чешского государства Пржемысла ІІ Отакара, женившегося на Маргарите, сестре Фридриха ІІ, последнего Бабенберга. Однако германский король Рудольф I Габсбург в союзе с Баварией в 1276 г. разгромил Пржемысла ІІ Отакара, принудил его к вассальной присяге и отказу от претензий на Австрии. В 1281 г. Рудольф І передал Австрию дому Габсбургов – герцогом стал его старший сын Альбрехт [1282–1308], поздней – король Германии Альбрехт І.

31. Лекцыя 30. Венгрыя ў высокім сярэднявеччы.

Лекцыі 31–32

Англія і Шатландыя ў высокім сярэднявеччы

32–33. Лекцыя 31–32. Англія і Шатландыя ў высокім сярэднявеччы. Аднаўленне дацкіх набегаў. Дацкая дынастыя. Нармандскае заваяванне. Вільгельм І Заваёўнік (1066–1087). Відьгельм ІІ Руды (1087–1100). Генрых І (1100–1135). Міжусобная барацьба 1135–1154 гг. Генрых ІІ Плантагенет (1154–1189). Рычард І Ільвінае Сэрца (1189–1199). Джон Беззямельны (1199–1216). “Вялікая хартыя свабод” (1215). Генрых ІІІ (1216–1272). Эдуард І (1272–1307). Сістэма кіравання. Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Шатландыя.

Англія як сярэднявечнае каралеўства ў Брытаніі сфарміравалася на землях Уэсэкса і адваяванай у датчан тэрыторыі Дэнло (954 г.). У другой палове ІХ ст. назва “зямля англаў”, якая раней вызначала толькі тэрыторыю Уэсэкса пашыралася на ўсе падкантрольныя яму землі. Першым англійскім (а не англасаксонскім) каралём лічыцца Эдгар (кароль Мерсіі і Нартумбрыі з 957 г., Уэсэкса – з 959 г.). Каранацыя яго адбылася ў 973 г. у горадзе Бат.

Аднаўленне дацкіх набегаў. Дацкія набегі аднавіліся ў 980 г. У 991 г. кароль Этэльрэд ІІ (978 – 1016) упершыню сабраў гельд (danegeld) – грошы для забеспячэння адступных экстраардынарных выплат датчанам. З пачатку ХІ ст. гельд набыў характар падатку, спагнанне якога адбывалася і ў выпадку адсутнасці атак датчанаў. Пры гэтым ён меў відавочную тэндэнцыю да роста: 991 г. – 10 тыс.; 993, 995, 996, 998, 999 гг. – 30 тыс.; 1003 г. – 36 тыс.; 1012 г. – 48 тыс. фунтаў. Набегі датчанаў не спыняліся. Не дапамог Этэльрэду ІІ і акт дзяржаўнага тэрору, калі па яго загаду ў ноч напяродадні свята ў гонар св. Бруса (13 лістапада 1002 г.) у Англіі былі забіты ўсе датчане, якія альбо тут жылі, альбо былі на каралеўскай службе. Адказам на разню стала экспедыцыя на чале з дацкім каралём Свенам Вілабародым. Яшчэ дзве экспедыцыі адбыліся ў 1006 і 1007 гг., што прывяло да акупацыі значнай часткі Англіі датчанамі. У 1013 г. Этэльрэд ІІ збёг на в. Уайт. Сваіх жа сыноў, Эдуарда і Альфрэда, кароль адправіў у Нармандыю. У 1014 г. Свен памёр, войска яго вярнулася на радзіму, а Этэльрэд ІІ узнавіў сваю ўладу над Агліяй.

Пасля смерці Этэльрэда ІІ частка англічан вызнала каралём яго трэцяга сына (старэйшага сярод тых, хто быў жывы) Эдмунда Жалезнабокага, частка – сына Свена Вілабародага Кнуда Вялікага. Паміж двумя каралямі Англіі разгарнулася ўпартая барацьба, якая закончылася падзелам краіны па Тэмзе. Аднак, Эдмунд Жалезнабокі ў хуткім часе памёр і Кнуд Вялікі стаў адзіным каралём Англіі. Для большай упэненасці ва ўладзе ён ажаніўся з Эмай, удавой караля Этэльрэда ІІ.

Дацкая дынастыя. Кнуд Вялікі (1016–1035) правёў у Англіі шэраг рэформаў: 1) замяніў англійскае войска дружынай хускэрлаў, 2) ператварыў Нартумбрыю, Мерсію, Уэсэкс, Усходнюю Англію ў графствы, на чале якіх паставіў эрлаў, 3) выдаў новыя законы (“Законы Кнуда”), дзе былі аб'яднаны нормы англасаксонскага і дацкага права.

У 1035 г. Кнуд завяшчаў Англію і Данію сваему сыну ад Эмы Гартакнуту. Воля караля, аднак, была нарушана. Пасля яго смерці ўладу ў краіне захпіў яго старэйшы сын, ад першай жонкі, Альфіфы, Гаральд. Адзіная тэрыторыя, якая была па-за межамі яго кантролю, стала графства Уэсэкс на чале з эрлам Годвіным. У 1040 г. Гаральд памёр і каралём Англіі стаў Гартакнут, які правіў да 1042 г.

Новым каралём Англіі стаў яго малочны брат, апошні сын Этэльрэда ІІ Эдуард Спавяднік, які прыбыў з Нармандыі разам з вялікай світай тамашніх феадалаў. Апошнія занялі ключавыя пасты ў апараце кіравання. Але значны ўплыў захоўвалі і эрлы Англіі: Сівард (Нартумбрыя), Леафрык (Мерсія), Годвін (Уэсэкс), яго сын Гаральд (Усходняя Англія).

Нармандскае заваяванне. У 1066 г. Эдуард Спаведнік памёр. Свае прэтэнзіі на карону Англіі высунуў герцаг Нармандыі Вільгельм ІІ Народжаны Па-за Шлюбам. Пры гэтым ён заяўляў, што кароль-нябожчык абіцяў яму перадаць карону яшчэ ў 1051 г. У канцы верасня 1066 г. нармандская армія агульнай колькасцю ў 5 000 чалавек на 700 барках перасякла праліў Ла-Манш. 14 кастрычніка каля порта Гастынгс англійская армія была разгромлена ўшчэнт. Пераемнік Эдуарда Спаведніка Гаральд загінуў у баі. У хуткім часе карона Англіі была перададзена герцагу Нармандыі, які каранаваўся на Каляды і стаў каралём Вільгельмам І Заваёўнікам (1066–1087).

Вільгельм І Заваёўнік (1066–1087). У самым пачатку праўлення першага прадстаўніка нармандскай дынастыі ўся зямля была абвешчана каралеўскай ўласнасцю. У выніку ўсе землеўладальнікі ператварыліся ў трымальнікаў каралеўскай зямлі. Кароне ж Вільгельм І пакінуў дамен, які ахопліваў 1/7 частку краіны і даваў добры прыбытак. Па дадзеных на 1086 г., апошні складаў 11 тысяч фунтаў, у той час, калі ўсе англійскія землі давалі 73 тысячы фунтаў. Перабудову васальна-ленных адносін новы манарх пачаў рабіць па ўзору нармандскага грамадства, калі ўсе свабодныя жыхары былі прамымі васаламі герцага. У жніўне 1082 г. ўсё свабоднае насельніцтва Англіі прысягнула Вільгельму І Заваёўніку (“Салсберыйская прысяга”). Англа-саксонскі ўітэнагемот быў заменены каралеўскай курыяй (curia regis), у складу якой уваходзілі свецкія ідухоўныя магнаты. Склікаўся савет тройчы ў год. На мясцовым узроўні заховаліся суды традыцыйных англа-саксонскіх шайраў і сотняў, праўда, англа-саксонскія шэрыфы былі заменены нармандскімі віконтамі, якія таксама адказвалі за спагнанне падаткаў на карысць кароны, кантралявалі каралеўскія замкі, будавалі новыя. Але з-пад іх юрысдыкцыі былі выведзены царкоўныя справы, якія, адпаведна, перадаваліся епіскапскаму суду. Фрыгольдэры, як гараджане, так і сяляне, якія цяпер сталі трымальнікамі зямлі ад караля, маглі прызывацца ў фірд. Трымальнікі “панцырнага лена” выконвалі свой вайсковы абавязак на працягу 40 дзён у гаду. Буйныя трымальнікі, бароны, выстаўлялі па загаду караля пэўную колькасць рыцарыў, якія трымалі “панцырныя лены” ад іх.

Вільгельм ІІ Руды (1087–1100). Перад смерцю Вільгельм і Заваёўнік падзяліў краіну на дзве часткі. Пры гэтым яго старэйшы сын Роберт атрымаў Нармандыю, а малодшы, Вільгельм, – Англію. Вільгельм ІІ узяў адназначны курс на абмежаванне эканамічнай магутнасці баронаў. Рэльеф быў значна павышан і амаль стаў роўны вартасці самаго лена. Асноўныя жа інтарэсы Вільгельма ІІ Рудага былі ў Нармандыі. Пасля сямігадовай вайны (1089–1096) герцагства было падпарадкавана, а Роберт ператварыўся ў саюзніка, цалкам залежнага ад брата, фактычнага правіцеля Нармандыі Вільгельма ІІІ (1096–1100). У выніку імкнення караля паставіць пад свой кантроль касцёл пачаўся востры канфлікт паміж ім і Ансельмам Кентэрберыйскім, які ў 1097 г. выехаў у Рым, пасля чаго кафедральная зямля перайшла да кароны.

Генрых І (1100–1135). У 1100 г. Вільгельма ІІ Рудага забілі пад час палявання. Галоўным прэтэндэнтам на англійскую карону лічыўся старэйшы сын Вільгельма І Заваёўніка Роберт. Але менавіты ў гэты час ён быў у Палестыне, у крыжовым паходзе. Таму каралём Англіі стаў яго малодшы брат Генрых. 5 жніўня, у дзень сваёй каранацыі, Генрых І выдаў “Хартыю свабод”, якая прадугледжвала наступныя крокі новага манарха. Па-першае, заяўлялася, што кіраванне будзе ажыцяўляцца паводле законаў Эдуарда Спаведніка, што супадала з імкненнямі баронаў з ліку англічан. Але адначасова вызнаваліся і законы Вільгельма І Заваёўніка, што падтрымлівалі бароны з ліку французаў. Па-другое, Генрых І скасаваў большую частку запазычанасці магнатаў. Па-трэцяе, кароль запрасіў Ансельма вярнуцца з Рыма ў Англію. У цэлым “Хартыя свабод” супадала з інтарэсамі большасці баронаў, таму, калі Роберт вярнуўся ў Англію, апазіцыі каралеўскай уладзе не было, і ён быў вымушаны вызнаць легітымнасць пераходу кароны да свайго малодшага брата і вярнуцца ў Нармандыю. Роберта, аднак, гэта не выратавала. У 1106 г. яго армія была разбіта англічанамі, а сам ён патрапіў у палон і правёў рэшту свайго жыцця за кратамі ва Ўэльсе.

Міжусобная барацьба 1135–1154 гг. Пасля смерці ў 1135 г. Генрыха І ў Англію тэрмінова прыбыў Стэфан, граф Блуа, яго пляменнік па лініі сястры Адэлы. У Лондане яго вызналі легітымным прэтэндэнтам (Вільгельм, адзіны законны сын караля, памёр у 1120 г., а перадаваць карону Матыльдзе, дачке Генрыха, бароны не жадалі) і каранавалі ў прысутнасці двух біскупаў, асобных магнатаў і шматлікіх гараджан. У той жа час, з перадачай кароны Англіі Стэфану была не згодна Матыльда. Яна была дастаткова вядомай жанчынай тагочаснай Еўропы – удава імператара Генрыха V, жонка Жофруа Плантагенета, графа Анжуйскага. Ужо ў 1138 стрыячны брат Матыльды, Роберт, граф Глостэрскі, пачаў на яе карысць паўстанне. У верасне 1139 г. у Англію прыбыла сама Матыльда. 2 лютага 1141 г. бароны-англічане выбралі яе валадаркай Англіі і Нармандыі (храніст піша наступнае: “in Angliae Normandiaeque dominam elegimus”). Матыльда пачала раздаваць тытулы і выдаваць хартыі. У краіне пачалася міжусобная барацьба, якая цягнулася з пераменным поспехам аж да 1153 г. Урэшце рэшт у лістападзе было падпісана мірнае пагадненне, паводле якога карона пасля смерці Стэфана пераходзіла да Генрыха Плантагенета, сына Матыльды.

Генрых ІІ Плантагенет (1154 – 1189). Пасля смерці караля Стэфана ў 1154 г. да ўлады ў Англіі прыйшоў 21-гадовы сын англійскай каралевы Матыльды і французскага магната Жофруа Плантагенета Генрых ІІ. Акрамя ўлады над Англіяй і паўднёвым Уэльсам ён атрымаў сеньярыльную ўладу над княствам Гвінедам (паўночны Уэльс).

На той час Генрых быў адным з найбольш уплывовых заходнееўрапейскіх магнатаў. Як унук Генрыха І ён у 1150 г. стаў герцагам Нармандыі. На наступны год атрымаў у спадчыну ад свайго бацькі графствы Анжу, Мэн і Турэнь. Нарэшце, у 1152 г. пасля шлюбу з Элеанор Аквітанскай, якая скасавала свой шлюб з каралём Францыі Людавікам VIII, атрымаў герцагства Аквітанскае разам з Гасконню, Пуату і Авернню.

Хаця на англійскай зямлі Генрых ІІ правёў усяго 14 год з 34 год свайго праўлення, ён шмат увагі звяртаў на ўзмацненне каралеўскай улады ў Англіі. Адным з асноўных стала царкоўнае пытанне. Справа была ў тым, што пры Стэфане рымска-каталіцкая царква ў Англіі набыла значны аб’ём аўтаноміі ад каралеўскай улады. У выніку яе юрысдыкцыя ахапіла значныя сферы прававых адносін, а значыць па-за каралеўскай казной праходзілі вялікія грошы. У кастрычніку 1163 г. Генрых ІІ склікаў Вялікі савет з баронаў і рыцараў, дзе выступіў з прапановай падпарадкаваць клірыкаў свецкай юрысдыкцыі за выключэннем тых выпадкаў, якія тычыліся пазбаўлення сана. Супраць каралеўскай прапановы дастаткова рэзка выступіў арцыбіскуп Кэнтэрберыйскі Томас Бэкет. Але пры падтрымцы свецкіх феадалаў прайшла менавіта каралеўская прапанова і ў студзені 1164 г. былі выданы “Кларэнданскія канстытуцыі”. Дакумент прадугледжваў наступнае: 1) спрэчкі пра царкоўны патранат перадаваліся на каралеўскі суд, 2) клірыкі, якія трымалі каралеўскія лены, не маглі без дазволу манарха пакідаць краіну, 3) ніводны васал караля не мог быць адлучаны ад царквы пакуль пра гэта не паведамяць каралю, 4) кароль меў права вышэйшай апеляцыі, 5) духоўныя васалы выконвалі такія ж павіннасці, як і свецкія, 6) вакантныя архіепіскаўствы, абатствы і прыарствы, размешчаныя на каралеўскіх даменіяльных землях пераходзілі да караля, які прымаў прысягу ад прэтэндэнтаў на гэтыя царкоўныя пасады. Томас Бэкет зноў выступіў супраць. Але ў канцы 1164 г. канстытуцыі пачалі дзейнічаць. Бэкет збёг з Англіі і звярнуўся за дапамогай да папы рымскага. Калі ж у 1170 г. ён вярнуўся дамоў, то быў забіты (магчыма па ўскоснаму загаду караля). Пазней Генрых ІІ дзеля ўздыму свайго аўтарытэту быў вымушаны выканаць укленчаны абрад каяцця на магіле Бэкета (12 ліпеня 1174 г.).

Пасля царкоўных спраў Генрых ІІ перайшоў да спраў вайсковых. У 1181 г. ён выдаў асізу (пастанову) пра зброю. Цяпер кожны свабодны чалавек быў абавязаны мець зброю, якая б адпавядала яго маёмасным магчымасцям. Від зброі вызначаўся прысяжнымі. Роля феадальнага апалчэння адыходзіла на другі план, тым больш, што рыцарская служба ў пэўных выпадках замянялася грашыма (“шчытавыя грошы”), якія накіроўваліся на аплату на наёмнае войска. На першае месца зноў пачаў выходзіць амаль забыты фірд. А гэта, у сваю чаргу, азначала меншую залежнасць караля ад баронаў.

Рычард І Львінае Сэрца (1189–1199). Вельмі моцны ўдар па пазіцыях каралеўскай улады, якія пачалі ўзмацняцца пры Генрыху ІІ, і па англійскай фінансавай сістэме нанесла праўленне караля Рычарда І Львінае Сэрца. Англійскія справы яго не цікавілі. Прынамсі, з 10 гадоў праўлення ён правёў у Англіі не больш паўгода. Адзінай мэтай караля стаў удзел у Трэцім крыжовым паходзе. На зваротным шляху Рычард патрапіў у палон да свайго асабістага ворага Леапольда V, герцага Аўстрыі, які перадаў яго імператару Генрыху VІ. Апошні вызваліў караля за велізны выкуп у 150 тысяч марак срэбра (1194). Пасля гэтага грошай у англійскай дзяржаўнай казне амаль не заставалася. Загінуў Рычард І Львінае Сэрца ў 1199 г. у Францыі пад час войнаў з Філіпам ІІ Аўгустам.

Джон Беззямельны (1199–1216). Новым каралём стаў малодшы сын Генрыха ІІ Джон. Пад час вайны з Францыяй 1202–1204 гг. ён страціў англійскія кантынентальныя ўладанні (Нармандыя, Анжу, Мэн, Турэнь, Пуату), за што атрымаў ад сучаснікаў мянушку Беззямельны.

Імкненне вярнуць сабе гэтыя тэрыторыі наканавала усю наступную па-літыку манарха. Англія вяла няспынныя войны супраць Францыі, што прыво-дзіла да росту падатковага ціску. Адначасова пачалося абвастрэнне адносін з папам рымскім. Канфлікт пачаўся ў 1207 г., калі кароль Джон адмовіўся вызнаць паўнамоцтвы Стэфана Лэнгтана, якога папа рымскі Інакенцій ІІІ назначыў арцыбіскупам Кэнтэрберыйскім. У адказ на гэта ў 1208 г. папа абвясціў Англіі інтэрдыкт. У 1209 г. папа заявіў пра нізлажэнне Джона Беззямельнага. У 1212 г. правы на англійскую карону былі перададзены каралю Францыі Філіпу ІІ Аўгусту. У гэтых варунках кароль Джон здаўся. У 1213 г. ён вызнаў васальную залежнасць ад папы рымскага і пачаў плаціць 1000 марак срэбра штогадова. У 1214 г. інтэрдыкт быў зняты.

Вялікая хартыя свабод” (1215). На Каляды 1214 г. да караля Джона прыйшла дэпутацыя магнатаў, якія перадалі свае патрабаванні. Кароль заявіў, што ён абмяркуе гэтае пытанне, але яму патрэбны час, і папрасіў вызначыць тэрмін да Вялікадня. Магнаты далі згоду. Але кароль у хуткім запатрабаваў, каб усе свабодныя жыхары Англіі далі яму васальную прысягу.

На Вялікадзень 1215 г. у Стэмфардзе сабраліся каля дзвюх тысяч рыцараў, якіх склікаў архіепіскап Кэнтэрберыйскі Стэфан. Прадстаўнікі баронаў зноў звярнуліся да караля, але безвынікова. Аднак іх падтрымалі лонданцы.

9 чэрвеня баронская армія заняла англійскую сталіцу. Адсюль былі ра-зосланы лісты тым магнатам, якія захавалі вернасць каралю, з запрашэннем на агульны сход, які адбыўся 15 чэрвеня, на лузе паміж Стэндам і Уіндзарам. Тут Джон Беззямельны падпісаў баронскія артыкулы – Capitula que barones petunt, якія пазней былі перапрацаваны ў “Вялікую хартыю свабод” Magna Charta Libertum.

“Вялікая хартыя” пацвярджала ўсе ранейшыя правы касцёла, абмя-жоўвала паўнамоцтвы караля пры спагнанні шчытавых грошай і васальнай дапамогі. У апошнім выпадку грошы можна было атрымаць толькі са згоды савета каралеўства за выключэннем палону, шлюбу старэйшай дачкі і па-свячэння ў рыцары старэйшага сына. Кароль не мог умешвацца ў юрысдыкцыю баронскіх курый. Акрамя таго пацвярджаліся правы і свабоды Лондана, такія жа правы набывалі і астатнія гарады і бургі Англіі. Кожнаму свабоднаму чалавеку гарантаваўся суд па законах краіны і па воле роўных яму людзей. Па сутнасці гэта азначала стварэнне для баронаў асобнага саслоўнага суду. Кантроль над выкананнем “Вялікай хартыі свабод” перадаваўся калегіі з 25 баронаў, якія мелі права ў выпадку яе парушэння каралеўскай уладай “падняць супраць караля ўсё насельніцтва краіны”.

Значэнне дакумента для англійскай гісторыі было неадназначным. З аднаго боку яна фактычна так і не была рэалізавана на практыцы ў поўным аб?ёме, але адначасова пераемнікі Джона Беззямельнага, англійскія каралі ХІІІ ст., пацвярджалі яе. А гэта значыць, што хартыя з’яўлялася актыўным фактарам сацыяльна-эканамічнага жыцця. У хуткім часе кароль Джон скасаваў “Вялікую хартыю свабод”, вайна пачалася зноў.

Генрых ІІІ (1216–1272). Пасля смерці ў 1216 г. Джона Беззямельнага англійская карона перайшла да яго дзевяцігадовага сына Генрыха. Малы ўзрост манарха не спрыяў умацаванню каралеўскай улады. Тым больш, што прыдворныя ўзялі адназначны курс на ўсталяванне трывалага саюзу з папскай курыяй. Час ад часу папа рымскі браў грошы з каралеўскай казны, быццам з уласнай. Нарэшце, у 1258 г. у Вялікім савеце каралеўства Генрых ІІІ ад імені папы рымскага выступіў за перадачу курыі 1/3 часткі ўсёй маёмасці краіны, як рухомай, так і не рухомай. Дадзеная фінансавая аперацыя разглядалася як плата за юрыдычную перадачу Эдмунду, малодшаму сыну Генрыха ІІІ сіцылійскай кароны, якая пакуль была ў Гогенштаўфенаў, і якую яшчэ трэбы было заваёўваць.

30 красавіка 1258 г. да караля прыйшла баронская дэпутацыя, прычым удзельнікі яе былі са зброяй. Бароны прапанавалі тэрмінова правесці рэфор-мы і выбраць дзеля гэтага камітэт з 24-х чалавек. 2 мая неабходная санкцыя караля была атрымана. Наступны Вялікі савет было вырашана склікаць у чэрвені ў Оксфардзе. Лідэры баронаў на чале з Сімонам дэ Манфорам, вырашылі, што ў выпадку невыканання каралём дасягнутых дамоўленнасцяў яны разам выступяць супраць яго. Вялікі савет у Оксфардзе пачаў свае пасяджэнні ў вызначаны тэрмін, прычым бароны прыйшлі разам з буйнымі атрадамі. У выніку былі прыняты так званыя “Оксфардскія правізіі”, якія пацвердзілі “Вялікую хартыю свабод” і стварылі савет з 15 баронаў. Функцыяй савета быў кантроль над дзеяннямі караля і ў прыватнасці над яго кадравай палітыкай (назначэннем вышэйшых пасадовых асоб). Для рашэння найбольш важных пытанняў кароль павінен быў звяртацца да Вялікага савета з 27 чалавек (Савет 15-ці і 12 прадстаўнікоў ад рыцараў і гарадоў, якіх выбіралі бароны). 18 кастрычніка кароль Генрых ІІІ і яго сын Эдуард пагадзіліся выконваць умовы “Оксфардскіх правізіяў”. Але ў 1259 г. Генрых ІІІ заявіў, што больш не будзе выконваць “Оксфардскія правізіі”. Кароль звярнуўся за дапамогай да папы рымскага. Апошні ў 1262 г. вызваліў яго ад клятвы, якую той даў баронам. У 1263 г. Сімон дэ Манфор пачаў вайну супраць манарха. Баявыя дзеянні павольна цягнуліся да канца года. Нарэшце абодва бакі вырашылі звярнуцца да трыцейскага суду. Але выбраны на гэтую ролю французскі кароль Людавік ІХ заявіў, што “Оксфардскія правізіі” трэба скасаваць. Бароны лічылі інакш, таму вайна працягвалася.

17 мая 1264 г. у бітве пры Люісе бароны перамаглі. Генрых ІІІ і прынц Эдуард патрапілі ў палон, дзе вымушаны былі падпісаць пагадненне, якое перадавала вышэйшую ўладу ў краіне камісіі з трох суддзяў, якія фарміравалі склад вышэйшых пасадовых асоб. Фактычна Англія перайшла пад уладу Сімона дэ Манфора. 22 чэрвеня 1264 г. У Лондане быў скліканы Вялікі савет, у пасяджэннях якога акрамя баронаў і прэлатаў удзельнічалі рыцары, па чатыры ад графства. 20 студзеня 1265 г. быў скліканы яшчэ адзін Вялікі савет, дзе акрамя баронаў і прэлатаў было па два рыцара ад графства і па два прадстаўніка ад горада. Менавіта гэты Вялікі савет па традыцыі лічыцца першым англійскім парламентам. Аднак, першым мадэльным парламентам быў парламент 1295 г.

Тым часам прынц Эдуард здолеў збегчы з палону. У хуткім часе ён стаў на чале каралеўскай арміі і 4 жніўня 1265 г. разграміў баронаў пры Іўшэме. Сімон дэ Манфор загінуў, яго армія была фактычна знішчана. Апошнія ачагі супраціўлення баронаў зніклі ў 1266 г.

Кароль аднавіў уладу па ўсёй тэрыторыі Англіі, вярнуў сабе ўсе былыя ўладанні, усе дакументы перыяду баронскага кіравання вызнаваліся несап-раўднымі. Адначасова Генрых ІІІ выявіў сябе дастаткова гнуткім палітыкам. Ён не імкнуўся да канчатковага і поўнага знішчэння сваіх палітычных супраціўнікаў. Таму прыхільнікі Сімона дэ Манфора атрымалі магчымасць, пры ўмове выяўлення лаяльнасці да каралеўскай улады, вярнуць сабе канфіскаваную маёмасць.

супраціўлення баронаў зніклі ў 1266 г.

Кароль аднавіў уладу па ўсёй тэрыторыі Англіі, вярнуў сабе ўсе былыя ўладанні, усе дакументы перыяду баронскага кіравання вызнаваліся несап-раўднымі. Адначасова Генрых ІІІ выявіў сябе дастаткова гнуткім палітыкам. Ён не імкнуўся да канчатковага і поўнага знішчэння сваіх палітычных супраціўнікаў. Таму прыхільнікі Сімона дэ Манфора атрымалі магчымасць, пры ўмове выяўлення лаяльнасці да каралеўскай улады, вярнуць сабе канфіскаваную маёмасць.

Эдуард І (1272–1307). Пасля разгрому баронскай апазіцыі і ўзмацнення пазіцыяў каралеўскай улады навы манарх пачаў актыўную знешнюю экспансію, накіраваную супраць суседніх краін – Уэльса і Шатландыі. У 1301 г. Уэльс у якасці лена быў перададзены сыну Эдуарда І, які, адпаведна, атрымаў тытул “прынц Уэльскі”. У наступным дадзены тытул замацаваўся за спадчыннікам англійскай кароны. У 1286 г. каралём Шатландыі стаў Джон Баліоля і прысягнуў Эдуарду І. Аднак пасля таго, як кароль Англіі пачаў патрабаваць ад шатландцаў вайсковай службы ў Францыі, у Шатландыі пачалося паўстанне. У 1295 г. шатландцы падпісалі саюз з Францыяй, у 1296 г. краіна была акупавана англійскім войскам. Адказам на акупацыю стала новае паўстанне, якое перарасло ў вайну за незалежнасць 1297 – 1314 гг.

Сістэма кіравання. У другой палове ХІІІ ст. у асноўных рысах сфарміравалася сістэма кіравання Англіяй, як цэнтралізаванай нацыянальнай дзяржавай. На чале краіны стаяў кароль. Пры ім дзейнічаў савет (curia regis), да складу якога ўваходзілі 20–30 магнатаў і прэлатаў, а таксама прадстаўнікі каралеўскай адміністрацыі. Цэнтральную выканаўчую ўладу рэпрэзэнтавала ведамства канцлера, храніцеля каралеўскай пячаткіякі адказваў за справаводства караля і курыі. Справаводства стала больш упарадкаваным. Пачынаюць збірацца копіі хартыяў, грамат, судовых рашэнняў курыі. Магнаты, члены курыі, абавязкова прысягалі каралю.

Акрамя таго перыядычна склікаўся магнацкі Вялікі савет (magnum con-cilium) і саслоўна прадстаўнічны орган улады – парламент. Апошні быў аднапалатным. На яго пасяджэнні асабістымі лістамі караля запрашаліся магнаты і прэлаты, а таксама выбраныя на мясцовых сходах прадстаўнікі гарадоў (па 2 чалавека) і графстваў (па 2 рыцара). У 1297 г. Эдуард І даў згоду на атрыманне парламентам права ўдзельнічаць у вызначэнні падаткаў. Паступова пачынае акрэслівацца тэндэнцыя, накіраванная на зліццё Вялікага савета і магнацкай часткі парламента.

Мясцовая ўлада з судовымі, ваеннымі і адміністрацыйнымі функцыямі была рэпрэзэнтавана шэрыфамі ў графствах і бейліфамі ў сотнях. Ніжэйшая юрысдыкцыя належала манарыяльным курыям.

Матэрыяльным падмуркам каралеўскай улады, акрамя кароных ула-данняў, была фіскальная сістэма, якую складалі прамыя падаткі на рухомую маёмасць (1/10, 1/15, 1/20 і г. д. часткі) і ўскосныя падаткі. Фінансавая сістэма кіравалася “Палатай шахматнай дошкі”, якая вылучылася з каралеўскай курыі ў асобнае ведамства. Назва палаты звязана з прынцыпам арганізацыі падліку грошай. Чыноўнікі сядзелі за спецыльным сталом, які быў пакрыты абрусам у клетку. Падлік рабілі пры дапамозе жэтонаў, якія залежна ад пазіцыі азначалі і 1, і 10, і 10000 фунтаў стэрлінгаў. Усё гэта нагадвала гульню ў шахматы, асабліва, калі жэтоны перасоўвалі.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Як і раней пануючым сектарам англійскай эканомікі, які ахопліваў больш 90 % насельніцтва, быў аграрны. Пра становішча, якое там склалася ў першыя дзесяццігоддзі пасля нармандскага заваявання дазваляе зрабіць пэўныя высновы так званая “Кніга Страшнага суда” – матэрыялы ўсеанглійскага пазямельнага перапісу 1086 г. (апісаны 34 графства, неапісаны толькі 4 паўночных).

Па-першае, паводле апроснага ліста тут збіралася наступная інфармацыя: назва маёнтка, трымальнік у часы караля Эдуарда, цяперашні трымальнік, колькасць леса, луга, млыноў, рыбных ловаў, гайдаў зямлі, плугоў на панскай зямлі, зямлі ў людзей, колькі віланаў, котарыёў, рабоў, свабодных, сокменаў, колькі ўладанняў прыбавілася, альбо ўбавілася, прыбытковасць раней і цяпер. Дае кніга таксама магчымасць прасачыць пэўную дынаміку – ацэнка робіцца трайным чынам (tripliciter): часы караля Эдуарда, непасрэдна пасля заваявання, цяпер. Зыходзячы з матэрыялу перапісу можна зрабіць выснову, што манор прыняў завершаны выгляд. Прынамсі, у канчатковым варыянце “Кнігі Страшнага суда” адзінкай уліку з’яўляецца ужо вёска, а менавіта манор. Сяляне-трымальнікі дзяліліся на некалькі катэгорыяў. Асабіста залежнае сялянства рэпрэзэнтавалі віланы, бардарыі і катарыі. Віланы мелі поўны надзел зямлі, віргарту (30 акраў), альбо частку надзела і частку ў абшчынных уладаннях. Яны выконвалі паншчыну і плацілі натуральны і грашовы аброк. Бардарыі мелі надзел у 7–15 акраў і таксама выконвалі паншчыну і плацілі аброк. Катарыі (пазней – котэры) мелі 2–3 акра, працавалі на лорда і выконвалі розныя дапаможныя работы (пастухі, вясковыя кавалі, цесляры). Асабіста свабоднымі трымальнікамі былі фрыгольдэры, якія плацілі невялікую грашовую рэнту і выконвалі лёгкія павіннасці. Абшчынныя землі афіцыйна ўваходзілі да складу манора, хаця імі карысталіся сяляне. Кіравалі манорамі панскія аканомы (сцюарты). У прававым плане ўсе жыхары манора, і асабіста свабодныя, і асбіста залежныя знаходзіліся пад юрысдыкцыяй манарыяльнага суду.

У ХІІІ ст. шырока разгортваецца ўнутранная каланізацыя, якая злучалася з інтэнсіфікацыяй сельскай гаспадаркі. У выніку павышаецца ўраджайнасць збожжавых культур і расшыраецца паша для авечак. Апошняя тэндэнцыя была таксама звязана з ростам попыту на збожжа і воўну ў Фландрыі і Італіі. Сельскагаспадарчы экспарт, у які вёска ўцягвалася часцяком незалежна ад гарадоў, стымуляваў развіццё таварна-грашовых адносін. У выніку, у англійскай вёсцы ў ХІІІ ст. аформіліся дзве процілеглыя тэн-дэнцыі. Першая была звязана з камутацыяй рэнты і асабістым вызваленнем сялянства. Рэалізоўвалася яна ў дробных і сярэдніх манорах. У буйных манорах рэалізоўвалася тэндэнцыя, накіраваная на расшырэнне панскіх палёў за кошт пустэчаў і абшчынных земляў, паншчына тут павялічвалася, паны перашкаджалі асабістаму вызваленню сялян.

Што ж тычыцца гарадской эканомікі, то “Кніга Страшнага суда” налічвае ў Англіі да ста гарадоў. Найбольш буйныя (Лондан, Ёрк, Глостэр, Чэстэр, Брыстоль) былі размешчаны на каралеўскіх даменіяльных землях. Гэтая акалічнасць мела не толькі станоўчы бок (гарантаваную падтрымку з боку цэнтральнай улады), але і адмоўны. Камунальны рух у гэтых варунках быў практычна немагчымым, таму ніводны з англійскіх гарадоў не набыў аўтаноміі. Змяненні ў іх прававым становішчы былі звязаны з удзелам гараджан у розных выступленнях магнатаў супраць каралеўскай улады. Пасля нармандскага заваявання англійскія купцы атрымалі вельмі добрыя гандлёвыя базы на кантыненце, што актывізавала экспартныя аперацыі. У Еўропу акрамя збожжа і воўны паступала волава, жывёла, скуры. У ХІІ ст. значна вырас абарот унутрыанглійскіх кірмашоў (Вінчэстэр, Бостан, Ёрк, Стэмфард), якія пачынаюць наведваць купцы з Фландрыі, Германіі, Італіі. Эканамічнаму развіццю Англіі спрыяла таксама ўведзенне адзінай манеты ў ХІІ ст. і адзінай сістэмы мераў і вагі ў ХІІІ ст.

Шотлбндия – королевство, возникшее после принятия королем Альбы Дунканом II [1093–94] титула “король скоттов”. В 1098 г. по договору с Норвегией Шотландия отказалась от претензий на северные и западные острова у берегов Британии и о. Мен. Король Вильгельм Лев [1165–1214], попавший в плен после неудачного вторжения в Англию, по Фалезскому договору 1174 г. принес вассальную присягу английскому королю Генриху ІІ Плантагенету за всю Шотландию, после чего она была пожалована Вильгельму Льву как лен. В пограничных крепостях разместились английские гарнизоны. В 1189 г. английский король Ричард І Львиное Сердце, испытывавший нужду в деньгах, за выплату 10 тыс. шотландских марок серебра пошел на пересмотр Фалезского договора. Шотландия восстановила свой контроль над пограничными крепостями, а Вильгельм Лев считался вассалом Англии только по полученным от нее землям. В н. 13 в. король Александр ІІ [1214–49] поддержал вторжение в Англию французского принца Людовика атакой с севера. Отношения Шотландии и Англии были урегулированы женитьбой Александра ІІ на сестре Генриха ІІІ Жанне (умерла в 1238 году). В 1237 году Генрих и Александр заключили договор (Йоркский мир) по которому Шотландский король отказывался от своих претензий на территории в Англии, получив взамен несколько английских поместий. Шотландская граница была установлена в ее современном виде.

Маргарита Норвежская Дева, правнучка короля Генриха ІІІ, внучка короля Александра ІІІ [1249–86], была провозглашена королевой Шотландии в 1286 г. в возрасте 3–4-х лет. В 1290 г. она вступила в брак с Эдуардом, сыном английского короля Эдуарда І, но умерла по дороге из Норвегии в Англию. В этих условиях с претензиями на корону выступили 13 человек. Основыми были Джон де Балиоль и Роберт де Брюс. После арбитража английского короля Эдуарда І (т. н. “Великое дело”, тянувшееся более года) корону Шотландии получил Джон де Балиоль [1292–96], присягнувший Эдуарду І. Однако после того, как король Англии потребовал от шотландцев участия в военной экспедиции в Гасконь, в Шотландии начало нарастать недовольство. В 1295 г. был заключен шотландско-французский союз, и когда Эдуард I в январе 1296 г. направил армию в Гасконь, шотландцы атаковали Англию с севера. В итоге Джона де Балиоля англичане детронизовали, лишили герба и рыцарского звания и посадили в Тауэр (до 1299 г.). Поздней Балиоль, получивший прозвище Пустой Плащ, выехал в Нормандию. Англия ввела в Шотландии прямое правление. Ответом на установление оккупационного режима стало восстание в 1297 г. во главе с Уильямом Уоллесом, начавшего после первых военных успехов править страной от имени Джона де Балиоля. В 1298 г. после поражения при Фалкирке Уильям Уоллес передал функции правителя страны Роберту де Брюсу (будущему королю Роберту І). В Шотландии началась І национально-освободительная война 1297–1305 гг. После поражения повстанцев все ключевые посты в стране заняли англичане.

Лекцыі 33–34

Хрысціянскія каралеўствы Пірэнеяў у высокім сярэднявеччы

Хрысціянскія дзяржавы ў Х ст. Палітычная гісторыя. У пачатку Х ст. вядучае месца сярод хрысціянскіх дзяржаў Пірэ-нейскага паўвострава належала Астурыі.

Падчас Рэканкісты Астурыя захапіла значныя тэрыторыі. Пры Аль-фонсе І (739–757) лінія супрацьстаяння з маўрамі перамясцілася на ра-ку Дуэра, пры Альфонсе ІІІ Вялікім (866–910) – на раку Таха. Новыя раёны часткова ўключаліся ў гаспадарчы абарот, часткова служылі буфернымі зонамі паміж каралеўствам і Кардоўскім халіфатам. Пры каралі Ардоньо ІІ (913–923) сталіца краіны была перанесена з Авьеда ў Леон. З гэтага часу ў гістарыяграфіі краіна вызначаецца як Астура-Леонскае каралеўства.

Аднак пэўныя праблемы ствараў архаічны парадак перадачы кароны ў спадчыну. Пасля смерці караля ўся краіна дзялілася паміж яго сынамі, якія пачыналі барацьбу за яе аб’яднанне. Альфонс ІІІ падзяліў сваю краіну на тры часткі: 1) Леон, 2) Галісія і Лузітанія, 3) Астурыя, што справакавала барацьбу паміж яго спадчыннікамі. Змагаліся між сабою і сыны Ардоньо ІІ. Спачатку Альфонс IV змагаўся з Санча, потым з Раміра ІІ (930–950). Пасля смерці апошняга за прастол ваявалі два яго сыны ад розных жонак: Ардоньо ІІІ і Санча.

Адначасова вырасла эканамічная і палітычная магутнасць асобных частак краіны. У першую чаргу гэта тычыцца Кастыліі, дзе пачалася рэгіянальная цэнтралізацыя. Тут у выніку барацьбы супраць караля Раміра ІІ усе графствы на гэтай тэрыторыі перайшлі пад кіраванне Фернанда Гансалеса (930–970). Гансалес здолеў юрыдычна перадаць тытул “граф усей Кастыліі” старэйшаму сыну. Магчымасць актуалізацыі кастыльскага сепаратызму стварала значныя перашкоды на шляху стабілізацыі ўнутрыпалітычнага становішча ў Астурыі.

Прычым нарастанне праблем адбывалася на фоне пастаянных набегаў пірэнейскіх арабаў (маўраў) Кардоўскага халіфата. Найбольш разбуральнымі былі набегі канца Х – пачатку ХІ ст. на чале з аль-Мансурам (у еўрапейскай сярэднявечнай традыцыі – Альманзор), які за 20 год правёў каля 50 маштабных атак на землі хрысціянскіх дзяржаў. У 988 г. маўры спалілі Леон. Толькі пасля смерці аль-Мансура ў 1002 г. нападзенні спыніліся. Астура-Леонскае каралеўства выстаяла, але яго гегемонія сярод хрысціянскіх дзяржаў рэгіёна закончылася.

Прынцыпат Каталонія ў гэты перыяд здолеў захаваць сваю цэлас-насць, што было вынікам унутрысямейнай згоды. Граф Віфрэд Кал-маты падзяліў сваю краіну паміж сынамі. Старэйшы сын Віфрэд ІІ (898–914), які быў вядомы таксама як Барэль І, атрымаў тытул і граф-ства Барселонскае, самы малодшы, Суньер, стаў яго суправіцелем, а браты Мірон і Сініфрэд атрымалі свае часткі. Аднак, урэшце рэшт прынцыпат перайшоў пад уладу Суньера (914–947). Падчас праўлення Барэля ІІ (947–992) у 985 г. Барселона была за-хоплена і разбурана атрадамі аль-Мансура. Пры гэтым каталонцы не дачакаліся дапамогі ад свайго сеньора – караля Францыі. Пазней маўры былі выбіты ўласнымі сіламі, але ў 987 г. Барэль ІІ не вызнаў сваім сеньорам французскага караля Гуга Капета. Практыка васальнай прысягі паўночнаму суседу была спынена, хаця аж да 1180 г. каталонская дакументацыя дацірава-лася па гадах праўлення французскіх каралёў.

Навара ў Х ст. паставіла пад свой кантроль невялікае графства Ара-гон, якое знаходзілася на аднайменнай рацэ.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Месцам перасялення вестготаў стала паўночная частка Пірэ-нейскага поўвострава, заселеная аўтахтонымі плямёнамі кантабраў, астураў, баскаў, вельмі слаба развітая ў эканамічным плане. Пер-шапачатковы штуршок развіццю астурыйскай эканомікі дала вестгоц-кая спадчына – на новых землях аднаўлялася былая структура як экана-мічных, так і сацыяльных адносін. Сапраўдным жа падмуркам гаспа-дарчага жыцця Астурыі стала Рэканкіста.

Эканамічнае развіццё краіны адбывалася ў выглядзе прэсуры (pres-sura) – каланізацыі пустуючай і безгаспадарчай зямлі, якая найбольш актыўна разгортвалася ў Х–ХІ стст.

Прэсура была справай асобнай сям’і ці групы сем’яў, якія атрым-лівалі ад караля ці графа спецыяльныя граматы (cartas pueblas). Пера-сяленцамі маглі быць не толькі асабіста свабодныя сяляне, але і сервы. Прынамсі, з 51 вядомых дакументаў па прэсуры 7 тычыцца менавіта серваў. З часам прэсурныя землі ператвараліся ў алоды.

Большая частка сялянства была асабіста свабоднай. Крыніцы ІХ ст. вызначаюць іх вельмі шырокім юрыдычным тэрмінам – “людзі” (homi-nes), без вылучэння несвабодных серваў. У крыніцах Х ст. ёсць ужо больш дакладныя тэрміны: для Леона і Галісіі – “хунioрас дэ эрэдад” (juniores de heredad) і “хунioрас дэ кабеса” (juniores de cabeza), для раёна паміж рэкамі Дуэра і Таха – “каласас” (collazos). Аналіз крыніц паказвае, што хуніорас дэ эрэдад былі асабіста свабоднымі, а хуніорас дэ кабеса – асабіста залежнымі сялянамі. Што ж тычыцца каласас, то іх сацыяльны і юрыдычны статус да гэтага часу канчаткова не высвет-лены. Магчыма, ён набліжаўся да статусу хунioрас дэ эрэдад.

Абедзве катэгорыі хуніорас карысталіся чужою зямлёю, і за гэта выконвалі пэўныя павіннасці, аброк і адработкі, якія іх не вельмі абцяжарвалі. Паводле дадзеных за 950 г. сяляне аддавалі сваему сеньору штогадова 55,5 літра пшаніцы, столькі жа ячменю, 4 сасуда віна і 1 свінню. У 972 г. залежныя ад кляштара Св. Андрэя (вобласць Рыёхі) сяляне працавалі на кляштар 4 дні ў месяц. З іх першыя два дні адводзіліся працы на поле ці вінаградніку, на трэці дзень забяспечвалі транспартам, на чацвёрты працавалі на карысць суда, прычым увесь гэты час сяляне харчаваліся за кошт кляштара.

Эканамічная свабода хуніорас дэ кабеса была абмежавана. Аператыўнае кіраванне іх гаспадаркамі было ў руках землеўладальніка, пакінуцць гаспадара яны не маглі. Хуніорас дэ эрэдад маглі купляць зямлю, прыўласніваць пустэчы, мелі большую аўтаномію ў гаспадарках. Маглі яны і пакінуць землеўладальніка, але пры гэтым пазбаўляліся паловы набытай за ўвесь час зямлі і рухомай маёмасці.

Ступені эканамічнай свабоды адпавядаў і юрыдычны статус сялян. Хуніорас дэ кабеса плацілі падушны падатак, хуніорас дэ эрэдад замест гэтага служылі ў войску у якасці пехацінцаў (peones).

Несвабодная частка насельніцтва была прадстаўлена сервамі і рабамі мусульманскага паходжання. Як правіла, яны мелі надзел зямлі ў спадчыннай уласнасці альбо працавалі на даменіяльных землях. Аднак іх эканамічная роля была нязначнай і паступова зніжалася. Тыя сервы, якія атрымлівалі свабоду, ператвараліся ў лібертынаў і па свайму статусу набліжаліся да хуніорас дэ кабеса.

Прамежкавымі слаямі паміж асабіста свабодным сялянствам і магнатамі былі вядомыя з Х ст. кабальерас-вільянас (caballeros villanos) – сяляне, якія на ўласны кошт набывалі баявога каня, рыштунак і зброю, выконвалі вайсковую службу і атрымлівалі за гэта пэўныя прывілегіі. Зброя каштавала дорага: конь – ад 40 да 100 солідаў, сядло – ад 20 да 30 солідаў, абронь – 100, даспехі – 60, шлем 30, шчыт – 10, меч – да 100 солідаў. За запрэжку валоў прасілі 20 солідаў. Коннікі высакароднага походжання – інфансоны (infanzones) за вайсковую службу атрымлівалі ад караля надзел землі (прэстымоній). Магнаты, прадстаўнікі старажытных гоцкіх радоў, гаспадаркай амаль не цікавіліся. Іх больш вабіла вайсковая здабыча і плата за выкананне судовых і адміністрацыйных функцый. У выніку ў маёнтках адведзеная пад дамен частка была не вельмі значнай.

Сістэма кіравання. Палітычная сістэма Астура-Леонскага каралеўства характарызава-лася сістэмай проціваг паміж каралём і магнатамі. Непасрэднае кіраванне ажыцяўлялася праз palatium – сукупнасць вышэйшых пасадовых асоб пры каралі. Кароль вырашаў пытанні вайны і міру, меў паўнамоцтвы вышэйшага суда, распараджаўся казной, склікаў царкоўныя саборы. Тэрыторыя дзялілася на правінцыі на чале з графамі, якія вы-конвалі адміністрацыйныя, судовыя і вайсковыя функцыі. Разам з тым кароль не меў законадаўчай улады, не меў рэзідэнцыі, не чаканіў манету (у абароце былі гоцкія і арабскія грошы), праз інстытут імунітэту ён перадаваў магнатам значны аб’ём ўладных паўнамоцтваў – спагнанне падаткаў, паліцэйскія функцыі, ніжэйшую юрысдыкцыю над свабодным і залежным насельніцтвам рэгіёна. Але адначасова кароль меў права на санкцыі супраць магнатаў, аж да выгнання і канфіскацыі маёмасці. Акрамя таго, карона мела значную ступень фінансавай самастойнасці. Падмуркам апошняй былі прыбыткі ад каралеўскіх маёнткаў, падаткі, штрафы, частка вайсковай здабычы. Сродкам ціску на магнатаў у руках караля былі і заваяваныя землі, якія стваралі значны фонд для наступных падараванняў. Тытул графа даваўся пажыццёва, а пасада – не. Кароль перыядычна перамешчаў графаў із адной правінцыі ў іншую.

Гегемонія Навары. У пачатку ХІ ст. адбылася кароткатэрміновае ўзмацненне пазіцыяў каралеўства Навара. Кароль (па афіцыйнай тытулатуры – імператар) Санча ІІІ Вялікі (1000–1035) у саюзе з графам Кастыліі ў 1002 г. разбіў маўраў, а пазней далучыў да сваёй краіны Кастылію і Леон, пакінуўшы леонскаму каралю Бермуда ІІІ (1027–1037) толькі Галісію. Аднак паводле архаічнага парадка перадачы кароны, пасля смерці Санча ІІІ дзяржава была падзелена паміж сынамі. Гарсія атрымаў каралеўства Навара і землі баскаў, Фернанда – каралеўства Кастылія, Раміра – каралеўства Арагон, Гансала – вобласці Собрарбе і Рыбагорса. Акрамя таго Бермуда ІІІ захоўваў кантроль над Галісіей. Існаваў таксама прынцыпат Каталонія.

Кароль Кастыліі Фернанда І (1035–1065) у 1037 г. аб’яднаў сваю краіну з Леонам і прадоўжыў Рэканкісту на землях за ракой Дуэра. Аднак пасля яго смерці краіна зноў была падзелена паміж дзецьмі. Каралеўства Кастылія атрымаў Санча, каралеўства Леон – Альфонс, каралеўства Галісія – Гарсія, сеньёрыю Самора – дачка Урака, сеньорыю Тора – дачка Эльвіра. У 1067 пачалася новая вайна за аб’яднанне, якая закончылася перамогай Альфонса VІ (1065–1109).

Леона-Кастыльскае каралеўства ў 2-й пал. ХІ–ХІІІ ст. Палітычная гісторыя. З Альфонсам VІ звязаны як поспехі, так і няўдачы Рэканкісты канца ХІ ст. Найбольш спрыяльныя ўмовы для яе развіцця сфарміраваліся пасля распаду ў 1031 г. Кардоўскага халіфата. Пры гэтай нагодзе кастыльцы захапілі Таледа (сам горад у 1081 г., навакольныя княствы ў 1085 г.). Але тайфы, дробныя дзяржаўныя ўтварэнні, якія ўзніклі на тэрыторыі халіфата, звярнуліся па дапамогу да паўночна-афрыканскіх арабаў. У 1086 г. у бітве пры Салаке арабы перамаглі, і лінія іх супрацьстаяння з хрысціянскімі арміямі стабілізавалася. Пасля бітвы пры Салаке працягваліся асобныя войны лакальнага характару, не вельмі значныя набегі і рабаўніцкія экспедыцыі, якія не прыводзілі да істотных змяненняў у становішчы бакоў. Найбольш значнымі падзеямі перыяду сталі захоп у 1094 г. Валенсіі легендарным кастыльскім рыцарам Радрыга Дыясам дэ Біварам, больш вядомым як Сід Кампеадор (ад арабскага “сэід” – пан, спадар), і яе адваяванне арабамі пасля яго смерці ў 1099 г.

Дзеля ўмацавання заходняй мяжы Леона кароль Альфонс VІ стварыў у 1095 г. графства з цэнтрам у Портас Кале (сучасны г. Порту) і аддаў яго ў якасці лена свайму зяцю Генрыху Бургундскаму. Пры праўленні дачкі Альфонса VІ Уракі (1109–1126), удавы бургундскага герцага Раймунда, сталіца дзяржавы была перанесена ў Таледа. Пасля разрыва Уракі са сваім другім мужам, каралём Арагона Альфонсам І, і аб’яўлення свайго сына ад першага шлюбу Альфонса Галісійскім каралём пачаўся кастыльска-арагонскі канфлікт. Адносіны былі ўрэгуляваны пасля смерці Уракі. Альфонс Галісійскі атрымаў кастыльскую карону і стаў Альфонсам VІІ (1126–1157), з Арагоном быў подпісаны мір і заключана пагадненне пра сумесныя дзеянні супраць маўраў. У 1135 г. у Леоне, у прысутнасці караля Навары, графа Тулузы, графа Барселоны, некаторых французскіх магнатаў і прадстаўнікоў саюзных Кастыліі тайфаў Альфонса VІІ каранаваўся імператарам. Пасля яго смерці краіна зноў была падзелена на Леон і Кастылію паміж прынцамі Санча ІІІ (Кастылія) і Фернанда ІІ (Леон). Пасля смерці першага з братоў у 1158 г. карона Кастыліі перайшла да яго сына Альфонса VІІІ (1158–1214). У 1188 г. карону Леона атрымаў сын Фернанда Альфонс ІХ (1188–1230). Канфлікт паміж стрыечнымі братамі правёў у 1195 г. да вайны. У выніку аслаблення Кастыліі маўры здолелі нанесці ёй страшнае паражэнне ў бітве пры Аларкосе, пасля чаго хрысціяне пакінулі ўсю Новую Кастылію за выключэннем горада Таледо. Канфлікт Кастыліі і Леона, у сваю чаргу, закончыўся заключэннем шлюбу паміж Альфонсам ІХ і дачкой Альфонса VІІІ Берэнгенай у 1197 г. У 1212 г. аб’яднаная армія хрысціянскіх каралеўстваў Пірэнейскага паўвострава ўзяла больш чым пераканаўчы рэванш, ушчэнт разграміўшы маўраў у бітве пры Лас Навас дэ Талоса. Канчатковае аб’яднанне Кастыліі і Леона стала магчымым пасля таго, як карону Кастыліі атрымаў Фернанда ІІІ Святы, сын караля Леона Альфонса ІХ. Пасля смерці бацькі Фернанда стаў каралём аб’яднаннай краіны. Пры новым манарху Кастылія пачала актыўнае будаўніцтва караблёў на верфях у Севільі. Наогул Фернанда ІІІ амаль не цікавілі справы за межамі краіны. Так, на заклік караля Францыі Людовіка ІХ далучыцца да крыжовага паходу кароль Кастыліі адназначна заявіў: “На маёй зямлі хапае маўраў”.

У 1252 г. карона Кастыліі перайшла да сына Фернанда ІІІ, які і стаў новым каралём – Альфонс Х Разумны (1252–1284). Яго больш цікавілі не мясцовыя, але агульнаеўрапейскія справы. У 1257 г. ён паспрабаваў атрымаць імператарскую карону (па лініі сваёй маці, якая паходзіла са швабскага герцагскага дома), але няўдала. Не стаў ён імператарам і пасля другой спробы – у 1273 г. Найбольш значным унутрыпалітычным крокам манарха стала завяршэнне работы камісіі юрыстаў (1256–1265 гг.), па выніках якой шматлікія мясцовыя законы былі зведзены ў адзіны комплекс – “Патрыды”. Дадзены акт каралеўскай улады, аднак, выклікаў вельмі вострую адмоўную рэакцыю магнатаў і гараджан, якія ў 1272 г. выступілі ў абарону ўласных правоў і свабод і дабіліся іх пацвярджэння. У наступным “Патрыды” выкарыстоўваліся абмежавана, калі яны не супярэчылі фуэрас.

У 1275 г. ад хваробы памёр старэйшы сын караля. Пры гэтым бліжэйшымі спадчыннікамі кароны станавіліся другі сын Санча і ўнук. Пытанне абвастрылася ў сувязі з хваробай манарха. У 1282 г. картэсы Вальядаліда, да складу якіх уваходзілі магнаты, прэлаты і прадстаўнікі гарадоў, перадалі ўладныя паўнамоцтвы Санча, які пасля смерці бацькі стаў каралём Санча ІV Адважны (1284–1305). Альфонс Х, аднак, у сваім запавеце пазбавіў сына Санча права на карону, што справакавала выбух межусобнай барацьбы, якая разгарнулася ў апошнія гады ХІІІ ст.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Першым вынікам Рэканкісты для Кастыліі стала змяненне дэмаграфічнага становішча. Значная колькасць масарабаў, хрысціянскіх жыхароў аль-Андалуза (мусульманскай часткі Пірэнеяў), перасялялася на поўнач. Шлях на поўдзень, адпаведна, быў адкрыты жыхарам Старой Кастыліі. Захопленая ў маўраў зямля дзялілася на тры часткі: 1) для кароны, 2) для магнатаў і касцёлу, 3) для кансеха (гарадскіх абшчын). Зямлю ўсе суб’екты атрымлівалі на правах спадчыннай уласнасці.

Другім вынікам Рэканкісты стаў рост буйнога землеўладання не толькі за кошт захопленых у маўраў земляў, але і шляхам перадачы магнатам земляў аладыстаў і інфансонаў. У гэтым плане вельмі паказальным з’яўляецца выпадак з далінай Лагнеа. Кароль Альфонс VІ перадаў яе епіскапу Ав’еда і падкрэсліў у спецыяльнай грамаце, што ўсе іншыя ўладальнікі, якія жывуць на гэтай тэрыторыі, могуць заставацца толькі на правах трымальнікаў за адпаведныя павіннасці, альбо мусяць пакінуць свае ўладанні і ісці прэч.

Вышэйшыя слаі Кастыліі складаліся з двух саслоўных груп. Першая група – свецкая знаць, якая мела адпаведную моц і шанаванне, была вызвалена ад падаткаў, падпарадкоўвалася выключна каралю і яго курыі. Знатнага чалавека ні ў якім разе нельга было катаваць. Майорат-ная маёмасць, якая была ўведзена ў часы Альфонса Х, не падлягала нія-каму адчужэнню.

У дадзены перыяд сфармаваліся дзве ступені свецкай знаці:

1) Рыкас омбрэс (ricos ombres) – 20–30 буйных радоў, вядомых яшчэ з вестгоцкіх часоў. Яны ўдзельнічалі ў Рэканкісце ўласнымі атрадамі і самастойна адваявалі шэраг рэгіёнаў. Рыкас омбрэс мелі сотні ўласных васалаў (дон Гуцьера Фернандэс дэ Кастра, апякун Альфонса VІІІ, пасвяціў у рыцары 500 чалавек, у дона Нуньё Гансалеса дэ Лара ў 1273 была тысяча кабальерас і г. д.), шырокія імунныя правы і не плацілі падаткаў. Менавіта рыкас-омбрэс уваходзілі да складу каралеўскай курыі. Іх нельга было катаваць ці караць фізічна.

2) Прадстаўнікі сярэдняга і дробнага рыцарства: інфансоны (infanzones, ад лац. infans – малады), чые прывелеі і высакародны статус перадаваліся толькі па спадчыне альбо ў выніку каралеўскай літасці, і кабальерас, якія з ХІІ ст. выступалі як пэўная суполка з уласнымі абра-дамі, традыцыямі, пасвячэнням у рыцары. Кабальерас быў абавязаны прытрымлівацца асобага маральнага кодэкса, які прадугледжваў абарону цорквы, дзяржавы, старых, слабых, удоў, сірот. Пры пэўных умовах, напрыклад, калі не было матэрыяльнай магчымасці годна выкон-ваць абавязкі рыцаёра, кабальерас мог адмовіцца ад высакароднасці, але потым аднавіць яе. Прымусова пазбавіць кабальерас высакароднасці маглі толькі ў выпадках злачынства, уцёкаў з поля боя, фелоніі. Акрамя таго кабальерас было забаронена выконваць работу за грошы. Адрозненні паміж кабальерас і інфансонам выражала прымаўка “Інфансоны нараджаюцца, кабальера становяцца (El enfanzуn nace, el caballere se hace)”. Да ХІІІ ст. інфансоны і кабальерас фактычна зліваецца ў адзін слой. Цяпер і першыя і другія называюцца ідальга (fijo d’algo – сын значнага чалавека).

Магнаты, у адрозненне ад кабальерас, не адсякаліся ад эканамічнага жыцця. Наадварот, па меры прасоўвання Рэканкісты на поўдзень іх эканамічная актыўнасць узрастала, у першую чаргу ў авечкагадоўлі. Пачынаюць узнікаць саюзы авечкагадоўцаў (месты). У 1273 г. у Кастыліі быў створаны падкантрольны свецкім і духоўным магнатам агульна-дзяржаўны Савет месты.

Унутры духоўнай знаці таксама было дзве ступені. Вышэйшы клір фактычна прыраўноўваўся да магнатаў і ўваходзіў да складу каралеўскай курыі. Ніжэйшы клір карыстаўся правамі кабальерас. Усе клірыкі вызваляліся ад падаткаў і дзяржаўных павіннасцяў, былі пад вык-лючнай касцёльнай юрысдыкцыяй.

Паступова фармаваўся слой залежнага сялянства. Спачатку існа-вала некалькі катэгорыяў сялян (хуніорас де эрыдад, хуніорас дэ кабеса, каласас), якія трымалі зямлю і выконвалі павіннасці на карысць землеўладальніка. З цягам часу адбылася зліццё ўсіх катэгорый у адну – салар’егас. Апошні тэрмін у кастыльскім праве азначаў пасяленца на зямлі іншай асобы. Асабісты статус салар’егас быў дваісты. З аднаго боку існавала асабістая залежнасць. З іншага боку – салар’егас мог набываць новыя землі, мець серваў, звяртацца са скаргамі ў каралеўскі суд, служыць у арміі. Існавала абшчына салар’егас, якая выконвала такія ж функцыі, як і свабодная сялянская абшчына, бегетрыя.

Гарады выступалі як цэнтры каланізацыі і апорныя пункты Рэканкісты. Яны маглі быць кароннымі ці сеньорыяльнымі. Правы іх фіксавалі спецыяльныя дакументы – фуэрас. Асноўныя пасады ў гарадах занімалі кабальерас. Менавіта яны прадстаўлялі кансеха ў органах саслоўнага прадстаўніцтва. Галоўнай галіной гарадской эканомікі была сельскагаспадарчая вытворчасць (авечкагадоўля, вырошчванне збожжавых культур, вінаградарства), развівалася рамяство і дробны гандаль. Для абароны сваіх інтарэсаў гарады стваралі асобыя саюзы, эрмандады.

Сістэма кіравання. Пастаянныя шматгадовыя войны вымушалі каралёў імкнуцца да ўнутраннага грамадзянскага міру. У выніку ў 1188 г. кароль Альфонс ІХ склікаў у Леоне нараду “cum omnibus episcopis, magnatibus et cum electis civibus regni sui”. Тут ён прысягнуў, што не будзе абвяшчаць вайну і падпісваць мір без згоды на тое епіскапаў, знаці і “добрых людзей”. У сваю чаргу епіскапы, магнаты і гараджане прысягнулі на вернасць манарху. Гэты сход традыцыйна лічыцца першымі кастыльскімі картэсамі, тым больш, што тут упершыню быў выкарыстаны тэрмін “curia”. Якасны склад дэпутатаў картэсаў пакуль не быў вызначаны. Так, на пасяджэннях шэрагу картэсаў не было гараджан (Тора ў 1207 г., Вальядалід у 1215 г.), ці не было знаці і святароў (Вальядалід у 1295 г.).

Картэсы склікаліся каралём, ці асобай, якая яго замяшчала, ці па ўласнай ініцыятыве (вельмі рэдка). Адбываліся пасяджэнні там, дзе ў гэты момант была рэзідэнцыя манарха. Пачынаў іх кароль, ён жа вызначаў парадак дня і раіўся з картэсамі па асобных пунктах. Адказ манарху давала кожнае саслоўе асобна. Акрамя таго, саслоўі маглі перадаваць каралю петыцыі. Паступова акрэслілася кола пытанняў, якія былі ў кампетэнцыі картэсаў: спагнанне падаткаў, абмеркаванне законаў, наданне фуэрас, пытанні вайны і міру. Фактычна да картэсаў пераходзілі функцыі каралеўскай курыі. Апошняя ў сваю чаргу ператваралася ў вышэйшы суд. Мясцовае кіраванне засяроджвалася ў тэрытарыяльных акругах: спачатку ў графствах, потым у мерыдадах.

Арагон і Каталонія ў 2-й палове ХІ–ХІІІ ст. Палітычная гісторыя. Арагон быў завешчаны каралём Навары Санча Вялікім свайму сыну Раміра разам з каралеўскім тытулам. Тэрыторыя новага каралеўства некалькі павялічалася за кошт атрымання Раміра ў спадчыну ад брата Гансала графстваў Сабрарбэ і Рыбачорсы. Наступныя каралі Арагона – Санча Рамірэс (1063–1094), Педра І (1094–1104), Альфонс І (1104–1134) – пашырылі свае ўладанні за кошт адваявання зямель у маўраў – Уэскі на захадзе, Сарагосы (з 1118 г. – сталіца) і Дарокі на поўдне. У 1076 г. была заключана унія Арагона з Наварай, але ўжо ў 1134 г. апошняя выбрала сабе ўласнага караля – Гарсію-Рамона ІІ (1134–1150). Граф Берэнгар-Рамон І (1018–1035) падзяліў каталонскія ўладан-ні паміж сваімі трыма сынамі, але цэласнасць графства не была парушана дзякуючы таму, што малодшыя браты адмовіліся ад сваіх частак на карысць старэйшага Рамона-Беренгара (1035–1076). Апошняму пасля шлюбу з Альмодзіс, дачкой маркіза Ліможа (1054), удалося пашырыць свой кантроль на шэраг земляў Лангедока. З імем Рамона-Берэнгара І таксама звязана выданне законаў, якія ў наступным склалі падмурак “Барселонскіх звычаяў”.

Пасля яго смерці падзел Каталоніі паміж сынамі не адбыўся па вельмі трагічнай прычыне. Старэйшы сын, ПерэРамон, забіў сваю мачаху Альмодзіс і па загаду папы рымскага Грыгорыя VI накіраваўся ў Палестыну, каб выкупіць свой грэх. Каталонія перайшла да сыноў Альмодзіс Рамона-Берэнгара ІІ і Берэнгара-Рамона ІІ, якія правілі сумесна. Але ў 1082 г. Берэнгар-Рамон ІІ забіў свайго брата. Пазней ён пагадзіўся на судовае адзінаборства са сваім пляменнікам Рамонам-Берэнгарам ІІІ (1096–1131), быў пераможаны і ўцёк у Палестыну, дзе загінуў падчас вайны з сарацынамі.

Тым часам у 1134 г. памёр бяздзетны кароль Арагона Альфонс І і знаць перадала карону яго брату Раміра ІІ (манаху, вызваленага дзеля такога выпадку ад сваіх зарокаў папам рымскім). Новы кароль ажаніўся з Інэс Аквітанскай. Дачка, якая нарадзілася ў гэтым шлюбе, Петраніла, у 1137 г. выйшла за графа Барселонскага Рамона-Берэнгара ІV, а Раміра ІІ вярнуўся ў кляштар.

Шлюб 1137 г. азначаў усталяванне асабістай уніі каралеўства Ара-гон і Каталоніі (так з ХІ ст. называлася графства Барселонскае). Каб пазбегнуць ускладнення міжнароднага становішча на Пірэнеях (на руку Петранілы разлічваў кастыльскі кароль Альфонс VІІ), Рамон-Берэнгар каралеўскі тытул не прыняў і вызнаў сабе васалам Кастыліі за Сарагосу і некаторыя іншыя арагонскія гарады. У гэтай якасці Рамон-Берэнгар ІV перадаў Кастыліі захопленую ў 1147 г. Альмерыю. У 1151 г. паміж каралём Кастыліі і графам Барселоны быў заключаны дагавор пра падзел будучых заваяванняў. У выніку Валенсія павінна была адысці да каталонска-арагонскай дзяржавы. Па меры развіцця Рэканкісты (заваяванні 1148–1149 гг., 1152–1153 гг.) разгортваўся і каланізацыйны рух арагонскага сялянства. Перасяленцам выдаваліся спецыяльны граматы, якія афармлялі аладыяльную ўласнасць і прадстаўлялі пэўныя прывілегіі. Пры гэтым, аднак, абавязковымі былі вайсковая служба, царкоўная дзесяціна і падпарадкаванне юрысдыкцыі феадала.

Сын Рамона-Берэнгара ІV і Петранілы Рамон-Берэнгар, які ў знак павагі да арагонцаў прыняў імя Альфонс ІІ (1162–1196), у 1164 г. стаў каралём Арагона (ён жа Альфонс І, граф-кароль Каталоніі), у 1167 г. атрымаў у спадчыну герцагства Правансальскае, у 1172 г. – Русільёнскае, у 1187 г. васальную прысягу ад графстваў Беарн і Бігор, пасля чаго значна павялічыў свой уплыў на поўдні Францыі. Дастаткова паспяховай была арагонская палітыка і ў паўднёвым накірунку. У 1177 г. кароль адваяваў Куэнку, якую перадаў Кастыліі, пасля чаго быў вызвалены ад высальнай прысягі гэтай краіне. У 1179 г. быў заключаны саюз Арагона і Кастыліі, накіраваны на падзел тых земляў, якія будуць адваяваны ў маўраў у будучыні.

Карэктнае юрыдычнае афармленне арагонскай кароны адбылося ў 1204 г., пасля таго як сын Альфонса ІІ Педра ІІ (1196–1213) зрабіў падарожжа ў Рым, дзе быў каранаваны, пасвечаны ў рыцары і вызнаў сябе васалам папы рымскага. Ад васалітэту, аднак, Педра ІІ пазней ад-мовіўся. Больш таго, падчас альбігойскіх войнаў ён ваяваў супраць крыжакоў і загінуў у баі.

Найбольш значным манархам Арагона перыяда высокага сярэднявечча быў Хаіме І Заваёўнік (1213–1275). Ім былі адваяваны в-а Маёрка (1229) і Менорка (1232), Валенсія (1233–1238), в. Івіс (1235). У 1243 г. Арагон захапіў Мурсію, але перадаў яе Кастыліі.

Пасля заваявання Валенсіі аформілася ядро дзяржавы: два кара-леўствы (Арагонскае і Валенсійскае) і прынцыпат Каталонія. Іх адзінства і непадзельнасць былі зафіксаваны ў спецыяльнай прысязе, складзенай картэсамі ў 1319 г. Яшчэ адным наступствам заваевання Валенсіі стала актывізацыя Арагона ў раёне Міжземнага мора. Перад смерцю Хаіме І падзяліў свою краіну паміж сынамі. Старэйшы з іх, Педра ІІІ Вялікі (1276–1285), атрымаў Арагон, Каталонію і Валенсію, а малодшы, Іакаў, Балеарскія астравы і землі на поўдні Францыі.

Найбольш значныя падзеі перыяда былі звязаны з імем Педра ІІІ Вялікага (1276–1285). Ён ажаніўся з дачкой сіцылійскага караля Ман-фрэда Гогенштаўфена Канстанцай, што дало яму ў наступным зачэпку для прэтэнзій на сіцылійскую карону. Атрымаў ён яе ў 1282 г. як кароль Пьетра І.

Папа рымскі Марцін ІV заявіў у адказ пра дэтранізацыю Педра ІІІ і перадачу арагонскай кароны Францыі. Французскі кароль Філіп ІІІ арганізаваў супраць Арагона крыжовы паход (1282–1283), але ён праваліўся. У выніку Сіцылійскае каралеўства распалася на дзве часткі – уласна Сіцылію і Неапалітанскае каралеўства. Юрыдычнае афармленне распаду даў Тарасконскі кангрэс 1291 г., дзе ўдзельнічалі прадстаўнікі папы рымскага, французскага, англійскага, неапалітанскага каралёў.

Падчас французскага ўварвання большасць арагонскіх феадалаў адмовіліся ісці ў апалчэнне і заключылі унію, накіраваную супраць Педра ІІІ, абвінавачанага ў нарушэнні арагонскіх фуэрас. Педра ІІІ у кастрычніку 1283 г. прыняў “Генеральны прывілей Арагона”, паводле якога магнаты атрымалі вельмі значныя правы.

Сярод іх наступныя з’яўляюцца прынцыпова важнымі: 1) неадчужаемасць ганораў (спадчынных зямельных трыманняў); 2) вызначанасць тэрміну вайсковай службы каралю; 3) калегіяльны разгляд спрэчак паміж каралём і магнатамі; 4) прызнанне за магнатамі права на адмову ад удзелу ў каралеўскіх паходах за мяжу краіны; 5) перадача крымінальных спраў пад юрысдыкцыю сеньёрыяльных судоў.

Новы арагонскі кароль Альфонс ІІІ (1285–1291) зрабіў спробу скасаваць гэты дакумент, але магнаты паўсталі і атрымалі ў выніку яшчэ больш шырокія правы. “Прывілей уніі” (1287) вызнаў за імі права на абарону свабод са зброяй у руках.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Вышэйшыя слаі арагонскага грамадства значна адрозніваліся ад кастыльскіх. Прынамсі, група рыкас омбрэс была больш разнастайнай. Тут адрознівалі шляхі набыцця тытулаў і зямельных уладанняў: па прыродзе, па каралеўскай грамаце, па праву вайны, тытулатура набліжалася да заходнееўрапейскай. У агульным плане сярод арагонскай знаці можна вылучыць вышэйшы слой магнатаў (віконты і каміты), сярэдні слой (вальвасары), ніжэйшы слой (рыцары).

Сялянства складалася з залежных трымальнікаў зямлі. Гэта былі трымальнікі манса, якія маглі выступаць у судзе ў якасці прысяжных па маёмасных справах на суму 7 солідаў, бакаларыі, якія мелі права быць прысяжнымі ў маёмасных справах на суму 2 соліда і арандатары (баюлы), якія не маглі быць прысяжнымі. Яшчэ адну групу сялянства складалі рэменсы, якія ў ХІІІ ст. былі замацаваны за зямельным надзелам. Але іх было не больш за чвэрць ад агульнай сялянскай масы. Становішча арагонскага сялянства было вельмі цяжкім. Ужо з ХІ ст. шмат якія з іх выконвалі так званыя “дурныя звычаі”

Гарады Арагона былі бліжэй да заходнееўрапейскай мадэлі развіцця ў параўнанні з кастыльскімі. Яны выступалі не ў ролі апорных пунктаў Рэканкісты, а ў якасці гандлёва-рамесных цэнтраў. Асноўнымі галінамі гарадской эканомікі былі металаапрацоўка на сыравіннай базе горнай Каталоніі, вінаробства, кабатажны гандаль. Частымі гасцямі арагонскіх гарадоў былі купцы з далёкіх рэгіёнаў Міжземнага мора – Генуі, Пізы, Магрыба, Леванта.

У аснове сістэмы гарадскога самакіравання была штогадовая народная асамблея, якая выбірала пэўную колькасць пастаянных дарадчыкаў (5–6 нобляў). У канцы ХІІІ ст. статус гарадоў павысіўся, яны атрымалі прадстаўніцтва ў картэсах, гараджане былі вызвалены ад дурных звычаяў.

Сістэма кіравання. Сумесныя сходы святарства і дваранства (curia) вядомы ў Арагоне з 1071 г., прадстаўнікі гарадоў з’явіліся тут у 1164 г. На наступных сходах ХІІ ст (1188, 1196 гг.) гараджан не было.

Канчатковае фарміраванне картэсаў у выглядзе схода чатырох штатаў: святарства, магнаты, рыцары, гараджане, адбылося пасля бурхлівых падзей 1283 г. Падпісаная падчас магнацкага паўстання “Генеральная прывілегія” больш дакладна вызначыла іх палітыка-прававы статус і паўнамоцтвы. Генеральныя картэсы Арагона склікаліся ў Сарагосе штогод, у іх кампетэнцыю ўваходзілі пытанні ўнутранай і знешняй палітыкі, эканамічнага жыцця. У перыяд паміж картэсамі гэтыя пытанні перадаваліся на разгляд “дэпутацыі каралеўства” з васьмі чалавек (па два ад саслоўя).

Пасля магнацкага паўстання ўзмацніўся ўплыў і вялікага суддзі Арагона (Justicia Mayor), які першапачаткова назначаўся каралём для разгляду скаргаў. Цяпер суддзя імкнуўся падпарадкаваць свайму ўплы-ву і караля.

У пачатку 1283 г. была прынята канстытуцыя каталонскіх картэсаў. Але гэта адбылася без барацьбы. Паўнамоцтвы картэсаў Каталоніі былі больш абмежаваныя ў параўнанні з Арагонам. Граф-кароль мог склікаць картэсы ў зручны для сябе час і ў зручным месцы, мог пераносіць пасяджэнні. З 1283 г. вядомы таксама і картэсы Валенсіі.

Партугалія ў ХІ–ХІІІ ст. Палітычная гісторыя. Аж да смерці цесця (у 1109 г.) граф Генрых (Энрыкеш) Партугальскі добрасумленна выконваў свае васальныя абавязкі, але потым рэзка адмовіўся вызнаць над сваім ленам сюзэрэнітэт спадчынніцы кастыльскай кароны Уракі і яе малога сына Альфонса VІІ. Пасля смерці Генрыха ў 1112 г. гэтую ж палітычную лінію працягвала яго ўдава Тэрэза, сястра Уракі, але барацьбу прайграла. Пасля смерці Уракі ў 1126 г. Тэрэза зрабіла яшчэ адну спробу скасаваць васальную залежнасць Партугаліі ад Кастыліі, але яе армія была разбіта Альфонсам VІІ у 1127 г. Тэрэза спыніла сваю барацьбу.

Цяпер у абарону партугальскай дзяржаўнасці выступіў яе сын, Афонсу Энрыкеш. У 1128 г. ён разграміў армію сваёй маці і стаў графам Партугаліі (1128–1185). Тэрэза была выслана.

Новы граф дзеля таго, каб узмацніць свае пазіцыі, пачаў шукаць шляхі да часовага кампрамісу з сваім магутным усходнім суседам. У выніку ў 1137 г. у Туе быў падпісаны мірны дагавор, згодна з якім Афонсу пацвердзіў сваю васальную залежнасць ад Кастыліі ў абмен на вызнанне непарушнасці партугала-кастыльскай мяжы.

Мір на ўсходзе дазволіў партугальцам рушыць супраць маўраў (1139). Пасля перамогі над апошнімі Афонсу абвясціў сябе каралём і пачаў наступленне на Кастылію, дзе разграміў армію Альфонса VII. У 1143 г. паміж хрысціянскімі каралеўствамі быў падпісаны мірны дагавор у Саморы. Паводле яго ўмоў Кастылія вызнала існаванне Партугаліі як асобнай дзяржавы і, de facto, каралеўскі тытул Афонсу Энрыкеша. Адначасова кароль Партугаліі вызнаў сябе васалам Альфонса VII. З улікам таго, што апошні ў 1135 г. прыняў тытул імператара, у дадзеным выпадку гаворку можна весці толькі пра павышэнне палітычнага статусу Партугаліі, але не пра атрыманне ею сапраўднай незалежнасці.

Тым часам Афонсу Энрыкеш зноў звярнуўся да Рэканкісты. Ён вырашыў скарыстаць наступную нагоду. У 1147 г. каля партугальскіх берагоў з’явіўся караван судоў з англійскімі, нямецкімі, французскімі і фламандскімі рыцарамі, якія накіроўваліся ў Палесціну. Кароль прапанаваў ім затрымацца і ўзяць удзел у сумеснай аперацыі, што і было зроблена. У выніку аб’яднанае войска адваявала ад маўраў Лісабон. У канцы 50-х гадоў ХІІ ст. мяжа супрацьстаяння партугальцаў і маўраў стабілізавалася на лініі горада Эвора.

Аднак асноўнай мэтай караля было міжнароднае прызнанне яго краіны як паўнапраўнага суб’екта міжнародных адносін. Афонсу Энры-кеш неаднаразова звяртаўся да папы рымскага з прапановай пра ленную прысягу. Папа даваў прынцыповую згоду, але яна не фіксавалася юрыдычна. Курыя ўпарта звярталася да Афонсу Энрыкеша па графскаму тытулу. Толькі ў 1179 г. была выдадзена була, якая ўручала яму Партугальскае каралеўства “з усёй паўнатой каралеўскіх ушанаванняў і годнасцю, якая належыць каралям”. А таксама ўсе землі, якія ўжо заваяваны і будуць заваяваны ў наступным. Штогадовы ўзнос папскай курыі пры гэтым вырас з 4 унцый золата (120 г) да 2 марак (460 г). Кастылія заявіла папе пратэст, які не меў ніякіх наступстваў.

Завяршылася станаўленне Партугаліі як самастойнай дзяржавы пад час кіравання Афонсу ІІІ (1245–1279). Пры ім пачалі складвацца картэсы, адбылося тэрытарыяльнае размежаванне з Кастыліяй, актыўна фармуецца літаратурная партугальская мова, сталіцай краіны стаў Лісабон. Пасля захопу ў 1250 г. Алгарве Партугалія завяршыла свой удзел у Рэканкісце. Пры гэтым, аднак, узнік канфлікт з Кастыліяй за права валодання заваяванай тэрыторыяй. У выніку ўмяшацельства папы рымскага Інакенція IV канфлікт не выйшаў за межы перамоў, якія закончыліся у 1253 г. падпісаннем адпаведнага міра, прычым былі ўрэгуляваны і іншыя пытанні, звязаныя з памежнымі тэрыторыямі.

Часы кіравання наступнага караля – Дыніша, “караля земляроба” (rei lavrador) (1279–1325) па праву можна лічыць перыядам росквіту Партугаліі. У краіне пануе эканамічная стабільнасць, было заснавана 48 кірмашоў (з 95, якія тут існавалі за ўсё сярэднявечча), пабудавана больш за 90 замкаў, працягвалася дзяржаўная распрацоўка срэбных руднікоў і радовішчаў серы, засяленне пустуючых земляў. Кароль клапаціўся і пра будычыню краіны, якую ён звязваў з развіццём гандлю, у выніку былі арганізаваны касы марскога страхавання (1283), па яго загаду ў Лейры былі пасаджаны лясы, з якіх праз сто год партугальцы пачалі будаваць свае караблі.

Вайна з Кастыліяй 1295 г. за памежныя тэрыторыі закончылася паспяховым для Партугаліі мірам у Алканісесе (1297). Паводле яго ўмоў краіна атрымала шэраг новых тэрыторыяў, быў заключаны дынастычны шлюб дачкі Дыніша з каралём Кастыліі Фернанда.

Сацыяльна-экамічнае развіццё і сістэма кіравання. Падчас засялення адваяваных у маўраў земляў у Партугаліі ўзніклі самакіруемыя тэрытарыяльныя сялянскія абшчыны (кансельюш). Яны карысталіся пэўнай падтрымкай з боку каралеўскай улады, якая мела ў іх патрэбу ва ўмовах Рэканкісты. У плане царкоўным прадстаўніком кансельюш быў святар, у свецкім – выбарны суддзя. Унутранае жыццё абшчыны рэгулявалася фаралам 1203 г. караля Санту І Каланізатара (1185–1211). Гэты дакумент рэгуляваў вайсковую арганізацыю кан-сельюш і вызваляў яе сялян ад асабістай залежнасці (захоўваў юрыдычную моц аж да 1503 г.).

Пазямельна залежныя партугальскія сяляне, пеоны (peхes), жылі дастаткова прыстойна. Справа была ў тым, што зямлі, у прынцыпе, хапала, таму магнаты, каб забяспечыць свае маёнткі працоўнымі рукамі, бралі з сялян невялікую арэндную плату, прычым ставілі яе ў залеж-насць ад ураджайнасці надзела, давалі сялянам пазыкі ў выглядзе інвентару і насення. Несвабодную частку вясковага насельніцтва рэпрэзэнтавалі калоны і рабы ў асноўным з ліку мусульман.

Праблемы ў аграрным сектары партугальскай эканомікі пачалі ўзнікаць толькі у канцы ХІІІ ст., што было вынікам росту насельніцтва пры нізкіх ураджаях.

Вышэйшыя слаі грамадства складалі рыка омэн (ricos homens), фідалгу (fidalguia), кавалейру (cavalleiros). Гэта былі землеўладальнікі, якія мелі фінансавы і часткова судовы імунітэт. Ніжэй за іх стаялі землеўладальнікі невысакароднага паходжання кавалейру-віланос (cavalleiros villгos), якія выконвалі вайсковую службу.

Картэсы Партугаліі пачалі склікацца ў ХІІІ ст. У 1254 г. у асобную палату вылучыліся гарады, з 1261 г. пад кантроль картэсаў перайшло спагнанне падаткаў.

Рэканкіста ў ХІІ–ХІІІ ст. У пачатку ХІІ ст іспанская царква падтрымала клюнійскі рух і забараніла масарабскую імшу (імшу на арабскай мове). Апошняя шырока выкарыстоўвалася масарабамі, арабізіраванымі хрысціянамі, якія ўжо некалькі стагоддзяў жылі на захопленых маўрамі землях, і мела, адпаведна, пэўныя несупадзенні з артадаксальнай рымска-каталіцкай традыцыяй. Гэта азначала далучэнне пірэнейскіх каралеўстваў да асноўнага варыянту заходнееўрапейскай цывілізацыі, а барацьба з маўрамі, адпаведна, ператварылася ў агульную для ўсіх каталіцкіх дзяржаў справу. Рэканкіста пачала набываць відавочныя адзнакі вайны за веру. Паказальны прыклад у гэтым плане дае падрыхтоўка атакі на Сарагосу. Паводле інфармацыі позняга арабскага храніста аль-Макары кароль Арагона Альфонс І (1104–1134) разаслаў лісты з заклікам да ўсіх хрысціянскіх нацый дапамагчы яму адваяваць гарады ў даліне ракі Эбро. Абмеркаваннем аперацыі займаўся царкоўны сабор у Тулузе (1118). Папа рымскі Геласій ІІ гарантаваў усім удзельнікам аперацыі дараванне грахоў. Урэшце рэшт у 1148 г. папа рымскі Яўген ІІІ афіцыйна вызнаў Пірэнеі рэгіёнам крыжовага руху. У выніку тут былі створаны ўласныя вайскова-манаскія ордэны – Калатрава (1158) і Санцьяга (1175).

Агульнаеўрапейскі характар, які пачала набываць Рэканкіста, не азначаў спынення рэгіянальнай барацьбы. Скарыстаўшы чаргавыя спрэчкі паміж хрысціянскімі дзяржавамі маўры перайшлі ў наступленне. У 1195 г. яны ўварваліся ў Кастылію і абрабавалі Санта Круз, Трухільё, Талаверу.

У пачатку ХІІІ ст. палітычнае становішча ў іспана-хрысціянскіх каралеўствах стабілізавалася, і ў 1207 г. папа рымскі Інакенцій ІІІ абвясціў крыжовы паход супраць маўраў. Лёс Рэканкісты вырашыўся 16 ліпеня 1212 г., калі аб’яднаная армія Кастыліі, Леона, Партугаліі, Арагона, Навары на чале з кастыльскім каралём Альфонсам VІІІ (1158–1217) і пры падтрымцы еўрапейскага рыцырства ў бітве пры Лас Навас дэ Талоса ўшчэнт разграміла маўраў. Пасля гэтай перамогі Рэканкіста разві-валася вельмі хуткімі тэмпамі. Кастылія заваявала Кардову (1236), Севілью, Картахену, Мурсію (1248), Херас (1255), Кадэс (1262), Арагон – Маёрку (1229–1235), Валенсію (1238), Партугалія – Альгарві (1249–1250). Пад уладай маўраў застаўся толькі параўнальна невялікі Гранадскі халіфат. Рэканкіста прыпынілася.

Лекцыя 36–37

Францыя ў познім сярэднявеччы

37–38. Лекцыя 36–37. Францыя ў познім сярэднявеччы. Філіп IV Прыгожы (1285–1314). Апошнія Капетынгі. Стогадовая вайна (1337–1453). Францыя ў 2-й пал. XV ст. Сістэма кіравання. Падатковая сістэма. Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Сельская гаспадарка. Рамяство і гандаль.

Філіп IV Прыгожы (1285–1314). У канцы ХІІІ самым пачатку ХIV ст. Францыя вяла вайну, якая ў пэўным сэнсе наканавала яе бліжэйшы гістарычны лёс – з Фландрыяй. Справа была ў тым, што граф Фландрыі Гі дэ Дэмп’ер вырашыў выдаць сваю дачку замуж за старэйшага сына караля Англіі Эдуарда І без дазволу свайго сюзэрэна – французскага караля. За гэта яго арыштавалі і прымусілі адмовіцца ад графства. У Фландрыю ў 1297 г. накіравалі французскага намесніка, што выклікала паўстанне мясцовых жыхароў. Рашучая бітва пры Куртрэ (“Бітва шпор” 1302 г.). Тут французскай арміі з 2 500 знатных рыцараў і 4 000 арбалетчыкаў супрацьстаялі 8 000 фландрскіх пехацінцаў і 500 рыцараў, якія ваявалі ў пешым страі. ІПерамаглі фландрцы і гэта быў першы ў сярэднявеччы выпадак перамогі гарадскога апалчэння на рыцарскім войскам. У 1305 г. Францыя падпісала з Фландрыяй дагавор, паводле якога апошняя захавала сваю незалежнасць цаной выплаты кантрыбуцыі. Аднак у 1312 г. Фландрыя была ўсё ж далучана да Францыі. Пасля далучэння шэрагу карэнных французскіх земляў да канца праўлення Філіпа IV Прыгожага дамен ахапіў 75 % Францыі.

Пры Філіпе IV пачалася рэформа арміі, накіраваная на паступовую замену рыцарскага апалчэння наёмным войскам. Дзеля гэтага васалам дазвалялася выкупаць свой вайсковы абавязак (грошы накіроўваліся на выплаты наёмнікам). Каралеўская юрысдыкцыя і падатковы ціск пашыраліся і на тых сялян, якія былі ў залежнасці ад свецкіх і духоўных феадалаў.

Адной з праблем, якая перайшла з ХІІІ ст. быў канфлікт каралеўскай улады і папства, які пачаўся ў 1294 г., калі Філіп IV, дзеля атрымання грошаў на вайну з Англіяй, пачаў спаганяць спецыяльны падатак у тым ліку са святарства. Баніфацый VIII (1294–1303) выдаў булу Clericіs laicos (1296 г.), якая забараняла падаткаабкладанне святарства без санкцыі курыі. У адказ Філіп IV забараніў вываз з Францыі золата і срэбра, чым пазбавіў папу рымскага яго прыбыткаў. Вастрыня канфлікту была знята кананізацыяй у 1297 г. караля Людавіка ІХ. Другі канфлікт пачаўся ў 1301 г. у сувязі са справай епіскапа Бернарда Сайсэта, пратэжэ папы рымскага. Епіскап быў абвінавачаны свецкай уладай у здрадзе, сімоніі, ерасі, кашчунстве. Баніфацый VIII выдаў булу Unam sanctam (1302 г.), дзе сцвярджаў пра першынства духоўнай улады над свецкай, прычым падкрэслівалася, што “каралі маюць служыць царкве па першаму загаду папы рымскага. Папа можа караць свецкую ўладу за кожную памылку”. Нарэшце тут гучала прамая пагроза: “Мы ўрачыста заяўляем, вызначаем і сцвярджаем, што падпарадкаванне рымскаму першасвятару ёсць для кожнай чалавечай істоты неабходнай умовай яе выратавання (omnio esse de necessitato salutis)”. У сваю чаргу Філіп IV склікаў асамблею саслоўяў, якая лічыцца першымі Генеральнымі штатамі, дзе Баніфацыя VIII абвінавацілі ў ерасі. У Рым накіраваўся Гільём Нагарэ, член каралеўскай курыі, які з невялікім атрадам захапіў папу ў яго рэзідэнцыі, арыштаваў і збіў на горкі яблык. Ад нечуванай абразы Баніфацый VIII праз месяц памёр.

У 1305 г. новым папам рымскім стаў гасконскі прэлат Бертраен дэ Го (Клемент V). Рэзідэнцыя папы была перанесена ў Авіньён. Такім чынам пачаўся так званы “Авіньёнскі палон” (1309–1377).

Не менш важнай праблемай, якая ўзнікла перад Філіпам IV была фінансавая. Разгалінаваны аппарат кіравання (і цэнтральны, і мясцовы) утрымліваўся за кошт прыбыткаў з каралеўскага дамена, грошай не хапала. Пачаліся пазыкі, у тым ліку і ў ордэна тампліераў. У сярэдзіне сакавіка 1314 г. магістра ордэна Жака дэ Мале абвінавацілі ў ерасі і разам з чатырма манахамі-садамітамі спалілі на вогнішчы. Тампліеры былі разгромлены, іх маёмасць канфіскавана.

Апошнія Капетынгі. У Філіпа IV была дачка Ізабэла і тры сына, якія па чарзе занімалі французскі прастол (Людвік Х, Філіп V, Карл IV), але яны не пакінулі нашчадкаў мужскога пола. У 1316 г. памёр Людовік Х. Ён меў дачку Жану, графіню дэ Эўрэ, ад шлюбу з Маргарытай Бургундскай, і сына Жана, ад шлюбу з Клеменцыяй Венгерскай, які нарадзіўся пасля смерці караля. У выніку карону атрымаў Жан І Пасмертны. Але быў ён каралём літаральна некалькі дзён – ад 26 лістапада да 1 снежня 1316 г. Ад чаго памёр кароль-немаўлятка невядома. Карону атрымаў Філіп V (1316–1322), а пасля яго смерці ў 1322 г. – Карл IV (1322–1328 ). У Карла IV нарадзіліся тры дачкі, што прывяло пасля смерці караля ў 1328 г. да дынастычнага крызіса. Рэальных прэтэндэнтаў на французскую карону было два: англійскі кароль Эдуард III, сын Ізабэлы і ўнук Філіпа IV, і Філіп Валуа, прадстаўнік малодшай лініі Капетынгаў. Яго бацька, Карл Валуа, быў братам караля Філіпа IV. Каралём стаў Філіп VІ Валуа (1328–1350) і даў такім чынам пачатак новай французскай дынастыі. Пра бацьку жа яго сталі гаварыць, што “ён сын караля, брат караля, бацька караля, але не кароль”. Эдуард III пачаў падрыхтоўку да вайны.

Стогадовая вайна (1337–1453). Пасля таго як Філіп VI узяў курс на канфіскацыю Гіені кароль Англіі Эдуард ІІІ аднавіў свае прэтэнзіі на французскую карону і ўвёў армію ў Фландрыю. Пачатак вайны быу за Англіяй. Яна перамагла на моры пры Слёйсе (1340) і пры Крэсі (І346). У апошняй бітве загінула каля 1500 французскіх рыцараў. Пры гэтым стала відавочнай ваенна-тэхнічная перавага англійскай арміі. Французская рыцарская конніца была выбіта англійскімі лучнікамі, чые доўгія лукі траплялі ў мэту за трыста крокаў. Перамога пад Крэсі дазволіла англійскай арміі развіць поспех і захапіць у наступным годзе горад-порт Кале, які ператварыўся ў асноўны апорны пункт Англіі на кантыненце.

Нарэшце ў 1356 г. французская армія была ўшчэнт разгромлена пры Пуацье, кароль Жан ІІ Добры (1350–1364) патрапіў у палон. За яго вяртанне трэба было выплаціць 4 млн. залатых экю. Але дафін Карл, які кіраваў краінай, заявіў, што такіх грошай казна не мае (дафін, ці “гаспадар Дафінэ”, – тытул, які традыцыйна мелі графы вьенскія, а пасля далучэння да Францыі вобласці Дафінэ (альбо графства Вьенскага і суседніх дробных уладанняў) у1349 г. быў замацаваны за спадчыннікам французскай кароны). У выніку кароль заставаўся ў Лондане.

Паводле ўмоў дагавораў у Брэтэньі (май 1360 г.) і Кале (кастрычнік 1360 г.): 1) кароль Англіі атрымліваў поўны суверынетэт над паўднёвым захадам Францыі пры захаванні фармальнага васалітэта па ім ад французскага караля; 2) кароль Англіі адмовіўся ад прэтэнзій на французскую карону; 3) сума выкупа была зніжана да 3 млн. залатых экю. Жан ІІ вярнуўся на радзім, але пасля таго, як пачаліся перабоі з выплатай грошай, зноў паехаў у Лондан, дзе і памёр.

Разбурэнні сялянскіх гаспадарак падчас вайны, рабаваўніцкія рэйды асобных рыцарскіх атрадаў, шматлікімі злоўжыванні пры спагнанні грошай на выкуп, – усё гэта прывяло ўрэшце рэшт да двух буйных паўстанняў – Парыжскага 1356–1358 гг. і сялянскага (вядомага як “Жакерыя”) 1358 г.

Падчас праўлення Карла V Разумнага (1364–1380) была праведзена рэформа арміі (удасканаленне артылерыі, фарміраванне атрадаў наёмнікаў, дэмакратызацыя афіцэрскага корпуса). Цяпер на вышэйшыя пасты ў арміі назначалі незалежна ад паходжання і месца ў феадальнай іерархІІ. На чале французскай арміі ў выніку стаў дробны (на той час) рыцар, але вельмі таленавіты палкаводзец Бертран Дзюгеклен.

У 1369 г. баявыя дзеянні ўзнавіліся. Пры гэтым французская армія атрымала моцную падтрымку ў выглядзе партызанскага руху на акурпіраваных англічанамі землях. Пасля 1380 г. і Францыя і Англія сутыкнуліся са значнымі ўнутранымі праблемамі, у выніку чаго вайна прыпынілася без заключэння мірнага дагавора. Але адначасова спагнанне з насельніцтва надзвычайных падаткаў на вайсковыя патрэбы працягвалася, што выклікала паустанні сялян у 1379–1384 гг.

У Францыі карону атрымаў Карл VI Вар’ят (1380–1422). Першыя значныя праблемы са здароўям у манарха з'явіліся ўвесну 1392 г., калі у выніку хваробы (магчыма энцыфаліта) ў яго трымалася высокая тэмпература, выпалі пазногці і валасяы. 1 ліпеня 1392 г. ён пачаў паход супраць Брэтані. Але ўжо 5 жшіўня адбыўся прыступ псіхічнага захворвання. Кароль, папярэджаны пра магчымасць замаху на яго жыццё, падчас палявання раптоўна атакаваў сваіх бліжэйшых рыцараў і забіў 4 альбо 5 з іх, пасля чаго на два дні страціў прытомнасць. Рэцэдзівы хваробы адбыліся потым у ліпені 1393 г. і лістападзе 1395 г. У гэты перыяд Карл VI нікога не пазнаваў, не ведаў, што ён з’яўляецца каралём, лічыў, што яго завуць Георг. Усяго за час хваробы кароль перажыў 44 прыступы працягласцю ад 3 да 9 месяцаў, прамежкі памеж прыступамі складалі 3–9 месяцаў.

За права ўсталявання рэгентскага кантролю над псіхічна хворым каралём змагаліся дзве прыдворныя групоўкі на чале з дзядзькамі-апекунамі караля: герцагам Бургундскім і герцагам Арлеанскім. Апошняга падтрымалі паўднёвыя магнаты на чале з Бернарам VII графам Арманьякам. Прынцы каралеўскага дома пры гэтым імкнуліся да поўнай незалежнасці ў сваіх апанажах, а пауднёвыя графы хацелі захаваць той узровень самастойнасці, які яны атрымалі падчас вайны.

Унутранай барацьбой у Францыі вырашыла скарыстацца Англія і аднавіла баявыя дзеянні. У кастрычніку 1415 г, англічане разбілі французаў пры Азенкуры, прычым французская армія страціла 4 тысячы забітымі. У 1418– 1419 гг. бьші захоплены паўночныя тэрыторыі Францыі. Нры гэтым на баку Англіі выступіла Бургундыя. У выніку ў 1420 г. быў падпісаны дагавор у Труа. Паводле яго ўмоў Карл VI патрапіў пад апёку англійскага караля Генрыха V, які ў будучым павінен быў атрымаць французскую карону – альбо асабіста, альбо яго сын. Дафін Карл пазбаўлялўся права ўспадкавання кароны, якое пераходзіла да яго сястры Кацярыны. Апошняя ў сваю чаргу павінна была выйсці замуж за англійскага караля. Англійская армія ўвайшла ў Парыж.

Пасля смерці Карла VI у 1422 г. Францыя была падзелена на дзве часткі. Паўночныя землі былі пад кантролем англічан і бургундцаў, якія вызналі англа-французскім каралём Генрыха VІ, землі на поўдзень ад Луары кантраляваліся сынам Карла VІ Карлам, які быў пазбаўлены права на карону дагаворам у Труа.

Чацвёрты перыяд вайны пачаўся ў 1428 г. з аблогі англічанамі Арлеана, які прыкрываў шлях на поўдзень. Тым часам да Карла прыйшла нейкая дзяўчына Жана д’Арк, якая здолела пераканаць яго ў тым, што праз яе бог выратуе Францыю. З лікам таго, што чуткі пра яе ўжо актыўна пашыраліся па краіне, і французы ў гэта паверылі, Карл даў ёй спрактыкаваных палкаводцаў і накіраваў пад Арлеан. Аблога, якая доўжылася 7 месяцаў была знята ў лічаныя дні (да 8 мая 1429 г.). У гэтым жа годзе пад уплывам Жаны Карл афіцыйна каранаваўся ў Рэймсе і стаў каралём Карлам VII (1429–1461).

Вайна тым часам набліжалася да свайго заканчэння. У 1435 г. Карл VII заключыў мір з Бургундыяй, у 1436 г. англічане пакінулі Парыж, а потым і астатнія тэрыторыі – Шампань (1441 г.), Мэн і Нармандыю (1450 г.), Гіень і Бардо (1453 г.). Пад кантролем Англіі застаўся толькі горад-порт Кале. Апошняй бітвай вайны лічыцца невялікае сражэнне пры Кастылоне (17 ліпеня 1453). Выніковы дагавор не быў падпісан, але ў гонар відавочнай перамогі Карл VII загадаў адчаканіць медалі для ўзнагароджання салдат. Асноўнымі вынікамі вайны сталі наступныя: 1) Францыя адваявала сабе права на самастойнае дзяржаўнае існаванне, 2) Англія спыніла спробы сваёй экспансіі на кантыненце.

Падчас заключнага перыяда вайны была праведзена яшчэ адна вайсковая рэформа, у выніку чаго ў Францыі з’явілася пастаянная армія. Паводле ардананса 1439 г. кароль атрымаў выключнае права на набор атрадаў. Пасля падпісання перамір’я ў Туры ў 1444 г. скарачэнне арміі не праводзілася. Яна ператварылася ў адборныя і добра падрыхтаваныя дваранскія кавалірыйскія атрады каралеўскага ардананса. Завяршэннем фарміравання пастаяннай арміі стала арганізацыя ў 1448 г. атрадаў вольных стралкоў (1 воін на дзяржаўным утрыманні ад кожных 50 парафіяў).

У гэты жа час адбылася фарміраванне нацыянальнай (галіканскай) царквы, падпарадкаванай каралю. Паводле Прагматычнай санкцыі ў Буржэ (1438 г.) усталёўваліся выбары епіскапаў і абатаў адпаведнымі капітуламі, скасоўваліся анаты, апеляцыі папе рымскаму абмяжоўваліся пытаннямі веравучэння.

Францыя ў 2-й пал. XV ст. Пасля Стогадовай вайны ў Францыі працягваўся працэс аб’яднання земляў вакол каралеўскага дамена. Людовік ХІ (1461–1483) у 1465 г. сутыкнуўся з моцным усплескам сепаратызма прынцаў крыві. Герцагі Бургундскі і Брэтонскі стварылі “Лігу грамадзянскай карысці”, якая выступіла супраць падаткаў, што гарантавала шырокую народную падтрымку. У канцы года кароль падпісаў мір з лігёрамі і даў згоду на іх поўную самастойнасць у іх уладаннях. Барацьбу супраць сепаратыстаў Людовік XI, аднак, працягваў. Пасля разгрома ў 1477 г. швейцарцамі Бургундыі ён паставіў пад свой кантроль французскія лены гэтага герцагства, у 1481 г. далучыў Праванс. У 1491 г. пасля шлюбу новага французскага караля Карла VІІІ (1483–1498) з Ганай Брэтонскай да складу французскага каралеўства увайшла_Брэтань, але пакуль на ўмовах асабістай уніі. Пасля смерці ў 1498 г. Карла VІІІ Брэтань заставалася ўладаннем Ганы Брэтонскай. У 1499 г. яна выйша замуж за стрыечнага брата Карла VІІІ герцага Арлеанскага, які стаў французскім каралём, Людовіка XII. Брэтань пры гэтым яна захавала за сабой. Канчаткова герцагства стала часткаю каралеўскага дамена ў 1532 г.

Сістэма кіравання. У XIV–XV фарміраваўся саслоўна-прадстаўніцкі орган улады – Генеральныя штаты. Першапачаткова ён быў канстытуіраван як асамблея саслоўяў, скліканая ў 1302 г. Філіпам IV падчас канфлікту з папам рымскім. На працягу XIV сходы прадстаўнікоў распаліся на дзве асобныя асмблеі: Штаты Лангедойля і Штаты Лангедока. Паступова вызначыўся склад асамблей. Сюды ўваходзілі тры палаты: святарства, дваранства, гарады каралеўскага дамена. Кожная палата мела адзін голас. Пазіцыя палаты вызначалася на яе пасяджэнні большасцю галасоў. Тэрмінам Генеральныя Штаты упершыню ў практыцы французскага дзяржаўнага будавання была вызначана асамблея 1484 г. Тут дэпутаты для пасяджэнняў дзяліліся не па саслоўнаму, але па тэрытарыяльнаму прынцыпу. Былі сфармірована 6 секцыяў, што ад-павядала падзелу Францыі на 6 падатковых акруг. Кожная секцыя атрымлівала для пасяджэнняў асобную залу. Рашэнне рыхтавала камісія з 6 дэпутатау (па аднаму ад секцыі), пасля чаго пправодзілася публічнае абмеркаванне матэрыялаў на сумесных пасяджэннях. Генаральныя Штаты, аднак, не здолелі умацаваць свае пазіцыі ў сістэме дзяржаўнага кіравання. Наступныя былі скліканы аж у 1560 г.

На ўзроуні мясцовага кіравання саслоўна-прадстаўніцкімі органамі ўлады былі правінцыяльныя штаты, якія маглі склікацца магнатам ці тэрытарыяльным кіраўніком. Да складу правінцыяльных штатаў уваходзілі святары, рыцары і гараджане. Асноунай фунцыяй сходу было ваціраванне грашовай дапамогі і размеркаванне і выплат паміж залежнымі людзьмі.

Непасрэдна пры каралі існаваў каралеўскі савет. У яго склад уваходзілі магнаты (герцагі і графы), як прамыя васалы караля і легісты. Менавіта каралеўскі савет рэпрэзэнтаваў цэнтральны апарат кіравання. Паступова з яго вылучылася вышэйшая судовая інстанцыя Парыжскі парламент і вышэйшая фінансавая ўстанова – Падліковая палата. Падчас палітычнага падзелу краіны ў 1418–1436 гг. ва Францыі існавала 2 парламента (англа-бургундскі ў Парыжу і дафіна Карла ў Пуац’е) і 2 Падліковыя палаты (у Парыжу і ў Буржэ).

Судовую уладу на правінцыяльным узроўні рэпрэзэнтавалі адпаведныя парламенты: Лангедока (з 1443), Дафінэ (з 1453), Пені (з 1467), Бургундыі (з 1477). Свае прадстаўніцтвы на правінцыяльным узроўні былі ў Падліковай палаты – правінцыяльная фінансавыя ўстановы, пасадовыя асобы, якія спаганялі падаткі. Каралеўскую ўладу на мясцовым узроўні прадстаўлялі гарадскія прэво, бал’і і сенешалы.

Падатковая сістэма. У пачатку перыяда кароль Францыі жыў за кошт дамена, але паступова адбываўся пераход да рэгулярнай падатковай сістэмы, якая павінна была ахапіць ўсё насельніцтва краіны, у тым ліку і людзей, залежных ад свецкіх і духоўных магнатаў. Асновай падатковай сістэмы ў пачатку XIV ст. былі два прамыя падаткі: талья (на маёмасць ці з асобы) і эд (з гаспадаркі), а таксама габель (ускосны падатак на соль), падатак на абарот (12 дэнье з ліўра). Паступова развіваўся прынцып падатковага імунітэту. Цалкам вызваляліся ад выплат рыцары, сапраўдныя прафесара і студэнты універсітэтаў у Парыжу, Арлеане, Анжэры, Пуацье, жабракі, амаль не плацілі падаткаў святары. Паводле ардананса 1449 г. асновай падатковай сістэмы стала талья. У канцы 50-х гг. XV ст. яна дала прыбытак у 1 млн. 800 тыс. ліўраз. У той жа час ускосны падаткі іпрыбыткі з каралеўскага дамену склалі ўсяго 500 тыс. ліўраў.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Сельская гаспадарка. У большасці раёнаў краіны працягвала ўмацоўваць свае пазіцыі чыстая сеньёрыя, адбываецца пераход на тэрміновую арэнды, камутацыя рэнты, выкарыстоўваецца наёмная праца. Дробнатаварная наспадарка (цэнзіва) ператварылася ў аснову сельскагаспадарчай вытворчасці. Менавіта яна пастаўляла гарадам прадукты харчавання і сыравіну. Сялянская камуна атрымала юрыдычны статус, што ў сваю чаргу ператварыла яе ў рэальны інструмент абароны сялянскіх правоў. Менавіта прадстаўнікі камуны выступалі ад вёскі падчас спрэчкі з сеньёрамі, абаранялі ў судовым парадку правы сялян. Акрамя таго камуна выконвала гаспадарчыя функцыі – рэалізоўвала прынцып промусовага севазварату, рэгулявала карыстанне альмендай, кіравала будаваннем касцёлаў і іншых неабходных пабудоў.

У выніку аграрны сектар значна змяніўся. Завяршыўся працэс пераходу да чыстай сеньёрыі і знікнення дамена на большай тэрыторыі краіны. Дробнатаварная гаспадарка (парцэла) ператварылася ў аснову сельскагаспадарчай вытворчасці. Менавіта яна пастаўляла ў гарады прадукты харчавання і сыравіну. Аднак перыяд стабільнага развіцця сельскай гаспадаркі быў не вельмі працяглым. Спачатку Францыя сутнкнулася з Чорнай смерцю, потым пачалася Стогадовая вайна. Прычым нават у тыя гады, калі па ўсёй краіне не вяліся актыўныя баявыя дзеянні, ва Францыі пастаянна ваявалі дробныя і яярэднія рыцарскія атрады, якія ў асноўным рабавалі сялян.

У 2-й палове XV ст. становішча ў аграрным сектары стабілізавалася. У 1451 г. кароль вызваліў на 8 год ад падаткаў тых сялян, якія вярталіся на ранейшае месца жыхарства. Землеўладальнікі ў сваю чаргу давалі сялянам зямлю на вельмі нізкі фіксаваны цэнз: 1/6–1/12 часткі ураджаю. Акрамя таго яны давалі сялянам права распараджацца зямлёй. У хуткім часе пасля стабілізацыі становішча магнаты зрабілі спробу аднавіць свой былы кантроль над вёскай. Права ўласнасці на зямлю было замацавана за феадаламі, яны ж атрымалі права распараджацца пустэчамі. Але дзякуючы актыўнаму супраціўленню з боку сялянскіх камун феадалы не аднавілі свае баналітэтныя правы і не павысілі (прынамсі значна) цэнз.

У цэлым, у канцы XV ст. у Францыі адзначаецца рост пасеўных плошчаў, добрыя ўраджаі. Нават можна казаць пра багацце прадуктаў. У Ураджайныя гады збожжа ідзе на экспарт у Англію, Нідэрланды, Іспанію. Высакароднае саслоўе пераважна адыходзіць ад сельскай гаспадаркі, пашыраецца фьеф-рэнта, якая паступова ператварае сеньёраў у ранцье.

Рамяство і гандаль. Стогадовая вайна істотна паўплывала на развіццё рамяства і гандлю. У выпадку з гандлем можна гаварыць выключна пра адмоўны ўплыў, звязаны з небяспекай гандлёвых шляхоў. Што ж тычыцца рамяства, то тут склалася іншая карціна – пасля пераарыентацыі рамеснікаў на вайсковыя заказы. Акрамя таго, жорсткі кантроль над горадам ва ўмовах вайны і феадальнай межусобіцы не мог быць эфектыўным, што прывяло да ўзмацнення гарадской вярхушкі, якая атрымала доступ да размеркавання падаткаў. Найбольш важным момантам у развіцці рамеснай вытворчасці ў дадзены перыяд можна лічыць структурныя змяненні – адбываецца замыканне цэхау, у выніку чаго падмайстры ператвараюцца ў фактычна наёмных работнікаў. Яшчэ адным выяўленнем замыкання цэхаў было ўсталяванне кантроля каралеускай улады над цэхавай структура. Цяпер званне шйстра куплялася у караяеускіх упаунаважнных пасадовых асоб. Больш таго, цэхавая сістэма была пашырана на паўднёвыя гарады краіны, дзе да гэтага панавала свабоднае рамяство.

Пасля вайны гарадскі сектар эканомікі атрымаў адчувальную дзяржаўную падтрымку, асабліва падчас праўлення Людавіка ХІ, які ствараў пры дапамозе сістэмы льгот і прывілеяў спрыяльныя варункі для развіцця шоўкаткацтва, металургіі, металаапрацоўкі, кнігадрукавання, выплаўкі сталі, вытворчасці адносна танных, але дастаткова якасных тканін. Знешеэканамічная палітыка Францыі мела пэўныя адзнакі меркантылізму. Прынамсі мытныя тарыфы арыянтаваліся на скарачэнне вывазу золата і срабра пры адначасовым скарачэнні імпарту гатовых вырабаў, што стымулявала нацыянальную вытворчасць. Акрамя таго рабіліся крокі ў накірунку імпарта новых тэхналогій – з Германіі і Італіі запрашаліся адпаведныя спецыялісты.

Другая палова XV ст. – час росквіту французскіх кірмашоў розных узроўняў – агульнадзяржаўных, правінцыяльных, мясцовых, развіваўся аптовы гандаль. Працягвалася эканамічная спецыялізацыя асобных рэгіёнаў краіны. Асноўным цэнтрам фінансавай справы стаў Ліон, дзе галоўную ролю адыгпывалі італьянскія і германскія банкіры, крэдыторы кароны. У цэлым каралеўская ўлада імкнулася стварыць спрыяльныя варункі для развіцця гандлю. Дзеля гэтага максімальную аўтаномію і шматлікія прывялеі атрымалі гарады Атлантычнага ўзбярэжжа: Бардо і Ларашэль.

Лекцыя 38

Бургундская дзяржава Валуа

39. Лекцыя 38. Бургундская дзяржава Валуа. Філіп І Храбры (1363–1404). Жан Адважны (1404–1419). Філіп ІІ Добры (1419–1467). Сістэма адміністрацыі і фіскальны аппарат. Эканамічнае развіццё. Франка-бургундская гандлёвая вайна. Планы аднаўлення каралеўства Лотара. Карл Смелы (1467–1477). Бургундска-латарынгская вайна 1474–1477 гг. і бургундска-швейцарская вайна 1474–1476 гг. Падзел Бургундскай дзяржавы.

На ХІV – ХV ст. прыпадае росквіт дамена бургундскага дома Валуа, вядомага таксама як Бургундская дзяржава Валуа. Пачынаючы з 1363 г. Бургундыя паступова ператвараецца ў параўнальна буйную тэрытарыяльна, дастаткова развітую эканамічна і ўплывовую палітычна заходнееўрапейскую краіну, якая паўколам ахоплівала паўночны ўсход Францыі. Тут у вельмі моцны вузел перапляліся англійскія, французскія і ўласна бургундскія інтарэсы.

Вось, напрыклад, што пісаў пра Бургундыю таго часу ў сваіх мемуарах вядомы дзяржаўны дзеяч і гісторык Філіп дэ Камін: “Тры вялікіх мудрых гасудара (маюцца на ўвазе першыя герцагі Бургундскія з дынастыі Валуа)... дапамаглі бургундскаму дому ўзняцца надзвычайна высока, так што не было караля, за выключэннем французскага, больш магутнага чым ён, а па колькасці цудоўных і буйных гарадоў у краіне наогул ніхто не мог яго пераўзыйці”.

Бургундская дзяржава цікава спробаю стварэння феадальнай наднацыянальнай дзяржавы на фоне актывізацыі працэсаў кансалідацыі дзяр-жаў на эканамічнай і нацыянальнай глебе. У агульным плане гісторыя Бургундскай дзяржавы Валуа ахоплівае 1363–1477 гг. і вельмі зручна распадаецца на чатыры перыяды адпаведна з праўленнем чатырох герцагаў: Філіпа Храбрага, Жана Адважнага, Філіпа Добрага, Карла Смелага.

Філіп Храбры (1363–1404). У 1361 г. памёр бяздзетны герцаг Філіп Бургундскі, прадстаўнік адной з малодшых галін Капетынгаў. У выніку старэйшае пэрства Францыі вярнулася да кароны. Жан II у верасне 1363 г. перадаў яго сваему малодшаму сыну Філіпу Храбраму ў якасці лена. Аднак адбыўся пераход толькі ў чэрвені наступнага года, пасля санкцыі на то новага караля – Карла V, брата Філіпа Храбрага. Пачынаючы з гэтага часу можна гаварыць пра Бургундскую дзяржаву Валуа, хаця пакуль яна нават не імкнецца асэнсаваць сваю асобнасць ад астатняй Францыі і ідзе строга ў фарватэры свайго сюзэрэна. У чэрвені 1369 г. Філіп узяў шлюб з Маргарытай дэ Маль, спадчыніцай фландрскіх уладанняў. Такім чынам адбылася пашырэнне уплыву караля Францыі на паўнач праз яго васала, французскага прынца крыві.

Аднак у 1380 г. становішча змянілася. Карл V памёр, яго сыну, новаму каралю Францыі Карлу VІ было толькі І2 год, над ім усталявалі апёку. У склад рэгентскага савета ўвайшлі браты караля-нябожчыка: Людавік Анжуйскі, Жан Берыйскі і Філіп Храбры.

Праз чатыры гады, у 1384 г., памёр цесць Філіпа Храбрага – граф Фландрыі Людавік дэ Маль. Спадчына яго пераходзіць да дачкі і зяця, а значыць Бургундыя далучылы да сябе Невер і Франш-Кантэ, а таксама атрымала два анклавы – маленькае графства Рэтель, і вялікі, эканамічна моцны рэгіён у складзе графстваў Артуа і Фландрыя. У выніку акрэсліліся два цэнтры будучай Бургундскай дзяржавы Валуа: нідэрландскі і франка-германскі комплексы ленау. Менавіта з гэтым двоцэнтрызмам звязана наступная дыхатомія, дваістасць, якая праходзіць чырвонаю стужкаю праз усю гісторыю Бургундыі ХІV – ХV ст.

Першым, бліжэйшым, вынікам атрымання спадчыны стала адмаўленне ад аднабаковай арыянтацыі на Францыю. Спадчына Людавіка дэ Маля складалася з імперскіх ленаў, а значыць Філіп быў вымушаны шукаць кан-такты ў Імперыі. У 1385 г. яго старэйшы сын Жан ажаніўся з Маргарытай Баварскай, дачкой герцага Альбрэхта, графа Генегау, Галандыі і ЗеландыІ, акрэсліўшы такім чынам галоўны кірунак сваіх тэрытарыяльна-дынастычных інтарэсаў. Каб сувязі былі яшчэ больш моцнымі, сын Альбрэхта Вільгельм ажаніўся з дачкою Філіпа Маргарытай.

Другім вынікам стала тсварэнне Філіпам у 1386 г. двух падліковых палат: для паўночнага анклава ў Ліле, для паўднёвага ў Дзіжоне.

Цэнтральная ўлада ў Францыі тым часам яшчэ больш аслабла. У 1392 г. звар’яцеў кароль Карл VІ. У выніку было адноўлена рэгентскае кіраванне. Цяпер да складу рэгентскага савета ўваходзілі два дзядзькі караля-вар’ята: герцагі Бургундскі і Берыйскі. Аднак свае правы на рэгентства высунуў і брат караля – Людовік Арлеанскі. Хто з іх меў перавагу юрысты адназначна адказаць не маглі. 3 аднаго боку брат караля, з другога ўладальнік старэйшага пэрства Францыі, а пэры заўсёды глядзелі на караля толькі як на першага сярод роўных. Калі ж не было адказу, то пачалася барацьба. Феадалы краіны паступова разыходзіліся па розных палюсах. Адні ўставалі на бок Бургундскага герцага – бургіньёны, іншыя – на бок Арлеанскага – арман’які (рух атрымаў назву па прозвішчу аднаго са сваіх правадыроў – Бернара VІІ, графа Арманька).

Філіпа Храбрага цікавілі не толькі французскія справы. Ён імкнуўся пашырыць свой уплыў у Нідэрландах. У выніку яго актыўнасці ў дадзеным кірунку Ёгана Брабантская, уладальніца герцагстваў Брабант і Лімбург абвясціла яго сваім спадкаемцам (жонка Філіпа прыходзілася ёй пляменіцай). Атрымаць спадчыну Філіп Храбры, аднак, не паспеў, таму што памёр на два гады раней за Ёгану, у 1404 г.

Акрамя таго, уладанне нідэрландскім комплексам ленаў, які меў моцныя сувязі з Англіяй, падштурхоўвала Філіпа да пошукаў паразумення з гэтай краінай. Аб’яднаў рыцараў Бургундыі, Нідэрландаў, Францыі, Англіі і Германіі крыжовы паход 1396 г. на чале з 24-х гадовым сынам герцага Філіпа Храбрага Жанам Адважным. Крыжакі планавалі прайсці праз Балканы на Сірыю, а потым на Іерусалім, але былі разгромлены ў верасне пад Нікапалем.

Такім чынам у першы перыяд гісторыі бургундскага дома Валуа адбываецца актыўны працэс фарміравання тэрыторыі Бургундскай дзяржавы. Апошняя складаецца з двух комплексаў феадальных ленаў – франка-германскага і нідэрландскага. Першы з іх быў вельмі зручным плацдармам для ўмяшальніцтва ў французскія справы, другі складаў эканамічную аснову маладой дзяржавы і быў яе палітычным цэнтрам. Герцаг Бургундскі з’яўляўся адначасова васалам караля Францыі і імператара. Наяўнасць двух сеньёраў прымушвала яго шукаць уласны шлях. Асноўным пытаннем пры гэтым было стаўленне да Англіі.

Выхад з такога складанага становішча быў толькі адзін – асэнсаванне аб’ектыўннх інтарэсаў Бургундыі як самастойнай дзяржавы і рэалізацыя іх. Але ці былі гэтыя агульныя інтарэсы ў французскага і імперскага комплекса ленаў? Наступны герцаг – Жан Адважны зрабіу спробу адшукаць шлях, які б у пэўнай ступені ўлічваў інтарэсы і французаў, і фламандцаў.

Жан Адважны (1404–1419) Як і Філіп Храбры Жан Адважны быў зацікаўлены ў развіцці эканамічных сувязяў з Англіяй і таму выступаў супраць аднаўлення вайны з гэтай краінай.

Калі ў 1405 г. аднаўленне вайны стала фактам, Жан вельмі рэзка выступіў супраць свайго стрыечнага брата Людовіка Арлеанскага. Аднак прыдворныя іх памірылі і герцаг Бургундскі пагадзіўся удзельнічаць у вайне. Быў нават запланаваны адначасовы удар па англійскіх крэпасцях на французскай зямлі: Бардо і Кале. На першы горад рушыў Людавік, на другі – Жан. Аднак хутка выявілася, што калі герцаг паабяцяў ваяваць з англічанамі, гэта не значыць, што ён сапраўды будзе ваяваць. З боку бургундцаў пачаўся непрыхаваны сабатаж. Калі аблога Бардо ішла вельмі актыўна, то аблога Кале больш чым марудна. У выніку адначасовы ўдар не атрымаўся і ўся аперацыя мала нулявы эфект.

Адносіны паміж Жанам і Людавікам сапсаваліся і пачалі ўсё больш і больш абвастрацца. Урэшце рэшт герцаг бургундскі ў 1407 г. арганізаваў забойства брата караля і збёг у Фландрыю. Прычынаю забойства хутчэй за ўсё сталі палітычныя матывы, хаця існуе паданне, што ўсё гэта адбылася на глебе рэўнасці, быццам Людовік быў палюбоўнікам жонкі Жана, Маргарыты.

Падчас свайго знаходжання ў Фландрыі бургундскі герцаг дапамог сваему шурыну Джону Баварскаму, епіскапу Льежа ў баацьбе з паўтсалымі гараджанамі, якія былі разгромлены 23 верасня 1408 г. У гэтым жа годзе Жан Адважны атрымаў каралеўскае дараванне і вярнуўся ў Парыж. Супрацьстаянне з арманьякамі аднавілася.

Становішча яшчэ больш абвастрылася ў 1415 г. Людавік не паспеў своечасова прыбыць на поле бліз Азінкура, у выніку ў бой з англічанамі ўступілі толькі арманьякі і былі разгромлены ўшчэнт. У 1416 г. Бургундыя ўступіла ў саюз з Англіяй. Такім чынам Жан здолеў адшукаць лінію, якую б падтрымалі ўсе бургундцы. З аднаго боку ён ваяваў супраць арманьякау, што падтрымлівалі французскія бургундцы, з іншага – ваявау ў саюзе з Англіяй, што падтрымлівалі бургундцы нідэрландскія.

Аднак становішча ў хуткім часе змянілася. У 1418 г. Жан Адважны захапіў Парыж, пакараў смерцью лідэраў і простых прыхільнікаў арманьякаў і пачаў кіраваць разам з каралевай Ізабелай ад імя звар’яцелага караля Карла VI. Арманьякі збіраліся вакол свайго новага лідэра – дафіна Карла. Саюзнікі Бургундыі, англічане, пачалі аблогу Руана.

Цяпер, калі Англія пачала актыўны захоп французскіх тэрыторыяў Жан Адважны ў вачах шмат якіх французау (ў тым ліку і ўласных бургундскіх падданых) выглядаў здраднікам. Герцаг вельмі добра разумеў усю складаннасць і двусэнсоўнасць сваёй пазіцыі. Дзеля таго, каб станоўча паўплываць на грамадскую думку ён час ад часу заяўляў, што абавязкова накіруе бургундскую армію на дапамогу Руану. Аднак у 1419 г. Руан быў захоплены, а бургундскія атрады там так і не з’явіліся.

Каб падмацаваць свае пазіцыі ўнутры краіны Жан Адважны пагадзіўся на асабістую сустрэчу з дафінам з мэтай абмеркавання супольных дзеянняў супраць англічанау. Сустрэча адбылася 10 верасня 1419 г. у Мантэро, на спецыяльна падрыхтаваным масту, які быў перагароджаны бар’ерам з брамкаю. Закончылася яна трагічна. Паводле апісання Філіпа дэ Каміна дафін быў з аднаго боку маста, а герцаг Жан з іншага, абодва разам з вялікаю колькасцю вайскоўцаў, асабліва герцаг. Яны пачалі гутарыць на масту. Там, дзе яны стаялі на масту, з герцагам было 3 ці 4 чалавека. Калі ж пачалася гутарка, герцаг Бургундскі, ці то быў запрошаны, ці то сам пажадаў выказаць пашану дафіну, але брамку ён адчыніў і прайшоў разам са сваімі людзьмі на той бок маста. Усіх адразу забілі. Крыху пазней, у спецыяльнай грамаце, накіраванай гарадам, дафін тлумачыў забойства герцага тым, што ён абяцяу ваяваць супраць англічанаў але слова свайго не выконваў.

Філіп Добры (1419–1467). Тое, што Жана Адважнага забілі не ў баі і не ў рыцарскім адзінаборстве было вельмі цяжкаю абразаю годнасці і для яго, і для яго нашчадкаў, у першую чаргу для яго сына, новага герцага Бургундскага Філіпа Добрага. Цяпер, канешне жа, ні пра якія супольныя баявыя дзеянні супраць Англіі разам з арміяй дафіна Карла не магло быць гаворкі. Філіп адназначна ўстаў на бок Англіі, пацьвердзіў саюзны дагавор 1416 г. Больш таго, у наступным годзе пад прамым ціскам Філіпа Добрага каралева Ізабэла ад імя свайго мужа Карла VI Вар’ята падпісала дагавор у Труа, які пазбаўляў дафіна правоў на французскую карону і перадаваў яе англійскаму каралю Генрыху V. У той жа час англа-бургундскія узаемадачыненні не былі безхмарнымі. Ужо ў 1423 г. саюз двох дзяржаў даў першую расколіну пасля таго, як герцаг Глостэр пасля шлюбу з Жаклін Баварскай, графіняй Генегаў, Галандыі і Зеландыі, і пачаў вайну з яе былым мужам герцагам Жанам за Брабант. Справа была ў тым, што Брабант знаходзіўся ў сфеоы знешнепалітычных інтарэсаў Бургундыі. Справа дайшла да вайсковага канфлікта. Але адносіны былі выраўнены ў 1429 г. пасля перадачы Філіпу Добраму кіравання парыжам.

Разам з тым паступова разгортваліся і франка-бургундскія мірныя перамовы. Нарэшце, у 1435 г. падчас Араскага кангрэса і правала франка-бургундскіх перамоў пачаліся перамовы паміж Бургундыяй і Францыяй, якія прывялі да заключэння паміж імі мірнага дагавора.

Галоўная перашкода на шляху франка-бургундскага збліжэння, забойства Жана Адважнага, была знята на афіцыйным узроўне. Гэтаму пытанню былі прысвчаны 10 артыкулаў дагавора Францыі і Бургундыі. Яны прадугледжвалі пакаранне забойцаў і канфіскацыю іх маёмасці, на памінальную імшу ў касцёле Мантэро вылучалася кожны год па 60 ліўраў. Герцаг атрымліваў 50 тыс. экю кампенсацыі. Ён таксама за свае французскія ўладанні вызваляўся ад амажа, фуа і службаў каралю, праўда пры гэтым ён вызнаваў Карла VII легітымным манархам і быў абавязаны прынесці фуа і амаж яго спадкаемцу. Акрамя таго Філіп Добры атрымаў паўночнае французскае графства Пікардыя і шэраг гарадоў на рацэ Сома, праўда з правам наступнага выкупа французскай каронай (што і было зроблена ў 1463 г. за 400 тыс. экю). Папскі легат вызваліў яго ад прысягі, якую той даў англійскаму каралю.

Пазней адносіны паміж Бургундыяй і Францыяй ускладніліся з-за таго, што дафін Людовік, які ў 1456 г. планаваў пачаць паўстанне супраць караля, схаваўся пры двары Філіпа Добрага.

Падчас кіравання Філіпа Добрага, Вялікага герцага Захаду, як яго называлі сучаснікі, па-першае адбылася значнае пашырэнне ўладанняў бургундскага дома Валуа ў гістарычных Нідэрландах (пад гэтым тэрмінам разумеецца тэрыторыя Бенілюкса – сучасных Нідэрландаў, Бельгіі і Люксембурга), па-другое, пачалося фарміраванне цэнтралізаванай бургундскай дзяржавы.

У 1420 г. Філіп Добры выкупіў у Ёгана III правы на графства Намюр. Пасля смерці Ёгана III у 1429 г. гэтая тэрыторыя юрыдычна перайшла да Бургундыі.

У 1430 г. на карысць Бургундыі было вырашана пытанне пра спадчыну Ёганы Брабантскай. У свой час яна жадала перадаць Брабант і Лімбург у спадчыну Філіпу Храбраму, але той памёр на два гады раней чым яна. У выніку азначаныя землі патрапілі да малодшай лініі бургундскіх Валуа ў асобе другога сына Філіпа Антуана. Пасля таго, як Антуан Бургундска-Брабантскі загінуў у 1415 г. у бітве з англічанамі пад Азінкурам уладальнікамі Брабанта і Лімбурга сталі яго сыны – Ёган і Філіп. Толькі пасля іх смерці (першы памёр у 1427 г., другі ў 1430 г.) спадчына Ёганы Брабантскай патрапіла па прызначэнню, – яе атрымаў унук Філіпа Храбрага Філіп Добры.

У 1428 г. Якуба Баварская пад вельмі моцным ціскам вызнала Філіпа Добрага апекуном і рэгентам Галандыі, Зеландыі і Эно. У 1433 г. яна завяшчала іх яму. Пасля смерці Якубы Баварскай у 1436 г. гэтыя тэрыторыі сталі часткаю Бургундыі. У 1443 г. Філір канчаткова падпарадкаваў сваёй уладзе Люксембург.

У выніку фактычна ўсе гістарычння Нідэрланды былі аб’яднаны пад уладаю бургундскага дома Валуа. Па-за межамі іх уладанняў заставаліся толькі епіскапства Утрехтскае і Льежскае, а таксама герцагства Гелдэрн. Але ў Утрэхту Філіп Добры здолеў дамагчыся выбрання на епіскапскую кафедру свайго родзіча — Людовіка Бурбона (1455 г.), у Льежы пад яго прамым ціскам епіскапскую кафедру заняў бастард Філіпа Давід (1456 г.). Гелдэрн анексіраваў сын Філіпа Добрага Карл Смелы ў 1473 г.

У 1461 г., пасля смерці Карла VII, Людовік атрымаў карону Францыі, Філіп Добры прынёс яму амаж толькі за французскія тэрыторыі сваёй дзяржавы – герцагства Бургундскае, графствы Фландрыю і Артуа і іншыя. Адпаведна, амаж не быў прынесены за герцагствы Брабант, Лімбург, графствы Бургундскае, Генегау, Зеландыю, Намюр. Паводле Венсэнскага дагавора 1465 г., што зафіксаваў паражэнне Людрвіка ХІ у барацьбе супраць Лігі грамадзянскай карысці, Бургундыя зноў атрымала гарады па Соме і шэраг французскіх тэрыторыяў, за якія быў прынесены амаж.

Уключэнне у склад дзяржавы высокаўрбанізаванага рэгіёну (у Брабанце, напрыклад, у гарадах жыла трэцяя частка насельніцтва) высунула шэраг надзённых праблем: 1) нідэрландскія гарады арыянтаваліся на эканамічныя сувязі з Англіяй і балтыйскі гандаль, а не на французскія рынкі, 2) яны не былі зацікаўлены ў моцнай цэнтралізаванай каралеўскай уладзе, мелі і заўзята абаранялі свае свабоды; у палітычным плане гараджан прывабліваў імперскі варыянт саюза гарадоў накшталт Ганзейскага. Час ад часу супрацьстаянне га-радоў і герцага перарастала ў паўстанні. Найбольш значнымі былі паўстанні ў Бругу (1437–1438) і Генту (1451–1453).

Сістэму гарадскога кіравання ў гістарычных Нідэрландах можна прасачыць на прыкладзе горада Гага (графства Галандыя). У 1445 г. Філіп Добры надаў яму прывілей, паводле якога прадугледжвалася наступная сістэма гарадской адміністрацыі. Гараджане выбіралі савет рэгентаў з 40 асоб, як падкрэслівалася у прывілеі – “разумных і багатых”. Штогадова савет рэгентаў падаваў спіс з 22 асоб, куды ўключаліся найбагацейшыя гараджане. З гэтага спісу герцаг, ці ўпаўнаважаная ім асоба, выбіралі кіраўніцтва горада з 11 чалавек: 4 бурмістра і 7 суддзяў. Падобная алігархічна-арыстакратычная сістэма гарадской адміністрацыі дзейнічала і ў іншых нідэрландскіх гарадах з пэўнымі зменамі ў колькасці бурмістраў і суддзяў.

Яшчэ аднім надзённым пытанням стала кансалідацыя нідэрландскага дваранства. Дзеля гэтага Філіп Добры стварыў у 1430 г. ордэн рыцараў Залатога Руна, прысвечаны Дзеве Марые і св. Андрэю. Зачэпкай для яго заснавання стала вяселле герцага і Ізабэлы Партугальскай. Гросмейстэрам ордэна быў сам герцаг, акрамя таго ў ордэн уваходзілі рыцары – спачатку 21, потым 31, нарэшце 51. У выніку была ахоплена большасць арыстакратычных радоў не толькі Нідэрландаў, але і ўсёй Бургундскай дзяржавы.

Значнае тэрытарыяльнае пашырэнне дамена падштурхнула Філіпа Добрага да спробы ўзняць юрыдычны статус сваіх уладанняў, тым больш, што Араскі дагавор спрыяў гэтым планам. Яго артыкулы пажыццёва вызвалялі Філіпа Добрага ад васальнай службы на карысць французскага караля. Цяпер уся залежнасць Бургундыі ад Францыі заключалася ў вызнанні фармальнай супрэматыі Парыжа. Скарыстаушы гэтыя варункі Філіп Добры ў 1447 г. пачаў перамовы з імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыхам III пра ўз-вядзенне ў каралеўскую годнасць па імперскім уладанням Бургундскай дзяржавы. Фактычна гаворка ішла пра аднаўленне былога Бургундскага (ці Арэлатскага) каралеўства ў межах імперыі, але на больш моцнай эканамічнай глебе. Гэтая перспектыва не спадабалася Фрыдрыху III і перамовы закончыліся безвынікова.

Значнае тэрытарыяльнае пашырэнне Бургундскай дзяржавы акрамя таго ініцыіравала больш хуткае развіццё сістэмы дзяржаўнага кіравання, у тым ліку працэс стварэння цэнтральных, агульнадзяржаўных, органаў улады.

Сістэма адміністрацыі і фіскальны апарат. Цэнтральны орган кіравання рэпрэзэнтаваў створаны ў 1446 г. на базе традыцыйнага Тайнага Савета бургундскіх герцагаў Вялікі Савет на чале з канцлерам. Рэзідэнцыя Вялікага Савета размяшчалася ў Бруселю.

Асобныя землі, за выключэннем Брабанта, кіраваліся намеснікамі, якія залежалі непасрэдна ад герцага і дзейнічалі ад яго імя. Пры намесніках з традыцыйных мясцовых саветаў знаці фарміраваліся штаты. Асобнае месца ў Бургундскай дзяржаве належала Брабанту, эканамічныму, палітычнаму і адміністрацыйнаму цэнтру дзяржавы, – ім кіравау сам герцаг.

З улікам асобага значэння Нідэрландаў для краіны, для гэтых тэрыторыяў былі створаны спецыяльныя ўстановы: парламент (вышэйшы апеляцыйны суд) з цэнтрам у Мехелене, у гарадах былі ўведзены пасады пенсіянарыяў, што абаранялі перад цэнтральнай уладай інтарэсы гараджан.

Прыбытковая частка дзяржаўнага бюджэту складалася з двох асноўных крыніц: 1) прыбыткі з дамена герцага, феадальная рэнта васалаў і гарадоў, паступленні ад публічнага выканання герцагскіх правоў, 2) экстраардынарныя зборы, што спаганяліся ў надзвычайннх выпадках. Першая крыніца кантралявалася тэрытарыяльнымі падліковымі палатамі, якія мелі адпаведны бюракратычны апарат: пэўную колькасць сакратароў і пісцоў. У 1473 г. была створана цэнтральная падліковая палата з цэнтрам у Мехелене. Другая крыніца прыбыткаў кантралявалася трохсаслоўнымі Генеральнымі штатамі, створанымі ў 1463 г. Менавіта апошняя ўстанова ваціравала спагнанне надзвычайных падаткаў. У тым жа годзе Філіп Добры забараніў сваім падданым звяртацца з апеляцыямі на рашэнні герцага да французскага караля.

Пераемнік Філіпа Добрага Карл Смелы ў 1472 г. фактычна ператварыў перыядычныя зборы ў пастаянны падатак, што ў той жа час не выключала спагнанне дадатковых экстраардынарных збораў. Так у 1474 г. усё насельніцтва Бургундскай дзяржавы мусіла было выплаціць герцагу значныя сумы грошаў у выглядзе кантрыбуцыі. У выніку ўзмацнення падатковага ціску Карл Смелы ў сярэднім спаганяў грошаў у два разы больш чым яго бацька: 773 тысячы ліўраў штогадова супраць 348 тысяч. Аднак на раскошу двара і бясконцыя войны грошаў не хапала. Таму Карл Смелы ў 1476 г. распрацаваў праэкт падатковай рэформы ў краіне, што прадугледжваў уведзенне прамога падатка ў памеры 25 % ад вартасці маёмасці падданага. Аднак Генеральныя штаты адамовіліся зацвердзіць гэты праэкт. Карл у выніку атрымаў толькі 80 тысяч ліўраў.

Эканамічнае развіццё. У выніку асаблівых умоў свайго фарміравання тэрыторыя Бургундскай дзяржавы складалася з двух фактычна ізаляваных анклаваў, кожны з якіх меў сваю аўтаномную эканамічную сістэму. Сувязі пры гэтым усталёўваліся не паміж анклавамі, а з бліжэйшымі суседзямі. Апошняя акалічнасць канешне жа ніяк не спрыяла стварэнню агульнабургундскага рынка.

Паўночны анклаў бургундскай дзяржавы быў моцна ўрбанізаваным. Такія гарады, як Гент, Бруге, Лувеж, Іпр з’яўляліся традыцыйнымі цэнтрамі сярэднявечнага сукнаробства. Рамеснікі тут працавалі галоўным чынам на англійскай сыравіне. Паступова ў рэгіёне пачыналі ўзнікаць новыя галіны вытворчасці. Іх адметнай рысай была арыянтацыя на экспарт: пляценне карунак, вытворчасць габеленаў, металаапрацоўка, вытворчасць зброі. Новым момантам было з’яўленне вытворчасці, што арыянтавалася на масавага спажыўца (танныя і тонкія шарсцяныя тканіны). Вельмі хуткімі тэмпамі развіваліся мораходства, рыбалоўства, будаванне караблёў і сумежныя з імі галіны.

Сельская гаспадарка развівалася пераважна у мяса-малочным накірунку. Развітая стойлавая жывёлагадоўля давала сыр, масла, мяса. Неблагай для таго часу была ураджайнасць збожжа – 18,5 ц з га. Аднак, у выніку значнай колькасці гарадскога насельніцтва мясцовага збожжа на хапала, што прывяло да росту імпарту збожжа, галоўным чынам з Прыбалтыкі.

Нідэрландскае ўзбярэжжа Паўночнага мора мела шэраг зручных партоў, цэнтраў марскога гандлю.Толькі Бруге ў 1457 г, штодзёна прыймаў 66 судоў і апрацоўваў 6,5 тыс. т грузаў.

Паўднёвы анклаў бургундскай дзяржавы быў урбанізаваны ў меньшай ступені і ў большай ступені арыянтаваўся на сельскую гаспадарку. Галоўным прадметам экспарту было славутае бургундскае віно, якое пашыралася па ўсёй Францыі аж да Нармандыі і ээкспартавалася ў Англію. Імпартаваў анклаў галоўным чынам соль, збожжа, сукна, бакалею з суседніх правінцыяў каралеўства Францыя. На знешні рынак бургундскія купцы выходзілі ў асноўным праз горад Ліон, дзе праводзілася па чатыры кірмашы штогадова.

Узаемная арыянтацыя бургундскіх анклаваў на сувязі не друг з другам, а з суседзямі была замацавана падчас франка-бургундскай гандлёвай вайны 70-х гг. ХV ст., калі абодва рэгіёны апыніліся ў фактычнай ізаляцыі адзін ад аднаго.

Франка-бургундская гандлёвая вайна. 12 чэрвеня 1470 г. герцаг Бургундскі Карл Смелы загадаў арыштаваць усіх французкіх купцоў, што знаходзіліся ў гэты момант у яго ўладаннях і канфіскаваць іх маёмасць. Матывацыя загаду была дадзена крыху пазней. Карл Смелы заявіў быццам гэтыя дзеянні сталі адказам на бяздзейнасць караля Францыі, які не забяспечыў бяспеку гандлёвых шляхоў каралеўства і бургундскіх купцоў неаднаразова безпакарана рабавалі. У сваю чаргу 8 кастрычніка Людавік XI выступіў з арданансам, які забараняў французскім купцам купляць ці прадаваць што-небудзь Бургундыі, замежным купцам забараняўся рээкспарт французскіх тавараў у Бургундыю. У хуткім часе з Францыі выслалі бургундскіх купцоў і іншых падданых Карла Смелага. Тады герцаг Бургундыі забараніў імпарт у сваю дзяржаву не толькі французскіх тавараў, але нават тых тавараў, якія прайшлі транзітам па французскай тэрыторыі.

Пачалася сапраўдная ўзаемная эканамічная блакада. Аднак эканомікі абодвух краін у тыя часы былі настолькі неразвіты, што ніякіх паметных наступстваў блакада не дала. Толькі бургундскія купцы перайшлі з ліонскіх кірмашоў на швейцарскія, а загад Людавіка XI збіраць і спальваць лішкі прадукцыі (напрыклад збожжа) у суседніх з Бургундыяй правінцыях, адданы ім у 1475 г., калі і меў эфект, то толькі маральны.

Адзіным значным вынікам гандлёвай франка-бургундскай вайны было рэзкае пагаршэнне сістэмы камунікацыяў паміж пауночным і паўднёвым анклавамі Бургундскай дзяржавы. Шлях для бургундцау па тэрыторыі Францыі закрыўся. Гэта ў сваю чаргу дало пэўнае эканамічнае абгрунтаванне палітычным планам герцагаў Бургундскіх, накіраванным на аднаўленне каралеўства Лотара, што існавала ў ІХ ст.

Планы аднаўлення каралеўства Лотара. У агульных рысах, на ўзроўне ідэі, планы аднаўлення каралеўства Лотара сфарміраваліся ў Філіпа Добрага яшчэ ў 1447 г., калі ён пачаў папярэднія перамовы з імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыхам III пра наданне каралеўскай годнасці. Падчас перамоў у якасці аднаго з аргументаў выкарыстоўваўся тэзіс аб тым, што у свой час тэрыторыя сучаснай Бургундыі ўваходзіла ў склад каралеўства Лотара, створанаг паводле ўмоў Вердэнскага дагавора 843 г., а значыць Філіп Добры, сучасны уладальнік Бургундыі таксама мае правы на каралеўскі тытул па гэтых землях. Крыху пазней, у 1460 г, дадзення планы набылі больш выразныя рысы. Праз свайго пасла пры імператары Філіп Добры дастаткова дакладна акрэсліў межы свайго будучага каралеўства – паміж Шэльдаю і Рэйнам, паміж Бургундыяй і Паўночным морам. Аднак рэалізоўваць гэтыя планы давялося не яму, а яго сыну Карлу Смеламу.

Вясною 1465 г. Філіп Добры фактычна адыйшоў ад спраў па кіраванню дзяржаваю. У канцы сакавіка ў яго быў другі прыступ параліча, што паметна адбілася на псіхічным стане герцага. Рэальная улада ў краіне перайшла Карла Смелага, у тыя часы больш вядомага па тытулу граф Шарале. Вельмі хутка Карл выявіў сябе як добры воін, рашучы палітык, вораг Францыі, палкі прыхільнік ідэі стварэння незалежнай бургундскай дзяржавы. Каб яшчэ больш падкрэсліць сваю “нефранцузскасць” ён часта называў сябе партугальцам. Ён і быў ім па матчынай лініі. У 1464 – 1465 гг. са згоды бацькі Карл, граф Шарале, актыўна ўдзельнічаў у паходах “Лігі грамадзянскай карысці”, арганізаванай французскімі прынцамі крыві дзеля барацьбы з цэнтралізатарскай палітыкай Людовіка XI.

Калі стан Філіпа Добрага пагоршыўся, і стала відавочна, што ён проста фізічна не здольны кіраваць краінай, Карл назначыў сябе генеральным намеснікам. Генеральныя штаты супраць гэтага нічога не мелі. Пасля смерці Філіпа Добрага ў 1467 г. герцагская карона, усе бургундскія землі і маштабныя экспансіяністскія планы перайшлі да Карла Смелага.

Карл Смелы (1467–1477). Галоўнай мэтай новага правіцеля Бургундскай дзяржавы валуа стала рэалізацыя планаў Філіпа Добрага па аднаўленню каралеўства Лотара. Дзеля гэтага трэба было зрабіць першы крок, а менавіта, прабіць своеасаблівы карыдор, які б спалучыў паўночны і паўднёвы анклавы краіны.

Спачатку карыдор прабіваўся праз французскія землі. У выніку працяглых перамоў, інтрыг і прамога сілавога ціску Карл Смелы здолеў вырваць згоду Жана Неверскага на ўсталяванне над графствам Невер бургундскага пратэктарата (1466). Пасля гэтага, у канцы 60-х – першай палове 70-х гг. Карл Смелы пачаў змагацца за Шампань і герцагства Бар, якое ў тыя часы знаходзілася ў васальнай залежнасці ад Францыі. Усталяванне над вышэйназванымі рэгіёнамі ў той ці іншай форме бургундскага кантролю па-першае дазваляла спалучыць паўночны і пауднёвыя анклавы дзяржавы, па-другое даваў зручную сістэму камунікацыяў, па-трэцяе Бургундыя набывала выдатны плацдарм для магчымых баявых дзеянняў супраць Францыі.

Такім чынам, мэты Карла Смелага былі вельмі значнымі і таму шлях да іх рэалізацыі не быў кароткім. Перш за ўсё ён бургунскі герцага пачаў дабівацца ад караля Францыі Людовіка XI, каб той замяніў апанаж Карлу Нармандскаму (сваему саюзніку) з Нармандыі на Шампань. Людавік XI дабра бачыў усю небяспеку такой замены і здолеў нейтралізаваць гэтую пагрозу. Апанаж Карлу Нармандскаму замянілі, але атрымаў ён не Шампань, а Гіень, што адрэзала яго ад замляў Карла Смелага. У выніку першая спроба Бургундыі паставіць пад свой кантроль Шампань выявілася беспаспяховай.

Таксама беспаспяховай выявілася спроба Карла Смелага атрымаць ад імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыха ІІІ каралеўскі тытул па імперскіх уладаннях. Ня гледзячы на тое, што пасля адпаведных перамоў у Трыры імператар даў згоду і была праведзена неабходная падрыхтоўка да цырымоніі каранацыі (верасень 1473) апошняя не адбылася. Ноччу імператар тайна пакінуў Трыр.

У новых варунках Карл Смелы пачаў пошук новых шляхоў каб прабіць карыдор. Ён пайшоў на падпісанне саюза з Англіяй (Лонданскі дагавор 25 ліпеня 1474 г.). Карл Смелы даў згоду на пераход да Эдуарда ІV французскай кароны і абяцяў сваю вайсковую дапамогу ў вайне з Францыяй у абмен за вызнанне за Бургундскай дзяржавай права на далучэнне шэрагу французскіх тэрыторыяў. Сярод апошніх называлася і Шампань. Адначасова Карл Смелы актывізаваў свае намаганні па ўсталяванню бургундскага кантролю над герцагствам Бар, якое у тыя часы ўваходзіла ў склад усходніх уладанняў Анжуйскага дома і было ў васальнай залежнасці ад Францыі.

Адказныя дзеянні Людовіка XI былі вельмі прадуманымі, дакладнымі і эфектыўнымі. 4 верасня 1474 г. ён загадаў сваему военачальніку Краону, які стаяў на чале моцнай арміі ў Шампані, акупіраваць тэрыторыю герцагства Бар. Пры гэтым, дзеля таго, каб выпраўдаць у вачах еўрапейскіх гасудароў крок, што адназначна нарушаў юрыдычныя нормы ўзаемадачыненняў сеньёра і васала, і супакоіць жыхароў герцагства, Людовік XI заявіў, што зрабіў гэта дзеля абароны горада і яго жыхароў ад Бургундыі. 25 лютага 1475 г. Краон заняў пасаду намесніка правінцыяў Бры, Шампані і герцагства Бар. У саю чаргу Карл Смелы заявіў пра свай намер пачаць супраць Францыі вайну. Баявыя дзеянні планавалася пачаць з уварвання на тэрыторыю Шампані з герцагства Бургундскага. Пры гэтым Карл Смелы абапіраўся на свой саюз з Англіяй. Увясну 1475 г. у рэгіёне бургундска-французскага прыгранічча пачаліся баі. Поспех, аднак, быў на баку французаў. 20 чэрвеня 1475 г. армія Краона ушчэнт разбіла атрады бургундскага маршала графа Русі.

Людавік XI добра разумеў, што больш-менш трывалую гарантыю бяспекі франка-бургундскай граніцы можа даць толькі скасаванне англа-бургундскага саюзнага дагавора 1474 г. Менавіта у дадзеным кірунку ён і пачаў дзейнічаць. У выніку актыўнай дыпламатыі і за кошт дастаткова значных уступак Францыя падпісала 29 жніўня 1475 г. сепаратны мір з Англіяй (Дагавор у Пекін’і). Паводле яго ўмоў англійская армія пакідала тэрыторыю Францыі.

Такім чынам, Карл Смелы не здолеў прабіць карыдор па французскай тэрыторыі. Аднак гэта не азначала, што ён наогул адмовіўоя ад рэалізацыі сваіх планаў. Змяніўся толькі накірунак. Цяпер карыдор мусіў быу пралегчы праз тэрыторыю Свяшчэннай Рымскай імперыі – праз Латарынгію.

Бургундска-латарынгская вайна 1474–1477 гг. і бургундска-швейцарская вайна 1474–1476 гг. Актыўная дзейнасць у накірунку далучэння Латарынгіі да Бургундскай дзяржавы разгарнулася яшчэ ў 1473 г., калі Карл Смелы прымусіў герцага латарынгскага Рэне II да вечнага саюзу з Бургундыяй. Аднак, ужо ў 1474 г. Рэнэ II разарваў саюз і ўварваўся ў Люксембург, які лічыўся неадемнай часткай Бургундскай дзяржавы. У гэтым жа годзе аформілася анцібургундская кааліцыя – са швейцарскімі кантонамі саюзныя дагаворы, накіраваныя супраць Карла Смелага падпісалі кароль Францыі Людовік ХІ і аўстрыйскі герцаг Сігізмунд ІІІ.

У кастрычніку 1474 г. швейцарцы разам з апалчэннем эльзаскіх гарадоў атаквалі ўладанні Карла Смелага. На пратягу 1475 г. (ад красавіка да кастрычніка) яны захапілі Во і Ніжні Вайс, што належалі саюзніку Бургундыі герцагу Савойскаму. Перад тварам агульнага ворага Рэне II і швейцарцы крыху пазней заключылі антыбургундскі саюз.

Аднак летам 1475 г. мір з Карлам Смелым заключыў Сігізмунд ІІІ, а ў верасне з ім жа подпісаў перамір’е Людавік ХІ, прычым апошні абязаўся не дапамагаць кантонам. Тым не меньш, Швейцарыя атрымала невялікую адтэрміноўку – Карл Смелы пачаў заваяванне Латарынгіі – і нанесла удар па саваяраў, захапіўшы ў пачатку лістапада 14 гарадоў і 43 замка.

У 1475 г., калі канчаткова высвятліўся правал спробы захопу Бара і Шампані, Карл Смелы актывізаваў свае дзеянні супраць Рэнэ II. У хуткім часе ўся Латарынгія была акупавана Бургундыяй. У сталіцьі герцагства, горадзе Нансі, Карл Смелы склікаў мясцовыя штаты. На іх пасяджэнні было заяўлена, што бургундцы прыйшлі ў Латарынгію не як пераможцы-заваёўнікі і не будуць весці сабе як пераможцы (гэта значыць – не будуць рабаваць). Больш таго, Карл Смелы заявіў, што перанясе сваю рэзідэнцыю у Нансі. Такім чынам, у 1475 г. у Заходняй Еўропе рэалізавалася мара Філіпа Добрага – было адноўлена каралеўства Лотара.

Праіснавала гэтая новая, шмат у чым штучная, краіна нядоўга. У студзені 1476 г. Карл Смелы ўварваўся ў Швейцарыю і ў лютым захапіў горад Грансон. Гэта перамога стала апошняй у жыцці бургундскага герцага. 2 сакавіка 1476 г. армія Карла Смелага была разгромлена пры Грансоне. Людскія страты бургундцаў былі нязначнымі – некалькі сот чалавек забітых і параненых, але ў рукі швейцарцаў патрапіла ўся артылерыя бургундскай арміі (на тыя часы лепшая ў Еўропе), абоз з вышытымі шатрамі, залатым і срэбряным посудам, а таксама дзвое калёсаў з вяроўкамі, наякіх планавалася павешаць канфедэратаў. 22 мая 18 тысяч швейцарцаў разграмілі 20-тысячную армію Карла Смелага пры Муртэне. Дадзенай бітвой завяршылася швейцарска-бургундская вайна 1474–1476 гг.

Латарынгска-бургундская вайна працягвалася. Рэне ІІ наняў швейцарцаў – 8 тыс. воінаў за 40 тыс. фларынаў і ў кастрычніку 1476 г. захапіў Нансі. Карл Смелы зноў сабраў армію і рушыў на вызваленне сваёй новай сталіцы. Пачалася аблога. Рашучая бітва адбылася 5 студзеня 1477 г. Бургундцы былі канчаткова разгромлены, Карл Смелы загінуў у баю.

Падзел Бургундскай дзяржавы. Адразу пасля бітвы пры Нансі французская армія акупіравала тэрыторыю герцагства Бургундыі. Афіцыйна Людовік XI заявіў пра неабходнасць абароны насельніцтва ад швейцарцаў (яго войска заняла толькі французскія землі Бургундскай дзяржавы). Імперскія ўладанні Бургундскай дзяржавы атрымала ў спадчыну дачка Карла Смелага – Марыя Бургундская. Праўда сапраўднай гаспадыняй на гэтых землях яна стала толькі пасля таго, як падпісала “Вялікі прывялей” для Генеральных штатаў Нідэрландау. Пасля таго, як Марыя Бургундская вышла зшлуж за сына імператара Свяшчэннай рымскай імперыі Фрыдрыха III Максіміліяна, гэтыя землі сталі часткаю дамена Габсбургаў. Франш-Кантэ аднак захоўвалася яшчэ пэўны час пад французскім кантролем. Хаця планы Людовіка ХІ ажаніць з Марыяй свайго сына Карла (будучага караля Карла VIII) не былі рэалізаваны, паводле Араскага дагавора 1482 г. Франш-Кантэ пераходзіла пад французскі кантроль пасля дамовы пра шлюб Карла і дачкі Марыі Маргарыты Аўстрыйскай. Аднак пасля скасавання дамовы па Сэнліскаму дагавору 1493 г. гэты кантроль быў страчаны.

Лекцыя 39