Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
2Канспект курса лекцый па гiсторыi сярэднiх вяк....rtf
Скачиваний:
9
Добавлен:
04.08.2019
Размер:
2.2 Mб
Скачать

Палітычная карта Заходняй Еўропы ў 2-й палове V ст.

Германскія каралеўствы ў Італіі. Першым каралеўствам у Італіі стала дзяржава Адаакра (476–493), якую складалі дробныя германскія плямёны (скіры, герулы і інш.), другім – каралеўства остготаў (493–553).

Вандалы. Пасля 455 г. кантралявалі практычна ўсю былую рымскую паўночную Афрыку (Праконсульская Афрыка, Бізацэна, Абарытана, Гастулія, Маўрэтанія, Нумідыя, Трыпалітанія).

Свевы. Тэрыторыя іх каралеўства была лакалізавана на паўночным захадзе Іспаніі.

Турынгі. Пасля распаду гунскай дзяржавы турынгі стварылі ўласнае каралеўства, якое заняла вялізную тэрыторыю – ад Эльбы да Верхняга Майна і Дуная.

Бургунды. Стварылі каралейства са сталіцай у Ліоне (вядомае як “Другое каралеўства бургундаў”).

Франкі. Кароль салічных франкаў Хільперык [456–481] заваяваў рымскія землі аж да Луары – абедзве правінцыі Германія і частку Бельгікі, яго сын Хлодвіг [481–511] захапіў апошнія рымскія ўладанні (бітва пры Суасоне, 486 г.), двойчы разграміў аламанаў (491/492 і 497 гг.) і захапіў іх землі.

Англа-саксонскае заваяванне Брытаніі. Дата прыбыцця заваёўнікаў (англы, саксы, юты) англасаксонскім гісторыкам Бедай у “Царкоўнай гісторыі народа англаў” (731 г.) вызначаеца як 449 г. Але той жа гісторык адзначаў, што кароль Эдвін прыняў хрышчэнне ў 627 г., “праз 180 год пасля прыбыцця англаў у Брытанію” (627–180=447), яшчэ адна цытата: “праз 285 год пасля прыбыцця ў Брытанію англаў, у гаду ад увасаблення Господа 731-м” (731–285=446), яшчэ адна цытата: “У гаду 597-м згаданные настаўнікі прыбылі ў Брытанію, прыблізна праз 150 год пасля прыходу ў Брытанію англаў” (597–150=447). Магчымае ўзгадненне дат: 446 г. – прыбыццё першых атрадаў, 449 г. – прыбыццё другой хвалі перасяленцаў. Рух заваёнікаў брыты спынілі пасля бітвы пры Маўнт Бадане (mons Badonicus). Беда піша, што бітва адбылася пасля 44 года пасля прыбыцця англасаксаў у Брвтанію. У выніку маем дзве даты: 446+44=490 г. и 449+44=493 г. У сваёй “Вялікай хроніцы” (725 г.) Беда адносіць бітву да

Но в Chronica Majora Беда относит битву к правлению императора Зенона (474–91), а значит следует принять 1-й вариант. Попутный вопрос – кто из захватчиков воевал при Бадоне. Возможно это был король южных саксов Элла (традиционные годы правления 477–514), которого Беда упоминает первым в ряду бретвальд.

Палітычная карта Заходняй Еўропы ў VІ ст. У пачатку VI ст. абрысы асноўных заходнееўрапейскіх рэгіёнаў пакуль супадалі з тэрытарыяльным падзелам Заходняй Рымскай імперыі. У наступных стагоддзях абрысы змяняюцца – на поўдні скарачаюцца (заваяванне Пірэнеяў берберамі і маўрамі), на поўначы пашыраюцца (за кошт далучэння да хрысціянскай цывілізацыі унутранай Германіі і Скандынавіі).

Брытанія. У канцы V – пачатку VІ ст. тут у асноўным сфарміраваліся тэрытарыяльныя абрысы дзяржаў саксаў: Кент, Сасэкс, Уэсэкс, Эсэкс, Мідлсэкс. На поўнач ад Хамбера сяліліся англы, якія прышлі з паўднёвай Ютландыі. Пра падзеі, звязаныя з іх з’яўленнем крыніцы нічога не паведамляюць. Можна толькі канстатаваць відавочны факт наяўнасці ў адзначаны перыяд шэрагу каралеўстваў англаў: Усходняя Англія, Мерсія, Ліндсэй, Сярэдняя Англія, Дэіра. У 30-х – 40-х гг. VІ ст. да іх дадалася яшчэ адна дзяржава – Берніка. У сяр. VІ ст. Мерсія далучыла да сабе Сярэднюю Англію. На поўначы Брытаніі ўзнікла каралеўства скотаў – кельтаў, выхадцаў з Далрыяды, аднаго з кланаў ірландскага каралеўства Улад. У Брытанію перасяліліся тры галіны буйнога рода, заснаванага Фергусам Мор Мак Эркам: рады Эгнуса Мора, Габрайна, Кінтайра.

Галія. Пасля разгрома ў 507 г. вестготаў франкі захапілі ўсе іх гальскія ўладанні.У 531 г. у выніку сумеснай атакі караля Аўстразіі Тэадорыха І і саксаў супраць турынгаў каралеўства апошніх, якое займала землі паміж Эльбай і Дунаем, спыніла свае існаванне і было падзелена. Саксы пры гэтым атрымалі землі на поўнач ад ракі Унструт. У 534 г. пасля пераможнай вайны часткай франкскай дзяржавы стала каралеўства бургундаў. З другой паловы стагоддзя пад палітычны ўплыў франкаў (праз род Агілольфінгаў) патрапіла герцагства Баварыя.

Італія. У першай палове стагоддзя Апенінскі паўвостраў быў пад трывалым кантролем остгоцкага каралеўства, але яно было разгромлена Візантыяй у вайне 534–553. У выніку ўся гэтая тэрыторыя уваходзіла да складу Візантыі (553–568). У 568 г. паўночная і цэнтральная частка Апенін была захоплена лангабардамі. У канцы VI ст. ізаляваныя астравы (каля 118) Венецыянскай лагуны (абшчыны рыбакоў і здабытчыкаў солі) былі ўключаны да складу візантыйскага Равенскага экзархата, створанага ў 584 г.

Іспанія. Пасля прайгранай вайны супраць франкаў у 507 г. вестготамі былі страчаны гальскія ўладанні. Праўда у 532 г. вестготы адбілі франкскую атаку на Сарагосу і ціск з поўдня на гэтым спыніўся. У 551 г. Візантыя захапіла Бетыку (на паўднёвым усходзе паўвострава), у 585 г. вестготы канчаткова разграмілі свеваў і ператварылі іх краіну ў сваю правінцыю.

Візантыйская экспансія. Актывізацыя рамейскай экспансіі на заходнім накірунку прывяла да ашаламляльных поспехаў. У 533–534 гг. было заваявана каралеўства вандалаў і аланаў у Паўночнай Афрыцы, у 534 г. – Сіцылія, да 555 г. было знішчана остгоцкае каралеўства ў Італіі, у 562 г. пад візантыйскі кантроль перайшла Бетыка (поўдзень Пірэнейскага поўвострава).

Скандынавія. З V – 1-й паловы VІ ст. паступае першая больш-менш пэўная інфармацыя пра адносна ўстойлівыя плямённыя саюзы ў Скандынавіі. На чале іх стаялі конунгі. Гэта землі свіёнаў (Упланд) і гаутаў (Остэрготланд і Вэстэрготланд) на тэрыторыі сучаснай Швецыі, дзе панавалі конунгі з роду Інглінаў, агульных дынастычных продкаў швецкіх і нарвежскіх каралёў, дзяржава Скволдунгаў на дацкай тэрыторыі, плямённыя саюзы на нарвежскіх землях.

VІІ ст. Брытанія. Пасля таго, як Дэіра аб’ядналася з Бернікай у Нартумбрыю, Эсэкс уключыў у свой склад Мідлсэкс, а Мерсія далучыла да сябе Ліндсэй на палітычнай карце субрэгіёна заставалася толькі сем каралеўстваў: Кент, Сасэкс, Уэсэкс, Эсэкс, Усходняя Англія, Мерсія, Нартумбрыя – так званая “гептархія” (сяміўладдзя). На захадзе ад гептархіі былі плямённыя каралеўствы брытаў Камбрыі – Гвінед, Гвент і іншыя. На поўначы – Далраіда каледонская аддзялілася ад Далраіды ірландскай.

Галія. Намінальная незалежнасць заваяваных у VI ст. турынгаў была адноўлена ў 634 г. па ініцыятыве караля франкаў Дагаберта. Першым герцагам узноўленай дзяржавы стаў Радульф. Фармальны статус герцагства захоўваўся. Больш, таго, у 679–709 гг. аламаны існавалі як самастойнае герцагства. У 696 г. бавары прынялі хрысціянства.

Італія. Пасля захопа лангабардамі візантыйскага горада Адэрза (641) цэнтр палітычнага жыцця Венецыі перамясціўся на адзін з астравоў Венецыянскай лагуны. Паводле традыці ў 697 г. венецыянцы выбралі першага свайго дожа (ад лац. dux) – Паола Луча Анафесту, але намінальна горад уваходзіў да складу Візантыі.

Іспанія. У 636 г. вестготы адваявалі ў Візантыі адваявалі Бетыку. Такім чынам іх каралеўства ахапіла ўвесь Пірэнейскі паўвостраў.

VІІІ ст. Галія. У VІІІ ст. франкі вялі пастаянныя войны дзеля ўмацавання і пашырэння сваіх межаў – з турынгамі (717 г.), лангабардамі (754, 774 гг.), кантынентальнымі саксамі (772–804), аварамі (788–796), арабамі (732, 778, 785–811 гг.). У выніку да пачатку ІХ ст. дзяржава франкаў ахапіла значную частку Заходней Еўропы. На межах краіны ствараліся буферныя зоны: маркі (Іспанская, Брэтонская, Дацкая, Панонская, Фрыульская) і рубяжы (Саксонскі і Сербскі). Апошнім намінальна незалежным ад франкаў герцагам Баварыі быў Тасілон ІІІ, які адмовіўся ад улады ў 794 г. Спачатку Баварыя перайшла да стрыечнага брата Карла Вялікага Герольда, а пасля яго гібелі ў бітве з аварамі ў 799 г. ператварылася ў звычайнае графства. На поўнач і ўсход ад дзяржавы франкаў знаходзіліся плямённыя германскія каралеўствы Скандынавіі і ўласна Германіі.

Іспанія. У 711 г. на Пірэнеях высадзілася арабскае войска, якое ўшчэнт разграміла вестгоцкую армію. Незабарам, амаль не сустракаючы супраціўлення, арабы захапілі асноўныя гарады, а да 714 г. фактычна ўсю краіну, за выключэннем маленькай апорнай базы на поўначы Пірэнейскага паўвострава. Менавіта тут у 718 г. была спынена арабская агресія і паступова пачало фарміравацца новае каралеўства – Астурыя.

Італія. Пасля пераможных экспедыцыяў франкаў у 754–755 і 756 гг. частка тэрыторыяў каралеўства лангабардаў, якія раней належалі Візантыі, была перададзена пад кантроль папы рымскага. У 756 г. паводле дагавора ў Павіі Айстульф адмовіўся ад уладанняў у паўночнай і цэнтральнай частцы Апенінскага паўвострава. У выніку тут узнікла новая дзяржава – Патрымоній святога Пятра ў складзе Равены і акругі (у тым ліку і Венецыі), Пентаполіса (Анкона, Рыміні, Пезара, Фана, Сенегал’я), Рыма і акругі. У 774 г. пасля яшчэ адной экспедыцыі франкаў каралеўства лангабардаў было знішчана. Цяпер на на тэрыторыі паўвострава размяшчаліся ўладанні франкаў, свецкія ўладанні рымскіх пап, лангабардскія герцагствы Спалета і Беневент, візантыйскія ўладанні.

ІХ ст. Брытанія. У 825 г. Уэсэкс уключыў да свайго складу землі Сасэкса, Эсэкса, Кента, Усходняй Англіі. У 829 г. пад яго намінальную ўладу пераходзяць Нартумбрыя, крыху пазней была заваявана Мерсія. Такім чынам усе англа-саксонскія каралеўствы былі сабраны ў межах адной дзяржавы, што дазваляе лічыць гэтую дату годам узнікнення каралеўства Англіі. У наступным годзе, аднак, Мерсія вызвалілася з-пад улады Уэсэкса і захоўвала незалежнасць да 70-х гг. ІХ ст.

У 844 г. датчане пачалі заваяванне Нартумбрыі, дзе ў 872 г. пасадзілі на прастол залежнага караля, а ў 876 г. заснавалі тут ўласнае каралеўства – Ёрк. У 877 г. датчане падзялілі на дзве часткі Мерсію. Заходнюю аддалі пад кантроль Уэсэкса, усходнюю, дзе пазней была створана канфедэрацыя пяці бургаў, пакінулі сабе. У 879 г. датчане адваявалі ў Уэсэкса Усходнюю Англію і заснавалі тут уласнае каралеўства. З гэтага часу тэрыторыя Ёрка, Усходней Англіі і пяці бургаў вызначаецца тэрмінам Дэнло (“Вобласць дацкага пра-ва”).

У 843 г. адбылася дынастычнае аб’яднанне каледонскай Далрыяды з дзяржавай піктаў, пры перавазе першых. Каралём стаў Кенет Мак Алпін, гэлская мова пашыралася на на піктскія тэрыторыі. Такім чынам быў пакладзены пачатак Шатландыі.

У другой палове Родры Маўр (пам. 878) здолеў пашырыць уплыў Гвінеда на суседнія валійскія землі, але гэтае аб’яднанне было нетрывалым.

Галія. Дзяржава франкаў у самым пачатку ІХ ст. значна павысіла свой міжнародны прававы статус. У 800 г. папа рымскі Леў ІІІ каранаваў Карла Вялікага імператарскай каронай. У 812 г. новы тытул з пэўнымі агаворкамі выз-наў Канстантынопаль. У 804 г. Турынгія набыла статус маркі. Падзел франкскай імперыі 817 г. перадаў тэрыторыю Баварыі да ўсходніх франкаў.

Пасля смерці Карла Вялікага ў 814 г. яго імперыя ўступіла ў паласу міжусобнай барацьбы паміж яго ўнукамі, сынамі Людавіка І Набажнага. Нарэшце ў 843 г. па умовах Вердэнскгага дагавора краіна была падзелена наступным чынам. Лотар атрымаў тытул імператара, Фрысландыю, басэйн Ніжняга Рэйна і землі па сярэдняму цячэнню ракі да саксонскай мяжы на ўсходзе і да Маса і Шэльды на захадзе (за выключэннем Майнца, Шпейера і Вормса), Бургундыю па Сон і Роне, Праванс, італьянскія ўладанні. Людавік ІІ Нямецкі – усе германскія землі ад Рэйна да Эльбы (Баварыю, Алеманію, Цюрынгію), а таксама Майнц, Шпейр, Вормс. Карл Лысы – Галію і Іспанскую марку. Дадзеныя тэрыторыя склалі адпаведна каралеўства Лотара, Усходнефранкскае і Заходнефранкскае каралеўствы. Па лініі другога сына Людовіка Набажнага Пепіна І (пам. 838) і сына апошняга Пепіна ІІ (пам. пасля 864) працягвалася існаванне Аквітанскага каралеўства

На поўдні Італіі ў 847 г. аформіліся княствы Беневент, Спалета, Капуя.

Пасля смерці Лотара І яго каралеўства было падзелена паміж яго трамя сынамі. Каралеўства Італія і тытул імператара атрымаў Людавік ІІ, Карл – каралеўства Праванс, што праіснавала толькі да яго смерці ў 863 г. пасля чаго яго захапіў Людовік ІІ, Лотар ІІ – астатнія землі, якія атрымалі назву Латарынгія (Lotharingia, regnum Lothari). Пасля смерці Лотара ІІ ў 869 г. яго краіна была захоплена Карлам Лысым, што выклікала пратэст Людавіка Нямецкага. Паводле умоў падпісанага братамі Мерсінскага дагавора 870 г. Латарынгія была падзелена паміж Усходнефранкскім і Заходнефранкскім каралеўствамі.

Пасля смерці ў 875 г. Людавіка ІІІ Карл Лысы атрымаў Італію і імператарскі тытул (Карл ІІ). Пасля яго смерці ў 877 г. Італія перайшла да сына Людавіка Нямецкага Карламана, а зяць Карла Лысага Базон, герцаг Ніжняй Бургундыі, абвесціў сябе каралём бургундцаў і правансальцаў. Яго краіна ахапіла вобласць паміж Юрай і Сонай (другое каралеўства Праванс, Дафінэ, паўднёвая Савойя). Царкоўную санкцыю на стварэнне кароны далі ў 879 г. правансальскія епіскапы. У 877 г. таксама Аквітанія апошні раз згадваецца як каралеўства.

Тытул імператара быў вакантным, пакуль яго ў 881 г. не атрымаў малодшы сын Людавіка Нямецкага Карл ІІІ Тоўсты (кароль Італіі з 880 г., Усходнефранкскага каралеўства з 882, Заходнефранкскага каралеўства з 884 г.). Такім чынам пад уладай аднаго чалавека былі зноў аб’яднаны амаль усе землі імперыі Карла Вялікага (за выключэннем каралеўства Базона – Ніжняй Бургундыі).

Але адзінства гэтае было нядоўгім. Ужо ў 887 г. Карл ІІІ быў пазбаўлены кароны Заходнефранкскага каралеўства, якую атрымаў Арнульф. Пасля смерці Карла ІІІ у 888 г. каралём Усходнефранкскага каралеўства стаў граф парыжскі Эдо, каралём Італіі – герцаг Фрыульскі Берэнгар І.

У 888 г. узнікла яшчэ адно каралеўства – Верхняя Бургундыя на чале з герцагам (цяпер каралём) Рудольфам І. Да складу дзяржавы ўвайшлі паўночная частка Савойі, землі паміж Юрай і Рэйсам.

У самым канцы стагоддзя (892 г.) перад Заходняй Еўропай паступова пачала вымалёўвацца яшчэ адна знешнепалітычная праблема. Кароль Арнульф, уступіўшы ў барацьбу з мараўскім князем Святаплукам, запарасіў на дапамогу фіна-угорскае племя венграў.

Той жа Арнульф у 895 г. узнавіў каралеўства Латарынгія (за выключэннем Бургундыяў і Фрысландыі) і аддаў яго сваему сыну Звентыбольду. Але пасля яго гібелі ў 900 г. гэтыя землі зноў былі ўключаны да складу Усходнефранкскага каралеўства.

У Скандынавіі на мяжы VІІІ–ІХ ст. міжусобная барацьба ў Упландзе завяршылася перамогай конунга Інг’яльда Суровага над дробнымі конунгамі астатніх обласцей свіёнаў. Крыху пазней у англасаксонскім гераічным эпасе “Песня пра Беавульфа” фіксуецца назва Швецыя (sveorice, svearike, sverige). У гэтыя ж часы ўзнікла дацкая дзяржава, да складу якой уваходзілі Ютландыя, Зеландыя, Сконе, Хедэбю (сучасны Шлезвіг), шэраг дробных астравоў. Першым вядомым дацкім каралём быў Готфрыд (памёр пасля 810 г.), з імям якога франкскія храністы звязваюць будаванне абарончай сістэмы ад Балтыйскага да Паўночнага мора – “Дацкі вал” (Dannevirke). Аднак дэндрахраналагічны аналіз дае больш раннюю дату – пасля 737 г. У прамежак 872 – 900 гг. нарвежскія землі аб’ядналіся ў адзіную дзяржаву пад уладай Харальда І Прыгожавалосага. Тады ж з’явілася і назва Нарвегія (Norрvegr – “шлях на поўнач”).

Знешнепалітычнае становішча Візантыі ў IX ст. Першым жа вынікам адмовы ад іконаборства на саборы 787 г. стала нармалізацыя адносін з франкамі. Ужо ў 802 г. пачалася актыўная прапрацоўка магчымага шлюбу Карла Вялікага з Ірынай. Але дэтранізацыя апошняй і высылка на востраў Лесбас пазбавіла гэтыя планы якога-небудзь сэнсу.

Пасля гэтага адбылася абвастрэнне адносін з балгарскім ханам Крумам, у выніку чаго Візантыя стратціла гарады Сердзіка (809 г.) і Адрыянопаль (813 г.), прычым балгарская армія падышла да Канстанцінопаля. Праўда пасля раптоўнай смерці Крума з яго сынам Омартагам быў падпісаны мірны дагавор. У канцы стагоддзя Візантыя спыніла вайсковае супрацьстаянне балгарам і славянам. Быў ўзяты курс на іх мірнае падпарадкаванне праз евангелізацыю. Пры гэтым былі дасягнуты значныя поспехі: місія Кірылы і Мефодзія ў Маравіі (863 г.), хрышчэнне балгарскага цара Барыса (870 г.).

Адносіны з арабамі, увага якіх была засярэджана на ўласных праблемах, якія ўзніклі пасля смерці халіфа Гаруна ар-Рашіда, некалькі год былі стабільнымі. Але ў хуткім часе арабская экспансія ўзнавілася. Візантыйцы ўсе больш страчвалі кантроль над районамі Міжземнага мора. У 826–827 гг. арабы захапілі Крыт, крыху позней пачалося заваяванне Сіцыліі.

Супрацьстаянне з ісламскай цывілізацыяй ў раннім сярэднявеччы. Па тэрыторыі Заходняй Еўропы праходзілі дзве лініі супрацьстаяння з ісламскай цывілізацыяй. Першая з іх узнікла пасля бербера-арабскага заваявання Пірэнейскага пўвострава ў 711–714 гг, другая – пасля арабскага заваявання Сіцыліі ў 827 г. і горада Бары ў 847 г., падчас грамадзянскай вайны ў Беневенце (839–849).

На Пірэнейскім паўвостраве пачалася шматвяковая вайна, Рэканкіста. Першым яе цэнтрам сталі каралеўства Астурыя і Каталонія. Да складу апошняга рэгіёна уваходзілі графствы, які ўзніклі пасля першых поспехаў хрысціянскай арміі – Арагон, Бургас, Лантарон, Лара і іншыя. Другі цэнтр Рэканкісты звязаны з аб’яднаннем вакол графа Барселоны Віфрэда Калматага графстваў Іспанскай маркі, якая была пад юрысдыкцыяй Заходнефранкскага каралеўства (873 г.). Трэці цэнтр Рэканкісты сфарміраваўся ў самым канцы ІХ ст. разам з узнікненнем каралеўства Навара.

Супрацьстаянне заходнееўрапейскай і ісламскай цывілізацый на Апенінах было нашмат больш паспяховым. Сын Лотара, кароль Італіі Людавік II (844–875) у 866 – 867 гг. сабраў вельмі моцную армію (магчыма самую моцную ў Італіі за ІХ ст.) і пры падтрымцы Беневента і Візантыі пачаў аблогу Бары, які быў захоплен у 871 г. Пасля перамогі армія італьянскіх Каралінгаў засталася на поўдне Апенін.

Лекцыя 9–10

Палітычная карта Заходняй Еўропы ў высокім сярэднявеччы

10–11. Лекцыя 9–10. Палітычная карта Заходняй Еўропы ў высокім сярэднявеччы. Х ст. ХІ ст. ХІІ ст. ХІІІ ст. Супрацьстаянне з ісламскай цывілізацыяй ў высокім сярэднявеччы. Крыжовыя паходы.

Палітычная карта Заходняй Еўропы ў Х ст. У 931 г. каралеўства Верхняя Бургундыя разам з другім каралеўствам Праванс склала Арэлатскае каралеўства. У 962 г. Атон І абвясціў пра стварэнне Рымскай Імперыі, у склад якой увайшлі два каралеўствы – германскае і італьянскае. Паўднёвая частка Апенінскага паўвострава пры гэтым заставалася пад кантролем Візантыйскай імперыі. На востраве Брытанія адбылася юрыдычнае афармленне каралеўства Англія. Эдгар, кароль Мерсіі і Нартумбрыі з 957 г., Уэсэкса з 959 г., прыняў тытул караля Англіі (каранацыя адбылася ў горадзе Бат у 973 г.). Лінія супрацьстаяння паміж хрысціянскімі каралеўствамі і Пірэнеямі ўсталявалася па рацэ Дуара. Францыя, правіцелі якой, Капетынгі, мелі вельмі сціплы па сваіх памерах дамен, не адыгрывала сколь-нібудь актыўнай ролі ў фарміраванні палітычнай карты Заходняй Еўропы. У Скандынавіі, пачалося фарміраванне трох каралеўстваў – Даніі, Швецыі і Нарвегіі.

ХІ ст. У гэты перыяд працягвалася пераразмеркаванне заходнееўрапейскіх тэрыторыяў. У 1033 да складу Рымскай імперыі ўвашло каралеўства Бургундыя. Каралеўства Ніжняя Бургундыя перайшло пад уладу бакавой лініі Капетынгаў і знізіла свой юрыдычны статус да герцагства. Востраў Корсіка, спустошаны арабскімі заваўнікамі, у 1050 г. перайшоў пад кіраванне папы рымскага, які у 1077 г. перадаў яго пізанскаму епіскапу.

Найбольшую экспансіянісцкую актыўнасць праяўлялі рыцары герцагства Нармандыя. У 1066 г. нармандскі герцаг Вільгельм ІІ Народжаны Па-ўза Шлюьам заваяваў Англію і стаў яе каралём Вільгельмам І Заваёўнікам. У 1071 г. нармандскія рыцары закончылі заваяванне візантыйскіх уладанняў на Апенінскім паўвостраве, у 2-й палове стагоддзя адваявалі ў арабаў Сардынію, у 1091 г. – Сіцылію.

На Пірэнеях у пачатку стагоддзя ўзнікла “імперыя” правіцеля Навары Санча ІІІ Вялікага, якая была абвешчана ў 1034 г. і праіснавала толькі да яго смерці (1035 г.), пасля чаго распалася. У выніку ў ХІ ст. у рэгіёне існавалі наступныя хрысціянскія дзяржавы: 1) Леона-Кастыльскае каралеўства (кастыльская карона ўзнікла пасля смерці Санча ІІІ Вялікага, Леон быў заваяваны пры каралі Фернандзе І (1035–1065), пасля яго смерці новая краіна была падзелена паміж сынамі, зноў аб’ядналася пры Альфонсе VІ (1065–1070 – кароль Леона, 1072–1109 – кароль Леона і Кастыліі), 2) каралеўства Навара, 3) каралеўства (з 1035 г.) Арагон, 4) графства Барселонскае (фармальны васал Францыі да 1259 г.). Двойчы пасля Санча Вялікага было зафіксавана прыўласненне імператарскай тытулатуры. Імператарам абвясціў сабе кароль Кастыліі Фердынанд І пасля заваявання Леона (1037 г.). Кастыльскі кароль Альфонса VІ пасля заваявання старажытнай вестгоцкай сталіцы Таледа (1077 г.) тытулаваў сабе як “імператар Іспаніі”, “імператар Таледа”, “імператар дзвюх рэлігій” (апошняя тытулатура зафіксавана ў арабскіх крыніцах). Лінія супрацьстаяння паміж хрысціянскімі каралеўствамі і Пірэнеямі выйшла за раку Дуэра.

Яшчэ адна “імперыя” ўзнікла ў Скандынавіі. Сын Свена Вілабародага Кнуд Вялікі ў 1016 г. атрымаў англійскую карону, у 1018 г. пасля смерці свайго брата Харальда ІІ – дацкую, у 1028 г. – нарвежскую. Аднак пасля смерці Кнуда Вялікага ў 1035 г. яго вялізарная краіна распалася.

Новымі дзяржавамі на палітычнай карце Заходняй Еўропе сталі каралеўства Венгрыя (1000 г.) і каралеўства Чэхія (1085).

ХІІ ст. Пасля таго, як у 1154 г. англійскую карону атрымаў Генрых ІІ Плантагенет, у Заходней Еўропе пачалося фарміраванне вялізарнай дзяржавы, якую сучасныя гісторыкі вызначаюць тэрмінам “Анжуйская імперыя”. Да складу яе ўваходзілі Англія, Нармандыя, Анжу, Мэн, Турэнь, Пуату, Аквітанія. Кантынентальныя ўладанні Плантагенетаў уяўлялі сабой вельмі кампактны комплекс тэрыторыяў, які перавышаў па сваіх памерах дамен Капетынгаў і праз васальнае графства Тулузскае меў выхад да Міжземнага мора. Завяршылася станаўленне Анжуйскай імперыі пад час вайны за спадчыну паміж Генрыхам ІІ і яго братам Жофруа, якая пачалася ў 1156 г. Генрых ІІ спачатку абапіраўся на Францыю. У 1158 г. былі праведзены перамовы пры магчымы шлюб Генрыха ІІ і дачкі Людавіка VІІ Маргарыты, пасаг маладой мусілі былі скласці крэпасці нармандскага Вексэна, якія абаранялі Нармандыю ад уварванняў з боку Францыі. Акрамя таго Людавік VІІ даваў згоду на англійскі захоп Нанта, што дазваляла усталяваць кантроль над Брэтаню. У 1159 г. Генрых ІІ пачаў тулузскую кампанію. Мэтай яе было не толькі расшырэнне ўласных кантынентальных уладанняў, але таксама спроба не дапусціць умацавання пазіцый Капетынгаў у Лангедоку. У выніку, у 1160 г., Генрых ІІ атрымаў правы графа на ўсёй тэрыторыі графства Тулуза, за выключэннем горада. Анжуйская імперыя стала рэальным фактарам у сістэме заходнееўрапейскіх міжнародных адносін.

Дастаткова значная знешнепалітычная актыўнасць праяўлялася Генрыхам ІІ на ўскраінах Еўропы. У 1155 г. папа рымскі Адрыян пажалаваў яму ў спадчыннае трыманне Ірландыю. Паход на гэтую тэрыторыю быў арганізаваны ў 1171 г. Хаця кланавыя правадыры вострава былі разгромлены, пра пакарэнне Ірландыі гаварыць нельга. Пад стабільным кантролем Англіі была параўнальна невялікая тэрыторыя – Пэйл (агароджа). У 1173 – 1174 гг. васалам англійскай кароны стала Шатландыя. Праўда ўжо ў 1189 г. палітычны статус Шатландыі зноў павысіўся. Па умовах Кэнтэрберыйскай хартыі дзяржаўная васальная залежнасць скасоўвалася, аднаўлялася асабістая прысяга шатландскіх каралёў.

Працягвалася як тэрытарыяльнае, так і палітычнае развіццё Рымскай імперыі. Пры Фрыдрыху І Барбаросе, у 1157 г., ў палітычнай перапісцы імператара ўпершыню зґяўляецца новая афіцыйная назва краіны – Свяшчэнная Рымская імперыя, што павінна было падкрэсліць незалежнаць улады імператара ад папы рымскага. Узрос уплыў на імперскія справы з боку Чэхіі. У 1144 г. чэскі кароль увайшоў да складу калегіі выбаршчыкаў Рымскага імператара.

Адначасова пачалася актыўная нямецкая экспансія на славянскія землі. Плацдармам пры гэтым стала заснаваная Альбрэхтам Мядзведзем ў 1150 г. Брандэрбургская марка.

На Пірэнеях у 1135 г. была праведзена першая (і апошняя) каранацыя імператара. Тытул прыняў кастыльскі кароль Альфонс VІІ. У 1137 г. у выніку асабістай уніі былі аб’яднаны каралеўства Арагон і прынцыпат Каталоніі. Маўраў адцяснілі за раку Таха.

Францыя Капетынгаў, чый дамен быў не вельмі значным па сваім памерам, была фактычна зажата паміж двумя імперыямі – Рымскай на Ўсходзе і Анжуйскай на Захадзе, і не магла істотна ўплываць на еўрапейскія справы.

Новымі дзяржавамі на палітычнай карце Заходняй Еўропе сталі Сіцылійскае каралеўства, карона якога была стварана папам рымскім у 1139 г. і каралеўства Партугалія, якое атрымала ў 1143 г. міжнароднае вызнанне.

ХІІІ ст. У пачатку стагоддзя Францыя канфіскавала англійскія кантынентальныя ўладанні. Апошняе азначала ліквідацыю Анжуйскай імперыі. Развіць свой поспех і захапіць астатнюю тэрыторыю Англіі Францыя не здолела, хоць юрыдычны падмурак для гэтага быў створаны. У 1216 г. папа рымскі заявіў пра пазбаўленне Джона Беззямельнага кароны і пра перадачу яе французскаму прынцу Людовіку. Аднак, пасля таго, як англійскі кароль вызнаў сабе васалам папы рымскага, апошні адмовіў Францыі ў падтрымцы. Апошнім акордам у барацьбе Францыі за кантынентальныя ўладанні Плантагенетаў стаў Парыжскі дагавор 1259 г., калі Генрых ІІІ англійскі прынёс васальную прысягу за Гіень Людавіку ІХ. Відавочнымі знешнепалітычнымі поспехамі Францыі сталі перадача ў 1266 г. сіцылійскай кароны брыту Людавіка ІХ Карлу Анжуйскаму і наступны захоп каралеўства французамі ў 1268 г., а таксама канчатковае далучэнне Лангедока пасля смерці брата Людавіка ІХ Альфонса дэ Пуацье (1271 г.).

Да канца стагоддзя пад уладай караля Францыі было да 2/3 тэрыторыі краіны. Адносна гэтага пярыяду можна нават гаварыць пра гегемонію Францыі на кантыненце. Пад яе непасрэдным кантролем былі каралеўствы Наварскае і Неапалітанскае, кароны якіх належалі Капетынгам, шэраг імперскіх тэрыторыяў на мяжы з Германіей. Саюзныя дагаворы пры відавочнай перавазе Францыі былі падпісаны з Кастыліей (1288 г.) і Шатландыей (1295 г.). Ціск з боку Англіі быў аслаблены пасля дынастычнага шлюбу дачкі Філіпа ІV Прыгожага Ізабэлы з спадчыннікам англійскай кароны Эдуардам.

Дастаткова добрыя адносіны ў пачатку ХІІІ ст. склаліся паміж Германіяй і Францыяй. Прынамсі менавіта пад фінансавыя гарантыі Філіпа ІІ Аўгуста Фрыдрых ІІ здолеў атрымаць пазыку ў італьянскіх банкіраў. У 1214 г. у бітве пад Бувінам французская армія перамагла англа-вельфаўскае войска, Атон ІV загінуў, Фрыдрых ІІ урачыста каранаваўся ў Ахене (1215 г.). У 1223 г. германска-французскі саюз быў пацверджаны. У новым пагадненні бакі абавязаліся не прыймаць на сваіх землях апальных асоб і не дапамагаць ім. Акрамя было вырашана не заключаць дагавароў з Англіей і сачыць каб тое ж рабілі іх васалы.

Англійскія ж інтарэсы пасля заваявання французамі кантынентальных уладанняў Плантагенетаў і адпаведнага знікнення Анжуйскай імперыі абмяжоўваліся адносінамі з бліжэйшымі суседзямі – Шатландыей і Уэльсам. Апошняе тэрыторыя была інкарпарырвана Англіяй у самым канцы ХІІІ ст.

У 1230 г. адбылася канчатковае аб’яднанне Леона і Кастыліі. Большая частка Пірэнеяў адваявана ў маўраў. У 1238 г. арагонская армія адваявала ў маўраў Валенсію. У выніку ядро арагонскай дзяржавы набыла свой канчатковы тэрытарыяльны выгляд: каралеўства Арагон і Валенсія і прынцыпат Каталонія. Пасля страты непасрэднай мяжы з маўрамі Арагон перайшоў да паспяховай экспансіі ў Міжземным моры. У 1282 г. ён заваяваў і адстаяў Сіцылію. У адказ папа рымскі Марцін ІV заявіў пра дэтранізацыю арагонскага караля Педра ІІІ і перадачу яго кароны Францыі. Французскі кароль Філіп ІІІ арганізаваў крыжовы паход супраць пірэнейскай хрысціянскай дзяржавы, але няўдала. У выніку Сіцылійскае каралеўства распалася на дзве часткі – уласна Сіцылію і Неапалітанскае каралеўства. Юрыдычнае афармленне распаду дало пагадненне ў Анагні (1295 г.) паміж Арагонам, Францыяй, Неапалітанскім каралеўствам, папам рымскім. У выніку тытул “кароль Сіцыліі” раздвоіўся – яго мелі і арагонскія ўладальнікі Сіцыліі і неапалітанскія каралі з Анжуйскай дынастыі.

60-я гг. ХІІІ ст. былі адзначаны значнымі тэрытарыяльнымі набыткамі Нарвегіі. У 1261 г. Хакону ІV прысягнулі пасяленцы Грынландыі (плошча – 2.175.600 кмІ, для параўнання: плошча Беларусі складае 207.600 кмІ), у 1262 г. васальны дагавор падпісаў ісландскі альцінг. Паводле яго ўмоў Ісландыя вызнавала нарвежскую супрэматыю і пагаджалася плаціць штогадовы падатак, пры ўмове, што Нарвегія захавае традыцыйныя структуры на востраве і гарантуе неабходныя абґёмы збожжавых паставак. У ХІІІ ст. таксама пачалася нарвежская каланізацыя Фінляндыі і Кольскага паўвострава.

Супрацьстаянне з ісламскай цывілізацыяй ў высокім сярэднявеччы. Крыжовыя паходы. У высокае сярэднявечча супрацьстаянне заходнееўрапейскай хрысціянскай і ісламскай цывілізацыяў набыла выгляд вайны за веру, увасабленнем якой сталі крыжовыя паходы.

На мясцовым царкоўным саборы (1095 г., Клермон) папа рымскі Урбан II заклікаў хрысціян дапамагчы візантыйскаму імператару Аляксею вызваліць Гроб Гасподні ад турак-сельджукаў. Быў абвешчаны крыжовы паход. На чале арміі крыжакоў, рыцараў, якія прынялі крыж, былі Готфрыд Бульёнскі, Багемунд Тарэнтскі, Раймунд Тулузскі і Роберт Фландрскі. Пасля доўгай аблогі была захоплена добра ўмацаваная Антыёхія (1098). 15 ліпеня 1099 быў захоплены Іерусалім. На падкантрольнай крыжакам палестынскай тэрыторыі былі ўсталяваны шэраг дзяржаў: Іерусалімскае каралеўства, графства Трыпалі, прынцыпат (княства) Антыяхійскае і графства Эдэскае.

У 1144 г. графства Эдэскае было захоплена туркамі. Адказам на гэту падзею стаў ІІ крыжовы паход (1147–1149), абвешчаны папам рымскім Яўгенам ІІІ. На гэты раз крыж прынялі каралі Францыі і Германіі Людавік VII і Конрад III. Паход закончыўся правалам. Крыжакі не здолелі ўзяць Дамаск і вернуліся ў Еўропу.

Трэці крыжовы паход (1189–1192) быў абвешчаны папам рымскім Грыгорыем VIII пасля падзення Іерусаліма пад ударамі турак у 1187 г. На гэты раз крыж таксама прынялі манархі: імператар Фрыдрых I Барбароса, англійскі кароль Рычард I Львінае Сэрца, французскі кароль Філіп II Аўгуст. Але першы з іх патануў у рацэ па дарозе ў Палестыну (яго месца заняў сын, Філіп Швабскі), другі і трэці пасварыліся. Філіп II Аўгуст вярнуўся на радзіму. У выніку вайну працягвалі толькі рыцары Рычарда I Львінае Сэрца, які паспеў па дарозе адваяваць у Візантыі востраў Кіпр (1191), і аўстрыйскага герцага Леапольда, які замяніў памерлага Філіпа Швабскага. Пасля шматлікіх бітваў крыжакі падпісалі мірнае пагадненне (1192 г.). Хрысціяне атрымалі ўладу над часткай межземнаморскага ўзбярэжжа (ад Трыра да Яфы) і права на наведванне Гроба Гасподня.

У 1202 г. папа рымскі Інакенці III пры падтрымцы Венецыі ініцыіраваў IV крыжовы паход на чале з Балдуінам Фландрскім і Баніфацыем Манфератскім. Але рыцары змянілі накірунак і замест Іерусаліма атакавалі Візантыю. У красавіку 1204 г. Канстанцінопаль быў захоплены. Галоўныя гавані і остравы на гандлёвых шляхах перайшлі да Венецыі. Праваслаўнае патрыяршаства было заменена каталіцкім. Месца Візантыйскай імперыі заняла Лацінская, створаная крыжакамі. На землях, якія не былі імі захоплены, узнікла некалькі дробных грэчаскіх дзяржаў.

На працягу XIII ст. быў арганізаваны яшчэ шэраг крыжовых паходаў: V – 1217–1221 г., апошні, арганізаваны папамі рымскімі; VI – 1228–1229 г.; VII – 1248–1254 г.; VIII – 1270–1271 г., апошні ў нумераваным спісе паходаў. Рух крыжакоў паступова затухаў. Заходнееўрапейскае рыцарства так і не здолела ўмацавацца ў Палестыне. У 1268 крыжакі пакінулі Антыёхію, у 1289 г. – Трыпалі, у 1291 г. – сваю апошнюю апорную базу (Aкру).

Лекцыя 11

Палітычная карта Заходняй Еўропы ў познім сярэднявеччы