Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
2Канспект курса лекцый па гiсторыi сярэднiх вяк....rtf
Скачиваний:
9
Добавлен:
04.08.2019
Размер:
2.2 Mб
Скачать

Швейцарыя ў сярэднія вякі

40. Лекцыя 39. Швейцарыя ў сярэднія вякі. Абасабленне Швейцарыі. Швейцарскі саюз у XIV ст. Швейцарыя ў XV ст. Сістэма кіравання. Эканамічнае развіццё.

Абасабленне Швейцарыі. У перыяд высокага сярэдневякоўя землі, на якіх паздней сфарміравалася Швейцарская канфедэрацыя, ўваходзілі да сскладу Свяшчэннай Рымскай імперыі. Яны не ўяўлялі сабой ніякага кампактнага комплекса і не мелі ўнутранняга адзінства. Гэта быў звычайны набор царкоўных і свецкіх ленаў, вясковых абшчын (лясных кантонаў), аўтаномных гарадоў (гарадскіх кантонаў). Найбольш буйнымі і ўплывовымі феадаламі рэгіёна сталі графы Савойскія, Кібургі і Габсбургі. Уладанні Кібургаў і графаў Савойскіх перайшлі да Габсбургаў, што прывяло да іх значнага ўзмацнення.

У 1273 г. пад прамое кіраванне Габсбургаў перайшлі лясные кантоны Уры, Швіц і Унтервальдэн, які складаўся із Нідвальдэна і Абвальдэна. Пры гэтым неабходна ўлічваць, што под контролем Габсбургаў ужо знаходзілася паўночная частка гандлёвага шляху праз Сент-Гатардскі перавал. Цяпер дастаткова дакладна выяыіліся і іх бліжэйшыя планы – паставіць пад свой кантроль увесь шлях. Найбольш спрыяльная палітычная сітуацыя для супрацьдзеяння экспансіі склалася пасля смерці 15 ліпеня 1291 г. імператара Рудольфа І Габсбурга (1273–1291).

У падтрымку анцігабсбургскага прэтэндзента на імператарскую карону і для абароны ўласных інтарэсаў выступілі жыхары трох лясных кантонащ – Уры, Швіца і Нідвальдэна. Яны падпісалі 1 жніўня 1291 г. пагадненне пра ўзаемную падтрымку – “Саюз трох” (Dreiwaldstдtterbund). 16 кастрычніка таго ж года згаданыя кантоны разам з Цурыхам стварылі Лігу.

Аднак, абодва дагаворы, і пра Саюз, і пра Лігу, былі: 1) таемнымі, 2) напісанымі на лацінскай мове. Дадзеная абставіна азначае, што шырокія колы жыхароў кантонаў пра іх проста нічога не ведалі.

Тым часам, швейцарскія сяляне выявіліся ўцягнутымі ў палітыку імперскіх маштабаў. Імператары імкнуліся захаваць Швейцарыю ў сферы свайго ўплыву ітаму час ад часу выдавалі граматы пра вызваленне кантонаў з-пад улады Габсбургаў пры захаванні іх падпарадкавання імперыі (граматы 1291, 1297, 1309 гг.). У адказ Габсбургі канчаткова выбралі вайсковы шлях рашэння праблемы.

Да часу гэтага супрацьстаяння на рубяжы ХІІІ і ХІV ст. адносіцца подвіг Вільгельма Тэля. Ананімны летапіс “Белая кніга” (каля 1470 г.) паведамляе, што Геслер, ландфогт у Уры і Швіцу, павесіў на шасту свой капелюш і пад пагрозай штрафа прымушваў людзей кланяцца яму. Вільгельм Тэль, аднак, неаднаразова праходзіў міма шаста з высока ўзнятай галавой. Нарэшце, яго разам з малым сынам даставілі на суд да Геслера. Ландфогт, пабачыўшы ў Тэля лук, загадаў яму збіць стралой яблык з галавы хлопчыка. Вымушаны падпарадкавацца, селянін узяў дзве стралы: адну паклаў на цяціву, другую схаваў пад камзол, пасля чаго стреліў і ўлучыў у яблык. Геслер спытаў у Тэля, чаму ён схаваў другую стралу. Атрымаўшы гарантыю захавання жыцця, Вільгельм адказаў, што калі б яго стрэл быў няўдалым, то другая страла трапіла б албо ў самаго ландфогта, альбо ў аднаго з яго людзей. У наступным Тэлю ўдалося збегчы з-пад аховы і ў адным з горных ушчэлляў застреліць Геслера.

Пералом у барацьбе адбыўся 15 лістапада пасля пераконлівай перамогі швейцарцаў над аўстрыйскай арміяй герцага Леапольда I. Рыцары накіроўваліся ў Швіц з Цуга. Шлях пралягаў уздоўж возера каля гары Маргартэн. З улікам таго, што ваяваць аўстрыйцы збіраліся с простымі сялянамі, не былі прыняты нават элементарныя меры па засцярозе. У выніку раптоўнай атакі з гор рыцарская армія была разгромлена ўшчэнт. Страты аўстрыйцаў склалі прынамсі 1 500 чалавек (без уліку тых, хто патануў у возеры). Прыведзеныя даныя пра страты сумненняў не выклікаюць. Іх прыводзіць храніст Жан з Вітэртура, бацька якога ўдзельнічаў у баі на баку аўстрыйцаў.

Святкаванню перамогі пад Маргартэнам была пасвячана першая пятніца пасле дня Св. Марціна, а назва кантона Швіц, адыграўшага галоўную ролю ў бітве, замацавалася ў назве краіны на еўрапейскіх мовах: Schweiz, Suisse, Svizzera, Switzerland.

У хуткім часе пасля перамогі, 9 снежня 1315 г., прадстаўнікі кантонаў Уры, Швіц, Унтервальдэн падпісалі ў Брунэне новы саюзны дагавор. Але дадзены дакумент у адрозненні ад свайго папярэдніка не быў сакрэтным і быў напісаны на нямецкай мове.

Бруненскі дагавор предугледжваў правядзенне кантонамі ўзгодненай у высокай ступені знешняй палітыкі (можна нават гаварыць пра агульную знешнюю палітыку) і выкананне сеньёрыяльных службаў толькі ў тым выпадку, калі гэта не будзе супярэчыць інтарэсам астатніх кантонаў.

Бліжэйшым наступствам Бруненскага дагавора стала паметнае ўзмацненне швейцарскага ўплыву на справы імперыі. 16 сакавіка 1316 г. усе правы і маёмасць Габсбургаў у Швіцы, Уры, Унтэрвальдэне перайшлі да імператара, а праз тры дні былі подцверджаны ўсе правы і прывілеі, пажалаваныя раней жыхарам кантонаў імператарскай уладай.

Такім чынам, пасля Бруненскага дагавора на тэрыторыі Заходняй Еўропы фактычна ўзнікла новая дзяржава, пакуль яшчэ з юрыдычным статусам суб’екта Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Швейцарскі саюз у ХІV ст. З цягам часу да Швейцарскага саюза далучаліся новыя кантоны, і лясныя (Люцэрн у 1332 г., Гларус не пазней 1388 г., магчыма, у 1352 г.), і гарадскія (Цюрых у 1351 г., Цуг не пазней 1365 г., магчыма, у 1352 г., Берн у 1353 г.).

Паралельна з расшырэннем межаў адбываўся працэс станўлення дзяржавы. Першым крокам у дадзеным кірунку стала “Хартыя пра святароў” (Pfaffenbrief), прынятая ў кастрычніку 1370 г. Асноўны змест дакумента можа быць выкладзены наступным чынам: 1) гарантавалася бяспека гандлёвых шляхоў мясцовым і транзітным купцам, 2) забаранялася дзейнасць замежных святароў, 3) упершыню ў дакуменце выкарыстоўваўся теэмін “канфедэрацыя” (Eidgenossenschaft), што замяніў пры галасаванні прынцып адзінадушнасці прынцыпам большасці.

У плане знешнепалітычным трэба адзначыць ускосны ўдзел Швейцарскай канфедэрацыі ў Стогадовай вайне, які выразіўся ў тым, што была адбіта атака англійскага отрада авантурнікаў на чале з Энгеранам дэ Кусі, зяцем Эдуарда ІІІ, у 1365 і 1375 гг. Гэтая вайна вядома ў швейцарскай гісторыяграфіі пад назвай Гугелькрыг. Англічане мелі остраканечныя шлемы, якія швейцарцы называлі “гугель”.

У 1380 г. паміж кантонамі і Габсбургамі пачалася новая вайна. Лёс яе быў вырашаны ў дзвюх бітвах: пры Земпаху (1386 г.) і пры Нефельсе (1388 г.).

У першай бітве супраць 1 400 швейцарцаў выступілі ад 5 до 6 тысяч аўстрыйцаў. Ня гледзячы на значную перавагу ў жівой сіле рыцары былі нагалову разгромлены, герцаг Леапольд ІІІ загінуў.

Яго пераемнік Леапольд ІV быў разгромлены пры Нефельсе. Паводле дадзеных швейцарскіх крыніц (вельмі сумніўных) у баі загінулі 25 тысяч аўстрыйцаў і ўсяго 54 швейцарцы. Як бы то ні было, але перамога была за кантонамі, яны ж захапілі 12 баявых сцягоў аўстрыйцаў.

Галоўным вынікамм вайны стала юрыдычнае вызнанне Габсбургамі канфедэрацві з васьмі кантонаў паводле перамір’я, заключанага 1 красавіка 1389 г. на 7 год (дагавор быў прадоўжаны ў 1394 г. на 20 год, у 1412 г. на 50 год, у 1474 г. набыў статус вечнага міра).

Пасля гэтага Швейцарыя зноў занялася праблемамі дзяржаўнага будавання. Пэўныя арганізацыйныя формы канфедэрацыі задала канвенцыя 1397 г., якая прадугледжвала наступнае: 1) забеспячэнне ўнутраннага міра і бязпекі гандлёвых шляхоў, 2) пачатак знешніх войнаў пры агульнай згодзе і ўдзеле саюзнікаў з наступным падзелам здабычы паміж імі ў прапорцыях, адпаведных маштабам іх удзела, 3) забарона абражаць дзящчын і жанчын. З апошнім пунктам звязана назва дакумента “Дамская грамата” (Frauenbrief), якая замацавалася за ім у гістарычнай літаратуры.

Швейцарыя ў ХV ст. Пасля дасягнення і ўмацавання фактычнай незалежнасці Швейцарыя, як і шмат якія іншыя маладыя дзяржавы, устала на шлях знешняй экспансіі. У 1415 г. быў захоплены апошні фарпост Габсбургаў на швейцарскіх землях, графство Аргау, што аддзяляла Цюрых ад Люцэрна і Берна, у 1440 г. кантон Уры заваяваў Белінцону, якая належала герцагу Міланскаму.

У 1439 г. у Швейцарыі пачалася першая грамадзянская вайна. Сутыкненне адбылася паміж кантонамі Швіц і Цюрых за землі графа Фрыдрыха VІІ Тогенбургскага, які памёр у 1435 г. і не пакінуў распараджэнняў наконт лёсу сваіх вялізных уладанняў. Цюрыхцы прайгралі ў борьбе і пачалі паступовае збліжэнне з Габсбургамі. Супраць аўстро-цюрыхскай кааліцыі выступілі астатнія кантоны. У 1444 г. пачалася аблога Цюрыха.

У дадзеных умовах умовах імператар Фрыдрых ІІІ вырашыў падтрымаць свайго саюзніка і звярнуўся па дапамогу да французскага карал Карла VІІ, у якога пасля падпісання ў 1444 г. міра з англічанамі сталі абвастрацца адносіны з рыцарскім войскам, якое засталося без здабычы. У выніку ў Швейцарыю накіравалася 40-тысячная армія на чале з Жанам дэ Бюэлем. Асноўны ўдар быў накіраваны на Базэль, але французская армія сустрэла настолькі моцнае супраціўленне і атрымала такія значныя страты, што прапанавала швейцарцам умовы выгоднага міра: аблога з Цюрыха здымалася, французы адмаўляліся ад заваявання Базэля. Некалькі позней, у 50-х гг., пачалося швейцарска-французскае збліжэнне.

Закончылася грамадзянская вайна ў 1450 г. Яе палітычным вынікам стаў разрыв саюза Цюрыха з Аўстрыяй і ўсталяванне кантроля Швіца над усходнім узбярэжжам Цюрыхскага возера.

Пасля завяршэння грамадзянскай вайны швейцарцы зноў перайшлі да знешняй экспансіі на аўстрыйскія землі, у выніку чаго былі захоплены Тургау і Сарганс. У 1469 г. аўстрыйскі герцаг Сігізмунд ІІІ падпісаў с кантонамі Вальдэгуцкі мірны дагавор, паводле якога ён адмовіўся ад прав на гэтыя землі і абавязываўся выплаціць 10 тыс. фларынаў кантрыбуцыі. Нявыплата грошай напрацягу абумоленых 10 месяцаў загражала аўстрыйцам новымі терытарыяльнымі стратамі. У гэтых умовах Сігізмунд ІІІ пайшоў на атрыманне грошай (50 тыс. фларынаў) пад залог эльзаскіх земляў герцагу Бургундыі Карлу Смеламу.

Вынік дадзенай аперацыі для швейцарцаў быў крайне неспрыяльным – шлях іх экспансіі на поўнач быў перакрыты мочнай бургундскай арміяй, на заходніх і паўднёвых межах Швейцарыі знаходзіліся саюзнікі Карла Смелага: Савойя і Мілан.

Апору кантоны атрымалі ў асобе ворага Бургундыі кароля Францыі Людавіка ХІ, які подпісаў з імі ў 1474 г. вечны саюз. Дастаткова нечаканым саюзнікам швейцарцаў стаў у гэтым жа годзе Сігізмунд ІІІ, які ў спадзяванні на іх дапамогу, адмовіўся вяртаць Карлу Смеламу занятыя у яго грошы.

У кастрычніку 1474 г. швейцарцы разам з апалчэннем эльзаскіх гарадоў атаквалі ўладанні Карла Смелага. Аднак у хуткім часе швейцарцы засталіся з Бургундыяй сам на сам. Летам 1475 г. мір з Карлам Смелым заключыў Сігізмунд ІІІ, а ў верасне з ім жа подпісаў перамір’е Людавік ХІ, прычым апошні абязаўся не дапамагаць кантонам. Тым не меньш, Швейцарыя атрымала невялікую адтэрміноўку – Карл Смелы пачаў заваяванне Латарынгіі – і нанесла удар па саваяраў, захапіўшы ў пачатку лістапада 14 гарадоў і 43 замка.

У 1476 г. Карл Смелы ўварваўся ў Швейцарыю і ў лютым захапіў горад Грансон. Гэта перамога стала апошняй у жыцці бургундскага герцага. 2 сакавіка 1476 г. армія Карла Смелага (14 тыс. человек) была разгромлена пры Грансоне. Людскія страты бургундцаў былі нязначнымі – некалькі сот чалавек забітых і параненых, але ў рукі швейцарцаў патрапіла ўся артылерыя бургундскай арміі (на тыя часы лепшая ў Еўропе), абоз з вышытымі шатрамі, залатым і срэбряным посудам, а таксама дзвое калёсаў з вяроўкамі, наякіх планавалася павешаць канфедэратаў. 22 мая швейцарцы разграмілі 20-тыс. армію Карла Смелага пры Муртэне. На гэты раз бургундцы страцілі да 7 тыс. чалавек. Дадзенай бітвой завяршылася швейцарска-бургундская вайна 1474–1476 гг., але не ваеннае супрацьстаянне Швейцарыі і Бургундыі.

5 студзеня 1477 г. бургундцы былі канчаткова разгромлены ў бітве пры Нансі, Карл Смелы загінуў у баю. У гэтым выпадку швейцарскія атрады былі наняты латарынгскім герцагам Рэнэ ІІ (8 тыс. воінаў за 40 тыс. фларынаў). Пасл гэтага швейцарская армія стала адной з найбольш аўтарытэтных у Заходняй Еўропе. Праўда, гэта прывяло да дастаткова трагічных наступстваў для простых грамадзян канфедэрацыі. Пасл гібелі Карла Смелага пачалася барацьба паміж Людавікам ХІ і Максіміліяном Аўстрыйскім, зяцем герцога, за Бургундыю і Франш-Кантэ. І першы і другі бакі нанімалі отрады швейцарцаў.

Пасля разгрома Бургундыі Швейцарыя зноў ушчыльную падыйшла да межусобнай вайны. Зачэпкай яе магло послужыць уваходжанне да складу канфедэрацыі дзвух гарадскіх кантонаў, Фрыбурга і Залатурна, што нарушало перавагу вясковых кантонаў (пакуль суадносіны былі 5 да 3). Справа, аднак, да вайны не дайшла. Канфлікт быў урэгуляваны ў 1481 г. Створаны было саюз 5 гарадскіх кантонаў (Sonderbund) распускаўся, Фрыбург і Залатурн станавіліся кантонамі, але яны не мелі права заключаць дагаворы без згоды на то большасці з 8 “старых” кантонаў. У выніку склад канфедэрацыі набыў сіметрычны характар – 5 кантонаў гарадскіх (Берн, Люцерн, Цюрых, Фрыбург, Залатурн) і 5 кантонаў вясковых (Уры, Швіц, Унтервальдэн, Гларус, Цуг). У 1496 г. канфедэрацыя ўступіла ў саюз з Граўбюндэнам, своеасаблівай мініфедэрацыяй трох абшчын. Апошні займаў вельмі важнае стратэгічнае месца буфернай зоны паміж Швейцарыяй і Ціролем.

У 1499 г. імператар Максіміліян І (1493–1519) узяў курс на кансалідацыю паўднёвагерманскіх земляў і атакаваў Граубюндэн. Швейцарцы прыйшлі сваему саюзніку на даапамогу і пачалі такім чынам апошнюю (і пераможную) войну за незалежнасць – Швабскую вайну 1499 г. У шэрагу бітваў ад красавіка да ліпеня яны разграмілі імперскую армію. 22 верасня 1499 г. быў падпісаны Базельскі мір, паводле якога Свяшчэнная Рымская імперыя вызнала незалежнасць Швейцарскай канфедэрацыі de facto. Еўрапейскае вызнанне існавання Швейцарыі de jure адбылася нашмат паздней, пасле падпісання Вестфальскага мірнага дагавора (1648 г.).

Сістэма кіравання. У склад Швейцарскай канфедэрацыі ўваходзілі 10 кантонаў: 5 гарадскіх і 5 вясковых. Па пытаннях унутраннай палітыкі кожны з іх быў цалкам самастойным. Агульныя пытанні, што закраналі інтарэсы ўсёй канфедэрацыі, разшлядаліся на нерэгулярных сэймах (тагзатцунгах). Самакіраванне кантанальных гарадоў грунтавалася на граматах, атрыманых у свой час ад імператара альбо Габсбургаў. На чале горада стаяў бургомістр (Базель, Цюрых, Шафгаузен), шультгейс (Люцэрн, Фрыбург, Залатурн), ландаман (гарады лясных кантонаў). Акрамя кантонаў у склад Канфедэрацыі ўваходзілі саюзныя землі: Біль, Герсау, абацтва Сен-Гален, горад Сен-Гален, Ратвейль, Мюльгаузен, Жэнева, Неўшатэль, Граубюндэн, Валіс, што не мелі права голаса на тагзатцунгах і не ўплывалі на знешнюю палітыку. Залежнымі терыторыямі былі фогствы – землі, заваяваные або ўсёй канфедэрацыяй, або асобнымі кантонамі (Аргау, Бадэн, Брэмгартэн, Мюры). У першым выпадку на чале фогства стаялі па чарзе фогты ад кожнага кантона і кіравалі два гады. Фактычна гэта была тая ж сеньярыяльная ўлада, пры якой Конфедэрацыя выступала ў ролі калектыўнага сеньёра. Ніякіх агульнадзяржаўных адміністратыўных, ваенных, фінансавых інстытутаў у Швейцарыі не было.

Эканамічнае развіццё. У плане эканамічным кантоны дзяліліся на лясныя, у большай ступені звязаные з сельскай гаспадаркай, у асноўным з жывёлагадоўляй, і гарадскія, дзе пераважала рамяство і гандаль. Для арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці характэрна захаванне абшчынага ладу, заснаваннага на альмендах. У склад апошніх уваходзілі пашы, лугі, лясы, рыбныя пруды, тарфянікі. Паўнапраўныя члены абшчыны (главы сем’яў) карысталіся альмендамі ў індывідуальным парадку. Доступ да альменды, у сваю чаргу, быў звязаны з выкананнем пэўных службаў, што рэгламентаваліся звычаёвым правам. Існавала сістэма адкрытых палёў і прымусовы севазварот, хаця прысадзібная гаспадарка, ворыва, а часамі і пэўная частка луга былі ў прыватнай уласнасці.

У гарадскім сектары швейцарскай эканомікі развіваліся галіны, арыентаваныя на мясцовае спажыванне і экспартны гандаль. Да ліку апшніх можна аднесці вытворчасць тканін і скураных вырабаў (Базель, Сен-Гален, Люцерн), шоўкаткацтва (Цюрых), ювелірная справа (Жэнева). Развівася транзітны гандаль, агульнаеўрапейскае значэнне мелі кірмашы ў Базеле і Жэневе. Крэдытная справа знаходзілася пад кантролем яўрэяў, што бралі з ліхвярскіх аперацыяў 10 – 20 % гадавых.

У выніку ізбытка аграрнага і часткова гарадскога несельніцтва ў канфедэрацыі пачала фарміравацца чыста швейцарская на тыя часы галіна эканомікі – наёмніцтва для розных заходнееўрапейскіх арміяў.

Лекцыя 40

Італія ў познім сярэднявеччы

41. Лекцыя 40. Італія ў познім сярэднявеччы. Каралеўства Італія. Сістэма кіравання. Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Фларэнцыя. Мілан. Рэспубліка св. Георгія (Генуя). Рэспубліка св. Марка (Венецыя). Папская вобласць і Рым. Неапалітанскае каралеўства.

Паўночная Італія. На тэрыторыі Паўночнай і Сярэдняй Італіі ў 1300 г. размяшчалася дастаткова значная колькасць дробных і сярэдніх дзяржаў. Самы прыблізны падлік іх дае мінімальнуіо лічбу 60. Практычна усе дзяржавы уваходзілі да складу Свяшчэннай Рымскай Імперыі. Выключэнне ў гэтым плане складалі Патрымоній святога Пятра (Папская вобласць) і Рэспубліка святога Марка (Венецыя), якія выступалі і фактычна, і юрыдычна як паўнапраўныя субекты міжнароднага права. У той жа самы час трэба ўлічваць, што залежнасць італьянскіх дзяржаў ад Імперыі была дастаткова намінальнай, і de facto яны былі самастойнымі краінамі.

Палітычная гісторыя рэгіёна мела відавочна лакальны характар, з перыядычнымі выхадамі на Германію. Змест гэтай гісторыі можа быць зведзены да пастаянных войнаў паміж асобнымі дзяржавамі і барацьбы розных радоў у межах ці то дзяржаў, ці то гарадоў ( што для Італіі таго часу было адным і тым жа).

Падчас гэтых войнаў узнік інстытут кандацьерства – італьянскага варыянта наёмніцтва. Кандацьер – гэта камандзір “свабоднага атрада”, які заключаў кантракт (condotta) пра службу гораду ці сеньёру. Першы атрад такога кшталту сфарміраваўся ў 1303 г. з ліку арагонцаў, што прыбылі для ўдзелу ў дынастычных войнах на поўдні Італіі. У сярэдзіне XIV ст. на італьянскія землі наводзілі жах атрады кандацьераў, сфарміраваныя з немцаў і венграў. У канцы стагоддзя шмат якія італьянскія дзяржавы выкарыстоўвалі кандацьераў у барацьбе са сваімі суседзямі. Зніклі яны толькі ў канцы XV ст., калі разам з пачаткам Італьянскіх войнаў (1494–1559) сюды рушылі рэгулярныя войскі еўрапейскіх дзяржаў.

Сістэма кіравання. Асноўная тэндэнцыя, якая была характэрна для большасці пауночнаітальянскіх дзяржаў у развіцці сістэмы кіравання выяўлялася ў паступовым руху да сеньёрыі (у значэнні “ўлада аднаасобнага кірауніка”), а потым – да манархіі.

Аднаасобная ўлада ў канкрэтных варунках палітычнай раздробленасці была аб’ектыўнай неабходнасцю. Сеньёрыя магла адлюстроўваць інтарэсы не толькі магнатаў, але і гараджан, таму што выступаяа гарантам палітычнай і сацыяльна-эканамічнай стабільнасці.

Канкрэтныя шляхі фарміравання італьянскіх сеньёрыяў былі раз-настайнымі. У Ферары яна ўзнікла пасля пастаяннага працягу тэрміну паўнамоцтваў падэста. У Вяроне, Мантуе, Падуе, Мілане – з пасады народнага капітана. Юрыдычным падмуркам улады сеньёра былі выбары, альбо падараванне яму вікарыяту імператарам ці папам рымскім. У першым выпадку народны сход перадаваў сеньёру ўсю ўладу над камунай альбо акругай, у другім яму перадавалася права вышэйшай юрысдыкцыі, законадаўчая ініцыятыва, пытанні вайны і міру. Камунальны апарат пры гэтым не знікаў. Ён ператвараўся ў дадатак да ўлады сеньёра.

Узмацненне пазіцыяў улады і поспехі ў правядзенні лакальнай цэнтралізацыі прывялі да ўзнікнення тэндэнцыі да паступовай трансфар-мацыі сеньёрыяў у прынцыпаты (княствы). Рэалізоўвалася тэндэнцыя праз набыццё сеньёрамі адпаведнага тітулу (герцагскага ці княскага), што знішчала нават фармальную сувязь з камунай. Цяпер гэта быў ужо не першы грамадзянін, якому савет ці парламент даваў права на аднаасобнае кіраванне, але манарх з усімі выцякаючымі адсюль наступствамі і ўсімі неабходнымі вонкавымі атрыбутамі (палац, двор, этыкет).

Янчэ адным варыянтам сістэмы кіравання ў Паўночнай Італіі была патрыцыянская форма кіравання ў Венецыі і Генуе. У Венецыі ўлада, як і раней, фармальна належала пажыццёва абранаму дожу. Паўнамоцтвы яго абмяжоўвалі члены Вялікага Савета, дзейнасць яго кантралявалася Саветам 10-ці (які быў створаны у 1310 г.). У Генуе улада належала пажыццёва абранаму (што не замінала яго зрынуць) дожу. Пасада была ўведзена ў 1339 г. Першым дожам стаў Сімоне Баканегра (1339–1344, 1359–1363).

Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Найбольш важным момантам у сацыяльна-эканамічным развіцці паўночнаітальянскага рэгіёна было ўзнікненне прынцыпова новай формы арганізацыі вытворчасці – мануфактуры. Прычым у Італіі яна набывае раннекапіталістычныя рысы ў выніку таго, што мануфактуры звязывалі гандлёвы капітал з вытворчасцю ва умовах развіцця таварна-грашовых адносін.

Першыя сукнаробчыя мануфактуры ўзніклі ў Фларэнцыі, Сіене, Луке, Мілане, Балонье. Эталонам развіцця мануфактурнай вытворчасці у гістарычнай літаратуры лічыцца Фларэнцыя, дзе ў 30-х гг. ХІV ст. дзейнічала ад 200 да 300 болыш-менш буйных сукнаробчых майстэрняў, якія давалі ў год 80 тысяч кавалкаў сукна. Каштавала гэтае сукно ў тры разы больш, чым увесь гарадскі бюджэт.

Мануфактура давала значнае павялічэнне маштабаў вытворчасці пры захаванні высокай якасці і адноснай таннасці вырабаў. Крыніцай гэтага быў падзел працы, што зніжала траты на прафесійную падрыхтоўку і зарплату (некваліфікаваная праца каштавала нядорага), і жорсткая сістэма штрафаў (за нізкую якасць працы, невыкананне нормы і г. д.). Працавалі на мануфактурах ужо наёмныя работнікі. Пры паступленні на працу яны атрымлівалі аванс, які потым адпрацоўваяі некалькі месяцаў. Работнік не мог пайсці з работы, не папярэдзіўшы гаспадара за чатыры месяцы (гаспадар мог выгнаць работніка ў любы час). Працу работнікаў кантраляваў не гаспадар асабіста, як гэта было ў майстэрні, але спецыяльны адміністрацьйны апарат – фактары ( наглядчыкі).

У аграрным сектары працягвалася развіццё розных варыянтаў кароткатэрміновай арэнды. За фіксаваную плату арэндавалі монакультурныя участкі, за частку ураджаю – падэрэ. Але эканамічны эффект у апошнім выпадку дасягаўся невысокі. Справа была ў тым, што аб’ём гаспадарчай самастойнасці арэндатара не павялічваўся. Права на аператыўнае кіраванне падэрэ (размеркаванне плошчаў пад асобныя культуры) належала арэндадаўцу, які не заўсёды быў здольны прыняць вернае рашэнне, асабліва, калі пастаянна жыў у горадзе.

Фларэнцыя. Як гарадская сярэднявечная дзяржава ў межах Свяшчэннай Рымскай імперыі Фларэнцыя канстытуіравалася ў студзені 1293 г. калі было прынята “Усталяванне справядлівасці” (Ordinances of Justice), які выключыў з палітычнага жыцця горада прадстаўнікоў 152 знатных радоў. Рэальная ўлада была перададзена сямі асноўным гільдыям (arti maggiori): судзей, банкіраў, мянял, гандляроў шоўкам, лекараў, гандляроў воўнай, гандляроў футрам, і пяці гільдыям меншай важнасці (arti medie): мяснікоў, шаўцоў, кавалёў, муляроў, перакупшчыкаў. Іх прадстаўнікі кожныя два месяцы выбіралі прыяраў, членаў урада – сеньёрыі. Дыскрэтны характар улады меў два асноўныя наступствы. Па-першае, у палітычнае жыццё ўключалася дастаткова шмат людзей, па-другое, пашыраліся рознага кшталту кароткатэрміновыя саюзы і інтрыгі.

Росквіт Фларэнцыі выпадае на першыя дзесяцігоддзі XIV ст. – насельніцтва склала каля 95 тыс. чалавек, горад абкружыў трэці мур, была пабудавана крэпасць-рэзірэнцыя ўрада, у 1290-х гг. пачалося будаванне новага кафедральнага сабора ў гонар Дзевы Марыі (які так і не быў закончаны). Аж да 1340-х гг. Фларэнцыя адыгрывала вызначальную ролю ў гандлі на доўгія дыстанцыі і банкаўскай справе.

Але ў 1340-х гг. адбыліся дзве катастрофы, якія спынілі развіццё горада. Маецца на ўвазе дзяржаўны дэфолт, абвешчаны Эдуардам ІІІ, у выніку якога разарыліся галоўныя банкаўскія дамы Фларэнцыі – Бардзі і Пяруцы, і эпідэмія “Чорнай смерці”, калі памерла да паловы гараджан.

Змена ўлады (калі не ўлічваць спробы ўсталявання дыктатуры Вальтарам Брэйнам ў 1342 г., якая правалілася ў тым жа годзе) адбылася ў 80-х гг. XIV ст., калі да ўлады прыйшоў алігархічны рэжым на чале з прадстаўнікамі рода Альбіцы – Мазай (1382–1417) і яго сынам Рынальда (1417–1434). Гэты перыяд быў часам актыўнай знешняй экспансіі Фларэнцыі на землі суседзяў (у 1406 г. была захоплена Піза). Паражэнне фларэнтыйцаў у вайне з Лукай (1429–1433) прывяло да падзення рэжыма Альбіцы і пераходу кантроля над алігархічным урадам да Казіма Медычы, уладальніка аднаго з буйнейшых банкірскіх дамоў Еўропы. Пры гэтым, аднак, фармальна захоўваліся ўсе органы рэспубліканскага самакіравання. У 1464–1469 гг. Фларэнцыяй кіраваў яго сын, П’еро Падагрык. У 1469–1492 гг. – сын П’еро Ларэнца Надзвычайны, найбольш вядомы італьянскі ўладар эпохі Адраджэння. Для яго кіравання было характэрна усталявання у Фларэнцыі тэрарыстычнага і рэпрэсіўнага рэжыму, які стаў яшчэ больш жорсткім пасля таго, як 26 красавіка 1478 г. быў зроблены няўдалы замах на яго жыццё (так званая змова Пацы).

Сярод змоўшчыкаў, якіх падтрымаў папа рымскі Сікст IV, былі банкір Франчэска Пацы, архіепіскап Пізы Сальвіязій і некалькі дваран. Мэтай змовы было забойства Ларэнца і яго брата Джуліяна падчас афіцыйнага візіту у Фларэнцыю кардынала Джіралама Рыярыя, пляменніка папы рымскага Сікста IV. Забойцы напалі на братоў у касцёле. Забілі жа яны толькі Джуліяна. Ларэнца толькі лёгка паранілі. Тым часам астатнія змоўшчыкі паспрабавалі паставіць пад свой кантроль урад Фларэнцыі, але гараджане іх не падтрымалі.

Бліжэйшымі наступствамі няўдалай змовы сталі вельмі жорсткая расправа з яе ўдзельнікамі (пакаралі смерцю нават архіепіскапа Пізы), двухгадовая вайна з Рымам і ўзмацненне ўлады Медычы.

Кіраванне сына Ларэнца Медычы Пьеро было не вельмі доўгім – ўжо ў 1494 г. яго выгналі з горада пры падтрымцы французскай арміі, якая пачала першы тур Італьянскіх войнаў. Ад 1494 да 1498 гг. Фларэнцыя была пад уладай рэлігійнага фанатыка Саванаролы. Але ў 1498 г. гараджане вырашылі, што ён занадта далёка адыходзіць ад каталіцкага веравызнання. У выніку Саванаролу спалілі. Фларэнцыя ж захоўвала юрыдычны і фактычны статус рэспублікі аж да 1512 г.

Мілан. Мілан знаходзіўся пад уладай знатнага ламбардскага феадальнага рода Вісконці ўжо з 1317 г., калі Матэа Вісконці быў абвншчаны пажыццёвым сеньёрам горада.

Пачатак росквіту Мілана можна аднесці да кіравання Джана Галеаца Вісконці (1385–1402). У часы яго праўлення ідуць пастаянныя заваявальніцкія войны. У выніку міланскія уладані ахапілі значную частку Паўночнай Італі, што адпаведным чынам адбілася на юрыдычным статусе ўладанняў. У 1395 г. герцагствам стаў Мілан, у 1397 г. – Ламбардыя. Паводле статута 1396 г. вышэйшая заканадаўчая ўлада належала герцагу, чые граматы набывалі сілу закона. Але захоўваліся і старыя статуты.

Пры наступным правіцеле, герцаге Міланскім Джавані Марыі Вісконці (1402–1412) большая частка заваяванняў, якія зрабіў яго бацька, была страчана. Праўда становішча выправілася падчас праўлення Філіпа Марыі Вісконці (1412–1447), які часткова аднавіў тэрыторыю герцагства. Пасля яго смерці, ня гледзячы на тое, што герцаг аб’явіў сваім спадчыннікам караля Неапаля Альфонса Арагонскага, уладу атрымаў Франчэска Сфорца.

Паходжання ён быў не вельмі высокага – унук простага, хаця і заможнага селяніна Атэндолы, пазашлюбны сын кандацьера (наёмніка) Муцыя Атэндолы. Калі Франчэска падрос, то спачатку стаў кандацьерам, а потым – камандзірам атрада кандацьераў, які ваяваў то за, то супраць герцага Філіпа Марыі. Нарэшце ў 1441 г. ён ажаніўся з яго адзінай (хаця і незаконнай) дачкой Бьянкай Марыяй.

За свае праўленне (1450–1466) Франчэска Сфорца здолеў захапіць вельмі значння тэрыторыі ў Паўночнай Італіі: большую частку Ламбардыі, Бары, Геную. Пераемнікі Франчэска – Галеаца Марыя (1466–1476), Джан Галеаца (1469–1494) і Лодавіка Мора (ці Маўр) (1494–1499, фактычна з 1479) працягвалі актыўную палітыку заваяванняў.

У 1494 г. Францыя пачала серыю войнаў у Італіі, што значна паўплывала на гісторыю рэгіёна, у тым ліку і Мілана.

Людавік XII, дальні сваяк Вісконці, пры ўступленні на прастол афіцыйна дадаў да сваёй тытулатуры тытул герцага Міланскага. У адказ на гэта Лодавіка Мора ўзяў курс на саюз з Імперыяй. Аднак Сфорца прамарудзіў з актыўнымі дзеяннямі і ў выніку ініцыятыва перайшла ў рукі яго праціўнікаў. Два вядомых кандацьера Трывульчыа і Барамеа на чале сваіх атрадаў падайшлі да Мілана, дзе 6 кастрычніка 1499 г. пачалося буйное народнае паўстанне. Горад быў захоплены, але герцаг здолеў збегчы. Аднак кандацьеры, якія абапіраліся на падтрымку ФранцыІ пачалі разам са сваімі саюзнікамі рабаваць Мілан. Гараджане дастаткова хутка зразумелі, што яны памыліліся. Калі ж 5 лютага 1500 г. Мора падыйшоу да горада на чале атрада швейцарскіх наёмнікаў гараджане яго радасна віталі. Але ў рашучы момант боя швейцарцы здрадзілі Сфорца. 7 красавіка ён патрапіў у палон да французаў (праз 10 год памёр у французскім замку Лош). Ламбардыя, у тым ліку і Мілан, у 1500 г. апынілася пад поўным кантролем Францыі.

Рэспубліка святога Георгія (Генуя). У XIV ст. адбыўся заняпад краіны. Вайна з Венецыяй 1350–1355 гг. закончылася ўсталяванне шаткай раўнавагі. Апошняя прывяла да айны 1378–1381 гг. У чэрвені 1380 г. у бітве пры Кьоджы генуэзскі флот быў знішчаны. Пасля гэтага Генуя не з’яўлялася ў Адрыятычным моры, што спрыяла усталяванню тут гегемоніі Венецыі. Сама Генуя спачатку патрапіла ў сферу уплыву Францыі (1394–1409), потым пад панаванне Мілана (1421–1435), Корсіка знаходзілася ў стане перманентнага паўстання, Сардынію захапіў Арагон (1326), левантыйскія калоніі заваявалі альбо егіптяне альбо туркі.

Незалежна ад палітычнага заняпаду асобныя сектары генуэзскай эканомікі развіваліся дастаткова паспяхова. Прынамсі банк св. Георгія, што быў заснаваны ў 1407 г. паставіў пад свой кантроль амаль увесь гандаль рэспублікі, а ў 1453 г. атрымаў пад свае кіраванне чорнаморскія факторыі Генуі. У цэлым банк ператварыўся ў адзін з буйнейшых і уплывовых у Еўропе.

Рэспубліка святога Марка (Венецыя). У 1310 г. у Венецыі быў заснаваны спецыяльны орган для аховы таго ладу, што склаўся – Савет дзесяці. Ён разам з саветам сарака ажыцяўляў паліцэйскія функцыі. Венецыянскім Арсеналам, які аб’ядноўваў судаверфь і вытворчасць зброі кіраваў адмірал і патроны арсенала. Рост магутнасці горада выклікаў актывізацыю яго знешнепалітычнай экспансіі – і на апенінскія землі, і ў рэгіёны Адрыятычнага і Межземнага мароў.

Пасля перамогі пад Кьоджай над генуэзцамі (1380) і падпісання з імі Турынскага міра (1381) пачынаецца хуткі ўздым палітычнай і эканамічнай магутнасці Венецыі. У 1383 г. яна захапіла в. Корфу – ключавы пункт на марскіх шляхах у Адрыятыцы. Акрамя таго Венецыя мела шэраг апорных пунктаў, раскіданых на прасторах Адрыятыкі, усходнім Міжземнаморры, Балканах і г. д. Усё гэта дала падставу англамоўным аўтарам вызначыць Венецыю як “імперыю гандлёвых пастоў”.

У перыяд ад 1405 да 1427 гг. быў усталяваны трывалы кантроль над кантынентальнымі уладаннямі: Падуяй, Веронай, Брэшыяй, Бергама. Знешнеэканамічная экспансія спынтлася толькі ў сярэдзіне XV ст. пасля далучэння да міра ў Лодзі (1454 г.) і стварэння Італьянскай лігі. Узнаўленне экспансіі Венецыі, якая ў 1484 г. пачала вайну з Ферарай, прывяло да ростцу анцівенецыянскіх настрояў у рэгіёне.

Дастаткова паказальныя лічбы, якія сведчаць пра эканамічную магутнасць Венецыі ў пачатку XV ст., прапануе параўнанне дзяржаўных бюджэтаў Венецыі і Францыі. Францыя мела у гэты перыяд прыбытак у 1 млн. дукатаў. Венецыя ж атрымлівала: 1) Сеньёрыя (уласна Венецыя) – 750 тыс. дукатаў, 2) кантынентальныя ўладанні (Падуя, Верона, Брэшыя, Бергама) – 464 тыс. дукатаў, 3) заморскія ўладанні – 376 тыс. дукатаў. Разам – 1 млн 615 тыс. дукатаў. Пры гэтым насельніцтва Венецыі па ўсім уладанням складала 1,5 млн, у Францыі – 15 млн. члавек. З пэўнымі эканамічнымі праблемамі Венецыя сутыкнулася ў 2-й палове ХV ст. у сувязі з падзеннем Канстанцінопаля пад націскам туркаў (1453) і крушэннем сістэмы заморскіх тэрыторыяў Венецыі на ўсходнім Міжземнаморры. Праблемы, аднак былі вырашыны. Утрыманне заморскіх уладанняў каштавала вельмі дорага і таму яны давалі ў выніку няшмат прыбытку. Страта іх была кампенсавана стварэннем падкантрольнай сенату сістэмы рэгулярных канвояў галер (mudae), якія накіроўваліся па наступных маршрутах: 1) “рамейскаму” (Канстантынопаль і Чорнае мора), 2) “фландрскаму” (Лондан і Бруге), 3) Туніс. На барту галер знаходзіліся атрады арбалетчыкаў, маршруты патруляваліся эскадрамі баявых караблёў. Заняпад гэтай сістэмы адбудзецца толькі ў ХVІ ст., пасля Вялікіх геаграфічных адкрыццяў і перамяшчэння асноўных гандлёвых шляхоў у Атлантыку.

Папская вобласць і Рым. У часы высокага сярэднявечча Рым быў пад поўным кантролем папы рымскага. Становішча, аднак, змянілася пасля пераносу папскай рэзідэнцыі ў Авіньён. Першым вынікам пераносу стала памяншэнне непасрэднага ўплыву папы на рымскія справы і адпаведная актывізацыя гараджан. Урэшце рэшт гэта прывяло да паўстання на чале з Кола дзі Рыенца (май 1347 г.). У выніку ў Рыме была абвешчана рэспубліка. Кола дзі Рыенца стаў народным трыбунам дзяржавы, якая ахапіла тэрыторыю Рыма і яго наваколле. Феадалы былі вымушана прысягнуць новай уладзе. Аднак, ужо ў снежні 1347 г. у Рыме сфарміравалася змова на чале з прадстаўнікамі знатнага рода Калона. Пачаўся феадальны мяцеж. Кола дзі Рыенца збёг. У жніўне 1354 г. ён вярнуўся ў Рым. На гэты раз на чале атрада кандацьераў. У горадзе зноў бьла абвешчана рэспубліка. Аднак кандацьераў трэба было гадаваць, прычым вельмі добра, каб яны не рабавалі і не паўставалі. Добрая жа ежа каштавала добрых грошаў, якія спаганяліся з гараджан. Урэшце рэшт апошнія падлічылі свае выдаткі, якія паказвалі, што танней будзе, калі зрынуць Кола дзі Рыенца, так і зрабілі. У кастрычніку 1354 г. пасля паўстання гараджан Кола дзі Рыенца забілі.

Задача ўпарадкавання кіравання рымскімі землямі была даручана былому салдату, а цяпер архіепіскапу Таледа, кардыналу і дасведчанаму юрысту Жылю Альбарнозу, назначанаму вікарыем-генералам Італіі. У 1357 г. ён прымусіў феадалаў выконваць патрабаванні, зафіксаваныя ў напісанай ім “Кнізе ўстанаўленняў св. Маці-царквы” (Liber constitutionum Sanctae Matris Ecclesiae). Папская вобласць падзялялася на 7 правінцыяў, на чале якіх знаходзіліся рэктары, назначаныя папам рымскім. У 1358 г. Альбарноз вярнуўся ў Італію, дзе разграміў арганізаваныя атрады рабаўнікоў і захапіў Балонью (1364). Цяпер італьянскія ўладанні папаў рымскіх былі ўпарадкаваны, што дазволіла папе рымскаму Урбану V нанесці сюды візіт (1367г.). Па яго выніках у горадзе пачалося актыўнае ўзнаўленне і аддбудова разбураных сабораў. У 1377 г. у Рым вярнулася рэзідэнцыя пантыфікаў.

Адносіны паміж папамі рымскімі і гараджанамі былі ўрэгуляваны пры пантыфікаце Марціна V (1417–1431), які ўзнавіл у Рыме камуну.

З імем Сікста ІV (1471–1484) звязана актыўная заваявацельская палітыка Папскай вобласці, накіраваная на захоп Раманьі. Тут сутыкнуліся інтарэсы Сікста ІV і Медычы. Першы вырашыў пры гэтым убраць другога (маецца на ўвазе няўдалы замах на жыццё Ларэнца Надзвычайнага 26 красавіка 1478 г.). З імям гэтага пантыфіка таксама звязана перабудава Рыма – масціліся і расшыраліся гарадскія вуліцы, разбураліся старыя і будаваліся новыя будынкі. У выніку, да канца XV ст. Рым ператварыўся ў агульна вызнаны цэнтр культуры Адраджэння.

Неапалітанскае каралеўства. Менавіта ў перыяд позняга сярэднявечча абазначыўся эканамічны падзел Італіі на развітую Поўнач і адсталы Поўдзень, які ў пэуным сэнсе захоуваецца і ў наш час. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Неапалітанскага каралеўства ў ХІV–ХV ст. гэта не ўзнікненне новых форм арганізацыі вытворчасці, але кансервацыя феадальных адносін. У варунках пастаянных войнау і межусобнай барацьбы каралі былі вымушаны браць вялікія пазыкі ў фларэнтыйскіх, венецыянскіх і іншых паўночнаітальянскіх купцоў і даваць ім значныя прывілегіі. Справа была ў тым, што ніякіх рэальных крыніц для выплаты запазычанасці грашыма ў Анжуйскай дынастыі не было. Адсюль і ідзе прадастаўленне паўночнаітальянскім купцам і банкірам ленаў, правоў спагнання падаткаў, чаканкі манеты, саляной манаполіі, вышэйшых адміністрацыйных пасад. У выніку паўднёваітальянскія купцы працавалі толькі на мясцовым узроўні.

Асабістая залежнасць сялян у паўднёвай Італіі была ў вельмі жорсткіх формах. Сельская гаспадарка знаходзтлася ў заняпадзе. Частка ворыва зарастала лесам альбо ператваралася у пашу. Насельніцтва краіны за 100 год (1340–1442 ) скарацілася з 3 400 тыс. да 1 700 тыс. чалавек.

Каралеўская улада ў краіне была слабай, фактычна Неапалітанскае каралеўства распалася на асобныя феадальныя ўладанні, якія пастаянна ваявалі між сабой. Ужо ў канцы XIII ст. бароны маглі без санкцыі караля браць шлюб і перадаваць феоды ў спадчыну. Яны і іх васалы вызваляліся ад абавязковай службы каралю. У пачатку ХV ст. магнаты атрымалі правы юрысдыкцыі па грамадзянскіх і крымінальных справах, мелі права катаваць злачынцаў. У краіне было вельмі шмат феадальных замкаў.

Кароткі перыяд стабільнага развіцця быў падчас праўлення Роберта (1309–1343). Падчас кіравання каралевы Джаваны I (1343–1382) вяліся войны за Сіцылію. У той жа час вянгерскі кароль Лаёш І двойчы спрабаваў уварвацца ў Неапалітанскае каралеўства. Ён імкнуўся адпомсціць Джаване да забойства яго малодшага брата (і яе каханца) Андрэя ў 1345 г. У 1348 г. ён захапіў Неапаль, але пакінуў яго па прычыне эпідэміі “Чорнай смерці”, якая пачалася ў Італіі. Спроба 1350 г. таксама не дала плёну.

У 1382 г. Неапалітанскае каралеўства захапіў герцаг Дураца Карл (які загадаў задушыць Джавану, што і было зроблена). Карл, адпаведна, стаў каралём Карл III (1382–1386 ). Праз чатыры гады ён вырашыў захапіць карону Венгрыі, у выніку яго забілі.

Сын Карла III Уладзіслаў (1386–1414) здолеў узмацніць каралеўскую ўладу, пакараў смерцю найбольш уплывовых магнатаў, але раптам памёр на 40-м гаду жыцця.

Яго сястра Джавана II (1414–1435 ) не мела дзетак і таму ламала галаву, што ёй рабіць з каронай. Спачатку яна хацела аддаць яе Альфонсу V, каралю Арагона і Сіцыліі, але потым вырашыла аддаць яе Людавіку II Анжуйскаму. У выніку пасля яе смерці паміж Альфонсам і Людавікам пачалася вайна. Перамог першы і каранаваўся ў 1442 г. як кароль Альфонс I – кароль абодвух Сіцылій (rex Utriusque Siciliae). У Неапалітанскім каралеўстве запанаваяа Арагонская дынастыя, на поўдзень Італіі рушылі іспанскія феадалы. Пры Фердынанда (1458–1494) на Сіцыліі былі праведзены тыя ж мерапрыемствы, адносна іншаверцаў, што і ў Арагоне: усталяваны суд інквізіцыі (1487) і выгнаны яўрэі (1492). Пасля яго смерці Неапалітанскае каралеўства стала аб’ектам барацьбы Іспаніі і Францыі. У 1495 г. каралеўства патрапіла пад кантроль французскага караля Карла VIII, але потым (у 1504 г.) далучана да Іспаніі і падзелена. Цяпер Неапалем і Сіцыліяй кіравалі два віцэ-караля.

Лекцыі 41

Германія і Аўстрыя ў познім сярэднявеччы

42. Лекцыя 41. Германія і Аўстрыя ў познім сярэднявеччы. Генрых VII (1308–1313, з 1312 – імператар). Людвіг IV (1314–1346, з 1328 – імператар). “Залатая була” 1356 г. Палітычны крызіс канца ХIV ст. ХV ст. Палітычная гісторыя. Сістэма кіравання. Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Аграрны сектар. Гарадская эканоміка. Аўстрыя.

Палітычная гісторыя. Генрых VІІ (1308–1313, з 1312 – імператар). Бліжэйшай мэтай новага манарха, што паходзіў з невялікага рода Люксембургаў, сталі клопаты пра павялічэнне ўласнага дамена дзеля таго, каб забяспечыць сабе больш-менш стабільнае існаванне сярод іншых магнатаў. Найбольш зручным аб’ектам для гэтага была Чэхія. Становішча там склалася наступнае. Пасля смерці караля Вэнцэслава III закончылася дынастыя Пшэмыславічаў. Карона перайшла да мужа старэйшай сястры караля Генрыха Карынтыйскага. Апошні пачау знімаць з ключавых і найбольш прыбытковых пасад чэскіх дваран і ставіць на іх месцы немцаў. Акрамя таго, золата і срэбро з чэскіх руднікоў вывозілася ў Карынтыю. У выніку ў Чэхіі пачала фарміравацца дваранская апазіцыя. Апазіцыянеры прапанавалі руку сястры караля Венцэслава Елісаветы сыну Генрыха VІІ Іаану. Наступныя падзеі развіваліся вельмі хутка. У 1310 г. Іаан ажаніўся з Елісаветай, атрымаў ад бацькі графства Люксембург, якое было ператворана ў герцагства, франкфуртскі сэйм пазбавіў прастола Генрыха Карынтыйскага. У 1311 г. адбылася каранацыя Іаана каралём Чэхіі. Такім чынам род Люксембургаў адразу жа стаў адным з найбольш уплывовых магнацкіх радоў імперыі. Паралельна Генрых VП актывізаваў італьянскі кірунак знешняй палітыкі Германіі. Паход у Італію пачаўся ў 1310 г. Германская армія дзейнічала дастаткова актыўна і паспяхова. Было захоплдена некалькі гарадоў. Але ўжо 24 жніўня 1313 г. Генрых III памёр, магчыма ад атруты.

Людвіг ІV (1314–1346, з 1328 – імператар). У Германіі зноў пачалася барацьба за карону. Прэтэндэнтамі пры гэтым выступалі Фрыдрых Прыгожы Аўстрыйскі з роду Габсбургаў і Людвіг Верхнебаварскі з роду Віцельсбахаў. У выніку выбараў склалася дастаткова парадаксальнае становішча. Германія атрымала двух каралёў з роўнай ступенню легітымнасці. Справа была ў тым, што Фрыдрыха Габсбурга падтрымалі 4 курфюрста з 7: маркграф Пфальца, маркграф Брандэнбурга, архіепіскап Кёльна і Генрых Карынтыйскі, былы кароль Чэхіі, які захаваў за сабой тытул курфюрста. Людвіг Віцельсбах таксама атрымаў галасы 4 з 7 курфюрстаў. На яго баку выступілі архіепіскап Трырскі, архіепіскап Майнцкі, герцаг Саксонскі і Іаан, кароль Чэшскі, які лічыў, што разам з каронай ён атрымаў тытул і паўнамоцтвы курфюрста. Цалкам прыродным наступствам становішча, пры якім было два легітымных караля стала грамадзянская вайна. Прычым унутрыгерманскія праблемы ўскладняліся перыядычным умяшаннем папскага прастолу.

У 1322 г. у бітве пры Мюльдорфе перамагла армія Людвіга ІV. Фрыдрых патрапіў у палон, але ўжо ў 1323 г. папа рымскі Іаан XXII заявіў, што ў выпадку, калі ёсць два каралі, якія вядуць барацьбу за карону, то менавіта папа рымскі мае права трыцескага суддзі і толькі ён можа вызначаць сапраўднага караля. А зыходзячы з таго, што Людвіг не звярнуўся ў Ватыкан за пацвярджэннем сваёй улады, то яму трэба на працягу трох месяцаў адмовіцца ад улады і чакаць рашэння папы рымскага. Адказу ад германскага караля не было, тады Іаан XXII 23 сакавіка 1324 г адлучыў яго ад царквы I прама загадаў яму адмовіцца ад кароны. На краіну быў накладзены частковы інтэрдыкт. На папскі дэмарш Людвіг ІV заявіў, што ён будзе кіравацца старажытным германскім звычаем, паводле якога спрэчкі трэба вырашаць праз божы суд (адзінаборства). Бітва ж пры Мюльдорфе адназначна паказала, што бог падтрымаў Людвіга і вызнаў яго легітымным каралём Германіі.

У ліпені 1324 г. Іаан XXII заявіў пра пазбауленне Людвіга IV усіх уладных паўнамоцтваў. У гэтых умовах паўсталі прыхільнікі Габсбургаў і разграмілі ў снежні 1324 г. каралеўскае войска. Канфлікт быў вырашаны Мюнхенскім дагаворам 1325 г. Паводле яго ўмоў Людвіг ІV вызнаў Фрыдрыха Габсбурга легітымным каралём Германіі роўным яму па годнасці. Але дагавор не меў ніякіх паметных вынікаў для павялічэння палітычнага ўплыву Фрыдрыха. Фактычна да канца свайго жыцця ён заставаўся аўстрыйскім герцагам з каралеўскім тытулам.

У 1327 г. Людвіг ІV пачаў чаргавы паход у Італію. У 1328 г. германцы захапілі Рым і заявілі пра нізлажэнне папы рымскага Іаана ХХІІ, які ў гэты час знаходзіўся з Авіньёне, за ерась. Новы пантыфік Нiкалай V (анціпапа) каранаваў Людвіга ІV імператарскай каронай.

Найбольш значныя падзеі ў палітычным жыцці Германіі адбыліся ў 1338 г. Менавіта яны ў пэўным сэнсе наканавалі наступны лёс краіны. У ліпені Людвіг ІV склікаў на нараду курфюрстаў і саслоўі. Адбылася своеасаблівае прымірэнне. Асноўнай для яго стала наступнае рашэнне: кароль, выбраны курфюрстамі і салоуямі адразу атрымлівае усе каралеўскія і імператарскія паўнамоцтвы. Канчатковы выгляд формула пра выбары (Licet juris) набыла на нарадзе курфюрстаў, дзе ўдзельнічалі ўсе курфюрсты за выключэннем караля чэшскага: “Паводле старажытнага звычая імперыі, выбраны (нават не аднагалосна) рымскім каралём князямі-выбаршчыкамі не мае патрэбы ў абвяшчэнні, адабрэнні, зацвярджэнні, вызнанні з боку апостальскага прастолу”. На аснове гэтай формулы Людвіг выдаў і правёў у жніўні праз Франфурктскі сэйм закон пра выбранне імператара. Крыху пазней было ўрэгулявана рэлігійнае пытанне: адлучэнне Людвіга ІV і інтэрдыкт пацвярджаліся пераемнікам Іаана XXII Бенедыктам XII, але германскія святары пад загрозай імперскай апалы аднаўлялі набажэнствы.

Тым часам у Германіі пачалося фарміраванне магнатскай апазіцыі. У 1346 г. курфюрсты Трырскі, Кёльнскі, Чэскі і Саксонскі раптам прыгадалі, што ў 1324 г., папа рымскі Іаан XXII прапаноўваў правесці выбары новага караля і імператара. Цяпер жа яны вырашылі, што час наспеў. Новым каралём выбралі сына Іаана Чэшскага Венцэслава, які змяніў свае імя і стаў імператарам Карлам IV (1346–1378). Каранацыя адбылася у Боне (ў Ахен Карла IV не пусцілі гараджане). У наступным, 1347 г. памёр дэтранізаваны Людвіг IV. Аднім з першых захадаў новага караля стала канчатковае афармленне сістэмы выбараў праз калегію курфюрстаў і замацаванне яе ў законах.

Залатая була” 1356 г. У пачатку 1355 г. Карл IV у Мілане каранаваўся ламбардскай каронай, а на Вялікадзень (5 красавіка) 1355 г. – імператарскай каронай к Рыме, хаця ў святле новых палітычных рэалій патрэбы ў гэтым не было. Фактычна ён стаў першым з 1237 г. імператарам, які каранаваўся ў поўнай адпаведнасці з традыцыяй і якога вызнавалі легітымным і князі і папа рымскі.

У канцы 1355 г. на імперскі сэйм у Нюрнбергу прыбылі ўсе 7 курфюрстаў (калі лічыць і самаго імператара), князі, прадстаўнікі імперскіх гарадоў для абмеркавання праэкта дакумента, падрыхтаванага Карлам IV. Абмеркаванне адбылася, прычым у памешканні сціплых памераў, што дазваляе меркаваць, што ў абмеркаванні ўдзельнічалі толькі курфюрсты і іх бліжэйшая світа. Тэкст быў зацверджаны ў 1356 г. 3 60-х гг. ХIV ст. ён атрымаў назву “Кніга з залатой булай”, на мяжы ХІV–ХV ст. дакумент называлі ўжо проста “Залатая була”. У 1636 г. “Залатую булу” афіцыйна вызналі асноўным законам імперыі. Аж да 1806 г. яна была ядром усяго імперскага заканадаўства.

“Залатая була” вызначыла склад калегіі курфюрстаў: рэйнскія архіепіскапы (Майнцкі, Кёльнскі, Трырскі), кароль Чэхіі, пфальцграф Рэйн-скі, герцаг Саксонскі, маркграф Брандэрбургскі. Адбылося іх узаемнае вызнанне паўнамоцтваў. Апошнія атрымалі санкцыю імператара. Акрамя таго пацвярджаліся прывелеі курфюрстаў: горная і манетная рэгаліі, права на набыццё земляў, замкаў, уладанняў, пэўны аб’ём юрысдыкцыі.

Калегія курфюрстаў склікалася ў месячны тэрмін пасля смерці імператара па ініцыятыве архіепіскапа Майнцскага. Калі ж ён гэта не зробіць – то ў Франкфурце. Выбары лічыліся адбыўшыміся пры наяўнасці простай большасці. Кожны курфюрст галасаваў асабіста. Перадаваць свой голас ён не меў права. Паўторнае галасаванне не праводзілася. Да выбараў новага імператара альбо ў надзвычайных выадках краінай кіравалі вікарыі – пфальцграф Рэйнскі і герцаг Саксоніі. Быў уведзены прынцып недзялімасці курфюршэстваў і распрацаваны адназначны парадак перадачы тытула ў спадчыну, прычым тытул быў жорстка звязаны з уладаннем тэрыторыяй. Уладанні свецкіх курфюрстаў у выпадку заканчэння дынастыі вярталіся каралю, аднак у Чэхіі саслоўі мелі права самаетойнага выбара новага караля.

Курфюрсты атрымалі рэальны шанц ператварыць сваю калегію ў пастаянна дзеючы орган улады – яны маглі збірацца на нарады для абмеркавання найбольш важных пытанняў палітычнага жыцця краіны. Першая (і апошняя) сустрэча такога кшталту адбылася ў Мецы ў 1356 г.

Палітычны крызіс канца ХІV ст. Пасля смерці Карла ІV новым імператарам стаў яго сын Венцэль (1376–1400). Супраць яго выступілі курфюрсты Майнца, Кёльна, Трыра і Пфальца.

Праграма апазіцыі была наступнай:

1. Падкрэслівалася, што менавіта курфюрсты выступаюць як найбольш паслядоўныя абаронцы інтарэсаў імперыі цалкам, а значыць павінны мець права кантролю над імператарам.

2. Імператар павінен паходзіць з карэнных земляў Імперыі (відавочны выпад супраць Люксембургаў і Габсбургаў).

3. Неабходна праводзіць актыўную знешнюю палітыку і ў першую чаргу аднавіць практыку перыядычных італьянскіх паходаў. Палітычны ідэалам курфюрстаў пры гэтым выступала імперыя часоў Гогенштауфенаў.

Паралельна праходзіў працэс фарміравання гарадской апазіцыі, якая выступала супраць цэнтралізацыі, але не змыкалася з курфюрстамі. Відавочна гарады імкнуліся заняць свае месца ў палітычнай сістэме, не ніжэй, чым магнаты. У 1376 г. аформіўся Швабскі саюз гарадоў, у 1381 г. – Рэйнскі саюз гарадоў. У тым жа годзе абодва саюзы аб’ядналіся. У 1385 г. да гэтага саюзу далучыліся гарады раёна Бадэнскага возера.

Мэтай караля-імператара ў гэтых умовах было дасягненне земскага міру (ландрыда). На тэрыторыі, якую ахопліваў ландфрыд (дзе былі заключаны адпаведныя палітычныя дагаворы) кароль мог спаганяць пастаянныя зборы, меў значны аб’ём судовай улады, камандаваў аб’яд-нанымі збройнымі сіламі.

Асноўнай перашкодай на гэтым шляху былі гарады, якія пачалі ў 1387 г. вайну супраць цэнтральнай улады (“Вялікая гарадская вайна 1387–1389 гг.”). Перамагла, аднак, цэнтральная ўлада. Армію саюзнікаў разграмілі, што азначала крушэнне палітычных амбіцыяў гарадоў.

У 1389 г. кароль дасягнуў сваёй мэты. На сэйме у Эгеры было падпісана пагадненне пра ландфрыд, што ахапіў рэйнскія землі, Баварыю, Франконію I Швабію. У хуткім часе пасля ўсталявання ландфрыда ў імперыі пачалася барацьба за кантроль над ім. Магнаты хацелі перадаць кіраванне ландфрыдам Рупрэхту Пфальцкаму.

У лютым 1397 г. курфюрсты Кёльнскі, Трырскі і Пфальцкі пачалі актыўную падрыхтоўку імперскага сэйму ва Франкфурце з мэтай супрацьпаставіць яго каралю. Сэйм быў дастаткова прадстаўнічым і па выніках яго пасяджэнняў Венцэль атрымаў скарга на дрэннае кіраванне імперыяй. У сваю чаргу кароль-імператар склікаў увосень таго ж года імперокі сэйм у Нюрнбергу. Апазіцыянеры сюды не прыехалі. Тым не меньш пагадненне пра ландфрыд было падпісана, хаця і не вельмі маштабнае. Асноўнай мэтай дакумента стала барацьба супраць асобных рыцарскіх бандаў, што рабавалі купцоў па гасцінцах.

Раўнавага, аднак, была не вельмі доўгай. У канцы 1399 г. і ў вясну 1400 г. курфюрсты зноў склікаюць уласныя імперскія сэймы. Закончылася супрацьстаянне курфюрстаў і караля ў жніўне 1400 г. на імперскім сэйме ў Ланштэйне. 20 жніўня адбылася дэтранізацыя караля-імператара Венцэля курфюрстамі Майнца, Трыра, Кёльна, Пфальца (чэшская карона па-ранейшаму заставалася ў яго да 1419 г.). 21 жніўня новым каралём-імператарам Германіі выбралі Рупрэхта (1400–1410).

ХV ст. Палітычная гісторыя. У 1410 г. імператарская карона вярнулася да Люксембургаў – брата Венцэля Сігізмунда, які з 1378 г. быў каралём Венгрыі (1410–1437). Падчас яго праўлення пачаліся гусітскія войны ў Чэхіі (1419–1434), пасля чаго Чэхія на кароткі тэрмін выйшла са складу імперыі (1452–1526).

У 1437 г. імперская карона канчаткова перайшла да Габсбургаў. Цяпер пазіцыі курфюрстаў і магнатаў у краіне былі настолькі моцнымі, што спадчынасць кароны іх не палохала. Найбольш вядомым імператарам гэтага перыяду быў Фрыдрых III (1440–1493), які далучыў да дамена Габсбургаў тэрыторыю гістарычных Нідэрландаў і Франш-Кантэ пасля шлюбу яго сына Максіміліяна з дачкой герцага Карла Смелага Бургундскага Маргарытай. Пасля падзелу Бургундскай дзяржавы Валуа Маргарыта здолела захаваць гэтыя землі за сабою. Аднак той жа Фрыдрых III у 80-х гг. ХV ст. страціў у барацьбе з вянгерскім каралём Мацьяшам Хуньяндзі аўстрыйскія ўладанні Габсбургаў (у тым ліку Вену).

У канцы 80-х гг. ХV ст. на палітычнай сцэне імперыі з’явілася новая сіла – Швабскі саюз. Ён сфарміраваўся як вайскова-палітычнае аб’яднанне на паўднёвым захадзе краіны. Да яго складу ўвайшлі Штаўфены, Габсбургі і Вюртэмбергі. На чале саюза стаяў архіепіскап Майнскі Бертольд. Менавіта Швабскі саюз выступіу з праэктам імперскай рэформы, мэтай якой была пэўная цэнтралізацыя краіны. Праэкт прадугледжваў забарону ўнутраных войнаў, стварэнне агульнаімперскай сістэмы кіравання і агульнаімперскага суда для урэгулявання канфліктаў. Пры гэтым, аднак, падкрэслівалася захаванне ў поўным аб’ёме суверынетэту тэрытарыяльных княстваў.

Сістэма кіравання. Саслоўна-прадстаўніцкі орган улады ў Германіі – рэйхстаг – канчаткова сфарміраваўся толькі ў самым канцы ХV ст. Дзейнасць яго рэгламентавалася пастановамі Вормскага сэйма 1495 г. Паодле іх рэйхстаг:

1. Склікаўся штогод. Месца і дзень новага склікання вызначалася на папярэднім рэйхстагу.

2. Працаваў не больш аднаго месяца, прычым нельга было пакідаць яго пасяджэнні да заканчэння тэрміну работы.

3. Дзеля падтрымкі ландфрыда даваў санкцыю кароль-імператару, ці тэрытарыяльным князям на пачатак баявых дзеянняў альбо падпісанне палітычнага саюза.

4. Меў права на спагнанне агульнімперскага падатку, так званага “агульнага пфенінга”.

Да функцыяў рэйхстага былі аднесены рашэнне спрэчак паміж суб’ектамі імперыі, кантроль за спагнаннем агульнаімрерскіх мытных зборау, чаканкай манеты, унясенне змяненняў у імперскае права, санкцыянаванне тэрытарыяльных змяненняў у межах імперыі. Рашэнні рэйхстага мелі абавязковы характар, але ўступалі ў сілу толькі пасля падпісання каралём-імператарам.

Апошні меў таксама пэўныя уладныя паунамоцтвы:

1. Імперская апала – выключная прэрагатыва манарха, якой каралася не столькі злачынства, сколькі адмова прыехаць у імператарскі суд на пасяджэнне, звязанае са сваёй справай. Імперская апала рэалізоўвалася ў пазбаўленні права звяртацца ў імперскія суды і каралеўскай абаронай на гасцінцах. Апошні захад ставіў пад удар шмат якія гандлёвыя камунікацыі, таму некаторыя гарады імкнуліся атрымаць у караля-імператара грамату на дазвол гандлю з апальным суб’ектам імперыі, што гарантавала ім каралеўскую абарону.

2. Паўторнал апала – накладалася праз год і адзін дзень пасля апалы ў выпадку, калі канфлікт не быў вырашаны.

3. Частковае пазбаўленне суб’екта імперыі правоў уласнасці.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Аграрны сектар. У аграрным сектары германскай эканомікі можна прасачыць паступовае вылучэнне двух эканамічных рэгіёнаў, дзе развіваліся дзве розныя тэндэнцыі: 1. землі на ўсход ад Эльбы, 2. землі на захад ад Эльбы.

У першым рэгіёне было шмат свабодных сялян, якія, яшчэ з часоў унутранай каланізацыі мелі значныя зямельныя надзелы. Агульным лікам ім належалі 2/3 ворнай зямлі. Па меры змянення сітуацыі на знешнім і унутраным рынках, змянялася і сітуацыя ў сялянскай гаспадарцы. Справа была ў тым, што вырас попыт на збожжа, якое паступала ў значных аб’ёмах у германскія гарады і на тэрыторыю высокаурбанізаваных гістарычных Нідэрландаў. У выніку рыцарства, дзеля таго, каб забяспечыць большую прыбытковасць сваіх маёнткаў пачало згон сялян с зямлі і захоп іх надзелаў, з наступным выкарыстанням сялянскай працы на паншчыне. У поўным аб’ёме гэтая тэндэнцыя разгарнулася ў пачатку ХV ст. (і прывяло да сялянскай вайны 1525), пакуль жа яна толькі абазначылася.

На захад ад Эльбы рэалізоўваўся іншы шлях павышэння прыбытковасці маёнткаў – праз скасаванне панскай часткі маёнткаў і перадачу зямлі ў арэнду сялянам (мейерская арэнда). Аднак і тут можна адзначыць наступленне феадалаў на сялян, у тым ліку мейерау, праз жорсткую рэгламентацыю эканамічнай эксплуатацыі арэндаваных земляў.

Гарадская эканоміка. У эканамічнай гісторыі Германіі перыяд ХІV– ХV ст. з’яўляецца часам вельмі хуткага і стабільнага развіцця гарадскога сектара эканомікі. Краіна дасягнула высокай ступені ўрбанізацыі – гараджане складалі каля 20% насельніцтва. Германію пакрыла суцэльная сетка гарадоў, сярод якіх пераважалі дробныя і сярэднія. Шмат карысці прыносілі германскім гарадам асноўныя гандлёвыя шляхі Заходняй Еўропы, што праходзілі па тэрыторыі імперыі.

У асноўным вытворчасць германскіх гарадоў арыянтавалася на мясцовых спажыўцоў. Толькі асобныя галіны выяўлялі моцны экспартны патэнцыял: шоўкаткацтва (з імпартнай сыравіны), металаапрацоўка, вытворчасць тонкага шарсцянога сукна, кнігадрукаванне.

Традццыйна перадавыя пазіцыі належалі Германіі ў горназдабываючай прамысловасці. Тут з’явілася шмат наёмных работнікаў, паступова пачынаюць узнікаць кампаніі, заснаваныя на прынцыпах, якія шмат у чым нагадваюць раннекапіталістычныя. Але больш выразная абрысы гэтая тэндэнцыя набыла толькі ў пачатку XVІ ст.

ХІV–ХV ст. – час росквіту Ганзейскага саюзу гарадоў, які аб’ядноўваў каля 160 удзельнікаў. Мэтай Ганзы быў актыўны пасярэдніцкі гандаль, забеспячэнне бяспекі гандлёвых шляхоў, гарантыя прывялеяў сваім грамадзянам за мяжой, падтрыманне пэўнага ўзроўню палітычнай стабільнасці ў суб’ектах дамовы. Дасяшалася апошняя мэта і чыста дыпламатычнымі захадамі, і эканамічнай блакадай, і ваеннымі экспедыцыямі (выйграная ганзейска-датская вайна 1367–1370 гг.). Кожны суб’ект Ганзейскага саюзу меў поўную аўтаномію ў сваіх межах у палітычных і эканамічных пытаннях. Пры гэтым Існавала адзінае абмежаванне – нельга было рабіць шкоду агульным інтарэсам. Ганза не мела агульнай касы, фпота, органаў кіравання. Аб’яднанне фінансавых, людскіх і матэрыяльных рэсурсаў адбывалася толькі дзеля рашэння канкрэтных задач (у тым ліку і вайсковых – Ганза магла выставіць адначасова да тысячы караблёў).

Сістэма гандлёвых сувязяў Ганзы абапіралася на некалькі кантор у асноўных раёнах Паўночнай Еўропы (Бруге (Фландрыя), Ноўгарад, Лондан, Берген (Нарвегія)) і ў Венецыі. Цэнтрам гандлю з унутраннымі раёнамі Еўропы і асноўнай перавалачнай базай на сухапутным і рачным шляху паміж Балтыйскім і Паўночным марамі быў Любек (палітычны цэнтр Ганзы, месца, дзе адбываліся пасяджэнні ганзейскіх сэймау).

Значэнне Ганзы ў эканамічным развіцці Германіі было вельмі заначным. Менавіта Ганза стымулявала развіцце горназдабываючай прамысловасці ў Свяшчэннай Рымскай імперыі, і Ганза ж тармазіла развіццё адпаведнай галіны ва Усходняй Еўропе, каб не ствараць сабе канкурэнтау. Адначасова менавіта Ганза пастаўляла сыравіну ва Усходнюю Еўропу для металаапрацоўкі і ювелірнай справы. Асноўнай праблемай ва ўзаемадачыненнях Ганзы з еўрапейскімі краінамі было яе памкненне манапалізаваць гандаль. Таму, па меры ўзнікнення і ўмацавання нацыянальнага купецтва паміж ім і Ганзай пачаліся канфлікты. Пакуль дадзены працэс уяўляе с сабе тэндэнцыю. Поўная яе рэалізацыя адбылася ў ХVІ ст., калі месца Ганзы ў еўрапейскім гандлі занялі галандскія, французскія і англійскія купцы.

Австрия. В н. 14 в. из А. выделился Швейцарский союз, что ослабило ее позиции. Для того, чтобы исправить положение герцог Рудольф IV [1358–65] в 1359 г. сфабриковал т. н. “большую привилегию”, которая провозгласила Австрию эрцгерцогством и предоставила ей широкие права. Теперь правящий герцог, не имеющий сыновей, распоряжался землями по своему усмотрению (без оглядки на братьев). Официальное признание документ получил в 1442 г. (повторно в 1453) от императора Фридриха III Габсбурга. Тем временем территория Австрии росла. Были присоединены Штирия (1192), Каринтия (1335), Тироль (1363), большая часть Форарльберга (1375), Триест (1382). В 1396 г. по условиям Венского договора на территории Австрии сформировались 3 комплекса владений: “Нижняя Австрия”, “Внутренняя Австрия”, “Верхняя Австрия”. С 1438 г. представители дома Габсбургов неизменно становились императорами Священной римской империи.