Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
XXвек.rtf
Скачиваний:
4
Добавлен:
02.08.2019
Размер:
1.87 Mб
Скачать

Пытанні і заданні для самаправеркі

1. Якія палітычныя рэформы былі праведзены ў 1905 г.? Чаму выбары ў булыгінскую Думу былі сарваныя?

2. Ахарактарызуйце закон аб выбарах дэпутатаў у Дзяржаўную Думу.

3. Якія палітычныя партыі ўзніклі ў 1905 годзе? Ахарактарызуйце іх сацыяльны склад і мэты.

4. Назавіце мэты сталыпінскай аграрнай рэформы. З якіх мерапрыемстваў яна складалася?

5. Калі і з якімі мэтамі была праведзена земская рэформа ў Беларусі?

Пытанні і заданні для абмеркавання на ўроку

1. Прааналізуйце па плану – прычыны, сутнасць, наступствы – гістарычныя падзеі:

а) Маніфест 17 кастрычніка 1905 г.;

б) сталыпінская аграрная рэформа;

в) земская рэформа ў Беларусі.

2. Растлумачце тэзіс: “П.А. Сталыпін – капіталізатар аграрнага сектару расійскай эканомікі”.

3. Параўнайце вынікі сталыпінскай аграрнай рэформы ў Беларусі з вынікамі яе правядзення ў іншых расійскіх губернях. Дайце ацэнку сталыпінскай аграрнай рэформе.

4. Вызначце істотныя прыкметы паняццяў, дайце іх азначэнні: хутар, адруб, земства, курыя.

Спіс ілюстрацый

1. Партрэт. Сталыпін Пётр Аркадзевіч (1862–1911). Расійскі дзяржаўны дзеяч. Паходзіў са старажытнага дваранскага роду. З 1899 г. павятовы, потым губернскі маршалак ковенскага дваранства. З чэрвеня 1902 г. да сакавіка 1903 г. быў губернатарам Гродзенскай губерні. З сакавіка 1903 г. да красавіка 1906 г. – губернатар Саратаўскай губерні. У красавіку 1906 г. П.А. Сталыпін прызначаны міністрам унутраных спраў, а ў лістападзе 1906 г. – адначасова і старшынёй Савета Міністраў. П.А. Сталыпін быў ініцыятарам аграрнай рэформы, якая атрымала назву “сталыпінская”. 1 верасня 1911 г. П.А.Сталыпін быў смяротна паранены ў Кіеве.

§ 22. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў пачатку хх ст.

Успомніце. 1. Што такое капіталізм? Назавіце яго прыкметы. 2. Якія рысы характарызуюць імперыялістычную стадыю развіцця капіталізму? 3. Што такое урбанізацыя?

Асаблівасці прамысловага развіцця Беларусі на манапалістычнай стадыі капіталізму. На мяжы ХІХ–ХХ стст. расійскі капіталізм уступіў у новую стадыю свайго развіцця – імперыялістычную.

Імперыялізм (ад лацінскага іmperіum – улада, дзяржава) – вышэйшая стадыя капіталізму, манапалістычны капіталізм. У.І. Ленін раскрыў 5 асноўных прыкмет імперыялізму: 1) канцэнтрацыя вытворчасці і капіталу дайшла да такой высокай ступені, што прывяла да стварэння манаполій, якія адыгрываюць вырашальную ролю ў гаспадарчым жыцці капіталістычных дзяржаў; 2) зліццё банкаўскага капіталу з прамысловым і ўтварэнне на гэтай аснове фінансавага капіталу і фінансавай алігархіі; 3) вываз капіталу, які ў адрозненне ад вывазу тавараў набыў асабліва важнае значэнне; 4) утварэнне міжнародных манапалістычных саюзаў капіталістаў, якія дзеляць свет; 5) завяршэнне тэрытарыяльнага падзелу свету найбуйнейшымі капіталістычнымі дзяржавамі і барацьба за яго перадзел.

Прамысловасць Беларусі працягвала развівацца на базе інтэнсіўнага выкарыстання лясных багаццяў краю і перапрацоўкі мясцовай сельскагаспадарчай сыравіны. Эканамічны крызіс 1900–1903 гг. паскорыў стварэнне ў Беларусі манапалістычных аб’яднанняў з удзелам мясцовага, расійскага і замежнага капіталаў, якія паступова выцяснялі дробную вытворчасць.

Акцыянерным таварыствам належалі такія буйныя прадпрыемствы Беларусі, як Віцебская льнопрадзільная фабрыка “Дзвіна” (Руска-Бельгійскае акцыянернае таварыства), трамвай і электрычная станцыя ў Віцебску (Бельгійскае акцыянернае таварыства), Шклоўская папяровая фабрыка (Рускае акцыянернае таварыства карданажна-папяровай вытворчасці). У гэты час былі створаны і мясцовыя манапалістычныя аб’яднанні: акцыянерныя таварыствы тытунёвай фабрыкі “Нёман” (былая фабрыка Шарашэўскага) у Гродне, запалкавых фабрык “Прагрэс-Вулкан” у Пінску і “Маланка” у Мазыры.

Напярэдадні Першай сусветнай вайны ў Беларусі існавалі 34 акцыянерныя таварыствы. Аднак па ўзроўню манапалізацыі і канцэнтрацыі прамысловасці Беларусь значна адставала ад агульнарасійскіх паказчыкаў. Тут па‑ранейшаму вялікую ролю працягвалі адыгрываць дробныя рамесныя прадпрыемствы, якія ў 1913 г. давалі 50% валавой прадукцыі прамысловасці.

У 1900–1913 гг. у эканоміцы Беларусі значна ўзрасла роля банкаў. Акрамя губернскіх аддзяленняў цэнтральных расійскіх банкаў (Дзяржаўнага, Сялянскага і Дваранскага) у Беларусі дзейнічалі шмат камерцыйных банкаў – Мінскі, Магілёўскі, а таксама губернскія і павятовыя аддзяленні Руска-Азіяцкага, Азова-Данскога, Руска-Французскага, Віленскага, Беластоцкага банкаў.

Дзяржаўны банк, абапіраючыся галоўным чынам на бюджэтныя і эмісійныя рэсурсы, праз губернскія аддзяленні абслугоўваў у Беларусі ў асноўным буйны гандлёвы абарот і больш дробныя крэдытныя ўстановы. Камерцыйныя банкі, як правіла, не ўкладвалі свае капіталы непасрэдна ў прамысловасць. Яны выдавалі крэдыты пад кароткатэрміновыя вэксалі прыватных банкірскіх кантор, якім належалі прамысловыя прадпрыемствы. Менавіта банкірскія канторы ўкладвалі атрыманыя сродкі ў прамысловасць і гандаль.

З развіццём транспарту ў Беларусі хутка памяншаецца роля кірмашовага гандлю, усё большае значэнне набывае крамны і магазінны гандаль. За 1900–1913 гг. рознічны тавараабарот павялічыўся на 72%. Рыначныя сувязі беларускіх гарадоў і вёсак становяцца ўсё больш рэгулярнымі і трывалымі. У рознічным тавараабароце пераважаў прыватнакапіталістычны гандаль, які ў 1913 г. складаў 78,9%.

У выніку развіцця прамысловасці, транспарту, гандлю ў Беларусі паскорыўся рост гарадоў, якія ператвараліся ў фабрычна-заводскія і гандлёвыя цэнтры. За паўстагоддзе (1863–1913 гг.) колькасць гарадскіх жыхароў Беларусі павялічылася ў 2,8 разы (з 350,8 да 983,3 тыс. чалавек). Прычым найбольшая частка гараджан (у 1913 г. – 54,8%) канцэнтравалася ў буйных гарадах, якія мелі больш за 40 тыс. чалавек. У 1913 г. самым буйным гарадам быў Мінск, другім па значэнні – Віцебск, трэцім – Гродна, потым ішлі Пінск, Гомель, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Рэчыца.

Уваходжанне тэрыторыі Беларусі ў “мяжу яўрэйскай аселасці” прывяло да таго, што па сваім нацыянальным складзе гарады Беларусі не былі беларускімі. Па дадзеных перапісу 1897 г. большую частку гараджан Беларусі складалі яўрэі – 53,5%. Каля 18% гараджан прыходзілася на рускіх, а ўдзельная вага беларусаў не перавышала 17%.

Развіццё капіталізму ў Беларусі прывяло да змен у сацыяльным складзе насельніцтва. Адбываўся паступовы пераход ад падзелу грамадства на шматлікія саслоўі, што было характэрна для эпохі феадалізму, да класавай структуры буржуазнага грамадства, у якім вядучая роля належала пралетарыяту і буржуазіі. Сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і нацыянальныя асаблівасці Беларусі накладвалі на гэты працэс свой адбітак.

Гандлёва-прамысловая буржуазія фарміравалася з асяроддзя памешчыкаў, купцоў, мяшчан, заможных рамеснікаў. У яе нацыянальным складзе пераважалі яўрэі – 84,5%, рускіх было 10,7%, а беларусаў – толькі 1,7%. Беларускай па нацыянальнасці была толькі аграрная буржуазія. Клас наёмных рабочых складваўся са збяднелых сялян, рамеснікаў, мяшчан, дробных гандляроў. Беларусаў тут было 17%, рускіх – 10%, палякаў – 10,2%, і яўрэяў 60%. Прычым рускія пераважалі на чыгуначным транспарце і ў чыгуначных майстэрнях, беларусы – на рамонце чыгуначных і шашэйных дарог, на прамысловых прадпрыемствах у сельскай мясцовасці, яўрэі складалі асноўную масу рабочых у дробнай і рамеснай вытворчасці.

Паступовая капіталізацыя аграрных адносін у беларускай вёсцы. Да пачатку ХХ ст. перабудова сельскай гаспадаркі Беларусі на капіталістычны лад яшчэ далёка не завяршылася. З-за перавагі памешчыцкай уласнасці тут не склалася развітая сялянская заможная гаспадарка. У пачатку ХХ ст. сярод сялян беднякоў было 61%, сераднякоў – 28%, заможных сялян – толькі 11%. Працэс распаду дваранскай зямельнай уласнасці ў Беларусі ішоў значна марудней, чым у Цэнтральнай Расіі. За 1877–1905 гг. дваране ў беларускіх губернях страцілі толькі 10,8% сваіх зямель, а ў Цэнтральнай Расіі – 27,2%. У першую чаргу гэта было вынікам большай эканамічнай устойлівасці памешчыцкіх гаспадарак Беларусі, што было звязана са значным развіццём тут таварна-грашовых адносін. Феадальныя перажыткі і ўрадавая палітыка стрымлівалі развіццё капіталістычнага бессаслоўнага землеўладання, якое нават у пачатку ХХ ст. у Беларусі складала толькі 16,5% агульнай зямельнай плошчы.

У першае дзесяцігоддзе ХХ ст. Беларусь па‑ранейшаму заставалася адным з аграрных рэгіёнаў Расіі. У 1913 г. яе сельская гаспадарка давала 56,9% нацыянальнага даходу, а прамысловасць толькі 15%. Пад уплывам попыту рынку сельская гаспадарка Беларусі ўсё больш уцягвалася ў гандлёва-эканамічныя адносіны, больш выразна праяўлялася яе спецыялізацыя на вытворчасці малака, малочнай прадукцыі і мяса. Хутка пашыраліся плошчы пад тэхнічныя і кармавыя культуры, асабліва бульбу і травасеянне. Адбываўся пераход ад трохпольнай да шматпольнай сістэмы земляробства. Да 1913 г. істотна вырасла выкарыстанне сельскагаспадарчай тэхнікі (малатарняў, веялак, сеялак, жняярак, сенакасілак) у памешчыцкіх гаспадарках і ў заможных сялян. У Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях значную ролю ў павышэнні культуры земляробства і жывёлагадоўлі адыгрывалі ўведзеныя ў 1911 г. земствы. Яны арганізоўвалі агранамічныя, заатэхнічныя і ветэрынарныя службы, садзейнічалі продажу і пракату сельскагаспадарчай тэхнікі.

У пачатку ХХ ст. паскорыўся працэс распаду феадальнай і фарміраванне буржуазнай зямельнай уласнасці. Да 1914 г. дваранскае землеўладанне ў беларускіх губернях зменшылася на 12,7%, пры гэтым 2/3 памешчыцкіх зямель былі закладзены ў банках. Зямлю інтэнсіўна прадавалі дваране, чыноўнікі, афіцэры, а куплялі пераважна заможныя сяляне, купцы, мяшчане.

На паскарэнне працэсаў куплі-продажу зямлі была накіравана і сталыпінская аграрная рэформа. Яна ўзмацніла сацыяльную дыферэнцыяцыю ў беларускай вёсцы, садзейнічала фарміраванню сельскай буржуазіі з ліку заможнага сялянства і сельскага пралетарыяту, рады якога папаўняліся за кошт беднякоў, якія выйшлі з сельскай абшчыны і прадалі сваю зямлю заможным сялянам.

Працэс капіталізацыі аграрных адносін у беларускай вёсцы працягваўся.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]