Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
XXвек.rtf
Скачиваний:
4
Добавлен:
02.08.2019
Размер:
1.87 Mб
Скачать

Пытанні і заданні для самаправеркі

1. Ахарактарызуйце дасягненні беларускага грамадства ў 20–30-я гг.:

а) у галіне адукацыі і навукі;

б) у галіне літаратуры і тэатра;

в) у галіне мастацтва (музыка, архітэктура, жывапіс, скульптура).

2. Назавіце асноўныя тэмы творчасці беларускіх пісьменнікаў, кампазітараў, кінематаграфістаў, мастакоў у 20–30-х гг.

Пытанні і заданні для абмеркавання на ўроку

1. Суаднясіце дасягненні беларускай культуры ў 20-30-х гг. з задачамі культурнай рэвалюцыі. Аформіце адказ у форме табліцы. Зрабіце вывад.

Задачы культурнай рэвалюцыі ў СССР

Вырашэнне задач у БССР

2. Дайце ацэнку развіццю культурнай сферы ў БССР у 20–30‑я гг. Чым, на ваш погляд, былі абумоўлены дасягненні і страты ў развіцці беларускай культуры ў гэты перыяд.

3. З апорай на краязнаўчы матэрыял падрыхтуйце паведамленне пра культурныя пераўтварэнні ў 20–30‑я гг. у вашым раёне.

4. З дапамогай дадатковай літаратуры падрыхтуйце паведамленні пра жыццёвы шлях і творчасць дзеячаў беларускай культуры 20–30-х гг.

5. Прааналізуйце які-небудзь твор беларускай літаратуры 20-30-х гг. Якія гістарычныя падзеі, з’явы, працэсы знайшлі ў ім адлюстраванне? Ці адчуваецца ў гэтым творы “подых часу” яго стварэння? У чым ён праяўляецца?

6. Карыстаючыся ведамі з курса сусветнай мастацкай культуры, вызначце асаблівасці развіцця беларускага мастацтва ў 20–30‑я гг. ХХ ст.

Спіс ілюстрацый

1. Галоўны корпус Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Захаваўся ў значна перабудаваным выглядзе (зараз тут галоўны корпус Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка). Пачатак 1930-х гадоў.

2. Галоўны корпус Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках на Магілёўшчыне.

3. Будынак, у якім у 1922–1925 гг. размяшчаўся Інстытут беларускай культуры.

4. Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры. Мінск, 1927.

5. Будынак Акадэміі навук БССР.

6. Партрэт. Ігнатоўскі Усевалад Макаравіч (1881–1931). Вядомы беларускі гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч. У 1920-я гады ён шмат зрабіў для распрацоўкі і рэалізацыі палітыкі беларусізацыі. З 1926 па 1928 год займаў пасаду старшыні Інстытута беларускай культуры, а з 1928 па 1931 год – прэзідэнта Беларускай Акадэміі навук. У 1931 г. стаў ахвярай палітычных рэпрэсій. Скончыў жыццё самагубствам.

7. Фасад 1-га Белдзярждрамтэатра (цяпер тэатр імя Я. Купалы) і помнік К. Марксу (знесены ў час пракладкі трамвайнай лініі на Ляхаўку). 1931 г.

8. Партрэт. Міровіч Еўсцігней Афінагенавіч (1878–1952). Рэжысёр, акцёр, драматург, педагог. Адзін са стваральнікаў беларускага тэатра. Народны артыст БССР. Прафесар. Напісаў каля 40 сатырычных мініяцюр. Мастацкі кіраўнік і рэжысёр Першага Беларускага дзяржаўнага тэатра. Мастацкі кіраўнік Гомельскага тэатра рабочай моладзі, Беларускага тэатра юнага гледача. Загадчык кафедры майстэрства акцёра Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута.

9. Партрэт. Галубок Уладзіслаў Іосіфавіч (1882–1937). Пісьменнік, рэжысёр, акцёр, тэатральны дзеяч, мастак. Першы народны артыст БССР (1928). Напісаў каля 40 п’ес. Мастацкі кіраўнік Трэцяга Беларускага дзяржаўнага тэатра ў Гомелі.

10. Партрэт. Платонаў Барыс Віктаравіч (1903–1967). Акцёр і грамадскі дзеяч. Народны артыст СССР. З 1922 г. у Першым Беларускім дзяржаўным тэатры. Здымаўся ў кіно. Загадчык кафедры майстэрства акцёра Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Яго імем названа вуліца ў Мінску.

11. Партрэт. Глебаў Глеб Паўлавіч (1899–1967). Акцёр і грамадскі дзеяч. Народны артыст СССР. З 1926 г. у Першым Беларускім дзяржаўным тэатры. Выдатны майстар камедыі. Здымаўся ў кіно.

12. Партрэт. Ждановіч Фларыян Паўлавіч (1884–1942). Рэжысёр, акцёр, тэатральны дзеяч. Адзін з заснавальнікаў Беларускага прафесійнага тэатра. Мастацкі кіраўнік і акцёр Першага Беларускага дзяржаўнага тэатра, рэжысёр іншых тэатраў.

13. Партрэт. Малчанаў Павел Сцяпанавіч (1902–1977). Народны артыст СССР. Працаваў у Другім Беларускім драматычным тэатры, на кінастудыі “Савецкая Беларусь”, у Дзяржаўным тэатры рабочай моладзі, з 1952 г. – у тэатры імя Я. Купалы. Першы на беларускай сцэне стварыў вобраз У.І. Леніна. Здымаўся ў фільмах. Выступаў як рэжысёр кіно і тэатра.

14. Партрэт. Ільінскі Аляксандр Канстанцінавіч (1903–1967). Акцёр і грамадскі дзеяч. Народны артыст СССР. Працаваў у Тэатры рэвалюцыйнай сатыры, Першым Беларускім дзяржаўным тэатры, з 1926 г. – у Другім Беларускім драматычным тэатры. Яго імем названа вуліца ў Віцебску.

15. Партрэт. Чуркін Мікалай Мікалаевіч (1869–1964). Кампазітар, фалькларыст і педагог. Народны артыст БССР. Запісаў больш за 3000 песень і танцаў. Адзін з заснавальнікаў беларускай прафесійнай музыкі, пачынальнік беларускага жанравага сімфанізму, дзіцячай музыкі, аўтар першай беларускай оперы “Вызваленне працы”.

16. Партрэт. Аладаў Мікалай Ільіч (1890–1972). Народны артыст БССР, кампазітар, фалькларыст, педагог. Залажыў асновы многіх жанраў беларускай прафесійнай музыкі.

17. Партрэт. Александроўская Ларыса Пампееўна (1904–1980). Народная артыстка СССР. Салістка (сапрана) Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. Рэжысёр і грамадскі дзеяч. Выканаўца беларускіх народных песень.

18. Партрэт. Балоцін Ісідар Міхайлавіч (1907–1961). Народны артыст БССР. Саліст (лірычны тэнар) Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР з часу яго заснавання.

19. Партрэт. Дзянісаў Міхаіл Іванавіч (1900–1971). Народны артыст БССР. Саліст (барытон) Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР з часу яго заснавання. Выкладчык Беларускай кансерваторыі.

20. Партрэт. Філіповіч Міхаіл Мацвеевіч (1896–1947). Працаваў у гістарычным жанры, ствараў творы пад уплывам фальклорных і казачных вобразаў. У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь больш за 100 жывапісных і графічных работ мастака.

21. Партрэт. Ахрэмчык Іван Восіпавіч (1903–1971). Народны мастак БССР. Працаваў у жанры партрэта, тэматычнай карціны, пейзажа, манументальнага мастацтва. Адзін з першых адлюстраваў у беларускім жывапісе тэму станаўлення Савецкай улады, сацыялістычнага будаўніцтва.

22. Партрэт. Кудрэвіч Уладзімір Мікалаевіч (1884–1957). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР. Жывапісец-пейзажыст. У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь 25 работ мастака.

23. Партрэт. Лангбард Іосіф Рыгоравіч (1882–1951). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР. Доктар архітэктуры, прафесар.

24. Будынак Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. 1941 г.

25. Дом урада. Парад фізкультурнікаў на плошчы ля Дома урада. 1939 г.

26. Будынак Дома Чырвонай Арміі ў Мінску. 1940 г.

27. Мінскі палац піянераў і школьнікаў (цяпер у гэтым будынку знаходзіцца Тэатр юнага гледача).

28. Гасцініца “Беларусь” у Мінску (зараз – гасцініца “Свіслач”). 1940 г.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]