- •1 Метадалагичныя асновы и прынцыпы вывучэння гисторыи. Яе перыядызацыя. Фармацыйны и цывилизацыйны падыход.
- •2. Прадмет вывучэння гісторыі ў кантэксце цывілізацыйнага, рэгіянальнага развіцця, як складовай часткі ўсх-славянскай і агульна-еўрапейскай гісторыі.
- •3. Айчынныя гістарычныя школы
- •6. Прысвойваючая(спажывецкая) і вытворчая гаспадарка. Тэрыторыя Беларусі ў старажытных геапалітычных умовах(4тыс. Да н.Э. – 9 ст. Н.Э.)
- •7. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў.
- •8. Грамадскі лад усходніх славян VIII-IX стст.
- •10. Развіццё феадальных адносін у зах.Еўропе і ўзровень сац.-эк.Развіцця бел.Зямель у перыяд сярэднявечча.
- •11. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае перадумовы фарміравання вкл. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва вкл.
- •12. Асаблівасці сац.-эк. Развіцця бел.Зямель у вкл.
- •13. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў. Крэўская ўнія
- •14. Барацьба з Тэўтонскім ордэнам. Грунвальдская бітва і яе вынікі.
- •15. Суперніцтва вкл з Маскоўскай дзяржавай. Лівонская вайна.
- •16 Эвалюцыя вкл ад адзинауладдзя да саслоуна-прадстауничай манархии (15в-1569)
- •17. Этнічная сітуацыя на бел.Землях у перыяд утварэння вкл. Усходнеславянскі этнічны падмурак.
- •18. Асноўныя канцэпцыі паходжання бел.Народа.
- •19. Галоўныя гіпотэзы паходжання назвы Беларусь
- •20. Фармираванне этничнай тэрыторыи б у 14-15 стст. Эканамичныя и палитычныя фактары кансалидацыи б этнасу.
- •21. Візантыйская імперыя, яе геапалітычнае становішча і духоўны ўплыў на славян.
- •22. Духоўнае жыццё ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча. Паганства (язычніцтва)
- •23. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджанне пісьменнасці на бел. Землях.
- •24. Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у вкл. Месца і роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх славян і ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.
- •25. Эвалюцыя форм дзяржаўнага і сацыяльна - палітычнага ладу на бел.Землях пасля Люблінскай уніі і ўваходжанне вкл у склад рп да канца XVIII ст.
- •26. Статуты вкл. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў у XVI ст.
- •27. Сацыяльна-эканамічнае жыццё ў вкл. Аграрная рэформа 1557 г і яе вынікі.
- •28. Сацыяльна-палітычнае развіццё бел.Гарадоў у XV-xviiIст. Магдэбургскае права.
- •29. Рамяство і гандлёвыя сувязі падчас знаходжання бел.Земляў у складзе рп. Мануфактурная вытворчасць. Фарміраванне саслоўяў. Юрыдычнае і эканамічнае становішча сялян 18 -19 ст
- •31.Асаблівасці сац.-эк. Развіцця Беларусі і асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі пасля уключэння у склад Расийскай имперыі.
- •32. Крызіс феадальна-прыгонніцккай сістэмы,адмена прыгоннага права на Беларус
- •34. Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі. Буржуазные реформы 60-70 гг. 19ст., асаблівасці іх правядзення на Беларусі.
- •35.Шляхецкія паустанні і іх уплыў на палітыку самадзяржаўя ў беларуских губернях. Паўстаннее 1830-1831 гг. Паўстанне к.Калиноўскага 1863 г.
- •36.Народніцкі и сац-дэмакратычны рух на Беларусі ў 2 пал.19-пач.20 ст.
- •37.Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Пачатак парламантарызму.Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюцыйным працэсе пачатку 20 ст.
- •38.Этнічная структура насельніцтва Беларусі ў 17-19 ст. Фарміраванне самасвядомасці бел. Народа.
- •39. Асаблівасці складвання канфесійных адносін на Беларусі ў 16-17 ст. Брэсцкая царкоуна - рэлігійная ўнія. Рэфармацыя і контрэфармацыя, фарміраванне ўніяцкай царквы.
- •40. Канфесійная сітуацыя на бел.Землях у 19-пач. 20 ст. Ліквідацыя царкоўнай уніі і яе наступствы.
- •41.Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры ў эпоху Адраджэння і Асветніцтва. Роля і месца бел.Культуры ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэссе.
- •42.Нараджэнне і развіццё беларусазнаўства.Складванне бел.Літаратурнай мовы.Першыя праявы бел.Нац. Ідэі ў мастацкай літаратуры, гістарычных і этнаграфічных іследаванняў.
- •43. Беларускае нац.-культурнае адраджэнне ў пач. 20 ст.
- •44. Войны 17-18 ст. І іх наступствы. Казацка-сялянская вайна, вайна рп з Расіяй.
- •45. Паўночная вайна 1700-1721 г.І яе наступствы на бел.Землях.
- •46.Беларусь ў вайне 1812 г.
- •47. Геапалітычнае становішча і сац.-эк.Сітуацыя ў Беларусі ва ўмовах 1 Сусветнай вайны. Галоўныя бітвы на бел.Землях.
- •49.Роля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гістарычным лёсе бел.Народа. Устанаўленне сав.Улады.Барацьба з германскімі і польскімі інтэрвентамі.
- •50.Шляхі фарміравання бел.Дзяржаўнасці нац.Дэм.І рэв.Клас.Асновах пазіцыя бальшавікоў у нац.Пытанні.Вынікі ўсебеларускага з’езда.
- •52.Генезіс бел сав.Дзяржаўнасці 1917-1921г. Роля і месца бсср
- •54. Палітычныя рэпрэсіі 30х гг.Вызначэнне грамадска-палітычнага ладу ў ссср як “дзяржаўнага сацыялізму”.Грамадска-палітычная сітуацыя ў бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.
- •55.Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грам.-паліт.Жыцця ў пал.50-60 г 20 ст.
- •56. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 70-80 г 20 ст
- •57. Спробы мадэрнізацыі сав.Грам.-пал. Сістэмы пад час палітыкі перабудовы. Прычыны крызісу і распаду ссср.
- •58. Асаблівасці ажыццяўлення новай эканамічнай палітыкі ў бсср.
- •59. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрнага грамадства.Індустрыялізацыя.Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср.
- •61. Нарастанне экалагічных праблем. Чарнобыльская тэхнагенная аварыя і яе наступствы, прычыны паступовага запавольвання тэмпаў эк.Росту і ўзнікненне цяжкасцей ў сац.Сферы.
- •62.Культурнае і духоўнае жыццё ў бсср.Станаўленне і развіццё
- •63.Асноўныя дасягненні бел-мастацкай культуры і навукі ў 60-80 г 20 ст. Змена ў культ-дух жыцці бел.Народа ў канцы 1980 г.
- •65. Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нац.-культ.Становішча зах.Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.
- •66. Удзел бсср у заснаванні і дзейнасці аан.
- •68. Нарастанне крызісу сав-сац.Сістэмы. Распад ссср і новыя суадносіны сілаў на сусветнай арэне. Працэсы дэмакратызацыі ў бсср і складване шматпартыйнасці падчас палітыкі перабудовы.
- •69. Абвяшчэнне Рб. Заканада
- •71. Асноўныя тэндэнцыі сац-эк. Развіцця рб. Пошук шляхоў пераходу да рыначнай эканомікі.
- •72. Геапалітычнае становішча рб. Роля Беларусі ў станаўленні і стварэнні снд. Міжнароднае прызнанне суверэннай рб.
- •73. Працэс стварэння саюза Беларусі і Расіі. Месца рб у інтэграцыйных працэсах на постсав. І еўразійскай прасторы ва ўмовах глабалізацыі і нарастання пагрозы міжнароднага тэрарызму.
- •74. Духоўнае і культурнае жыццё бел.Народа на мяжы 20-21 ст. Нац-культ.Адраджэнне. Далейшае фарміраванне бел.Нац.Ідэі. Асэнсванне гістарычнага мінулага і сучаснасці ў творах літ-ры і мастацтва.
8. Грамадскі лад усходніх славян VIII-IX стст.
Грамадскі лад усходніх славян VIII-IX стст. У ІХ ст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі жылі ўсходнеславянскія (крывічы, дрыгавічы, радзімічы) і роднасныя ім па паходжанню з адзінай індаеўрапейскай асновай балцкія (літва, яцвягі, дайнова) плямёны. Лінгвісты даказваюць, што з распадам індаеўрапейскай супольнасці з яе спачатку выдзелілася балта-славянская групоўка, якая потым распалася на 2 галіны. Так гістарычна склалася, што балты першымі асвоілі беларускія землі. К моманту прыходу славян яны знаходзіліся на апошняй стадыі першабытнасці. Разлажэнне родаплемянных адносін у славян ішло больш імкліва, чым у балтаў.
Трывалай, стабільнай этнічнай мяжы паміж славянамі і балтамі не было. Кожны з іх жыў сваім кампактным этнічным масівам, паміж якімі мелася вялікая кантактная зона, у якой этнасы жылі "чересполосно' ці адзін пры другім. Узаемаадносіны славян і балтаў у гэтай зоне насілі цесны міралюбівы характар. Сведчаннем таму з'яўляецца захаванне славянамі балцкай гідраніміі (назваў рэк і азёр) і шырокае распаўсюджванне змяшаных шлюбаў.
Адбываецца этнічная інтэграцыя русі (усходнеславянскіх плямёнаў) з літвой і астатнімі балтамі, у выніку чаго ідзе сціранне этнічнай мяжы паміж этнасамі, у якім перамогу (найперш этнакультурную) атрымлівае носьбіт больш высокай культуры. Ідзе асіміляцыя балтаў славянамі. Чым далей на паўночны захад, тым менш адчувальны быў гэты працэс. Жамойты захавалі сваю балцкасць. Славянізацыя балтаў у гэтай кантактнай зоне актыўна ішла да 12-13 ст, але не была завершанай і працягвалася ў наступныя стагоддзі, набыўшы ўжо форму беларусізацыі.
3 другога боку, славяне ўбіралі ў сябе элементы культуры і мовы балцкіх народаў. Істотнай рысай развіцця ўсходніх славян і балтаў на тэрыторыі Беларусі быў зацяжны характар шматукладнасці іх грамадскай гаспадаркі. Тут у IX ст., а месцамі яшчэ пазней, ужываліся і перапляталіся тры асноўныя сацыяльна-эканамічныя ўклады: родаплемянны, рабаўладальніцкі і феадальны, які паступова станавіўся пануючым.
У гістарыяграфіі Беларусі ў пасляваенныя гады ўсталяваўся стэрэатып, паводле якога сацыяльна-эканамічныя адносіны ў IXст. былі феадальнымі, а феадалізм як фармацыя пачаўся на Беларусі менавіта з IX ст. Гэты стэрэатып грунтоўна аспрэчваецца некаторымі гісторыкамі. Так, развіццё феадальных адносін у жыўшых на Беларусі балтаў пачалося пазней, чым у славян. У канцы XII - пачатку 13 ст. яны толькі знаходзіліся на стадыі складвання раннефеадальнага грамадства Дынаміка развіцця славян і балтаў была такая, што цяжка высветліць, калі канчаецца ваенная дэмакратыя і пачынаецца феадалізм. Утваралася шматукладнае грамадства, дзе феадальны ўклад паступова пераважаў над іншымі (родаплемянным і рабаўладальніцкім). Сацыяльная рознаўкладнасць - характэрная рыса многіх грамадстваў, якія ў сваім развіцці выйшлі за межы першабытнай абшчыны.
Існуюць сведчанні аб вялікай колькасці рабоў з краін Усходняй Еўропы, у тым ліку славянскіх, у IX—X стст. Але адсутнічаюць даныя аб значным выкарыстанні працы рабоў у сельскагаспадарчай вытворчасці. Праца рабоў тут, відавочна, не магла канкурыраваць з працоўнай дзейнасцю вольных земляробаў.
Асноўны пласт старажытнабеларускага грамадства складалі сяляне. Яны сяліліся ў невялікіх сёлах-"весях". Адміністрацыйным і рэлігійным цэнтрам некалькіх весяў было вялікае сяло-пагост. Жыллём служылі невялікія наземныя зрубы, радзей - паўзямлянкі. У кутку ля ўваходу размяшчалася нізкая глінабітная печ без трубы, якая тапілася “ па-чорнаму".
Сялянская гаспадарка (“дым") вялася сям'ёй. Спачатку гэта была вялікая патрыярхальная сям'я, ці "дворышча", калі бацькі і іх жанатыя сыны сумесна вялі гаспадарку на зямлі. Вялікія сем'і месцамі захоўваліся на Беларусі на працягу некалькіх стагоддзяў феадальнай эпохі. У другой палове тысячагоддзя назіраецца працэс распадзення вялікіх сем'яў. Жанатыя сыны аддзяляюцца ад бацькоўскай гаспадаркі і ўтвараюць малыя сем'і, якія вядуць самастойную гаспадарку.
Для гаспадарчага жыцця вясковай сям'і быў характэрны натуральны ўклад. Сельскі жыхар сам задавальняў свае асноўныя патрэбы. Сяляне не толькі выраблялі ўсе неабходныя прадукты харчавання, але пралі і ткалі, шылі адзенне і абутак, будавалі жыллё і гаспадарчыя пабудовы, рабілі няхітрую мэблю, посуд і г.д. Разам з тым частку неабходных прылад працы, інструментаў, упрыгажэнні сяляне набывалі ў рамеснікаў і дробных гандляроў, абменьвалі іх на вырабленыя ў сваёй гаспадарцы прадукты харчавання.
9. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Белрусі: Кіеўская Русь, Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны, барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі ардынцаў
Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) –раннефеадальная дзяржава-манархія ўсходніх славян. Яе гісторыя пачынаецца з 862 г.Сеўшы на прастол у Кіеве, Алег пачаў будаваць крэпасці як апорныя пункты для ўпраўлення і збора даніны, а таксама абароны рубяжоў Русі ад ворагаў. Сабраўшы вялікую ланіну з драўлян, Ігар вырашыў, што гэтага мала. Ён адпусціў дружыну і з невялікай яе часткай вярнуўся. Гэта выклікала абурэнне ў драўлян. Яны схапілі Ігара каля горада Іскарасцень і казнілі яго. Сын Ігара Святаслаў правіў да 972 г. У 30-я гады ХІІ ст. Кіеўская Русь як адносна адзіная дзяржава прыпыніла сваё існаванне. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі. Самым буйным і магутным княствам ў раннім сярэднявеччы з’яўлялася Полацкае княства, якое займала звыш трэці тэрыторыі сучаснай Беларусі. Пасля гібелі вялікага князя кіеўскага Святаслава Ігаравіча паміж яго сынамі Яраполкам і Уладзімірам успыхнула барацьба за кіеўскі прастол. У ХІ ст. Кіеўская Русь падзялілася на тры часткі на чале з Кіевам, Полацкам і Ноўгарадам, якія сапернічалі паміж сабой. Найбольшай магутнасці Полацкае княства дасягнула пры Усяславе Брачыслававічу (1044–1101). Выканаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала князю. Тураўскае княства ўтварылася ў ІХ–Х стст(980). У 988 г. вялікі кіеўскі князь Уладзімір Святаслававіч аддаў Тураў свайму сыну Святаполку. Тураўскае княства было ўключана Яраславам Мудрым у склад Кіеўскага.У 50-я гады ХІІ ст. Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя.