Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история Бел.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
378.37 Кб
Скачать

69. Абвяшчэнне Рб. Заканада

ўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту РБ. Утварэнне СНД.

Пераход да перабудовы грамадства на дэмакратычных асновах нечакана для партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва СССР вывеў на першае месца нацыянальныя праблемы. Найбольшую вастрыню яны спачатку атрымалі у Прыбалтыцы, але у хуткім часе ахапілі усе рэспублікі. Уздым нацыянальнага руху выявіўся у актыўнай падтрымцы ідэі суверэнітэту. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. Было абвешчана вяршэнства на тэрыторыі рэспублікі Канстытуцыі БССР і яе законаў. Гэтым быў пакладзены пачатак шляху да дзяржаўнага суверэнітэту. У сакавіку 1991 г. адбыўся рэферэндум аб захаванні СССР, у якім прынялі удзел 9 з 15 рэспублік, 7 яго ўдзельнікаў выказаліся «за». Але дзяржаўны пе-раварот у Маскве у жніўні 1991 г., які меў на мэце захаванне СССР, толькі паскорыў яго распад. 25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў пакет рашэнняў аб незалежнасці, палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларусі. У гісторыі Беларусі пачаўся новы этап - этап незалежнай дзяржавы. Разам з абвяшчэннем незалежнасцi РБ пачынаецца новы этап у яе дзейнасцi на мiжнароднай арэне.

У снежнi 1991 г. Вярхоўны Савет РБ ратыфiкаваў пагадненне аб стварэннi Садружнасцi Незалежных Дзяржаў. У СНД увайшлi ўсе былыя рэспублiкi СССР, акрамя краiн Прыбалтыкi. Пасля лiквiдацыi СССР пачалося прызнанне РБ як суверэннай дзяржавы. РБ ажыццяўлаля працэс дагаворнага зацвярджэння гранiц з сумежнымi дзяржавамi: Польшчай, Латвiяй, Лiтвой, Расiяй i ўкраiнай. Адбылася замена назвы рэспублікі і дзяржаўнай сімволікі. 14 мая 1995 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва нашай рэспублікі прагаласавала за ўвядзенне новых дзяржаўных сімвалаў рэспублікі, якія існуюць і се'ння: герба і сцяга. Сцяг складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных палос чырвонага і зяленага колеру, ля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі. Ліпень 1994 г. – выбары прэзід. РБ (кандыдаты – Шушкевіч, Дубко, Пазняк, Новікаў, Кебіч, Лукашэнка

70. Асноўныя тэндэнцыі грам.-паліт.жыцця РБ. Шляхі ўмацавання яе дзяржаўнага суверэнітэту. Увядзенне прэзідэнтцкай формы кіравання.Вынікі рэспубліканскіх рэферэндумаў 1995, 1996, 2004.Кансцітуцыя РБ 1994 г.

27 ліпеня 1990г.вярхоўны савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. Гэта азначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб’яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы саюз. Афаріленне дзяржаўнай незалежнасці РБ было звязана з практычным замацаваннем суверэнітэту рэспублікі. 25 жніўня 1991г.было прынята рашэнне вярхоўнага савета БССР аб наданні канстытуцыйнага статусу дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, прынятай 27 ліпеня 1990г. На наступны дзень 26 жніўня 1991г.быў прыняты закон (аб забяспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР), 19 верасня 1991г.вярхоўны савет прыняў закон аб назве БССР у адпавелнасці з якім яна пачала называцца РБ. 14 мая 1995г.на рэферэндуме большасць насельніцтва нашай рэспублікі прагаласавала за ўвядзенне новых дзяржаўных сімвалаў рэспублікі-герба і сцяга. Другі рэферэндум быў 24 лістапада 1996г. На рэферэндум было вынесена 7 пытанняў: 4-прэзідэнтам РБ, 3-верхоўным саветам. Канстытуцыя РБ была прынята вярхоўным саветам 15 сакавіка 1994г. Канстытуцыя устанавіла прэзідэнцкую форму дзяржаўнага кіравання. У выніку выбараў, праведзенных летам 1994г.болей за 80% аддалі свае галасы за Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнка. У 2001г.ён паўторна быў абраны прэзідэнтам РБ.