Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларус(шпоры).doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
380.93 Кб
Скачать

3. Фарміраванне эйкумены ў палеаліце і мезаліце. Старажытныя цывілізацыі.

Чалавек пачаў выдзяляцца з жывёльнага свету каля 3 млн год таму назад. Пры гэтым у розных раёнах зямлі працэс фарміравання чалавека(антрапагенез) і чалавеч. грамадства(сацыягенез) адбываўся неадначасова і адрозніваўся пэўнымі асаблівасцямі. Узнікненню сучасн. чалавека садзейнічалі перамены ў пабудове яго цела(прамахаджэнне), выкарыстанне прылад працы і агню, фарміраванне такіх норм сацыяльн. жыцця як парная сям`я, радавая абшчына, а таксама падзел працы. Пачатак засялення тэр-рыі Беларусі адносіцца да перыяда палеаліта. Наступная эпоха мезаліт адносіцца да пераходн. пер-ду. У гэты час змяняюцца клімат. умовы, адбываюцца пэўныя вынаходніцтвы(лук і стрэлы, кераміка). У абшчынах паступова асвойваецца земляробства і жывёлагадоўля, што вядзе да ўзнікнення маёмаснай няроўнасці і да зараджэння неалітычнай рэвалюцыі. Неалітычная рэвалюцыя, асноўным зместам якой стаў пераход ад прысвойваючых форм г-кі да вытворчых(земляробства і жывёлагадоўля), прывяла да ўзнікнення першай цывілізацыі – неалітычнай. Першыя ачагі цыв-цыі ўзніклі на Стараж. Усходзе, потым у далінах Ніла, Інда, Ганга(5-4 тыс. год да н.э.), пазней цыв-цыя узнікае ў далінах рэк Янцзы, Хуанхэ. У канцы 2 - пач. 1 тысячаг. да н.э. пачынаецца пераходны пер-яд да антычнай цыв-цыі. У гэты час назіраецца ўпадак раней магутных цывілізацый і перасоўванне сусветнага прагрэсу ў Паўночнае Серадземнамор`е. Менавіта тут і сфарміраваўся новы тып цыв-цыі(заходні). Храналагічныя рамкі гэтай цыв-цыі ахопліваюць больш за 12 ст. У гісторыі антычнай цыв-цыі вылучаюць некалькі лакальных цыв-й: 1. Грэчаская 2. Рымская 3. эліністычны пер-яд. Вывад: такім чынам у пер-яд неалітычнай цыв-цыі сфарміраваўся сучасны чалавек(homo sapiens) і завершыўся пераход ад спажывецкай да вытворчай гас-кі. У пер-яд старажытнай цыв-цыі усх. тыпу(бронзавы век) узнікла прыватная ўласнасць, класы, дзяржава і заканадаўства; у пер-яд антычнай цыв-цыі(жалезны век) дасягнуты росквіт чалавечай асобы, уздым навукі, мастацтва, узнікненне сусветных рэлігій, склалася дэмакратыя і шматукладная эканоміка.

4. Даіндаеўрапейскі пер-яд у гісторыі Беларусі.

Першыя людзі на тэр-рыі Беларусі з`яўляліся каля 100 тыс. год таму назад у пауночнай часткі. Гэта былі неандэртальцы, аб чым сведчаць знаходкі архаічных крамянёвых вырабаў. Галоўнымі заняткамі неандэртальцаў былі паляванне і збіральніцтва. Сталае засяленне Беларусі звязана з прыходам краманьёнцаў(40-35 тыс. год таму назад). Стаянкі, якія сведчаць аб іх наяўнасці, знаходзяцца каля вёсак Бердыж і Юравічы ў Чачэрскім і Калінкавіцкім раёнах Гомельскай вобласці(23-26 тыс. год таму назад). Краманьёнцы вырабляюць больш разнастайныя і дасканалыя прылады працы(ручныя рубілы, скрабкі, дзіды); у эпоху мезаліту з тэр-рыі Беларусі канчаткова зыходзіць ледавік, што стварае падставы для суцэльнага засялення чалавекам тэр-рыі Беларусі. На сённяшні дзень тут знойдзена 120 стаянак эпохі мезаліту. На першае месца выходзіць рыбалоўства, мяняюцца спосабы палявання. Жытло эпохі мезаліту прадстаўляла сабой круглыя або прамавугольныя паўзямлянкі. Каля 6 тысячагоддзяў назад на тэр-рыі Беларусі пачынаецца эпоха неаліту. У гэты пер-яд адбываецца здабыча крэменю шахтавым спосабам(пас. Краснасельскі Ваўкавыскага раёну). У 4 тысячаг. да н.э. з усходу на тэр-рыю Беларусі прыйшлі плямёны фінаўгорскай моўнай групы. Іх дачыненні з мясцовым насельніцтвам на сённяшні дзень застаюцца невысвятленнымі. Аднак вядома, што фінаўгорцы пакінулі спадчыну, тапанімічныя помнікі(назвы рэк і азёр: рэкі Нарва, воз. Нарач і г.д.). па свайму цывілізацыйнаму узроўню паляўнічыя фіна-ўгры былі не вышэй абарыгенаў, якія насялялі тэр-рыю Беларусі.