![](/user_photo/2706_HbeT2.jpg)
- •1. Прадмет, ф-цыі і задачы гістарычнай навукі.
- •2. Фармацыйная(стадыяльная) і цывілізацыйная тэорыі гістарычнага развіцця. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.
- •3. Фарміраванне эйкумены ў палеаліце і мезаліце. Старажытныя цывілізацыі.
- •4. Даіндаеўрапейскі пер-яд у гісторыі Беларусі.
- •5. Рассяленне індаеўрапейцаў. Бронзавы век на тэр-рыі Беларусі.
- •6. Жалезны век на тэр-рыі Беларусі.
- •7. Хрысціянска-варварскія каралеўствы ў Заходняй Еўропе. Утварэнне Кіеўскай русі.
- •8. Першыя дзяржавы-княствы на тэр-рыі Беларусі ў 9-11 ст.
- •9. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бел. Зямель Русі ў 6-13 ст. Фарміраванне феадалізму.
- •11. Паходжанне і распаўсюджванне хрысціянства. Хрысціянізацыя бел. Зямель.
- •12. Уплыў Візантыі на славянскія народы. Культура бел. Зямель у 9-13 ст.
- •13. Прычыны ўтварэння і пачатак вкл.
- •14. Вкл у канцы 13-70-я гг. 14 ст.
- •15. Вкл у канцы 14-першай палове16 ст.
- •16. Дзяржаўны лад, сістэма судаводства і заканадаўства вкл.
- •17. Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл ў 14-16 ст.
- •18. Рэнесанс у Еўропе і яго ўплыў на культуру беларускіх зямель у канцы 14-16 ст.
- •19. Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Заходняй Еўропе і Беларусі. Берасцейская царкоўная унія.
- •20. Фарміраванне бел. Народнасці.
- •21. Пачатак Новага часу ў сусветнай гісторыі. Утварэнне Рэчы Паспалітай.
- •22. Асн. Накірункі знешняй палітыкі рп у 17 ст.
- •23. Беларусь у гады Паўночнай вайны. Палітычны крызіс і падзелы Рэчы Паспалітай.
- •25. Культура бел. Зямель у 17-18 ст. Распаўсюджванне ідэй Асветніцтва.
- •26. Пачатак мадэрнізацыі ў краінах Заходняй Еўропы. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове 19 ст.
- •27. Палітыка расійскага ўрада на Беларусі ў канцы 18-пачатку 19 ст. Беларусь у вайне 1812 г.
- •28. Грамадска-паліт. Рух у Беларусі ў першай палове 19 ст.
- •29. Культура Беларусі ў першай палове 19 ст.
- •30. Буржуазныя рэформы 60-80-х гг. 19 ст. І асаблівасці іх правядзення на Беларусі.
- •31. Культура Беларусі ў другой палове 19-пачатку 20 ст. Пачатак фарміравання бел. Нацыі.
- •32. Развіццё капіталізму на Беларусі ў парэформенны час(60-90-я гг. 19 ст.).
- •33. Паўстанне 1863 г. У Беларусі.
- •34. Грамадска-палітычны рух на тэрыторыі Беларусі ў канцы 19-пачатку 20 ст.
- •35. Падзеі рэвалюцыі 1905-1907 гг. На тэр-рыі Беларусі.
- •36. Беларусь у 1906-1913 гг.
- •37. Становішча Беларусі ў пер-яд Першай Сусветнай вайны.
- •38. Падзеі Лютаўскай рэвалюцыі на тэр-рыі Беларусі. Абвастрэнне паліт. Сітуацыі ў красавіку-верасні 1917 г.
- •39. Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. На тэр-рыі Беларусі. Усталяванне савецкай улады.
- •40.Беларусь ва ўмовах германскай акупацыі. Абвяшчэнне бнр.
- •41. Утварэнне бсср і ЛітБелСср. Савецка-польская вайна і яе вынікі.
- •42. Асноўныя тэндэнцыі развіцця свету ў міжваенны час. Нэп у Беларусі.
- •43. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё бсср у 1920-я гг. Удзел бсср у стварэнні ссср.
- •44. Індустрыялізацыя і масавая калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср.
- •45. Усталяванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы. Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі.
- •46. Культурнае жыццё бсср у 1930-я гады.
- •47. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы(1921-1939 гг.).
- •48. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •49. Выхад бсср на міжнародную арэну. Знешнепаліт. Становішча рэспублікі ў час “халоднай вайны”.
- •53. Культурнае жыццё бсср у сярэдзіне 50-сярэдзіне 80-х гг. 20 ст.
- •58. Культурнае жыццё Беларусі ў канцы 20-пачатку 21 ст.
15. Вкл у канцы 14-першай палове16 ст.
Пасля смерці Альгерда абвастрыўся канфлікт паміж Кейстутам, Вітаўтам і Ягайлам. У гэтым трохкутніку перамог Ягайла, які стаў вял. князем літоўскім(1377-1392 гг.), каралём Польшчы пад імем Уладзіслава ІІ з 1386 г. Ягайла ў пошуках дапамогі ў барацьбе з крыжакамі звярнуўся да Москоўскай дзяржавы, але прытэнзіі Масквы на усходнія землі вымусілі шукаць падтрымкі на захадзе. У 1385 г. адбылося заключэнне крэўскай уніі. Па яе ўмовах феадалы ВКЛ абавязаны былі прыняць каталіцтва, перадаць казну ВКЛ на карысць Польшчы і г.д. З гэтага часу пачынаецца каталіцкая экспансія на тэр-рыі Беларусі. Намеснікам у княстве застаўся Свідрыгайла, а незадаволеных феадалаў, у перш. чаргу праваслаўнага веравызнання, узначаліў Вітаўт, у выніку міжусобіца скончылася заключэннем Востраўскага пагаднення ў 1392 г. Па яго ўмовах узнаўляўся вялікакняжацкі пасад, а самому ВКЛ гарантавалася аўтаномія, захоўвалася папярэдняя сістэма судаводства, фінансаў, самастойнае войска, тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел і інш. Пасля падпарадкавання сваіх праціўнікаў ў ВКЛ Вітаўт авалодаў Смаленскам(1404 г.), дабіўся прызнання ўлады над Ноўгарадам, тройчы арганізоўвах паходы на Маскву. У 1399 г пацярпеў паражэнне ад татараў на рацэ Ворскле, але падначаліў сабе поўдзень Падоліі, што дало выхад ВКЛ да Чорнага мора, узначаліў войскі ВКЛ у Грунвальдскай бітве(1410 г.), у выніку якой ў склад ВКЛ была звернута Жмуць. Унутраная палітыка Вітаўта вызначалася ліквідацыяй удзельных княстваў і ўвядзеннем інстытута намесніцтва. Пры Вітаўце ў ВКЛ пачынаецца чаканка ўласнай манеты – дынарыя. 1413 г.- Гарадзельская унія.
Паводле уніі было вырашана прызначаць на дзярж. пасады выключна католікаў. Але Вітаўт дамогся раўнапраўнага становішча і праваслаўнай царквы. У 1416 г. быў зацверджаны асобны метрапаліт праваслаўнай царквы, незалежны ад Масквы(Грыгорый Цамблак). Вітаўт пашырыў тэр-рыю за кошт далучэння Цверскага, Разанскага княстваў, а таксама вярхоўяў Акі. У 1430 г. Вітаўт памірае. Да ўлады прыходзіць Свідрыгайла(1430-1432 гг.). Пры Свідрыгайле назіраецца апошняя спроба выйсці з падпарадкавання Польшчы. У выніку з 1432 па 1436 гг. у ВКЛ адбываецца частковая феадальная вайна. На баку Свідрыгайлы Полацкае, Віцебскае, Смаленскае, Чарнігава-Северскае, Кіеўскае княствы. У 1432 і 1434 гг. вялікі князь ВКЛ Жыгімонт выдае прывілеі, якія ўраўноўваюць маёмасныя правы праваслаўных і католікаў. У 1432-1440 гг. вялікі князі літоўскі Жыгімонт стаў вялікім князем пры падтрымцы католікаў, занімаў прапольскую пазіцыю, у склад Польшчы перадаў Валынь і Падолле. Яго палітыка і жорсткасць выклікала незадаволенасць бел., укр. і літ. феадалаў. Забіты князем Чартарыйскім у выніку змовы. З 1440 г. вялікім князем стаў Казімір Ягелончык. Адначасова з 1445(1447) ён становіцца каралём Польшчы. Праводзіў палітыку ўмацавання велікакняжацкай улады, запрыгоньвання сялян і пашырэння правоў феадалаў. У 1447 г. выдаў прывілей, які паклаў пачатак юрыдычнага замацавання залежнасці сялян. Выдаў судзебнік 1468 г. Вял. князь літоўскі Аляксандр, адначасова кароль Польшчы з 1501 па 1507 гг. Падчас вайны 1500-1503 гг. ВКЛ страціла 26 гарадоў. Ён таксама выдаў прывілей 1492 г., па якому абмяжоўвалася ўлада вялікага князя, які без згоды паноў-рады не меў права прымаць ні якіх важных рашэнняў. Пры ім польскі сейм прыняў у 1505 г. радамскую канстытуцыю, якая пашырыла правы шляхты. 8 верасня 1514 г. адбылася Аршанская бітва – адзіная бітва на карысць ВКЛ. Наступны вялікі князь і кароль Польшчы – Жыгімонт І стары(1506-1507-1548 гг.). Пры ім падцверджаны і ўведзены статут 1529 г., вядомы як мецэнат і папячыцель навук, меў вялікую бібліятэку. За яго подпісамі былі выведзены 2 асноўныя граматы для Ф.Скарыны. Вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы – Жыгімонт ІІ Аўгуст(1548-1572 гг.). Апошні прадстаўнік дынастыі Ягелонаў. Пры ім уведзены ў дзейнасць статут ВКЛ 1566 г., праведзены паліт., эканам. рэформы. У 1569 г. заключана Люблінская унія, паводле якой утвараецца адзіная дзяржава – Рэч Паспалітая.