- •1. Прадмет, ф-цыі і задачы гістарычнай навукі.
- •2. Фармацыйная(стадыяльная) і цывілізацыйная тэорыі гістарычнага развіцця. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.
- •3. Фарміраванне эйкумены ў палеаліце і мезаліце. Старажытныя цывілізацыі.
- •4. Даіндаеўрапейскі пер-яд у гісторыі Беларусі.
- •5. Рассяленне індаеўрапейцаў. Бронзавы век на тэр-рыі Беларусі.
- •6. Жалезны век на тэр-рыі Беларусі.
- •7. Хрысціянска-варварскія каралеўствы ў Заходняй Еўропе. Утварэнне Кіеўскай русі.
- •8. Першыя дзяржавы-княствы на тэр-рыі Беларусі ў 9-11 ст.
- •9. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бел. Зямель Русі ў 6-13 ст. Фарміраванне феадалізму.
- •11. Паходжанне і распаўсюджванне хрысціянства. Хрысціянізацыя бел. Зямель.
- •12. Уплыў Візантыі на славянскія народы. Культура бел. Зямель у 9-13 ст.
- •13. Прычыны ўтварэння і пачатак вкл.
- •14. Вкл у канцы 13-70-я гг. 14 ст.
- •15. Вкл у канцы 14-першай палове16 ст.
- •16. Дзяржаўны лад, сістэма судаводства і заканадаўства вкл.
- •17. Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл ў 14-16 ст.
- •18. Рэнесанс у Еўропе і яго ўплыў на культуру беларускіх зямель у канцы 14-16 ст.
- •19. Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Заходняй Еўропе і Беларусі. Берасцейская царкоўная унія.
- •20. Фарміраванне бел. Народнасці.
- •21. Пачатак Новага часу ў сусветнай гісторыі. Утварэнне Рэчы Паспалітай.
- •22. Асн. Накірункі знешняй палітыкі рп у 17 ст.
- •23. Беларусь у гады Паўночнай вайны. Палітычны крызіс і падзелы Рэчы Паспалітай.
- •25. Культура бел. Зямель у 17-18 ст. Распаўсюджванне ідэй Асветніцтва.
- •26. Пачатак мадэрнізацыі ў краінах Заходняй Еўропы. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове 19 ст.
- •27. Палітыка расійскага ўрада на Беларусі ў канцы 18-пачатку 19 ст. Беларусь у вайне 1812 г.
- •28. Грамадска-паліт. Рух у Беларусі ў першай палове 19 ст.
- •29. Культура Беларусі ў першай палове 19 ст.
- •30. Буржуазныя рэформы 60-80-х гг. 19 ст. І асаблівасці іх правядзення на Беларусі.
- •31. Культура Беларусі ў другой палове 19-пачатку 20 ст. Пачатак фарміравання бел. Нацыі.
- •32. Развіццё капіталізму на Беларусі ў парэформенны час(60-90-я гг. 19 ст.).
- •33. Паўстанне 1863 г. У Беларусі.
- •34. Грамадска-палітычны рух на тэрыторыі Беларусі ў канцы 19-пачатку 20 ст.
- •35. Падзеі рэвалюцыі 1905-1907 гг. На тэр-рыі Беларусі.
- •36. Беларусь у 1906-1913 гг.
- •37. Становішча Беларусі ў пер-яд Першай Сусветнай вайны.
- •38. Падзеі Лютаўскай рэвалюцыі на тэр-рыі Беларусі. Абвастрэнне паліт. Сітуацыі ў красавіку-верасні 1917 г.
- •39. Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. На тэр-рыі Беларусі. Усталяванне савецкай улады.
- •40.Беларусь ва ўмовах германскай акупацыі. Абвяшчэнне бнр.
- •41. Утварэнне бсср і ЛітБелСср. Савецка-польская вайна і яе вынікі.
- •42. Асноўныя тэндэнцыі развіцця свету ў міжваенны час. Нэп у Беларусі.
- •43. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё бсср у 1920-я гг. Удзел бсср у стварэнні ссср.
- •44. Індустрыялізацыя і масавая калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср.
- •45. Усталяванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы. Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі.
- •46. Культурнае жыццё бсср у 1930-я гады.
- •47. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы(1921-1939 гг.).
- •48. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •49. Выхад бсср на міжнародную арэну. Знешнепаліт. Становішча рэспублікі ў час “халоднай вайны”.
- •53. Культурнае жыццё бсср у сярэдзіне 50-сярэдзіне 80-х гг. 20 ст.
- •58. Культурнае жыццё Беларусі ў канцы 20-пачатку 21 ст.
32. Развіццё капіталізму на Беларусі ў парэформенны час(60-90-я гг. 19 ст.).
2-ая палова 19 ст. была адзначана хуткім эканамічным развіццём краін Еўропы, Паўн. Амерыкі, Японіі. Яно выявілася перш за ўсё ў прамысловасці і звязана было з пераходам ад ручной да машыннай вытворчасці прамысловай прадукцыі. Храналаг. рамкі прамысл. перавароту ў Расіі: мяжа 30-40-х-мяжа 70-80-х гг. 19 ст. Не такімі рэзкімі былі перамены ў с/г. Сельск. г-ка перадавых краін ужо насіла таварны хар-р і была шчыльна звязана з рынкам. У той час як у Расіі феад. адносіны на вёсцы сталі тормазам у развіцці капіталізму. Сельск. г-ка ў Расіі развівалася па прускаму шляху. Панаванне памешчыцкага землеўладання для Беларусі было ўласцівай рысай. Менавіта памешчацкія гаспадаркі былі галоўнымі пастаўшчыкамі прад-цыі на мясцовы, усерасійскі і заходне-еўрап. рынкі. У 60-70-я гг. 19 ст. с/г Беларусі спецыяліўавалася на вытворчасці збожжа. Паступленне ў 80-я гг. на заходне-еўрап. рынак больш таннага і якаснага збожжа з Паўн. Амерыкі, Аргенціны і Аўстраліі выклікала рэзкае падзенне цэн на яго. У выніку таварная спецыялізацыя с/г пераарыентавалася на вытворчасць мяса-малочнай прад-цыі. Так у пер-яд з 1883 па 1900 г. пагалоўе жывёлы на тэр-рыі Беларусі павялічылася ўдвая; павысілася значэнне вырошчвання таксама тэхнічных культур і бульбы. Так у 80-90-я гг. плошча бульбянога поля павялічылася больш чым у 3 разы. Прасочвалася пэўная рэгіянальная спецыялізацыя с/г у Беларусі. Так у Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях утварыўся рэгіён бульбаводства. На льне спецыялізаваліся Віцебск і паўночна-ўсходнія паветы Віленскай губерні. На Магілёўшчыне ў асноўным вырошчвалі канаплю. На працягу 60-80-х гг. у Гродзенскай і Віленскай губернях паступова развівалася танкарунная авечкагадоўля. Адметнай рысай прамысловасці Беларусі 2-ой паловы 19 ст. была яе шматукладнасць – суіснаванне характэрных для феадалізма рамесных майстэрэнь, для пераходн. стадыі капіталізму – мануфактур і капіталістычных прадпрыемстваў(фабрык і заводаў). Прычым удзельная вага дробных майстэрняў была вельмі высокая. У 1860 г. яны давалі да 84 % ад усяго аб`ёму прамысл. прад-цыі. У той час як мануфактуры 7 %, а фабрыкі 9 %. Аднак з цягам часу сітуацыя змянілася. У 1900 г. фабрыкі і заводы забяспечвалі 46 % прад-цыі, мануфактуры – 15 %, а дробн. прадпрыемствы – 37 %. Пры гэтым на Беларусі пераважалі дробныя і сярэднія фабрыкі і заводы(колькасць працоўных – 50 чал.). Буйных прадпрыемстваў, дзе працавала 500 чал. і болей, было вельмі мала. У 1900 г. іх было толькі 9. Самая буйная на Беларусі – тытунёвая ф-ка Шырышэўскага ў Гродне – 1445 чал. Найбольш развітымі галінамі прамысловасці былі вінакурная(у 1890 г. у 5 бел. губернях дзейнічала 18 % вінакурных заводаў усёй Расійскай імперыі), дрэваапрацоўваючая, папярова-кардонная, тытунёвая, будаўнічая, тэкстыльная, ільно і пенькаапрацовачная, металаапрацовачная на прывазной сыравіне. У другой палове 19 ст. у шэрагу галін адбыўся прамысловы пераварот. У папярова-кардоннай – у сяр. 80-х гг., вінакурнай, дрэваапрацов. і металаапрац. – у 90-х гг. Адным з важных фактараў фарміравання нацыян. рынку і развіцця гаспадаркі было пашырэнне сеткі шляхоў зносін і ў першую чаргу – чыгунак. Першая чыгуначная лінія на тэр-рыі Беларусі была пабудавана ў 1862 г.(участак Пецярбуржска-Варшаўскай дарогі).