Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларус(шпоры).doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
380.93 Кб
Скачать

32. Развіццё капіталізму на Беларусі ў парэформенны час(60-90-я гг. 19 ст.).

2-ая палова 19 ст. была адзначана хуткім эканамічным развіццём краін Еўропы, Паўн. Амерыкі, Японіі. Яно выявілася перш за ўсё ў прамысловасці і звязана было з пераходам ад ручной да машыннай вытворчасці прамысловай прадукцыі. Храналаг. рамкі прамысл. перавароту ў Расіі: мяжа 30-40-х-мяжа 70-80-х гг. 19 ст. Не такімі рэзкімі былі перамены ў с/г. Сельск. г-ка перадавых краін ужо насіла таварны хар-р і была шчыльна звязана з рынкам. У той час як у Расіі феад. адносіны на вёсцы сталі тормазам у развіцці капіталізму. Сельск. г-ка ў Расіі развівалася па прускаму шляху. Панаванне памешчыцкага землеўладання для Беларусі было ўласцівай рысай. Менавіта памешчацкія гаспадаркі былі галоўнымі пастаўшчыкамі прад-цыі на мясцовы, усерасійскі і заходне-еўрап. рынкі. У 60-70-я гг. 19 ст. с/г Беларусі спецыяліўавалася на вытворчасці збожжа. Паступленне ў 80-я гг. на заходне-еўрап. рынак больш таннага і якаснага збожжа з Паўн. Амерыкі, Аргенціны і Аўстраліі выклікала рэзкае падзенне цэн на яго. У выніку таварная спецыялізацыя с/г пераарыентавалася на вытворчасць мяса-малочнай прад-цыі. Так у пер-яд з 1883 па 1900 г. пагалоўе жывёлы на тэр-рыі Беларусі павялічылася ўдвая; павысілася значэнне вырошчвання таксама тэхнічных культур і бульбы. Так у 80-90-я гг. плошча бульбянога поля павялічылася больш чым у 3 разы. Прасочвалася пэўная рэгіянальная спецыялізацыя с/г у Беларусі. Так у Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях утварыўся рэгіён бульбаводства. На льне спецыялізаваліся Віцебск і паўночна-ўсходнія паветы Віленскай губерні. На Магілёўшчыне ў асноўным вырошчвалі канаплю. На працягу 60-80-х гг. у Гродзенскай і Віленскай губернях паступова развівалася танкарунная авечкагадоўля. Адметнай рысай прамысловасці Беларусі 2-ой паловы 19 ст. была яе шматукладнасць – суіснаванне характэрных для феадалізма рамесных майстэрэнь, для пераходн. стадыі капіталізму – мануфактур і капіталістычных прадпрыемстваў(фабрык і заводаў). Прычым удзельная вага дробных майстэрняў была вельмі высокая. У 1860 г. яны давалі да 84 % ад усяго аб`ёму прамысл. прад-цыі. У той час як мануфактуры 7 %, а фабрыкі 9 %. Аднак з цягам часу сітуацыя змянілася. У 1900 г. фабрыкі і заводы забяспечвалі 46 % прад-цыі, мануфактуры – 15 %, а дробн. прадпрыемствы – 37 %. Пры гэтым на Беларусі пераважалі дробныя і сярэднія фабрыкі і заводы(колькасць працоўных – 50 чал.). Буйных прадпрыемстваў, дзе працавала 500 чал. і болей, было вельмі мала. У 1900 г. іх было толькі 9. Самая буйная на Беларусі – тытунёвая ф-ка Шырышэўскага ў Гродне – 1445 чал. Найбольш развітымі галінамі прамысловасці былі вінакурная(у 1890 г. у 5 бел. губернях дзейнічала 18 % вінакурных заводаў усёй Расійскай імперыі), дрэваапрацоўваючая, папярова-кардонная, тытунёвая, будаўнічая, тэкстыльная, ільно і пенькаапрацовачная, металаапрацовачная на прывазной сыравіне. У другой палове 19 ст. у шэрагу галін адбыўся прамысловы пераварот. У папярова-кардоннай – у сяр. 80-х гг., вінакурнай, дрэваапрацов. і металаапрац. – у 90-х гг. Адным з важных фактараў фарміравання нацыян. рынку і развіцця гаспадаркі было пашырэнне сеткі шляхоў зносін і ў першую чаргу – чыгунак. Першая чыгуначная лінія на тэр-рыі Беларусі была пабудавана ў 1862 г.(участак Пецярбуржска-Варшаўскай дарогі).