Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Редподготовка литературно-художественных проивездений Зылевич / Рэдактарская падрыхтоўка літаратурна-мастацкіх выданняў (Зылевич).doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
21.02.2019
Размер:
249.34 Кб
Скачать

Віды ілюстрацый і праца з імі

Віды ілюстрацый вызначаюць:

1) ПА ІХ ЗНАЧЭННІ І МЕСЦЫ У КНІЗЕ:

  • ілюстрацыі-застаўкі – яны вызначаюць пачатак адной з частак аповеду. Заўсёды змяшчаюцца ў пачатку часткі ці глвы кнігі. Месца такой ілюстрацыі на кніжнай старонцы – зверху пры значным адрыве ад тэксту. Па сваім змесце яны могуць быць некалькіх тыпаў:

а) адлюстраванне сцэны, якая апісваецца ў пачатку главы/часткі;

б) раскрыццё галоўнай тэмы, главы ці часткі. Пры гэтым паказваецца кульмінацыйны момант, тое, што вылучана пісменнікам;

в) паказвае месца дзеяння або пейзаж, якія павінны выклікаць у чытача адпаведны главе настрой. Паколькі у кнізе бывае некалькі заставак, рэдактар павіне сачыць за адзінствам іх фармату і тыпу;

  • ілюстрацыі-канцоўкі – прымяняюцца толькі ў канцы асобных частак ці усёй кнігі.Размяшчаюцца у канцы частак ці кнігі. Часам ілюстрацы паказвае заключнае дзеянне аповеду ці вельмі цесна зліваецца з той ідэяй, думкай. Закліканы ствараць адпаведны настрой. Але ён павінен гучаць у тон літаратурнаму тэксту. Канцоўкі могуць быць сюжэтна-тэматычнымі або сімвалічнымі. Яны павінны быць узаемазвязаныя адна з адной. Гэтая залежнасць накладвае адбітак на увагу працы рэдактара. Залежнасць затаўкі і канцоўкі павіна улічвацца пры выбары форм і тэм. Ілюстратарам такога віда называюць Лансэрэ.

Ілюстрацыі палосныя, паўпалосныя (фарматныя, абаротныя, малюнкі на палях.

Ілюстрацыі трэба размяшчаць каля вобразау. Найбольш цяжкія выпадкі: палосныя ілюстрацыі не заўсёды супадаюць з тэкстам, таму яны маюць памету, да якой старонкі яны адносяцца – тэхнічная неабходнасць. Рэдактар павінен уважліва праверыць правільнасць адсылкі.

Усе пералічаныя ілюстрацыі адрозніваюцца фарматам. Выбар фармату дыктуецца важнасцю ілюструемай падзеі, вобразу і гэтак далей. Напрыклад, кульмінацыйныя часткі аповеду ілюструюцца палоснымі малюнкамі, такім чынам падкрэсліваецца іх значэнне і звяртаецца увага чытача на іх значэнне. Менш значныя часткі аповеду падмацоўваюцца паўпалоснымі ілстрацыямі. У адрозненне ад заставак тэкст да іх павінен шчыльна прымыкаць знізу і зверху ілюстрацый. Такія ілюстрацыі павінны мець малы памер. Калі у кнізе выкарыстоўваюцца розныя віды ілюстрацый, то увага рэдактара павінна быць звернута на раўнамерную насычанасць імі усяго тэкста.

  • Ілюстрацыя-франтыспіс – гэты від ілюстрацыі змяшчаецца перад тытульным лістом і займае усё поле старонкі. Франтыспіс можа памяншацца у памеры, але тэкст на старонцы быць не павінен. Роля вялікая: ілюстрацыя да усяго твора ці зборніка твораў. Змест адлюстроўвае: абагульненне галоўных тэм кнігі; найбольш яркая аўтарская ідэя; гэта можа быць партрэт галоўнага героя; партрэт пісменніка. Франтэспіс – уверцюра да усяго твора і такая ілюстрацыя задае агульны тон успрымання кнігі

  • ілюстрацыі на вокладцы – захаваць кнігу ад пашкоджванняў, а таксама галоўную ідэю, тып выдання і таксама выдавецкую арганізацыю, што выпусціла кнігу.

  • ілюстрацыя на тытуле і шмуцтытулах – іх змест такі ж, які на вокладцы, толькі трактоўка больш лаканічная. Як і на вокладцы, малюнкі на тытульных лістах могуць запаўняць усё поле старонкі або быць кампазіцыйна падначаленымі шрыфту. Малюнкі на тытульных лістах выкарыстоўваюцца для упрыгожання тытулаў, а на шмуцтытулах малюнкі нясуць тэму асобных частак або глаў кнігі.